Л im.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 211—216. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Л im.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 211—216.



РАДКАВЕЦ Ігнацій Іванавіч (1849—?)

 

Беларускі фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся ў в. Аголічы Петрыкаўскага рна. Вучыўся ў Петрыкаўскім народным вучылішчы. Працаваў пісарам у ваенным ведамстве, з 1878 валасным пісарам у в. Грабаў, Дзякавічы i мяст. Лельчыцы. У 1889 запісаў вясельны абрад у в. Дзякавічы Мазырскага пав. i тэксты песень, звязаных з ім (надрукаваны ў кнізе П.В.Шэйна «Матэрыялы для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю», 1902, т. 3). Адзін з карэспандэнтаў Шэйна, у архіве якога (СанктПецярбург) зберагаюцца i іншыя запісы Р. д.Ю.Лозка.

 

 

РАДЧАНКА Зінаіда Фёдараўна [1839— 5(18).3.1916]

 

Фалькларыст i этнограф. Нарадзілася ў в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага рна. На працягу ўсяго жыц­ця збірала матэрыялы духоўнай куль­туры беларускага народа, запісвала фальклор, асаблівасці беларускіх гаворак. Склала «Зборнік маларускіх i беларускіх песень Гомельскага павета, запісаных для голасу з акампанементам фартэпіяна» (1881), у які ўключыла 30 песень з напевамі. Самы багаты па колькасці твораў (676 песень) зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія i маларускія). Запісаны ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага па­вета Магілёўскай губерні... з дадаткам 83 мясцовых прыказак» (1888), у прадмове да якога апісаны абрады i звычаі сялян, ix матэрыяльная культура. Пер­шая з даследчыкаў 19 ст. адзначыла двухгалоссе ў спевах беларусаў. У 1887 выбрана правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства.

 

Тв.: Сборник малорусских и белорус­ских народных песен Могилёвской губер­нии Гомельского уезда Дятловицкой воло­сти (180 песен). Спб., 1911.


РАЖАНСКІ Фелікс (?—пасля 1903)

 

Паэт, мемуарыст, удзельнік нацыянальнавызваленчага руху 1860х гадоў. Працаваў каморнікам у маёнтку Вялікая Бераставіца на Гродзеншчыне. У 1861 увайшоў у Гродзенскую паўстанцкую арганізацыю К.Каліноўскага. Адзін з заснавальнікаў нелегальнай друкарні. Удзельнічаў у выданні i распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда». У 1863 у паўстанцкіх атрадах В. Урублеўскага. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Кракаў. Аўтар паўстанцкіх песень на белару­скай мове «Гэйга разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнабрыва...» (апубл. ў 1865 былым паўстанцам І.Арамовічам), успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860х гадоў на Гродзеншчыне,змяшчаюць важный факты з біяграфіі К.Каліноўскага.

 

 

РАМАНАЎ Еўдакім Раманавіч (11.9.1855— 20.1.1922)

 

Этнограф, фалькларыст i археолаг. Нарадзіўся ў мяст. НоваБеліца (цяпер у межах Гомеля) у сям'і мяшчан. Скончыў Гомельскую прагімназію (1870), курсы настаўнікаў рускай мовы i гісторыі (1872). Працаваў настаўнікам (з 1872), інспектарам народных вучылішчаў Віцебскай, Гродзенскай i Магілёўскай губ. (1886—1906), членам Часовай камісіі па ўладкаванні Віленскай публічнай бібліятэкі i музея (1906—16). На працягу 1897—1903 працаваў рэдактарам у газеце «Могилевские губернские ведомости», з 1910 — загадчыкам секцыі этнаграфіі i археалогіі ПаўночнаЗаходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. 3 1917 жыў у Стаўрапалі. Р. вывучаў матэрыяльную i духоўную культуру беларусаў: жыллё, адзенне, сямейны побыт, народныя абрады, вераванні, дзіцячыя гульні, нар. каляндар i медыцыну. Аўтар больш як 200 прац па этнаграфіі, фальклоры, гісторыі, археалогіі i мове беларусаў, сабраў i надрукаваў больш як 10 тыс. фальклорных твораў. Галоўная фальклорнаэтнаграфічная праца Р. «Беларускі зборнік» (вып. 1—9, 1886—1912) з'яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. У 1886—94 вёў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Магілёўскай i Віцебскай губ. Ён склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай i Гро­дзенскай губ., сабраў звесткі пра больш за 1000 гарадзішчаў на Бела­русь выявіў шмат стаянак першабытнага чалавека, вёў антрапалагічныя даследаванні. Каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага рна Р. адкрыў помнік эпіграфікі 12 ст. Барысаў камень. У

1900 Р. выдаў зборнік «Тарас на Пар­насе i іншыя беларускія вершы» (дапоўненае выданне выйшла ў 1902), у

1901 апублікаваў (ca скарачэннямі) працу A.Afeepa «Апісанне Крычаўскага графства 1786 г.». Папулярызаваў творы В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча. За вялікі уклад у развіццё навукі Р. быў выбраны правадзейным членам Рускага геаграфічнага тавары­ства (1886), таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі (1888), Маскоўскага археалагічнага та­варыства (1890), Віцебскага статыстычнага камітэта (1891) i інш.

