Л im.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 176—181. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Л im.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 176—181.



КАСОВІЧ Ігнацій Андрэевіч (1808—15.10.1878)

 

Філолаг, прафесар Варшаўскага універсітэта. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў сям'і свяшчэнніка. Брат К.А.Касовіча. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага універсітэта i пасля заканчэння атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830—32 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага універсітэта для ўдасканалення ў лацінскай i грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчаскай мовы i царкоўнага красамоўства ў беларускай грэкалацінскай семінарыі ў Жыровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай, потым ва Уладзімірскай гімназіях. У 1860—62 выкладчык у 6й Пецярбургскай гімназіі, потым у Ларынскай. У 1870 за твор «Лірычная паэзія Гарацыя» атрымаў у Кіеўскім універсітэце ступень доктара рымскай славеснасці i прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар. Акрамя дысертацыі надрукаваў «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сваім развіцці» i інш. Шырокай вядомасцю карыстаўся складзе«ы ім (разам з К.Касовічам) «Грэчаскарускі слоўнік» (т. 1—2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямідаўскай прэміяй.


КАСОВІЧ Каятан Андрэевіч [2(14).5.1814—26.1 (7.2). 1883]

 

Першы вучоны санскрытолаг Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і свяшчэнніка. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Маскоўскага універсітэта. Быў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской i 2й Маскоўскай гімназіях. Яшчэ калі быў настаўнікам, пачаў вывучаць i даследаваць яўрэйскую i арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі «Махабхарата», «Ра­маяна», Ману законы, рабіў перекла­ды. Пераклаў «Сунд i Упесунд» (1844), «Сказание пра Дгруву» (1848), «Васантазена, старажытнаіндыйская драма» (1849) i інш. Дзейнасць К. не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя славянафілы (А.С.Хамякоў i інш.) паставіліся да яе прыхільна. 3 1850 К. у Пецярбургу. Там ён быў рэдактарам навуковых прац пры Публічнай бібліятэцы, a ў 1857 стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі па санскрыцкай мове i літаратуры ва універсітэце. У 1854 распачаў выданне «Санскрыцкарускага слоўніка» (застаўся незакончаным). Сваю прафесарскую дзей­насць К. пачаў уступнай лекцыяй «Аб характарыстыцы старажытнаіндыйскай цывілізацыі i развіцці санскрыцкай літаратуры» (1859). Але на той час у Расіі не было элементарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыту. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў з «Махабхараты», забяспечыўшы ix рускай транскрыпцыяй i лацінскім перакладам, чытаў

публічныя лекцыі пра санскрыцкі эпас. Адначасова К. выкладаў ва універсітэце i зенд (мову аднаго з іранскіх плямёнаў), для гэтага зрабіў i выдаў неабходныя пераклады з дапаможнікамі. У Харкаўскім універсітэце К. атрымаў званне ганаровага доктара параўнальнага мовазнаўства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй буйной працай К. было вы­данне збору персідскіх клінападобных надпісаў (1872). У 1874—75 выйшаў яго пераклад «Яўрэйскай граматыкі» Гезеніуса i «Яўрэйскай хрэстаматыі...», якія былі прыняты для настаўлення ў духоўных семінарыях. Разам з братам І.А. Касовічам ён выдаў «Грэчаскарускі слоўнік» (т. 1—2, 1847).

 

Літ.: Бас I. Эцюды пра вучоных // Маладосць. 1971. №8. Г.А.Маслыка.

 

 

КАСОВІЧ Пётр Самсонавіч (Сямёнавіч; 16.9.1862— 13.8.1915)

 

Фізіёлаг раслін, глебазнавец, педа­гог. Нарадзіўся ў г. Горкі на Магілёўшчыне. У 1887 скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізікаматэматычнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Яго першае навуковае даследаванне «Паходжанне азоту ў раслінах» адзначана залатым медалём. Блізкай па тэме была i яго магістэрская дысертацыя «Да пытання аб засваенні раслінамі свабоднага азоту» (1895). Акрамя універсітэта скончыў Пятроўскую (цяпер ІДіміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію (вучань І.А.Сцебута i К. А.Ціміразева) i пакінуты пры акадэміі на 3 гады стэпендыятам на кафедры земляробства. 3

1891 прыватдацэнт Маскоўскага універсітэта. Удасканальваў веды ў 1892— 94 у навуковых установах Германіі, Галанды!, Бельгіі, Францыі, найбольш у Гётынгене ў сельскагаспадарчай лабараторыі А.Коха i ў Парыжы ў Пастэраўскім інстытуце ў Дзюкло. 3 1894 i да канца дзён сваіх прафесар кафедры глебазнаўства ў Пецярбургскім лясным інстытуце. 3 1905 па 1911 (з невялікім перапынкам) з'яўляўся выбарным дырэктарам гэтага інстытута. 3 1895 член Вучонага камітэта Міністэрства народ­най асветы, з 1897 член Вучонага камітэта Міністэрства земляробства i дзяржаўнай маёмасці. Загадваў сель­скагаспадарчай хімічнай лабараторыяй пры гэтым міністэрстве, арганізаваў там вялікую лабараторыю па даследаванні глеб. У 1900 заснаваў «Журнал опытной агрономии», у якім змясціў шэраг цікавых прац па батаніцы, глебазнаўстве, аграноміі i інш. Аўтар «Асноў вучэння пра глебу» (1911), «Кароткага курса агульнага глебазнаўства» (1912) i інш.

 

Літ.: Памяти профессора Петра Самсоновича Коссовича: (Сб. ст.]. П., 1916.

