Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы



Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы

ГДзПБ – гэта гісторыка-прававая навука, якая вывучае ўзнікненне, станаўленне, развіцце і знікненне Дз і П у народаў, якія населялі Беларусь са старажытных часоў да нашага часу.

ГДзПБ вывучае прычыны і заканамернасці ўзнікнення і развіцця гістарычна склаўшыся дзяржаўных утварэнняў, іх тыпаў, формаў, а таксама прававое становішча насельніцтва, развіцце палитычна-прававых інстытутаў, органаў улады, кіравання і інш.

Асаблівасці:

- Гісторыя беларускага народа прыстасоўвалася да гісторыі тых ці іншых дзяржаў, у склад якіх яна ўваходзіла ў той ці іншы час

- Гісторыя беларускага народа вывучалася аднабокова, перыядамі амаль не вывучалася, замоўчвалася. Некаторыя падзеі, факты наогул былі забаронены для навучэння: статуты, РП, канстытуцыя РП 03.05.1791 г., БНР, ЛітБелССР, рэпрэсіі, рэлігія забаронена, чарнобыль і інш.

- Гісторыя беларускага народа фальсіфікавалася: адны гістарычныя падзеі ўсхваляліся, іншыя ачарняліся (галоўная роля КПСС)

- У беларускай гісторыка-прававой навуцы існавала парадаксальная з’ява: з аднаго боку ніхто, ніколі афіцыйна не забараняў вывучаць гісторыка-прававую спадчыну беларускага народу – а з другога боку яе не вывучалі.

- Гісторыя беларускага народа вельмі цесна звязана з гісторыяй іншых народаў: Літвы, Польшы, Расіі.

 

2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)

I. Першыя паведамленні пра Беларусь сустракаюцца ў:

- Беларуска-Літоўскіх летапісах (1446г., Быхаўца і інш.)

- Старажытна-рускія летапісы (аповесць мінулых гадоў, Слова пра паход Ігаравы і інш.)

ІІ. Звесткі пра Беларусь утрымліваюцца ў міжнародных пагадненнях:

- Дагавор 1229г.

ІІІ. Кнігі пра Беларусь пачалі друкавацца на беларускац мове ў ХVI ст.:

- Біблія Ф. Скарыны

Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны:

Палітычным ідэалам Ф. Скарыны з’яўляецца асветная гуманная моцная манархія. Манарх павінен быць набожным, чулым, мудрым, адукаваным, справядлівым да сваіх паданых. Ён абавязаны кіраваць дзяржавай у строгай адпаведнаці з законам, абавязаны сачыць за справядлівым выкананням правасуддзя. Адначасова ён павінен быць моцным і грозным, у неабходных выпадках павінен умець абараніць свой народ. Перавагу Ф. Скарына аддаваў міралюбіваму і адукаванаму гаспадару.

Класіфікацыя права па Ф. Скарыне:

Усё права Скарына падзяляў на натуральнае і пісанае. НП закладзена ў самой істоце чалавека, яно аднолькавае для ўсіх людзей, уласціва кожнаму чалавеку і незалежыць ад месца і часу. ПП Скарына падзяляў на:

1. Божская права (нормы Старога і Новага запавета, Біблія)

2. Царкоўнае/Кананічнае права (пастановы, каноны, прынятыя царкоўнай уладай)

3. Земскае права (у залежнасці ад тых грамадскіх адноісін, што рэгуляваліся пэўнымі нормамі права Скарына вылучаў: Міжнароднае права, Дзяржаўнае права, Крымінальнае права, Ваеннае права, Гарадское права, Марское права, Гандлевае права, Паспалітае права (грамадзянскае + сямейнае права).

