індывідуальная практычная работа 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

індывідуальная практычная работа



 

1. Самастойна знайдзіце і запішыце некалькі цікавых выказванняў пісьменнікаў, журналістаў, вядомых дзеячоў пра беларускую мову, яе прыгажосць, прывабнасць, адметнасць.

 

2. Самастойна падбярыце тэкст па вашай спецыяльнасці. Перакладзіце яго на беларуску мову. Падкрэсліце гукі, словы, выразы, якія складаюць спецыфіку беларускай мовы ў адрозненне ад рускай.

 

3. Падрыхтуйце рэферат па адной з прапанаваных тэм. Абавязкова ў заключэнні адлюструйце ўласнае меркавання наконт раскрытай тэмы, праблемы.

ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

 

1. Кастусь Астрожскi – славуты гетман Вялiкага княства Лiтоўскага.

2. Давыд Гарадзенскi – слаўны абаронца Айчыны ад крыжакоў-заваёўнікаў.

3. Барбара Радзiвiл – чорная дама Нясвiжскага замка.

4. Мiкалай Радзiвiл Чорны – магутны рыцар нашай незалежнасцi.

5. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

6. Кастусь Калiноўскі – змагар за Бацькаўшчыну.

7. Тадэвуш Касцюшка – выдатны палiтычны i ваенны дзеяч Рэчы Паспалiтай.

8. «Залаты век» у гiсторыі беларускай дзяржавы.

9. Славутыя жанчыны Беларусi.

10. Таямнiцы Мiрскага замка.

11. Старажытны Менск.

12. Замкі на зямлі Беларусі.

13. Якуб Наркевiч-Ёдка – прафесар электраграфii i магнетызму.

14. Iгнат Дамейка – сын Беларусi i народны герой Чылi.

15. Аляксандр Чыжэўскі – Леанарда да Вiнчы ХХ ст.

16. Увекавечаны i на Месяцы: Вiтольд Цяраскi.

17. Чырвоная кнiга Беларусi.

18. Белавежская пушча.

19. Тапанiмiчныя назвы Беларусi.

20. Возера Нарач.

21. Тры назвы аднаго возера (Князь-возера, Жыцкае, Чырвонае).

22. Возера Свіцязь.

23. Дрэвы-помнiкi на Беларусi.

24. Грыбы Беларусi (iх назвы ў беларускай i рускай мовах).

25. Рыбы Беларусi (iх найменні ў беларускай i рускай мовах).

26. Птушкi Беларусi (iх найменнi ў беларускай i рускай мовах).

27. Таблiца Мендзялеева (назвы хiмiчных элементаў у беларускай i рускай мовах).

28. Цудоўныя выдумкi прыроды.

29. «Арыфметыка» Л. Ф. Магніцкага.

30.. Казiмiр Семяновiч – вынаходнiк шматступеневай ракеты.

31. Герман Мiнкоўскі – выдатны нямецкi матэматык i фiзiк.

32..А. Ампер – заснавальнiк сучаснай электрадынамiкi.

33.. Альберт Эйнштэйн i стварэнне тэорыі адноснасцi.

34. Нiльс Бор i яго квантавыя пастулаты.

35. Чарльз Бэбiдж – вынаходнiк першага камп’ютара.

36. К.Э.Цыялкоўскі – вынаходнік у галiне касманаўтыкi i ракетнай тэхнікi.

37. Рымская i арабская сiстэмы лiчбаў.

38. Адлік часу. Гiсторыя календара.

39. Беларускiя назвы метрычных адзiнак.

40. Венгерскi кубiк Рубiка.

41. Арыфметычныя рэбусы.

42.. «Фізікі» i «лiрыкi».

43. Крыж Еўфрасiнні Полацкай – выдатны помнік старажытнага мастацтва.

44.. Музыка ў каменi: Нясвiжскi замак.

45. Слуцкiя паясы.

46. Музеi г. Мiнска.

47. Напалеон Орда i яго музычная спадчына.

48. Радзiвiлы i тэатр.

49..Станiслаў Манюшка i яго музыка.

50.. Рыгор Шырма i яго харавая капэла.

51..Почырк i характар.

52. Мова жэстаў.

53. Псiхалогiя публiчнага выступлення.

54. Iнтэлект i яго развiццё.

55. Колер i яго ўздзеянне на псiхiку чалавека.

56. Асоба i калектыў: Праблема лiдэрства ў калектыве.

57. Тэхнічныя распрацоўкі нашага ўніверсітэта.

58. Лазерныя тэхналогіі ў сучаснай вытворчасці.

59. Робататэхніка: у дапамогу чалавецтву.

60. Развіцце нанатэхналогій у сучаснай навуцы.

61. Электрамабіль – машына будучыні.

62. Навука і медыцына: дасягненні і перспектывы.

63. Тэхналогіі стварэння галаграфічных выяў.

64. Распрацоўка і дызайн Web-сайта.

65. Хакеры як феномен інфармацыйнай прасторы.

66. Камп’ютарныя злачынствы.

67. Інфармацыйныя тэхналогіі ў сацыяльнай сферы.

68. Рэклама ў Інтэрнэт і электронны бізнес.

69. Развіцце электраэнергетыкі.