 

КАТОВІЧ Іаан Антонавіч

 

Віленскі праваслаўны свяшчэннік, археолаг. Звесткі пра месца, час нараджэння i смерці не захаваліся. 3 1869 рэдагаваў часопіс «Литовские епархи­альные ведомости», у якім змясціў шмат артыкулаў па царкоўных питан­иях. У артыкулах «Богагалоснік, яго значэнне i выкарыстанне ў народзе» (1866), «Пра праваслаўныя цэрквы ў г. Кобрыне» (1869), «Некалькі слоў пра віленскую Кальварыю i пра наведванне яе праваслаўнымі» (1875—79) ёсць звесткі па археалогіі Беларусі i Літвы. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы «Прац дзевятага археалагічнага з'езда ў Вільні» (1893; т. 1—2, 1895— 97).


КАЧАНОЎСКІ Уладзімір Васілевіч [1(13)3.1853— 11(24).4.1901]

 

Філолаг, славяназнавец. Нарадзіўся ў в. Вялікі Лес Гродзенскай губ. ў сям'і святара. Скончыўшы Варшаўскі універсітэт, падарожнічаў у навуковых мэтах па славянскіх землях, Грэцыі.

Італіі i па'ўднёвай Францыі. Пасля вяртання з падарожжа абараніў магістарскую дысертацыю «Нявыдадзены дуброўніцкі паэт А.М.Глегевіч» (1882), у якой паказаў яго значзнне ў развіцці драматургіі ў славян. За час свайго па­дарожжа па Балгарыі склаў вялікі зборнік песень «Помнікі балгарскай народнай творчасці» (1882), дзе змясціў таксама кароткія нататкі пра асаблівасці народнай мовы, апісанні звычаяў, узоры балгарскай мовы 17— 18 ст., збор прымавак i кароткі слоўнік. Пэўны час быў прафесарам у Казані. У 1888 распачаў выданне перыядычнага зборніка «Вестник славян­ства». Аўтар прац «Візантыйскія летапісы як крыніцы гісторыі паўднёвых славян» (1881), «Аб гісторыі вывучэння рускай мовы» (1886), «А.С.Пушкін як выхавацель рускага грамадства» (1888) i інш.

 

Літ.: Ягич И.В. Энциклопедия славян­ской филологии. Спб., 1910.

 

 

КАЯЛОВІЧ Міхаіл Восіпавіч [20.9(2.10). 1828—23.8(4.9). 1891 ]

 

Гісторык, публіцыст i грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў мяст. Кузніца Беластоцкага ваяв. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855), дзе пасля выкладаў. Асноўныя яго працы прысвечаныя гісторыі Беларусі, Польшчы i Расіі. Аўтар гістарычнаэтнаграфічных даследаванняў «Пра рассяленне плямён Заходняга краю Расіі», «Пра этнаграфічны атлас заходніх губерняў» (абодва 1863), «Пра этнаграфічную мяжу паміж Заходняй Расіяй i Полыпчай» (1864) i інш. Да працы «Дакументы, якія тлумачаць гісторыю Заходнерускага краю i яго адносіны да Расіі i Полыпчы» (1865) дадаў этнаграфічную карту. Закранаў пытанні этнагенезу i этнічнай гісторыі беларусаў, рускіх, літоўцаў i інш. Поглядамі блізкі да панславістаў, прыхільнік ліберальнапамяркоўнага кірунку заходнерусізму. Беларуская народнасць, на яго погляд, склалася ў 10—11 ст. з плямёнаў крывічоў i дрыгавічоў i раднілася па веры, мове i этнаграфічных традыцыях з рускімі i ўкраінцамі. К. адзначаў пэўную розніцу паміж усходнімі i заходнімі беларусамі, што тлумачыў вынікамі міжэтнічных кантактаў з літоўцамі i палякамі ў 14—18

ст., а таксама палітыкай акаталічвання i апалячвання ў Рэчы Паспалітай. На яго думку, далучэнне Беларусі i Украіны да Расійскай імперыі ў канцы 18 ст. адрадзіла старарускае адзінства. Адмаўляў за беларусамі, літоўцамі i ўкраінцамі права на нацыянальнае самавызначэнне, пазітыўны ўплыў заходніх народаў i культур на ўсходнеславянскія народы. Выступаў супраць паўстання 1863—64. У 1885—87 апублікаў нататкі пра падарожжа па Беларусі i Літве. Многія працы К. напісаны з тэндэнцыйнай падборкай факталагічнага матэрыялу i суб'ектыўнымі поглядамі на гісторыю ўсходніх славян i ix суседзяў.

 

Тв.: Лекции по истории Западной Рос­сии. М., 1864; Историческая живучесть русского народа и его культурные особен­ности. Спб., 1883; История русского само­сознания... 3е изд. Спб., 1901. І.У.Чаквін.

 

 

КЖЫЖАНОЎСКІ Канстанцін

 

Беларускі скрыпач, педагог i кампазітар сярэдзіны 19 ст. Адзін з най­больш аўтарытэтных тагачасных мінскіх музыкантаў. Выкладаў музыку ў мінскай мужчынскай гімназіі i прыватных пансіёнах. Сярод яго вучняў М.Ельскі. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач i спявак. Сябраваў з С.Манюшкам i В.ДуніньшМарцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў му­зыку да спектакляў тэатра ДунінаМарцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) i «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў народныя песенныя i танцавальныя мелодыі.