 

Тв.: Материалы по исторической топо­графии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Могилевская старина. Вып. 1—3. Могилев, 1900—03; Учебник русской грамматики. 4 изд. Могилев, 1904; Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вып. 1—2. Вильна, 1911—12; Первоисточники для истории Могилевского края. Вып. 1. Одесса, 1916; Беларускія народныя казкі: (Са зборнікаў Е.Р.Раманава). Мн., 1962.

Літ.: Бандарчык В.К. Е.Р.Раманаў. Мн., 1961. В.К.Бандарчык.

 

 

РЖАВУСКІ Адам Станіслававіч (10.8.1760— 12.1.1825)

 

Дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт. Нарадзіўся ў Нясвіжы. У 22 гады выступаў на польскім сойме i звярнуў на сябе ўвагу глыбокім веданнем спраў i красамоўствам. У 1788 накіраваны пасланнікам Рэчы Паспалітай у Данію, дзе з поспехам выканаў сваю місію. Праз 2 гады за выдатную палітычную дзейнасць атрымаў званне сенатара польскага сената i кашталяна. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі значная яе частка далучана да Расійскай імперыі, Р. ў чыне правадзейнага стацкага саветніка быў прызнача­ны старшынёй цывільнай палаты ў Брацлаўскай губ. У 1808 кіеўскае дваранства абрала яго сваім губернскім маршалкам, а ў наступным годзе ён атрымаў права прысутнічаць у сенаце. Перасяліўшыся ў Пецярбург, Р. прымаў удзел у масонскім руху: быў вялікім намесным, майстрам вялікай ложы «Астрэі» i ложы «Белага арла». Напісаў некалькі твораў палітычнага характару, якія засталіся пераважна ў рукапісах. 3 ix найбольш вядомыя «Запіска аб праўленні караля СтаніславаАўгуста», «Размовы пра царства мёртвых», «Заўвагі на польскія зако­ны», папраўкі да твораў генерала Дзюмур'е «Аб канфедэрацыі ў Бары». Вядомы i як аўтар лірычных вершаў. Перакладаў элегіі i трагедыі Тыбула. Па­мёр у сваім маёнтку ў Паграбішчах на Нясвіжчыне.


РОМЕР Альфрэд Ізідар (16.4.1832—24.1.1897)

 

 

Жывапісец, графік, медальер, мастацтвазнавец, этнограф. Нарадзіўся ў Вільні. Адукацыю па жывапісе атрымаў у КЛ.Русецкага, потым вучыўся ў Парыжы ў Л.Бана i А.Аляшчынскага, у Мюнхене — У А. фон Рамберга (1869—74). 3 канца 1850х гадоў жыў у маёнтку Крэўна (цяпер Літва). За ўдзел у паўстанні на Беларусі 1863—64 адбываў турэмнае зняволенне. Пасля вызвалення працаваў у Мюнхене, Кракаве, Парыжы, прымаў актыўны ўдзел у ix мастацкім жыцці. 3 1874 жыў у маёнтку Каралінава (цяпер Пастаўскі рн), з 1884 у Кракаве. Маляваў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа i на рэлігійныя сюжэты. Яго работам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода i натуральнасць кампазіцыі: партрэты маці (1872), бацькі, жонкі, Э.Ромера (1873), М.Ромера, аўтапартрэты, парт­рэты К.Русецкага, К.Эстрэйхера, Ф.Даноўскага, У.Лушчкевіча, скульптара Яцунскага, жывапісца Швайніцкага i яго жонкі, карціна «Паўстанец 1863 года» (1886) i інш. Стваральнік бронзавых медальёнаў з партрэтнымі выявамі, гравюр з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў, карыкатур. Гістарычную i мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту беларусаў: кампазіцыі

«Сялянская хата», «Сялянская дзяўчынка», «Каля карчмы», «Сялянскі двор», «Перад вакзалам», замалёўкі народных касцюмаў. Зрабіў шэраг размалёвак у праваслаўных i каталіцкіх храмах у в. Камаі (Пастаўскі рн) i Пінску. Вывучаў народнае прыкладное мастацтва Беларусі, падрыхтаваў навуковую публікацыю пра слуцкія паясы.

 

Лі'т.:Д р о б о в Л.Н. Живопись Белорус­сии XIX—начала XX в. Мн., 1974. С. 207— 210.

РУКЕВІЧ Міхаіл Іванавіч (1796—30.8.1841)

 

Рэвалюцыянер, дзекабрыст, адзін з арганізатараў выступления Літоўскага піянернага батальёна. Паходзіў ca шляхты Беластоцкай вобласці. Служыў кватармайстрам у 1м палку гвардыі Красінскага, у 1815 выйшаў у адстаўку па хваробе. Скончыў Віленскі універсітэт ca ступенню кандыдата юрыспрудэнцыі (1820). У лістападзе

1823 арыштаваны па справе аб тайных таварыствах у Віленскім універсітэце, але зза недахопу доказаў на пачатку

