Методыка адбору р-рам ф.м.да св. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Методыка адбору р-рам ф.м.да св.



Адбор песень трэба ажыццяўляць з улікам:

а) характэрных менавіта для данай вёскі, раёна, вобласці, рыгіёна асаблівасцей;

б) наяўнасці рыс канцэртнасці, гэта значыць яркай мелодыі, развітай гармоніі, высокага паэтычнага і мастацкага ўзроўню тэкстаў;

в) уласцівага гульнёвага, карагоднага, танцавальнага, драматычнага пачатку.

Прыёмы і метады вывуч ф.

Метады збору пярвічнай апрацоўкі народнай песні і навучання фальклорнаму мастацтву калектыву ўключаюць:

1. гутаркі з майтсттрамі народных спеваў, экспедыцыі ў асяроддзе сапраўдных носьбітаў фальклору, вывучэнне іх жыцця, поглядаў, думак аб лёсе традыцыйнай песні;

2. праслухоўванне, запіс, расшыфроўку, натаванне мелодыі;

3. навучанне майстэрству выканання ад непасрэдных носьбітаў традыцый;

4. развучванне народнай песні з голасу кіраўніка;

5. праслухоўванне мастацва народных майстроў спеваў на магнітафонных і грамзапісах, кіно і відэазапісах;

6. вывучэнне нотных і тэкставых пеблікацый фальклору ў акадэмічным выданні "Белорусское народное творчество", розных фальклорных зборніках.

Тэатралізацыя м. ф. у св.

Тэатралізацыя фальклору азначае:

а) складанне адпаведнага сэнарыя праграмы, які аб'ядноўвае ўсе творы агульным сюжэтам;

б) раскрыццё зместу гульнёвых, карагодных, танцавальных і іншых народных песень пры дапамозе драматычных прыёмаў і сродкаў, паказу са сцэны розных старонак з народнага жыцця, фрагментаў абрадаў;

в) падрыхтоўку адпаведных атрыбутаў народнага мастацтва і побыту (інструменты, касцюмы, прадметы побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);

г) выпрацоўку навыкаў і ўмення ўдзельнікаў калектыву выковаць неабходныя рухі, мезасцэны на працягу ўсяго выступлення, падтрымку агульнага эмацыянальнага настрою кожнага твора;

д) сур'ёзную падрыхтоўку сцэнічнай пляцоўкі або месца для выступленняў калектыву.

 

Падр. р-рам ф.к-ву для выст. у св.

Для падрыхтоўкі выступленняў калектыву неабходна ўлічваць сувязь мастацкіх і пазамастацкіх функцый фальклору. Таму праграмы канцэртаў павінны выкарыстоўваць этнаграфічныя элементы, якія існуюць у жыцці чалавека. Этнаграфічны падыход ва ўзнаўленні песенных традыцый мяркуе:

а) паказ са сцэны фрагментаў розных абрадаў, звчаяў, народных свят, новай абраднасці з выкарыстаннем традыцыйных сродкаў;

б) выкарыстанне элементаў этнаграфіі і прыкладнога мастацтва, якія павінны ствараць як бы натуральнае асяроддзе бытавання фальклорных твораў;

в) прыстасаванне розных прадметаў побыту для мастацкай функцыі. Як вядома, шматлікія прадметы хатняга ўжытку, гаспадаркі і чалавечай працы выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі калектыву (лыжкі, пернікі, падковы, косы, байніцы, на якіх збівалі масла, і інш.).

Апрац.нар.пес. у св.

Выдзелім наступныя метады і прыёмы апрацоўкі фальклорнага матэрыялу:

1) скарачэнне тэкстаў некаторых песень, у якіх шмат куплетаў і дзеянне разгортваецца марудна, што не адпавядае канцэртным умовам выступлення калектыву;

2) замена асбоных слоў, строф традыцыйных твораў, калі яны не адпавядаюць сённяшнім уяўленням аб духоўнасці і эстэтыцы навакольнага свету;

3) выкарыстанне інструментальнага суправаджэння народных песень, якія характарызуюцца рытмічнасцю напеваў або сваёй танцавальнасцю;

4) паскарэнне тэмпу некаторых традыцыйных песень, дзякуючы якому апошнія ўспрымаюцца слухачамі ў эмацыянальна-прыўзнятым настроі;

5) удакладненне сэнсавых націскаў, устанаўленне дынамікі, выпрацоўка дыкцыі, дасягненне рытмічнага ансамбля;

6) пераасэнсаванне ідэйнага зместу народнай песні ад мінімальнага захавання традыцыйнага тэксту да поўнай змены яго пры захаванасці ранейшай мелодыі;

7) апрацоўка меладычнага матэрыялу пры захаванні традыцыйнай гармоніі, інтанацыйных абаротаў, характэрных жанравых прымет, дабаўленне да народнай песні іншых галасоў, акордаў, сугуччаў;

8) прыстасаванне фальклорнай песні да мастацкіх асаблівасцей канцэртнага калектыву шляхам змянення танальнасці твора (павышэннем або паніжэннім яе).

10.Зах. нар. манеры спеваў у св.

- мясцовымі спецыфічнымі асаблівасцямі, якія праяўляюцца ў асаблівасцях дыялекту, музычнай мовы і выканальніцкай культуры спевакоў;

- натуральным, адкрытым, прамым, роўным без вібрацый гукам;

- моцным, яркім, гучным голасам, які выкарыстоўвае грудны рэзанатар;

- інтанацыйнай выразнасцю, абумоўленай гутарковай мовай;

- імправізацыйнасцю выканання, якая праяўляецца ў змяненні мелодыі, манеры падачы слова і гуку, інтанацыйнай выразнасці, паводзінах, жэстах, ігры голасам.

11.Патрабав. да падр. р-раў

1) глыбока ведаць фальклор, яго сацыяльнае і мастацкае значэнне для эстэтычнага выхавання людзей і развіцця мастацкай самадзейнасці:

2) умець разабрацца ў з'явах мастацка-эстэтычнай культуры (веданне айчыннай і замежнай музычнай літаратуры, найбольш выдатных твораў кампазітара-класікаў, іх асаблівасці);

3) пастаянна імкнуцца да пашырэння свайго агульнакультурнага ўзроўню;

4) умець абмяркоўваць, аналізаваць, ацэньваць з удзельнікамі калектыву з'явы мастацкага жыцця ў нас у краіне і за мяжой;

5) даваць аргументаваныя эстэтычныя ацэнкі праслуханым музычным творам, зразумела і даходліва растлумачваць удзельнікам калектыву музычныя адчуванні і ўражанні;

6) разумець і адчуваць прыгожае ў людзях, у прыродзе, з'явах духоўнай культуры, быць прыкладам асабістай культуры для ўдзельнікаў калектыву і людзей у побыце, у працы, на адпачынку.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 207; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.217.108.11 (0.008 с.)