Палітыка царскай расіі на Беларусі з канца XVIII – пачатку XX ст. Ст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Палітыка царскай расіі на Беларусі з канца XVIII – пачатку XX ст. Ст.



Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'ядноўваючую палітыку з канчатковай мэтай іх зліцця з асноўнымі рускімі рэгіёнамі:

1. Беларускія землі падзелены на 2 генерал-губернатарствы (Літоўскае

(Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні)). Уся неабмежаваная ўлада – ў генерал-губернатара.

2. Уводзілася расійская адміністрацыйна-судзебная сістэма кіравання.

3. Скасавана Магдэбурскае права.

4. Уводзілася пашпартная сістэма рэгістрацыі і кантроля за міграцыяй беларускага насельніцтва (без пашпарта забаранялася займацца промыслам, а пашпарты выдаваліся суддзямі са згоды памешчыкаў – пачатак прыгоннага права).

5. Распаўсюджана расійская сістэма падаткаў і павіннасцей (сяляне і мяшчане павінны былі плаціць дзяржаве замест ранейшага падымнага падушны падатак, які быў значна цяжэйшым. Ён раскладваўся на мужчынскія "душы", на мяшчан ускладваўся падатак на ўтрыманне гарадскіх улад, паліцыі, турмаў).

 Падаткі на Беларусі да 1811 года збіраліся не асігнацыямі (кацярынкамі), як гэта было ў рускіх губернях, а срэбрам і золатам, рэальны курс якіх быў значна вышэйшым. Такім чынам з Беларусі ішла выкачка золата і срэбра.

6. З'явілася рэкруцкая павіннасць (адзін рэкрут выдзяляўся ад 200, а з 1820 г. – ад 125 душ мужчынскага полу. Значная частка сувораўскіх "чудо-богатырей", якія штурамавалі Альпы, былі беларусамі з Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай губерні).

7. Паншчына 4-5 дзён, аброк, павіннасці (прыгонныя сяляне за карыстанне памешчыцкай ці дзяржаўнай зямлёй).

8. У 1794 г. была ўведзена рыса аседласці яўрэйскага насельніцтва ў межах Беларускага генерал-губернатарства (забаранялася мець карчму, пастаялыя двары, маёнткі, прамысловыя прадпрыемствы, у яўрэйскіх купцоў і рамеснікаў падаткі ў 2 разы больш, чым для беларусаў).

9. "Разбор шляхты" (дробная шляхта часта не мела дакументаў на дваранскае званне і пераводзілася ў саслоўе аднадворцаў. На Беларусі шляхты было 12% насельніцтва, а ў Расіі дваранства сладала 1%).

10.  Шляхта страціла правы:

· выбіраць манарха

· збіраць ваяводскія і павятовыя соймікі

· ствараць узброеныя сілы (канфедэрацыі) для абароны сваіх прывілеяў.

11. Але каб схіліць шляхту на расійскі бок, царскі ўрад зрабіў некаторыя паслабленні і прывілеі:

*захаваўся Статут ВКЛ 1588 г. як асноўны заканадаўчы кодэкс

*калі шляхта прымала прысягу на вернасць расійскай кароне, за ёй захоўвалі маёнткі з сялянамі

*шляхта вызвалялася ад падаткаў і цялесных пакаранняў, абавязкаў знаходзіцца на дзяржаўнай службе

*ёй дазвалялася выбіраць членаў павятовых і губернскіх судоў, калі яна валодала не менш чым 10 прыгоннымі мужчынскага полу

*захоўвалася склаўшаяся канфесійная сітуацыя

             *шырокая раздача зямель з прыгоннымі сялянамі сваім генералам, буйным чыноўнікам і памешчыкам (раздаваліся дзяржаўныя ўладанні, канфіскаваныя маёнткі мясцовых памешчыкаў, што не пажадалі прысягнуць Расіі. У выніку ўжо ў 80-х гг. 18 ст. ва ўсходніх беларускіх землях з'явілася каля 200 рускіх памешчыкаў. Усяго Кацярына ІІ і яе сын Павел І перадалі сваім набліжаным у Беларусі больш 210 тысяч сялян мужчынскага полу)

             *беларуская шляхта і магнаты, якія да гэтага часу апалячыліся, імкнуліся задобрыць праз тое, што польскую мову не адмянялі, а ў школе ўводзілася руская мова. Пра беларускую мову ніхто не ўспамінаў, а выдатных дзеячоў беларускага народа, якіх ведаў увесь свет, афіцыйна сталі лічыць палякамі (Восіп Казлоўскі)

             *на вышэйшыя пасады ў краі прызначаліся расійскія генералы і старшыя афіцэры. Звяртацца да вышэйшых улад шляхце дазвалялася толькі ад уласнага імя і пасля папярэдняга дазволу мясцовых расійскіх чыноўнікаў

