Лит..' Микешин: (Альбом). М., 1971. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Лит..' Микешин: (Альбом). М., 1971.



МІКУЦКІ Станіслаў Паўлавіч [26.10(7.11). 1814— 25.8(6.9) 1890]

Філолаг, славяназнавец, педагог. Нарадзіўся на Беласточчыне ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння павятовага вучылішча (1830) быў на вайсковай службе (1838—42), потым жыў у вёсцы, дапамагаў бацькам па гаспадарцы. У 1845 атрымаў пасведчанне настаўніка i на працягу некалькіх гадоў даваў прыватныя ўрокі. Не маючы сродкаў, каб працягваць адукацыю, самастойна вывучаў мовы i рыхтаваўся да паступлення ва універсітэт. Неаднаразова падаваў прашэнне аб прыёме ў Маскоўскі універсітэт i ў 1847 быў залічаны на гістырокафілалагічны факультэт. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў шэраг прац па параўнальным мовазнаўстве, частку з якіх паслаў на рэцэнзаванне І.Й.Шафарыку. Натхнёны яго падтрымкай, М. яшчэ з болыпай зацікаўленасцю пачаў займацца вывучэннем славянскіх i інш. моў. Пасля заканчэння універсітэта (1851) пакінуты ў ім для падрыхтоўкі магістэрскай дысертацыі. У 1850я гады па заданні Акадэміі навук падарожнічаў па Літве i Беларусі, збіраў матэрыялы для беларускага i літоўскага слоўніка. 3 1863 працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—88 дацэнт на кафедры параўнальнага мовазнаўства Варшаўскага універсітэта, выкладаў славянскае мовазнаўства. Галоўным кірункам навуковай дзейнасці М. было вывучэнне літоўскай i славянскіх моў у параўнанні з іншымі індаеўрапейскімі мовамі. Шмат каштоўнага фактычнага матэрыялу i цікавых назіранняў у яго «Справаздачах...» (1853— 56, вынік паездкі па Літве i Беларусі), за якія Маскоўскі універсітэт у 1878 прысудзіў яму ганаровы дыплом доктара параўнальнага мовазнаўства. М. збіраў таксама беларускі фальклор, апублікаваў «Беларускія песні i за­гадку запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853). З'яўляецца аўтарам працы «Беларускія словы» (1854).

Л im.: Ягич И.В. История славянской филологии. Спб., 1910; Г у л i ц к i М. Бе­ларуси слоўнік Станіслава Мікуцкага // Полымя. 1971. №8.

МІЛАДОУСКІ Фларыян Станіслаў (4.5.1819—8.7.1889)

 

Кампазітар, піяніст, педагог. Нарадзіўся ў Мінску. Бацька яго паходзіў са старажытнага шляхецкага роду, што некалі валодаў маёнткам Навадворкі ў Навагрудскім павеце. 3 часам Міладоўскія збяднелі, пераехалі ў Мінск, дзе бацька Фларыяна даваў урокі музыкі. У доме Міладоўскіх часта наладжваліся музычныя вечары, на якія ахвотна збіраліся аматары музыкі. Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькі, потым вучыўся ў Вільні (у Ф.Цібэ), Мінску (у Д.Спшфанові'ча), Берліне, Вене. У 1829 у Вільні адбыўся першы канцэрт 10гадовага Фларыяна i меў вялікі поспех. У гэты час М. ўжо напісаў шэраг мазурак, вальсаў, паланэзаў. У пач. 1830х гадоў з поспехам прайшлі яго сольныя выступленні ў Мінску, Слуцку, Вільні i інш. гарадах. Яго імя стала вядома за межамі Беларусі. У 1836 па запрашэнні графа ь.Тышкевіча ён вучыў музыцы дачок графа ў маёнтку Чырвоны Двор пад Коўнам i адначасова займаў пасаду дырыжора сімфанічнага аркестра. За кароткі час пад яго кіраўніцтвам гэты аркестр стаў адным з лепшых прыват

 

«Паланез» Ф.Міладоўскага. Тытульны ліст.

 

 

Зборнік «Польскія леем» Ф.Міладоўскага (тытульны ліст). 1840.

 

ных аркестраў Еўропы. У Чырвоным Двары М. творча працаваў да 1841, по­тым па парадзе С.Манюшкі паехаў у Берлін, каб завяршыць сваю музычную адукацыю. Там меў асабісты кантакт з Ф.Мендэльсонам, Ф.Лістам, які ўключыў «Экспромт» М. ў складзены ім зборнік «Das Pianoforte». Праз 2 гады М. вярнуўся ў Чырвоны Двор i зноў стаў кіраваць аркестрам. Пасля смерці ўладальніка Чырвонага Двара аркестр быў распушчаны, а М. па запрашэнні С.Манюшкі ў 1851 пераехаў у Вільню. У 1855 ён разам з сям'ёй пераехаў на сталае жыхарства ў маёнтак Мацкі, што на Міншчыне. Адначасова з кампазітарскай творчасцю (аперэта «Канкурэнты») у Мацках М. займаўся i літаратурнай дзейнасцю. У 1857—60 рэгулярна пісаў артыкулы для поль­скага музычнага часопіса «Ruch Muzyczny» («Музычны рух») па праблемах развіцця музычнай культуры Бе­ларусь Літвы, Польшчы. Сярод твораў М., акрамя «Канкурэнтаў» [пастаўлены 12(24).2.1861 у Мінску, дырыжыраваў аўтар], 2 месы, «Магніфікат», смыковы квартэт, 3 фартэпіянныя трыо, 2 сена­ты для фартэпіяна ў 4 рукі, песні, мазуркі, паланезы, накцюрны, багатэлі, выдадзеныя ў Парыжы, Вене, Варшаве, Мінску («Паланез на 4 рукі для Міхася i Іяасі», урыўкі з «Канкурэнтаў», зб. «Польскія песні») i Вільні. У 1862 М. эмігрыраваў у Францыю i пасяліўся ў Метцы. 5 гадоў выкладаў ігру на фартэпіяна ў вышэйшай музычнай школе ў СанКлеменце. Апошнія гады жыў у Нансі, потым у Бардо, дзе i памёр. M. належаў да той часткі мастацкай інтэлігенцыі, якая закладвала асновы бела­рускай музычнай культуры, спрыяла ўзнікненню i пашырэнню на Беларусі музычнага прафесіяналізму.

