Грамадска-палитычны рух на Беларуси у першай палове XIX ст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Грамадска-палитычны рух на Беларуси у першай палове XIX ст.



Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

 

 

27. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г.

Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзі быў цесна звязаны лёс бел. народа, у выніку 3-х падзелаў паміж Расіяй, Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй(1772, 1793, 1795) перастала існаваць. Бел. землі з нас-вам каля 3-х млн чалавек адышлі да Расіі. Этапы палітыкі рас. урада на тэр-рыі Беларусі: 1. канец 18 ст. – паўстанне 1830-31 гг.(палітыка “заспакойвання”); 2. паўстанне 1830-31-1917 гг. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расіі царскі ўрад пачаў праводзіць палітыку, накіраваную на невіліроўку мясцовых асаблівасцей і мейшую мэтай збліжэнне з рускімі рэгіёнамі, у прыватнасці ўводзіўся агульнарас. адміністрацыйны падзел “органаў і ўстановы кіравання”. Бел. землі ўвайшлі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, якія ў сваю чаргу аб`ядноўваліся ў 3 генерал-губернатарствы: беларускае, літоўскае і мінскае. Мясцовая шляхта мела магчымасць займаць адміністрацыйныя пасты. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся статут ВКЛ. У саслоўнай палітыцы царызм імкнуўся забяспечыць інтарэсы шляхты, якая пры ўмове прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне ІІ атрымоўвала правы рас. дваранства. Разам з тым, для таго, каб стварыць сацыяльную апору на далучаных землях, рас. урад праводзіў палітыку “насаджэння” рускага землеўладання. Бел. сяляне спачатку атрымалі ільготы па ўплаце падаткаў, а ў далейшым усё мясцовае нас-ва было пастаўлена ў аднолькавыя адносіны з жыхарамі рас. губерняў. У гарадах скасоўвалася магдэбургскае права і ўводзіліся нормы рас. гарадскога самакіравання. Пры гэтым частка гарадскіх пасяленняў і такіх правоў не атрымоўвала, а іх нас-ва аўтаматычна пераводзілася ў сялянскае саслоўе. У 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэр-рыі 9 зах. губерняў. У гарадах гэтых геберняў дазвалялася сяліцца яўрэям і займацца рамяством і гандлем. Займацца земляробствам ці набываць зямлю ім не дазвалялася. Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай уплаты падаткаў у падвойным памеры. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку праводзілася асцярожная палітыка, маёмасць касцёлаў і манастыроў заставалася недатыкальнай. У 1774 г. былазаснавана бел. каталіцкая епархія, аднак каталіцкаму духавенству забаранялася хрысціць ў сваю веру праваслаўных хрысціян. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. пачаў ажыццяўляцца комплекс мер, накіраваных на хутчэйшае зліццё зах. губерняў з рускімі пад сцягам праваслаўя і рус народнасці: 1. скасавана дзеянне статута ВКЛ і ўведзена агульнарас. заканадаўства(1840 г.); 2. “разбор шляхты” – палітыка, паводле якой у 30-50-х гг. 18 ст. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецкага паходжання, пазбаўляліся дваранскага звання, а таксама права валодаць сваімі маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць; 3. у справаводства ўводзілася рус. мова, што вызначала скасаванне польск. мовы; 4. 1832 г. – за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў за паўстанне быў зачынены Віленскі універсітэт; 5. 1839 г. – была скасавана уніяцкая царква шляхам аб`яднання з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на бел. нас-ва; 6. на пачатку 40-х гг. царскі ўрад пазбавіў як каталіцкую, так і праваслаўную царкву права валодаць зямлёй з сялянамі, растлумачыў забарону тым, што клопад аб уласнасці адцягвае ўвагу святароў ад іх прамых дух. абавязкаў. Такім чынам палітыка рас. урада, якая праводзілася на другім этапе, поўнасцю ліквідавала юрысдыкцыю мясцовых улад на Беларусі. Адначасова царскі ўрад распачаў пошук апоры ў сялян, чаму садзейнічаў шэраг эканамічных рэформ. Вайна 1812 г. З першых дзён вайны Беларусь стала краінай супрацьстаяння дзвюх вялікіх дзяржаў і армій. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона пераправілася праз Нёман. 16 чэрвеня была занята Вільня. 24 чэрвеня – Мінск. У межах Літвы, Беларусі шляхта сустракала Напалеона як вызваліцеля. Напалеону супрацьстаялі 3 рускія арміі: 1-ая – генерала Барклая дэ Толі(штаб у Вільні), 2-ая – генерала Баграціёна(Ваўкавыск), 3-ая – генерала Тормасава(Луцк). 1-ая армія ў жорскіх баях адступала праз Свяцяны, Дрысу, Полацк на Віцебск. Баграціён рухаўся з Ваўкавыска праз Слонім на Мір і далей меў намер ісці на Мінск. Але 24 чэрвеня ў Мінск уваўшоў 50-тысячны корпус Маршала Даву і Баграціён рушыў на Магілёў. Да Магілёва Баграціён не дайшоў. Каля вёсак Салтанаўка і Навасёлкі(11 км ад Магілёва) 11-12 ліпеня адбываліся жорскія баі. 1-ая і 2-ая армія ў выніку злучылася пад Смаленскам. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў утвораны часовы ўрад ВКЛ на чале з Солтанам. Гэты ўрад не імкнуўся да аднаўлення ВКЛ як дзяржавы. 14 ліпеня 1812 г. ён выказаўся аб далучэнні да генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага. Часовы ўрад выдаў распараджэнне аб фарміраванні 4-х палкоў літ. кавалерыі агульнай колькасцю 10 тыс. чалавек забеспячэннем за кошт нас-ва. На Беларусі Напалеон пакінуў 100-тысячнае войска, большая яго частка(60 тыс. чалавек) знаходзілася пад Полацкам. 26 жніўня 1812 г. адбыўся Барадзінскі бой. У друг. палове 1812 г. у многіх месцах Беларусі разгарнулася партызанская барацьба. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражыраў, не дапускалі іх да сваіх вёсак, у раёне Полацка партыз. рух абапіраўся на падтрымку рус. арміі. 6-8 кастрычніка армія Відгенштэйна авалодала Полацкам. У лістападзе армія Напалеона быоа фактычна акружана. У гэты ж пер-яд адбылася пераправа праз Беразіну ля вёскі Студзёнка, у выніку якой загінула каля 20 тыс. французаў Праз Беразіну пераправілася не больш за 60 тыс. чалавек. Да Нёмана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. У Смаргоні Напалеон пакінуў сваю армію і выехаў у Францыю. У выніку вайны 1812 г. загінула амаль чвэрць нас-ва Беларусі. Пасяўныя плошчы зменшыліся на палову, значна скарацілася колькасць жывёлы. Нягледзячы на ваенныя страты бел. губерні 1812-14 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх пабораў. Прыгон і самавольства памешчыкаў у бел. вёсцы рэзка ўзмацніліся.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 521; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.19.30.232 (0.004 с.)