1824 вызвалены. Разам з К.Г.Ільгестромам заснаваў у 1825 тайнае рэвалюцыйнае тва «Ваенных сяброў», у склад якога ўвайшлі афіцэры i салдаты Літоўскага корпуса, перадавая шляхта i моладзь навучальных устаноў Гродзенскай губ. i Беластоцкай вобл. Таварыства мела на мэце барацьбу за «вольнасць» i «ўсеагульны дабрабыт». 24.12.1825 члены таварыства сарвалі прысягу Мікалаю I у піянерным батальёне. 15.1.1826 арыштаваны i знаходзіўся ў Беластоку пад следствам. Ваенным судом прыгавораны да пакарання смерцю, але па найвышэйшай канфірмацыі 15.4.1827 пазбаўлены дваранства i высланы на 10 гадоў катаржных работ i на пастаяннае пасяленне ў Сібір. Катаргу адбываў разам з іншымі дзекабрыстамі ў Чыце i Пятроўскім заводзе. У 1832 накіраваны на пасяленне ў Іркуцкую губ. Па справе Р. да следства прыцягваліся i яго сест­ры Карнелія i Ксаверыя, якія былі пакараны пазбаўленнем дваранства i ссылкай у Сібір, пазней замененай на 6месячнае знаходжанне ў Брыгіцкім дзявочым кляштары.

 

 


РУНКЕВІЧ Сцяпан Рыгоравіч [11 (22). 1.1867—?]

 

Гісторык рускай царквы, асветнік. Нарадзіўся на Беларусі ў сям'і протаіерэя Мінскай епархіі. Скончыўшы Пецярбургскую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй, быў сакратаром Сінода Яшчэ студэнтам прымаў удзел у дзейнасці студэнтаўпрапаведнікаў i вёў народныя рэлігійнапавучальныя чыганні ў цэрквах, грамадскіх i приват­ных залах, начлежных дамах. Вынікам гэтай дзейнасці з'явіліся яго нарысы «Студэнтыпрапаведнікі» (Спб., 1892) i серыя твораў «Народная акадэмія», у якой меркавалася выдаваць па даступнай цане лепшыя пропаведзі i ўрыўкі з твораў сучасных i старажытных царкоўных пісьменнікаў (у 1895—96 выйшла 5 кніжак). Апрача таго, Р. выдаў «Матэрыялы для гісторыі Мінскай епархіі» (вып. 1—5. Мн., 1892—94), «Кароткі гістарычны нарыс стагоддзя Мінскай епархіі...» (Мн., 1893), «Гісторыю Мінскай архіепіскапіі (1793—1832 гг.)» (Спб., 1893, магістарская дысертацыя), «Жыццяпісы заходнярускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (т. 1. Спб., 1897), «Рэлігійныя матывы ў творах А.С.Пушкіна» (Спб., 1899). Друкаваў артыкулы ў часопісе «Минские епархиальные ведомости». У сваіх працах i публікацыях па гісторыі уніяцкай царквы i Мінскай епархіі праваслаўнай царквы ў 18—19 ст. разглядаў пытанні гісторыі Полыпчы напярэдадні яе падзелу, яе ўзаемаадносіны з Расіяй. Р. цікавілі не толькі палітычныя, юрыдычныя i культурныя аспекты гэтай праблемы, але i пытанні царкоўнага землеўладання. Асабліва падрабязна распрацавана ім пытанне пра вяртанне уніятаў у праваслаўе. Хоць Р. прытрымліваўся ў цэлым афіцыйнага пункту гледжання, ён выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял, прасачыў гэты працэс літаральна ў кожным прыходзе.

 

Літ.: Афанасьев Н.И. Современни­ки. Т. 2. Спб., 1910.

 

РУСЕЦКІ Канут Іванавіч (1801—21.8.1860)

 

Жывапісец, педагог, прадстаўнік класіцызму. Нарадзіўся ў в. Сцебекяй каля Панявежы (цяпер Панявежыс,

Літва). У 1818—21 вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Я.Рустэма, Дж.Саўндэрса, К.Ельскага, М.Падалінскага, у 1821—22 — у Парыжскай Акадэміі мастацтваў у Г.Лецьера, у 1823—25 — у Рымскай Акадэміі мастацтваў у В.Камучыні, Б.Торвальдсена i А.Гро; у 1826—31 працаваў у Рыме як стыпендыят Віленскага універсітэта. 3 1820 удзельнічаў у мастацкіх выстаўках. 3 1831 жыў у Вільні: у 1834—39 выкладчык жывапісу i малюнка ў шляхецкім пансіёне, у 1839—48 — у шляхецкім інстытуце. 3 1840х гадоў жыў i працаваў на Беларусі. Маляваў партрэты, пейзажы, працаваў у акварэлі. Напісаў шэраг пейзажаў ваколіц Навагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы, у якіх этнаграфічная дакладнасць выдатна спалучаецца з выразнай манерай пісьма. Найболып значныя творы: «Італьянец, які ўсміхаецца» (1823), «Клятва карбанарыяў» (1826), «Уцёкі ў Егіпет» (1828), аўтапартрэт, партрэт сына — Б.Русецкага (1843), «Жняя» i «Партрэт бацькі» (1845), «Літоўка з вербамі» (1847), «Паляванне на зуброў» (1844—51), «Панарама горада Вільні» (1850), «Літоўская рыбачка» (1856), «Млын Патоцкага ў Паплавах» (1855), «Селянін з мётламі» (1851, акварэль), «Пейзаж ca скачкамі», «Верб­ная нядзеля».

