Думкі, якія павінен пашыраць вышэйшы клас 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Думкі, якія павінен пашыраць вышэйшы клас



1. Грамадскае шчасце залежыць як ад добрых грамадзян, так і ад добрага ўрада.

2. Не могуць быць добрымі грамадзяне там, дзе кепскі ўрад, і не можа быць кепскага ўрада там, дзе большасць — добрыя грамадзяне.

3. Найлепшы ўрад будзе там, дзе ўсё робіцца згодна з пажаданнем народа, а не з волі, капрызу і сілы аднаго.

4. Умацаванне добрых можа перамагчы любое ліха, супроць грамадскай думкі зброя і любая сіла — нішто.

5. Строгія спосабы ўціску грамадскай думкі не павінны аслабляць сэрца і схіляць да адрачэння перакананняў, а павінны павялічваць супраціўленне гэтаму ўціску, яшчэ больш умацоўваць перакананні, актывізаваць пошукі спосабаў, пры дапамозе якіх можна хавацца ад прасле даван няў.

6. Масоны зусім не такія, за якіх імкнецца выдаваць іх фанатычная стараннасць. Ведалі яны патрэбу рэлігіі і ўрада і супроць іх не выступалі. Але калі б прагнулі хоць пазнаць, які ўрад лепшы, і калі б рабілі тое, што кожны сапраўдны грамадзянін павінен рабіць, ужо і гэта гаварыла б пра іх добрыя якасці. 3 таго, што ў іх былі тайныя згуртаванні (з дазволу ўрада), не вынікае, што яны рабілі змовы супроць веры. У цяперашні час увайшло ў практыку ўсё самае лепшае таіць як мага лепей. Таму не трэба, як звычайна ўсюды робяць, папракаць кагонебудзь за гэта, кажучы: калі не было нічога ліхога, нашто ж тады таіцца? Намер быў прыцягваць людзей да ўсеагульнага братэрства і ўзаемадапамогі: няўжо ж гэта можа быць нечым кепскім у вачах рэлігіі і з пункту гледжання маралі? (№3 — робіцца гэта, каб хутчэй выхоўваць пачуццё таварыскасці).

7. Рэлігія, якой так павольна паддаюцца простыя. сэрцы, мае тое няшчасце, што вельмі часта з'яўляецца страшнай зброяй фанатызму і ўціску; пад яе маскай, з крыжам у адной руцэ і са зброяй у другой ідуць, аслепленыя чаканымі прыбыткамі, чалавеканенавіснікі, каб абдурваць і занявольваць легкаверных і цёмных мужыкоў.

8. Духоўніку, які лічыць, што, выйшаўшы за брамку, ён ужо аказваецца не на свеце, а выракшыся прыемнасцей быць мужам, бацькам, думае, што ён ужо не грамадзянін зямлі, а жыхар нейкага пераднеб'я, адкуль можна кідаць кулі на разбэшчаны свет, на асвету, філасофію, трэба далікатна напомніць, што ён жыве на зямлі, што са светам сувязей не парваў, корміцца хлебам, які дае зямля і праца суайчыннікаў і што задача яго — не замахвацца на асвету і філасофію, не ведаючы, што яны такое, а пашыраць святло навук, каб не сляпых, а адукаваных схіляць хутчэй да чыстай маралі і рэлігіі. У той жа час трэба патроху выступаць супроць бясшлюбнасці духоўнікаў, якая з'яўляецца найгалоўнейшай прычынай непрыстойнасці, эгаізму і варожасці да свету.

9. Вайсковае саслоўе, хоць яго — няшчасце роду людскога і найболей псуе мараль, хоць яно прычыняецца да абязлюджвання краю, павінна ў першую чаргу папаўняцца разумнымі грамадзянамі, паколькі цяпер, як відаць, пераважвае іншыя саслоўі: ніякія змены ў ім не могуць адбыцца, пакуль яно будзе складацца з наёмнікаў. У войска, значыцца, трэба прывабліваць тых, хто сядзіць па дамах без работы і хто здатны да вайсковай службы, мае да яе схільнасць.

10. Ні асвета краю, ні земляробства не можа больш хуткімі тэмпамі рухацца наперад, пакуль не будзе ліквідавана ганебная, замшэлая на працягу вякоў і аброслая забабонамі перашкода — няволя сялян, якая супярэчыць законам прыроды, цвярозаму розуму і нават чыстым эканамічным разлікам і выклікае сорам у сэрцах людзей...

.11. Моладзь часта бывае неспакойная, бо запалена рэвалюцыйным духам, ці залішне гарачая: яна рада была б пазбавіць заможных іх багацця, яна лічыць, што далёка не ўсім трэба аддавацца навукам, яна сваімі паводзінамі правацыруе праследаванне ўрада на сябе і грамадзян... Вельмі мала моладзі ідзе вучыца ва універсітэт: з універсітэцкай акругі, дзе налічваецца ў школах больш 20 тысяч, набываць вышэйшыя навукі прыязджае ледзьве 700 чалавек; там з ахвотаю і карысцю бяруцца вывучаць навукі, хоць менш здольным яны даюцца з цяжкасцю; больш заможная моладзь, дрэнна выхаваная пры дапамозе крыкаў бацькоў, аказаўшыся ў горадзе, лайдачыць і кладзе пляму на універсітэт; праследаванні ўлад зыходзяць не так ад тутэйшай моладзі, як хутчэй ад духу ўрада, які ўсюды адным і тым жа спосабам прыціскае моладзь, мяркуючы, што ў моладзі больш сіл і супраціўлення, чым сярод іншых грамадзян, а прыціскаючы моладзь, прыціскае асвету.