У канцы 20-30-х гадоў 19 ст. у адказ на дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў, пасля падаўлення паўстанняў 1830-1831 гг., 1863 г. царскія ўлады ў 1832 годзе закрылі Віленскі універсітэт, 1839 г. – забаранілі ўніяцкую царкву (80% сялян пры далучэнні былі ўніятамі і яе вырашылі знішчыць і далучыць да праваслаўя, таму што гэта быў нацыянальны стрыжань), пачалі праводзіць больш жорсткую палітыку:

1.ад чыноўнікаў дзяржаўнага апарата сталі патрабаваць падпіску аб палітычнай надзейнасці і няўдзелу ў тайных таварыствах

2. 1816 г. – цэнзурная рэформа (забарона адпраўляць моладзь вучыцца за мяжу, у тым ліку і ў Польшчу)

3. скасаванне дзеянне Статута 1588 г. (у 1831 г. – у Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 – на ўсёй тэрыторыі Беларусі)

4. Справаводства пераводзлася на рускую мову, забараняліся беларуская і польская

5. Тэрыторыя, у якую ўваходзіла Беларусь, стала называцца Паўночна-Заходнім краем.

Контррэформы 80-90-х гг. 19 ст., праведзеныя царскімі ўладамі, спрыялі развіццю капіталістычных адносін, стваралі на ўсёй Расійскай імперыі адзіную сістэму кіравання, ліквідавалі мясцовыя асаблівасці:

1)судовая рэформа праведзена на Беларусі ў 1872 годзе, на 12 гадоў пазней чым у Расіі (замена саслоўных судоў агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася незалежнасць суда ад урада, у паветах уводзіліся міравыя, а ў губернях – акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці – прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне: вінаваты падсудны, ці не. Старшыня і два члены суда, улічваючы іх рашэнне, вызначалі меру пакарання або вызвалялі падсуднага. Падсудным аказвалі дапамогу адвакаты, якія не залежылі ад урада).

 Асаблівасцю гэтай рэформы на Беларусі было тое, што ў адрозненне ад цэнтральных раёнаў Расіі, тут міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды ўвогуле былі ўведзены толькі ў 1833 годзе, прычым улады пакідалі за сабою права фарміраваць склад прысяжных засядацеляў.

2)гарадская рэформа ў 1875 г. (выбранне органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы – на аснове маёмаснага цензу. Жыхары горада дзяліліся на 3 сходы (курыі: багатыя, сярэднія, астатнія). Кожная з курый выбірала 1/3 гласных (дэпутатаў). Гарадская дума выбірала выканаўчы орган – гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою. Органы гарадскога самакіравання займаліся пытаннямі добраўпарадкавання гарадоў, развіцця камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, аховы здароўя, адукацыі. Але на Беларусі гарадскі глава не выбіраўся думай, а прызначаўся распараджэннем міністра ўнутраных спраў).

3)земская рэформа на Беларусі праведзена ў 1911 г.(у Расіі ў 1864 г.) прадугледжвала самакіраванне, праводзілася толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерніях.

Гэтыя рэформы хоць і насілі прагрэсіўны характар, але былі непаслядоўнымі і супярэчлівымі. Яны спрыялі развіццю капіталізму, але не закранулі самадзяржаўя і самаўладдзя царскіх чыноўнікаў, пакінулі мноства феадальных перажыткаў, не ліквідавалі саслоўнай і нацыянальнай непаўнапраўнасці грамадзян.

У Беларусі гэтыя рэформы вызначаліся асаблівасцямі, якія яшчэ больш насілі рэакцыйны, абмежаваны характар. На Беларусі доўгі час захоўвалася ваеннае становішча, уведзенае пасля паўстання 1863-1864 гг. Абмяжоўвалі гэтыя рэформы і контррэформы 80-90-х гадоў Аляксандра ІІІ. У прынятых ім законах і палажэннях узмацнялася цэнзура, прыгляд за сістэмай народнай асветы. Школа падпарадкоўвалася праваслаўнаму духавенству, зноў больш абмяжоўваліся правы яўрэяў, пашыраліся паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай бяспекі. Улада магла адмаўляць (без тлумачэння прычын) у выдачы пасведчанняў аб палітычнай добранадзейнасці, без якіх грамадзяне не маглі займацца многімі відамі дзейнасці, паступіць у ВНУ ці на службу. Расія паступова ператваралася ў паліцэйскую дзяржаву, і гэта балюча адлюстравалася на карэнных жыхарах Паўночна-Заходняга краю.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 80; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.139.97.157 (0.005 с.)