Якія бываюць сказы паводле структуры? 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Якія бываюць сказы паводле структуры?



 

1. сцвярджальныя 4. адмоўныя 7. клiчныя
2. апавядальныя 5. простыя 8. пытальныя
3. ускладненыя 6. няклічныя 9. складаныя

 

Аднасастаўныя і няпоўныя сказы

 

1. Аднасастаўныя сказы (1), няпоўныя сказы (2)? Пастаўце адпаведную лічбу.

 

1. Вагон – хата Мiколкава (М.Лынькоў).  
2. На трэцi дзень работы пленума нечакана аб'явiлi перапынак ажно на гадзiну (I.Шамякiн).  
3. Навокал цёмны лес i хмызняк ды злыя сабакi на дварэ (Я.Колас).  
4. Вось апошнi паварот (I.Мележ).  
5. На полi не было вiдаць нi душы (I .Новiкаў).  
6. За тым гаем жытнёвае поле.  
7. Дарозе, здавалася, не будзе канца (В.Гардзей).  
8. Новая чатырохпавярховая школа.  
9. На гонях родных рунь рунейшая (Р.Барадулiн).  
10. За вокнамі яшчэ як след не развіднела (А.Федарэнка).  
11. Пад поняю – вiшнёвы белы сад! (В.Жуковiч)  
12. З ёй няма нягод у хаце (В.Жуковiч).  
13. Мне ўсё дорага тут, люба, родна, прыгожа (П.Броўка).  
14. Няма ўжо такiх дактароў... (П.Панчанка).  
15. Усхвалёваны душою, стану на даўно пакiнуты парог (М.Сяднёў).  
16. (Жыццё нас наперад вяло). Вучыла, пякло, шкуматала на хвалях суровых прыгод (П.Панч.).  

 

2. Укажыце віды аднасастаўных сказаў.

 

1. Народ не загнеш, не пакорыш нiчым.  
2. Камароўскі рынак.  
3. Пасядзець бы ля ракі цёплай раніцай.  
4. Толькi трэба спачатку добрых сяброў адведаць.  
5. Долi падуладжаны жабрачай, на зямлi жыву i не жыву.  
6. Няма i няма ад цябе пiсьма.  
7. Вечарам едзем спакойна дадому.  
8. Вось вялікае прыгожае возера.  
9. На вуліцах прадаюць бананы.  
10. Наш рух уперад нікому не спыніць.  

 

3.Укажыце аднасастаўныя iнфiнiтыўныя сказы.

 

1.У нашай Айчыне, магутнай, вялiкай, i рэк i паселiшч багата, без лiку (У.Дубоўка).

2. Не зламаць народнай волi дзiкiм ордам у баi! (Я.Колас).

3. Затрымацца хочацца щ жыццi (Р.Барадулiн).

4. Нянек не было ў мяне, вядома (А.Куляшоў).

5. Будзем сеяць, беларусы, на ўсход сонца чыстым зернем (П.Броўка).

6. Хiба на вечар той можна забыцца? (П.Броўка)

7. Магчыма, вам якраз i здзейснiць дзядоў вялiкi запавет (Н.Гiлевiч).

 

Складаны сказ

 

1. Падкрэсліце даданую частку і ўкажыце яе тып.

 

1. Здавалася, што дарозе не будзе канца.  
2. Той, каму адрасавалася пытанне, замоўк.  
3. Дзе гучыць музыка, там заўсёды весела.  
4. Мацi хацела, каб Сцёпка не хадзiў на вулiцу.  
5. Мы любiм свой горад таму, што тут нарадзiлiся мы.  
6. Той час прыйшоў, калi ўсё буяе.  
7. Хто хлеб носiць, той есцi не просiць.  

 

2. Аформіце сказы ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі і арфаграыічнымі нормамі, пабудуйце схемы. Укажыце сказ, у якiм часткi звязаны сузалежным падпарадкаваннем.

 

1. Але людзей што завiхалiся тут..даецца не зачароўвалi нi прыгажосць якую самi(ж) стваралi в..ршачы акуратныя ста..кi нi водар якi прыемна казытаў нос запаланяў астравок с..нажацi затулены мiж высокiмi алешынамi нiцымi вербамi i кустамi лазняк.. што шчыльным абручом ахоплiвалi пакошу (В.Барысевiч).

 

Схема:

 

 

2. У чысцен..кiм гара..ку Валожын.. што патануў у з..лянiне дрэў зварочваем туды дзе вiдаць ускраiны славутай (Н, н)алiбо..кай пушчы (С.Александровiч).

 

Схема:

 

 

3. Падрастае цягнецца да сонца i лес(маладняк) што пасадзiлi калгаснiкi на тым месц.. дзе раней шумеў (прыгажун)бор якi з(за) страх.. перад пар(ці,ты)занамi вынiшчылi гiтлераўцы (В.Рабкоў).