12. Сказанае аб неабходнасці падмацоўваць словы сваім прыкладам у адносінах да ніжэйшага класа і тут трэба захаваць. Дадам яшчэ важнае пажаданне, каб, пашыраючы вышэйпрыведзеныя думкі, звярталася большая ўвага на час, месца і спосаб іх распаўсюджвання, каб пераказ гэтых думак меў болыны вынік і не прынёс шкоды таму, хто іх пераказвае, бо такое на цяперашні час вельмі лёгка можа здарыцца.

 

Друкуецца па кн. Чачот Ян. Наваградскі замак: Тв. Мн., 1989.


ЛЯ ВЫТОКАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ

 

У канцы 20 ст. гісторыя дала Беларусі і беларусам новую магчымасць і рэальную перспектыву стаць гаспадарамі свайго лёсу. 3 часу ўтварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь вызначальнымі кірункамі грамадскага развіцця сталі арыентацыя на каштоўнасці агульначалавечай значымасці, пераадоленне ідэалагічнага і эканамічнага ізаляцыянізму, сцвярджэнне прынцыпаў дэмакратызму, стварэнне прававой дзяржавы і сацыяльна арыентаванай эканомікі. А каб выйсці са стану нацыянальнага анабіёзу і стаць нацыяй, якой у поўнай ступені ўласціва ўсведамленне ўласнай годнасці і самастойнага прызначэння, наспела неабходнасць больш поўнага і глыбокага асваення пластоў свайго мінулага, свайго гістарычнага падмурка ва ўсіх галінах, асабліва духоўнай.

Увесь папярэдні гістарычнакультурны і грамадскапалітычны шлях Беларусі аб'ектыўна сведчыць пра яе арганічную ўключанасць у рэчышча найважнейшых працэсаў, уласцівых еўрапейскай супольнасці народаў. Антыфеадальны і дэмакратычнавызваленчы рух быў тыповай адзнакай у жыцці ўсіх еўрапейскіх народаў. Ён арганічна ўключаў у сябе фарміраванне нацыянальнай свядомасці, развіццё нацыянальных культур, складанне нацыянальнай дзяржаўнасці. Народам Заходняй Еўропы на гэта спатрэбілася амаль 4 стагоддзі. Падобныя тэндэнцыі грамадскага развіцця ўласцівы і еўрапейскаму Усходу. Але тут яны заўсёды былі кампраміснымі, недастаткова выразнымі, стрымліваліся абсалютысцкай уладай, укаранёнасцю феадальнапатрыярхальных асноў, варожых фарміраванню асобы і развіццю падначаленых народаў. >

Духоўнакультурнае станаўленне Беларусі пазначана яскравымі сведчаннямі глыбокага ўспрыняцця гуманістычнай ідэалогіі — пашырэннем у канцы 15—16 ст. ідэй Адраджэння, у 2й палове 18—пачатку 19 ст, — філасофіі і ідэалогіі Асветніцтва, узнікненнем у 19 ст. дэмакратычнага вызваленчага руху, фарміраваннем ідэалогіі нацыянальнага адраджэння і развіцця. Але драматычныя абставіны гіста­рычнага лёсу і само геапалітычнае становішча Беларусі на сумежжы заходняга і ўсходняга арэалаў еўрапейскай цывілізацыі, ператварэнне яе этнічнапрыроднай прасторы ў поле пастаяннага змагання паміж моцнымі суседнімі дзяржавамі не давалі магчымасці здзейсніць ідэю незалежнасці, нягледзячы на існаванне ў 13—17 ст. Беларускалітоўскай дзяржавы, абвяшчэнне ў 1918 Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Вяртанне да сваіх духоўных вытокаў, як і ўсведамленне характару свайго індывідуальнага гістарычнага шляху, звязана з непасрэдным далучэннем да ўсяго багацця агульначалавечай культуры. Прыняцце Беларуссю

хрысціянства стала пачаткам новай культурнагістарычнай эпохі. Менавіта на светапоглядным падмурку хрысціянства ўзніклі старажытныя беларуская культура і філасофская думка. Перадумовай іх фарміравання былі шырокія культурныя сувязі з Візантыяй, Балгарыяй і заходнееўрапейскімі краінамі. Гэты фактар адкрытасці і свабоднага ўзаемадачынення культур розных народаў уласцівы для ўсёй эпохі фарміравання і развіцця старабеларускай культуры 10—17 ст.

Універсалізм хрысціянскага гуманізму, пазбаўлены саслоўных, карпаратыўных, класавых і групавых абмежаванняў, быў прыцягальным і абумовіў яго духоўную ўплывовасць. Гэта сусветная гуманістычная тэндэнцыя дастаткова хутка замацавалася ў старажытнабеларускай культуры і набыла адзнакі ўстойлівай нацыянальнай традыцыі, вызначыла яе ўзнёслы ўнутраны пафас і натуральнае імкненне да адухоўлення рэчаіснасці і чалавека. Маральная сіла ідэйнай традыцыі выразна выявілася ўжо ў самаадданай культурнаасветніцкай дзейнасці і творчасці Кірылы Тураўскага і Ефрасінні Полацкай, крыніцай натхнення якіх было народжанае хрысціянствам імкненне да сцвярджэння ў жыцці высокіх ідэальных мэт.

Глеба гуманізму жывіла і высокі ўздым беларускай культуры ў эпоху Адраджэння і рэфармацыі 16—17 ст., калі інтэнсіўна развіваліся розныя сферы нацыянальнай духоўнай творчасці — літаратура, выяўленчае мастацтва, архітэктура, мова, летапісанне, грамадскапалітычная, прававая і філасофская думка, беларускае кнігадрукаванне, заснавальнікам якога быў выдатны асветнік і мысліцель Францішак Скарына. Яго шматгранная энцыклапедычная дзейнасць дала пачатак развіццю ў нацыяльнай культуры і філасофскай думцы трывалай асветніцкагуманістычнай плыні, стала ўзорам высакароднага служэння сваёй Айчыне, ідэалам свабоды, узаемаразумення паміж людзьмі і народамі.

