БНР, яе дзейнасць, лёс і значэнне. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

БНР, яе дзейнасць, лёс і значэнне.



Працэс нацыянальнага адраджэння пачаўся пасля рэвалюцыі 1917 года. Часовы ўрад на чале з Керенскім быў звергнуты і да ўлады прыйшлі бальшавікі. Ленін вяртаецца ў Расію. 2 лістапада 1917 года бальшавікі накіравалі ў Мінск бронепоезд для ўстанаўлення ўлады бальшавікоў у Мінску. З 18 па 25 лістапада бальшавікі правялі 3 з'езды: рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў(РССД), а адпаведны Савет РССД стаў вышэйшым органам бальшавіцкай улады. Створаны выканаўчы камітэт саветаў дэпутатаў заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Яго прадстаўнікі жылі на Беларусі каля аднаго года, але істотна для Беларусі не зрабілі. Беларуская рада прызнала ўладу бальшавікоў у Пецярбугу, але адмовілася прызнаць законным аблвыкамзах.

5-17 снежня 1917 г. Цэнтральная беларуская рада і Цэнтральная беларуская вялікая рада склікалі ў Мінску Ўсебеларускі з'езд, на які прыехалі 1872 дэлегаты. Мэта з'езда – вырашыць далейшы лёс Беларусі. У Пецярбургу Ленін выдаў дэкларацыю аб самавызначэнні народаў, якую выкарыстала Польшча, Фінляндыя і стварылі свае краіны.

Аблвыкамзах быў супраць гэтага з'езда, але ў Петраградзе падтрымалі яго з надзеяй на тое, што бальшавіцкую ўладу прымуць на Беларусі.

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух падзяліўся на:

1. Нацыяналістычны рух (падтрымліваліся бальшавікі, за сацыялістычны шлях развіцця, за аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі)

2. Правы накірунак (нацыянал-дэмакратычны) (Аддзяленне Беларусі ад Расіі, поўнае нацыянальнае самавызначэнне. Падтрымлівала нац. інтэлігенцыя – В.Ластоўускі, Лёсік, Варонка).

На з'ездзе выявілася гэтае супрацьстаянне, быў выказаны недавер аблвыкамзаху. Абвясцілі абраную раду (Усебеларускі савет дэпутатаў вышэйшым органам улады на Беларусі на чале з Язэпам Пушчай). Іх лозунгам стаў "Няхай жыве Беларусь". 17 снежня з'езд прыняў рэзалюцыю: "Статус Беларусі павінен выбраць беларускі устаноўчы сход".

У Брэсце ішлі перамовы аб міры. 18 лютага 1918 года спынены перамовы і немцы пачалі наступаць на расійскія войскі. Была ўтворана камендатура і белполк. Адноўлена дзейнасць дзярждумы. Бальшавікі вярнуліся з падполля.

21 лютага 1918 г.выканкам рады выдаў першую ўстаўную грамату да народа Беларусі. Згодна з ёй:

· трэба правесці выбары для склікання ўсебеларускага дзяржаўнага сходу

· да часу яго склікання выканкам абвясціў сябе вышэйшай уладай Беларусі, яго ўзначаліў Язэп Варонка

25 лютага 1918 года Мінск захапілі немцы, разагналі кіраўніцтва БНР, забралі касу, скінулі бел-чырвона-белы сцяг. Папярэдзілі пра тое, каб на захопленай тэрыторыі не распачынаць ніякай палітычнай дзейнасці. 3 дні ішлі перамовы і немцы дазволілі неафіцыйна аднавіць працу ўраду БНР.

3 сакавіка 1918 года Германія і Расія заключылі Брэст-Літоўскі мір. Беларусь прызнавалася за Расіяй. А большая частка была акупавана да выплаты немцам 6 млрд кантрыбуцый (246 т. золата). За гэта па дагавору немцы не дазвалялі ствараць нацыянальную дзяржаву.

9 сакавіка 1918 года выканкам рады прыняў другую ўстаўную грамату. У адказ на Брэсцкі мір выканкам рады аб'явіў стварэнне БНР на аснове прыныпаў канстытуцыйнага ладу:

1. выбары на ўстаноўчы з'езд, які павінен вызначыць галоўныя законы БНР, павінны быць роўныя, тайныя, усеагульныя

2. скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая без выкупу аддавалася сялянам

3. свабода слова, друку, сходу, стварэнне палітычных арганізацый

4. недатыкальнасць асобы і жылля

5. 8-гадзінны рабочы дзень

6. свабода сумлення, любыя веравызнанні

7. правы нац.меншасцей на аўтаномію

8. усе мовы ў БНР – раўнапраўныя.

25 сакавіка 1918 года выдана трэцяя ўстаўная грамата да народаў Беларусі. БНР абвяшчалася незалежнай ад Расіі і вольнай дзяржавай, не прызнала Брэсцкага міру.

Рада працавала ў цяжкіх умовах, а ў студзені пачнецца вайна з Польшчай, урад пачаў асветніцкую дзейнасць, у Мінску адчынены пед.інстытут (1914 г.), у якім лекцыі чыталі Я.Карскі, У.Ігнатоўскі, Тарашкевіч. Створана камісія па адкрыцці БДУ, створаны БДТ (імя Я.Купалы), больш 150 беларускіх пачатковых школ, больш за 5 гімназій, 9 газет і часопісаў на беларускай мове. У чэрвені 1918 года на Беларусі былі аб'яўлены недзейнічаючымі дэкрэты савецкай улады, а 11 кастрычніка 1918 года ўрад БНР зацвердзіў часовую канстытуцыю.

З 1919 па 1920 гг. БНР прызналі больш за 10 краін свету (Аўстрыя, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя, Чэхаславакія, Грузія, Арменія,Літва,Латвія,Эстонія,Украіна).

Незалежнасць БНР не адпавядала інтарэсам суседзяў:

1. Савецкая Расія бачыла Беларусь у складзе сваёй краіны

2. Польшча бачыла яе ў сваім складзе

3. Свае прэтэнзіі былі ў Украіны і Літвы

4. Германія па Брэсцкаму міру (3 сакавіка 1918 г.) успрымала Беларусь як акупаваную частку Расіі

5. Бел. яўрэі былі супраць суверэннай Беларусі.

На тэрыторыі Беларусі БНР існавала да канца 1918 года. Урад БНР з'ехаў у Вільню, які быў пад Польшчай. Урад БНР аднаўляў краіну пасля вайны. Пасля выгнання Германіі на гэту тэрыторыю прыйшлі бальшавікі. Першая спроба аднаўлення дзяржаўнасці была няўдалай:

1. не змаглі стварыць дзярж. структуры кіравання

2. не стварылі эканамічныя атрыбуты (нац. банкі)

3. не стварылі сілавыя структуры (армію, войска), бо большая частка загінула на фронце

4. нізкая самасвядомасць большай часткі народа, ідэя незалежнай дзяржавы не "паспела"

5. пасля зыходаў немцаў, на Беларусь вярнулася бальшавіцкая улада

Значэнне БНР:

1. БНР распачала нацыянальна-культурнае адраджэннне (адкрыццё школ)

2. фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці

3. бачачы цягу беларусаў да незалежнасці, расійскія бальшавікі вымушаны былі пайсці на стварэнне БССР.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 66; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.104.120 (0.005 с.)