КІРКОР Адам Ганоры Карлавіч [псеўданімы: Ян ca Слівіна, Ян Валігурскі, С а б о р ы i інш.; 21.1.1818 (паводле інш. звестак 1819) — 23.11.1886]

 

Этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Слівіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Манастыршчынскі рн, Смаленская вобл.). Належаў да небагатага беларускага шляхецкага роду татарскага паходжання. Бацькі яго ў 1830—40я гады валодалі невялікім фальваркам Грынеў­шчына (Кіркораўшчына) у Клімавіцкім пав. У 1832—34 К. вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, потым у 2й Віленскай гімназіі (Віленскі дваранскі інстытут), якую скончыў экстэрнам у 1838. Яшчэ ў гады навучання ў гімназіі зацікавіўся фальклорам i этнаграфіяй i надрукаваў у зборніку лепшых сачыненняў выхаванцаў Беларускай навучальнай акругі (1839) свой першы ар­тикул «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі». Пад уплывам былога выкладчыка Віленскага універсітэта, знаўца старажытнасцей М.Гамаліцкага зацікавіўся гісторыяй i археалогіяй роднага краю. Паступіўшы на службу ў Віленскую казённую палату (1838— 64), ён не кідаў i літаратурнанавуковых заняткаў, пісаў тэатральныя рэцэнзіі, выдаваў альманахі «Radegast» («Радэгаст», 1843) i «Pamietniki umystowe» («Разумовыя дзённікі», 1845—46). Напачатку віленскае асяроддзе не да канца задавальняла яго i ён рабіў спробы перанесці сваю журналісцкавыдавецкую дзейнасць у Адэсу, Кракаў ці Пецярбург. У 1846 у сувяз! з вострымі сацыяльнымі канфліктамі ў Галіцыі ўлады даручылі яму сакрэтную місію — разведаць настроі насельніцтва ў заходняй Бела­руси, i ён напісаў па гэтых пытаннях цікавую дакладную запіску, адзначыўшы глыбокую варожасць мясцовых сялян да памешчыкаў. Да гэтага ж ча­су адносіцца яго нешчаслівы шлюб з артысткай Аленай Маеўскай, які прынёс яму ў будучым вялікія расчараванні (у 1857 жонка пакінула яго i паехала ў Польшчу, дзе прыняла актыўны ўдзел у падзеях 1863). 3 1849 К. — член Віленскага статыстычнага камітэта, i як сакратар гэтага камітэта (да 1854) ён па сутнасці кіраваў усімі яго справамі. Рэдагуючы губернскія «Шмятныя кніжкі» (1850—54) ён пашырыў у ix неафіцыйны аддзел, змясціў багатыя матэрыялы па гісторыі i статыстыцы Віленшчыны, у тым ліку яе беларускіх паветаў. Ён вёў шматлікія археалагічныя раскопкі ў Літве i на Беларусі, раскапаў (часткова сумесна з археолагам Я.Гышкев/чам) каля 1000 курганоў. Актыўны ўдзел прыняў ён у арганізацыі Музея старажытнасцей у Вільні (1855), стаў яго хавальнікам i сакратаром Археалагічнай камісіі. Выдатны знаўца гісторыі i этнаграфіі Бе­ларусі i Літвы, ён падрыхтаваў некалькі папулярных даведнікаў па Вільні i яе ваколіцах, друкаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў рускай i польскай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для беларускай навукі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857—59), складзеная паводле праграмы Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй выказана вялікая павага да духоўнага жыцця працоўнага народа, прыведзена больш за 100 беларускіх песень, 200 прыказак, слоўнік беларускай мовы. У 1857—58 К. выдаваў неперыядычны зборнік «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік»), забаронены за змяшчэнне пісьма вядомага гісторыка (у той час палітычнага эмігранта) І.Лялевеля. У 1859 К. заснаваў у Вільні ўласную друкарню (спачатку ў суполцы, потым перайшла ў яго поўную ўласнасць) i выдаў у ёй шэраг навуковых i мастацкіх кніг, у тым ліку творы ЮЛ.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Ю.Ляскоўскага. 3 1860 выдаваў i рэдагаваў галоўную газету літоўскабеларуекага рэгіёна «Виленский вестник» (на польскай i рускай мовах), зрабіўшы яе больш змястоўнай i папулярнай. У 1850я га­ды вакол К. ўтварыўся гурток мясцо­вых (беларускіх, польскіх, літоўскіх) літаратараў i культурных дзеячаў. Да яго належалі або падтрымлівалі з ім сувязі пісьменнікі У.Сыракомля, Ъ.Каратынскі, В.ДунінМарцінкевіч, А.ВярыгаДарэўскі, А.Адынец, І.Ходзька i інш., гісторыкі М.Маліноўскі i Я.Тышкевіч, журналіст В.Пшыбыльскі, кампазітар С.Манюшка. Многія з удзельнікаў гуртка былі звязаны з белару­скай літаратурай, у сувязі з чым гурток К. часам называюць першым беларускім літаратурным гуртком, падкрэсліваючы тым самым яго значэнне для станаўлення новай белару­скай літаратуры. Паводле няпэўных звестак, сам К. «пісаў для народа папулярныя беларускія брашуркі» (Багдановіч М. Творы. Мн., 1968. Т. 2. С. 226), але сёння навука нічога пра ix не ведае. Затое добра вядома яго сардэчная прыхільнасць да беларускалітоўскага краю, які традыцыйна ў тыя часы называўся «Літвой», а яго жыхары «літвінамі». «Я літвін, — пісаў К., — ніколі не знішчыць ува мне гэ­тага пачуцця». У іншых выпадках ён называў сябе «не прыродным палякам, а беларусам». У 1858 К. разам са сваімі аднадумцамі ўдзельнічаў у т.зв. «Віленскім альбоме», выдадзеным у гонар прыезду ў Вільню цара Аляксандра II. Гэты ўчынак быў расцэнены многімі як адыход ад традыцый вызваленчага руху i выклікаў крытыку ў розных слаях польскага грамадства, асабліва ў эміграцыі. Ліберальная лінія К., накіраваная на супрацоўніцтва з царскімі ўладамі, не раз выклікала крытыку i потым. Цяжкія выпрабаванні выпалі на яго долю ў перыяд паўстання 1863, калі Мураўёўвешальнік ператварыў газету К. ў афіцыйны орган генералгубернатарскага ўпраўлення. Прыхільнікаў паўстання абурыла дачыненне К. да