Асветніцтва Ф.Скарыны несла яскравыя прыкметы рэнесансавай эпохі, уласцівы ёй дух крытыцызму і тэндэнцыю да абгрунтавання неабходнасці свабоднага развіцця чалавечай асобы. Канкрэтная рэалізацыя гэтай патрэбы і наданне дзейснага імпульсу рэальным працэсам эмансіпацыі заканамерна бачыліся ім у далучэнні шырокіх пластоў грамадства да агульначалавечых культурных здабыткаў.

Гуманістычная хрысціянская традыцыя Беларусі развівалася і ўмацоўвалася на працягу многіх стагоддзяў і стала адным з найбольш важных духоўных здабыткаў нацыянальнай духоўнай культуры, Рупліва працавалі на культурнай ніве выдатныя беларускія асветнікі 16—17 ст. Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Сімяон Полацкі і інш. Немалаважным у падтрымцы і развіцці гэтых традыцый быў удзел выдатных дзяржаўных мужоў — вялікіх князёў, палкаводцаў, мецэнатаў, дзейнасць якіх спрыяла ўсталяванню агульнадзяржаўных прававых. асветных і культурных прынцыпаў у краіне. Аднак разрыў паміж высокай кніжнай хрысціянскай культурай, носьбітамі якой яны з'яўляліся, і наяўнасцю т. зв. культуры калектыўнага мыслення выявіўся ў шэрагу фактараў, што з цягам часу прывяло да заняпаду старабеларускай культуры. Таму сёння такім актуальным стала ўсведамленне яе сутнасці і маральнавыхаваўчай накіраванасці.

Упэўненасць у магчымасцях чалавечага розуму як надзейнага сродку пазнання рэчаіснасці — глеба і вьіток рацыяналізму, які параўнаўча рана выявіўся ў старабеларускай культуры. Імкненне да філасофскага, рацыяналістычнага асэнсавання рэчаіснасці хутка набыло ўласцівую яму тэарэтычную форму аргументацыі і выкладання. Пра гэта пераканаўча сведчыць наяўнасць якасна адметных этапаў і стадый фарміравання старабеларускай культуры, Яшчэ на пачатковым этапе культурнага асветніцтва вядомы мысліцель і пісьменнік 12 ст. Клімент Смаляціч наперакор артадаксальным прыхільнікам рэлігійных догматаў

яскрава дэманстраваў узоры рацыяналістычнага асэнсавання светапоглядных уяўленняў з выкарыстаннем антычнай філасофскай спадчыны. Новыя абрысы і формы рацыяналізм паступова набываў з канца 14 ст., у перыяд узмацнення протарэнесансавых тэндэнцый, што найбольш поўна выявілася ў эпоху гуманістычнага і рэфармацыйнага руху 16—17 ст. У творчасці Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага і іншых асветнікаўгуманістаў рацыяналізм, свабода думкі ўсебакова вывяраліся высокімі маральнымі крытэрыямі і ідэаламі Адраджэння і гарманічна спалучаліся з імі.

Менавіта ў рэфармацыйным асяроддзі вядуцца рацыяналістычныя пошукі і ўзнімаюцца праблемы нацыянальнага самавызначэння, гучаць заклікі да шанавання і развіцця ўласных нацыянальных духоўных каштоўнасцей як асновы захавання самастойнасці народа. В.Цяпінскі быў першым, хто ўзняў голас у абарону беларускай мовы, культуры нацыянальнай школы, і яму па праву належыць пачэсная роля выразніка гістарычнай неабходнасці свабоднага і незалежнага нацыянальнага развіцця.

Калі ў творчасці энцыклапедычна адукаванага пісьменніка і мысліцеля 17 ст. Сімяона Полацкага элементы рацыяналізму не выходзілі за межы рэлігійнаправідэнцыялісцкага светапогляду, то дзейнасць К.Лышчынскага сведчыла пра рэдкі для той эпохі крок разрыву з пануючымі ўяўленнямі і адкрытае сцвярджэнне прынцыпаў свабоднага філасофскага рацыяналізму.

Пошук рацыяналістычных сродкаў асэнсавання рэчаіснасці быў шляхам падрыхтоўкі і ўсталявання аб'ектыўнага навуковага пазнання, шляхам да новага светапогляду, што прывяло ў эпоху Асветніцтва (канец 18—пачатак 19 ст.) да інтэнсіўнага развіцця прыродазнаўчых ведаў і сцвярджэння магчымасцей у раскрыцці таямніц прыроды і грамадства. Філасофія і

ідэалогія Асветніцтва абудзілі цікавасць да жыцця і культуры розных народаў, іх духоўнанацыянальнай індывідуальнасці, што спрыяла разгортванню этнанацыянальнай ідэнтыфікацыі і фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.

Маральны пафас хрысціянскага гуманізму і сцвярджэнне ім духоўнай суверэннасці чалавека непазбежна скіроўваліся на праблему ўпарадкавання сацыяльнапалітычных адносін.У хрысціянскім жыццевучэнні мараль і маральнасць разглядаліся як нормы і законы чалавечага жыцця, адпаведныя ідэям дабра і справядлівасці. «Прирожены закон» Ф.Скарыны ўжо грунтуецца на універсальным маральным прынцыпе, паводле якога чалавек павінен паводзіць сябе ў адносінах да іншых так, як ён сам хацеў бы, каб яны паводзілі сябе ў адносінах да яго. Неабходнасць жа «закону напісанага», паводле Ф.Скарыны, выклікана шматлікімі парушэннямі «закону прыроджанага», права прызначана абараняць чалавека і грамадзянскую супольнасць ад рабаўніцтва, несправядлівасці і знявагі.

