Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.



Новая Канстытуцыя БССР, якая складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў, была прынята VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў толькі 11 красавіка 1927 г. У ёй БССР абвяшчалася дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, уся ўлада ў якой нале­жала Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, і аб'яўлялася, што ў яе аснове ляжаць палажэнні Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага народа, прынятай III Усерасійскім з'ездам Саветаў, Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г., асноў Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй правам выбіраць і быць выбраным у Саветы, якія з'яўляліся палітычнай асновай дзяржавы, карысталіся ўсе грамадзяне рэспублікі незалежна ад расы, полу, нацыянальнасці і адукацыі, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў, за выключэннем так званых кулакоў, гандляроў, асоб, якія жылі на непрацоўныя даходы, служыцеляў рэлігійных культаў і манахаў, былых служачых і агентаў паліцыі, псіхічна хворых і асуджаных за карыслівыя і іншыя злачынствы. Выбары ў органы ўлады праводзіліся на ас­нове ўсеагульнага для працоўных, не зусім роўнага для рабо­чых і сялян выбарчага права пры адкрытым галасаванні. Выбары на з'езды былі шматступеньчатымі. Канстытуцыя замацавала за выбаршчыкамі права адклікання дэпутатаў і абавязак апошніх рабіць справаздачу аб сваёй рабоце.

Канстытуцыя замацавала факт уваходжання БССР у склад Саюза ССР з правам свабоднага выхаду, вызначыла суверэнныя правы рэспублікі самастойна прымаць сваю канстытуцыю, уносіць у яе адпаведныя змены, ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вызначаць адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і інш.

У новай Канстытуцыі былі паўтораны палажэнні папярэдняй Канстытуцыі рэспублікі аб правах і абавязках грамадзян, гаварылася, што ўсе грамадзяне БССР маюць права свабодна карыстацца роднай мовай. Была замацавана роўнасць белару­скай, рускай, яўрэйскай і польскай моў, аднак прызнавалася перавага беларускай у зносінах з дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі.

Асноўным Законам рэгламентавалася дзейнасць вышэй­шых органаў улады і кіравання, пабудаваных у адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем (акруга, раён, горад, мястэчка, сельсавет). Спецыяльны раздзел Канстытуцыі прысвячаўся гербу, сцягу і сталіцы БССР. Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, паводле Канстытуцыі 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў БCCP. Згодна з артыкуламі 24, 27, 30 Канстытуцыі да выключнай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саветаў адносіліся пы­танні дапаўнення і змянення асноўных палажэнняў Канстытуцыі, а таксама канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, якія прымаліся ЦВК рэспублікі ў перыяд паміж з'ездамі, змяненне межаў рэспублікі, выбары ЦВК Беларусі і прадстаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР.

ЦВК БССР лічыўся вярхоўным орга­нам улады ў перыяд паміж Усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ен быў заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады, склікаў з'езды, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР (арт. 31, 33, 34, 38). Асноўную арганізацыйную работу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконвалі Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі. У склад Прэзідыума ўваходзілі старшыня, сакратар і да 20 членаў. Прэзідыум ЦВК у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым орга­нам улады. Ён меў права склікаць сесіі ЦВК БССР, як пра­віла, адзін раз у месяц, але ў Канстытуцыі БССР 1927 г. гэты тэрмін не вызначаўся, а дзейнічала норма права, якая была запісана ў дапаўненнях да Канстытуцыі, прынятых II Усебе­ларускім з'ездам Саветаў у 1920 г. Акрамя таго, Прэзідыум меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, забяспечваў правядзенне з'ездаў Саветаў.

Штодзённую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў (арт. 53). У яго склад уваходзілі старшыня СНК і яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобыя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў СССР: па замежных, ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Паводле Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісараў Саюза ССР.

Структура мясцовых органаў дзяржаўнай улады адпавядала адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, што быў замацаваны Канстытуцыяй 1927 г. (арт. 54). Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў адпаведна акруговы ці раённы з'езд Саветаў, a іх выканаўчымі органамі - акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саветаў мелі найвышэйшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Для кіраўніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вышэйшых органаў ак­руговыя і раённыя выканаўчыя камітэты ўтваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выканаўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.