Сымон Будны

У 1562 г. у Нясвіжскай друкарне выйшаў “Катэхізіс” перакладзены Будным на беларускую мову. Да гэтага “Катэхезісу” С. Будны напісаў прадмову пра войны справядлівыя і несправядлівыя. Справядлівая – дзеля абароны айчыны, абавязак кожнага сумленнага чалавека – прымаць удзел у такой вайне. Несправядлівая вайна – разбой, абавязак кожнага сумленнага чалавека не удзейнічаць у такой вайне. Асноўная праца С. Буднага “пра свецкую ўладу”, ён выказаў адносіны да маёмасці і дзяржавы. Хрысціянскі чалавек можа валодаць маёмасцю, можа выконваць абавязкі суддзі, толькі судзіць справядліва, сумленна і не браць хабар. Погляды аб палітыцы такія ж як у Ф. Скарыны.

Леў Сапега

Крыніцы для вывучэння поглядаў Сапегі: “Зварот да ўсіх саслоўяў ВКЛ”, “Прысвячэннеда выдання Статута 1588 г. каралю польскаму і ВКЛ Жыгімонту Аўгусту”, “Статут 1588 г.” Самастойная праца: “Выклад трыбунальскіх праў”. Эпісталярная спадчына Сапегі: “Ліст да Біскупа Іосіфата Кунцевіча”. Леў Сапега лічыў, што дзяржава паўстала натуральным шляхам і прызначаецца для дасягнення магчыма лепшага шляха. Яна засноўваецца на прынцыпах ўнутраннага адзінства, цэнтралізму, правапарадку, законнасці. Для абароны грамадзянскіх свабод існуе права, якое Сапега разглядаў як сапраўднае праяўленне розуму чалавека. Павага да права павінна забяспечыць дзяржаве стабільнае і ўстойлівае развіцце, сацыяльны мір, унутраны парадак, жыцце ў адпаведнасці з законамі – абавясковая ўмова існавання дзяржавы. Толькі права дае магчымасць быць сапраўды свабоднымі. Кожны чалавек павінен ведаць межы сваей свабоды для гэтага ён павінен вывучаць законы. Закон павінен быць аднолькавым для ўсіх саслоўяў, разам з тым ен павінен быць накіраваны супраць асобных правапарушальнікаў. Калі ў грамадстве адсутнічае павага да права, пануе беззаконнасць, такое грамадства не можы лічыцца чалавечым, справядлівым, яно з’яўляецца воўчай зграеей. Права павінна не дапусціць выкарыстання дзяржаўнай уладай у карыслівых мэтах правіцеля, усё гэтае дае падставу разглядаць Сапегу як прыхільніка ідэі прававой дзяржавы.

Міхалок Літвін

≈ 1550 г. напісаны саціяльна-палітычны трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян. Ён параўноўваў норавы, звычаі, традыцыі, арганізацыю кіравання і суда ў Татарскай, Літоўскай, Маскоўскай дзяржаў. Моцную дзяржаву ен звязваў з разумнасцю законаў, са стабільнасцю сям’і. IV раздзел аб правасудзе. Ен вылучыў асноўныя недахопы судовай сістэмы: Адсутнасць апіляцыйных судоў, Пагрэшнасці ў сістэме паказанняў сведак, Адсутнасць нормаў судовай пісьменнасці, Адсутнасць галоснасці, і інш.

Гэтыя недахопы былі часткова выпраўлены ў час судовай рэформы ў Беларусі ў XVI ст.

IV. У XVII – XVIII ст. законы і кнігі друкуюцца на польскай і лацінскай мовах. У 1641 г. у складзе Віленска-Іезуітскай акадэміі створаны юрыдычны факультэт. У 1644 г. – пачаў працаваць. Заснавальнік юрыдычнага факультэта сын Л. Сапегі – Казімір Сапега. Ён ахвяраў бібліятэку свайго бацькі, і на ахвяраванне прафесараў 12.500 польскіх злотых. Запрасіў 4 прафесараў: 2 немцаў, 1 іспанца, выхадца з Беларусі нараджэнца Віцебскай зямлі І. Ялізароўскага.

Классіфікацыя права па Ялізароўскаму: Божскае права, Права народаў, Натуральнае права

БП і НП выступаюць як самастойныя віды права, не падпарадкоўваюцца адзін аднаму. Дзяржава – гэта створаны з мноства паселішчаў саюз людзей, якія аб’ядналіся дзеля дасягнення лепшага жыцця.