70. Штучны інтэлект: праблемы, перспектывы развіцця.

71. Тэлекамунікацыйныя сродкі ў сучасным камп’ютарным свеце.

72. Тэндэнцыі развіцця камп’ютарнай анімацыі.

73. Кібернэтыка – навука ХХ стагоддзя.

74. Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у кінематографе.

75. Кардынг: сутнасць і метады барацьбы.

76. «Трасянка» на Беларусі.

77. Гендэрныя адносіны ў беларускай фразеалогіі.

78. Л.І.Сапега як палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ.

79. Мова і культура.

80. Чаму Белая Русь – Белая?

81. Спорт – вакцына ад старасці.

82. Як перамагчы стрэс.

 

4. Стварыце рэкламу беларускай мовы. Форма выканання пажадана мультымедыйная (прэзетацыя, праграма, малюнак, комікс, відэаролік, аўдыёзапіс і г. д.).

Азнаёмцеся з некаторымі прыкладамі рэкламы, выкананай Вашымі папярэднікамі:

 

(Матарыкін Аляксандр)

 

(Вярхоўцаў Павел)

 

(Сезень Сяргей)

 

5. Стварыце візітную картку свайго будучага прадпрыемства, фірмы і г.д.

 

6. Знайдзіце праграмы з беларускамоўным інтэрфейсам і прааналізуйце яго з пункту гледжання правільнасці.

 

7. Стварыце праграму з беларускамоўным інтэрфейсам.

 

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Назавіце прыкладны час узнікнення старабеларускай мовы.

2. Якая мова з’яўлялася дзяржаўнай у ВКЛ?

3. Чаму менавіта беларуская мова стала дзяржаўнай у ВКЛ?

4. Якую назву мела беларуская мова ў часы існавання ВКЛ?

5. Што Вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?

6. З якога часу спыняецца афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове?

7. Калі на Беларусі ў якасці дзяржаўнай мовы ўводзіцца руская мова?

5. Назавіце прадстаўнікоў нацыянальнага адраджэння.

6. Калі (пасля ВКЛ) беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай?

7. Назавіце вядомых беларускіх асветнікаў.

8. Калі праводзіліся рэформы беларускага правапісу?

9. Назавіце беларускіх мовазнаўцаў.

10. Вызначце месца беларускай мовы сярод іншых моў свету.

11. Як Вы разумееце паняцце “моўная сітуацыя”?

12.Дайце характарыстыку паняццю “білінгвізм”.

13. Назавіце віды білінгвізму.

14. У якіх аспектах разглядаецца паняцце двухмоўя?

15. Назавіце тыпы двухмоўя, якія існавалі і існуюць на тэрыторыі Беларусі.

16. Што такое інтэрферэнцыя?

17. Якія сферы моўнай сістэмы закранае інтэрферэнцыя?

18. Якія віды інтэрферэнцыі вы ведаеце?

19. Што вы разумееце пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй?

20. Назавіце граматычныя катэгорыі назоўніка, у якіх часцей за ўсё назіраецца інтэрферэнцыя.

21. Якія адметныя рысы назіраюцца ва ўжыванні займеннікаў і лічэбнікаў у абедзвюх мовах?

22. Раскрыйце сутнасць паняцця “трасянка”.

23. У чым пагроза інтэрферэнцыі для беларускай мовы?

24. Што называецца “сінтаксічнай нормай”?

25. Што вы разумееце пад сінтаксічнай інтэрферэнцыяй?

26. Чым мова адрозніваецца ад маўлення?

27. Які сэнс заключаны ў паняцці “норма”?

28. Якія бываюць нормы?

29. Што такое варыянт?

30. У чым выяўляецца лексічная адметнасць беларускай мовы?

31. Раскрыйце змест паняцця “безэквівалентная лексіка”.

32. У чым заключаюцца фразеалагічныя асаблівасці беларускай мовы?

33. Якія функцыі мова выконвае ў грамадстве?

34. Чаму мова – важны складнік нацыянальнай свядомасці?

35. Што з’яўляецца асноўнымі сродкамі беларускай графічнай сістэмы?

36. Якія графічныя сістэмы вядомы ў гісторыі беларускага пісьменства?

37. Хто з беларусаў паспрыяў рэформе рускай графікі?

38. Раскажыце пра спецыфічныя беларускія літары.

39. Якія вы ведаеце асаблівасці ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у беларускай мове?

40. Назавіце адрозненні ва ўжыванні дзеепрыслоўяў у беларускай і рускай мовах.

41. У чым заключаюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай?

42. Што такое амонiмы? Раскрыйце асаблівасці іх ужывання.

43. Што ўласціва для міжмоўных амонімаў?

44. Што такое сiнонiмы, антонімы, паронімы? Якія функцыі яны выконваюць у маўленні?

45. Якiя асноўныя пласты лексiкi адрознiваюцца паводле паходжання ў слоўнiку беларускай мовы?

46. Якiмi шляхамi адбываецца пранiкненне iншамоўных слоў у лексiку беларускай мовы?

47. З якiх моў у наш час адбываецца асаблiва iнтэнсiўнае калькаванне слоў?

48. Як падзяляецца лексiка беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання?

49. Якiмi адметнымi рысамi характарызуецца спецыяльная лексiка?