 

Літ.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Бело­руссии XIX—начала XX в. Мн., 1974. С. 109—111.


РУСТЭМ Ян [1762— 9(21). 1835]

 

Жывапісец, рысавальшчык, педагог. Нарадзіўся ў Стамбуле (Турцыя). Яго творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі i Літвы. Вучыўся ў Варшаве ў Я.П.Норбліна i М.Бачарэлі, у Германіі (1788—90). У 1798—1832 выкладаў у Віленскім універсітэце (з 1811 прафесар). Рэарганізаваў сістэму навучання ў Віленскай мастацкай школе, якая ў 1797—1832 існавала пры універсітэце i была цэнтрам мастацкіх ведаў краю. Падрыхтоўка ў гэтай школе давала магчымасць таленавітай моладзі Бела­русь Літвы i Полыпчы паступаць у мастацкую акадэмію. Апрача таго, уведзеная Р. сістэма мастацкага навучання садзейнічала развіццю рэалізму ў мастацтве 19 ст. Як прыхільнік перадавых

 

 

дэмакратычных ідэй Р. імкнуўся вызваліць жывапіс ад уплыву класіцызму, які скоўваў мастацкую індывідуальнасць, тармазіў развіццё рэалізму. Ён дамогся дазволу прымаць у школу здольных вучняў незалежна ад ix сацыяльнага паходжання. Так, у 1820— 22 у школе вучылася 45 жывапісцаў i 16 скульптараў, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусі. Выхаванцамі школы былі мастакі І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, Я.Дамель, Н.Орда, К.Русецкі, І.Хруцкі i інш. Светапогляд мастакоў — выхаванцаў школы фарміраваўся пад уплывам перадавых дэмакра­тычных ідэй таго часу, ix творы былі сугучныя прагрэсіўным тэндэнцыям эпохі, адлюстроўвалі нацыянальныя асаблівасці, культурныя традыцыі, побыт народаў краю. Сам Р. працаваў пераважна ў жанры партрэта. У яго творах прыкметны ўплыў рамантызму, класіцызму, сентыменталізму. Творчай манеры Р. ўласцівы ўстойлівасць кампазіцыйных прыёмаў, дакладны малюнак, стрыманасць колераў. Ён аўтар шматлікіх аўтапартрэтаў, партрэтаў Т.3ана, А.Снядэцкага (1816), Я.Снядэцкага (1819) i інш., кампазіцый «Турак з канём» (1791), «Бабуля з унучкай» i інш., акварэляў «На рынку» i інш. Намаляваў мініяцюрныя партрэты А.Т.Касцюшкі, Я.Лялевеля. Творы Р.

зберагаюцца ў музеях Літвы, Польшчы, Германіі.

 

Літ.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Бело­руссии XIX—начала XX в. Мн., 1974. С. 22—25.

РУТКОЎСКІ Антон! (180514.8.1873)

 

Педагог, бібліятэкар. Нарадзіўся на Міншчыне. Удзельнік паўстання 1830— 31 (узнагароджаны крыжам «Віртуці Мілітары»). Пасля задушэння паўстання быў вымушаны эмігрыраваць за мяжу i жыў у Парыжы. Пэўны час зарабляў сабе на жыццё, працуючы шпалершчыкам, настаўнічаў у эмігранцкіх школах. 3 1843 на пасадзе намесніка загадчыка польскай бібліятэкі ў Пары­жы, у 1854—66 — бібліятэкар кнігазбору У.Чартарыйскага, што размяшчаўся ў адным з парыжскіх гатэляў. Апрацоўваў вывезеныя з Польшчы рукапісы i каштоўныя старадрукі Пулаўскай бібліятэкі. Клапаціўся аб ix захаванні i рэстаўрацыі, склаў інвентар рукапісаў, кніг, карт i музейных экспанатаў. Папаўняў бібліятэчныя зборы антыкварыятам. Не заўсёды з ведама ўладальніка бібліятэкі даваў магчымасць карыстацца зборамі пабочным чытачам i даследчыкам, забяспечваў ix літаратурай аб родным краі, падтрымліваў кантакты з французскімі навукоўцамі.


РЫПІНСКІ (Р а д в а н)

Аляксандр Феліксавіч (кал я 1811—1886)

 

Паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, мастак. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Паходзіў са старадаўняга беларускага шляхецкага роду. У маленстве выхоўваўся ў дзедаўскім маёнтку Стайкі каля Віцебска. У раннім юнацкім узросце, пазнаёміўшыся з беларускімі народнымі песнямі i казкамі, пачаў весці фальклорныя запісы (згублены ў час паўстання 1831), захапіўся верша складаннем i перакладамі. Найбольш раннім вершам лічыцца запіс 16гадовага юнака на тытульным лісце ў рукапісным зборніку яго школьнага таварыша Гайкі з Пнёва (на польскай мове). У 1827 пераклаў на польскую мову «Русалку» А.Пушкіна. Пасля заканчэння Віцебскай гімназіі ў 1829—30 ву­чыўся ў Дынабуртскай (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) школе прапаршчыкаў. Значнай падзеяй гэтага перыяду лічыў знаёмства з В.Кюхельбекерам, які адбываў пакаранне ў Дынабургскай крэпасці. Разам з сябрамі Р. наведваў зняволенага дзекабрыста, дапамагаў яму перапісваць літаратурныя творы, дастаўляў у крэпасць літаратуру. Адданасць ідэалам барацьбы Р. адкрыта выявіў у момант, калі ён, слухач школы прапаршчыкаў, атрымаў загад выступіць супраць паўстанцаў у 1831, але замест гэтага сам стаў актыўным змагаром. Калі паўстанне было задушана, ратуючыся ад катаргі, разам ca сваім атрадам перайшоў у Прусію. У 1832 напісаў развітальны верш «Да Польшчы на апошняй мяжы княства Пазнанскага каля Мальбурга (у дарозе да Францыі)».

