Х-ка “Бел нар. песні” у 4 тамах Шырма 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Х-ка “Бел нар. песні” у 4 тамах Шырма



У 1959 – 1976 гг. быў апублікаваны чатырохтомны збор Р. Шырмы "Беларускія народныя песні". У першым томе пададзены любоўныя, баладныя, бытавыя, жартоўныя і іншыя песні.

У пачатку зборніка змешчаны песні закаханай дзяўчыны. ("Чырвона каліна ды ў лесе стаяла","Ой, ляцелі гусі", "Жыта спее", "Ах ты, дубе, ты бяроза", "Закукавала зязюля" і інш.,уключаны балады, ("Ты бяроза кудравая", "Гэй, там пры дарозе", "Выпраўляла маці" і інш.), а таксама бытавыя песні, жартоўныя песні ("Захацеў я жаніціся", "Мой міленькі захварэў" і інш."Наварыў верабей піва", "Залажыў верабей на прыпечку жніва" і інш.).!!!ў ім упершыню былі апублікаваны з мелодыямі песні пра каханне, балады і жартоўныя.

У другім томе пазаабрадавыя песні – аб жаночай долі, сіроцкія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, батрацкія, прымацкія, песні няволі і змегання (усяго 288 песень),вылучаюцца вострым сацыяльным зместам, у іх паказваецца нялёгкая доля беднякоў, якія ідуць у наймы да багацеяў або ў прымы.Сямейна-бытавыя песні, уключаныя ў два раздзелы "Жаночая доля" і "Нядобраная пара", адзначаюцца вялікай эмацыянальнай пачуццёвасцю "Матка ж мая старэнькая" дачка папракае маці за тое, што яна яе не збудзіла рана,паказваецца канфлікт паміж жорсткай свякрухай і маладой нявесткай

У трэці том песні земляробчага календара – веснянкі, валачобныя, юраўскія, купальскія і пятроўскія, жніўныя, восеньскія, калядныя і масленічныя (усяго 194 песні).Валачобныя песні, у якіх велічаецца гаспадар і яго гаспадарка,вобразы сына, жонкі, гаспадара,адлюстраваліся клопаты селяніна"брама падуняна, абгародка пазлачана", сталы стаяць цясовы, пасціланы абрусы сурвятовыя", "панскія дзеткі, як у горадзе кветкі".Песні купальскія і пятроўскія вылучаюцца высокай мастацкасцю, якія характарызуюцца высокай вобразнасцю, матывамі і структурай.Шмат жніўных песень адпавядаюць яркім малюнкам жыцця жанчыны пад сацыяльным і сямейным прыгнётам.змешчаны дажыначныя песні, а таксама песні яравога жніва і восеньскія. многія калядныя і масленічныя песні.

У чацвёртым томе вясельныя песні, жарты, прыпеўкі, танцы, многія з якіх і сёння папулярныя ў народзе.спачатку апісанне беларускага вяселля, а потым творы групіруюцца паводле асноўных этапаў абраду: "Заручыны", "Вяночкі", "Перад выездам да шлюбу", "Пасля шлюбу", "Вяселле ў маладой", "Сіроцкія", "Як выяджаюць па маладую", "Каравай, благаслаўляюць маладых", "Прыданне", "Спевы, жарты, прыпеўкі і танцы".

Многія танцы, сабраныя ў томе, вельмі якасныя ў мастацкіх адносінах.называў вяселле своеасаблівай народнай операй з пралогам, драматычнай кульмінацыяй і заўсёды шчаслівым заканчэннем.

Зім. пес.

Веснав. пес.

Лет. пес.

Вос.пес.

Хрэсьб.пес.

Хрэсьбінныя песні  здабытак толькі беларусаў. Гэтыя песні ў рускіх і ўкраінцаў з цягам часу зніклі. Прычына, відаць, у адпаведных гістарычных і сацыяльна-эканамічных умовах. У гэтым вялікая каштоўнасць беларускіх хрэсьбінных песень, яны дазваляюць даследаваць той раздзел старажытнага фальклору, які ўжо даўно невядомы ні ў рускай, ні ва ўкраінскай народнай творчасці.

Разгледзім некаторыя абрадавыя дзеянні, якія жанчына рабіла ўжо задоўга да наступлення родаў. Перш за ўсё ўвесь перыяд цяжарнасці быў насычаны безліччу забабонаў, прыкмет, абмежаванняў, якія рэгулявалі паводзіны цяжарнай, засцерагалі яе ад дзеянняў небяспечных сіл для яе самой і будучага дзіця. Народныя ўстанаўленні раілі цяжарнай пазбягаць спалоху, а калі спужаецца, не хапацца рукамі за твар, каб у дзіцяці, якое родзіцца, не было бачных плям; нельга было глядзець на нябожчыка, каб дзіця не было хваравітым і бледным, насіць адзенне з вузельчыкамі, каб не наклікаць цяжкія роды і г.д. Некаторыя забароны мелі раыцянальны характар і вынікалі з жыццёвага вопыту.

Парадзіху імкнуліся засцерагчы ад чужых вачэй, каб пазбегнуць сурокаў і злоснага чаравання. Наступленне родаў утойвалася ад старонніх і нават блізкіх. Па сутнасці ідэальным было, калі аб гэтым ведалі толькі муж і бабка-павітуха. Магічным сродкам лічыліся таксама адмыканне дзвярэй, развязванне вузлоў, распусканне паясоў, расшпільванне каўнерыкаў і іншыя дзеянні, а таксама замовы. Пры цяжкіх родах ішлі да папа прасіць, каб ён раскрыў у царкве царскія вароты (гэта законы першабытнай язычніцкай магіі, на якіх грунтаваліся развязванне вузлоў і іншыя чарадзейныя прыёмы.