Яго асноўная праца аб палітычнай супольнасці людзей.

V. У 1816 г. выдаецца праца Ліндэ аб Літоўскім статуце. У 1881 г. выходзіць кніга Чацкага аб Літоўскім і Польскім праве.

VІ. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай Імперыі цікавасць да гісторыі Беларусі павялічваецца. Асаблівы ўклад уносяць студэнты і выкладчыкі Віленскага універсітэта: А. Міцкевіч, Я. Чачот, Т. Зан

VІІ. У ХІХ ст. ствараюцца Кіеўская, Маскоўская школа права і інш.У канцы ХІХ ст. вучоныя пачынаюць асобна вывучаць гісторыю Беларусі. Вялікі ўклад унеслі: Печэта, Каяловіч, Доўнар-Запольскі і інш.

VІІІ. Разнастайная і польская гістарыяграфія: Ю. Бардах, Кутшэба, Астроўскі, Макарэвіч і інш.

ІХ. Савецкая гістарыяграфія вялікая: Печэта, Ігнатоўскі, Юшкоў, Ярмаловіч, Юхо, Сокал, Вішнеўскі, Капысскі, Марціновіч, Броўка, Доўнар і інш.

Х. Дакументальна-прававы матэрыял: 1. Акты Заходняй Расіі ў 5 тамах, 2. Акты Паўднева-Заходняй Расіі ў 15 тамах, 3. Акты Віленскай архіяграфічнай каміссіі ў 39 тамах

Перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі

Вылучаюцца наступныя этапы:перыяд існавання старажытных беларускіх дзяржаў – княстваў; перыяд ВКЛ- палітыка эканамічным цэнтрам якой былі бел. землі, перыяд РП у складз Польшчы; перыяд знаходжання у складзе Расійскай імперыі, перыяд знаходжання ў складзе РСФСР; перыяд ўзнаўлення Беларускай дзяржаўнасці (утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і паўторнае абвяшчэнне БССР); перыяд знаходжання БССР у складзе СССР і апошні,які пачаўся з абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР 1990.

Паходжанне назваў “Беларусь, Літва”

Існуе шмат версій: Русь, вольная ад татара-мангольскага ярма; краіна белых снягоў; ад белага колеру вопраткі ці валасоў насельніцтва; Заходняя Русь; хрысціянізаваная Русь; у значэнні духоўнага дабрабыту і інш. Назва “Белая Русь” узнікае параўнальна позна і існуе паралельна з назвай “Літва”. Аб гэтым сведчаць, дакументы XVIII ст., у якіх сустракаецца часам падвоенае словазлучэнне: “літвін-беларусец” або “беларусец-літвін”.

В. М. Тацішчаў пісаў, што назва “Белая Русь” упершыню сустракаецца ў 1135 г. у Раскольніцкім і Растоўскім летапісах і так называюць Растова-Суздальскую зямлю. У сувязі з гэтым можна выказаць меркаванне, што, магчыма, гэтая назва ўзнікла ў сувязі з увядзеннем хрысціянства. Белай Руссю называлі і Маскоўска-Суздальскую Русь рускай цэнтралізаванай дзяржавы, і гэтая назва мела такое ж значэнне, як і Вялікая Русь. Пры князе Іване ІІІ тэрмін “Белая Русь” уносіцца ў тытул Вялікага князя Маскоўскага. Белай Руссю часам называлі і ўкраінскія землі. Вядома, што гэтая назва паступова пашыраецца на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў XVII – XVIII стст.

Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі гэта тэрыторыя пачала афіцыйна называцца “Беларусь”. У 1796 г. цар Павел І распарадзіўся аб’яднаць Полацкую і Магілеўскую губерніі ў адну губернію з цэнтрам у Віцебску і назваў яе “Беларускай”. Затым паступова назва “Беларусь” пашыраецца і на іншыя губерніі.