 

Літ.: Ахвердава А. Фларыян Міладоўскі // Помнікі гісторыі i культуры Бе­ларусь 1980. №3. В.В.Краснова.

 

 

МІХАНОВІЧ Ян (1783—1814)

 

Рэлігійны дзеяч, езуіт. Працаваў выкладчыкам славеснасці ў Полацкім калегіуме. Пакінуў у рукапісах лацінскія вершы, пераклады на польскую мову трагедый Еўрыпіда «Фінікіянкі» i інш. Зроблены ім дакладны пераклад туч­ным! вершамі «Арэста» выдадзены ў 1818 у Полацку.


МІЦКЕВІЧ (Mickiewicz) Адам (24.12.1798—26.11.1855)

 

 

Польскі паэт беларускага паходжання. Нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям'і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі бела­русамі, паэт называў сябе «ліцвінам», хоць творы пісаў на польскай мове. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізікаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёўся на гісторыкафілалагічны факультэт. Якраз у гэты час у Рэчы Паспалітай пачаўся новы ўздым нацыянальнавызваленчага руху. Не засталіся ў баку ад падзей i студэнты Віленскага універсітэта. Тут узнікла тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), адным з кіраўнікоў якога стаў М. Мэтай філаматаў была культурная праца ў масах, выхаванне патрыятызму ў асяроддзі польскай, беларускай i літоўскай моладзі. Першыя яго паэтычныя творы напісаны пад уплывам філамацкіх ідэй. У паэме «Мешка, князь Навагрудскі» (1822), апавяданні «Жывіла», шэрагу вершаў упершыню з'яўляецца прывабны вобраз рамантычнага героябарацьбіта за свабоду i шчасце народаў Літвы i Беларусь Азнаёміўшыся з творамі i дзейнасцю вольналюбівага студэнта, прафесура універсітэта палічыла ix «крамоль­ным!». М. прапанавалі сціплую пасаду настаўніка Ковенскай павятовай шко­лы. Але i на новым месцы М. працягваў кіраваць дзейнасцю філаматаў, якія ў 1821 ператварыліся ў таварыст­ва філарэтаў. Па яго ініцыятыве створаны шэраг масавых арганізацый мо­ладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. Для некаторых такіх арганізацый, напр., «Саюза сяброў» i «Прамяністых», М. напісаў статуты. На выхаванне маладых патрыётаў была скіравана i яго паэтычная творчасць. У сваёй «Песні» ён заклікаў:

Пра сваю присягу помні Кожны дзень i штохвілінна. Шчырасць, веды i айчьша. Пойдзем хоць цяжкой дарогай, Калі з братам брат заўсёды; Будзе табе дапамога Там, дзе мужнасць, праца, згода!

A ў «Песні філарэтаў» заяўляў: «Спявайма толькі тое, // Што родны склаў народ». Найбольш адкрыты i бунтарны твор гэтага перыяду — «Ода да маладосці» (1820), з якой пазней ішлі ў бой гераічныя паўстанцы 1830, клікала да адкрытага выступления супраць прыгнятальнікаў нацыянальнай годнасці народа:

У шчасці для ўсіх —

нашы мэты святыя, Розумам дужыя, у цвеце i сіле, Разам, сябры маладыя... I той шчаслівы, хто ў бойцы загінуў, Лёгшы ў брацкай магіле, Славу ўздымае краіны. Разам, сябры маладыя!

 

Адначасова з вершаміманіфестамі М. стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшлі ў 1ы том яго тво

 

Школа ў Навагрудку, дзе ў 1807—1815 гг. вучыўся АМІцкевІч.

 

 

раў. У ліку гэтых балад i сусветна вядомыя «Люблю я!», «Рамантычнасць», «Свіцязь», «Рыбка», сюжэты якіх былі падказаны беларускімі народнымі па­даниям! i песнямі, пачутымі ў дзяцінстве на Навагрудчыне.

