Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.



На тэрыторыі старажытнай Беларусі існавала шмат маленькіх дзяржаў-княстваў: Заслаўскае, Віцебскае, Браслаўскае, Клецкае, Кобрынскае, Мінскае, Мазырскае, Нясвіжскае, Тураўскае, Полацкае, Пінскае., якія пазней пачалі аб’ядноўвацца ў больш буйныя дзяржавы па розных мэтах(эканамічных). Асобна вылучалісь Полацкае і турава-пінскае

Грамадскі лад.

Два асноўныя класы: феадалы і феадальназалежныя людзі. Працягвалі захоўвацца рабы, свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. Клас феадалаў утварыўся з рабаўладальнікаў, разбагацеўшых гараджан, былых свабодных сялян. Клас феадальназалежных людзей ўтварыўся закошт: па-першае, асаджванне халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі; па-другое, закошт прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ўцэлым; па-трэцяе, закошт маемаснага расслаення свабодных сялян, якія збяднеўшы трапілі ў даўгавўю кабалу. Рабы ў Беларусі захоўваліся да канца 17 ст. Сяляне-даннікі мелі сваю ўласную гаспадарку, абавязаны былі плаціць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання даніну і выконваць павіннасці. У 9-12 ст адбываецца значны рост насельніцтва ў гарадах, назіраецца працэс маемаснага расслаення. Пануючае становішча займаюць купцы і багатыя рамеснікі, якія аказваюць вялікі ўплыў на палітыку дзяржавы ўцэлым, валодаюць уласнымі маенткамі.

Палітычны лад.

Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны або старэйшы горад. Яго імем называлася і уся дзяржава ўцэлым і яе жыхары. У 12 ст. самым магутным было Полацкае княства Вышэйшыя органы ўлады ў кожнай з дзяржаў-княстваў: князь, рада, веча або сойм.

1) Князь узначальваў дзяржаву, сістэму выканаўчых органаў, вырашаў усе бягучыя пытанні дзяржаўнага кіравання. Па найбольш важных пытаннях ен раіўся са сваімі бліжэйшымі саветнікамі. У некаторых выпадках склікаў сойм. Яму належыла арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу, падтрыманне парадку ўнутры дзяржавы. У яго асабістым распараджэнні была дружына. На прастол звычайна ўступаў адзін са спадчыннікаў князя. Сустракліся выпадкі, калі запрашаўся іншы князь. Распаўсюджаны быў захоп улады сіламі. Пры ўступленні на прастол князь прыносіў прысягу ахоўваць тэрыторыю дзяржавы, інтарэсы яе грамадзян, абяцаў дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся ў дагаворы радзе, які князь заключаў з вярхамі пануючага класа. Сустракаюцца нормы і ў нарматыўных актах. Так у Полацкай абласной грамаце 1511 г. гаворыцца, што князь абяцае не умешвацца ў царкоўныя справы і царкоўную маемасць, не адымаць маемасці ў палачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выязду свабодных людзей за мяжу княства. Ен абяцаў “старыны не рухаць”. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання законаў князь не валодаў. Гэта права належыла калегіальным органам: радзе і сойму. Судовая дзейнасць князя таксама была абмежавана. Ен не мог судзіць аднаасобна і павінен быў ажыццяўляць правасуддзе сумесна з членамі рады.

2) рада – выканаўча-распарадчы орган. Рада не мела пастаяннага складу. Пасяджэння рады адбываліся кожны дзень. На пасяджэннях прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у парадах з князем, а толькі тыя з іх, якія ў гэты час знаходзіліся каля князя. Пры вырашэнні найбольш важных пытанняў рада збіралася поўнасцю. Пры адсутнасці князя дзяржаўнымі справамі кіравала рада. На радзе рыхтаваліся рашэнні, якія падлягалі абмеркаванню на вечы або сойму.

3) Веча або сойм. Узнік адначасова з дзяржавай, існаваў ва усіх старажытных дзяржавах. Веча збіралася ў пэўным месцы на гандлевай плошчы каля царквы. Усе пытанні на вечавых сходах вырашаліся пераважнай большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася рашэнне, якое адлюстроўвала волю найбольш моцнай часткі прысутных, так як менавіта яны былі ў стане прымусіць астатніх згадзіцца з іх думкай і такім чынам дамагчыся выканання рашэння. Раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя абароны і апалчэння, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны.

4) Службовыя асобы ў 9-12 ст.:

- Пасаднік – намеснік князя. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. Ен быў як у стольным горадзе, так і ў іншых гарадах дзяржавы. Разам з князем ен судзіў, разглядаў справы ў княжацкай радзе, удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў, дагаворах з іншымі дзяржавамі, старшынстваваў на вечах.

- Тысяцкі. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. У ваенны час камандваў апалчэннем, у мірны час сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, кіраваў гандлевымі справамі.

- Падвойскі. Яму даручалася выкананне рашэнняў веча, распараджэнняў князя. Быў камандзірам княжацкай дружыны.

- Ключнік і цівун. Распараджаліся гаспадарчымі справамі, кіравалі некаторымі судова-адміністратіўнымі справамі.

 

 

4. Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права у пісаным заканадаўстве.

Ў 1 тысячагоддзі н.э. фарміравалася сыстэма агульнапрынятых звычаяў, якія вызначала правілы паводзін людзей. Паступова звычаі- рысы абавязковасці-звычаевае права.

Звычавае права – сістэма непісаных прававых норм, правілаў паводзінаў, заснованых на агульнапрынятасці і даўнасці ўжывання. Звычаевым правам рэгуляваліся ўсе праваадносіны. Звычаевае права было пануючым да 15 ст. (паступова выцяснялася правам пісаным).

Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.

Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрныя наступныя рысы: Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы. Традыцыяналізм і кансерватызм прававых нормаў, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства.

Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэлядзь ня-вольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі ўдзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў на вечавых схо­дах, выбіраць і быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую па абароне свайго горада, воласці, княства.

Князі, іх пасаднікі, выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму - віру (штраф).

В письм зак-ве звычаевае права шало свое отражение в “Русской правде” – сборнике законов, сформирован в 11-12 ст. Был построен на казуальной системе – предусматривались все возможн жизн сит-ции. Нормы защищали движ и недвиж собств-сть. Регламентир. Дог купли-продажи, займа, кредит-я, личного найма. Злачынства – причинение моральн или материальн ущерба личности или гр асоб. Криминльн право не отлич от гражд-правового. 2 вида злачынства: супраць асобы и маемасти (разбой, кража, уничтожение, непогашение долга). Пакаранни: смерть и разбор собственности, продажа в халопы, штраф (только убийцам), кот могла платила община, сумма кот изменялась в завис от степени злачынства. Потерпевший получал вознагражд.

Найбольш абароненымі законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздоль-насцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай -феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная не мелі амаль ніякіх правоў.

3аканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынцы пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы за­кон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

Сямейнае прва: Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме.

У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс, калі кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду. Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга, выпрабаванне агнём ці вадой.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 418; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.126.74 (0.005 с.)