Ліm. : грицкевич В. От немана к берегам тихого океана. Мн. , 1986. С. 185— 203, 298. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Ліm. : грицкевич В. От немана к берегам тихого океана. Мн. , 1986. С. 185— 203, 298.



 

 


ХАМІНСКІ Францішак Ксаверы (? — 9.6.1809)

 

Пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся на Слонімшчыне (?) у сям'i шляхціца. Займаў пасады старосты пінскага, ваяводы мсціслаўскага (з 1788), маршалка мінскага (1793—1807). Прыбліжаны гетмана М.К.Агінскага, ездзіў з яго даручэннямі ў якасці дыпламата ў Заходнюю Еўропу. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў антыцарскай змове. Пісаў на польскай мове. Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыстычнага «Адказу» (1792). Перакладаў на польскую мову творы Гарацыя,

Ж.Расіна, Ж.Дэліля, П.Карнеля. Лічаць, што болыпасць паэтычных твораў, якія прыпісваюцца Агінскаму, стварыў менавіта X. i апублікаваў ix пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін» у зборніках «Гістарычныя i ма­ральныя аповесці» (1782) i «Байкі i небайкі» (1788).

 

 

ХАРЛАМПОВІЧ Канстанцін Васілевіч [18(30).7.1870— 23.3.1932]

Гісторык, педагог. Нарадзіўся ў в. Рагачы Бярозаўскага раёна. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). 3 1899 прыватдацэнт, у 1909— 21 прафесар Казанскага універсітэта. Членкарэспандэнт Пецярбургскай АН (1916), акадэмік АН Украінскай ССР (1919). Даследаваў гісторыю праваслаўнай царквы ў Расіі, на Беларўсі i Украіне, асвету на Беларусі i ў Расіі 16—17 ст., становішча беларускіх i ўкраінскіх меншасцей у Полыпчы, узаемасувязі ўсходнеславянскіх літаратур. Сярод твораў X. «Да гісторыі заходнярускай асветы: Віленская брацкая школа ў першае паўстагоддзе свайго існавання» (Вільня, 1897); «Заходнярускія праваслаўныя школы XVI i па­чатку XVII ст...» (Казань, 1898); «Заходнярускія царкоўныя брацтвы i ix асветніцкая дзейнасць у канцы XVI i пачатку XVII ст.» (Спб., 1899). Яго працы напісаны з ідэалістычных пазіцый, але змяшчаюць каштоўны фактычны матэрыял.

 

 

ХОДЗЬКА (Б а р э й к а)

Аляксандр (30.8.1804— 27.12.1891)

 

Паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец. Нарадзіўся ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Сын Я.Ходзькі. У 1825 скончыў ca ступенню кандыдата філасофіі Віленскі універсітэт, у 1829 — вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце міністэрства замежных спраў у Пецярбургу. У 1823—24 за ўдзел у таварыстве філарэтаў быў арыштаваны. У час вучобы ў Пецярбургу зблізіўся з А.М/цкевічам, А.Пушкіным, В.Жукоўскім. У 1829 выдаў зборнік «Паэзія», некаторыя песні i балады якога заснаваны на беларускім фальклоры. 3 1842 у Парыжы, у 1857—83 прафесар славянскіх літаратур універсітэта Калеж дэ Франс. Папулярызаваў славянскія мо­вы, фальклор, перакладаў ca славянскіх моў на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Міцкевіча, памагаў яму выдаць ix. Перапісваўся з А.Кіркорам, К. i Я.Гышкевічамі. Першы з еўрапейцаў апісаў i прааналізаваў фальклор туркменаў, эпас КёрАглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кемінэ i інш.

 

Тв.: Дерар, восточная повесть в стихах. Спб., 1839; Specimens of the popular poetry of Persia. London, 1842; Grammaire de la langue persane. Paris, 1883.

Літ.: Грицкевич В.П. Вклад воспи­танника Вильнюсского университета Алек­сандра Ходзько в развитие востоковедения // Научные труды высших учебных заве­дений Литовской ССР. История. Вильнюс, 1980. Т. 20, вып. 1.

 

 

ХОДЗЬКА Дамінік Цэзары (1800—63)

 

Літаратар, фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся ў маёнтку Яварова Вілёнскага павета. У час вучобы ў Віленскім універсітэце быў членам таварыства філарэтаў, зблізіўся з Я.Чачотам, Т.Занам. Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне. Быў членам Віленскай археалагічнай камісіі. У 1845 апублікаваў успаміны i нататкі пра жыццё i дзей­насць К.Брадзінскага, Л.Бароўскага, Ю.Крашэўскага, Я.Ходзьку i інш., у 1862 — урывак «Збору некаторых успамінаў... да гісторыі Віленскага універсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў». Аўтар працы пра рэкі Беларусі i Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічйай камісіі). Супрацоунічаў з А.Кіркорам, Я. i К. Тышке­вичам/. Упершыню распрацаваў біяграфію З.ДаленгіХадакоўскага, якую надрукаваў у польскай энцыклапедыі Я.Глюксберга, потым у часопісах «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) i «Тека Wileсska* («Віленскі зборнік, 1857, №2).


ХОДЗЬКА Ігнат (29.9.1794—1.8.1861)

 

Пісьменнік, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Заблошчына Віленскага раёна. У 1810—14 вучыўся ў Віленскім універсітэце, які скончыў са ступенню кан­

 

Шёнтак Дзевятня, дзе жыў i памёр І.Ходзька. 3 мапюнка 19 ст.