У 1832—46 жыў у Парыжы. Там абраны членам французскай Акадэміі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў i гандлю. У суполцы з Ф.Ходзькам адкрыў мастацкі магазін. У 1839 на пасяджэнні Польскага літаратурнага таварыства ў Парыжы прачытаў першы даклад па беларускай этнаграфіі i фальклоры, a ў 1840 на падставе ўласных лекцый выдаў асобнай кнігай фалькларыстычнае даследаванне «Беларусь (Колькі слоў пра паэзію простага люду той нашай польскай правінцыі, пра яго музыку, спевы, танцы i інш.)», дзе ўпершыню сістэматызаваў вусную творчасць беларускага народа па жанрах i тэматыцы. У кнізе вялікая колькасць абрадавых твораў (адноўленых па памяці, а таму не заўсёды дакладных), даюцца апісанні i характарыстыка абрадаў, уключаны звесткі па гісторыі літаратуры i музычнай культуры Віцебшчыны, змешчаны народныя рэлігійныя песні кніжнага паходжання («Стары Восіп барадаты», «О, мой божа, веру табе»), уласныя творы, стылізаваныя пад на­родныя песні. Агульная канцэпцыя кнігі вызначаецца пэўнай супярэчлівасцю: аўтар заклікае да вывучэння народнасці i ў той жа час прызнае яе выключна як польскую, прысвячае сваё выданне «першаму з мужыкоў беларускіх, які навучыцца спачатку чытаць, а затым гаварыць i думаць папольску». Да парыжскага перыяду адносіцца яго блізкае знаёмства з А.Мі'ц­кеві'чам, якое грунтавалася на адзінстве грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў. Польскі даследчык Ф.Герман сцвярджаў, што «любасць да Беларусі была адным з тых фактараў, якія

спрыялі збліжэнню Міцкевіча з Рыпінскім, а потым трываламу ix сяброўству». Магчыма, па парадзе А.Міцкевіча, Р. падрыхтаваў да друку ўспаміны з часоў паўстання 1831 (у 1836 у Парыжы выдадзены ix фрагменты «Паўстанне Вілейскага, Завілейскага i Дзісенскага паветаў») i стварыў навуковую распрацоўку «Выпісы польскіх гарадоў i вёсак, упомненых у творы Нарбута «Гісторыя старажытнай Літвы» (з дадаткам «Спіс польскіх рэк»).

У 1846 Р. пераехаў у Лондан i займаўся там выдавецкай i творчай дзейнасцю, выкладаннем моў, матэматыкі i малявання. Быў шырока вядомы як ма­стак, афармляў уласныя кнігі, выявіў выключныя здольнасці да мастацкай фатаграфіі, стаў адным з піянераў фотамастацтва. Разам з І.Яцкоўскім у

1852 заснаваў у прыгарадзе Лондана Тотнэме вольную друкарню, у якой у

1853 выдаў зборнік сваіх польскамоўных вершаў «Паэзія», дзе змясціў i беларускую рамантычную баладу «Нячысцік» (у 1853 выйшла асобным выданнем у Познані), у 1854 — зборнік «Сяржантфілосаф». У 1853 Р. звярнуўся ў Пецярбургскі цэнзурны камітэт з просьбай надрукаваць «Нячысціка» ў любой друкарні Расіі, але балада была прылічана да забароненых твораў, паколькі яе аўтар быў вя­домы царскім уладам «як пісьменнік, адданы бунтарскім ідэям». У лонданскай друкарні Рыпінскага—Яцкоўскага з кастрычніка 1852 друкавалася поль­ская эмігранцкая газета «Democrata Polski» («Польскі дэмакрат»), у 1854 надрукавана кніга І.Яцкоўскага «Аповесць майго часу, або Літоўскія прыгоды» з вершам П.Багрьта «Заграй, заграй, хлопча малы...».

Пасля царскай амністыі ў 1859 Р. вярнуўся на радзіму. Пад строгім наглядам паліцыі жыў у в. Кукавячына на Віцебшчыне, якая належала яго брату, пазней туліўся ў сваячкі ў ма­ёнтку Страганы. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры, стварыў шэраг біяграфій пісьменнікаўбеларусаў (55 прозвішчаў), напісаў жыццяпісы Я.Баршчэўскага, Г.Марцінкевіча, В.Рэута, Ф.Рысінскага, Т.ЛадыЗаблоцкага (не захаваліся). Перапісваўся з пісьменнікам i публіцыстам А.Плугам, зрабіў два запісы ў «Альбо­ме» А.ВярыгіДарэўскага — паэтычны i празаічны, маральна i матэрыяльна дапамагаў маладым мастакам i літаратарам з Беларусі i Літвы. Канчаткова ўсвядоміў сябе нацыянальным куль­турным дзеячам, пра што сведчаць радкі з ліста да А.Плуга, датаванага 1883: «Можа, дарэмна мы горнемся да гэтай няшчаснай Польшчы, як народжаныя на Русі, якую i даўней, здаецца, ужо называлі польскай Сібір'ю». Гісторыкалітаратурную вартасць меў асабісты архіў Р., багаты фактычнымі звесткамі пра беларускую культуру 18—19 ст., які, на жаль, не захаваўся.

