Стан адукацыі на Беларусі з канца Х V ііі ст. , яе развіцце і рэформы. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Стан адукацыі на Беларусі з канца Х V ііі ст. , яе развіцце і рэформы.



Далучаныя да Расіі беларускія землі ў галіне культуры былі больш развітымі, чым расійскія. Даволі высокую адукацыю мела шляхта, духавенства, мяшчанства, пэўная частка сялянства. Сотні з іх атрымалі адукацыю за мяжой, у еўрапейскіх навучальных установах. Развіццём адукацыі беларусаў займаліся багатыя і ўплывовыя манаскія ордэны, у першую чаргу езуiцкі.

Вялікую ролю ў распаўсюджванні адукацыі іграў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. на базе Галоўнай школы. У ім, напрыклад, у 1803 годзе пра-цавала 34 прафесары і 12 ад´юнктаў (памочнікаў), вучылася 324 студэнты. Ста-ноўчая роля універсітэта заключалася і ў тым, што пад яго кіраўніцтвам ў кож-ным губернскім горадзе дзейнічалі гімназіі, а ў цэнтрах уездаў — вучылішчы. У 1804 г. на Беларусі было 6 гімназій і 17 павятовых вучылішчаў. Існавалі і мана-стырскія вучылішчы.

Акрамя гэтага ў краіне дзейнічала дадаткова 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, больш за 40 школ каталіцкіх ордэнаў і значная частка яўрэйскіх школ.

Адукацыі спрыяла і створаная пазней Полацкая (1812–1820 гг.) езуiцкая акадэмія, а таксама Іўеўская іудзейская акадэмія.

Высокаму ўзроўню адукацыі спрыяла і праца Адукацыйнай камісіі, якая рэфармавала ўсю сістэму ў бок большага вывучэння эканамічных і фізіка-матэматычных дысцыплін. Гэтага патрабавалі новыя капіталістычныя адносіны, развіццё навукі, тэхнікі.

Адставанне ў сістэме адукацыі, распаўсюджванне ідэй свабоды, дэмакратыі прымусілі цара пасля далучэння Заходніх зямель правесці некаторыя рэформы ў гэтай галіне. У 1802 годзе ў Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Па яго Статуту на беларускіх землях у 1804 годзе замест існуючых народных вучылішчаў, створаных Адукацыйнай камісіяй, школ каталіцкіх ордэнаў, стваралася новая школьная сістэма па прынцыпу цэнтралізму, адзінства і пераемнасці. Кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход з школы ў школу ажыццяўляўся без экзаменаў, на аснове дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія аднагадовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты.

Стваралася цэнтралізаванае ўпраўленне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на шэсць вучэбных акруг. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай вучэбнай акругі, навуковым і адміністрацыйна-метадычным цэнтрам якой застаўся Віленскі універсітэт. Дзейнічаючыя пад яго кіраўніцтвам гімназіі мелі 6 класаў навучання, павятовыя вучылішчы — 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, руская вывучалася як адна з вучэбных дысцыплін.

У 1828 г. быў выдадзены новы Статут вучэбных устаноў, па якім змянялася школьная сістэма, створаная ў 1804 г. Замест адзінай сістэмы ўводзіліся дзве — па саслоўнаму прынцыпу: першая сістэма ўключала элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыхадскія вучылішчы з 1–2 гадамі адукацыі і трохгадовае над імі павятовае вучылішча), другая — сістэму сярэдняй і вышэйшай адукацыі, пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт). Устаноўленая Статутам 1804 г. пераемнасць паміж павятовымі вучылішчамі і гімназіямі скасоўвалася.

Трэба адзначыць, што ў канцы XVIII – першай чвэрці XIX ст.ст. у Беларусі моцныя пазіцыі займала польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала і шмат акаталічаных беларусаў.

Сітуацыя пачала мяняцца ў другой чвэрці XIX ст. ва ўмовах росту апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў. Урад Расіі быў вымушаны ажыццявіць мерапрыемствы, накіраваныя супраць паланізацыі, на пашырэнне рускага ўплыву. У 1829 г. замест Віленскай ствараецца Беларуская вучэбная акруга з цэнтрам у Віцебску. У 1832 г. закрываецца Віленскі універсітэт, як расаднік антырускіх ідэй і вальнадумства. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а потым Мінскай і Гродзенскай у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Дадаткова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся «літаратурныя гутаркі» на рускай мове (палітінфармацыі).