 

дыдата філасофіі. У 1814 член тавары­ства шубраўцаў i масонскай ложы ў Мінску. 3 1855 член Віленскай археалагічнай камісіі. Большую частку жыцця правёў у маёнтку Дзевятня (Смаргонскі раён). Пісаў на польскай мове. У ранніх апавяданнях («Прыгонны», 1829, i інш.) выявіў крытычныя адносіны да існуючых парадкаў, паз­ней перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі. Пісаў вершы («Дамок майго дзядулі», «Баруны» i інш.). Аўтар «Літоўскіх малюнкаў» (1840—63), «Мемуараў скарбніка» (1844), «Літоўскіх паданняў» (1852—60), у якіх апісаў беларускія мясціны, жыццё i побыт насельніцтва Беларусі. У сваёй творчасці выкарыстоўваў беларускія паданні, пе­ст, жарты, анекдоты. Напісаў псіхалагічную навелу «Двор на Антокалі» (1850), нарыс пра старажытнасці краю «Новыя дзённікі скарбніка» (1862). Падтрымліваў сувязі з Я.Гышкевічам, У.Сыракомлем, Ю.Крашэўскім, А.Кіркорам i інш. Пакінуў запіс у «Альбо­ме» А.ВярыгіДарэўскага. У.Сыракомля напісаў пра яго нарыс «Жыццё i творы Ігната Ходзькі» (1862).

 

 

ХОДЗЬКА Леанард (6.11.1800—12.3.1871)

 

Выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Нарадзіўся ў в. Аборак Маладзечанскага раёна. У 1816—17 вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам. 3 1819 сакратар кампазітара М.К.Агінскага. У 1822 эмігрыраваў за мяжу, з 1826 жыў у Парыжы. Удзельнічаў у

 

Залеская сядзіба. 3 малюнка Л.Ходзькі. 1822.

 

палітычным жыцці эміграцыі. Пісаў на польскай i французскай мовах. Аўтар паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля маёнтка М.К.Агінскага Залесся (каля Смаргоні), збіраў яго малюнкі. Выдаў зборнікі твораў Міцкевіча (1828), І.Красінскага (1830), мемуары Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т.л. «Полыпча» (1836—41), у якой шмат беларускіх матэрыялаў. Аўтар біяграфіі А.Т.Касцюшкі (1837), «Папулярнай гісторыі Полыпчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Полыпчы, Бе­ларусь Украіны i інш.


ХОДЗЬКА (Б а р э й к а) Ян

(псеўд. Ян са Свіслачы;

24.6.1777 — 10.11.1851)

 

Пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Бацька А.Ходзькі. 3 1793 быў цывільнавайсковым камісарам Ашмянскага павета, з 1795 асэсарам суда ў Паставах, з 1798 падсудкам, з 1808 падкаморым Вілейскага па­вета, з 1811 старшынёю Галоўнага цывільнага суда ў Мінску, інспектарам школ у Віленскай, Магілёўскай i Ві

цебскай губернях. Адзін з арганізатараў масонскіх ложаў у Мінску i Вільні. Прытрымліваўся памяркоўнаасветніцкіх поглядаў. Прыхільнік асветы для народа. За сувязь з таварыствам філаматаў у 1826 зняволены. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сасланы на Урал (1830—34). Пісаў на польскай мо­ве. Друкаваўся ў часопісе «Dziennik Wilefiski» («Віленскі дзённік»), альма­наху «Rubon» («Рубон») i інш. Класіцыст, потым псеўдакласіцыстмаралізатар. Аўтар камедыі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана» (1812), трагедыі «Кракус» (нап. 1816), аповесцей «Пан Ян са Свіслачы» (1821), «Брат i сястра» (1845), трактата «Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў» (1816), успамінаў i артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адметных жывасцю апавядання i значнай колькасцю беларусізмаў. П'есы X. ставіліся ў Мінску на аматарскай сцэне ў 1812., Тв.: Pisma rozmaite autora «Рапа Jana ze Swisіoczy*. Т. 1—12. Wilno, 1837—42.

Літп.: Chodzko D. Jan Chodzko: Obrazek zyciorysowy // Teka Wilenska. 1858. №5; Turska H. Jezyk Jana Chodzki. Wilno, 1930.

 

ХРАПАВІЦКІ Ігнат Яўстахавіч (31.7.1817 — 25.12.1893)

 

Паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Каханавічы Верх, нядзвінскага раёна. Пісаў на польскай мове. У 1840я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху «Rubon» («Рубон»), першы нумар якога пачынаўся з яго праграмнага верша «Дзвіна». У гэтым вершы гучаў заклік да абуджэння ад спрадвечнага сну, каб крочыць да новага лепшага жыцця. У тым жа аль­манаху (1845, т. 5) X. надрукаваў пра­цу «Погляд на паэзію беларускага на­рода» (з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыкапараўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных вершаў, переклады на польскую мову беларускіх народных песень (1843, т. 3), некаторыя гістарычныя дакументы. Рыхтаваў да друку «Поўны беларускі песнязбор», распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты. У 1850 разам са сваімі аднадумцамі С.Убры i Ю.Шчытам распрацаваў праект скасавання прыгоннага права i правёў яго на губернскім дваранскім з'ездзе, пасля чаго доўті час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. 3 1880 прадвадзіцель дваран (маршалак) Віцебскай губерні.