50. Чым зблiжаюцца i адрознiваюцца памiж сабой прафесiйная i тэрмiналагiчная лексiка?

51. Што такое тэрмiн?

52. У чым своеасаблiвасць спецыяльнай наменклатурнай лексiкi?

53. Якія змены замацаваны ў новых правілах правапісу?

54. Што з’яўляецца тэарэтычнай базай культуры маўлення?

55. Якія кампаненты ўключаюцца ў паняцце “культура маўлення”?

56. Якая лексiка называецца жаргоннай?

57. Што ўяўляе сабой арго?

58. На якія групы падзяляецца лексіка паводле ступені актыўнасці?

59. У чым адрозненне паміж гістарызмамі і архаізмамі?

60. Пералічыце спецыфічныя рысы пісьмовага маўлення.

61. Што разумеецца пад дыялектнай лексiкай?

62. Дайце азначэнне агульнанавуковай лексікі і вызначце яе ролю ў навуковых тэкстах.

63. Растлумачце значэнні паняццяў “тэрмін” і “наменклатура”.

64. Назавіце спецыфічныя рысы тэрмінаў.

65. На якія дзве групы паводле ўжывання падзяляюцца тэрміны? У чым розніца паміж тэрміналагічнай і прафесійнай лексікай?

67. Як падзяляюцца тэрміны паводле паходжання?

68. Назавіце асноўныя прыкметы запазычаных слоў.

69. Дайце азначэнне тэрмінаў-інтэрнацыяналізмаў.

70. Назавіце характэрныя беларускамоўныя сродкі для ўтварэння тэрмінаў.

71. Назавіце прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі.

72. Якія бываюць формы маўлення?

73. Пералічыце тыпы маўлення. Што ўласціва для кожнага з іх?

74. Што такое тэкст?

75. Паводле якіх мадэляў могуць быць пабудаваныя тэксты?

76. Укажыце асаблівасці перакладу рускамоўных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі з суфіксамі -ущ (-ющ), -ащ (-ящ), -ем (-им).

77. Назавіце функцыянальныя стылі беларускай мовы.

78. Якія актуальныя працэсы адбываюцца ў сістэме стыляў?

79. У чым заключаецца сэнс паняцця “стылістычная норма”?

80.На якія часткі падзяляецца лексіка ў залежнасці ад стылістычнай прыналежнасці?

81. Ахарактарызуйце публіцыстычны стыль.

82. Дайце агульную характарыстыку навуковаму стылю.

83. Назавіце жанры кожнага з функцыянальных стыляў беларускай мовы.

84. Укажыце адрозненні і агульныя рысы падстыляў навуковага стылю.

85. Ахарактарызуйце кампазіцыю навуковага тэксту паводле зместу (тэма – падтэма – мікратэма).

86. Вызначце і ахарактарызуйце тыпы тэкстаў у залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі.

87. Назавіце сродкі міжфразавай сувязі і сувязі частак навуковага тэксту.

88. Растлумачце ролю злучнікаў і злучальных слоў у навуковых тэкстах.

89. Укажыце марфалагічныя асаблівасці арганізацыі навуковых тэкстаў.

90. Вызначце спецыфіку сінтаксічных канструкцый навуковых тэкстаў.

91. Назавіце сродкі лагічнай сувязі і паказчыкі аб’ектыўнасці навуковай інфармацыі.

92. Навуковы тэкст: прынцыпы разгортвання і сціскання інфармацыі.

93. Навуковы стыль: падстылі і жанравыя разнавіднасці.

94. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.

95. Рэферат як жанр навуковай літаратуры (бібліяграфічныя рэфераты).

96. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці.

97. Асаблівасці складання тэзісаў.

98. Даведачна-бібліяграфічны аппарат навуковай літаратуры (асаблівасці складання). Афармленне цытат.

99. Асаблівасці складання рэферата.

100. Якія асаблівасці афіцыйна-справавога стылю ведаеце?

101. Якія словы адносяцца да афіцыйна-справавой, стандартызаванай лексікі?

102. Што разумеецца пад паняццямі “дакумент” і “службовы дакумент”?

103. Назавіце групы афіцыйна-справавых дакументаў? Што ляжыць у аснове іх класіфікацыі?

104. Што такое канцылярскі штамп?

105. Як правільна пабудаваць рэзюмэ ў афіцыйна-справавым стылі?

106. Якія існуюць групы справавых лістоў?

107. Якія патрабаванні павінны выконвацца пры афармленні лістоў?

108. Якія рэквізіты выкарыстоўваюцца пры складанні службовага ліста?

109. Што называецца культурай маўлення?

110. Пералічыце асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення. Раскрыйце коратка кожную з іх.

111. Назавіце спосабы павышэння культуры маўлення.

112. Акрэсліце ролю маўленчага этыкету.

113. На якія асноўныя групы дзеляцца формулы маўленчага этыкету?

114.У чым заключаецца нацыянальная спецыфіка маўленчага этыкету?