У гісторыю беларускай культуры Р. ўвайшоў як збіральнік, знаўца i прапагандыст нацыянальнага фальклору i этнаграфіі, выдавец, вакол якога кансалідавалася беларускае эміграцыйнае асяроддзе, адзін з першых даследчыкаў літаратуры Беларусі, спрабаваў упарадкаваць нормы беларускай арфаэпіі. Паэзіі Р. ўласціва фальклорнарамантычная скіраванасць у спалучэнні з дыдактычнасцю i сентыментальным стылем. Ён адзін са стваральнікаў жанру балады ў беларускай літаратуры.

 

Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977; Г і л е в i ч Н. 3 клопатам пра песні наро­да. Мн., 1970; Каханоўскі Г. Археалогія i гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Майхр о в i ч С. Беларуская літаратура XIX стагоддзя // Полымя. 1952. № 9; Я г о ж. Нарысы беларускай літаратуры XIX ста­годдзя. Мн., 1957. Н.В.Тарэлкіна.

РЫСІНСКІ Францішак [?—1830(?)]

 

Польскі i беларускі паэт. Біяграфічных звестак пра яго амаль не захавалася. Відаць, паходзіў з беларускай шляхты. На пачатку 19 ст. быў старшынёй цывільнай палаты ў Віцебску. Пісаў эпіграмы, іранічнафіласофскія i гумарыстычныя вершы на польскай i, як сведчаць сучаснікі, на беларускай i рускай мовах. Творы Р., прысвечаныя пэўнай рэальнай асобе, карысталіся вялікай папулярнасцю, распаўсюджваліся на Віцебшчыне ў спісах, завучваліся на памяць, але пры жыцці аўтара нідзе не друкаваліся. Частка ix трапіла ў архіў Ф.Карпінскага, частку сабраў полацкі маршалак шляхты С.Грабніцкі. Найболып верагодна, што Р. належаць макаранічныя беларускапольскія вершаваныя мініяцюры «Плач пакінутага каханай» i «За пекнай паненкай аж душа сумуе», таксама шырока вядомыя ў свой час у ВіцебскаПолацкім рэгіёне i прыведзеныя па памяці А.Рыпінскім у кнізе «Беларусь» (Парыж, 1840). У.І.Мархель.

 

 

РЫТАЎ Міхаіл Васілевіч [4(16). 1.1846—17.4.1920]

 

 

Вучоны памолаг, педагог. Нарадзіўся ў г. Наваміргарад (Украіна). У 1878 скончыў Маскоўскі унт. 3 1879 выкладаў у ГорыГорацкай земляробчай школе, з 1919 прафесар ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Пражыў у Горках каля 40 гадоў. Апрача выкладчыцкай дзейнасці вёў вялікую навуковую работу. Ён пашыраў тут эксперыментальную базу для правядзення даследаванняў па батаніцы i раслінаводстве, стварыў батанічны сад, які захаваўся да нашага часу, на ўласныя сродкі заклаў пладовы гадавальнік. Р. вылучаўся шырокім тэарэтычным i філасофскім падыходам да вырашэння

спецыяльных праблем, актыўнай абаронай матэрыялістычных пазіцый прыродазнаўства, адзінства тэорыі i прыктыкі. Ён быў перакананым прыхільнікам i прапагандыстам ідэй Ч.Дарвіна аб зменлівасці арганізмаў пад уздзеяннем умоў жыцця i стваральнай ролі адбору. На аснове прызнання вызначальнай ролі ўмоў жыцця для фарміравання арганізмаў, ix зменлівасці i спадчыннасці Р. распрацоўваў спосабы акліматызацыі раслін, падкрэсліваў важнасць для гэтага ўмоў надвор'я, глебы, тэрмінаў сяўбы, святла i інш. фактараў; лічыў, што для павышэння ўрадлівасці вялікае значэнне мае вывядзенне новых гатункаў. Працуючы над тэарэтычнымі асновамі пладаводства, ён імкнуўся да практычнага выкарыстання вынікаў даследавання, адгукаўся на запатрабаванні сельскагаспадарчай практыкі, быў цесна звязаны з пладаводамі i садаводаміпрактыкамі. Аўтар амаль 1000 кніг, дапаможнікаў i артыкулаў па. пытаннях памалогіі, раслінаводства i інш.

 

Тв.: Краткий учебник огородничества и плодоводства... Ч. 1—2. Спб., 1895—96; Об­щее учение о возделываемых растениях. М., 1896; Избранные труды. М, 1956; Рус­ские яблоки. М., 1960.