 

Літ.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Бело­руссии. М., 1972; Салавей Л.М. Ігнат Храпавіцкі — беларускі фалькларыст // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1976. №4.

 

ХРАПТОВІЧ Адам (19.3.1768—25.12.1844)

 

Асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член Віленскага універсітэта. Нарадзіўся ў сям'і І.Л.Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акруті, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання А.Т.Касцюшкі' 1794. У сваіх уладаннях адмяніў цялеснае пакаранне для прыгонных сялян, зменшыў падаткі з ix. Пры яго маёнт­ку ў Шчорсах існавала буйная пачатковая школа ўзаемнага (т.зв. ланка­стэрская) навучання, у якой па стане на 1822 займалася 350 вучняў з асяроддзя прыгонных сялян. У гэтай шко­ле дзеці сялян разам з элементарнай адукацыяй набывалі некаторыя навыкі прадукцыйнай, рамеснай працы. X. значна памножыў заснаваную ў Шчор­сах бібліятэку свайго бацькі, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай i італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, рукапісы. У бібліятэцы працавалі даследчыкі І.Лялевель, Я. i А.Снядэцкія, У Сыракомля, Ф.Малеўскі i інш. Наведаў яе i А.Мг'цкеві'ч (сцвярджаюць,. што менавіта тут ён ствараў сваю паэму «Гражына»). Бібліятэкарамі ў Шчорсах у розныя часы працавалі Ф.Баброўскі, А.Ю.Глінскі, Я.Чачот. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, X. ахвяраваў для яе бібліятэкі калекцыю гравюр (каля 1100). Пасля смерці X. (памёр ён i пахаваны ў в. Вішнеўка на Ашмяншчыне) бібліятэкай валодалі спадчыннікі. У 1913 бібліятэка з Шчорсаў была перададзена на часовае захоўванне Кіеўскаму універсітэту. Асноўная частка бібліятэкі так i засталася ў Кіеве i цяпер знаходзіцца ў Цэнт­ральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны.

 


ЦВЯТКОЎСКІ Самсон

 

Педагог i асветнік 2й паловы 18 ст. Месца нараджэння невядома. Працаваў дырэктарам Галоўнага народнага вучылішча ў Магілёве. У прамове на адкрыцці вучылішча 28.3.1789 Ц. абгрунтаваў неабходнасць мудрага кіраўніцтва, шырокай асветы народа, удасканалення грамадства i самога чалавека, выклаў праект стварэння адукаванага грамадства. Ён адзначаў, што ва ўсіх старажытных i новых народаў асвета лічылася асноўнай апорай агульнага дабрабыту. Чалавек, якім кіруе святло навукі, ніколі не зробіць нічога такога, што пярэчыла б яго асабістаму сумленню ці несла б шкоду Айчыне. Уся дзейнасць Ц. была прысвечана пашы­рэнню перадавой навукі i культуры. Бібліятэку вучылішча ён укамплектаваў творамі рускіх i заходніх асветнікаў.

 

Літ.: Асвета i педагагічная думка ў Бе­ларуси ca старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 214.

 

 

ЦІХІНСКІ Язэп [? — 1921(?)]

 

Лексікограф. Жыў i працаваў у ма­ёнтку Прусін на Магілёўшчыне. Амаль 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў распрацоўцы i складанню 16томнага «Беларускапольскарускага слоўніка», які так i застаўся нявыдадзеным. Частка яго рукапісу (7108 старонак) зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы (частка на літары В, Н, О, Р страчана ў гады 2й сусветнай вайны). Рукапіс слоўніка памерам у 636 аўтарскіх аркушаў уключае каля 200 тыс. агульнаўжывальных слоў, уласных асабовых імён, назваў дзяржаў, гарадоў i мясцовасцей. У слоўніку змешчаны таксама пашыраныя запазычанні з іншых моў. Пры перадачы слоў вытрыманы найважнейшыя фанетычныя асаблівасці белару­скай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстравана афіксальнае словаўтварэнне. Слоўнік Ц. адыграў важную ролю ў стварэнні перакладных рускабеларускіх i беларускарускіх слоўнікаў, складальнікамі якіх былі М.Багікаў i С.Некрашэвіч. Працу Ц. высока цаніў М.Федароўскі. У 1909— 12 Ц. друкаваў допісы ў газеце «Наша ніва» пад псеўданімам Язэп Бурачок.

 

 

ЦЫТОВІЧ Іосіф Парфір'евіч [1811(?) — 26.7(7.8). 1870]

 

Публіцыст i педагог. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. 3 1835 працаваў настаўнікам моў у Віцебскім i Полацкім духоўных вучылішчах, з 1844 — у дваранскім вучылішчы i гімназіі, наглядчык павятовага вучылішча ў Панявежы (Літва). У 1843 апублікаваў у пецярбургскім часопісе «Маяк» артыкул «Словы два пра мову i пісьменнасць Белай Русі», у якім ставіў пытанне пра неабходнасць развіцця беларускай літаратуры i ў якасці прыкладу «гнуткасці i паслухмянасці» беларускай мовы прывёў верш «Чалом, чалом, ацец, татулька!..». У нарысе «Адзін дзень у Беларусі» (1845) даводзіў старажытнасць белару­скай мовы, яе каштоўнасць для навукі, заклікаў да вывучэння гісторыі i фальклору Беларусі. Аўтар працы «Некалькі слоў адносна развіцця рускай мовы ў Жмудзі, або Самагітыі» (1851, рукапіс зберагаецца ў архіве Рускага геаграфічнага таварыства, СанктПецярбург). У пытаннях грамадскага жыцця прытрымліваўся даволі кансерватыўных поглядаў.