Пільная ўвага Ф.Скарыны да праблемы нарматыўнаправавога ўладкавання грамадскага жыцця, яго імкненне сцвердзіць высокае маральнагуманістычнае прызначэнне права спрыялі развіццю палітыкаправавой думкі Беларусі, што было звязана з патрэбамі заканадаўчай практыкі 16 ст. і яе тэарэтычным абгрунтаваннем. Паяўленне Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і асабліва Статута 1588, які складзены пад кіраўніцтвам Л.Сапегі, было падзеямі выключнай важнасці і дасягненнем грамадскай нацыянальнай думкі. У тлумачэнні Л.Сапегі сутнасці права адчуваюцца тыповыя рэнесансавагуманістычныя тэндэнцыі. Гэта найперш рацыяналістычнае разуменне прыроды прававых норм, якія былі «правдивым розсудком а мудрым умыслу человечего бачання», скіраваны на маральныя мэты і прынцыпы, на неабходнасць усталявання ў грамадстве дабрачыннасці і справядлівасці. Прапанаваная Л.Сапегам агульная трактоўка права як створанага дзяржавай судовага парадку для абароны грамадства ад насілля і свавольства, аховы добрай славы, здароўя і маёмасці кожнага чалавека была прасякнута ідэямі дэмакратызму. Усталяванне ў дзяржаве права і законнасці атаясамлівалася Л.Сапегам з грамадзянскай вольнасцю і свабодай для чалавека. 3 пачуццём патрыятычнай гордасці ён адзначаў, што кожнаму народу сорамна сваё права не ведаць, асабліва нам, «которые не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем». 3 цягам часу традыцыя статутаў пашырыла свае гістарычныя абсягі, уключыла высокую адухоўленасць памкненняў мысліцеляў эпохі Асветніцтва ў рэфармаванне грамадства з улікам натуральных правоў чалавека на жыццё і свабоду, узбагацілася каштоўнасцямі сацыяльнай і нацыянальнай роў­насці, выпрацаванымі ідэолагамі нацыянальнага вызвалення.

Складаныя абставіны палітычнага становішча Вялікага княства Літоўскага, якое, баронячыся ад агрэсіі з усходу, вымушана было пайсці на федэратыўнае аб'яднанне з Польшчай (1569), абцяжарваліся ідэалагічнымі супярэчнасцямі, звязанымі з пашырэннем каталіцызму на беларускіх землях, разгортваннем антырэфармацыйнага руху, а потым і заключэннем Брэсцкай царкоўнай уніі 1596. Атмасфера вострай ідэалагічнарэлігійнай барацьбы вызначыла духоўнае аблічча ўсяго 17 ст. і абумовіла драматычныя калізіі жыцця і творчасці Мялеція Сматрыцкага, Лаўрэнція і Стэфана Зізаніяў, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага. Іх імёнамі старабеларуская культура як духоўнасветапоглядная з'ява і самабытная форма творчасці завяршала свой гістарычны шлях. Гэты працэс быў паскораны дэнацыяналізацый вярхоў беларускага грамадства, яго вышэйшых адукаваных пластоў, што трагічна адбілася на далейшым лёсе народа. 18—пачатак 19 ст. быў на Беларусі часам сумеснага існавання і своеасаблівага ўзаемадзеяння разнастайных духоўных тэндэнцый — ад схаластычных да аб'ектыўнарацыяналістычных, якія спрыялі ідэалогіі Асветніцтва. Менавіта ў асветніцкім асяроддзі выспявалі ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння.

На працягу 19 ст. з гістарычнай непазбежнасцю развіваліся і ўзмацняліся тэндэнцыі дэмакратычнага вызваленчага руху, этнакультурнай кансалідацыі беларускага народа, фарміравання беларускай нацыі. Пачынаецца эпо­ха нацыянальнага Адраджэння, станаўлення і развіцця новай беларускай культуры. Гэтая эпоха натхніла на самаадданую творчую і рэвалюцыйную дзейнасць славутую плеяду выразнікаў карэнных нацыянальных інтарэсаў бе­ларускага народа — Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Янку Лучыну, народнікаўгоманаўцаў, Адама Гурыновіча, Цётку, Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Анто­на Луцкевіча, Власта Ластоўскага, Максіма Гарэцкага і многіх інш, Сваёй творчай дзейнасцю яны сцвярджалі карэнныя ідэі і прынцып нацыянальнай свядомасці — разуменне ўласнага гістарычнага шляху беларускага народа. Іх гістарычнае, культурнее і этнатэрытарыяльнае абгрунтаванне рэальнай суверэннасці, сама­

 

стойнасці беларускага народа да сённяшняга дня захоўваюць сваю'актуальнасць і застаюцца духоўным падмуркам сучаснай нацыянальнай свядомасці беларусаў. У адрозненне ад старабеларускай культуры, якая абапіралася на універсальныя светапоглядныя здабыткі хрысціянства, новая беларуская культура ўзнікла на трывалай фальклорнай аснове і была пераважна сялянскай па сваіх каранях. Яна мела выразны канкрэтнасацыяльны кірунак і змест, была прасякнута ідэямі свабоды і сацыяльнай роўнасці, што і абумовіла характар яе гуманізму — народніцкага, нацыянальнавызваленчага. Пакладзеныя ў падмурак новай бела

рускай культуры каштоўнасці сапраўднага, паўнакроўнага жыцця, свабоды, працы чалавека былі тыповымі гуманістычнымі каштоўнасцямі эпохі вызваленчага дэмакратычнага руху, эпохі разняволення нацый, фарміравання чалавечай асобы.