У перыяд настаўніцтва ў Коўне М. пакахаў прыгажуню М.Верашчаку, з яхой пазнаёміўся ў 1818 у час летніх вахацый, калі гасцяваў у маёнтку яе бацькі непадалёк ад Навагрудка. Марыля шчыра адгукнулася на каханне маладога паэта, але ў 1821 вымушана была выйсці замуж за графа Путкамера. Самыя пяшчотныя лірычныя вер­шы М. прысвяціў свайму першаму каханню. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажыванні паларвалі яго здароўе, i ў 1822 ён вымушаны быў узяць на год адпачынак па гваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў главутую паэму «Гражына» (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя ЛітвыБеларусі. Лірызм i патрыятызм увасоблены ў прывабным вобразе назагрудскай княгіні Гражыны, якая пеэатварыўшыся ў воіна, не ведае літагці, калі яе зямлі пагражае небяспека. У Вільні М. распачаў сваю шматгадовую працу над самым філасофскім творам «Дзяды». Пасля публікацыі «Гражыны» i першых частак «Дзядоў» 1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя «беларускасцю» яго прац, пачалі злосныя нападкі на М. А на радзіме ўсе былі глыбока ўражаны, з'явілася шмат прыхільнікаў таленту паэта.

У час працы на радзіме М. падаў хадайніцтва пра дадатковы адпачынак i паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, а замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрычніку 1823 паехаў у Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літве». У час следства філарэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесці ад М. абвінавачанні, але ён усё ж быў высланы ў цэНтральныя раёны Расіі. 8.11.1824 М. прыбыў у Пецярбург за прызначэннем. У чаканні прысуду М. сышоўся з дзекабрыстамі i атрымаў нават даручэнне зблізіць рускіх патрыётаў з патрыётамі Польшчы, Беларусі i Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «рускапольскіх перагаворах» паміж дзекабрысцкім «Паўднёвым» i «Польскім патрыятычным» таварыствамі. Вырашэнне з прызначэннем мес­ца ссылкі зацягнулася, i М. паехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл «Крымскіх санетаў» i шэраг вершаў. У вершы «Марак» М. зноў выклаў свае погляды на жыццё:

Навошта спагады словы Плыўцу, што страціў

усе спадзяванні? Яму лепш бура, яму лепш мукі, Лепш яму грозны ўдар нечаканы,

 

Дом у Вільні, у якім жыў А. Міцкевіч.

 

«Санетьі' АМІцкевіча. Першае выданне 1827. Титуль­ны піст.

Паэма А.МіцкевІча 'Конрад Валенрод'. перакладзеная на рускую мову. Тытульны ліст.

 

 

Чым недзе ў цішы заламваць рукі, Глядзець у даль

ды падлічваць раны...

Нарэшце маскоўскі ваенны генералгубернатар залічыў М. ў сваю канцылярыю. У Маскве М. даведаўся пра паўстанне на Сенацкай плошчы i жорсткую расправу над дзекабрыстамі. Але расіяне сваёй падтрымкай не далі яму аплакваць лёс сяброўпаўстанцаў у адзіноце. Вясной 1826 рэдактар «Мос­ковского телеграфа» Н.Палявы ўвёў М. ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе i ён стаў частым госцем славутага сало­на княгініпаэтэсы З.Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавым, Вяземскім, Пагодзіным, пазнаёміўся з А.С.Пушкіным. Так пачалося ix доўгае сяброўства. У гэты час Пушкін працаваў над «Барысам Гадуновым» i парады М. яго вельмі цікавілі. Пушкін ухваліў «Крымскія санеты», да яго далучыліся Бялінскі i Вяземскі. Пераклады твораў М. на рус­кую мову паявіліся ў «Московском

телеграфе» i мелі вялікі поспех у расійскай публікі. Каб болын зблізіць дзве суседнія культуры, М. меў намер пачаць выданне часопіса або газеты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму. У гэты час пісьменнік перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Яніш (пазней вядомая паэтэса Паўлава) i вырашыў ажаніцца з ёй, але яе бацькі адмовілі яму.

Сур'ёзнай працай гэтага часу была паэма «Конрад Валенрод», якую ён пачау пісаць у Маскве, a скончыў у Пецярбургу. Яго балады «Ваявода» i «Будрыс i яго сыны» («Тры Будрысы») Пушкін пераклаў на рускую мову. У лютым 1829 дзякуючы хадайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына i Вал­конскай М. атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Больш як 4 месяцы М. вандраваў па Еўропе, пабываў у многіх гарадах Германіі, Чэхіі, Швейцарыі. У час падарожжа ён пазнаёміўся з Гётэ. 18.11.1829 прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу Валконская. Тут ён пасябраваў з мастаком К.Бруловым, дацкім скульптарам Торвальдсенам, амерыканскім пісьменнікам Ф.Купе­рам. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцыйных падзей у Францыі i за ходам паўстання ў Варшаве. Пазней, ужо ў Дрэздэне, ён напісаў вершы пра паўстанцаў «Рэдут Ардона» i «Смерць палкоўніка» (прысвечаны гераіні паўстання Эміліі Плятар). У гэты час М. распачаў працу над галоўным сваім творам — паэмай «Пан Тадэвуш», якую нашчадкі назвалі «энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў».

У 1834 М. ажаніўся з Цэлінай, дач­кой польскай піяністкі i кампазітара М. Шыманоўскай Валоўскай, распачаў працу над «Гісторыяй Полыпчы», фан­тастичным творам «Гісторыя будучага», драмамі «Барскія канфедэраты» i «Якуб Асінскі». Ен вельмі сумаваў па сваёй радзіме, куды не мог вярнуцца i адчуваў, як павольна губляе паэтычнае натхненне:

 

Літва, о айчына мая!

Ты што здароўе...

