Чатырохгадовы сойм РП, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя РП 1791. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Чатырохгадовы сойм РП, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя РП 1791.



Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай (шляхта). Чатырохгадовага сойма (1788-1792 гг.), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу «ліберум вета» — усе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў. 359 дэпутатау, іх 181 – патрыеты. Пераўтварэнні ў дзяржаўным ладзе РП ен пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у «Кардынальных правах» прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб'ё-му — усяго 11 артыкулаў — гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкларацыяй аб прынцыпах існавання РП як самастойнай, незалежнай дзяржавы. «Кардынальныя правы» надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам РП. Дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысці-янскіх веравызнанняў. Правы: свобода слова і друку (толькі шляхціцы, якія бралі ўдзел у пасяджэннях сойма). «Кардынальнымі правамі» РП аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства нале-жьшь толькі закону, прынятаму соймам. Буржуазны характар рэформ выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791 г. Згодна з Законам ад 24 сакавіка выбарчае права атрымлівала толькі аселая шляхта не маладзей за 24 гады. Відавочна, што ў аснову закона быў пакладзены класавы прынцып. мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі разам з залежнымі сялянамі.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г.: складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прадстаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Сяляне заставаліся ў прыгоннай залежнасці. 4-м раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. У дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на сло­вах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.

Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання РП. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Закон, пры­няты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).

Канстытуцыяй адмянялася права "ліберум вета",забараняліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып: дэпутаты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы: ён разглядаў усе праекты законаў (праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, крымінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў); праекты соймавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і гандлёвых дагавораў, вайне, міры і г.д.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй РП ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчыннай, але толькі ў межах адной дынастыі. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі: ен быў вышэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. Стварэнне адзінага для ўсёй РП ўрада ператварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.

Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніда структу­ру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 576; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.131.178 (0.006 с.)