выпрацоўкі вернападданнінцкага адре­са мясцовага дваранства цару. Разам з тым К. быў прыцягнуты да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, у варшаўскай кватэры якой доўгі час хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р.Траўгут. I хоць след­ства не знайшло яго віны, тым не менш улады бачылі ў ім праціўніка сваёй русіфікатарскай палітыкі, яму не давяралі, i ён, страціўшы магчымасць працаваць у Вільні, быў вымушаны перабрацца ў Пецярбург, дзе разам з М.Юматавым выдаваў у 1868—71 газе­ту «Новае время», якая праводзіла курс на збліжэнне рускага i польскага грамадства i таксама была на падазрэнні ўлад. Апрача таго, К. апынуўся ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы i яму пагражала даўгавая турма. Усё гэта вымусіла яго пакінуць Расію i ўжо ў немаладым узросце асталявацца ў Кракаве (тады Аўстрыйская імперыя). Тут ён працягваў займацца навуковай i журналісцкай дзейнасцю, у розныя часы рабіў няўдалыя спробы выдаваць літаратурнанавуковыя аль­манах! «Na dzis» («На сёння», 1872), «Тека Krakowska» («Кракаўскі зборнік», 1884). Ён з поспехам як супрацоўнік Кракаўскай акадэміі вёў раскопкі ў Галіцыі, чытаў публічныя лекцыі па літаратуры i археалогіі. 3 прац гэтага перыяду асаблівую цікавасць маюць «Нарысы сучаснай рускай літаратуры» (1873), дзе падкрэсліваліся яе дэмакратычныя традыцыі, роля ў ёй В.Бялінскага i М.Чарнышэўскага, «Літоўскія абразкі» (1874) i інш. віленскія ўспаміны, «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874) з асобным нарысам гісторыі беларускай літаратуры, «Літва i Русь у гістарычных, геаграфічных, статыстычных i археалагічных адносінах» (1875), нарысы гісторыі i культуры Беларусі ў «Жывапіснай Расіі» (т. 3, 1882, перавыданне 1993). Апошнія гады К. цяжка хварэў i жыў у вялікай беднасці.

К. не меў спецыяльнай адукацыі, працаваў у неспрыяльных умовах, але паспеў зрабіць нямала ў розных галінах навукі i культуры. Як даследчык духоўнай культуры беларускага народа i літаратуразнавец, збіральнік літаратурнакультурных сіл ён адыграў прыкметную ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Свае зборы i рукапісы ён завяшчаў кракаўскаму Нацыянальнаму музею. Зараз яго архіў захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, частка архіва зберагаецца ў Нацыянальным дзяржаўным архіве Літвы ў Вільнюсе.

 

Літ.: Зямкевіч Р. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911; Янчук Н. А.К.Кйркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М., 1988. Г.В.Кісялёў.

 

 

КЛІМАШЭЎСКІ Іпаліт (19.1.1802—18.9.1874)

 

Пісьменнік, педагог, бібліятэкар. Нарадзіўся ў мяст. Капаткевічы на Мазыршчыне. У 1820—22 i 1826—27 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. У 1830 ён выдаў «Noworocznik Litewski na 1831» («Літоўскі каляндар на новы 1831»). Прымаў удзел у паўстанні 1830—31. Пасля задушэння паўстання ў 1832 эмігрыраваў у Фран­цию. У 1841 разам з А.Астроўскім, В.Звіркоўскім i Ф.К.Гадэбскім заснаваў у Версалі таварыства Віленскай бібліятэкі i на грамадскіх пачатках стаў яе першым бібліятэкарам. Бібліятэка прызначалася для эмігрантаў з Польшчы, Беларусі i Літвы. Меркавалася, што яна стане асновай новага кнігазбору Віленскага універсітэта замест закрытага царскімі ўладамі. Атрымала назву ВерсальскаВіленскай, або Поль­скай, бібліятэкі ў Версалі. Пачаткам кнігазбору сталі кнігі, падараваныя Астроўскім, Ф.Зельтнерам i інш., збор рукапісаў самога К. i інш. пісьмовых крыніц, якія тычыліся паўстання i жыцця эмігрантаў. На працягу 1841 —43 К. надрукаваў некалькі інфармацыйных паведамленняў пра бібліятэку. Да 1847 у гэтай бібліятэцы было 4 тыс. тамоў, 2 апрацаваныя каталогі. 3 1.10.1847 К. пачаў працаваць дырэктарам эмігранцкай школы ў прыгарадзе Парыжа Батыньёлі i адначасова стаў апекуном школьнай бібліятэкі, якая налічвала 2 тыс. тамоў i папоўнілася за кошт падараванняў, у тым ліку з кнізабору Ю.І.Крашэўскага. Намаганнямі К. ў 1849 школьная бібліятэка аб'яднана з ВерсальскаВіленскай i рэгулярна папаўнялася з пазнанскіх кнігарняў; ахвяравалі ёй свае кнігі І.Лялевель i інш. У 1865 яна налічвала 21 383 тамы, 5 тыс. малюнкаў i гравюр, 2 тыс. геаграфічных карт i больш за 500 рукапісаў. У 1874 зза адсутнасці памяшкання бібліятэку вырашылі перавезці ў Полынчу ў г. Курнік да кнігазбораў Дзялынскіх. Пасля смерці К. гэты намер ажыццявіў яго пераемнік А.А.Рупрэхт, які ў хуткім часе i сам памёр. У 1880 бібліятэка перайшла да ўласнікаў Курніка Замойскіх, якія ў 1925 стварылі так званы Курніцкі фонд i перадалі яго дзяржаве. У 1953 гэта бібліятэка ўключана ў склад бібліятэк Польскай акадэміі навук, рукапісы з батыньёльскіх збораў захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.