Як цаніць цябе трэба,

той толькі спазнае, Хто цябе страціў...

 

Гэтыя радкі з «Пана Тадэвуша» адпавядалі тагачаснаму душэўнаму яго стану. Каб палепшыць матэрыяльнае становішча сям'і, М. чытаў лекцыі па лацінскай літаратуры ў Лазанскай акадэміі, потым у Парыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па гісторыі літаратур славянскіх народаў. Дзякуючы лекцыям М. прагрэсіўная грамадскасць Францы i звярнула ўвагу на духоўную i гістарычную культуру Польшчы i ЛітвыБеларусі. Яго лекцыі слухалі Жорж Санд, СенБез, гісторык Мікеле. Але хутка М. забаранілі чытаць лекцыі, бо ён неабачліва пахваліў Напалеона.

У 1848, калі хваля рэвалюцый ахапіла Францыю i Італію, М. прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, да канца змагаўся супраць агульнага прыгнятальніка — Аўстрыйскай імперыі. Кіруючы легіёнам з Францыі, М. адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённуто палітычную газету «La tribune des peuples» («Трыбуна народаў»). M. пісаў шмат i вельмі смела. A калі ў адным з артыкулаў у адрас Луі Напалеона прагучала пагроза («Хто, узнесены народам, забудзе, на якіх умовах яму падаравана ўлада, будзе расцэнены народам як здраднік, i даравання яму не будзе»), газета тут жа была забаронена. Еўрапейскія рэвалюцыі 1848—49 пацярпелі паражэнне, але М. не страціў веры. Ён пісаў у гэтыя дні: «Трыумф зла не канчатковы, i ўсё добрае, што засталося ў душах нашых, дачакаецца адраджэння».

У 1854, калі пачалася рускатурэцкая вайна, польскія эмігранты, памятаючы, як Польскі легіён змагаўся суп­раць Аўстрыйскай імперыі, вырашылі стварыць аналагічнае ваеннае фарміраванне ў Турцыі, каб яно ваявала пад кіраўніцтвам англічан i французаў супраць Расійскай імперыі. Асноўны ініцыятар гэтай акцыі князь Чартарыйскі прапанаваў М. далучыцца да дзейнасці па стварэнні такога легіёна. М. накіравалі ў I Стамбул пасланцам ад французскага міністэрства асветы, якое цікавілі справы навуковых i куль­турных устаноў у славянскіх краінах

Лазанскі універсітэт, у якім А.МІцкевіч у 1839—1840 гг. выкладаў рымскую літаратуру.

 

 

Доммузвй А.МіцкевІча ў Навегрудку.

 

пад уладай Турцыі. Там М. дапамагаў польскім патрыётам М.Чайкоўскаму (Садык Паша) i генералу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легіён дзейнічаў самастойна, а не пад кіраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэжыла польскую эміграцыю, а яшчэ болып збянтэжыла тое, што М. адначасова з Польскім легіёнам пачаў ства­раць Жыдоўскі легіён. М. рыхтаваў не сутыкненне Расіі з Англіяй i Францыяй, а перш за ўсё «Расіі ca сваім абсалютызмам, рэвалюцыі з дэспатызмам». У разгар гэтай справы М. нечакана памёр у Канстанцінопалі (па афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаванне, што ён быў атручаны прыхільнікамі Чартарыйскага, якія лічылі, што такімі дзеяннямі М. ганьбіць гонар Полыпчы. 3 жалобнымі ўрачыстасцямі цела М. было перевезе­на ў Францыю i пахавана на парыжскіх могілках у Монмарансі. 4.7.1890 астанкі М. перавезены ў Полыпчу i пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з А.Т.ІСасцюшхам.

Творчасць М. зрабіла вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. У 1830—40я гады ў польскай літаратуры склалася т. зв. беларуская школа, прадстаўнікі якой услед за М. пісалі на тэмы з жыцця беларускага народа. Высока ацэньваючы фальклор Бела­руси М. пісаў пра цяжкі лёс беларусаў: «У ix казках i песнях ёсць ўсё...

Доммузей А.Міцкевіча ў Навагрудку. фрагмент жспазіцыі.

 

 

Курган Бессмяротнасці на ўшанаванне памяці АМІцкевіча 9 г.Навагрудак.

 

 

Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы i прыгнёце». Беларускую мову М. называў «самай гарманічнай i з усіх славянскіх моў найменш змененай...гэта найболын багатая i найбольш чыстая гаворка, якая даўно з'явілася i цудоўна распрацавана». Пад уплывам М. літаратурную дзейнасць пачыналі Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля i інш. Дабратворны ўплыў яго адчулі В. Д ун інМарцінкев і'ч, А.ВярыгаДарэўскі, В.Каратынскі. У М. вучыўся творчаму асваенню вобразаў i матываў беларускага фальклору Ф.Багушэвіч. Тыпалагічныя сувязі з рамантызмам М. выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» i некаторых вершах Я.Купалы. Тыпалагічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Я.Коласа «Новая зямля». У 1920я гады рамантычным пафасам М. цікавіліся маладнякоўцы У.Дуброўка, Я.Пушча, М.Лужанін, Ю.Гаўрук, П.Трус i інш. Міцкевічаўскія традыцыі народнасці, рэалізму i рамантызму развівалі М.Танк, А.Куляшоў, В.Таўлай, П.Пестрак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Я.Семяжон i інш.