 

Схема:

 

 

ПУНКТУАЦЫЯ

 

1. Пастаўце, дзе трэба, адпаведныя знакі прыпынку.

 

1. Тры плюс тры шэсць.

2. Сёння дзень цёплы, сонечны, прыемны.

3. У дружбе жыць шчаслiвым быць (Прыказка).

4. Цудоўная рэч жыццё (I.Шамякiн).

5. Прырода гэта жывая кнiга.

6. Як граблi рукi зрабiлiся (З.Бядуля).

7. Маша не з баязлівага дзесятка.

8. Дзеці самыя чулыя да парўды і хараства ў музыцы людзі (ЛіМ).

9. Марыя Іванаўна настаўніца строгая, патрабавальная.

10. Плошча Музея абароны Брэсцкайц крэпасці-героя адна тысяча восемсот восем квадратных метраў.

11. Выхоўваць значыць пастаянна і мэтанакіравана ўздзейнічаць на чалавека (У.Коршук).

 

2. Пастаўце адпаведныя знакі прыпынку.

 

1. Ён усiм дапамагаў i як старэйшы таварыш i як выдатны майстар мастацкага слова (П.Пруднiкаў).

2. Раптам у зеллi залапатаў як цецярук галавач i схаваўся ў вiры (I.Гурскi).

3. Як тая рабiна цвiла ў тое лета Ганна (I.Мележ).

4. Саўка як нi ў чым не бывала падышоў да Максiма (Я.Колас).

5. Цiкаўна як чалавек глядзела на мяне краска (Я.Сiпакоў).

6. Словы сыпалiся з яго як з дзiравага мяшка (А.Асiпенка).

7. Вялiкае як навальнiца шчасце ахапiла яго (К.Чорны).

8. Усе трое змаўкалi i прагна прыслухоўвалiся да няясных слабых гукаў жыцця што аддзеленае тоўстымi дубовымi бярвеннямi поруба кiпела на шумлiвых вулiцах стольнага Кiева (Л.Дайнека).

9. За гумном на высокiм узгорку тырчыць аброслы бур'янам нямецкi блiндаж яшчэ з першай сусветнай вайны (Я.Брыль).

10. "Наша нiва". Выдадзеная па-беларуску яна станавiлася голасам народа пазбаўленага вякамi свайго друкаванага слова (М.Ермаловiч).

11. Малады пасаджаны яшчэ да вайны сасоннiк рос дружна i ўзгоднена (М.Паслядовiч).

12. Неба афарбавала ў свой сiняваты колер абслiзганы завеяй снег (В.Адамчык).

 

3. Пастаўце адпаведныя знакі прыпынку. Растлумачце.

 

1. Прачнулася вёска загула загаманiла гаварылi людзi рыкалi каровы бляялi авечкi пераклiкалiся на ўсе галасы пеўнi скрыпелi калодзежы нехта адбiваў касу з комiнаў валам валiў дым (I.Гурскi).

2. Васiль адчувае да густога лесу не дойдзе (I.Навуменка).

3. Блiснула маланка стала вiдна як удзень (С.Грахощскi).

4. Па дарозе дамоў Анжэла не магла супакоiцца то чаравiчкамi палюбуецца пыл з iх сатрэ то сукеначку абгладзiць (А.Саскавец).

5. У поўнач у поўдзень зiмою цi летам заўчасна на схiле не позна не рана. О так павялося чамусьцi адгэтуль паэты заўсёды iдуць нечакана (М.Дукса).

6. Меў бы ён больш вытрымкi усё скончылася б добра (П.Пестрак).

 

4. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку, раскрыйце дужкі. Падкрэсліце аднародныя члены.

 

І. Васіль (не)даслухаў дзедавых слоў выбег на ганак. Але стаяць на ганк.. на двар.. дзе сама цішыня веч..ра змрок напаміналі Ганну ц..пло спаткан..яў было яшчэ горш. Каб не сумаваць адагнаць палючую жальбу ён стаў тупаць па двар.. выдумляць справы. За..шоў у хлеў у якім б..з каня што яшчэ пас..іўся на ўзболатку было пуст.. і нудн.. кінуў у куток сена падаўся ў павець перавесіў з кручка на кручок дугу стаў копацца з калёсамі. Рабіў аднак усё як у сне ўсё было (не)цікавае. У галаву (не)адчэпна лезлі пяклі душу згадкі думкі развагі ўсё пра адно пра Ганну пра змовіны. (І.Мележ)