 

Літ.: Slownik pracownikow ksiazki polskiej. Warszawa; Lodz, 1972. S. 415—416.

K0P3AH Тадэвуш Сільвестр (9.11.1839—8.3.1918)

 

Псторык, публіцыст. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскую гімназію, потым Маскоўскі універсітэт (1859). Працаваў настаўнікам гімназіі ў Коўне, пісаў карэспандэнцыі ў «Коло­кол» А.Герцэна. У 1861 за ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях арыштаваны i высланы ў Арэнбург. Вярнуўшыся са ссылкі, з 1869 жыў i працаваў у Варшаве. 3 1902 правадзейны член Акадэміі ведаў у Кракаве. Даследаваў пытанні нацыянальнай i ўсеагульнай гісторыі, тэорыі i методыкі гістарычнага даследавання, гістарыяграфіі, эканомікі Полынчы. Аўтар прац «Унутраная гісторыя Полынчы пры Станіславе Аўгусце» (т. 1—4, 1882—86), «Касцюшка» (1894), «Доля i нядоля Яна Сабескага» (т. 1—3, 1898). Ва ўспамінах пра гімназічныя гады «Мой дагістарычны дзённік» (выдадзены ў 1912) шмат звестак з культурнага жыцця Мінска, беларускіх прымавак. Адзін з раздзелаў гэтых мемуараў («Мінск у сярэдзіне XIX стагоддзя») надрукаваў у «Мінскім календары» (1908).

 

Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 180—181.

 

КОРСАК Юліян (13.2.1806— 30.8.1885)

 

Паэт i перакладчык. Нарадзіўся ў Слоніме. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823—26). 3 1829 жыў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў в. Страла (Дзятлаўскі рн). Апошнія гады жыцця правёў у Навагрудку. Пісаў на польскай мове. Аўтар кніг «Вершы» (1830, 2е выданне 1836) i «Новыя вер­шы» (т. 1—2, 1840), куды ўвайшлі тво­ры з беларускай тэматыкай: «Да Нема­на», «Да І(гната) Д(амейкі)» i інш. Пад уплывам творчасці А.Міцкевіча засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоўваў класічныя i беларускія фальклорныя матывы. На поль­скую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф.Шылера, Дж.Байрана, У.Шэкспіра. Некаторыя вершы К. («Пілігрым», «Баркарола») пакладзены на музыку С.Манюшкам. У.Сыракомля прысвяціў К. артыкул «Нататкі з дзіцячых уражанняў» (1853).

 

Літ.: Korespondencja filomatow. Т. 5. Krakow, 1913.


KPACIHCKI

(Скорабагаты) Валяр'ян (1795—22,12.1855)

 

Друкар, гісторык, публіцыст. Нарадзіўся на Беларусі. Адукацыю атрымаў на гісторыкафілалагічным факультэце Віленскага універсітэта (1818—22). 3 1822 працаваў асэсарам у Варшаве. У 1828 распачаў выданне універсальнай энцыклапедыі, аснову якой складаў пераклад нямецкага энцыклапедычнага лексікона («Conversations Lexicon»), дапоўненага артыкуламі мясцовай тэматыкі. Для рэалізацыі гэтага прадпрыемства К. набыў неабходнае абсталяванне i заснаваў першую ў Полыпчы стэрэатыпную друкарню ў Варшаве. Першым яго вы­даннем быў «Псалтыр Давіда» ў перакладзе Ф.Карпінскага (1829), потым раманы В.Скота (у серыі «Бібліятэка но­вых раманаў»), а таксама падручнікі, у тым ліку «Буквар польскі» (1830). Кнігі, што выдаваліся К., адметныя выдатным друкам i нізкім коштам. Усяго К. надрукаваў каля 50 выданняў, якія прадаваліся непасрэдна з друкарні або праз варшаўскія кнігарні ці ў правінцыі. Друкарня выпускала такса­ма віньеткі i інш. паліграфічную аздобу. Задуманая К. універсальная энцыклапедыя не змагла выйсці ў свет, надрукавана для спробы толькі некалькі сшыткаў 1га тома, зза таго што пачалося паўстанне 1830—31. У час паўстання К. выдаў кнігі «Арол Белы i Пагоня» i «Паляк сумленны». У час задушэння паўстання К. выехаў з дыпламатычнай місіяй Часовага ўрада ў Англію i на радзіму не вярнуўся. Без яго ў друкарні выпушчаны «Гімн» i «Ода на вольнасць» Ю.Славацкага i «Гімн да маладосці» А.Мі'цкеві'ча (1830—31).

