Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначыце яго стыль. Назавіце марфалагічныя, сінтаксічныя рысы. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначыце яго стыль. Назавіце марфалагічныя, сінтаксічныя рысы.



 

Обзор возможностей Excel

Excel — это программа, которая относится к категории электронных таблиц и является частью пакета Microsoft Office. Кроме этого, существует еще несколько подобных программ, но, безусловно, Excel — наиболее популярная.

Одним из основных достоинств Excel является ее универсальность. Конечно же, в Excel наиболее развиты средства для выполнения различных операций над числами. Но ее можно применять и для решения множества других, не относящихся к числовым, задач. Приведем несколько возможных

применений Excel.

■ Решение числовых задач, требующих больших вычислений. Создание отчетов, анализ результатов исследований, а также применение всевозможных методов финансового анализа.

■ Создание диаграмм. Excel содержит средства для создания различных типов диаграмм, а также предоставляет широкие возможности по их настройке.

■ Организация списков. Excel позволяет эффективно создавать и использовать структурированные таблицы

■ Доступ к данным других типов. Возможность импортирования данных из множества различных источников.

■ Создание рисунков и схем.

■ Автоматизация сложных задач. Используя макросы Excel, можно выполнять однотипные задачи одним щелчком мыши.

Все действия, которые вы выполняете в Excel, хранятся в файле рабочей книги, который открывается в отдельном окне. Вы можете открыть сколько угодно рабочих книг. По умолчанию файлы рабочих книг имеют расширение XLS.

Каждая рабочая книга состоит из одного или более рабочих листов, каждый из которых, в свою очередь, состоит из отдельных ячеек. В ячейке может храниться число, формула или текст. Чтобы перейти из одного рабочего листа в другой, нужно щелкнуть на соответствующем ярлычке листа, который находится в нижней части рабочей книги. Кроме того, рабочие книги могут содержать листы диаграмм, на каждом из которых может находиться по одной диаграмме. Перейти на лист диаграммы можно, щелкнув на его ярлычке. Когда вы впервые открываете Excel, вас может несколько напугать обилие разнообразных элементов в окне программы. Но вы скоро увидите, что очень просто понять и запомнить назначение элементов окна Excel и освоить принципы их работы.

70. Перакладзіце наступныя словы і словазлучэнні на беларускую мову. У чым спецыфіка ўжывання пабочных канструкцый у навуковым стылі?

 

Например, другими словами, если можно так сказать, по существу, одним словом, бесспорно, во-первых, как известно, таким образом, с одной стороны, представьте себе, несомненно, очевидно, возможно, на самом деле, признаться, между прочим, по-моему, на наш взгляд.

 

71. Напішыце анатацыю на падручнік па спецыяльнасці і на Вашу ўлюбёную кнігу.

 

72. Прачытайце тэкст. Вызначыце яго стыль. Назавіце моўныя сродкі, уласцівыя для данага стылю.

 

Ужыванне асобных канструкцый: На Беларусі ці ў Беларусі?

 

27 кастрычніка 2000 г. у Гродзенскім універсітэце праводзілася рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе». У перапынку паміж пасяджэннямі да аўтара гэтых радкоў падышлі тры былыя нашы выпускніцы, настаўніцы Гродзенскай вобласці. Была нядоўгая размова на розныя надзённыя тэмы. Закраналіся і метадычныя ды навуковыя пытанні.

 

Адна з настаўніц, трымаючы ў руках штотыднёвік «Літаратура і мастацтва» (2000. 14 крас.), сказала: «Не так даўно я чытала ў «Родным слове», што трэба ўжываць на Беларусі, а не ў Беларусі. Раз часопіс рэкамендуе пісаць на ў згаданай канструкцыі, мы павінны данесці гэта да вучняў, укараняць у школьную практыку. А вось у гэтым «ЛіМе» я падкрэсліла адно спалучэнне на Беларусі і аж чатыры — у Беларусі. Што гэта — памылкі? Дык як нам, выкладчыкам беларускай мовы, быць у такім разе?»