ІІ. 1. Дарозе здавалася не будзе канца. Але і самой дарогі ні гразкага зімнік.. паміж балоцістымі астравамі ні нае..джанага гасцінц.. наўсцяж зялёных баравін упераме..ку з б..розавмі гайкамі уласна кажучы не было таму што в..лікіх дарог Брысь пазб..гаў і прабіра..ся на захад у Малое Сяло (на)цянькі па (не)прыкметных глухіх сце..ках што ледзь угад..валіся сярод галінастага верас.. густога палеглага баркун.. (В.Гардзей). 2. Сонца тым часам стр..льнула са свайго з..л..тога лук.. густа кінула промні на ц..ркву на рысталішча вакол якога то радас..на шумеў то напружана заміраў агромністы натоўп (Л.Дайнека). 3. Гукамі (сусветна) прызнанай латыні адной з трох св..тых моў дав..лося Гусоўскаму пачаць патры..тычны спеў пра родную з..млю багатую палямі і л..самі хлебам і зв..рыною мёдам і смалою рыбнымі рэкамі азёрамі з..млёй дзе растуць мачтавыя сосны і жыве карале..скі звер зуб..р старажытную краіну якая здаўна гр..мела вайсковай славай ды і зараз поўніцца гераічнымі л..гендамі высокім рэхам мінулага але на жаль аблытана бяссіл..ем з(за) княжа..кіх бо..к і звадак (В.Чаропка). 4. У напаўразбураным Мінск.. было толькі тры кін..тэатры “(П,п)ершы” “(Р,р)адзіма” “(Б,б)еларусь” (І.Навуменка). 5. Уся вёска в..лікія і малыя жанкі і мужчыны туліліся бліжэй да цёплых чараноў да дымных агн.. на прыпечках хаваліся др..малі па цёмных задушных сваіх норах (І.Мележ). 6. Сам выбірай ці гонар ці (н..)славу. Ты сам с..бе важак і сам в..дучы. Ты для с..бе і права і дз..ржава кароль генсек і пр..зідэнт і дучэ (М.Дукса). 7. Кожны мусіць спаць і піць і есці (І.Чыгрын).

 

5. Аформіце сказы ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі і арфаграфічнымі нормамі.

 

1. Заўтра здаю э..замен сказаў Мiкола першы ў сваiм жыццi.

2. Хутка сцямнее вымавiў Андрэй i (не)задаволена дадаў трэба вяртацца (да)дому.

3. З ра..чыненага акна дал..цеў дзiцячы галасок будзем рады бачыць вас Ларыса Мiкалаеўна!

4. А..чынiце дзверы загадаў бацька не трымайце гасцей на вулiц...

5. Колькi зараз час.. запытала Валерыя няўжо нiхто не пры..дзе

6. Я люблю гэты горад усмiхнуўся Мiхась ён стаў для м..не родным.

 

6. У якiх сказах перад злучнiкам i не трэба ставiць коску?

 

1. Дарогi ўжо не было __ i таму я доўга блукаў мiж высокага алешнiку (Я.Сiпакоў).

2. I над гэтай яснасцю задрыжала першая зорка __ i праз хвiлiну, нiбы сашмаргнуўшыся па нiтачцы, выяснiлася другая, драбнюткая, ледзьве вiдаць (В.Адамчык).

3. Першы раз за многiя гады, без прымусу, без падказкi, сабралiся беларусы на сваё свята, на свой Першы з'езд __ i нiхто не перашкаджае iм гэта рабiць (С.Шушкевiч).

4. На лес наплывала зняменне __ i вiльгаццю тхнула з нiзiн, а зоркi ў бяздонным скляпеннi глядзелi праз навiсь галiн (Я.Колас).

5. Цяпер па-iншаму мне сонца свецiць __ i ў сэрцы радасны гучыць напеў (Э.Валасевiч).

6. Ужо адвячорак __ i трэба да цеменi дабрацца дамоў (I.Навуменка).

7. Неўзабаве наперадзе распасцёрся луг, на якiм горбiлiся копы сена __ i падрастала новая трава (М.Мердзюкоў).

 

7. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліце пабочныя словы.

 

1. Пра Якуба Коласа як i пра Янку Купалу напiсана столькi што здаецца ўжо новага i няма чаго сказаць (П.Пруднiкаў).

2. Калi глянуць цяпер з Антонавага лугу на возера дык яно здаецца ляжыць у нейкай цудоўнай аправе (П.Броўка).

3. Галоўнае было паставiць сцены i схавацца пад страху (А.Кудравец).

4. Тапелец адчуўшы дапамогу адчайна рвануўся галава яго выскачыла на паверхню i ён нарэшце глытнуў паветра (В.Iпатава).

5. Ён лiчыў вiдаць што маладая пара радня тым даўнейшым буслам якiя гнездавалiся на абжытым седале (С.Кухараў).

6. З берага вiдаць было пясчанае дно прыгажунi-ракi (I.Гурскi).

7. Вясна сапраўды была ранняя (П.Кавалёў).

8. Супакаенне прыходзiла паволi i няпоўнае трывога па-ранейшаму гняла грудзi (I.Мележ).

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 1151; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.224.63.87 (0.028 с.)