Характэрна, што нават у другой палове ХІХ ст. Заходняя Беларусь працягвала яшчэ заставацца Літвой. Гродзенская і Віленская губерніі адносіліся да Літоўскага Палесся (1882 г.) Толькі у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. назва “Беларусь” набыла сучаснае, этнічнае, геаграфічнае і дзяржаўна-палітычнае значэнне. Аднак пасля актывізацыі ў пачатку 30-х гг. ХІХ ст. нацыянальна-вызваленчага руху пачынаецца больш інтэнсіўная русіфікатарская палітыка царызму, у кантэксце якой афіцыйна забараняецца слова “Беларусь” і ўводзіцца новая назва – “Паўночна-Заходні край”.

 

 

Г., 22 декабря.

Мирный и торговый договор Полоцка (подписан князем Герденем) с городом Ригой и Ливонским орденом; в соответствии с договором Полоцк отказывался от претензий на нижнее Подвинье и Латгальские земли, а Орден гарантировал нерушимость Полоцких земель; оговорены права немецких и полоцких купцов в Риге и Полоцке.

6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI

Канцэпцыі утварэння: 1) звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы, вынікам чаго з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх сла­вян і таму яно чужое для беларусаў і ўкраінцаў.

2) атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча. Даследуючы праблему ўтварэння ВКЛ, М. Ермаловіч прыходзіць да высновы, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў. Нельга таксама атаясамліваць летапісную Літву з усходняй часткай сучаснай Літвы. Гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і якая нароўні з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі.

Такім чынам, кіруючыя колы Наваградскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў землях Верхняга Паня­моння ва ўласных інтарэсах і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі іх сабе.

Таму ёсць падставы лічыць Наваградак і Наваградскае княства тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх (у рэальным сэнсе гэтага слова), а потым і ўкраінскіх зямель.

Наваградак стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як літоўскай. Адбыўся аб'ектыўны працэс аб'яднання беларускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Вось чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца займала беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.

Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязяў паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл для барацьбы з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў.

Становішча маладой дзяржавы ў небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі было даволі хісткім. Стабільнасць падтрымлівалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але і сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі: 1) Болышасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці; 2) Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Тэрыторыя ВКЛ складала 900 тыс. кв. км.

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Наваградак, пазней - Вільня.

Значна пашыралася дзяржава пры Гедземіне ў склад увайшлі Віцебскае, Берасцейскае, Мінскае і Турава-Пінскае княствы. Перанес сталіцу Новагрудка у Вільню.

Пры Альгердзе значна пашырыліся землі ВКЛ у ее склад увайшлі беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Жамойція, таксам былі далучаны землі большай часткі Украіны, частка зямель сучаснай Расіі.

Пры княжанні Альгерда центральныя землі дзяржавы былі падзелены на 2 вялікіх адміністрацыйных акругі- Віленскае і Трокскае ваяводствы, каб пастаянна даваць адпор на захадзе крыжака на усходз татарам.

Центральная частка – палітычнае ядро – назва “Літва”.

Дзяржаўны лад: центральная (галоўная) частка і землі мяжуючыя (“прыслухоўваючыя”)

Дамінуючае становішча займалі центральныя землі: дзяржаўныя маенткі, тэрыторыя густа заселена, буйныя феадалы займалі пануючае становішча. Была таксама зямель “прыслухоўваючыя” захоўвалі сваю дзяржаўна-прававую адасобленасць, адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання.

Князі асобных абласцей якія увайшлі у склад ВКЛ, працягвалі называцца гаспадарамі-гэта гаворыць аб тым што адм-дзярж лад ВКЛ характэрызаваўся шырокай аўтаноміяй. Аднак паступова ўзмацнялася цэнтральная ўлада, мясцовыя князі змяняюцца намеснікамі вялікага князя. Пры утварэнні ваяводстваў улічваліся мясцовыя асаблівасці. На працягу 15-16 ст буйныя княствы былі пераутвораны ў ваяводствы, або паветы, у якіх кіравалі ваяводы, або старасты.

