Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.



У палітычных адносінах Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні).

Губерні падзяляліся на паветы.

Генерал-губернатар з'яўляўся даверанай асобай цара і та­му надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ён узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. Пры генерал-губернатары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя ўстановы. У губерні галоўнай службовай асобай быў губернатар, які прызначаўся вярхоўнай уладай з ліку давераных асоб цара. У
сваёй дзейнасці губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатару і міністру ўнутраных спраў.

Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губернскае праўленне, якое складалася з "общего присутствия" і канцылярыі. У "общее присутствие" ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. У канцылярыю ўваходзіла 56 асоб: віцэ-губернатар, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, пратакаліст з памочнікам, 2 каморнікі, 32 канцылярскія служыцелі, ар-хівіст, 4 лекары, 3 вартаўнікі, кат, губернскі камісар, 2 перакладчыкі. Дапаўнялі канцылярскі штат 323 чыноўнікі. Для пасылак губернатар трымаў 132 чалавекі ваеннай каманды. У персанальны склад вышэйшых чыноў мясцовай адміністрацыі уваходзілі рускія саноўнікі і чыноўнікі.У пераважнай большасці губернатары паходзілі з ваенных і мелі чыны сапраўднага стацкага або тайнага савет-ніка. Губернская канцылярыя мела чатыры аддзяленні. Першае распаўсюджвала законы, сачыла за выкананнем распараджэнняў генерал-губернатара, губернатара і губернскага праўлення. Праз другое губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе сачыў за судамі, чацвёртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі (казённай палатай, якую ўзначальваў віцэ-губернатар).

У сваёй дзейнасці губернскія дзяржаўныя органы абапіраліся на дваранскія саслоўныя ўстановы - дваранскія схо­ды, губернскага прадвадзіцеля, які на Беларусі называўся па-старому - маршалкам.

Галоўным органам улады ў павеце быў ніжні земскі суд, кампетэнцыя якога абмяжоўвалася адміністрацыйна-паліцэйскімі функцыямі. Узначальваў яго земскі спраўнік, які прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў па прадстаўленні губернатара. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два - тры засядацелі, якія прызначаліся з ліку мясцовых дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выкананнем жыхарамі павета розных павіннасцей. Галоўнай задачай земскага спраўніка было прадухіленне народных хваляванняў.

Сярод службовых асоб павета на Беларусі асаблівае месца займаў павятовы маршалак, пры якім знаходзіўся яго памочнік - павятовы харужы.

У павеце меліся таксама службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

У 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан губернатарам прызначаўся станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку. Па сацыяльным становішчы прыстаў з'яўляўся дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся так­сама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне.

Органам кіравання ў беларускіх гарадах была "Управа благочиния", у якой засядалі гараднічы, прыставы кры-мінальных і цывільных спраў і два ратманы, а таксама гарадскі магістрат. Гараднічы прызначаўся Сенатам. Яго галоўным абавязкам было сачыць за за-хаваннем цішыні і дабрабыту ў горадзе.

У склад гарадскога магістрата на Беларусі ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў акрамя бургамістраў і ратманаў уваходзілі лаўнікі (прысяжныя засядацелі). У яго кампетэнцыю ўваходзілі кіраванне гарадскімі прыбыткамі, пабудова і рамонт дарог, мастоў і іншых аб'ектаў, здача гарадской зямлі ў арэнду, кантроль за выкананнем мер і вагаў у горадзе, пра-вядзенне кірмашоў і г.д. Гарадскі магістрат у гарадах Беларусі быў важным органам кіравання і ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў, дзе яны выконвалі чыста судовыя функцыі, займаўся дзейнасцю адміністрацыйнага, фінансавага, судова-паліцэйскага характару, а таксама разглядаў шырокае кола гаспадарчых пытанняў.

Трэба адзначыць, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі гарады Беларусі страцілі свой высокі статус, які ў іх быў паводле магдэбургскага права. Саслоўныя выбарныя органы - гарадскія магістраты знаходзіліся пад моцным кантролем губернатараў і іншых чыноўнікаў.

 

50. Скасаванне прыгоннага права ў Беларусі. Рэформа мясцовых органаў

У Беларусі у сярэдзіне 19 ст. асноўную масу насельніцтва складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных, мелася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіх сялян.

Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эканомікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну. На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адказвала супраціўленнем.

19 лютага 1861 г. Александр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя зделкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Паводле "Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад памеру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную норму.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шля­хам завышэння цаны за зямлю. Неабходных для вы­купу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага

1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін.

1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся праверачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 r.

У 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах установы ("присутствия"); у паветах -міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. -павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. – земскія участковый начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях -валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, ва-ласны сялянскі суд; у сёлах - сельскі сход, сельскі стараста.

Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначаліся тры - пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, - складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.) У састаў павятовага з'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшы­ня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў. Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым установам па сялянскіх справах. У павятовае "присутствие" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асабай над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія. У 1889 г. павятовыя "присутствия" былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры - чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда - у губернскае "присутствие'.

"Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах - валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Функцыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя: павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай служ­бы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 542; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.183.172 (0.011 с.)