Духоўныя традыцыі — гэта крышталізацыя найважнейшых здабыткаў той культуры, якая была спадарожнікам і вынікам намаганняў народа, яго лепшых прадстаўнікоў у мінулыя часы. Адначасова гэта прадбачанне сённяшняга і будучага. Зараз яны могуць надзейна абапірацца на гуманістычныя традыцыі, прасякнутыя стваральным пафасам, праслаўленнем духоўнай сутнасці чалавека, на дасягненні культуры, заснаванай на павазе да права і законнасці, на рашучым непрыняцці дэспатызму, прымусу і гвалтоўнасці, на плён культуры свабоднага чалавечага розуму, на вызваленчы пафас дэмакратычных ідэй роўнасці і незалежнасці ўсіх народаў, іх суверэнных правоў на ўласнае самавызначэнне і развіццё.

Этычны універсалізм старабеларускай культуры і сацыяльная гуманістычная накіраванасць нацыянальнай культуры Новага часу сёння павінны быць адноўлены ва ўсім багацці іх зместу і разнастайнасці форм, набыць новую форму універсальнасці, культурнай усеагульнасці. Такія намаганні могуць быць плённымі толькі ў кірунку выпрацоўкі гуманістычных дэмакратычных здабыткаў — палітычных, грамадзянскіх, духоўных. Галоўнымі сярод іх з'яўляюцца ўсведамленне сутнасці свабоды як найважнейшай вартасці грамадскага быцця, сцвярджэнне каштоўнасці чалавека як галоўнай мэты намаганняў і клопату нацыянальнай дзяржавы, усіх грамадскіх інстытутаў насуперак пануючай у таталітарным грамадстве абсалютнай перавагі агульнадзяржаўнага над індывідуальным. Праблема заключаецца ў тым, каб рэалізаваць гуманістычныя стваральныя патэнцыі нацыянальнай грамадскай свядомасці, садзейнічаць яе развіццю, забяспечваючы тым самым агульны прагрэс беларускай дзяржавы і беларускага народа.

А.С.Майхровіч, доктар філасофскіх навук.


ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК

 

АБЫВАЦЕЛІ (абываталі) — пастаянныя жыхары пэўнай мясцовасці. У 16— 18 ст. у прававых актах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай так называлі шляхціцаў.

АДУКАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ (Э д у к а цыйная камісія) — установа па кіраўніцтве народнай асветай у Рэчы Паспалітай з сярэдзіны 18 ст.

АКАНОМ — к і р а ў н і к маёнтка.

АКЦЯБРЫСТЫ («Саюз 17 кастрычніка») — партыя буйных памешчыкаў і гандлёвапрамысловай буржуазіі ў Расійскай імперыі, створаная ў лістападзе 1905 пасля апублікавання царскага маніфеста 17 кастрычніка (рус. октября, адсюль і назва>.

АЛІГАРХІЯ — палітычнае і эканамічнае панаванне групы найб. магутных асоб, рэжым, пры якім палітычная ўлада належыць вузкай групе найбольш багатых асоб.

АМАЛЬГАМА — сумесь, злучэнне чагонебудзь разнароднага.

АМБІВАЛЕНТНАСЦЬ — дваістасць, супярэчлівасць пачуццяў, эмоцый, якія адчувае чалавек да аднаго і таго ж аб'екта.

АНАБАПТЫСГЫ — адна з пльшяў рэлігійнай рэфармацыі, пераважна ў Германіі.

АНАФЕМА — адлучэнне ад царквы; пракляцце.

АНТАБЛЕМЕНТ у архітэктуры — бэлечнае перакрыцце пралёта або завяршэнне сцяны.

АНТАЛОГІЯ — 1) раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы найб. агульнай сутнасці і катэгорыі існуючага. 2) Зборнік літаратурнамастацкіх твораў розных аўтараў.

АНТРАПАЦЭНТРЬІЗМ — рэлігійнаідэалістычны погляд, паводле якога чалавек — цэнтр сусвету і канчатковая мэта ўсёй светабудовы.

АНТРЭПРЭНЁР — уладальнік ці арандатар прыватнага відовішчнага прадпрыемства, найчасцей — тэатра.

АНТЫДОТУМ — проціяддзе.

АНТЫКВА — лацінскі шрыфт прамавугольнай вуглаватай формы.

АНТЫНОМІЯ — супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюпь адно аднаго.

АНТЫТРЫНІТАРЫІ — прыхільнікі хрысціянскай «ерасі», якая абвяргае догмат пра божую тройцу — 3 іпастасі Бога (Богайцец, Богсын, Бог Дух Святы).

АПАФЕГМАТЫ — старажытныя зборнікі трапных і павучальных выслоўяў або павучальных апавяданняў.

АПОКРЫФ — твор з біблейскім сюжэтам, змест якога не зусім адпавядае афіцыйнаму веравучэнню і не ўключаны царкоўнікамі ў канон.

АРДЫНАТАР — уласнік ардынацыі.

АРДЫНАЦЫЯ — непадзельная і неадчужальная ўласнасць пэўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспалітай.

АРТАДОКСІЯ — кірунак, якога няўхільна прытрымліваецца пэўнае вучэнне, светапогляд.

АРФАЭПІЯ — раздзел лінгвістыкі, які вывучае правільнае літаратурнае вымаўленне.

АРХІБІСКУП — старшы біскуп, адна з вышэйшых ступеняў у іерархіі каталіцкай царквы.

