Х-ка “Анталогія бел.нар. пес.” Цітовіча 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Х-ка “Анталогія бел.нар. пес.” Цітовіча



сабраў каля пяці тысяч народных песень і танцаў

збіральніцкую і навуковую дзейнасць"Анталогіі беларускай народнай песні" (1968 г.). улічваў ступень іх папулярнасці ў музычным бытаванні вёскі і горада, а таксама мастацкую якасць напеву.

У "Анталогію..." уключаны каляндарна-абрадавыя песні (калядныя, шчадроўкі, вяснянкі, валачобныя, юраўскія, купальскія, талочныя, жніўныя, дажынкавыя, восеньскія, піліпаўскія), затым сямейна-абрадавыя (вясельныя, радзінныя, хрэсьбінныя). Потым змешчаны пазаабрадавыя песні: дзіцячыя, любоўныя, сямейна-бытавыя, баладныя, рэкруцкія, салдацкія, казацкія, песні пра прыгнёт, нядолю і барацьбу супраць эксплуататараў, бяседныя і жартоўныя, прыпеўкі да танцаў, карагодныя і гульнёвыя, частушкі.

Прадстаўлены ў "Анталогіі..." і песні савецкага часу, якія сістэматызаваны паводле гістарычнага прынцыпу.

У 1975 г. было надрукавана другое, значна дапоўненае выданне "Анталогіі беларускай народнай песні". У кнігу ўключаны 430 тэкстаў

Песні беларускага земляробчага календара надрукаваны ў 6 тамах акадэмічнага выдання. Ахарактарызуем коратка кожны з тамоў. "Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі" (1975 г.). ўзоры піліпаўскіх, калядных і шчадроўскіх песень па функцыянальна-тэматычнаму прынцыпу. Многія з напевамі. У грунтоўных уступных артыкулах разглядаюцца ідэйна-тэматычны змест, мастацкія асаблівасці беларускіх зімовых песень, іх мелодыі. Музычная частка складаецца з 250 мелодый.

"Веснавыя песні" (1979 г.). У томе вельмі поўна прадстаўлены песні веснавога цыкла, многія тэксты даюцца з напевамі, характарызуюцца змест, паэтыка, музычныя асаблівасці беларускіх веснавых песень.

"Валачобныя песні" (1980 г.). Гэтыя песні ў Беларусі лепш захаваліся, чым у іншых славянскіх народаў, яны выконваліся ў час абходу групай валачобнікаў сялянскіх двароў, але ўжо не зімой, а вясной. Іх структура і паэтыка вельмі блізкія да калядных.

"Купальскія і пятроўскія песні" (1985 г.). У томе сабраны лепшыя ўзоры купальскіх і пятроўскіх песень, многія з іх пададзены з мелодыямі. Ва ўступных артыкулах разглядаюцца сувязь гэтых песень з купалаўскімі абрадамі і звычаямі, музычныя асаблівасці.

"Жніўныя песні" (1974 г.). Падкрэсліваецца антыпрыгонніцкая тэматыка і стабільнасць музычнай структуры песень, што выклікана перш за ўсё канкрэтнай функцыянальнай накіраванасцю жніўных песень. Разам з асаблівасцямі інтанавання, якія вынікаюць з працоўных абставін, пэўную ролю ў захаванні стабільнасці структуры жніўных песень мае абрад. Усяго ў томе 1055 тэкстаў і 301 мелодыя.

"Восеньскія і талочныя песні" (1981 г.). Гэтыя песні раскрываюць працу, быт і духоўны свет чалавека. У томе разглядаюцца ідэйна-тэматычны змест, мелодыка восеньскіх і талочных песень.

Сямейна-абрадавая паэзія надрукавана ў 10 тамах.

"Радзінная паэзія" (1971 г.). У томе змешчаны творы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці. Тут дадзены хрэсьбінныя песні, прыпеўкі, прыгаворкі, бабкі, кумы і кума, застольныя тосты, прыказкі і прымаўкі. Хрэсьбінныя песні належаць да спецыфікі беларускага фальклору, яны адсутнічаюць у рускім і украінскім фальклору.

"Вяселле. Абрад" (1978 г.). У томе дадзены найбольш тыпавыя апісанні традыцыйных вясельных абрадаў, зробленых этнографамі і фалькларыстамі ў ХІХ – ХХ стст.

"Вяселле. Песні" кн. 1 – 5 (1980 – 1986 гг.). Песні класіфікаваны па адпаведных этапах вяселля.

У першую кнігу ўключаны песні заручын і ад'езду маладога да маладой.

У другой кнізе змешчаны каравайныя песні, а таксама песні зборнай суботы і пасада.

У трэцяй кнізе прадстаўлены сірочыя і вянчальныя песні, а таксама песні, якія выконваюцца ў доме маладой перад прыездам маладога.

У чацвёртай кнізе апублікаваны вясельныя песні, якія спяваюцца ў час прыезду жаніха па нявесту і злучэнне маладых.

У пятым томе змешчаны песні, якія спяваюцца ў час прыезду маладога забіраць нявесту і яе развітання з бацькамі, сяброўкамі, домам, гаспадаркай. гэта лірычныя песні. Яны меньш звязаны з канкрэтным абрадам.

Беларуская пазаабрадавая лірыка выпушчана ў пяці тамах:

"Песні пра каханне" (1978 г.). У томе апублікаваны лепшыя ўзоры беларускіх лібоўных песень.

"Жартоўныя песні" (1974 г.). Складальнікі тома І.К. Цішчанка і С.Г. Нісневіч абагульняюць унутрыжанравую класіфікацыю песень, разглядаюць мастацкія прыёмы і сродкі абмалёўкі вобразаў, іх музычную структуру, рытмічную пабудову.

"Сямейна-бытавыя песні" (1984 г.). У томе надрукаваны поўны збор лепшых беларускіх пазаабрадавых песень, у якіх раскрываюцца ўзаемаадносіны ў сям'і, доля жанчыны, яе высакародства, крытыкуюцца негатыўныя сямейна-бытавыя з'явы.

"Сацыяльна-бытавыя песні" (1987 г.). У томе змяшчаюцца беларускія казацкія, рэкруцкія, салдацкія, чумацкія, батрацкія і іншыя сацыяльна-бытавыя песні.

"Песні савецкага часу" (1970 г.). Як і кожны том песень, гэты том мае два ўступныя артыкулы, адзін з якіх прысвечаны разгляду ідэйна-мастацкія асаблівасцей песень савецкага часу, другі – музычных. У томе надрукаваны многія аўтарскія песні, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў массах і фалькларызаваліся.

Большую частку тома займаюць песні і ў зборніку "Дзіцячы фальклор" (1972 г.). У ім сабраны калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песенькі, лічылкі, гульні і інш. Музычную спецыфіку дзіцячай народнай песні разглядзеў у асобным артыкуле В.І. Ялатаў.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 284; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.114.38 (0.005 с.)