Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі.



Асноўнымі прычынамі рэвалюцыі былі: 1. незадаволенасць царызмам(манархічнай формай кіравання); 2. крызіс у аграрных адносінах; 3. імкненне прыгнечаных народаў да пашырэння сваіх правоў. Разлік царскага ўрада на тое, што вайна Расіі з Японіяй 1904 г. можа быць пераможнай і супакоіць грамадства, даў адваротны вынік. Жорсткае паражэнне расійскага войска толь абвастрыла эканамічны крызіс і прыспешыла рэвалюцыю. Растрэл шэсця пецярбургскіх рабочых з сем`ямі да цара 9 студзеня 1905 г. ускалыхнуў імперыю. Хваля стачак і мітынгаў пратэсту ахапіла ўсю краіну, у тым ліку і беларускія гарады. Так пачалася расійская рэвалюцыя, якая ў Беларусі ў сваім развіцці прайшла некалькі этапаў. 1-ы, пачатковы, этап працягваўся са студзеня па верасень 1905 г. У выніку веснавых забастовак рабочыя Беларусі дамагаліся павышэння заробкаў і скарачэння рабочага дня да 9-10 гадзін. Актыўна ўдзельнічалі яны і ў паліт. выступленнях салідарнасці з працоўнымі Расіі(мітынгаг, дэманстрацыях).Хваляванні перакінуліся і ў вёску. Сяляне ахвотна збіраліся на паліт. сходы і мітынгі. З пачаткам рэвалюцыі актывізавалася дзейнасць паліт. партый. Дзеячы БСГ разгортвалі працу найперш у вёсцы. Яны даводзілі вяскоўцам аб неабходнасці звяржэння царызму сумеснымі намаганнямі з сялянствам Расіі і заклікалі па прыкладу замежных краін дамагацца дэмакрат. свабод. 2-гі этап, ці ўздым рэвалюцыі, прыпадаў на кастрычнік-снежань 1905 г. У кастрычніку краіну ахапіла Усерасійская палітычная стачка. У Беларусі першымі ў барацьбу ўключыліся чыгуначнікі. Іх падтрымалі фабрычныя і рамесныя рабочыя. Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве стала кульмінацыяй падзей рэвалюцыйнага 1905 г. і суправаджалася Усерасійскай чыгуначнай стачкай. У Беларусі блізкім да паўстання было становішча ў Баранавічах, Гомелі, Мінску. У жніўні 1905 г. быў створаны эсэраўскі Усерасійскі сялянскі саюз. 3-ці этап, ці адступленне рэвалюцыі, працягвалася са студзеня 1906 г. да чэрвеня 1907 г. Яго адметнасцю сталі 2 тэндэнцыі: затуханне рэвалюцыйных выступленняў і нарастанне парламенцкіх метадаў барацьбы за дэмакратызацыю Расіі. Што тычыцца рэвалюцыйнай плыні, то колькасць сял. выступленняў у Беларусі 1906 г. набліжалася да ўзроўню мінулага года. Асноўнай формай барацьбы зноў з`яўляліся забастоўкі. Яны праводзіліся больш накіравана, бо кіраваліся сялянскімі групамі рэвалюцыйных партый, якія ствараліся па бел. вёсках. Рэвалюцыя дала магчымасць сябрам БСГ прыступіць да выдання першай легальнай бел. газеты “Наша доля”. Яна выходзіла ў Беларусі з 1 верасня да 18 лістапада 1906 г. На сюмым нумары была забаронена за рэвалюцыйную прапаганду. Але па даручэнню віленскіх кіраўнікоў БСГ(найперш братоў І і А. Луцкевічаў) А. Уласаў адразу ж у лістападзе пачаў выдаваць новую штотыднёвую легальную газету “Наша ніва”, якая ўжо заклікала не да рэвалюцыі, а да парламенцкай барацьбы. У выбарах ІІ Думы(1907 г.) левыя сілы, якія адмовіліся ад тактыкі байкоту, не правялі ад Беларусі ніводнага дэпутата. Сяляне дамагаліся не адмены, а карэннага пераразмеркавання прыватнага землеўладання. Перад ІІ Думай, якая адкрылася ў лютым 1907 г., паўсталі тыя ж праблемы, што і перад І Думай – знайсці выхад з аграрнага і нацыянальнага крызісу. Але ўрэшце Дума зайшла ў палітычны тупік і 3 чэрвеня, як і яе папярэдніца, была разагнана ўрадам. Спадзяванні на веснавы ўздым сялянства не спраўдзіліся. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Кансерватыўныя, манархічныя сілы аказаліся мацнейшымі.

 

Беларусь у 1906-1913 гг.

Пасля рэвалюцыі царскаму ўраду ўдалося расправіцца з апазіцыяй і тым дабіцца пэўнай паліт. стабілізацыі ў імперыі. У Беларусі ў выніку рэпрэсій дзейнасць бальшавікоў, меншавікоў і эсэраў з 1908 г. фактычна зусім прыпынілася. БСГ абвясціла аб роспуску партыі, а ядро партыі гуртавалася вакол газеты “Наша ніва”. Ужо 17 красавіка 1905 г. быў прыняты закон аб верацярпімасці. Ён выклікаў у Беларусі масавы пераход у каталіцкую веру былых уніятаў, якіх раней гвалтам загналі ў праваслаўе. Гэта азначала, што беларусы(як і украінцы) па-ранейшаму не карысталіся поўным правам на свабоднае выравызнанне. Таксама здымалася забарона на ўжыванне нацыянальных моў у адукацыі. Але адкрыццё бел. школ забаранялася. Беларусам дазвалялася выкладаць у школах на роднай мове толькі закон Божы. Права на выкладанне сваёй мовы ў якасці асобнага прадмета ў школах зах. губерняў атрымалі ў 1905 г. толькі палякі і літоўцы(закон ад 1 мая). Таксама ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях у 1911 г. уводзілася земства, якое ў Расіі ўжо працавала з 1890 г. і займалася пытаннямі мясцовай гаспадаркі(адукацыя, медыцына, грамадскае будаўніцтва). Яно не распаўсюджвалася на Віленскую і Гродзенскую губерні. Урад баяўся, што ў Зах. Беларусі земскія органы апынуцца ў руках землеўладальнікаў-католькаў. Прычым для праваслаўных сялян зніжаўся маёмасны цэнз. У выніку прадстаўнікі “рускай” курыі займелі ў земствах 2/3 месц, “польскай” курыі – 1/3.

Iнiцыятарам i галоуным выканауцам рэформы выступiу П.А.Сталыпiн, якi усвядомiу неабходнасць ломкi сярэднявяковых форм уладяння зямлей з мэтай расчысцiць для капiталiстычнага развiцця.

Мэты рэформы:1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкау;2. раскалоць веску,паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii;3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны.Сродкамi вырашэння гэтых мэт, на думку Сталыпiна былi:1. разбурэнне сялянскай абшчыны;2. насаджэнне хутароу i перасяленне "лiшняга" з еурапейскай часткi Расii сялянства у Сiбiр i на Далекi Усход;3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстання.

Першапачатковым, зыходным этапам рэформы,неабходным для станаулення пры ватнай сялянскай зямельнай уласнасцi з'яулялася разбурэнне сялянскай абшчыны.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 420; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.8.34 (0.005 с.)