Тв.: Dziela. Т. 1—16. Warszawa, 1949—55; бел. пер. — Выбр. тв. Мн., 1955; «Зямля навагрудская, "краю мой родны...». Мн., 1969; рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1848—54; Стихотворения. Поэмы. М., 1968; Пан Тадевуш, или Последний наезд на Литве. М, 1985.

Літ.: Горский И.К. Адам Мицкевич. М., 1955; Живов М.С. Адам Мицкевич: Жизнь и творчество. М., 1956; Лойка А. Адам Міцкевіч i беларуская літаратура. Мн., 1959; Манькоўскі П. Ці быў атруты Адам Міцкевіч? // Голас часу. Лондан, 1993. №1; Рыльский М.Ф. Поэзия Адама Мицкевича. М., 1956; Їуіkiew­ski S. Spor о Mickiewicza. Wrocіaw, 1952; Kronika їycia i twуrczoњci Mickiewicza. Warszawa, 1966. Й.А.Масляніцына.


МУРЗАКЕВІЧ Мікалай Нічыпаравіч (1806—83)

 

Гісторык, археолаг, асветнік. Нарадзіўся ў Смаленску ў сям'i царкоўнага дзеяча беларускага паходжання Н.А. Мурзакевіча. Выхоўваўся ў Смаленскай духоўнай семінарыі, потым вучыўся на маральнапалітычным аддзяленні Маскоўскага універсітэта, слухаў лекцыі М.Т.Качаноўскага i М.П.Пагодзіна. Быў прафесарам рускай гісторыі, потым дырэктарам Рышыльёўскага ліцэя ў Адэсе. У час паездак па паўднёвай Расіі вывучаў яе гісторыю, археалогію i этнаграфію, рабіў раскопкі i пошукі ў мясцовых архівах. Да ліку яго знаходак адносяцца пскоўская судная грамата (выдадзена ў 1847 i 1869), арыгіналы лістоў царэвіча Аляксея Пятровіча (выдадзены ў 1849), некалькі варыянтаў «Рускай праўды» i інш. М. быў заснавальнікам, сакратаром i віцэпрэзідэнтам адэскага таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх, членам многіх айчынных i замежных таварыстваў i акадэмій. Вывучаў нацыянальнаасветніцкі рух у Балгарыі, быў адным з першых настаўнікаў балгарскіх выхаванцаў у Рышыльёўскім ліцэі i гімназіі пры ліцэі. Навуковапедагагічная дзейнасць М. мела важнае значэнне для развіцця балгарскай асветы. У «Запісках» тава­рыства, што выходзілі пад яго рэдакцыяй, змясціў каля 130 артыкулаў па нумізматыцы, гісторыі i археалогіі, друкаваўся i ў іншых перыядычных выданнях. Аўтар прац «Геаграфічная карта старажытных элінскіх паселішчаў на берагах Чорнага i Азоўскага мораў» (1836), «Гісторыя генуэзскіх паселішчаў у Крыме» (1837) i інш. Цікавая яго перапіска з М.П.Пагодзіным, М.С.Варанцовым i інш. Памер i пахаваны ў Адэсе.

Рэлігійны дзеяч, гісторык. Паходзіў з Беларусі. Бацька М.Н.Мурэакевіча. Працаваў свяшчэннікам у г. Смаленску. Вывучаў даўніну Смаленска i наваколляў. Аўтар «Гісторыі губернскага г. Смаленска ад старажытных часоў да 1804 г.» (Смаленск, 1804). У 1877 у Пецярбургу надрукавана яго біяграфія пад назвай «Гісторык г. Смаленска» з дадаткам дзённіка М. i яго лістоў.

 

 

МУХЛІНСКІ Антон Восіпавіч [1808—13(25). 10.1877]

 

Вучоныарыенталіст. Нарадзіўся на Навагрудчыне ў сям'і дробнага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Маладзечне. Пасля заканчэння Віленскага універсітэта (1826) слухаў лекцыі па ўсходніх мовах у Пецярбургу. У 1832 накіраваны ў Турцыю i Егіпет, адкуль прывёз некалькі рукапісаў, у т.л. твор арабскага географа Ахмеда эльКаціба, выдадзены ім у 1860 i 1861. З'яўляўся прафесарам арабскай i турэцкай моў i славеснасці ў Пецярбургскім універсітэце, выкладаў гісторыю i геаграфію Турцыі. Апрача артыкулаў у «Библиотеке для чтения» ВЛ.Сянкоўскага, у «Энцыклапедычным слоўніку» (1861—63) i ў польскіх часопісах, надрукаваў працы: «Даследаванне пра паходжанне i стан літоўскіх

 

Смаленскі крэмль. Здымак канца 19 ст.


МУРЗАКЕВІЧ Нічыпар Андрыянавіч (1769—1834)

 

 

татар» (1857), з якой пачалося вывучэнне беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом, «Выбар турэцкіх артыкулаў для пачатковага перакладу з граматычным разглядам» (1858), «Асманская хрэстаматыя...» (1858—59), «Слоўнік выразаў, якія прыйшлі ў на­шу мову з моў усходніх» (1858, на польск. мове). Памёр у Варшаве.

 

 

МЫСАЎСКОЙ Міхаіл Паўлавіч (псеўд. М.Ржевусскйй, М.Ольшанский, М.П., М.М., Петр Чёрный; 1856—?)