 

Л im.: К i с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1977. С. 8—12.

ЦЭРАСКІ Вітольд Карлавіч (9.5.1849—29.5.1925)

 

Астраном, педагог. Нарадзіўся ў Слуцку ў сям'і настаўніка геаграфіі. Бацька яго памёр, пакінуўшы сям'ю ў складаным матэрыяльным становішчы. Дзякуючы намаганням маці Ц. пасля сканчэння Слуцкай гімназіі, дзе ён паказаў выдатныя вынікі i схільнасць да дакладных i прыродазнаўчых навук, асабліва да астраноміі, паступіў на вучобу ў Маскоўскі універсітэт. Ужо з 2га семестра ён працаваў ва універсітэцкай абсерваторыі назіральнікам. Скончыў універсітэт у 1871 i быў залічаны на пасаду пазаштатнага асістэнта, a з 1878 — астранома абсерваторыі. У 1882 Ц. абараніў дысертацыю на сту­пень магістра астраноміі i пачаў выкладаць гэты предмет у Маскоўскім універсітэце. У 1883 практыкаваўся ў абсерваторыях Германіі, слухаў лекцыі нямецкага прыродазнаўца Гельмгольца i іншых вучоных. У 1887 абараніў ў Пецярбургскім універсітэце ступень доктара астраноміі, a ў 1889 стаў прафесарам. Праз год Ц. прызначаны дырэктарам астранамічнай абсерваторыі Маскоўскага універсітэта i працаваў на гэтай пасадзе да 1916. Членкарэспандэнт Расійскай АН (1914) i член многіх астранамічных таварыстваў Расіі. 3за пагаршэння здароўя Ц. пакінуў работу ў абсерваторыі i пераехаў у Крым, дзе яго i застала Кастрычніцкая рэвалю­цыя. Не маючы падтрымкі з боку ўлад, Ц. апынуўся ў вялікай нястачы i існаваў выключна за кошт невялікіх дапамог ад сяброў зза мяжы. У 1922 яму назначылі дзяржаўную пенсіЮ. У 1923 ён пераехаў да сына ў Падмаскоўе. У маі 1924 навуковая грамадскасць Расіі шырока адзначыла 75годдзе Ц., які да апошніх сваіх дзён не спыняў навуковай дзейнасці.

Ц. быў адным з пачынельнікаў шструментальнай фотаметрыі i заснавальнікам маскоўскай школы фотаметрыстаў, ён "распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў i дамогся высокай для свайго часу дакладнасці вызначэння бляску зорак. На працягу 1875—1903 ён дакладна вымераў бляск больш як 500 зорак, адным з першых вызначыў у 1903 зорную велічыню Сонца. У 1885 ён адкрыў існаванне т.зв. серабрыстых воблакаў, якія свецяцца, i сумесна з А.А.Белапольскім устанавіў, што яны знаходзяцца на вялікай вышыні над Зямлёй (каля 80 км). Па яго ініцыятыве з 1895 распачата сістэматычнае фатаграфаванне неба з мэтай адшукання i даследавання пе­ременных зорак на атрыманых фотаздымках. У 1895 на аснове доследаў з плаўленнем металаў у фокусе ўвагнутага люстэрка Ц. ўпершыню ўстанавіў ніжнюю мяжу тэмпературы Сон­ца 3500 °С. Цікавіўся гісторыяй астраноміі, асабліва 16 i 17 ст., спецыяльна наведаў мясціны, дзе жылі i працавалі М.Капернік (апублікаваў пра яго арти­кул) i Ц.Браге. Лекцыі Ц. як вучонага i педагога вызначаліся высокім прафесіяналізмам i даходлівасцю. Ён пабацькоўску ставіўся да сваіх вучняў, быў спагадлівым да людзей.

 

Тв.: Избранные работы по астрономии. М, 1953.

 

ЦЯПЛІНСКІ Марцін [псеўданім О s s о г у j а; 1810(?)—3.8.1847]

 

Паэт, фалькларыст. Нарадзіўся ў фальварку Крупава (паводле іншых звестак Цяшэйкава; цяпер Зэльвенскі раён). За ўдзел у паўстанні 1830—31 быў у ссылцы на Каўказе (1831—33). Друкавацца пачаў з 1837 на польскай мове. Свае рамантычныя вершаваныя творы i переклады змяшчаў у віленскім альманеху «Biruta» («Бірута»), часопісах «Athenaeum» («Атэнэум»), «Wizerunki i roztrz№sanie neukowe» («Навуковыя егляды i развегі»). Збіраў i выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускія паданні, песні, прымаўкі, прыказкі. Падрыхтаваныя де друку 3 темы «Пеэзіі» зестеліся ў рукапісе (не выяўлены). Меркавеў арганізевець выданне альменехе «Наднёменскі снепок».

