Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939). 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939).



У вынiку польска-савецкай вайны 1920г, паводле Рыжскага дагавору 1921г. Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Анексаваную тэрыторыю польскiя улады раздзялiлi нга 4 ваяводствы: Палескае, Навагруцкае, Вiленскае, Беластоцкае. Створаная польская адмiнiстрацыя падмацоувалася густой сеткай палiцэйскiх устаноу – пастарункау. Беларусь пераутварылася у сыравiнны прыдатак Польшчы. Працоуны дзень вызначауся у 10—11 гадзiн, за тую ж працу польскаму рабочаму плацiлi больш, як беларусу. Было беспрацоуе.

Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам i буйным уладальнiкам (менш чым 1% жыхароу). Польскiя улады раздавалi буйныя участкi зямлi былым чыноунiкам i афiцэрам польска-савецкай вайны, на якiх потым абапiралiся. Iх называлi асаднiкамi. Польскi урад шырока праводзiу хутарызацыю (па-польску – камасацыю). Выгаду ад рэформы атрымала невялiкая частка сялян, якiя ужо былi заможнымi. Рэформа лiквiдавала сервiтуты, у вынiку чаго сяляне пазбавiлiся Пашы для жывелы, вадаемау i сенажацяу. Аграрныя пераутварэннi такiм чынам вялi да узрастання дыферэнцыяцыi сялян, калi бедная частка пачала няухiльна павялiчвацца.

Кiраунiкi Польшчы праводзiлi шавiнiстычную палiтыку, мелi на мэце паланiзаваць цэлы народ. Закрывалiся беларускiя установы, забаранялася у дзяржауных установах ужываць беларускую мову.

Гэтаму дапамагала каталiцкая царква.

Панавау жорсткi палiтычны рэжым i палiцэйскi тэрор, рэпрэсiравалi у першую чаргу камунiстау. Лютавалi карныя экспедыцыi, «пацыфiкацыi». У iх час палiцэйскiя разбуралi жылле сялян, знiшчалi маемасць i харчы, учыняi масавыя экзэкуцыi. Вядучая роля у правядзеннi тэрору належала тайнай палiцыi – «дэфензiве». Яна шырока карысталася метадамi правакацый, паклепу, i фiзiчных катаванняу.

У пачатку i сярэдзiне 20-х гг. сацыяльная i нацыянальная барацьба пераважна насiла узброены характар у форме партызанскага руху. Значную ролю у барацьбе выконвала КПЗБ. У 1927 г. улады пачалi лiквiдацыю гурткоу i камiтэтау грамады. Грамаду забаранiлi, а яе актывiстау прыцягнулi да судовай адказнасцi.

 

 

32. Культура Беларусі ў другой палове 19-пачатку 20 ст. Пачатак фарміравання бел. нацыі.

Мастацтва Беларусі ў 19 ст. Жывапіс бел. зямель у 19 ст. прайшоў 3 мастацкія накірункі: класіцызм, рамантызм, рэалізм. У пачатку 19 ст. на базе Віленскага універсітэта была створана мастацкая школа – умоўная назва маст. кафедр, факультэта літ-ры і мастацтва. Яе заснавальнік – прафесар Смуглевіч. За 35 гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў і скульптараў. Аляшкевіч – адзіны прадстаўнік класіцызму, жывапісец, партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Стварыў шмат партрэтаў у стылі класіцызму, сярод іх групавыя партрэты моладзі, юнакоў, дзяўчат, партрэты Сапегі, Радзівіла, Чартарыйскага, Міцкевіча і інш. Ян Дамель. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму, але пісаў пераважна карціны на гіст. тэматыку. Сярод іх “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славянаў”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню”. Вікенцій Ваньковіч. “Адам Міцкевіч на скале Аюдах”, “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі у 968 г.”, аўтар партрэта Пушкіна, аўтар рамант. пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа у Троках”, “Вуліца ў Вільні”. Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, педагог, музык. пісьменнік, мастак-графік. Стварыў серыю графічных замалёвак, архітэктурных пабудоў Беларусі, якія на сённяшні дзень з`ящляюцца гист. крыницай па развиццю архитэктуры Беларусі. Хруцкі – майстар нацюрмортаў, скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума, Акадэмію мастацтва у Санкт-Пецярбургу, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”. Ён упершыню звярнуўся да сялянскай тэматыкі(“Хлопчык у саламяным капелюшы”). Сільвановіч. Яго творчасць развівалася ў пераходны пер-яд ад рамантызму да рэалізму. У стылі рэалізму напісаў карціну “Пастух са Свянцяншчыны”, адзін з першых белар. мазаістаў за мазаічнае пано “Тайная вячэра”, за аздабленне Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу атрымаў званне акадэміка. Альхімовіч – жывапісец і графік, прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісу. Найбольш вядомы твор – “Пахаванне Гедыміна”. Бялыніцкі-Біруля развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу, у ранні пер-яд былі напісаны пейзажы. За пейзажы “Вясна ідзе” аўтар атрымаў першую прэмію маскоўскага таварыства аўтараў мастацтва. У стылі мадэрна працавалі архітэктары Шабунеўскі, Краснапольскі і мастак Фердымонд Рушчыц, аўтар эмацыян.-вобразных пейзажаў, сац. матывы назіраюцца ў карцінах “У свет” і “Эмігранты”. Мадэрн – стылявы накірунак у мастацтве канца 19-пач. 20 ст. Яго характэрнымі рысамі былі новыя прынцыпы формаўтварэння, багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хвалістай лініі ў дэкоры з элементамі готыкі, класіцызму і інш.