 

Гаворка ідзе пра артыкул П.Сцяцко «На Беларусі ці ў Беларусі?», змешчаны ў «Родным слове» [75, с. 92-94]. Тут аўтар, карыстаючыся прывычным банальным прыёмам супастаўлення таго,як падаюць пэўнае слова, выраз ці канструкцыю ў ТСБМ і РБС-53, а часам і ў яшчэ даўнейшых даведніках, робіць выснову, што «словаспалучэнне на Беларусі — натуральная, заканамерная адмысловая сінтаксічная канструкцыя ў беларускай мове» і што яе «шырока выкарыстоўвае сучасны нацыянальны друк». Як пацвярджэнне прыводзяцца тры прыклады з перыёдыкі на спалучэнне на Беларусі (аўтары — Т.Грыб, Э.Зайкоўскі, С.Законнікаў). Дадаецца, што «выкарыстоўвалі гэтую канструкцыю і класікі беларускай літаратуры, да прыкладу, чытаем у Янкі Купалы: Да сягоння жыве памяць / Аб злым гэтым дусе / На ўсёй чыста Украіне / І на Беларусі.

 

Тут адразу напрошваецца некалькі контраргументаў. Па-першае, у Купалавай страфе нельга ўжыць у Беларусі, бо гэта парушыла б рытмамеладычны лад і паралелізм пабудовы апошніх двух радкоў. Дарэчы, паэт шырока скарыстоўваў абедзве канструкцыі. Вось прыклады (скарочаныя) з кнігі «Жыве Беларусь» (1993): «у гэтым краі, у Беларусі»; «кожнае лета праводзіць у Беларусі»; «Мураўёў гаспадарыў у Беларусі»; «адбываў вайсковую павіннасць у Беларусі»; «праз два гады на Беларусі»; «будзе на Беларусі не такое свята»; «дык жа ўцям: на Беларусі жывуць беларусы».

 

Па-другое, «сучасны нацыянальны друк» (і ранейшы) выкарыстоўвае і на Беларусі, і ў Беларусі. Апошняе спалучэнне, хутчэй за ўсё, больш частотнае. Так, у сталай калонцы «Кола дзён» газеты «ЛіМ» (2000. 15 мая) тройчы ўжыта ў Беларусі: «Цяпер мяркуйце самі, каму ў Беларусі жыць добра»; «На сённяшні дзень у Беларусі...»; «І ўсё ж у Беларусі...». Некалькі прыкладаў на гэта ж спалучэнне з твораў аўтарытэтных аўтараў: «У Беларусі прафесійным літаратарам ёсць Васіль Быкаў. Быў прафесіяналам і Уладзімір Караткевіч» (Р.Барадулін); «У Беларусі таксама ёсць, вядома ж, і таленавітыя, і добра падрыхтаваныя прадстаўнікі гэтай катэгорыі літаратараў...» (Я.Брыль); «Іван... і на фронце ў Беларусі ўспамінае свае «далёкія сенажаці, роднае поле...» (Дз.Бугаёў); «Толькі ў Беларусі за час яжоўска-берыеўскіх рэпрэсій 30-х гадоў знішчана каля двух мільёнаў чалавек» (В.Быкаў); «У адроджанай эканамічна Беларусі, — пісаў Г.Гарэцкі, — закрасуюць мастацтва, навука, закрасуе беларуская мова» (А.Вярцінскі); «Па-дурному зразуметы ў нас, у Беларусі, «інтэрнацыяналізм» дагэтуль не дае цвяроза паглядзець на рэальны стан рэчаў у сферы міжнародных адносін»(Н.Гілевіч); «Я раздумваў над тым, якім павінен быць рускі буквар у Беларусі. Не той усесаюзны рускі буквар, якім карысталіся ў Беларусі і ў якім, зразумела, нічога не было пра Беларусь» (А.Клышка); «У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — вельмі цікавыя хлопцы...» — пісаў Аляксей Максімавіч Горкі» (К.Крапіва); «Мала ў Беларусі разумных гісторыкаў, якія любяць і ведаюць родную гісторыю» (П.Панчанка); «У Беларусі пачала ажыццяўляцца палітыка, якая атрымала назву «беларусізацыя» (В.Рагойша); «У Беларусі — натуральна — амаль беспраблемна сапхнулі нацыянальную культуру на абочыну грамадскае анахранічнасці» (С.Яновіч).Можна працягваць і працягваць аналагічныя прыклады з твораў гэтых самых і шмат якіх іншых аўтараў. Міжволі задумваешся: няўжо ж, апрача аднаго чалавека, уся рота крочыць не ў нагу? Ці, як казаў адзін персанаж з п’есы М.Матукоўскага «Апошняя інстанцыя»: «Памыліліся ўсе пяцьсот? Толькі адзін разумнік, прарок знайшоўся! Ён ва ўсім разабраўся, усё лепш за ўсіх зразумеў!..» Ды, зрэшты, і П.Сцяцко хоць і павучае нас ужываць толькі «заканамерную адмысловую сінтаксічную канструкцыю» на Беларусі, а сам (відаць, схібіўшы) піша: «[Мова] набыла ў Беларусі статус дзяржаўнасці»; «На жаль, акадэмічныя слоўнікі, нават перавыдадзеныя ў незалежнай Беларусі, слаба ўлічваюць моўныя рэаліі» (Полымя.2000. № 3. С. 290).