КАНТРОЛЬНЫЯ ЗАДАННІ

1. Выразна прачытайце ўрыўкі. Назавіце аўтара прапанаваных беларускіх радкоў. Вызначце характэрныя для кожнай мовы фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці. Знайдзіце моўныя з’явы, якія сведчаць пра роднасць беларускай, рускай і польскай моў

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. О детства уголок мой милый! С тобой расстаться я не в силах. Как часто, утомлен дорогой, Годами юности убогой, К тебе я в думах улетаю И там душою отдыхаю. Kraju rodzinny, sercu miły! Zapomniec ciebie nie mam siły!.. Nie raz, strudzony długą drogą I wiosna życia ma uboga Do ceibie w myslach ulatuję I spokoj w myslach ułatvuję I spokoj ducha odnajduję.

 

 

2. Выразна пачытайце прапанаваныя творы. Назавіце аўтара і жанр вершаваных радкоў. Вызначыце адрозненні беларускай і рускай моў. Паразважайце пра карысць выкарыстання паралельных тэкстаў на розных мовах.

 

1) Дзед і баба

 

Ехаў Дзедка на кірмаш, 3 ім на возе — Баба. Конік з выгляду — дарма, Ды цягнуў ён слаба:   Меў не болей двух гадоў, Як суседзі кажуць. Баба ж тая — сем пудоў, Сама меней, важыць.   Пад узгорак або ў гразь — Конь насілу возьме. Стала Баба памагаць... Седзячы на возе.   Што ж, каню другі гадок, Дык яна — за білы Ды нагамі ў перадок Пхне, як мае сілы.   — Кінь, дурная, бо зганю! — Дзед тут Бабе кажа.— Ты паможаш так каню, Як хваробе кашаль.   — Ах ты, ёлупень стары! — Баба Дзеда лае.— Стой жа тут, хоць ты згары! Мне бяда малая.     Потым — гоп яна з калёс, Села ля дарогі, А каня як чорт панёс,— Дзе ўзяліся й ногі!   Ва ўстановах часам ёсць Вось такія ж «бабы»: Здэцца, й робяць яны штось, Але справы — слабы.   Ды такая не ўцячэ! Скажам ёй нарэшце: — Мо без вас было б лягчэй? Паспрабуйце злезці! Ехал Дедка на базар, С ним в телеге — Баба. Конь хорош был, я б сказал, Но тянул он слабо:   Говорят, что года два — От роду, иль меньше... Бабкин вес же был тогда Семь пудов не емши.   Коли ехать через гать, Иль — застрять угроза, — Баба — тут же помогать... Не слезая с воза:   Что ж, коню второй годок, Так она — за вилы И — давай лошадке в бок, Тыкать, что есть силы.   — Хватит, дура, прогоню! — Дед во гневе страшен. — Так поможешь ты коню, Как при болях — кашель.   Бабка — в крик: — Ах, старый пень! Олух! Гой убогий! Стой же здесь хоть целый день Без моей подмоги!   Слезла Баба у берёз, Села близ дороги, — Вмиг, как ветер, конь понёс, — Где и взялись ноги!   В учрежденьях иногда Есть такие "бабы": "пашут", но от их труда Результаты слабы.   Но такие не уйдут! Скажем им все вместе: Нам без вас полегче тут, Лучше — просто слезьте!

 

 

2) Махальнік Іваноў / Сигнальщик Иванов

 

Таму ўжо будзе, мусіць, з год, Вучэбную стральбу праходзіла пяхота. Дык вось страляў аднойчы ўзвод Ці, можа, нават рота. А тут раптоўна Шэф вярхом аднекуль — шасць: Цікава паглядзець, а як страляе часць? Ці вока вернае, ці цвёрдая рука Ў чырвонага стралка?   Зайгралі «пападзі», Гарыць чырвоны флаг. Стралкі — на лінію. Ляглі ўсе па упорах. Вось выстраліў адзін, Вось разам — пах-пах-пах! I лезе ў нос, і дражніць востры пах (Калісьці Шэф таксама нюхаў порах). Вось скончылі. Адбой. Начальнікі здаволены стральбой: Той тры папаў, той пяць. Ахвота тут і Шэфу пастраляць. Ён пяць патронаў у кішэнь, Нагледзеў лепшую мішэнь, Прылёгшы на упор, I стрэльбу да пляча прыпёр. Зажмурыў вока — бах! Пад носам землю ўзрыла. Другі раз. Гэта ўбок завыла. Яшчэ за імі тры,— Усе «за малаком». — Ах, чорт вас пабяры! — Злуецца Шэф цішком.— Хоць бы адну папаў, а то скандал страшэнны! Але махальнікі падходзяць да мішэні, Давай яму махаць (У іх быў добры нюх): Дзве, тры, чатыры, пяць! У самы, значыць, круг. Шэф хоча вынікі другім праверыць разам,— Махальнікаў назначыў зноў жа тых I ўзяў патронаў... халастых. Дык што ж вы думалі? — ніводнай не прамазаў. Як далажыў махальнік Іваноў:   «У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў». І дзіва дзіўнае было там цэлай часці, Што можна з халастых ды «ўсе пяць куль» папасці. А ваенком дык Іванова нават пахваліў: — Ты,— кажа,— Іваноў, сапраўдны падхалім. У падхалімаў так вядзецца век-вяком! Ці б'е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Прошло уже наверно с год - Ходила на учения пехота. Так вот - стрелял однажды взвод. А, может, даже рота. И вдруг, на вертолёте Шеф явился - шасть! Проверить надо - как стреляет часть? Насколько верен глаз, И как тверда рука, У русского стрелка? Сыграли: "На рубеж!" Подняли красный флаг. Стрелки на линии легли все на упорах. Вот выстрелил один, Вот вместе - та-ра-рах! Воздух порохом пропах - И Шеф когда-то тоже нюхал порох! Закончили. Отбой! Начальники довольны все стрельбой Тот три попал, тот - пять! Охота тут и Шефу пострелять. Он пять патронов получил, Мишень получше попросил, Винтовку осмотрел, прицел, И начал наводить на цель. Вот выстрелил - под носом землю взрыла! Вторая - в сторону завыла! Ещё за ними три - и все "за молоком"! "Ах, чёрт бы вас побрал!" - психует Шеф молчком - "Хоть бы одну попал! А то - скандал страшенный!" Но, тут сигнальщики дают отмашки от мишени - (У них был острый нюх!) Два! Три! Четыре! Пять! - Ну, в самый, значит, круг! Шеф результат проверить хочет сразу! (Сигнальщиком остался тотже псих). И взял патронов "холостых" - И что ж вы думали? - Ни разу не промазал! Как бодро доложил сигнальщик Иванов: "По центру самому все пять попали вновь!" И диво-дивное тут было целой части Как можно "холостыми" все пять пуль попасть? А командир, так Иванова плхвалил: Медаль! (и рюмку "путинки" налил)!   У "ловких" так ведётся век-веком: Начальник в цель пальнёт, или "за молоком" - Всегда найдутся Ивановы, Чьё "одобрям-с!" всегда готово.