РЭУТ (ГаздаваРэут) Вінцэнты [Вікенцій Уладзіслававіч; 1812(?)— пазней 1883]

 

Фалькларыст, пісьменнік, прадстаўнік рамантызму. Нарадзіўся на Віцебшчыне, жыў у маёнтку Мосар у Полацкім павеце. У 1827—34 дробны чыноўнік у Віцебску, у 1839—42 полацкі павятовы прадвадзіцель дваранства (маршалак). Збіраў i публікаваў беларускі фальклор, шырока выкарыстаў яго ў вершаванай аповесці «Жонка» (1844). Свае творы i фальклорныя запісы друкаваў у альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rocznik lite­racki" («Літаратурны штогоднік»), «Rubon» («Рубон»). У публіцыстычных артыкулах заклікаў развіваць на Беларусі прамысловасць. У паэме «Летуценнік» (1849) выказаў сімпатыі да вызваленчай барацьбы грэчаскага народа. Прыхільна ставіўся да паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі, у Літве, за што прыцягваўся да следства i быў пад наглядам паліцыі. Пакінуў запіс у «Альбоме» АЛ.ВярыгіДарэўскага. У пісьме да І.Легатовіча расказаў пра сувязі беларусаў, што жылі ў Пецярбургу, з Т.Шаўчэнкам.

Літ.: Тарас Шаўчэнка i беларуская літаратура. Мн., 1964. С. 31; Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 39; Пачынальнікі. Мн., 1977.

 

САБАЛЕЎСКІ Людвік (8.9.1791—10.7.1830)

 

Філолаг, бібліёграф. Нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся на філалагічным фа

культэце Віленскага універсітэта пад кіраўніцтвам Т.Гродэка. Атрымаўшы ў 1811 ступень магістра, працаваў настаўнікам гімназій у Коўне i Беластоку. У 1817 накіраваны Віленскім універсітэтам за мяжу на 2 гады для ўдасканалення ведаў, каб потым заняць прафесарскую пасаду. Практыкаваўся галоўным чынам у Парыжы. Адначасова займаўся бібліяграфіяй i апрацаваў «Каталог твораў па гісторыі польскай літаратуры» Ф.Бянткоўскага (т. 1—2, 1819). У 1819—21 выкладаў лацінскую мову ў Віленскім універсітэце. Для запланаванага выдання «Універсальная польская літаратура» збіраў матэрыялы па бібліяграфіі ў 1819 у бібліятэцы А.Храптовіча ў Шчорсах, у бібліятэцы А.К.Чартарыйскага ў Пулавах, потым у Кракаве, у 1821—23 у бібліятэках Вены. Вынікам гэтых пошукаў з'явіўся 5томны збор бібліяграфічных рукапісаў. Апублікаваў «Гістарычнакрытычныя звесткі да твораў польскай літаратуры...»(т. 1—3, 1820—21). Сабраў таксама матэрыялы для дадаткаў да працы Бянткоўскага i «Слоўніка польскіх паэтаў» М.Юшчынскага (1820). Матэрыялы С. пасля яго смерці купіў i апрацаваў Ю.Завадскі, які пазней перадаў ix А.Іёхеру; імі карыстаўся i К.Эстрайхер. У 1825 С. ў складзе камітэта вывучаў стан бібліятэкі Віленскага універсітэта, a ў маі 1826 быў прызначаны прэфектам гэтай бібліятэкі. С. быў дасканалым майстрам філалогіі: у сваіх бібліяграфічных працах даваў поўныя звесткі, анатацыі i ўсебаковыя крытычныя ацэнкі публікацый, якія ён разглядаў.

 

 

САБОЛЬШЧЫКАЎ Васіль Іванавіч [13(25). 1813— 19(31). 10.1872]

 

Архітэктар i бібліяфіл. Нарадзіўся ў Віцебску. Пасля заканчэння мясцовай гімназіі служыў у Віцебскім губернскім праўленні. Прыроджаная дапытлівасць прывяла яго ў 1830 на службу ў Пецярбург, дзе ў вольны час самастойна вывучаў замежныя мовы, чытаў навуковыя кнігі. Пасля доўгіх намаганняў трапіў на службу ў Публічную бібліятэку. Гэтай культур­ней установе была прысвечана яго дзейнасць да канца жыцця. Кіраўніцтва бібліятэкі высока цаніла стараннасць i веды С. i карысталася імі. Яго намаганнямі ў бібліятэцы было арганізавана вялікае аддзяленне замежных твораў пра Расію. Адначасова з працай у бібліятэцы С. наведваў як вольны слухач класы Акадэміі мастацтваў i вывучаў там архітэктуру. Паводле яго праекта была ўзведзена чытальная за­ла — адна з самых значных у тагачаснай Еўропе. Пасля пажараў 1862 ка­питальна перабудаваў амаль увесь будынак бібліятэкі. Пасля паездкі за мяжу (1858) выдаў твор «Агляд вялікіх бібліятэк у Еўропе...» (1860), у якім выклаў найлепшы спосаб утрымання і каталагізацыі значных кнігасховішчаў i прапанаваў вельмі зручную сістэму, якая была прынята ў Публічнай бібліятэцы. У кнізе «Пячное майстэрства», выдадзенай у 1865, прапанаваў новыя канструкцыі печаў, мадэлі якіх былі высока адзначаны на Парыжскай сусветнай выстаўцы 1867. У 1870 С. надрукаваў разважанне пра тое, што трэба рабіць у дамах, каб пазбегнуць вільготнасці. У часопісах i газетах друкаваў артыкулы i нататкі, у якіх папулярызаваў архітэктурныя звесткі пра паляпшэнне зручнасці жылля ва ўмовах паўночнага клімату. У апошнія га­ды жыцця працаваў архітэктарам i хавальнікам аддзела прыгожых мастацтваў Публічнай бібліятэкі. Паводле яго праекта ў 1872 у Пецярбургу пабудавана рымскакаталіцкая кансісторыя з царквой у раманскім стылі.