У другой палове 16 ст у ВКЛ адбыліся пераўтварэнні (закангадаўчая ваенная судовая і інш рэформы) У 1564-66 адміністр-тэрытар рэформа для удасканалення і большай цэнтралізацыі мчсцовага кіравання, у выніку тэрыторыя была падзелена на 13 ваяводстаў і 30 паветаў.

7. Дзяржаўны лад ВКЛ в 13-16в.Вышэйшыя органыдзяржаўнай ўлады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.

ВКЛ- феадальная манархія, узначальваў князь.

Вялікі князь стаяў на чале дзяржавы. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. Кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вы­шэйшы суд у дзяржаве валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася сой­мам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.

Рада - вышэйшы орган дзяржаўнай улады. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамі-радай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі. Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленых паўнамоцтваў і магла выра­шаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржа­вы. У кампетэнцыю Рады ўваходзілі 1) выбранне вялікага князя, 2) абарона дзяржавы, 3) вырашэнне міжнародных спраў, 4) абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, 5) заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, 6) разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам.

Сойм - вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган. Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. У сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі. У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэ­ты час ён з усесаслоўнага ператварыўся ў прадстаўнічы ор­ган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі - па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, яны збіраліся па меры патрэбы. Сойм перш за ўсё разглядаў пытанні выбрання вялікага князя; аб вайне і міры; узаемаадносін з іншымі краінамі; прыняцця заканадаўчых актаў; устанаўлення новых падаткаў; разгляду крымінальных спраў, у якіх закраналіся інтарэсы дзяржавы наогул, вялікага князя ці знатных асоб.

У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля на­лежала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам. Маршалак земскі - з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары., мог старшынстваваць на пасяджэннях вальнага сойму і рады, пры адсутнасці гаспадара. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешчаных пры граніцы, і знаходзіўся з імі ў полі. Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам - пад-канцлерам - удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.

Дзяржаўнымі фінансамі і скарбам загадваў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны, а памочнікамі - скарбнікі і скарбавыя пісары.

Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі, спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.

 

 

8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI ст.

Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных зем­лях будаваліся ў адпаведнасці з іх адміністрацыйна-тэрыта-рыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асобныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады вы­ступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства. Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і ма­ла залежалі ад цэнтральных органаў. У сваей дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.

На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы. Ваявода - буйны феадал з ураджэнцаў ВКЛ - пажыццёва прызначаўся вялікім князем і Радай. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне. Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

Кіраўніком адміністрацыіў павеце быў стараста, які так­сама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў га-ліне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка.

Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы - кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў - называліся цівунамі. Яны мелі права вяршыць суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Дзяржаўцы неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам. Памочнікамі дзяржаўцаў былі сельскія войты, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі.

У мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў ці маёнткаў, дзейнічалі органы сялянскага самакіравання і выбраныя імі старцы.

Па арганізацыі кіравання і характары залежнасці ад вышэйшых органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія іх не мелі. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементами самакіравання. У магістрат (Раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі і суда і ажыццяўляў правасудцзе сумесна з сябрамі гарад­ской Рады і ця3аўнікамі. Войт мог прызначыць сабе намесніка - лент-войта. Памочнікам войта па кіраванні справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку сяброў гарадской Рады. У Раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г.д.

Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазволіць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у горад свайго на-месніка-кіраўніка.

9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст.ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.

Граматы на магдэбургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні, Бярэсця і Гародні (1392 г.). Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ. Ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.

Гарадскія органы кіравання. Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Ра­да, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, багатых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбарны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя.

10. Крэўская унія ВКЛ з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).

1385г у замку Крэва заснаваны ддзяржана-прававы саюз, з якога пачалося збліжэнне ВКЛ з Польшчай.

Небяспека пераходу ўсей Польшчы ў рукі немцаў вымушыла польскіх феадалаў пачаць перамовы з вялікім княземВКЛ Ягайлам аб жаніцьбе з Ядвігай і саюзе дзвюх дзяржаў.