 

 

ЧАЛОЎСКІ Сымон Юльянавіч [1853(?) — пасля 1915]

 

Археолег, краязнавец. Наредзіўся не Магілёўшчынё. У 1888 скончыў Маскоўскі універсітэт. Працеваў у Клімавічах міравым суддзёй па сялянскіх справах, член павятовага з'езда дваранства, кіравеў прытулкам сірот, быў чыноўнікам па асобых деручэннях Мегілёўскеге губернатара А.С.Дамбавецкага. У 1890я гады вёў археалагічныя даследевенні ў Падняпроўі. Разам з М.Ъ.Фурсавым абследаваў археалагічныя помнікі ў Быхаўскім, Клімавіцкім, Мсціслаўскім, Рагачоўскім, Чэрыкаўскім паветех i склаў керту археалагічных помнікеў Магілёўскай губ. Сярод адкрытых ім помнікаў гаредзішче i 20 курганоў у Хоцімску. У Мсціславе знайшоў старажытную гравюру абразоў Тупічэўскай Меці Божай (1711), гравіравеную до­шку з выявей сям'і святых i інш. матэ­рыялы. Удзельнік 9га археалагічнага з'езда ў Вільні (1893).

 

Тв.: Дневник курганных раскопок, про­изведённых по поручению г. начальника Могилёвской губернии А.С.Дембовецкого в течение лета 1892 г. в уездах Рогачёвском, Быховском, Климовичском, Чериковском и Мстиславльском. Могилев, 1892 (разам з М.В.Фурсавым); Дневник курганных рас­копок, произведённых по поручению г. начальника Могилёвской губернии А.С.Де­мбовецкого в течение июня 1893 года в 3х уездах Могилёвской губернии. Моги­лев, 1893. Г.А.Каханоўскі.

 

 

ЧАПСКІ (ГутэнЧапскі) Эмерык [5(17) 11.1828— 23.12.1896(4.1.1897)]

 

Дзяржеўны дзеяч, келекцыянер, нумізмат. Наредзіўся ў в. Стенькаве Стаўбцоўскага пав. (цяпер Дзяржынскі раён). Скончыў Віленскую гімназію, Маскоўскі універсітэт. Удзельнік Крымскай вайны 1853—56. 3 1863 віцэгубернатар Ноўгарада, з 1865 віцэгубернатар Пецярбургскай губ., з 1875 дырэктар Лясноге дэпартамента Міністэрства дзяржаўнай маёмасці. У

 

Прылуцкі палацавапаркавы комплекс. 3 малюнка Н.Орды. Сярэдзіна 19 ст.

1879—94 жыў у радавым маёнтку Станькава, дзе заснаваў музей, сабраў калекцыі — нумізматычную, археалагічную, іконаграфічную, мастацкіх карцін, малюнкаў, гравюр, зброі, дэка

ратыўнапрыкладнога мастацтва. У яго бібліятэцы (каля 20 тыс. тамоў) былі рэдкія кнігі (Брэсцкая біблія 1563, кнігі з аўтографамі А.Міцкевіча, Я.Гышкеві'ча, А.Ельскага), калекцыі рукапісаў

 

 

Станькаўскі сядзібнапаркавы ансамбль. Будынак бібліятжі Чапскіх.

 

 

(аўтографы С.Манюшкі, Ю.Нямцэвіча, А.Адынца). У 1894 частка калекцыі перавезена ў Кракаў, дзе склала аснову музея імя Чапскага. Аўтар даследаванняў па нумізматыцы «Каталог калекцый польскіх медалёў i манет» (т. 1—5, 1871 — 1916; 2е выд., 1957), «Удзельныя, велікакняжацкія i царскія грошы Старажытнай Русі» (1875). А.Ельскі прысвяціў Ч. брашурунекралог (1896).

Ліm.: М а л ь д з i с А.І. Выдадзена нашымі сябрамі // Помнікі гісторыі i куль­туры Беларусі. 1980. №4.


ЧАРНОЎСКАЯ Марыя

 

Беларуская фалькларыстка i этногаф пачатку 19 ст. Жыла ў Вільні. У в. Губеншчына (цяпер Крычаўскі рн Магілёўскай вобл.) запісвала беларускія песні i абрады. Аўтар артикула «Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі» ў часопісе «Dzennik Wileсski» («Віленскі дзённік», 1817, т. 6); у перакладзе на рускую мову артыкул друкаваўся ў «Вестнике Европы» (1818, ч. 102) i «Северном архиве» (1822, ч. 4). Упершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія на­родныя песні з нотамі i навуковым ка­ментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу i іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа, пры гэтым падкрэсліла, што яе галоўным носьбітам з'яўляецца сялянства — захавальнік старадаўніх традыцый. У цэнтр мясцовакраязнаўчай праблематыкі яна ставіла фальклорнаэтнаграфічны ас­пект. Г.А.Каханоўскі.

 

 

ЧАРНОЦКІ Адам,

гл. ДаленгаХадакоўскі З.Я.