Г.А.Маслыка.

 

 

САВЕТАЎ Аляксандр Васілевіч [12(24). 11.1826— 24.11(7.12). 1901]

 

 

Вучоны, аграном, педагог. Нарадзіўся ў с. Гульнева Дзмітраўскага рна Маскоўскай вобл. Пасля закан­чэння ў 1850 ГорыГорацкага земля робчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—55 камандзіраваны ў Германію, Бельгію i іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадаркі. У 1855—57 ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чытаў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 загадчык кафедры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага універсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана i напісана ў ГорыГорках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Pach). У 1888—1900 працаваў дэканам фізікаматэматычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства i севазваротам. Распрацоўваў рацыянальныя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэтазгоднасць пасеваў бабовых i злакавых кармавых траў. 3 1860 кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства, быў рэдактарам яго «Прац...». У 1885—96 (разам з В.В.Дакучаевым) i ў 1898—1900 (разам з М.П.Адамавым) выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». С. стаяў на перадавых пазіцыях агранамічнай навукі свайго часу, да вырашэння прыродазнаўчых праблем падыходзіў гістарычна. Адстойваў прыярытэт рускага земляробства ў практыцы травасеяння, выступаў як прыхільнік прагрэсіўнай ідэі адзінства арганічнай i неарганічнай прыроды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое травасеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але i як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы i павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі i навукі за мяжой, С. ніколі не прапаноўваў слепа капіраваць чужы вопыт, a падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да эканоміі i адпаведных глебавых i кліматычных умоў пэўных раёнаў.

 

ГорыГоркі. 3 малюнка 19 ст.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 378—380.

 

 

САВІЧ Францішак (1815—46)

 

Грамадскі дзеяч, змагар за ідэалы свабоды i сацыяльнай справядлівасці. Нарадзіўся ў в. Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым скончыў Пінскае павятовае вучылішча (1833). На выхаванне С. ў духу асветніцкіх традыцый моцна паўплываў выхавальнік вучылішча i апякун пасля смерці яго бацькі Ф.Махцінскі. Яшчэ ў вучылішчы ў С. былі верныя сябрыаднадумцы, з якіх склаўся правобраз будучага тайнага таварыства. 3 1833 С. вучыўся за казённы кошт у Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. Ён быў здольным i старанным студэнтам, захапляўся тэатрам, паэзіяй. Пад уплывам любімага паэта А.Міцкевіча складаў вершы ў форме гутарак, галоўнымі героямі якіх былі простыя людзі. С. наведваў лекцыі i ў духоўнай акадэміі. Ён карыстаўся аўтарытэтам у акадэмічнага кіраўніцтва, за тое, што заступаўся за больш бедных таварышаў, быў празваны «дэмакратам». У асяроддзі тагачаснага студэнцтва распаўсюджвалася i чыталася забароненая палітычная i антырэлігійная літаратура, ствараліся тайныя таварыствы i гурткі, фарміраваліся i раслі дэмакратычныя i рэвалюцыйныя настроі як водгук на нядаўна задушанае паўстанне 1830—31. На фарміраванне ідэйных асноў сацыяльнапалітычнай пазіцыі С. вырашальны ўплыў зрабілі польскія рэвалюцыянеры Я.Чынскі i Ш.Канарскі — прыхільнік сацыяльнай праграмы расійскіх дзекабрыстаў.

У ідэйнай i практычнай дзейнасці С. кіраваўся прагрэсіўнымі ідэямі грамадскага развіцця розных краін у адносінах да рэальных умоў Беларусі. Ён стаяў ля вытокаў зараджэння рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, прадстаўнікамі i выразнікамі якога пазней былі К.Каліноўскі i Ф.Багушэвіч. Жыццё i дзейнасць С. прыпадае на перыяд царавання ў Расіі Мікалая I, калі тут панавалі прыгонніцкія парадкі, лютавала цэнзура, абвастрыліся сацыяльныя i нацыянальныя супярэчнасці, паглыбляючы крызіс феадальнай сістэмы. Пасля задушэння ў 1825 паўстання дзекабрыстаў рэакцыя ўзяла верх ва ўсіх сферах грамадскага жыц­ця. Карнымі мерамі ўраду ўдалося задушыць выступленні супраць царызму i прыгнёту ў розных сацыяльных пла­стах грамадства, што яшчэ больш узмацняла антыпрыгонніцкія настроі ў перадавой часткі грамадства, паскарала фарміраванне ідэалогіі рэвалюцыйнага дэмакратызму i нацыянальнавызваленчага руху. С. быў адным з пачынальнікаў i прадстаўнікоў радыкальнага кірунку гэтага руху, арганізатарам «Дэмакратычнага таварыства» сярод студэнцкай i разначыннай моладзі.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 626; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.26.246 (0.063 с.)