 

 

КРАЧКОЎСКІ Юльян Фаміч (25.7.1840—25.7.1903)

 

 

Беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык i педагог. Нарадзіўся ў в. Азяты Жабінкаўскага рна. У 1861 скончыў СанктПецярбургскую духоўную акадэмію. Адмовіўся ад ду­хоўнага сану, працаваў настаўнікам рускай мовы ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам на­родных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі, дырэктарам Полацкай настаўніцкай семінарыі i Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. У 1888— 1902 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Укладальнік 16га i 20га тамоў, аўтар прадмоў да ix i да 25га тома «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». У 1900—02 пад яго рэдакцыяй i з яго прадмовамі выйшлі 12ы i 13ы тамы «Археаграфічнага зборніка дакументаў». Апублікаваў нарыс пра старажытную Вільню («Старая Вільня да канца XVII стагоддзя», 1893) i зборнік дакументаў пра гісторыю Віленскай навучальнай акругі («Гістарычны агляд дзейнасці Віленскай на­вучальнай акругі за першы перыяд яе існавання, 1803—1832», 1903). Аўтар першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў i выхаванне дзіцяці («Нарысы быту заходнярускага селяніна», 1869) i фальклорнаэтнаграфічнага зборніка «Быт заходнярускага селяніна» (1874), прысвечанага сямейным (пераважна вясельным) i каляндарнааграрным абрадам беларусаў, у якім акрамя вядомых матэрыялаў выкарыстаны i новыя запісы. К. ў працах па методыцы педагагічнага выхавання ў навучальных установах прытрымліваўся даволі рэакцыйных поглядаў [«Рускапольскія адносіны....», 1896 (пад псеўд. Бібліяфіл)].

 

Літ.: Г о л у б В. Ю.Ф.Крачковский. Вильна, 1904; Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 118—122; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковеде­нию истории Белоруссии феодального пе­риода. М., 1973. С. 110—113.


КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан (11.3.1827—1.7.1896)

 

Пісьменнік, кампазітар, астраномаматар. Нарадзіўся ў в. Доўгае Пружанскага рна. Брат Ю.І.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. У спадчынным (па маці) маёнтку ў Раманове на Падляшшы (цяпер Полынча) заснаваў астранамічную i метэаралагічную абсерваторыю, меў бібліятэку, у якой была значная колькасць старадрукаў, матэрыялы з архіва Сапегаў, кнігі па прыродазнаўстве, фізіцы, гісторыі, мастацкай літаратуры. К. сабраў значную колькасць гербаў, польскіх хронік i інш., багаты матэрыял часоў праўлення СЛ.Панятоўскага, поўны комп­лект твораў Ю.Крашэўскага. Пісаў гістарычныя аповесці, мемуары, абразкі «Брэсцкі канюшыц» (1875), «Патурчэнцы» (1895), «3 успамінаў кашталяніца» (1896) i інш., творы пра падзеі, якія адбываліся пераважна на Бела­русь Пісаў камедыі, вершы, займаўся музыкай, стварыў некалькі канцэртаў, санат i мініяцюр для фартэпіяна, у некаторых з ix выкарыстаў народныя матывы. Пасля смерці К. бібліятэка (каля 10 тыс. тамоў) засталася яго сы­ну Крыштофу, які ахвяраваў частку яе фондаў бібліятэцы імя Лапацінскага ў Любліне, архіўныя матэрыялы — Ягёлонскай бібліятэцы.

 

 

КРАШЭЎСКІ Юзаф Ігнацы (псеўд. Б.Балеславіта, Др. Амега, К.Пастарнак i інш.; 28.7.1812—19.3.1887)

 

 

Пісьменнік, гісторык, выдавец, ілюстратар, бібліяфіл, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і пружан­скага харунжага. Дзяцінства правёў у в. Доўгае каля Пружан. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі i Віленскім універсітэце. За ўдзел у антыцарскай змове ў 1830—32 зняволены ў турму. Друкавацца пачаў з 1830. На працягу ўсяго жыцця займаўся публіцыстычнай i выдавецкай дзейнасцю. У 1841—51 рэдагаваў віленскі часопіс «Атепаешп» («Атэнэум»), з 1860 у Варшаве, рэдактар газ. «Gazeta Polska* («Польская га­зета»). Літаратурная спадчына К. складае каля 600 тамоў (проза, паэзія, драматургія, літаратурнакрытычныя артыкулы, працы па гісторыі, філасофіі i інш.). У гісторыю літаратуры ўвайшоў як буйны раманіст, які ў творчай эвалюцыі прайшоў шлях ад рамантызму да рэалізму. Класікі польскага рэалізму бачылі ў ім свайго папярэдніка i настаўніка. Аўтар паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840— 45), якую рэцэнзаваў Я.Чачот. Цяжкае жыццё беларускага i ўкраінскага сялянства адлюстраваў у творах: «Гісторыя Саўкі» (1842), «Уляна» (1843), «Астап Бандарчук» (1847), «Хата за вёскай» (1853—54), «Ярмола» (1856), «Гісторыя калка ў плоце» (1859), «На Палессі» (1883). Мінуламу Полынчы, Беларусі, Літвы i Украіны прысвечаны раманы «Апошнія з слуцкіх князёў» (1841), «Жыгімонтаўскія часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графіня Косель» (1873), «Бруль» (1874), «Старая казка» (1876), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1885) i інш. У камедыях «Пане Каханку» i «Радзівіл у гасціне» апісаў падзеі, што адбываліся ў Нясвіжы. Аўтар навуковых прац «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы i дахрысціянскай Літве» (1860) i інш. Свае падарожжы па Беларусі апісаў у нарысах «Пінск i Піншчына» (1837—38), «Успаміны Валыні, Палесся i Літвы» (1840), «Малюнкі з жыцця i падарожжаў» (1841—42), «Адзенне сялян i мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына i Пружан» (1859—60). Побач з красамоўным апісаннем пры­роды ў гэтых працах прыводзяцца каштоўныя звесткі пра жыццё народа, яго заняткі, прылады працы, жыллё, адзенне i ежу. Аўтар добразычліва ставіцца да селяніна, дае яскравыя замалёўкі з тагачаснага жыцця беларуса,спачувае яго цяжкай долі. К. выступаў пераважна з ліберальных пазіцый, верыў, што класавы мір можа быць дасягнуты праз пашырэнне асветніцкіх i гуманістычных ідэй.