У артыкуле 2 Канстытуцыі Беларусі 1927 г. замацавана палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту і ажыццяўляе свае задачы на аснове саюза рабочых і сялян. Але ў рэальнасці склалася так, што ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляла Камуністычная партыя бальшавікоў. Менавіта па гэтай прычыне ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партийных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партыйных камітэтах. Такая сістэма назна-чэння кіруючых кадраў атрымала назву " наменклатура ". Адначасова адбылося зліццё партыйнага і дзяржаўнага апарату. Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партыйныя - дзяржаўных савецкіх устаноў. Такі парадак доўжыўся да таго часу, пакуль Кампартыя ў канстытуцыйным парадку заставалася "кіруючай і накіроўваючай сілай у грамадстве" (да 1991 г.).

 

72. парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950 г. (прычыны і сутнасць). Дзуйнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда.

НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова.

Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах асабліва актывізавалася пасля забойства С.М.Кірава. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снежня 1934 г., ЦВК СССР па прапанове Сталіна прыняў пастанову "Аб парадку вядзення спраў аб падрыхтоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў". Па-першае, у адпаведнасці з пастановай следства па названых справах павінна было заканчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэнне ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу выключаецца спаборнасць "бакоў" - пракурора і адваката, гэта значыць разгляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачванне, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае абскарджанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пасля яго абвяшчэння. Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так зва­ную "падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстычных актаў" рэзка узрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дакладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі "ворагамі народа".

Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935 г. "Аб парадку правядзення арыштаў". Практычна ўвесь змест гэтага дакумента тычыцца працэдуры дазволу на арышты органамі НКУС членаў ЦВК СССР і ЦВК саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркаматаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да іх супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, членаў і кандыдатаў УКП(б), ваеннаслужачых вышэйшага, старшага і сярэдняга начсаставу.

Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэднічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэалогіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрыхтоўка выяўлялася ў тым, што І.В. Сталін высунуў тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Невыпадкова ён так настойліва пачынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядомасць міф пра абвастрэнне класавай барацьбы, у час якой няма месца спачуванню, няма літасці ні старым, ні малым, ні жанчынам.

Рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і на Беларусі, мелі "дактрыналъны характар ". Яны вырасталі з ідэйнай пасылкі класавай барацьбы аж да поўнага знішчэння праціўніка. Бальшавіцкі лозунг "Хто не знамі, той супраць нас!" стаў ажыццяўляцца ў поўным маштабе.

Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у гады культу асобы сыграў А.Я. Вышынскі. Як тэарэтык права ён падвёў навуковую базу пад самавольства і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы становішча, пры якім душылася кожная жывая думка. Апраўданню самавольства служыла і "тэорыя" Вышынскага, з годна з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах галоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супрацоўнікаў НКУС на тoe, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыштаваных прызнання сваёй віны.

Арышты невінаватых людзей - адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, назваць сябе "ворагам народа". Зразумела, што пры законных метадах следства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеяння на арыштаванага. Калі да вясны 1937г. фізічнае ўздзеянне шырока прымянялі толькі асобныя, спецыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымяняць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена большасці следчых.

У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным абласным цэнтры меліся свае калоніі, турмы, лагеры НКУС. Сярод іх выдзялялася жорсткасцю ўтрымання мінская ўнутраная турма. У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх -"Стойка на канвееры ", калі арыштаваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзекуцыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нервовага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як " сакрэтны", ці "мазгі ў столь ", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне мазгоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос расггухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "брыгадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў.Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вос­трым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.

Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.

Можна зрабіць вынікі: Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне ў 1917 г. Сама правячая партыя ўсё больш ператваралася ў жорстка цэнтралізаваную арганізацыю,"ордэн мечаносцаў" унутры Са­вецкай дзяржавы. Адсутнасць дэмакратыі ў бальшавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадстве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыбтом камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'ектам рэпрэсій. Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Беларусі непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі, якая стала найбольш значнай з'явай у працэсе развіцця нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах савецкай ула­ды. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё больш рашуча ўкараняцца ў грамадска-палітычнае жыццё. I калі запатрабавалася практычна падмацаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы плюралізм думак у пытаннях нацыянальна-культурнага жыцця менавіта як класавае супрацьстаянне. Усё, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. На гэтай падста-ве беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правадыроў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэмакратызме "Нацдэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява "правага" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул - яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з ся-лянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху

У 20 - 50-я гг. у Беларусі было неабгрунта-вана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць, ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

Трэба зазначыць, што ўсе наркомы НКУС акрамя Г.І. Пятроўскага і Ф.Э. Дзяржынскага сталі ахвярамі ўласнага тварэння. Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўных "ворагаў на­рода" неабгрунтавана трапілі сумленныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пратэставаць супраць сталінска-яжоўскай беззаконнасці і самавольства.