 

 

3. Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, перакладзіце іх на беларускую. Якая роля надаецца мове ў жыцці кожнага чалавека?

 

По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности. Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, -- дикарь. Он вредоносен по самой своей сути, потому что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К. Паустовский).

 

Неряшливость в одежде – это неуважение к окружающим вас людям и к самому себе. Дело не в том, чтобы быть одетым щегольски. В щегольской одежде есть, может быть, преувеличенное представление о собственной элегантности, и по большей части щеголь стоит на грани смешного. Надо быть одетым чисто и опрятно, в том стиле, который больше всего вам идёт, и в зависимости от возраста. Язык в ещё большей мере, чем одежда, свидетельствует о вкусе человека, о его отношении к окружающему миру, к себе (Д. Лихачев).

 

4. Пастаўце націск у словах.

 

Дакумент, мысленне, выпадак, пасланец, бытапіс, зачытаны, цяжар, навіна, пасяджэнне (паседжанне), рымляне, імя, грамадзянін, статут, слабы, хаос, эксперт, беларусы, абагульненне, ваганне, аркуш, ніякі, квартал, крыху, мабыць, чатырнаццаць, адзінаццаць, алфавіт, камбайнер, сталяр, аргумент, вусы, вярба, гектар, дакумент, дыспансер, дыялог, дыялект, інструмент, кіламетр, карабель, каталог, кулінарыя, красавік, крапіва, маналог, магазін, малы, маляр, муляр, партэр, працэнт, статуя, партфель.

 

5. Устаўце прапушчаныя літары ў беларускія словы. Параўнайце вымаўленне губных гукаў (б), (п), (м), (ф) у рускіх і беларускіх словах.

 

Рус. Степь - бел. стэ.., насыпь - насы.., накипь - накі.., голубь - голу.., восемьсот - восе..сот, восемьдесят - восе..десят, восемь - восе.., семь - се.., дробь - дро.., зыбь - зы.., глубь - глы.., верфь - вер.., пьешь -..шь, верфью - верф..ю, об'ем - а..ем, об'ект - а..ект, семья – с..м’я.

 

6. Пры спісванні ўстаўце патрэбныя літары, растлумачце іх правапіс.

 

Лід…р, Антоні…, фламаст…р, барт…р, менедж…р, Галіле… Галілей, Жалі…-Кюры, Юпіт…р, Генд…ль, дз…вяты, с…мнаццаты, дз…сятка, тры…, сальфеджы…, рэнам…, рэзюм…, камюнік…, Шэварнадз…, газ…та.

 

7. Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс ў (нескладовага) і у (складовага).

Штраус, локаут, симфоническая увертюра, медиум, полная урна, орфографическая унификация, государственный университет, журнал «Пралеска» наградили, имя Владимир.

 

8. Спішыце, ўстаўце замест кропак прапушчаныя літары; растлумачце іх правапіс.

 

Прэзіды…ум, ноу-ха…, Алата…, кансілі…м, рады…с, ска…т, фа…на, фра…, Фа…ст, а…каць, паўночна-…сходні, ла…рэат.

 

9. Запішыце прыведзеныя назоўнікі ў форме вінавальнага склону адзіночнага ліку па-беларуску і па-руску, параўнайце месца націску ў гэтых формах.

 

БеларускіяРускія

Барада борода

Вада вода

Галава голова

Гара гора

Дачка дочка

Зямля земля

Нага нога

Рука рука

Спіна спина

Сцяна стена

Шчака щека

 

10. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце націск ў словах.