К. валодаў таксама талентам маста­ка: маляваў тыпы беларускіх сялян, вясковыя будынкі, пейзажы, рабіў ілюстрацыі не толькі да сваіх твораў, але i да твораў інш. аўтараў (К.Гышкевіча, У.Сыракомлі i інш.), гравіраваў i аздабляў вокладкі да кніг. У час знаходжання на Валыні склаў на французскай мове каталог (застаўся ненадрукаваным) бібліятэкі А.Урбаноўскага, адной з самых значных у гэтым краі. У канцы 1868 К. заснаваў сваю друкарню, у якой на добрым паліграфічным узроўні выдаваў творы польскіх аўтараў i кнігі польскай тэматыкі. Асабістая бібліятэка К. налічвала некалькі тысяч тамоў, сярод якіх былі старадрукі, гістарычная літаратура, багаты збор гравюр (каля 6 тыс.) i малюнкаў. Значныя матэрыялы ён сабраў па гісторыі віленскіх выданняў, дзеячаў кнігадрукавання, кнігарняў i бібліятэк (пазней гэтыя матэрыялы выкарыстаны бібліёграфам К.Эстрайхерам). Кнігі са сваёй бібліятэкі К. ахвяраваў эмігранцкім бібліятэкам у Парыжы i ў інш. месцах. Калекцыя гравюр ім прададзена бібліятэцы Браніцкіх. Пасля задушэння паўстання 1863—64 па загадзе царскіх улад пакінуць межы Расійскай імперыі К. выехаў з Варша­вы i да канца жыцця знаходзіўся ў эміграцыі ў Жэневе.

 

Тв.: Собр. соч. Кн. 1—52. Пб., 1915.

Ліш.: Danek W. Jozef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1973.

КУКАЛЬНІК Нестар Васілевіч [8(20).9.1809— 8(20). 12.1868]

 

Драматург i паэт. Нарадзіўся ў сям'і прафесара Педагагічнага інстытута ў Вільні. Дзяцінства яго прайшло ў маёнтку бацькі ў Віленскай губ., адкуль ён у 1820 пераехаў у Нежын, дзе вучыўся ў мясцовым ліцэі разам з М.В.Гогалем. Быў адным з лепшых навучэнцаў ліцэя, шмат чытаў, пісаў вершы, песні, драмы, займаўся ў самадзейным тэатры. Прымкнуў да гуртка прафесара Белав'усава, які ў сваіх лекцыях выступаў супраць самадзяр­жаўнага дэспатызму. За «крамольныя» паводзіны пры выпуску К. пазбаўлены цывільнага чына 12га класа i залатога медаля. Быў прызначаны выкладчыкам рускай мовы i славеснасці ў Віленскую гімназію. Праз 3 гады ўладкаваўся на службу ў міністэрства фінансаў, дзе працаваў каля 25 гадоў, па службовых справах часта ездзіў па ўсёй Расіі. У 1836 распачаў выдавецкую дзейнасць: выпускаў «Художественную газету», потым часопісы «Дагерротип» i «Ил­люстрация». Быў вельмі пладавітым пісьменнікам, выпускаў штогод дзесяткі драм i раманаў. 3 гістарычных раманаў К. найбольш папулярныя былі «Эвеліна дэ Вальероль» (1841) i «Альф i Альдона» (1842) пра маральны стан i палітычнае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім сярэдзіны 14 ст. Мноства аповесцей i 'апавяданняў прысвечаны часу праўлення Пятра I. Рэзка адышоўшы ад ліберальных захапленняў маладосці, пачаў усхваляць самадзяржаўную ўладу, народ паказваў як пасіўны безаблічны натоўп. П'есы К. былі забыты яшчэ пры яго жыцці. В.Р.Бялінскі лічыў, што К. меў нейкія літаратурныя дараванні i белетрыстычны талент, але ў яго не было творчых здольнасцей, яго п'есы назваў узорам «абстрактнай ідэальнасці». Некаторыя лірычныя песні К. пакладзены на музыку М.Глінкам («Жаваранак», «Калыханка», «Сумненне» i інш.).

 

КУЛАКОЎСКІ Ігнат Рыгоравіч (1800—70)

 

Беларускі грамадскі дзеяч, педагог. Нарадзіўся ў в. Янаўшчына на Гродзеншчыне ў сям'і незаможнага беларускага шляхціца. Скончыў Свіслацкую гімназію ў пач. 1820х гадоў. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Варшаўскім універсітэце. У 1830я гады займаў розныя пасады ў Гродзенскай губернскай адміністрацыі, нейкі час служыў у Гродзенскай дырэкцыі на­родных вучылішчаў, быў ганаровым наглядальнікам вучылішчаў Гродзенскага пав. К. прыцягнуў да сябе ўвагу вышэйшых урадавых i навуковых колаў сваёй вялікай «Запіскай» у Депар­тамент народнай асветы пра выкладанне гісторыі краю ў вучылішчах Беларусі i стварэнне спецыяльных падручнікаў для беларускага юнацтва. У «Запісцы» ён з горыччу нагадваў пра тое, як цяжка складваўся гістарычны лес беларускага народа на працягу стагоддзяў у выніку настойлівых акаталічвання, дэнацыяналізацыі i паланізацыі. К. прапанаваў карэнным чынам змяніць змест выкладання гісторыі, літаратуры i мовы ў школах Бе­ларусь увесці «яснае, сістэматычнае выкладанне ў вучылішчах гісторыі Заходніх губерняў пад выключнай назвай «Гісторыя краю, выкладанне мовы i літаратуры славянскай». На думку К., падручнікі па гэтых праблемах павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў, на прыкладах тлумачыць ім падабенства говараў i звычаяў, гістарычную супольнасць з інш. брац