АРХІДЫЯКАН — старшы дыякан, тытул святара пры храме, які валодае пэўнымі правамі нагляду за прыходскімі святарамі.

АРХІЕРЭЙ — агульная назва вышэншых праваслаўных свяшчэннаслужыцеляў (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт).

АРХІМАНДРЫТ — старшы манаскі сан 2й ступені свяшчэнства (перад епіскапам); звычайна гэты сан мае настаяцель мужчынскага манастыра, рэктар духоўнай навучальнай установы.

АРЫФМАЛОГІЯ — чыстая матэматыка.

АРЭАЛ — вобласць пашырэння на зямной паверхні якойнебудзь з'явы, відаў жывёл, раслін і інш.

АСВЕТНІЦТВА — эпоха; ідэалагічная плынь і філасофская канцэпцыя, прыхільнікі якой ■ зыходзілі з прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы.

АСКЕЗА — лад жыцця, які адпавядае патрабаванням аскетызму (крайняя ступень устрымання і адрачэння ад жыццёвых даброт).

АСТРАМЕТРЫЯ — раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем дакладнага месцазнаходжання нябесных цел і іх змен з цягам часу.

АСТЭАЛОГІЯ — раздзел анатоміі, які вывучае будову і форму касцей у сувязі з іх функцыямі.

АТАМІЗМ — вучэнне аб перарывістай дыскрэтнай будове матэрыі.

АТЭІЗМ — бязбожжа; гістарычна разнастайныя формы адмаўлення абвяржэння рэлігійных уяўленняў і культаў, сцвярджае самакаштоўнасць быцця свету і чалавека.

АЎДЫТАРЫЯТ (палявы аўдытар ы я т) — надзвычайная судовая ўстанова, якая разглядала справы ўдзельнікаў нацыянальнавызваленчага руху ў 1847— 48 у Польшчы, Літве і на Беларусі.

АЎТАКЕФАЛІЯ — самастойная царква, арганізацыйна незалежная ад аднайменнай царкоўнай арганізацыі, што знаходзіцца ўнутры або за межамі гэтай краіны.

АЎТАРЫТАРЫЗМ — антыдэмакратычная сістэма палітычнага панавання; антыправавая канцэпцыя і практыка ўладарання; рэжым беззаконня, гвалтоўнай улады, не. абмежаванай правам, найчасцей звязанай з дыктатурай. адной асобы.

БАКАЛАЎР — 1я вучоная ступень у многіх заходнееўрапейскіх краінах.

БАРОКА — стыль у еўрапейскім мастацтве, які змяніў у 16 ст. стыль рэнесансу; вылучаўся дэкаратыўнасцю і пьшшасцю.

БЕЛАЕ ДУХАВЕНСТВА — ніжэйшыя служыцелі праваслаўнай царквы ў прыходскіх цэрквах; складаецца з жанатых асоб (у адрозненне ад чорнага духавенст

ва вышэйшага і манахаў, якім не дазваляўся шлюб).

«БЕЛЫЯ» — кансерватыўналіберальная партыя ў нацыянальнавызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Выступалі супраць узброенага паўстання народа, спадзяваліся праз палітычныя камбінацыі дамагчыся ўступак ад царскіх улад і аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

БЛАГАЧЫННЫ — памочнік епіскапа ў праваслаўнай царкве, які наглядаў за духавенствам некалькіх цэркваў ці манастыроў.

БЛАНКІЗМ — плынь у французскім рэвалюцыйным руху, звязаная з імем Л.А.Бланкі, які адмаўляў класавую барацьбу.

БРАЦТВЫ — нацыянальнарэлігійныя арганізацыі беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў 16—18 ст.; праваслаўныя і уніяцкія брацтвы існавалі пры цэрквах і манастырах, каталіцкія — пры касцёлах і кляштарах.

БУРМІСТР, бургамістр — выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае са­макіраванне ў гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права.

БУСОЛЬ — вугламерная прылада, якая служыць для вымярэння машітнага азімута на мясцовасці; выкарыстоўваецца пры кіраванні артылерыйскім агнём.

ВАЛОКА — 1) зямельная мера на Беларусі ў 15 — пачатку 20 ст. 2) Адзінка абкладання сялян Вялікага княства Літоўскага феадальнымі павіннасцямі ў 16— 18 ст.

ВІЗІТАТАР — інспектар. ВОЙСКІ, вайсковы — ад'ютант гетмана.

ВОЙТ — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая ўзначальвала мясцовае кіраванне або самакіраванне.

ГАЛОЎНАЯ, ШКОЛА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА — назва ў 1773— 96 Віленскай акадэміі, заснаванай у 1579; у 1796—1803 — Галоўная Віленская школа, з 1803 — Віленскі універсітэт.

ГАМІЛЕТЫКА — раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні царкоўнай пропаведзі.

ГАНЗЕЙСКІ САЮЗ — гандлёвы і палітычны саюз паўночных нямецкіх гарадоў на чале з г. Любек у 14—16 ст.

ГАРАДЗЁЛЬСКАЯ УНІЯ 1413 — саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.

ГАРАДНІЧЫ — 1) начальнік горада ці замка на Беларусі ў 15—18 ст. 2) У царскай Расіі (да 1862) кіраўнік гарадской адміністрацыі.

ГЕАГНОЗІЯ, гістарычная геал о г і я — навука, якая вывучае помнікі жыцця на Зямлі.

ГЕКЗАМЕТР — вершаваны памер антычнай сістэмы вершаскладання.

ГЕНЕАЛОГІЯ — радавод; дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне і роднасныя сувязі гістарычных асоб, радоў, прозвішчаў; галіна ведаў па складанні радаводаў.

