Вкл у канцы 14-першай палове16 ст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.



Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам, Вітаўтам і Ягайлам. У гэтым трохкутніку перамог Ягайла, які стаў вял. князем літоўскім(1377-1392 гг.), каралём Польшчы пад імем Уладзіслава ІІ з 1386 г. Ягайла ў пошуках дапамогі ў барацьбе з крыжакамі звярнуўся да Москоўскай дзяржавы, але прытэнзіі Масквы на усходнія землі вымусілі шукаць падтрымкі на захадзе. У 1385 г. адбылося заключэнне крэўскай уніі. Па яе ўмовах феадалы ВКЛ абавязаны былі прыняць каталіцтва, перадаць казну ВКЛ на карысць Польшчы і г.д. З гэтага часу пачынаецца каталіцкая экспансія на тэр-рыі Беларусі. Намеснікам у княстве застаўся Свідрыгайла, а незадаволеных феадалаў, у перш. чаргу праваслаўнага веравызнання, узначаліў Вітаўт, у выніку міжусобіца скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г. Па яго ўмовах узнаўляўся вялікакняжацкі пасад, а самому ВКЛ гарантавалася аўтаномія, захоўвалася папярэдняя сістэма судаводства, фінансаў, самастойнае войска, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і інш. Пасля падпарадкавання сваіх праціўнікаў ў ВКЛ Вітаўт авалодаў Смаленскам(1404 г.), дабіўся прызнання ўлады над Ноўгарадам, тройчы арганізоўвах паходы на Маскву. У 1399 г пацярпеў паражэнне ад татараў на рацэ Ворскле, але падначаліў сабе поўдзень Падоліі, што дало выхад ВКЛ да Чорнага мора, узначаліў войскі ВКЛ у Грунвальдскай бітве(1410 г.), у выніку якой ў склад ВКЛ была звернута Жмуць. Унутраная палітыка Вітаўта вызначалася ліквідацыяй удзельных княстваў і ўвядзеннем інстытута намесніцтва. Пры Вітаўце ў ВКЛ пачынаецца чаканка ўласнай манеты – дынарыя. 1413 г.- Гарадзельская унія.

Паводле уніі было вырашана прызначаць на дзярж. пасады выключна католікаў. Але Вітаўт дамогся раўнапраўнага становішча і праваслаўнай царквы. У 1416 г. быў зацверджаны асобны метрапаліт праваслаўнай царквы, незалежны ад Масквы(Грыгорый Цамблак). Вітаўт пашырыў тэр-рыю за кошт далучэння Цверскага, Разанскага княстваў, а таксама вярхоўяў Акі. У 1430 г. Вітаўт памірае. Да ўлады прыходзіць Свідрыгайла(1430-1432 гг.). Пры Свідрыгайле назіраецца апошняя спроба выйсці з падпарадкавання Польшчы. У выніку з 1432 па 1436 гг. у ВКЛ адбываецца частковая феадальная вайна. На баку Свідрыгайлы Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігава-Северскае, Кіеўскае княствы. У 1432 і 1434 гг. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт выдае прывілеі, якія ўраўноўваюць маёмасныя правы праваслаўных і католікаў. У 1432-1440 гг. вялікі князі літоўскі Жыгімонт стаў вялікім князем пры падтрымцы католікаў, занімаў прапольскую пазіцыю, у склад Польшчы перадаў Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікала незадаволенасць бел., укр. і літ. феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы. З 1440 г. вялікім князем стаў Казімір Ягелончык. Адначасова з 1445(1447) ён становіцца каралём Польшчы. Праводзіў палітыку ўмацавання велікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялян і пашырэння правоў феадалаў. У 1447 г. выдаў прывілей, які паклаў пачатак юрыдычнага замацавання залежнасці сялян. Выдаў судзебнік 1468 г. Вял. князь літоўскі Аляксандр, адначасова кароль Польшчы з 1501 па 1507 гг. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла 26 гарадоў. Ён таксама выдаў прывілей 1492 г., па якому абмяжоўвалася ўлада вялікага князя, які без згоды паноў-рады не меў права прымаць ні якіх важных рашэнняў. Пры ім польскі сейм прыняў у 1505 г. радамскую канстытуцыю, якая пашырыла правы шляхты. 8 верасня 1514 г. адбылася Аршанская бітва – адзіная бітва на карысць ВКЛ. Наступны вялікі князь і кароль Польшчы – Жыгімонт І стары(1506-1507-1548 гг.). Пры ім падцверджаны і ўведзены статут 1529 г., вядомы як мецэнат і папячыцель навук, меў вялікую бібліятэку. За яго подпісамі былі выведзены 2 асноўныя граматы для Ф.Скарыны. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – Жыгімонт ІІ Аўгуст(1548-1572 гг.). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Пры ім уведзены ў дзейнасць статут ВКЛ 1566 г., праведзены паліт., эканам. рэформы. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой утвараецца адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая.