 

Па-трэцяе, праблема функцыянавання шматлікіх прыназоўнікава-склонавых канструкцый з прасторавым значэннем дэталёва і на вялікім фактычным матэрыяле даследавана прафесарам М.С.Яўневічам у ягонай манаграфіі «Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1977). Ёсць у гэтай кнізе і апісанне спалучэнняў у Беларусі і на Беларусі. Яны слушна квалі-фікуюцца як сінанімічныя, узаемазамяняльныя: «Сэнсавыя адрозненні паміж імі настолькі нязначныя, што пры выбары канструкцыі з у ці на яны амаль не ўлічваюцца. Аднак пры выкарыстанні гэтых спалучэнняў варта мець на ўвазе, што прыназоўнікава-склонавая форма на Беларусі паводле значэння блізкая да спалучэння на тэрыторыі Беларусі, а ў Беларусі — да спалучэння ў Беларускай рэспубліцы» [109, с. 234].

 

У вуснай народнай творчасці таксама можна напаткаць выпадкі раўнапраўнага, варыянтнага ўжывання гэтых канструкцый (напрыклад, у двухтомным зводзе прыказак і прымавак): «На Белай Русі (у Беларусі) пчолы як гусі, рэзгінамі мёд носяць».Калі прыназоўнікава-склонавая форма разрываецца залежным ад назоўніка азначэннем, то выкарыстоўваецца толькі канструкцыя ў... Беларусі, замяніць якую іншай (з прыназоўнікам на) нельга: «І словам я сцверджу ўсё, што люблю ў народзе сваім і ў сваёй Беларусі» (П.Панчанка); «Важнейшыя дакументы паміж сабой падзялілі, каб вывозіць прасцей было, — і думалі дзе-колечы ў Заходняй Беларусі затрымацца» («Маладосць»); «Мясцовае [крымскае] радыё, газеты ва ўсе званы званілі, якое добрае жыццё ў братняй Беларусі, пенсіі і заробкі выдаюцца своечасова» («Народная воля»). Са сказанага відаць, што, каб адказаць на пытанне, як ужываць: на Беларусі ці ў Беларусі, зусім недастаткова пагартаць паўтузіна слоўнікаў ды зрабіць пасля гэтага паспешлівую, скараспелую, але адназначную і катэгарычную выснову. П.Сцяцко піша, што «прыназоўнік на мае куды больш шырокае выкарыстанне ў беларускай мове параўнальна з рускай, дзе яму нярэдка адпавядае прыназоўнік в», і што «ў шэрагу выпадкаў словазлучэнні з прыназоўнікам у механічна пераносяцца з рускай мовы (канструкцыі з прыназоўнікам в)». Але дастаткова знайсці ў ТСБМ апісанне прыназоўнікаў у і на, як становіцца відавочным, што прыназоўнік у больш функцыянальна нагружаны, чым на, выражае аж 14 розных семантычных адносін (на — 11) і што яго лексікаграфічная распрацоўка займае ў слоўніку большую плошчу, чым апісанне на.

 

Можна, між іншым, зазначыць, што калі ж гаворка ідзе пра азвы тэрыторый тыпу «Гродзеншчына», то часцей ужываюць прыназоўнік на: на Віцебшчыне, Міншчыне, Магілёўшчыне, Случчыне. Толькі гэты прыназоўнік выкарыстоўваецца пры назвах гарыстых тэрыторый або мясцовасцей па назве ракі: на Каўказе, на Урале, будаваць на Дняпры, Волзе, Кубані, Дунаі. А што да таго, як у нашай мове склаліся паралельныя спалучэнні ў Беларусі і на Беларусі, дык тут не так усё проста, як здаецца, і гаварыць пра «механічнае перанясенне з рускай мовы» канст рукцыі ў Беларусі наўрад ці ёсць падставы.