 

Расійскі журналіст, публіцыст i крытык. Нарадзіўся ў Саратаўскай губ. ў сялянскай сям'і. Працаваў чорнарабочым гомельскіх чыгуначных майстэрняў, служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі быў рабочым на дрывяных складах, канторшчыкам, лінейным наглядчыкам, памочнікам начальніка матэрыяльнай службы ЛібаваРоменскай чыгункі. Сведчанні пра школьную адукацыю не выяўлены. У 1886—1902 супрацоўнічаў у газ. «Минский лис­ток». У чэрвені 1902 выкупіў у І.П.Фацінскага права на выданне гэтай газеты. Адказваючы на ананімныя абвінавачванні ў адрас выдаўца i рэдактара «Минского листка», М. паслаў у Галоўнае ўпраўленне па справах друку сведчанне былога рэдактара Фацінскага пра свой ранейшы ўдзел у рэдагаванні газеты, а таксама пасведчанне папячыцеля Віленскай навучальнай акруті на права публічнага чытання лекцый, у т.л. па гісторыі заходнееўрапейскай i рускай літаратуры. Пра сябе ён пісаў, што «хоць i не атрымаў вышэйшай школьнай адукацыі, аднак набыў яе самастойна».

У кастрычніку 1902 М. ператварыў «Минский листок» у новую газету «Се­вероЗападный край» ліберальнодэмакратычнага кірунку, якую ў 1904—05 выкарыстоўвалі сацыялдэмакраты для прапаганды марксісцкіх сацыяльнапалітычных ідэй. 15.5.1905 на старонках газеты з'явіўся праграмны беларускі верш «Мужык» — першы друкаваны твор Яккі Купалы. Губернскія ўлады некалькі разоў папярэджвалі рэдактара, што адхіляць яго ад рэдагавання газеты, калі яна i надалей будзе прытрымлівацца «шкоднага кірунку». У чэрвені 1905 выхад «СевероЗапад­ного края» быў прыпынены рашэннем міністра ўнутраных спраў, a ў ліпені 1905 М. быў арыштаваны i сасланы ў Архангельскую губ. У выніку рэвалюцыйнага руху i Маніфеста імператара Мікалая II «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку» газ. «СевероЗапад­ный край» была адноўлена, а яе рэдактар пасля амністыі ў лістападзе 1905 вярнуўся ў Мінск i ўступіў у Мінскую арганізацыю РСДРП. Аднак у снежні гэтага ж года газета зноў забаронена на аснове правіл «аб надзвычайнай ахове», i М., каб пазбегнуць арышту, тайна выехаў з Мінска. Паводле сведчання І.Ф.Масанава, у 1913 М. супрацоўнічаў у газ. «Голос Москвы» i «Мо­сковское утро». Далейшы яго лес невядомы.

М. — аўтар шматлікіх артыкулаў у газ. «Минский листок» за 1902 («Фак­ты i думкі», 11—20 ліп.; «Мастакграмадзянін», 23 ліп.; «Праўда» ў адлюстраванні М.Горкага», 31 ліп.; «Часопісны агляд», 1 жн. i інш.), «СевероЗападный край» за 1902 (перадавіцы i часопісныя агляды, цыкл арт. «Факты i думкі», «Сімвалізм i мастацтва», 5 ліст. i інш.), аглядаў пад назвай «Штрыхі» i дакладаў на літаратурных вечарах Мінскага таварыства прыгожых мастацтваў («Эдгар По як пачынальнік сучаснага сімвалізму i новых літаратурных плыняў», «Літаратурная гутарка» i інш.). У гэтых выступлениях раскрыўся яго талент папулярызатара рускай літаратуры, асветнікадэмакрата i крытыка фармалізму ў мастацкай культуры пач. 20 ст. У эстэтыцы i літаратуразнаўстве М. — прыхільнік эвалюцыйнай тэорыі, паводле якой «мастацкая творчасць заўсёды служыць выражэннем духоўных запатрабаванняў чалавека ў яго сацыяльным i духоўным асабістым жыцці; таму зразумела, што ў меру эвалюцыі чалавецтва эвалюцыяніруе i сама гэта твор­часць» («Минский листок», 18.12.1901). Гэта асабліва адчувалася ў пачатку нашага стагоддзя, калі, паводле М., «тое, што яшчэ нядаўна трактавалася толькі ў сацыяльных медыцынскіх творах як пачварная фізіялагічная з'ява, цяпер паказваецца ў мастацкай літаратуры з бляскам дэкадэнцкага адлюстравання...» («СевероЗападный край», 2.11.1902). Барацьбу розных плыняў у мастацтве разглядаў у рэфератах, падводзячы вынікі дыскусій у Мінскім таварыстве аматараў прыгожых мастацтваў, адным з арганізатараў i кіраўнікоў якога ён быў. На старонках мінскіх перыядычных выданняў пісаў пра творчасць А.Пушкіна, М.Някрасава, М.Горкага, Л.Андрэева, скульптара М.Антакольскага. Аўтар нарысаў i апавяданнаў пад назвай «У няволі» (1905).