 

18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.

Яскравай праявай фарміравання новых буржуазных адносін стаў росквіт культуры і навукі. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. слова renaitre, што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура,навука, літ-ра (Рафаэль, Тыцыян, Мікеларджэла, Б. Чэліні). Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашырыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы (У. Шэкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс і інш). Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых адносін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадскога плебса. У сваю чаргу гэта прывяло да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі) і такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нац-ыя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі,узбярэжжа Ц. Амерыкі;1492г.- судна Васка да Гамы прыбыла ў Індыю; кругасветнае паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Франц. і Нідэрл. імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння сучачнай Канады і пашырэння гандлёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.

16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ ў 14-16 ст.

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1466 г.), па якому ўводзіўся прынцып земскай даўніны. Наступны крок – першы статут (1529 г.), паводле якога прынцып земскай даўніны памяншаўся да 10 год. Гэтым жа статутам адмяняўся Юр`еў дзень. Па гэтаму статуту для селяніна было ўстаноўлена “пажылое”(5 коп літ. грошаў). Апошні этап ў запрыгоньванні сялян – статут 1588 г., па якому прадугледжваўся пажыццёвы выкуп збеглых сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сял. землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асаглых). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Гэтыя землі былі найбольш аддалены ад балтыйскіх бартоў. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). У 13-16 ст. на тэр-рыі ВКЛ павялічваецца рост гарадоў і мястэчкаў, колькасць якіх у сярэдзіне 17 ст. складала прыкладна 350, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі. У сярэдзіне 17 ст. – 12-13 % складала менавіта гарадское насельніцтва. 80 % гараджан складалі беларусы. Этнічны склад дапаўняўся за кошт рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, немцаў, татар,якія складалі ад 20 да 40 % насел. Гарады мелі неаднародную сац-ую стр-ру. Вярхушка была прадстаўлена купецтвам і рамесніцкімі майстрамі, якім належыла ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы ўклад складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя, баяры, а таксама шляхта. Найбольш шматлікую групу(40-50 %) складалі дробныя гандляты, рамеснікі і іх сем`і. Найбольш абяздоленай часткай з`яўляліся лёздныя людзі або гультаі(1/3 нас-ва гарадоў). У 1-ай палове 16 ст. 40 % усіх гарадскіх пасяленняў з`яўляліся ўласніцкімі(Слуцк, Стары Быкаў і інш.). Гарады з нас-вам 10000 жыхароў лічыліся буйнымі(Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск). Крыніца 16 ст. успамінала каля 200 рамесніцкіх прафесій і сацыяльнасцей. Буйныя гандл. цэнтры – Віцебск, Полацк, Менск, Бярэсця. На тэр-рыі Беларусі існавала каля 20 буйных шляхоў, якія звязвалі бел. гарады з суседнімі краінамі. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права.

 

19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.

Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства. Быў распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі(пратэстанскі) рух. Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. Лютэранства (Германія,Скандынавія), у Швецыі і Нідэрландах – кальвінізм, у Англіі – англіканская царква. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму прымусіла Ватыкан перайсці да Контррэфармацыі. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(24-25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў). Беларусь: Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Зах. Еўропай. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтр. і Зах. Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы і правячай эліты. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца 15 ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг, пераважна рэлігійнага зместу. Пратэстанскі рух. Найбольш раннім этапам стварэння ў Беларусі пратэстанскай абшчыны можна лічыць 1535 г., калі князь Ю. Алелькавіч выдзеліў у Слуцку зямельны ўчастак пад будаўніцтвам лютэранскай кірхі. Аднак больш шырокае распаўсюджванне ў ВКЛ атрымаў усё ж кальвінізм. У цэлым к сярэдзіне 17 ст. на бел. землях было пабудавана 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх храмаў. Найбольш значныя рэфарматарскія абшчыны знаходзіліся ў Вільні, Берасце, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку і інш. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанскіх абшчын ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ў ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшалаўскай канферэнцыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі(Статут ВКЛ 1588 г.). Менавіта пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1553 г. у Берасце(Брэсце) была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў бел. народнай мовы.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 301; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.54.6 (0.005 с.)