 

 

ЧАРТАРЫЙСКІ

(Чартарыскі) Адам Юрый (14.1.1770 — 15.7.1861)

 

 

Палітычны дзеяч Полыпчы i Расіі, асветнік. Паходзіў з магнацкага (княжацкага) роду Вялікага княства Літоўскага, прадстаўнікі якога ў 15—18 ст. займалі вышэйшыя дзяржаўныя i адміністрацыйныя пасады ў княстве. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'i Адама Казіміра Ч., кандыдата на трон Рэчы Паспалітай у 1763—64, стрыечнага брата караля Станислава Аўгуста Панятоўскага. Імкнучыся даць сваім сы­нам Адаму i Канстанціну добрую адукацыю, бацькі запрашалі ім лепшых еўрапейскіх педагогаў, выпраўлялі ў падарожжы па Еўропе. У Англіі Ч. старанна вывучыў дзяржаўнае заканадаўства. Удзел у ваенных дзеяннях у 1792 супраць Расіі прымусіў Ч. эмігрыраваць зноў у Англію. Даведаўшыся пра паўстанне Т.Касцюшкі, ён наважыўся вярнуцца на радзіму, але ў Бруселі быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі i таму не змог далучыцца да паўстання. Аднак пасля паўстання маёнткі Чартарыйскіх былі канфіскаваны. Імператрыца Кацярына II абяцала вярнуць ix нашчадкам, калі маладыя Чартарыйскія прыедуць да яе як за­ложить У 1795 абодва браты прыехалі ў Пецярбург. Адам Ч. зблізіўся з будучым імператарам вялікім князем Аляксандрам Паўлавічам, паміж імі склаліся добрыя сяброўскія адносіны.. Гэта выклікала падазрэнне імператара Пау­ла I i Ч. быў выдалены з Пецярбурга: імператар прызначыў яго паслом у Сардзінію. Пасля смерці Паўла I Аляксандр I вярнуў Ч. ў Пецярбург на працу ў так званым «тайным камітэце», з якім імператар раіўся аб задуманых ім пераўтварэннях. У 1803 Аляксандр I прызначыў Ч. папячыцелем Віленскай навучальнай акругі i памочнікам дзяржаўнага канцлера С.В.Варанцова. Акруга падпарадкоўвала навучальныя ўстановы Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Мінскай i Падольскай губерняў i мела пэўную самастойнасць. На яе не пашыраўся агульнарасійскі школьны статут 1804. Навучальным i адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, дзейнасць якога ў 1й чвэрці 19 ст. уплывала на развіццё народнай адукацыі на Беларусі. Ч. займаўся справамі асветы ў акрузе да 1823 i зрабіў шмат карыснага для краю.

Пасля хваробы i адстаўкі Варанцова ў 1804 Ч. стаў міністрам замежных спраў Расіі, з 1805 — членам Дзяржаўнага савета i сенатарам Расіі. Заключэнне Расіяй саюзу з Аўстрыяй i Англіяй i абвяшчэнне вайны Напалеону было справай Ч., які распрацаваў смелы план перабудовы Еўропы. Па­водле гэтага плана павінна была аднавіцца i польскалітоўская дзяржава ў дынастычнай уніі з Расіяй у межах 1772. Накіроўваючыся на тэатр ваен­ных дзеянняў, Аляксандр I заехаў у рэзідэНцыю Чартарыйскіх у Пулавах. Гэта давала вялікую надзею польскаму грамадству на аднаўленне Полыпчы. Але пасля паражэння рускай арміі пры Аўстэрліцы імператар паставіўся абыякава да Ч. i яго планаў. У пачатку 1807 Ч. пакінуў пасаду міністра, але застаўся ў Пецярбургу i меў пэўны ўплыў на імператара, які прыслухоўваўся да яго парад. У 1810 Ч. канчаткова пакінуў Пецярбург i прысвяціў сябе кіраўніцтву Віленскай навучаль­най акругай. Добрыя адносіны з Аляксандрам I, аднак, не спыніліся, паміж імі вялася перапіска, а пасля перамогі над Напалеонам Ч. зноў наблізіўся да імператара, дапамагаў яму ў час Венскага кангрэса 1814—15. Аднак імператар не выказваў яму ранейшай прыхільнасці, а следства М.М.Навасільцава па справах акругі, у якой назіралася адкрытая паланізацыя беларускай моладзі, зусім спыніла давер да Ч. Ён склаў з сябе паўнамоцтвы папячыцеля акругі, пераехаў у Пулавы i там займаўся навукай i літаратурай. Паўстанне 1830—31 зноў паклікала яго на палітычную арэну: Ч. заняў пасаду прэзідэнта сената i кіраўніка Часовага ўрада Рэчы Паспалітай. Ca жніўня 1831 i да канца свайго жыцця Ч. ў эміграцыі. Яго дом у Парыжы стаў цэнтрам кансерватыўнай партыі эмігрантаў. Ч. быў пажыццёвым прэзідэнтам літаратурнага i гістарычнага таварыстваў, кіраваў іншымі ўстановамі, арганізаванымі кансерватыўнай партыяй, якая бачыла ў асобе Ч. будучага караля Полыпчы.

На працягу ўсяго жыцця Ч. збіраў кнігі i рукапісы, якімі папаўняў радавую бібліятэку ў Пулавах. Яго намаганнямі ў 1810 у Стакгольмскай Каралеўскай бібліятэцы i універсітэце Упсалы набыты зборы кніг i рукапісаў айчыннай тэматыкі. Ён адшукваў кнігі ў кляштарах, архівах, набыў бібліятэку саксонскага пасла ў Пецярбургу, частку бібліятэкі Т.Чацкага i інш. У 1824 бібліятэка ў Пулавах налічвала каля 2 тысяч рукапісаў i каля 40 тысяч кніг. Частка бібліятэкі Ч. ў 1831 выве­зена ў Пецярбург. У эміграцыі Ч. стаў адным з заснавальнікаў у 1838 бібліятэкі эмігрантаў у Парыжы. Ён аўтар твораў на польскай i французскай мовах «Мемуары князя Адама Чартарыйскага» (2е выд., 1877), патрыятычнай элегіі «Бард польскі» (1840), «Жыццё Юльяна Урсіна Нямцэвіча» (1860) i інш.

