Политико-правовые взгляды Ф. Скорины и Л. Сапеги. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Политико-правовые взгляды Ф. Скорины и Л. Сапеги.



Адным з найбольш знакамітых прадстаўнікоў эпохі Адраджэння з’яўляецца Францыск Скарына (1490 (?) – 1551 (?) гг.). Даты нараджэння і смерці мысліцеля дакладна невядомы.

На думку А. Агіевіч, пры хрышчэнні Скарына атрымаў імя Георгій, бо быў з праваслаўнай сям’і. Імя Францыск – гэта літаратурны псеўданім, які Скарына атрымаў пры паступленні ў гільдыю друкароў (некаторыя – што быу каталиком).

Паводле дакументаў, у якіх апошні раз упаміналася прозвішча Ф. Скарыны, даследчыкі мяркуюць,

што ён памёр у 1551 ці ў пачатку 1552 года. Месца пахавання Скарыны невядома.

Вызначальны ўплыў на светапогляд Скарыны мела Біблія. «В сей книзе, – пісаў Скарына аб Бібліі, – вси законы и права, ими же люде на земли справоватися имають, нописаны суть. В сей книзе лекарства душевные и телесные зуполне знайдете».

Палітыка-прававыя погляды Скарыны атрымалі найбольшае абагульненне ў яго прадмове да пятай кнігі Маісеева «Второзаконие».

Асновай маральных законаў Скарына лічыў 10 боскіх запаветаў, якія Бог праз прарока Маісея перадаў народам. Кожны народ, на падставе гэтых запаветаў, прымае юрыдычныя законы сваёй дзяржавы. Адыход заканадаўства дзяржаў ад боскіх запаветаў нясе пакаранні: войны, грамадскія хваляванні, бунты, эпідэміі і іншыя няшчасці.

Скарына адзначаў, што «людьское естество двояким законом бываеть справовано от господа бога, то ест прироженым, а написаным». Такім чынам, Скарына падзяляў права на закон«прироженый» – натуральнае права – і закон«написаный» – пісанае права.

На думку Скарыны, натуральнае права (закон «прироженый»), гэта закон божы. Калі закон «прироженый» – закон божы, у такім выпадку ён павінен мець вяршэнства над«пісаным» правам, выступаць зыходным для яго.

Пісанае права (законы) падзяляў:

– на боскае («от бога ест даный, яко суть книги Моисеовы и светое Евангелие, или от людей уставленый, яко суть правила святых отець на сборех пописаные»

– права земскае («еже единый народ с своими старейшинами ухвалили».

Скарына даў сваю класіфікацыю земскага права, якое складалася з нормаў:

– грамадзянскага і сямейнага права («яко мужа и жены почтивое случение, детей пилное выхование, близко живущих схожение, речи позыченое навращение, насилию силою отпрение, ровная свобода всем, общее имение всех»);

– міжнароднага (языческого») права («другое право – языческое, от многих убо языков ухвалено ест, яко земель чужих мечем доставание, градов и мест утвержение, послов без переказы отпущение, миру до часу прирченого выполнение, войны неприятелем своим оповедание»);

– дзяржаўнага права («Иное – царское);

– вайсковага права («Некое же право – рицерское или военное, еже на войне соблюдаемо бываеть. Яко справовати полки, знати своя места, разумети глас труб, делити користи, давати оброки…»

– («Иное пак право местъское, иное морское, а иное купецькое...»)

Скарына сцвярджаў, што «яко праведнаму закон не ест положен» – чалавек добры можа жыць і без прававых прадпісанняў, бо ён жыве па боскіх (маральных) запаветах і нормах. «И вчинены суть права, или закон, – адзначаў Скарына, – для людей злых, абы боячися казни, усмирили смелость свою и моци не мели иным ушкодити».

Мэта дзяржавы, на думку Скарыны, – дасягненне ўсеагульнай карысці, лепшага жыцця. Палітычны ідэал Скарыны – асветная, гуманная і моцная манархія. Манарх павінен быць набожным, мудрым, справядлівым, кіраваць дзяржавай у адпаведнасці з законамі. Разам з тым гасудар павінен быць моцным і грозным, каб бараніць свой народ ад ворагаў і злачынцаў.

Сапега Леў Іванавіч (1557 – 1633 гг.).

Магнат, займаў высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве: канцлера ВКЛ, гетмана ВКЛ, віленскага ваяводы. Веравызнанне змяняў двойчы: з праваслаўя перайшоў у пратэстанты, а затым стаў каталіком.

Значны ўклад унёс у распрацоўку і распаўсюджванне Статута ВКЛ 1588 года.

У звароце да вялікага князя Жыгімонта ІІІ Сапега адзначыў значэнне пісанага права.«Гаспадары і каралі гэтага свету, – пісаў Сапега, – ажыццяўлялі ўладу над людзьмі не паводле якога-небудзь пісанага права або статута, а толькі паводле сваіх уяўленняў і меркаванняў» [11, с. 249], а таму «ад годнага свайго абавязку адступалі і толькі на сваю карысць справы наварочвалі, пра агульнае дабро для ўсіх мала дбавалі». Гэтая несправядлівасць стала асноў най прычынай, «што ў людзей з’явілася агіда да іх улады і кіравання».

Пісанае права, бо яно вырашае дзве важныя задачы. Па-першае, права, на думку Сапегі, павінна захоўваць«абывацеляў» дзяржавы ад злоўжыванняў з боку манарха (ад тыраніі).

Па-другое, закон павінен забяспечваць дзяржаве ўнутраны парадак, быць скіраваны супраць усякага свавольства і самаўпраўства.

Закон, паводле вызначэння Сапегі, гэта «аброць» і «цуглі», каб стрымаць злачынцаў ад гвалту і свавольства.

З паслання відаць, што Сапега падтрымліваў утварэнне ўніяцкай царквы на Беларусі, лічыў, што

рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Але ён быў катэгарычным праціўнікам гвалту і насілля з боку ўніяцкіх святароў у адносінах да праваслаўных.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-09-26; просмотров: 57; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.122.4 (0.005 с.)