 

Крапива, ворота, волосы, землю, верба, воду, шофер, стену, фарфор, кататог, под гору, на ногу, на печи, арбуз, кухонный, каменный, старый, знахарь, госпиталь, непогодь.

 

11. Утварыце ад наступных колькасных лічэбнікаў рускія і беларускія формы парадкавых лічэбнікаў. Адзначце адрозненні.

 

1,2,3,4,6,7,9, 16, 50, 300, 2000.

 

12. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце асаблівасці рускіх і беларускіх словазлучэнняў. Зрабіце магчымыя варыянты перакладу словазлучэнняў.

 

Послать за сыном, пойти за ягодами, идти по городу, ехать по полям, рассказывать о друге, шутить над ним, приехать через год, увидеть сквозь туман, смех сквозь слёзы, метрах в двадцати, моложе его, благодарить учителя, четыре года, послать по адресу, два раза в неделю, похожий на отца, поехать к сестре, лет около сорока, жить с родителями.

 

13. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, вызначыце род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

 

Валерьяна расцвела, вкусное какао, двухлетний гусь, заполненный водой ухаб, левая туфля, моя пачка, некачественный гонт, страшная боль, не терпит фальши, очень кислый щавель, старый комод, небольшая плешь, вкусное яблоко, остывший кофе, неразборчивая запись, современная живопись.

 

14. Перакладзіце прапанаваныя тэрміны на беларускую мову і пастаўце ў родны і ў месны склон.

 

Счёт Кризис Контроль

Торговля Кругооборот Бюджет

Сбор Критерий Компьютер

Доход Купон Статья

Состав Прибыль Избыток

Договор Промысел Затрата

Кредит Предприниматель Имидж

Лизинг Кредитор Казначей

Лидер Налог Капитал

Рынок Способ Доказательство

 

 

15. Перакладзіце словы на беларускую мову.

 

Чемодан, политехнический, чемпион, радиоузел, канцелярия, удилище, пьедестал, кровавый, средневековье, восемнадцать, билетёр, сподолба, Валерьян, безвыездно, шерстяной, океанский, аккордеон, Челябинск, урна, коньяк, Чернигов, Эфиопия, окать, инъекция, йод, йог, межинститутский, Нью-Йорк, постный, обойти, во мгле, заинеть, радиус, под льдиной, поименно, в университете, бонна, полиграфический, аудитория, фауна, массаж, Сибирью, Гумбольдт, оптом, проездной, Въетнам, окись, охкать, меньше, кинофильм, поликлиника, двести, льносемя.

 

16. Устаўце прапушчаныя літары

 

П...ўгода, выс...каідэйны, св...еасаблівы, ст...годдзе, шт...раніцы, шт...лета, шыр...катвары, р...знагалосы, д...ўгавечны, мн...гаструнны, руж...вашчокі, ст...тысячны, х...ладаўстойлівы, п...ўнаўладна, ш...равокі, м...танакіраваны, м...тазгодна, кр...дытаздольнасць, м...вазнаўства, сл...ватворчасць, н...ўтбук, ф...таапарат, ф...таграфаваць

 

17. Дапішыце канчаткі назоўнікаў у наступных словах і словазлучэннях.

 

Кіламетр..., кісларод..., клапан..., клас..., комплекс..., камплект..., кампазіт..., кандэнсат..., кантакт..., кантэйнер..., конус..., контур..., корпус..., кантраст..., картэж..., космас..., лазер..., прамень..., магніт..., мазут..., магнітавадарод..., метад..., мінерал..., мікрафон..., міліграм..., мільён..., момант..., манітор..., матор..., мантаж..., мармур..., напор..., узор..., азон..., пажар..., паток..., рамонт..., рэнтген..., рэфлекс..., сігнал..., ток..., удар..., уран..., улік..., факел..., шум....

 

Паводзіны чалавек..., феномен канфармізм..., павышэнне статус..., дасягненне вынік..., дзейнасць студэнт..., рэпрадуктыўнага характар..., разрашэнне канфлікт..., праяўленне эгаізм..., імкненне да лідэрств..., жыццёвага шлях..., пошук выбар..., пошук кампраміс..., асаблівасці ўдзельнік..., выбартон..., выражанасцьтэмперамент..., кіраўнік ліберальнага стыл....

 

Выпадзенне асадк..., выдзяленне газ..., разбаўленне раствор..., змешванне хларыд..., сульфат бары..., не мець пах..., маса эфір..., доля хлоравадарод..., канцэнтраванага раствор..., збыт'коўнасць цынк..., перанос электрон..., электрахімічнага патэнцыял..., акісленне метал..., рэакцыя электроліз..., растваральнік... солі, рэакцыя цеплаабмен....

 

Аплата адпачынк..., адносіны абмен..., адлічэнні ад прыбытк..., рынкі капітал..., страхавога запас..., таварнага дэфіцыт..., працоўнага калектыв..., фінансавага план..., гаспадарчага разлік..., каштоўнага чэк..., эканамічнага суверэнітэт..., асартымент... прадукцыі, брыгаднага падрад..., унутрызаводскага абарот..., дапаможнага цэх..., грамадскага прадукт....

 

18. Пастаўце прапанаваныя словы ў форму меснага склону.