 

 

ЧАЧОТ Атон Антонавіч (1842—1924)

 

Урачпсіхіятр, педагог, адзін з заснавальнікаў расійскай псіхіятрыі. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губ. Скончыў Віцебскую гімназію. Медыцыну вывучаў у Маскоўскім універсітэце i Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі. У 1866 паступіў урачом у псіхіятрычную бальніцу св. Міколы Цудатворца, у 1881—1901 дырэктар гэтай бальніцы, якая была яшчэ i базай для падрыхтоўкі ўрачоўпсіхіятраў, лекараў i на­вуковых супрацоўнікаў. У 1876 Ч. абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны па тэме гальванізацыі 'сімпатычнага нерва i тэрапеўтычнага яго значэння, у 1882 атрымаў званне прыватдацэнта медыцынскай акадэміі па нервовых i псіхічных хваробах. Некалькі гадоў быў выкладчыкам нерво­вых хвароб на жаночых медыцынскіх курсах. Апошнія гады жыцця актыўна ўдзельнічаў у даследаванні i распрацоўцы фактараў каўказскіх курортаў. Як аматар прыроды i падарожжаў з'яўляўся членам Расійскага геаграфічнага таварыства. Друкаваныя яго працы прысвечаны пераважна судовамедыцынскім праблемам i практычнай псіхіятрыі. Рукапіс ненадрукаванай працы Ч. пра жыццё i дзейнасць «бацькі расійскай псіхіятрыі» Яна Балінскага, вучнем якога ён сябе лічыў, загінуў у час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917.

Ч. належаў да тых вучоных i практыкаў, якія першымі ў Расіі ўзнялі псіхіятрыю на высокі ўзровень. У ліку выхаванцаў Ч. былі вядомыя пазней прафесары М.М.Папоў з Казані i І.А.Сікорскі з Кіева.

 

 

ЧАЧОТ Ян Антон i Тадэвушавіч (7.7.1796— 23.8.1847)

 

 

Паэт, фалькларыст i драматург. Haрадзіўся ў в. Малюшычы Навагрудскага пав. ў сям'і арандатара Тадэвуша Чачота i Клары Гасіцкай. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой зблізіўся i на ўсё жыццё пасябраваў з А.Міцкевічам. У 1815 паступіў на аддзяленне маральных i палітычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу i ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Душою i справамі ён застаецца з універсітэцкімі сябрамі, i калі ў 1817 у асяроддзі віленскіх студэнтаў нараджаецца тайнае таварыства філаматаў, Ч. у 1818 становіцца яго чле­нам. Ледзь не з дзяцінства ён спрабаваў сябе ў паэзіі. У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, i яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях тава­рыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818, Ч. прызнаны трэцім паэтам пасля А.Міцкевіча i Т.Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітанняў i драматич­ных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклоры, у т.л. «Да пакіньце ж гор­ла драць», «Едзеш, міленькі Адам». У яго творчасці адчувальны моцны ўплыў асветніцкіх ідэй сентыменталізму. У вершах i баладах ён адстой­ваў інтарэсы самага бяспраўнага класа тагачаснага беларускага грамадства — сялянства, заклікаў паважаць простага мужыка, паляпшаць яго дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў, выказваўся за адмену прыгоннага пра­ва («Узногі»). Але супярэчлівасць яго класавых поглядаў выяўлялася ў тым, што вырашэнне праблем беларускага селяніна ён бачыў пераважна ў дабраце i іншых маральных вартасцях пана. Паэт заклікаў паноў зацікавіцца хараством народных абрадаў, песень, паданняў, прыгледзецца да ix і стваральніка — селяніна i спрыяў паляпшэнню яго долі. Прасякнутыя сапраўднай народнасцю i павагай да мужыкабеларуса, яго песні i балады зрабілі важкі ўплыў на творчасць Міцкевіча. Адначасова з беларускімі вершамі Ч. працягваў пісаць i на поль­скай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэты «Малгажата з Зембаціна», вершаваную гісторыю Літвы i Полыпчы, рамантычныя балады «Свіцязьвозера», «Мышанка», «Навагрудскі замак», «Калдычэўскі шчупак». У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэтфалькларыст i ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры. У 1821 таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыства філарэтаў, яно было больш заканспіраванае, але i гэта не выратавала яго членаў ад арыштаў i рэпрэсій, якія пачаліся ў 1823. Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 Ч. зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 пераведзены ў Уфу, у 1831 — у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Бе­ларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім кана­лам, бібліятэкарам у графа Храптовіча. Ca ссылкі Ч. вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў займацца творчай справай. Ён вывучаў фаль­клор, збіраў i перакладаў беларускія народныя песні. У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў i склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На працягу 1837—46 сабраў i выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў «Сялянскія песні», куды

ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову i ў арыгінале, уласна беларускія вершы, а таксама прыказкі i прымаўкі, слоўнік белару­скай мовы (200 слоў). Амаль кожны з гэтых зборнікаў адкрываўся прадмовамі, у якіх аўтар з глыбокай сімпатыяй адзначаў асаблівасці фальклору i мовы беларускага народа. Ч. перакладаў на польскую мову творы з англійскай, французскай паэзіі. Ён аўтар кніг «Аповесці для маладых дзяўчат» (Вільня, 1845) i «Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні «Анафеляс», з «Вітаўтавых баёў» П.Крашэўскага» (Вільня, 1846).