ГЕРМЕНЁЎТЫКА, экзегетыка — тэорыя, практыка і мастацтва тлумачэння тэксту старажытных літаратурных твораў (класічнай старажытнасці', Бібліі і да т.п.).

ГЕТМАН — начальнік войска ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы ў 15—18

ст. (вялікі каронны, літоўскі, яго намеснік — польны), на Украіне ў 16—17 ст. — начальнік рэестравых казакоў.

ГІМНАЗІЯ — сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова.

ГЛАГОЛІЦА — адна з дзвюх старажытных славянскіх азбук у 10—11 ст.; ад кірыліцы адрознівалася формаю літар.

ГНАСЕАЛОГІЯ — тэорыя пазнання; раздзел філасофіі, які вывучае крыніцы

сродкі і ўмовы праўдзівасці навуковага пазнання.

ГНАСТЬІЦЬІЗМ — рэлігійнафіласофская плынь ранняга хрысціянства, якая ўяўляе мешаніну з хрысціянскіх рэлігійных догматаў, грэчаскай ідэалістычнай філасофіі і ўсходніх рэлігій.

ГРАВІМЕТРЫЯ — навука пра вымярэнне сілы цяжару ў розных пунктах паверхні зямлі, планет і іх спадарожнікаў.

ГРАТЭСК (у мастацтве, тэатры, літаратуры) — выявы людзей або прадметаў у перабольшаным, пачварнакамічным выглядзе, дзе кантрастна спалучаецца рэальнае і фантастычнае, трагічнае і камічнае, прыгожае і агіднае.

ГРОСМАЙСТАР — кіраўнік духоўнарыцарскага ордэна ў сярэднявеччы.

ГУГЕНОТЫ — прыхільнікі кальвінізму ў Францыі ў 16—18 ст.

ДАГМАТЫЗМ — мысленне застылымі нязменнымі формуламі без уліку канкрэтных умоў, месца і часу.

ДВАІСТАЯ ІСЦІНА — канцэпцыя ў сярэдневяковай філасофіі, паводле якой да,пускаецца супярэчнасць паміж філасофскай ісцінай і ісцінай тэалогіі.

ДЗЕДЗІЧЫ — асобы, якія атрымалі ў спадчыну маёнткі ад дзядоў і прадзедаў.

ДЗЯМІДАЎСКАЯ ПРЭМІЯ — ганаровая навуковая ўзнагарода на сродкі П.М.Дзямідава, якую прысуджала Пецярбургская акадэмія навук у 1832—65 за апублікаваныя працы па навуцы, тэхніцы, мастацтве.

ДРАГАМАН — перакладчык пры дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульствах на Усходзе.

ДРЭВАРЫТ — гравюра на дрэве.

ДУАЛІЗМ — філасофскае вучэнне, якое зыходзіць з прызнання двух пачаткаў — духа і матэрыі; дваістасць.

ДЫДАКТЫКА — раздзел педагогікі, які выкладае тэарэтычныя асновы адукацыі і навучання.

ДЫСІДЭНТ — раскрльнік, які адступае ад догматаў пануючай царквы; у Рэчы Паспалітай так называлі і праваслаўных.

ДЫСТРЫКТ — адміністрацыйная і судовая акруга ў некаторых краінах.

ДЫЯЛЁКТЫКА — вучэнне пра найболып агульныя законы развіцця прыроды, грамадства і мыслення; пра заканамерныя сувязі, станаўленне і развіццё быцця, пазнання і метад мыслення, заснаваны на гэтым вучэнні.

ДЫЯРЫУШ — жанр гістарычнадакументальнай прозы ў старажытнай беларускай літаратуры, у якім падзеі жыцця выкладаліся ў храналагічнай паслядоўнасці; дзённік.

ДЭНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ — страта нацыянальных асаблівасцей у культуры, мове і да т.п.

ДЭПАРТАМЕНТ — назва аддзела ў вышэйшых адміністрацыйных і судовых установах у дарэвалюцыйнай Расіі.

ДЭСПАТЫЗМ — форма самадзяржаўнай неабмежаванай нічым улады.

ЕЗУІТЫ — члены манаскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», заснаванага ў 1534 І.Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй.

ЕПАРХІЯ — царкоўнаадміністрацыйная адзінка на чале з архіерэем (епіскапам) у праваслаўных цэрквах.

ЕШЫБОТ — вышэйшая яўрэйская школа, заснаваная для вывучэння талмуда. Упершыню паявіліся ў Вавілоне, потым у Егіпце, адкуль перайшлі ў Іспанію, Францыю, Германію, з 1550 у Польшчу, на Беларусь.

ЖАЛЬНІК — могільнік 13—18 ст., дзе кожная магіла абкладзена камянямі.

ЖОНД НАРАДОВЫ — цэнтральны калегіяльны орган паўстанцкай улады ў час нацыянальнавызваленчага руху ў 1830— 31, 1846 і 1863—64.

ЖЫЦІЕ — від рэлігійнай літаратуры; апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.

ЗАСЦЁНАК — паселішча хутарскога тыпу дробнай шляхты, якая арандавала землі за межамі (за сценамі, адсюль і назва) надзельных і абшчынных зямель.

ЗЯМЯНЕ — катэгорыя ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім; тое, што і шляхта.

ІЕРАМАНАХ — манахсвятар.

ІКАНАБОРСТВА — сацыяльнапалітычны і рэлігійны рух у Візантыі ў 8—9 ст., накіраваны супраць культу абразоў.

ІМАНЕНТНЫ — унутрана ўласцівы якомунебудзь прадмету ці з'яве, што вынікае з іх прыроды.