 

Плакса Жэня, стог, гараж, вырай, Кітай, бераг, Днепр, двор, кажух, тамада Іван, завулак, край, Крым, Тарас, дырэктар, забіяка Юра.

 

19. Раскрыйце дужкі, пастаўце назоўнікі ў форму меснага склону.

 

1) гуляць па (лес), прысутнічаць пры (здарэнне), прыехаць у (верасень), боль ва ўсім (цела), адпачываць у (жнівень), працаваць у (ліпень), схавацца ў (туман), у родным (край), на пісьмовым (стол), гаварыць па (тэлефон), хадзіць па (пакой), ехаць на (конь), выступаць на (кангрэс), сустрэцца на тым (тыдзень), працаваць на (поле);

 

2) падарожнічаць на (вярблюд), стаяць на (бераг), крочыць па (праспект), сядзець на самым (верх), ехаць па (асфальт), расці ў (сад), сустрэцца ў (горад), быць у (снег), спяваць на (луг), заўважыць на (гарызонт);

 

3) працаваць на (двор), быць у (адпачынак), жыць у (Віцебск), прынесці ў (вядро), застацца пры (муж), убачыць на (здымак), глядзець па (тэлевізар), ляжаць на (сонца), бегчы па (калідор), быць на (мітынг), адпачываць на (мора), быць пры (каваль), стаяць на (дождж), сядзець у (трактар), плаваць па (возера), размаўляць пры (настаўнік), застацца пры (Васіль), удзельнічаць у (дыялог), змясціць на (сцяг);

 

4) прачытаць у (кніга), па новай (падлога), у роднай (краіна), адпачываць на (дача), марыць аб (перамога), запісаць на (дошка), працаваць у (брыгада), палец на (рука), размова аб (дзяўчынка і дзяўчына), у гарачай (пустыня), на правай (нага), бавіць час у (гутарка), файлы на (дыскета), быць пры (дачка), ляжаць на (печ), на дзіцячай (пляцоўка), у старой (легенда), гаварыць пры (Саша Краўцоў і Саша Краўцова).

 

20. Словы, запісаныя ў дужках, пастаўце ў патрэбнай граматычнай форме.

 

Сябрую з (Ціханчук Васіль), перадай пакет (Ліпкевіч Саша), вучыўся з (Яўсеенка Віця), чытаць па (кніга), верабей на (страха), стаяць каля (дошка), купацца ў (рэчка), кніга ў (дзяўчынка), літр (квас), вуліца (горад), пах (бэз), сябрую з (Пеця, дзядзька), сумую па (Міша, дзядуля), з (край) (лес) стаяла хата, дамовіцца па (тэлефон), славіцца (гасціннасць), дэманстраваўся па (тэлевізар), прыехаў з (Брэст), метр (паркаль), паставіць вазон на (падлога).

 

21. Пастаўце назоўнікі ў форме:

 

1) роднага склону адзіночнага ліку: рус. хлеб - бел. хлеб, сахар - цукар, обязательство - абавязак, подвиг - подзвіг, обычай - звычай, народ - народ, капитализм - капіталізм, гром - гром, талант - талент;

2) творнага склону адзіночнага ліку: рус. Коля – бел. Коля, теленок - цяля, мужчина - мужчына, забияка - забіяка, судья - суддзя, запевала -запявала;

3) меснага склонуадзіночнага ліку: трактор - трактар, Петербург -Пецярбург, нож - нож, пиджак - пінжак, кожух - кажух, молоко - малако, лес -лес, Максим - Максім, смех – смех, усмешка - усмешка, косынка - касынка.

 

22. Словы, запісаныя ў дужках, пастаўце ў патрэбнай граматычнай форме, запішыце іх па-беларуску, а потым - па-руску.

 

Сустрэцца з (Саўка), даць кнігу (Каця), стаяць каля (рэчка), даць кнігу (дзяўчынка), паставіць вазон на (падлога), гурбы (снег), мяшок (цукар), ускраек (лес), тона (хлеб), цёмнай (ноч), прыехаў за (дзіч), ззяць (медзь), перадалі пакет (Сінкевіч Слава), сумую па (Глебаў Косця), за кустамі (вербалоз), на (твар) Івана, дамовіцца са (старшыня), каля самотнага (гай), сябрую з (Вася, дзяцька), новага (дом).

 

23. Перакладзіце на беларускую мову наступныя словазлучэнні і знайдзіце разыходжанні з рускай мовай.

 

Выбрать по своему вкусу. Пойти за водой. Дым идёт по ветру. Создан по образцу. Заболеть корью.Читать про себя. Благодарить соседа. Заведующий кафедрой. Два раза в неделю. Донять начальника. Споткнуться о камень. Говорить в пользу коллеги. Согласно указу.

 

24. Перакладзіце на беларускую мову.

 

Ухаживать за девушкой, ухаживать за бабушкой, относиться к нему, возвращаться к родителям, привыкнуть к погоде, готовиться к экзаменам, стремиться к победе, состоять из серебра, смеяться над неудачами, удивляться новостям, радоваться солнцу

 

25. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

 

Благодарить сестру, просить товарища, извините меня, шутить над ребенком, смеяться над сестрой, идти за водой, послать за сестрой, отправиться за грибами, ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным, говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях, больше его, старше сестры, быстрее всех, женился на Тане, поехать за дровами.