 

Літ.\ Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. І.М.Масляніцына.

 

 

ЧЫЖ Уладзімір Фёдаравіч (1855—?)

 

Медык, педагог. Нарадзіўся ў Смаленскай губ. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Полацкім кадэцкім вучылішчы. Скончыў курс у Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі (1878), працаваў у псіхіятрычнай клініцы, дзе падрыхтаваў i абараніў доктарскую дысертацыю. Потым вучыўся за мяжой. У 1885 атрымаў месца старшага ўрача бальніцы св. Панцеляймона каля Пецярбурга. 3 1888 чытаў лекцыі па судовай псіхіятрыі ў Пецярбургскім універсітэце, a ў 1891 прызначаны прафесарам у КЭр'еў (Тарту). Апублікаваў шматлікія. навуковыя працы па псіхіятрыі i псіхалогіі ў рускіх i замежных спецыяльных часопісах, а так­сама асобныя выданні: «Дастаеўскі як псіхапатолаг» (1844), «Лекцыі па судо­вай псіхапаталогіі» (1890) i інш.

 

 

ЧЫР'ЕЎ Сяргей Іванавіч (1850—?)

 

Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў мясцовай класічнай гімназіі i адначасова ў землямернатаксатарскіх класах, што былі пры гімназіі. Разам з атэстатам гімназіі атрымаў званне каморнікатаксатара. У 1868 паступіў на фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1871, i пакінуты там для падрыхтоўкі на прафесара. Але кар'ера матэматыка яго не вабіла, i ў 1872 ён паступіў у Пецярбургскую медыкахірургічную акадэмію, дзе ад­начасова працаваў асістэнтам пры ка­федры фізіялогіі. У 1875 Ч. скончыў акадэмію i залічаны на ваеннамедыцынскую службу. У 1876 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Залежнасць сардэчнага рытму ад ваганняў унутрысасудзістага ціску». У 1876—79 знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы, працаваў у лепшых фізіялагічных лабараторыях i наведваў клінікі нервовых хвароб Германіі, Францыі, Англіі i Аўстрыі. Пасля вяртання зза мяжы прызначаны клінічным прафесарам пры Мікалаеўскім ваенным шпіталі ў Пецярбургу (1880). У наступным годзе атрымаў званне прыватдацэнта на кафедры фізіялогіі здаровага чалавека ў Кіеўскім універсітэце. Аўтар прац «Аб каардынацыі руху жывёл» (1880), «Фізіялогія чалавека» (1899) i шэрагс артыкулаў у спецыяльных рускіх i замежных часопісах.


ЧЭРСКІ Іван Дзяменцьевіч [3(15).5.1845 — 25.6(7.7). 1892]

 

Геолаг, палеантолаг i географ. Нарадзіўся ў фальварку Свольна Віцебскай губ., з дваран. У 1857—59 вучыўся ў гімназіі, у 1859—63 у дваранскім інстытуце ў Вільні. За ўдзел у паўстанні 1863—64 здадзены ў салдаты i высланы ў Омск, дзе i пачаў займацца геалагічнымі i палеанталагічнымі даследаваннямі. У 1869 вызвалены ад вайсковай службы, да 1883 — палітычны ссыльны. Праводзіў даследаванні ваколіц Омска, вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту яго ўзбярэжжа, даследаваў басейн р. Селенга i Ніжняя Тун­гуска. У 1885 амнісціраваны i па запрашэнні Пецярбургскай АН пераехаў у Пецярбург, па дарозе зрабіў маршрутнае геалагічнае даследаванне паштовага тракту ад Іркуцка да Урала. У 1891—92 даследаваў басейны Калымы i Індыгіркі. У экспедыцыі памёр, пахаваны ў пас. Калымскім каля вусця р. Амалон. Выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктонікапалеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры. Узнагароджаны 3 залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства. Яго імем названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі, Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкаллі.

 

Тв.: Неопубликованные статьи, письма и дневники // Статьи о И.Д.Черском и А.И.Черском. Иркутск. 1956.

Літ.: АлданСеменов А.И. Чер­ский. М., 1962 (Жизнь замечательных лю­дей); Грицкевич В.П. Путешествия на­ших земляков. Мн., 1968. С. 187 —205.

 

 

ШАЛКОВІЧ Сямён Вуколавіч (1840—86)

 

Пісьменнік, археограф. Паходзіў з Беларусі. Адукацыю атрымаў у Мінскай духоўнай семінарыі i Кіеўскім універсітэце (1863). Настаўнічаў у Вільні. У 1870 прызначаны членам Віленскай археаграфічнай камісіі. Прымаў удзел у складанні зборніка палеаграфічных здымкаў са старажыт­ных гравюр i актаў, што захоўваліся ў Віленскім цэнтральным архіве. Быў карэспандэнтам рускіх перыядычных выданняў «Московские ведомости» i «День». Аўтар прац «Зборнік артыкулаў, якія тлумачаць польскія справы адносна Заходняй Расіі» (Вільня, 1885—87), «Аб межах Польскай Кароны i Вялікага княства Літоўскага» (1885) i інш.

 

 

ШАПЯЛЕВІЧ Гаўдэнтый (Радзіслаў Іасафатавіч, 1800—46)

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 397; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.147.215 (0.119 с.)