У канцы 19 ст. у Віцебску заснавана мастацкая школа-майстэрня. Яе заснавальнік Юдаль Пэн (настаўнік Марка Шагала), працаваў у жанры пейзажа і тэматычнай карціны. Найбольш знакамітыя творы “Жабрак”, “Вуліца ў Віцебску” і інш.

Бел. літ-ра 19 ст. Літ-ра першай паловы 19 ст. развівалася пад уплывам польскай мовы. У гэтым кантэксце можна вызначыць дзейнасць некалькіх паэтаў: Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Баршчэўскі (паэма “Рабункі мужыкоў”. У сваім галоўным творы шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях, напісан. на польск. мове, аўтар літаратурна перапрацаваў бел. фальклорны матэрыял), Тамаш Зан (вывучаў бел. фальклор, аўтар паэм “Табакерка”, “Мёд” і балады “Свіцязь-возера”), Дунін-Марцінкевіч (паэт, драматург, тэатр. дзеяч, меў уплыў на развіццё бел. літар. мовы, на выпрацоўку новых жанравых літаратурных форм), Францішак Багушэвіч (бел. пісьменнік, публіцыстыка якога стала асновай распрацоўкі ідэялогіі бел. нацыянальна-вызваленчага руху; уступ да зборніка “Дудка беларуская”, пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок, удзельнік паўстання 1863-64 гг., аўтар зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, першы ў поўным сэнсе нацыян. бел. пісьменнік), Янка Купала (паэт, драматург, публіцыст, супрацоўнік газеты “Наша ніва”, яе рэдактар у 14-16 гг., у дакастрычніцкі час выдаў зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, Шляхам жыцця”, паэмы “Магіла льва”, “Курган”, драмат творы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і інш., Якуб Колас (бел. паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, працаваў у газеце “Наша ніва”, у дакастрычніцкі пер-яд вышлі яго зборнікі паэзіі “Песні жальбы”, прозы, апавяданні “Родныя з`явы”, паэмы “Новая зямля”, “Сымон музыка” і інш.), Максім Багдановіч (бел. паэт-перакладчык, крытык і гісторык літ-ры, адзін з найбольш актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення бел. дэмакратычных пісьменнікаў, выдаў зборнік вершаў “Вянок”, паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім Лебедзь”і інш. Тэрмін нацыя у перакладзе з лацін. мовы азначае племя, народ. Чалавецтва зведала наступныя этнічныя супольнасці: племя(першабытнае грамадства), народнасць(феадалізм) і нацыя(капіталіст. грамадства), для гэтых супольнасцей характэрны наступныя прыметы: агульнасць тэр-рыі, адносная супольнасць мовы, агульнасць эканамічнага жыцця, агульнасць культуры, этнічная самасвядомасць(гал. прымета для фарміравання нацыі). Асноўная тэр-рыя пражывання беларусаў знаходзілася ў межах бел. губерняў:Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай. Колькасць нас-ва па перапісу 1897 г. у межах сучаснай тэр-рыі Беларусі складала 6,5 млн чал., з якіх 5,4 млн былі беларусы(болей 73 %), 1,2 млн – яўрэі, 493 тыс. рускіх, 377 тыс. украінцаў, 424 тыс. палякаў, 617 тыс. літоўцаў, латышэй і інш. нацыянальнасцей. Агульнасць эканамічнага і паліт. жыцця характарызавалася паскарэннем у парыформенны пер-яд тэмпаў эканам. развіцця, пашырэннем капітал. прадпрымальніцтва ў прамысловасці, пераарыентацыяй памешчыцкіх гаспадарак на рынак, развіццём гандлю і шляхоў зносін. Усё гэта садзейнічала стварэнню на тэр-рыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна і станаўленню бел. нацыі.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 388; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.121.242 (0.005 с.)