Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.



Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі, адставанне яе ад капіталістычнай Еўропы, масавая незадаволенасць сялянства сталі прычынамі правядзення шэрагу буржуазных рэформ, якія б садзейнічалі развіццю капіталістычных адносін у Расіі, першай і галоўнай з праведзеных рэформ была адмена прыгоннага права. 19 лютага 1891 г. Аляксандр ІІ падпісаў маніфест і зацвердзіў палажэнні аб сялянах, якія выходзяць з прыгоннай залежнасці, у маніфесце рэформа аб`яўлялася актам найвялікшай справядлівасці і дабраахвотным самаахвяраваннем дваранства. У палажэннях вызначаліся прынцыпы і план рэфармавання. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы. Памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, але захоўвалі поўнае права ўласнасці на зямлю, пры гэтым частку зямлі яны павінны былі прыдаставіць для надзялення сялян, якія павінны былі яе выкупіць. У Беларусі, улічваючы традыцыйна склаўшыяся сістэмы сял. землекарыстання, былі ўжыты 2 палажэнні, адно для Віленскай і Магілёўскай губерняў, другое для Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Ва ўсходняй частцы па меры надзелы складвалі ад 2 да 6 дзесяцін, у зах. і цэнтр. частцы сялянам перадавалася тая зямля, якая ў іх была да 1861 г. паводле інвентароў. Калі ў сялян атрымлівалася, што надзел зямлі большы чым указана ў інвентары ці ў памешчыка заставалася меней 1/3 часткі прыгодных для земляробства зямель, то памешчык меў права адрэзаць 1/6 сялянскай зямлі. Зямля станавілася ўласнасцю селяніна ў выніку выкупа, а выкупная сума вызначалася такім чынам, каб памешчык мог атрымоўваць штогадовы даход, які раўняўся памеру былога гадавога аброка, такім чынам з`ящлящся выкупам не толькі зямлі, але і ўсяго селяніна. Зямельная рэформа не апраўдала падзеі сялян, яна не скасавала феад. інстытуты ў прыватсці памешчыцкае землеўладанне, разам з тым адмена прыгон. права садзейнічала хутчэйшаму развіццю капітал. адносін. Адмена прыгон. права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформ: 1. земская рэформа(1864 г.) – пачатак стварэння ва ўездах і губернях ўстаноў для кіравання мясцовай гаспадаркай, а таксама адукацыяй, аховай здароўя; 2. судовая рэформа(1864 г.) – ліквідацыя саслоўных судоў, судапрамысловасць і незалежнасць судзей, уводзілася новая пасада адвакат, уводзіўся суд прысяжных; 3. рэформа гарадскога самакіравання(1870 г.) – стварэнне выбарных устаноў, гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі ўладкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарта, аховы здароўя і народнай адукацыі; 4. ваенная рэформа(1862-1874 гг.) – увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектаванне войска, усеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне срока службы да 6-7 год; 5. школьная рэформа(1864 г.) – адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, г.зн. уваходзіўся прынцып усесаслоўнай адукацыі; 6. цэнзурная рэформа(1865 г.) – дэмакратызацыя перыядычнага друку, адмена цэнзуры на навуковыя выданні, на Беларусі першым і на доўгі час адзіным перыядычным недзяржаўным выданнем стала газета “Мінскі лісток”(1886-1902 гг.). Што тычыцца правядзення ўсіх гэтых рэформ на Беларусі, то ўсе яны былі ажыццёўлены значна пазней і са зменамі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружанага становішча ў связі з паўстаннем 1863 г. Так земская рэформа на Беларусі была ўведзена толькі ў 1911 г. і закранула толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні. Судовая рэформа не толькі спазнілася на 8 год, але і была пазбаўлена аднаго з важнейшых пунктаў – выбранасці судзей. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэр-рыі Беларусі ў 1875 г. Ад выбараў у гарадскія думы былі адсунуты гараджане, якмя не мелі адпаведнага маёмаснага цэнза(рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.). Важнейшымі элементамі дзейнасці царскага ўрада ў сферы адукацыі на Беларусі былі штучнае стрымліванне развіцця сярэдняй адукацыі і зачыненне апошняй у Беларусі ВНУ(Горы-Горыцкага земляробчага інстытута).

 

 

29. Развіццё капіталізму на Беларусі ў парэформенны час(60-90-я гг. 19 ст.). 2-ая палова 19 ст. была адзначана хуткім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўн. Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці і звязана было з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі. Храналаг. рамкі прамысл. перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х-мяжа 70-80-х гг. 19 ст. Не такімі рэзкімі былі перамены ў с/г. Сельск. г-ка перадавых краін ужо насіла таварны хар-р і была шчыльна звязана з рынкам. У той час як у Расіі феад. адносіны на вёсцы сталі тормазам у развіцці капіталізму. Сельск. г-ка ў Расіі развівалася па прускаму шляху. Панаванне памешчыцкага землеўладання для Беларусі было ўласцівай рысай. Менавіта памешчацкія гаспадаркі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прад-цыі на мясцовы, усерасійскі і заходне-еўрап. рынкі. У 60-70-я гг. 19 ст. с/г Беларусі спецыяліўавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходне-еўрап. рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўн. Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае падзенне цэн на яго. У выніку таварная спецыялізацыя с/г пераарыентавалася на вытворчасць мяса-малочнай прад-цыі. Так у пер-яд з 1883 па 1900 г. пагалоўе жывёлы на тэр-рыі Беларусі павялічылася ўдвая; павысілася значэнне вырошчвання таксама тэхнічных культур і бульбы. Так у 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася больш чым у 3 разы. Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя с/г у Беларусі. Так у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся рэгіён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебск і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне ў асноўным вырошчвалі канаплю. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Віленскай губернях паступова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Адметнай рысай прамысловасці Беларусі 2-ой паловы 19 ст. была яе шматукладнасць – суіснаванне характэрных для феадалізма рамесных майстэрэнь, для пераходн. стадыі капіталізму – мануфактур і капіталістычных прадпрыемстваў(фабрык і заводаў). Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84 % ад усяго аб`ёму прамысл. прад-цыі. У той час як мануфактуры 7 %, а фабрыкі 9 %. Аднак з цягам часу сітуацыя змянілася. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі 46 % прад-цыі, мануфактуры – 15 %, а дробн. прадпрыемствы – 37 %. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы(колькасць працоўных – 50 чал.). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чал. і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх было толькі 9. Самая буйная на Беларусі – тытунёвая ф-ка Шырышэўскага ў Гродне – 1445 чал. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная(у 1890 г. у 5 бел. губернях дзейнічала 18 % вінакурных заводаў усёй Расійскай імперыі), дрэваапрацоўваючая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно і пенькаапрацовачная, металаапрацовачная на прывазной сыравіне. У другой палове 19 ст. у шэрагу галін адбыўся прамысловы пераварот. У папярова-кардоннай – у сяр. 80-х гг., вінакурнай, дрэваапрацов. і металаапрац. – у 90-х гг. Адным з важных фактараў фарміравання нацыян. рынку і развіцця гаспадаркі было пашырэнне сеткі шляхоў зносін і ў першую чаргу – чыгунак. Першая чыгуначная лінія на тэр-рыі Беларусі была пабудавана ў 1862 г.(участак Пецярбуржска-Варшаўскай дарогі).

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 621; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.14.130.24 (0.003 с.)