Літ.: К о н а н У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968. С. 18—24; Яго ж. Проблемы ис­кусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн., 1985. С. 15—23; Р о ж и н Н.В. Газета «СевероЗа­падный край»: Очерк обществ.полит., филос. и эстет, позиции, 1902—1905 гг. Мн., 1970. С. 4—7, 29, 102—103, 109—110, 139; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова: Прабл. развіцця бел. літ. i друку другой паловы XIX — пач. XX ст. Мн., 1971. С. 167—173; Дорошевич Э., К о н о и В. Очерк истории эстети­ческой мысли Белоруссии. М., 1972. С. 212—250. У.М.Конан.

 

 

МЯРЖЫНСКІ Сяргей Канстанцінавіч (1870 — 29.3.1901)

 

Дзеяч рэвалюцыйнага руху, адзін з першых марксістаў на Беларусь Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і чыгуначнага служачага, двараніна з Ігуменскага павета. Скончыўшы рэальнае вучылішча ў Мінску, у 1891—95 вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Тут ён вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод студэнтаў, быў у ліку заснавальнікаў марксісцкай студэнцкай арганізацыі (1891—92), уступіў у Кіеўскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа», выступаў супраць народніцтва, змагаўся з «эканамістамі». Адным з пашыраных відаў дыскусіі з народнікамі было абмеркаванне рэфератаў, з якімі найбольш часта выступаў М. як прызнаны тэарэтык. Ён актыўна прапагандаваў навінкі марксісцкай літаратуры i матэрыялы практычнай дзейнасці падпольных арганізацый. Па­водле сведчання ўкраінскага рэвалюцыянера І.Н.Машынскага, у Кіеў М. прывёз «гэта апошняе слова грамад­скай думкі з паўночнага захаду, з Мінска». Не скончыўшы зза хваробы (туберкулёз) універсітэт, у 1895 вярнуўся у Мінск. Працаваў у Мінскай кантрольнай палаце, потым памочнікам кантралёра ў аддзеле кантролю ЛібаваРоменскай чыгункі. Дарэчы, там жа працаваў i П.В.Румянцаў — гаспадар кватэры, на якой у 1897 адбыўся I з'езд РСДРП. У 1895 ён узначаліў адзін з гурткоў чыгуначных ра­бочих, заснаваны С.Грусевічам у 1894. Пазней увайшоў у кіруючае ядро Мінскай сацыялдэмакратычнай арганізацыі. У перыяд станаўлення рабо­чага руху М. быў актыўным прапагандыстам твораў К.Маркса i Ф.Энгельса. Выкарыстоўваючы службовае становішча чыгуначнага служачага, ён наладзіў практычную работу па сувязі Мінскага i Кіеўскага падполляў, шырокія сувязі i дружалюбныя адносіны з кіеўскімі сацыялдэмакратамі, што было дзейсным фактарам супрацоўніцтва беларускіх i ўкраінскіх рэвалюцыянераў. Асобнай старонкай яго біяграфіі з'яўляецца знаёмства (ліп. 1897) з украінскай паэтэсай Лесяй Украінкай, з якой ён падтрымліваў дру­жалюбныя адносіны да канца жыцця i на творчасць i ідэйную эвалюцыю якой аказаў вялікі ўплыў. Яна неаднойчы прыязджала да М. ў Мінск. Два апошнія месяцы яна правяла ля ложка паміраючага сябра i ў дзень яго смерці напісала сваю паэму «Апантаная». Імем М. ў Мінску названы вуліца i завулак.

 

Літ.: И о с ь к о М.И. К.Маркс, Ф.Эн­гельс и революционная Белоруссия. 2 изд. Мн., 1985. С. 243—265.

 

 


НАВАДВОРСКІ Вітольд Уладзіміравіч [2(14).6.1861 — 24.11.1923]

 

Гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі рн) Мінскай губ. Скончыў Полацкую ваенную гімназію (1878) i гістарычнафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1885). Выкладчык гісторыі ў 1м кадэцкім корпусе (з 1885), прыватдацэнт Пецярбургскага універсітэта (1904—06), экстраардынарны прафесар па кафедры ўсеагульнай гісторыі Нежынскага гістарычнафілалагічнага інстытута князя Безбародкі (з 1906), прыватдацэнт Кіеўскага універсітэта (з 1908), прафесар Кіеўскага камерцыйнага інстытута (з 1909) i Віленскага універсітэта (1921—23). Спецыялізаваўся па гісторыі Польшчы 16 ст. i польскарускіх адносін. Пісаў на польскай i рускай мовах. Яго асноўная праца «Барацьба за Лівонію паміж Масквой i Рэччу Паспалітай (1570—1582)» была надрукавана ў Пецярбургу ў 1904. Аўтар манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій, а таксама артыкулаў пра князёў ДруцкагаЛюбецкага i А.Чартарыйскага для «Рускага біяграфічнага слоўніка» (т. 6, 22), пра Царства Польскае, Чатырохгадовы сойм i пра шляхту для «Энцыклапедычнага слоўніка» Ф.А.Бракгаўза i 1.А.Эфрона. Належаў да ліберальнабуржуазнага кірунку ў рускай гістарыяграфіі.