ІНКАРПАРАЦЫЯ — далучэнне, уключэнне чагонебудзь у адно цэлае, аб'яднанне.

ШАЛОГІЯ — навука пра каня, яго анатомію, фізіялогію і інш.

КААД'ЮТАР — духоўны сан у каталіцкай царкве, намеснік кіраўніка епархіі.

КАБАЛІСТЫКА — ненавуковыя высновы, зробленыя на падставе выпадковых прыкмет або штучна падабраных фактаў.

КАДЭТЫ — выхаванцы кадэцкага корпуса — закрытай сярэдняй ваеннанавучальнай установы для падлеткаў.

КАЗАННЕ — прамова святара ў канцы літургіі; від царкоўнарэлігійнай прапаведніцкай літаратуры.

КАЛЁГІУМ — езуіцкая навучальная ўстанова ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

КАЛЁЖСКІ АСЭСАР — грамадзянскі чын 8га класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

КАЛЕЖСКІ РЭГІСТРАТАР — самы малодшы цывільны чын 14га класа ў дарэвалюцыйный Расіі.

КАЛІЗІЯ — сутыкненне супрацьлеглых сіл, поглядаў, імкненняў, інтарэсаў.

КАЛЬВАРЫЯ — каталіцкія могілкі.

КАЛЬВІНІЗМ — адно з пратэстанцкіх вучэнняў, якое ўзнікла ў 16 ст. ў Швейцарыі (ад прозвішча ЖКальвіна).

КАМЕРГЕР — прыдворнае званне старшага рангу ў заходнееўрапейскіх манархічных дзяржавах і ў царскай Расіі.

КАМОРНІКТАКСАТАР — землямер, землеўпарадчык.

КАМПЕДЫУМ — сціслы выклад асноўных палажэнняў якойнебудзь навукі.

КАНВЕНТ — сход.

КАНВІКТ — пансіён, інтэрнат.

КАНГРЭГАЦЫЯ (у каталіцкай царкве) — 1) аб'яднанне манаскіх суполак, якія падпарадкоўваліся пэўнаму статуту. 2) Рэлігійная арганізацыя (брацтва), якой кіруе манаскі ордэн.

КАНОН — царкоўнае ўстанаўленне, правіла.

КАНОНІК — у каталіцкай царкве святар, які падпарадкоўваецца пэўнаму статуту, але не дае манаскага зароку.

КАНСІСТОРЫЯ — 1) у праваслаўнай царкве ўстанова пры архіерэі з царкоўнаадміністрацыйнымі і царкоўнасудовымі функцыямі. 2) У каталіцкай царкве нарада пры папе рымскім. 3) У пратэстантызме царкоўнаадміністрацыйны орган.

КАНСТЫТУЦЫЯ — 1) асноўны закон дзяржавы. 2) Пастанова вальнага сойма Рэчы Паспалітай.

КАНТАР — царкоўны пеўчы ў пратэстанцкіх цэрквах і сінагогах.

КАНФЁСІЯ — веравызнанне, прыналежнасць да пэўнай рэлігіі.

КАНЦЛЕР — у Вялікім княстве Літоўскім начальнік канцылярыі вялікага князя, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.

КАНЮШЫ — службовая асоба, якая адказвала за велікакняжацкія табуны і стайні, пазней ганаровы тытул у Вялікім княстве Літоўскім.

КАПЕЛАН — 1) святар каталіцкай капліцыкапэлы. 2) Святар у арміі.

КАПІТУЛ — 1) калегія святароў пры біскупе ў каталіцкай царкве. 2) Агульны сход членаў манаскага або духоўнарыцарскага ордэна.

КАПУЦЫН — член каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 16 ст. як адгалінаванне ордэна францысканцаў.

КАРДЫНАЛ — вышэйшае (пасля папы) духоўнае званне ў каталіцкай царкве.

КАРМЕЛІТЫ — члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў час крыжацкіх паходаў у 12 ст. ў Палесціне на гары Кармель (адсюль назва).

КАРПАРАЦЫЯ — таварыства, саюз, групоўка асоб, аб'яднаных агульнасцю прафесійных або саслоўных інтарэсаў.

КАРТЭЗІЯНСТВА — кірунак у філасофіі і прыродазнаўстве 17—18 ст., тэарэтычнай крыніцай якога былі ідэі французскага філосафадуаліста Р.Дэкарта (лацінізаванае імя Сагіезіпз Картэзій, адсюль і назва).

КАСМАЛОГІЯ — галіна навукі, якая вывучае Сусвет як цэлае і касмічныя сістэмы як яго часткі.

КАСМАПАЛІТЫЗМ — ідэалогія сусветнага грамадзянства ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва, накіраван'ая супраць феадальнай раздробленасці і вызвалення асобы ад феадальных пут.

КАТЭХІЗІС — кароткае выкладанне хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў.

КАШТАЛЯН — камендант замка, памочнік ваяводы ў Вялікім ( княстве Літоўскім.

КІРЫЛІЦА — адна з дзвюх (разам з глаголіцай) славянскіх азбук.

КІПРЭГЕЛЬ — геадэзічны інструмент.

КЛІР — агульнае найменне служыцеляў якойнебудзь царквы.

КЛЮЧНІК — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім; выконваў функцыі вартаўніка, замыкаў на ноч гарадскую браму і зберагаў ключы ад яе.

КЛЯШТАР — каталіцкі манастыр.

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ — царкоўнапалітычны рух у Еўропе сярэдзіны 16—17 ст. на чале з папствам, накіраваны супраць Рэфармацыі.

КОНТЭРФЁКТ (польск.) — партрэт; карціна.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 389; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.14.70.203 (0.141 с.)