З сярэдзіны ХІХ ст. пашырылася свецкая форма адукацыі. Замест ЦПШ адкрываліся народныя вучылішчы. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай (1839 г.) прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў. Манастырскія вучылішчы ператвараліся ў гімназіі.

У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзнікаюць школы і прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічалі Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёуская, Мазырская гімназіі, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, 5 аднакласных дваранскіх вучылішч, 9 трохкласных.

Усяго ў 1856 годзе на Беларусі налічвалася 576 навучальных устаноў рознага тыпу: 12 сярэдніх і 45 няпоўных сярэдніх школ, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. У іх навучалася 16,500 чалавек, што складала 0,5 % усяго насельніцтва.

Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. З канца 30-х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя курсы, курсы землямераў. У 1840 г. пачало дзейнічаць Гары-Горацкае земляробчае вучылішча, ператворанае ў 1848 г. у інстытут. Гэта была першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова. Больш шырокую вышэйшую адукацыю беларусы маглі атрымаць пераважна ў расійскіх навучальных установах.

У сярэдзіне 60-х гадоў была праведзена трэцяя рэформа сістэмы адукацыі. Па ёй Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. грамадскім установам і прыватным асобам дазвалялася адкрываць пачатковыя народныя школы, дзе вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі. Скасоўваўся саслоўны прынцып адукацыі: усім слаям насельніцтва дазвалялася вучыцца ў гімназіях і прагімназіях. Але высокая плата за вучобу фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі шырокім масам. Пры гэтым, гімназіі дзяліліся на класічныя і рэальныя. Выпускнікі класічных гімназій маглі паступіць без экзаменаў ва універсітэты, а рэальных — па конкурсу ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У 187I г. быў зацверджаны новы Статут гімназій, які прадугледжваў дзеянне толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі ператвараліся ў рэальныя вучылішчы, дзе тэрмін навучання скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Права паступаць у тэхнічныя ВНУ мелі толькі тыя навучэнцы, якія скончылі сёмы, дадатковы клас вучылішча. Дадаткова гэтаму па Палажэнню 1872 г. ствараліся іншыя гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы.

Пасля падаўлення паўстання І863–І864 гг. за ўдзел у ім выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў узмацніўся адміністрацыйны прыгляд за навучальнымі ўстановамі. Быў зачынены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы, прыватныя вучылішчы. Пачатковыя школы поўнасцю перадаваліся пад кантроль духавенства. У 1869 годзе ўводзілася пасада інспектара, а ў 1874 г. — дырэктара народных вучылішчаў.

Аднак, нягледзячы на жорсткі прыгнёт, цяга беларусаў да ведаў была велізарная. Насельніцтва часта на асабістыя сродкі ўтрымлівала школы, стварала інтэрнаты. Адкрывалі і хатнія «школкі».

Большасць настаўнікаў пачатковых народных школ Беларусі складалі асобы, якія мелі 2–3 класы адукацыі. Многія сумяшчалі пасады. Толькі ў 1864 г. у Маладзечна была адчынена першая настаўніцкая семінарыя. Пазней яны былі адчынены ў Полацку, Нясвіжы, Свіслачы.

Пад уплывам эканамічнага развіцця колькасць школ павялічвалася. Напрыклад, калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1196 пачатковых народных школ, то ў 1889 г. — 6813. Колькасць вучняў узрасла з 49,2 да 216,1 тысячы.

3 сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі працавала ў 1868 г. 6 муж-чынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. Да 1898 г. колькасць іх узрасла да 20 адзінак. Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў, лік пісьменных па перапісу 1897 г. складаў толькі 25,7% дарослага насельніцтва.

У пачатку ХХ ст. пачалася новая рэформа сістэмы адукацыі. Памяншалася колькасць ЦПШ, замест іх адкрываліся народныя вучылішчы. Гарадскія вучылішчы пераўтвараліся ў 4-х класныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Адкрываліся настаўніцкія інстытуты. У 1910 г. такі інстытут быў адкрыты ў Віцебску, пазней у Магілёве і Мінску. Але гэта былі не вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Стваралася сістэма сярэдняй медыцынскай, гандлёва-прамысловай падрыхтоўкі. Аднак у цэлым у 1911 годзе сістэмай адукацыі на Беларусі было ахоплена толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту, ВНУ увогуле не было. Царскія ўлады адхілялі хадайніцтвы аб іх адкрыцці.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 33; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.20.238.187 (0.005 с.)