 

73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.

У лістападзе 1936 года 12 надзвычайны усебеларускі з’езд саветаў БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі СССР і стварыў камісію па падрыхтойцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі.19 лютага 37 года гэты з’езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі. Яна ўключала 11 раздзелаў, 122 артыкулы. Намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчая ўлада – Вярхоўны савет, прэзідыум вярхоўнага савета. Выканаўчая ўлада – СНК. Упершыню ў Канстытуцыі былі змешчаны раздзелы пра бюджэт, суд і пракуратуру. Новая конституция БССР полностью соответствовала конституцыи СССР. Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Але як можна было ажыццявіць без дазволу партыйных і дзяржаўных органаў, органаў НКУС права на свабоду слова, друку, сходаў, мітынгаў? Любое афіцыйна не дазволенае мерапрыемства сваім вынікам непазбежна мела турэмнае зняволенне. Ні адно друкаванае слова не магло з'явіцца без папярэдняй цэнзуры.

Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, прытрымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць - не толькі абвяшчаліся Канстытуцыяй, а дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС, а пакаранне ажыццяўлялася пазасудовымі органамі ("двойкі", "тройкі", асобыя нарады, калегіі і г.д.). У 1935 г. быў прыняты закон, у адпаведнасці з якім да смяротнага пакарання маглі быць прысуджаны нават непаўналетнія з 12 гадоў. Такія выпадкі мелі месца.

Істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя) здзяйсняюцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыўнымі, фактычна "выбары без выбару". Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і арганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна распрацаваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Для некаторых відных партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, дзеячаў навукі і культуры месца, напрыклад у Вярхоўным Савеце БССР, было "гарантавана" пажыццёва. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы.

Разам з абвяшчэннем прынцыпаў выбарнасці і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, роўнасці правоў і абавязкаў грамадзян і асабліва кіраўніцтва Камуністычнай партыі ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі працоўных (арт. 101) Канстытуцыяй падкрэслівалася, што ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных (арт. 3). У Канстытуцыі гаварылася пра новую класавую структуру грамадства і кіруючую ролю рабочага класа ў жыцці савецкага народа.

У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з'яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.

Праца ў рэспубліцы аб'яўлялася абавязкам і справай гонару кожнага здольнага да яе з абвяшчэннем галоўнага прынцыпу сацыялізму: "Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму - па яго працы"(арт. 12). Кожны грамадзянін БССР абавязаны быў берагчы і ўмацоўваць дзяржаўную сацыялістычную ўласнасць. Асобы, якія пасягалі на яе, лічыліся ворагамі народа.

 

74. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрытрыі Зах Бел ў 1921-39. Прававое становишча насельніцтва. Канстытуцыя Польскай дзяржавы 1921 і 1935.

заходняя Беларусь для польшчы-аграрна-сыравінны прыдатак.Згодна з рыжскім мірным дагаворам польшча павінна была прадставіць беларусі усе умовы для адукацыі, развіцця культуры і гд.Рэальнасць-наадварот: закрыцце беларускіх школ-вынік-непісьмовасць. Вышэйшыя органы улады і кіравання прэзідэнт, сойм, сенат, савет міністраў рэспублікі (цэнтр выкан распарадчы орган). Прэзід-галава дзяржавы. Мясцовыя органы-ваяводствы і ваяводскія упраўлнні. Галава павета-стараста. Органы мясц самакір-павят соймікі. Кансытуцыя польшчы 35 змян парадак фармір цэнтральнага органа улады. Сойм склад з дэпут(208), сенат з сенатараў. Палаж па якому паліцыі давал магчым разган шэсці і дэманстрацыі зброяй.у верасні 1939 польшча была акупавана ням і сав вайскамі і адбыл вважная гістар падзея-аб’ядн бел народа і увах зах беларусі у склад ссср і бсср.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 985; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.77.114 (0.016 с.)