 

У дачыненні да ўсіх дзяржаў свету для выражэння прасторавых адносін ужываецца пры назве краіны прыназоўнік у: у Індыі, у Польшчы, у Францыі, у Грузіі, у Літве і г.д. Выключэнне складаюць толькі Украіна і Беларусь: на Украіне, на Беларусі. Самі ўкраінцы ў дасавецкі час не гаварылі, што яны жывуць на Украіне. Ужывалі толькі: в Украпні. І Тарас Шаўчэнка ў 1847 г. пісаў: «Мені однаково, чи буду я жить в Украпні, чи ні». Або: «Сю ніч будуть в Украпні родиться близнята. Один буде, як той Гонта, катів катувати!»

 

Спалучэнне на Украіне, хутчэй за ўсё, узнікла ў Расіі. Пасля таго як Украіна стала часткай Расійскай імперыі, слова Украіна пачалі (з шавіністычных пазіцый) атаясамліваць з окраиной (ускраінай). Па аналогіі з на окраине стала ўжывацца на Укрбине (Украйне) — з пераносам месца націску з трэцяга на другі склад. Напрыклад, у паэме Пушкіна «Полтава» 9 разоў выкарыстана Украйна ў розных склонавых формах: Украйна глухо волновалась; И перенес войну в Украйну; Но независимой державой Украйне быть уже пора і г.д. Параўн. і ў аповесці Гогаля «Тарас Бульба»: Начались разыгрываться схватки и битвы на Украйне за унию. Хоць першае ўпамінанне назвы Украіна фіксуецца летапісцамі ў 1189 г., задоўга да ўпамінку пра Маскоўскае княства (там тады яшчэ ваўкі вылі), але на гэта не зважалі. Нават на пачатку ХХ ст. адзін з губернатараў у рапарце міністру ўнутраных спраў Расіі прапаноўваў слова Украіна «тлумачыць як «окраину» Расійскай дзяржавы з даўніх часоў» [40, с. 181]. А ў савецкі перыяд, як піша прафесар Я.Радзевіч-Вінніцкі, «ужыванне прыназоўніка «в» са словам «Украіна» кваліфікавалася як буржуазна-нацыяналістычнае» [72, с. 32].

 

Можна меркаваць, што прыназоўнікава-склонавая форма на Беларусі сфармавалася пад уплывам на Украіне. Прыгадаем, дарэчы, словы Сталіна: «Белоруссия — не просто окраина нашей державы. Она — форпост социализма на западе страны» [70, с. 84]. Характэрна, што ў сённяшняй Украіне рашуча адмовіліся ад навязанай ім канструкцыі на Украіне. Два прыклады. У кнізе «Мова і нація» дзесяткі разоў сустракаем в Украпні і ніводнага — на Украйні: Уже другий раз у нашому столітті в Украпні йде мова про украпнізацію [40, с. 195]. А вось урыўкі з парламенцкай газеты «Голос Украпні» (1996. 9 крас.): Однойменне оповідання друкувалося в Украпні; Фільм, правда, заборонений для прокату в Білорусі; Я дуже радий, що в Украпні становище не таке безнадійне.

 

З гэтага, аднак, не вынікае, што і мы не павінны ўжываць на Беларусі. Далейшы лёс паралельных спалучэнняў можа вырашыць толькі маўленчая практыка. (Лепешаў І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. – Гродна, 2002. – С. 187 – 191)

 

73. Выпiшыце словы, размяркоўваючы iх па дзвюх групах: а) агульнанавуковая лексіка; б) тэрмiналагiчная лексiка. Якiм прынцыпам вы карысталiся?

 

Даследаванне, ангідрыт, праблема, метад Гауса, гiпотэза, прэдыкат, факусіравацца, эксперымент, праграмнае забеспячэнне, характарызаваць, пункт кiпення, абсалютны нуль, умова iнтэгравальнасцi, выява, узаемасувязь, дыёд, радыёактыўнасць, аналіз, эксперымент Абэ-Портэра, тэрмаэмісія, струменны прынтар, дослед, сінтэз, мадэм, фармуляваць, сервер, iнфрачырвонае выпраменьванне, працэс, відарыс, сферычнае адлюстраванне, прынцып, Web-старонка, энергiя, функцыянаваць, элемент, метад, цiск, мадэль, шчыльнасць, вызначаць, пункт замярзання, планаваць, тып, модуль, дэскрыптыўнае праграмаванне, малекула, параметры, працэс, iзатоп, гiпотэза Планка.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 550; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.228.88 (0.02 с.)