Саюз з ВКЛ дазваляў насельніцтву Польшчы абараніць сваю тэрыторыю ад захопаў земляў з боку княтсва. Саюз з Польшчай быў неабходны і ВКЛ, якое рыхтавалася да рашучай барацьбы з нямецкай агрэсіяй.

У жніўні 1385 польскія паслы прыбілі ў Крэва дзеля заключення сгоды

Есць сумненні ў сапрауднасці тэкста уніі. На Люблінскім сойме 1569 феадалы ВКЛ аспрэчвалі сапраўднасць тэксту. Міжнародные дагаворы заўседы пісаліся па страго акрэслінай форме (называліся бакі, сам тэкст і сведкі, таксама неабходны былі подпісы і пячаткі бакоў. Нічога гэтага, аграмя тэксту ў дакуменце няма).

Узышоўшы на польскі прастол, Ягайла захаваў за сабой вярхоўную уладу і ў ВКЛ, і назначыў вялікім князем свайго брата.

Прымусовае акаталічванне, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, парушэнне сувярэннасці дзяржавы ўвядзеннем польскіх войскаў абвастрылі незедавальненне насельніцтва, якое выступіла супраць урада.

Абставіны ў краіне абвастрыліся, калі апазіцыйныя сілы ўзначаліў Вітаўт. Некалькі год урадавыя сілы вялі барацьбу з паустанцамі. Вітаўт карыстаўся шырокай народнай падтрымкай, гэта змусіла Ягайлу пайсці на кампраміс.

5 жніўня 1392 у Востраве было заключана пагадненне, паводле якога аслабляла прымусовае акаталічвання, не дапускалася ўтрыманне польскіх салдат у беларускіх і літоўскіх гарадах.

Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі. Пагадненнем былі юрыдычна аформлены узаемаадносіны паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.

11. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі (гісторыка-прававая характарыстыка).

Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перагаворы, якія закончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі. Гу, юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ, алу усё роўна пад уладай польскага караля.

18 студзеня 1401 у Вільні былі сабраны найбольш уплывовыя феадалы, якія прынялі каталіцтва: спецыяльнай граматай яны пацвердзілі саюз з Польшчай. У сакавіку таго ж года аналагічнае ўзаемная абавязацельства прынялі польскія феадалы ў Радаме.

Саюз быў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім акце. Гэтым пагадненнем феадалы ВКл абяцалі Ягайлу і польскім грамадзянам выступаць усімі сіламі супраць находаў якіх бы то ні было ворагаў, гэтак же павінны былі рабіць і польскія феадалы.

Акт Віленска-Радамкай уніі пацвердзіў адасобленасць і самастойнасць ВКЛ, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Віленска-Радамская унія з’явілася зыходным момантам арганізацыі і аб’яднання сіл усходнееўрапейскіх народаў у іх барацьбе з крыжаносцамі.

1413 у замку Гарадлі над Бугам былі сабраны некаторыя польскія феадалы і 47 феадалаў-католікаў ВКЛ. У выніку была выдана тры граматы: 1- польскім феадалам аб тым, што яны згодны падзяляцца з феадаламі-католікамі ВКЛ гонарам насіць гербы; 2- феадалаў ВКЛ, якія прымалі гербы польскіх феадалаў, тым самым уступаючы з імі ў гербавае пабрацінства; 3-выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, уяўляў сабой дакумент адкрытай каталіцкай агрэсіі і меў мэту ўмацаванне і пашарэнне каталіцызму, ідэалагічнае падаўленне і падпарадкаванне народа каталіцкаму духавентсву.

У прывілеі былі словы пра ўуключэнне ВКЛ у склад Польшчы. ВКЛ павінна было ў самы блізкі час перастаць існаваць як самастойная дзяржава, але ВКЛ захоўвала сваю самастойнасць.

Уніі спрыялі збліжэнню народаў, умацаванню і развіццю ўзаемных гандлевых і культурных сувязеў. Дзякуючы уніі былі прыпынены анямечванне польскага народа і каланізацыя Польшчы.

 

 

12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст.ст.