Выкарыстоўвалі таксама розныя практычныя прыёмы народнай медыцыны, заснаваныя на жыццёвым вопыце.

Пасля родаў займалі дзеянні, якія павінны былі абараніць навароджанае дзіця ад "варожай" нячыстай сілы. Важнейшую ролю мела абмыванне вадой, якой надавалася значэнне ачышчальнасці.

Са старажытных часоў ва ўсіх плямён і народаў вада лічылася моцным ачышчальным і ахоўным магічным сродкам. Сваё значэнне яна захавала і да нашых часоў. Можна прыгадаць хаця б купанне ў рацэ і качанне ў росным аўсе ў купальскую ноч, абрадавы выган жывёлы на юраўскую расу, якой прыпісвалася значэнне засцерагальнага сродку і інш.

Ахоўны абрад абмывання вадой або апусканне ў яе існаваў задоўга да ўвядзення хрысціянскага таінства хрышэчння. Абрад хрышчэння ўвабраў у сябе першабытныя вераванні старажытных людзей, якія надавалі вадзе цудадзейную сілу, што здольна адганяць варожых духаў.

Хрысціянства, захаваўшы значэнне ачышчальнага і магічнага сродку, надало гэтаму старажытнаму абраду царкоўную форму хрышчэння і првстасавала яго да сваіх рэлігійных дагматаў і сваёй ідэалогіі. Хрышчэнне царква звязвала з вучэннем аб граху, ад якога барад нібыта вызваляў, а навароджаны, такім чынам далучаўся да царквы. Гэты абрад ("хрышчэнне Русі") новая рэлігія, не без гвалту прымусу, укараніла ў Кіеўскай Русі.

Хрэсьбінныя песні не адзіны жанр, які дастасаваны да беларускай радзіннай абраднасці. Вядомы таксама прыгаворкі кума і бабкі, а таксама хрэсьбінныя прыпеўкі, відаць, позняга паходжання.

Паступова хрэсьбінныя песні страцілі абрадава-магічныя дзеянні і набылі рысы велічальнага, гуллівага і жартоўнага характару, што выконваліся толькі ў адпаведныя моманты хрэсьбіннага святочнага застолля.

Вясельн.пес.

У беларускім вяселлі вылучаюцца наступныя тэматычныя групы песень:

Апавядальныя песні. Асноўнае іх прызначэнне  апісанне і тлумачэнне ўсіх дзеянняў, якія адбываюцца ў час вяселля. Галоўная ўвага ў іх удзяляецца не таму, што думаюць, адчуваюць вясельныя персанажы, а што яны згодна з абрадам выконваюць.

Імператыўныя песні  гэта песні закліку, загаду, наказу, парады, просьбы. Яны напамінаюць пра існуючы этыкет, устаноўлены звычаямі вясельнага абраду. Сюжэт гэтых песень разгортваецца ў канкрэтнай і выразнай форме.

Заклінальныя песні з'яўляюцца заклёнамі-заклікамі, скіраванымі да звышнатуральных магічных сіл (святой нядзелькі, добрай гадзіны, язычніцкіх божастваў і інш.). Гэтыя песні маюць магічны характар і выступаюць у выглядзе формул. У беларускім вяселлі заклінальнымі песнямі пачынаюцца ўсе яго важнейшыя этапы.

Велічальныя песні ўшаноўваюць асноўных удзельнікаў вяселля, асабліва маладую і маладога і іх блізкіх. Па свайму паходжанню яны магічнага характару і выконваліся ва ўсталяваныя традыцыяй моманты (калі маладых апраналі, пасля зводзін, пасля клеці, у гонар цнатлівасці маладой і інш.). Гэтыя песні дапускаюць імправізацыю.

Жартоўна-сатырычныя песні. Па сваёй функцыі яны супрацьлеглыя велічальным песням, бо кпяць са свата, свацці, дружак, а часам і маладых.

Элегічныя песні выяўляюць пачуцці маладых, асабліва нявесты, яе бацькоў і блізкіх.

Прыпеўкі да танцаў і ў час застолля  маюць самы разнастайны змест. У час спеваў танцуючыя мдуць паасобку, не ў парах, ідуць дробнымі крочкамі, перад музыкантамі, паварочваючыся на ўсе бакі. У канцы вяселля яго ўдзельнікі перапранаюцца ў "цыганоў", "дзядоў", "салдатаў", "яўрэя", "ксяндза", ходзяць па хатах, скачуць і спяваюць.

Прыгаворы, рацэі, зычанні  гэта прамовы празаічнага або рыфмаванага характару, з якімі сват звяртаецца да прысутных на вяселлі з просьбай рабіць розныя дзеянні: пякчы каравай, рыхтавацца да благаславення і г.д. Зычэнні маюць кароткую зашыфрованую форму і выконваюцца ў час адорвання маладых.

Аўтар Малаш на аснове функцыянальнага, жанравага і тэматычнага прынцыпаў класіфіцыруе вясельныя песні на шэсць асноўных вялікіх груп:

1. Заручынныя. Малады збіраецца і едзе да маладой.

2. Каравайныя. Зборнай суботы. Пасадныя.

3. Сірочыя. Малады прыяджае да маладой. Шлюбныя.

4. Пасля шлюбу ў маладой.

5. Пасля шлюбу ў маладога.

6. Велічальныя. Жартоўна-сатырычныя. Прыпеўкі. Прыгаворы, рацэі, пажаданні.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 255; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.156.250 (0.009 с.)