 

 

НАГУМОВІЧ Леў Якаўлевіч (1792—1853)

Вучонымедык, асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае езуіцкае вучылішча, Віленскі універсітэт. Доктар медыцыны (1812). Служыў у Фанагарыйскім грэнадзёрскім палку, удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 у бітвах пры Барадзіне, Малым Яраслаўцы, пад Люцэнам, Кульмам, Лейпцыгам, у 1814 разам з палком устуту у Парыж. У Парыжскай медыцынскай акадэміі прачытаў сваю працу «Аб выкарыстанні фосфару пры лячэнні перамежнай гарачкі», за якую выбраны членамкарэспандэнтам гэтай акадэміі i ўзнагароджаны сярэбраным медалём. 3 1818 ардынатар БеларускаМагілёўскага ваеннага шпіталя. Як ваенны медык прымаў удзел у турэцкай (1828), польскай (1831) i венгерскай (1848) кампаніях. У 1830 працаваў у камісіі па барацьбе з халерай у Саратаве. У 1852 паводле прашэння звольнены з арміі i неўзабаве прызначаны ганаровым членам Ваеннамедыцынскага навуковага камітэта. Быў таксама вядомы як актыўны папулярызатар медыцынскіх ведаў. Заслутоўвае ўвагі яго праца «Настаўленне для лячэння агнястрэльных ран па правілах, якія прапануюць славутыя хірургі ў Еўро­пе» (1822). Яму належаць 1, 7, 8ы раздзелы «Трактата аб павальнай зараз­ней хваробе, якая называецца халера» (1831). Супрацоўнічаў у часопісах «Во­енномедицинский журнал», «Друг здравия» i інш.

 

 


НАРВУТ Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]

 

Гісторык i археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Шаўры Лідскага павета (цяпер Воранаўскі рн). Скончыў Віленскі універсітэт (1803) i ў тым жа годзе прыняты ў Пецярбургскі корпус кадэтаў. У 1804 удзельнічаў у рабоце камісіі па распрацоўцы праекта рэгуляцыі Нёмана. Удзельнік рускапрускафранцузскай (1806—07) i рускашведскай (1808—09) войнаў (капітан рускай арміі i ваенны інжынер). Мяркуюць, што Н. аўтар праекта Бабруйскай крэпасці i ўдзельнік яе будаўніцтва. 3 1812 жыў у сваім маёнтку i займаўся даследаваннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Адзін з першых на Беларусі вызначыў, што курганы — месцы старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад в. Шаўры Лідскага павета. Апісаў руіны крэпасці на Немане каля в. Лыскава Гродзенскага павета. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядомага паходжання жылі каля Кіева. Памылкова адносіў яцвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў вельмі старажытнай, паколькі аналагічная была i ў суседніх народаў. Даследаваў Лідскі замак i выказаў меркаванне аб прызначэнні яго пакояў. Збіраў i вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 ст. i зрабіў з яе выпіскі пра пахавальны абрад. На яго думку, багатым насыпалі болып высокія курганы, а бедным i, паводле хронікі, злым i скупым — меншыя. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (т. 1—9, 1835—41; апісаў падзеі да 1569), якая напісана з феадальнаманархічных пазіцый. Вялікае княства Літоўскае 16 ст. лічыў залатым векам у гісторыі Беларусі i Літвы. Адмоўна ставіўся да палітыкі польскіх феадалаў у Вялікім княстве Літоўскім, але адводзіў вялікую ролю каталіцкай царкве i польскай культуры ў жыцці Беларусі i Літвы. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц, у тым ліку «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Аўтар артыкулаў у перыядычным друку пра Ліду, Навагрудак i інш. Займаўся пи­таниям! старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі. Г.А.Каханоўскі.

 

 

НАРБУТ Юстын (каля 1773 — 1845)

 

Гісторык. Паходзіў з Беларусі. Сваяк

Казіміра Нарбута. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У час паўстання АЛ.Касцюшкі камандаваў у яго войску палком пяхоты. У баі пад Соламі (25.6.1794) яго палку процістаялі намнога болыпыя сілы царскага вайсковага злучэння пад камандаваннем Л.Бенігсена. Даследчыкі яго біяграфіі лічаць, што менавіта ён быў тым Нарбутам, які, прадстаўлены Якубам Ясінскім, атрымаў 27.8.1794 патэнт на

званне палкоўніка міліцыі Лідскага па­вета. Пасля задушэння паўстання Н. пастаянна жыў у Лідскім павеце ў спадчынным маёнтку, у 1820 быў чле­нам межавога суда ў павеце. Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі краю. У 1818 у Гродне надрукавана яго першая праца «Нарысы каранёў народу літоўскага», якая ўключала гістарычныя звесткі i мясцовую міфалогію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, i ў 1820 пад той жа назвай выйшла яе 2е выданне. У Вільні надрукавана яго праца

«Гісторыя ўнутраная літоўскага народа з часоў Яна Сабескага i Аўгуста II...» (т. 1—2, 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ прадстаўнікоў роду Сапегаў, таму што амаль цалкам прысвечана гісторыі зацятай барацьбы паміж біскупам Канстанцінам Бжастоўскім i гетманам Казімірам Сапегам (1693—1701). У рэцэнзіі на гэтую кнігу Ю.І.Крашэўскі абвінавачваў аўтара ў невыкарыстанні важных гістарычных крыніц i тэндэнцыйнасці, таму вобраз Сапегі атрымаўся залішне станоўчы, а Бжа

Бабруйская крэпасць. 3 карціны мастака Залескага.

 

стоўскага — адмоўны. Памёр Н. у Вільні, дзе i пахаваны.

 

 

НАРКЕВІЧЁДКА Якаў Антонавіч (8.1.1848— 19.2.1905)

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 447; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.221.13.173 (0.107 с.)