Фарміраванне бел. народнасці. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Фарміраванне бел. народнасці.



Паходжанне беларусаў. Працэс фарміравання бел. народнасці заняў дастаткова працяглы пер-яд і адбываўся пад уплывам геагр.-клім, сац-эканам,палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый. Сярод асноўных канцэпцый этнагенезу беларусаў вылучаюцца:”фінская”; “балцкая”; “крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая”; “старажытнаруская”.

Менталітэт і этнічная свядомасць. З часоў старажытнасці ў беларусаў, як і ў іншых народаў, выпрацоўваліся пэўныя адметнасці ў спосабе мыслення і складу розуму, што з`яўляецца праявай глыбінных пластоў свядомасці і падсвядомасці. Вельмі няпростым і цяжкім быў працэс паступовага складвання ў беларусаў этнічнай свядомасці. Першай праблемай тут стала захаванне на працяглы пер-яд у Беларусі так званых “зямляцтваў”, якія аб`ядноўвалі жыхароў некалі незалежных княстваў(палачане, віцебляне, пінчукі). Другой праблемай было асобае палажэнне ў тагачасным грамадстве магнацка-шляхецкіх колаў.

Паходжанне назвы “Белая Русь ”. Па-першае, вядомы расійскі гісторык 18 ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння адзначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я. Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на утварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў-“бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, бел. філолаг П. Крапівін звязваў паходжанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай нагоды пераклаў як “Чыстая вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэр-рыі сучаснай Польшчы мог даць абпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэр-рыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Дагманаў сцвярджаў, што тэрмін “белы” адзначаў належнасць да мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету(поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны).

 

21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

Значныя змены ў пачатку 16 ст. адбываюцца не толькі ў краінах Зах. Еўропы, але і ва Усходняй Еўропе. У пачатку Новага часу тут склаліся такія буйныя дзяржавы як Каралеўства Польскае, ВКЛ і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця гэтых краін на працяглы час стала барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Так, Жыгімонт Стары з 1507 г. вёў вайну з Масквой, якая скончылася ў 1514 г. стратай ВКЛ Смаленска. У 1519 г. магістр Тэўтонскага ордэна пачаў вайну з Польшчай. Польскае войска ў адказ спусташыла ордэнскія землі да самага Круляўца,і Жыгімонт пагадзіўся на пераўтварэнне Ордэна ў свецкую дзяржаву. У 1525 г. была абвешчана Прусія з васальнай залежнасцю ад Польшчы. Акрамя войнаў з Масквой і Ордэнам Польшчы і ВКЛ пастаянна прыходзілася абараняць ад набегаў крымскіх татараў землі Галіцкай Русі, Падоліі і Валыні. Дастаткова сказаць, што ў першай палове 16 ст. налічваецца 45 набегаў крымскіх татараў. Першая палова 16 ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. З аднаго і з другога боку былі перамогі і паражэнні. У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сейм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сейм, на якім сумесна выбіраць караля, вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Але Польша дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ зноў вымушаны былі сесць за стол перагавораў. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі аб стварэнні Рэчы Паспалітай,“у якой абодва народы аб`ядноўваліся ў адзін народ і адзіную дзяржаву”. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных сеймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Выбіраўся адзіны манарх. Да пытанняў агульнай кампетэнцыі адносілася знешняя палітыка. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай.

 

22. Асн. накірункі знешняй палітыкі РП у 17 ст. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый(1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Ваенныя дзеянні быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. была падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да РП адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак ён памёр. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза(1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У гэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сац. супярэчнвсцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычыны. Становішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча(1584-1598) і ўступленнем на трон Барыса Гадунова(1598-1605). Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленнікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя(?) – забітага сына Івана IV. Ілжэдзмітрыю пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Ілжэдзмітрый ІІ не змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву(1609-1618 гг.). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П. Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.

23. Беларусь у гады Паўночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Пасля смерці Яна ІІІ Сабескага на трон Рэчы Паспалітай быў абраны ў 1697 г. саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ з дынастыі Ветынаў. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляжты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну, да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і шведскі кароль Карл XІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць вайну. За некалькі месяцаў Карл XІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. 1704г.- Варшаўская канфедэрацыя,дзе быў выбраны новы кароль ваявода С. Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням хар-р грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. шведская армія здолела захапіць большую частку Зах. і Цэнтр. Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, Слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Расійскія войскі былі вымушаны паступова адыходзіць на поўдзень. Пры гэтым па асабістаму загаду Пятра І былі разрабаваны і спалены такія гарады, як Віцебск, Магілёў, Мсціслаў і Быхаў. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне шведскай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная(Слаўгарадскі раён) быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпа і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога, дарэчы, шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай бітвы, якая і так значна паглыбіла яе заняпад. Фактычная адсутнасць цэнтралізаванага кіравання краінай не дазволіла ажыццявіць і шырокамаштабную праграму вываду РП з пасляваеннага крызісу. З сярэдзіны 18 ст. у Рэчы Паспалітай ўсё большы ўплыў стала атрымліваць так званая “Фамілія” – група прыхільнікаў паліт. і эканамічных рэформаў на чале з магнатамі князямі Чартарыйскімі. У 1764 г., дзякуючы падтрымцы Кацыры ІІ прыхільнікі Чартарыйскіх здолелі ўзвесці на трон РП свайго стаўленіка – Станіслава Аўгуста з шляхецкага роду Панятоўскіх з Брэстчыны. Першы этап грамадска-паліт. рэформ у РП скончыўся правалам. Нягледзячы на гэта была зроблена новая спроба ўдасканалення паліт. і эканам. становішча дзяржавы. Па рашэнню сейма пры каралю быў створаны орган выканаўчай улады – Пастаянная Рада, якая мела 5 дэпартаментаў, што знаходзіліся пад кантролем 36 прадстаўнікоў сената і сейма. Такім чынам, у другой палове 18 ст. РП здолела ў рэшце рэшт акрыяць ад вынікаў разбуральных войнаў. Колькасць нас-ва ВКЛ за гэта стагоддзе ўзрасла 1,8 млн да 4,8 млн чал. Разам з тым далейшае эканамічнае развіццё ўсё ж не было магчымым без рэфармавання дзярж. ладу. Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо Чатырохгадовым сейме(1788-1792 гг.), згодна з яго рашэннямі армія была павялічана да 100 тыс. чал., было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай ад Масквы аўтакефальнай праваслаўнай царквы, была прынята 3 мая 1791 г. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і зроблена многа іншага.Але Расія і Прусія былі незадаволены гэтымі падзеямі. Менавіта з гэтай прычыны Пецярбург і Берлін паспяшылі аказаць ваен. “дапамогу” нешматлікім праціўнікам рэформаў з ліку кансерватыўнай шляхты. 14 мая 1792 г. у м. Таргавіцы наУкраіне быў агучаны акт аб утварэнні канфедэрацыі. Яе стварэнне дало падставу Расіі ўвесці свае войска ў Беларусь. У чэрвені гэтага ж года пад Мірам і Брэстам яны разбілі войска ВКЛ. Адначасова з гэтым армія Прусіі заняла частку тэр-рыі Польшчы. 1793г.- другі падзел РП. 1795г.- трэці падзел



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 292; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.200.197 (0.004 с.)