 

26. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

 

Смеяться над собой, удивляться его поступку, издеваться над ее вы- водами, беспокоиться о дочери, забыть обо всем, знать об этом, радоваться успеху, ехать в деревню, относиться к этой группе, хорошо относиться к дру- гу, поблагодарить учителя, не сделал из-за тебя, в километрах двух от дома, дети лет шести, получилось по пять человек в подгруппе, обращаться за по- мощью, идти за хлебом, похож на отца, разойтись по домам, женился на Елене.

 

27. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

 

Белый кафель, второе января, простить брата, благодарить друга, кос- нуться этого вопроса, пойти за ягодами, видеть своими глазами, прикоснуть- ся к руке, забыть про него, спрашивать о друге, идти к дому, пошла за про- дуктами, жениться на подруге сестры, забыть про уроки, ухаживать за де- вушкой, издеваться над чужим мнением, шутить над неудачами, по причине занятости, не удалось из-за тебя, прийти в пять часов, около пяти часов.

 

 

28. Знайдзіце інтэрферэнцыйныя памылкі ў сказах і выпраўце іх.

 

1.Тоня толькі пасмяялася над сваім страхам. 2. Досыць спаць, герой. Паўтары гадзіны пасля абеду – для тваіх год хопіць.3. Дзед Астап быў старым мікалаеўскім салдатам, служыў вартаўніком у дэпо, меў дзве срэбныя медалі за турэцкую вайну.4. Чатыры вядра вады прынесла маці, каб вымыць хлопца. 5. На хутары ў шляхцюка Радкевіча кожнае лета голлі гнуцца ад яблыкаў, груш, сліў. 6. Два томікі як два чырвоных святы. 7. Яна ішла трохі працверазелая і ў душы зычлівая яму, што паспеў у час, што незнарок засцярог ад граха. 8. Ідзём мы неяк з Бобікам. Ажно ляціць качка. Не, не качка – гусь дзікі. 9. Міша за два гады так і не навучыўся пісаць чарніламі. 10. Васілю далі гуляць галоўную ролю ў спектаклі пра Робіна Гуда. 11. Ёсць у дзеда Язэпа сусед Антось. Вельмі ўжо ён любіць кпіць над старым. 12. За ўсё, што вы расказалі, я вас так дзякую.

 

29. Перакладзіце тэкст на беларускую мову і адзначце магчымыя выпадкі інтэрферэнцыі.

 

Старинные улицы Минска

Одна из самых старых улиц Минска – Немига. Вдоль Немиги жили торговцы и ремесленники. С древних времен посреди улицы текла река с большим количеством мостиков.

Троицкое предместье – один из самых старых районов города. Люди жили здесь с давних времен. До 19 века это место было пригородом Минска, а центр города находился на правом берегу реки.

Предместье образовалось на Троицкой горе. Свое название предместье получило от храма Святой Троицы, построенного здесь в начале 16 века.

В Троицком предместье была торговая площадь, на которой устраивались воскресные базары.

Обязательным элементом старых белорусских поселений была корчма, сегодня это кафе или ресторан. В корчме путешественник мог найти еду и ночлег, а молодежь собиралась на танцы.

На территории Троицкого предместья находилась самая старая аптека города. Первые аптеки в Беларуси появились в 16 веке. В то время в них не только продавали лекарства, но и давали советы больным.

Рядом с аптекой находилась парикмахерская. Там не только стригли волосы, брили бороды, но и оказывали лечебную помощь.

 

30. Запішыце амонімы, складзіце з імі словазлучэнні.

 

Узор: Паўтары (паўтары тоны) і паўтары (Міша, паўтары правіла).

Казка – каска, козка – коска, ёд – ёт, грып – грыб.

Адкуль – ад куль, умову – у мову, народны – на родны, Украіне – у краіне.

Яму́ – я́му, му́ка – мука́, ста́ла – стала́, тра́су – трасу́.

Журавель (птушка і прыстасаванне для калодзежа, байка (жанр у літаратуры і тканіна).

 

31. Дапішыце прыказкі і падкрэсліце антонімы. Растлумачце сэнс прыказак.

 

Хто не бачыў вялікага, той з... дзівіцца.

Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем....

Схлусіш сёння, не павераць і....

Добрая жонка дом зберажэ, а... рукавом растрасе.

Лепей трошкі зрабіць, чым... нагаварыць.

Горкая часам праца, ды хлеб ад яе....

 

32. Перакладзіце пары слоў на беларускую і на рускую мову адпаведна. З беларускімі словамі складзіце сказы.

 

Узор: манить – маніць.

Манить – клікаць да сябе. Маніць – обманывать.

Арбуз – гарбуз, буйный – буйны, годность – годнасць, диван – дыван, дивный – дзіўны, злодей – злодзей, мех – мех.

 

33. Складзіце з выдзеленымі паронімамі словазлучэнні і запішыце іх.

 

Узор: Асабісты – асабовы – асаблівы – асобны.

Асабісты нумар, асабовы рахунак, асаблівы падыход, асобная групка.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 943; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.24.134 (0.227 с.)