кімі славянскімі народамі. Вялікае выхаваўчае i пазнавальнае значэнне К. надаваў вывучэнню старажытнай мовы i літаратуры, якія ён разглядаў як сродак для аднаўлення ўласнай гісторыі Беларусь вывучэння i развіцця мовы i літаратуры беларусаў. У будучым К. бачыў неабходнасць вывучэння ў шко­лах беларускай мовы, а таксама выданне для краю перыядычнага літаратурнага органа на мове народа. Адначасова з пазначанай запіскай ён перадаў у дэпартамент падрабязны праект рэарганізацыі жаночай адукацыі на Беларусі, лічыў, што існуючая на той час сістэма не толькі не адпавядае сваім мэтам, але i шкодная. Хоць прапанаваны ім праект быў крокам наперад у галіне жаночай адукацыі ў Расіі, царскія чыноўнікі пакінулі яго без увагі.

КУЛЖЫНСКІ Рыгор Іванавіч [1838—191СХ?)]

 

Беларускі этнограф i фалькларыст. Скончыў Нежынскі ліцэй. 3 1861 працаваў настаўнікам гімназій у Свянцянах, Мазыры, Гродне, інспектарам на­родных вучылішчаў Гродзенскай, з 1869 — Мінскай губ., з 1875 дырэктар народных вучылішчаў Варонежскай губ. Выступаў у абарону царызму i праваслаўя. Надрукаваў артыкулы «Гродзенскія лісты: [Беларускія паданні i песні пра святога КЭр'я]», «Сяло Казанскае, былое Куродзічы, Рэчыцкага павета Мінскай губерні» (абодва 1865—66), «Пра зборнік заходнерускіх прыказак i прымавак» (1866), «Нататка пра гісторыю народнай паэзіі», «Пра этнаграфічныя звесткі, што датычацца Заходняй Расіі» (1867), «Пра духоўныя простанародныя песні ПаўночнаЗаходняга краю», «Мінск губернскі» (абодва 1868), «Сцэны з бела­рускага побыту», «Батлейка» (абодва 1873) i інш. 3 1883 выдаваў у Харкаве часопіс «Благовест», дзе ў 1885—86 апублікаваў «Успаміны пра ПаўночнаЗаходні край (1861 —1874 r.)» i расказаў пра сваю дзейнасць на Беларусі ў 1861—74. Склаў рукапісны зборнік «Песні, казкі i прыказкі ПаўночнаЗаходняга краю», куды ўвайшло больш за 500 твораў з Гродзенскай, Мінскай i Віленскай губ. (не збярогся), зборнік «Простанародныя беларускія песні, запісаныя ў Мінскай губерні» (16 тэкстаў з нотамі, зберагаецца ў архіве Геаграфічнага таварыства ў СанктПецярбургу). В. I. Скідан.

 

КУРГАНОВІЧ Тамаш (1801—65)

 

Педагог, мовазнавец. Нарадзіўся ў Брэсце. Скончыў курс навук на факультэце літаратуры i прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта ў 1824. Працаваў выкладчыкам старажытных моў у гімназіях Вільні, Коўна, Беластока i Гродна. 3 1833 выкладаў поль­скую мову ў галоўным педагагічным інстытуце ў Пецярбургу. 3 1840 у Вар­шаве, спачатку выкладчык у рэальным вучылішчы, a з 1846 прафесар рымскакаталіцкай духоўнай акадэміі. У 1859 выйшаў у адстаўку. Асноўным прадметам яго навуковых даследаван­няў была польская мова. Аўтар працы «Параўнанне польскай мовы з іншымі' славянскімі мовамі...» (1840). Памёр у Варшаве.

 

 

КУСЦІНСКІ Міхаіл Францавіч (28.9.1829—1905)

 

Археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Завідавічы на Віцебшчыне (цяпер Лепельскі рн). Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, Пецярбургскі універсітэт. У 1850—90 даследаваў археалагічныя помнікі Віцебшчыны, склаў яе археалагічную карту. Падтрымліваў сувязь з археолагамі Пецярбурга i Масквы. Зрабіў для Пецярбургскай акадэміі мастацтваў табліцу з пералікам курганоў i гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губ. Упершыню на Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай i суседніх губерняў. Першы ў 1874 даследаваў Гнёздаўскія курганныя могільнікі пад Смаленскам, тэрыторыю ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра i Волгі. Вывучаў Барысавы камяні — манументальныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэрыторыі Беларусі. У сваім маёнтку Завідавічы стварыў музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. 3 1874 член Маскоўскага археалагічнага таварыства (членкарэспандэнт з 1867). Удзельнік 1га археалагічнага з'езда ў Маскве (1869), на якім выступіў з дакладам пра раскопкі курганоў на Лепелыпчыне.

 

 

КУТАРГА Міхаіл Сямёнавіч [6(18)7.1809—26.5(7.6). 1886]

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 343; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.216.229 (0.136 с.)