У ВКЛ панаваў феадальны грамадскі лад. У адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў-землеўладальнікаў і феадалъна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знака­мітых радоў) і паны. Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група выдзялялася і ў палітычных адносінах - яна займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

Прывілеяванае саслоўе у Беларусі:

1. Шляхта – феадалы і свабодныя людзі (якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі).

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі да нашчадкаў-мужчын ад патомных шляхціцаў, а таксама дачок. Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва. Мужчына не шляхтіч – жаніўся на шляхтенцы – не станавіўся шляхтічам, не набывалі шляхецства і іх дзеці. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Яўрей – перайшоў у хрысціянскую веру – аўтаматычна прызнаваўся шляхтічам

Дробная шляхта: прававое становішча бало абмежаваным, суд ажыцяўлялі над імі іх паны.

Становішча малоземельнай і безземельнай шляхты – было горшым чым у сялян.

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.

Прывілей Аляксандра 1492 г. - нарматыўна-прававы акт, які можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; карыстацца правам асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні) і інш.

2. Каталіцкае і праваслаўнае духовенства. Яго вярхушка (мітрапаліты, епіскапы і інш.) па сваім эканамічным становішчы прымыкала да буйных свецкіх феадалаў. Духавенства ўвогуле мела тыя ж прывілеі, што і шляхта, з той розніцай, што саслоўныя прывілеі духавенства не перадаваліся нашчадкам.

 

13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.

сяляне ВКЛ па эканамічным становішчы і ступені феадальнай залежнасці падзяляліся на тры сацыяльныя групы:

1) гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях;

2) панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і зале­жалі ад асобных феадалаў;

3) царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый:

1) па маёмасным, а часткова і па прававым становішчы вылучаліся баяры - найбольш заможная вярхушка асабіста вольных сялян, якія выконвалі ваенныя і іншыя павіннасці на карысць дзяржавы ці асобных феадалаў. У залежнасці ад выконваемых абавязкаў баяры падзяляліся на путных ( з'яўляліся паштовымі кур'ерамі, што дастаўлялі асабістую і службовую перапіску свайго гаспадара або службовых асоб адміністрацыі ) і панцыр­ных ( павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах). Дакументы сведчаць і аб такой катэгорыі баяр, як баяры-слугі.

2) сяляне-даннікі, якія жылі на гаспадарскіх землях і плацілі феадальную рэнту (даніну) дзяржаве.

3) людзі цяглые, асадные і агароднікі. Яны мелі мен­шую колькасць зямлі, а павіннасці ім устанаўліваліся значна большыя.

Асноўнай феадальнай павіннасцю сялян цяглых была паншчына: яны павінны былі два дні ў тыдзень са сваімі прыладамі працы рамантаваць масты, дарогі, замкі і т.д., а таксама плаціць грашовы падатак.

Асадныя сялянеплацілі феадалу грашовы чынш. Акрамя таго, ім неабходна было адпрацоўваць 12 дзён талакі ў год, касіць сена, плаціць сярэбшчыну і інш.

Агароднікі мелі права жыць на зямлі як гаспадара, так і феадала. Іх асноўнай павіннасцю была паншчына.

Акрамя ўказаных катэгорый сялян у сёлах пражывалі халупнікі, якія мелі толькі жыллё, і кутнікі, што туліліся па чужых кутках. Гэтыя сельскія жыхары не мелі зямельных надзелаў і знаходзіліся ў яшчэ больш гаротным становішчы, чым агароднікі.

Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала мяняць месца жыхарства і род заняткаў. Акрамя таго, яны не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі падсудныя свайму гаспадару. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.

14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст.ст

Мяшчане - насельніцтва беларускіх гарадоў

Па маёмасным становішчы насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; сярэднія пласты - дробныя гандляры і простыя рамеснікі; гарадскія нізы - вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш.

У залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г.д.

Найболып заможныя гараджане прывілеяваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам, вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, уп­латы праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і нека­торых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра­ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсё гэта тычыцца правоў на удзел у фармі



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 363; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.129.23.30 (0.118 с.)