Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу



Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найбольш выбітных постацяў у гісторыі чалавецтва (магчыма, першы, хто нагадаў пра чалавецтва ўвогуле). “Чалавек-светач” (В.Гюго), “песнопевца не было прекрасней” (Мікеланджэла).

Асноўныя вехі жыцця і творчасці звязаны з накступнымі пытаннямі: “малая радзіма”; палітычная дзейнасць / апазіцыя да ўладаў; выгнанне; крыніцы творчасці (у т.л. праблема мовы); смерць на чужыне. Вылучым гэтыя вехі як актуальныя праблемы або скразныя матывы, звязаныя з жыццём Дантэ (т.зв. “гарызантальны” кантэкст). Такі падыход дазволіць выкарыстаць мадэль “вертыкальнага” кантэксту: г.зн. акрэсліць тыпалагічныя сыходжанні паміж тым, што адбывалася ў жыцці Дантэ, і другімі падзеямі, якія знаходзім у біяграфіі іншых творцаў. А паколькі Дантэ быў адным з першых прадстаўнікоў той эпохі, якая “нарадзіла” творцу як індывід (паняцце “рэнесансны індывідуалізм” замацавала непаўторнасць чалавечай асобы), пастолькі прапанаваны падыход дазваляе распрацаваць алгарытм аналізу жыццёвага лёсу творцы ўвогуле.

Праблема “малой радзімы”.

1265 год. Фларэнцыя. Перыяд міжусобіц, раз’яднанай на гарады-камуны (з часоў падзення Заходняй Рымскай імперыі) Італіі, вострай палітычнай барацьбы, процістаяння знешнім ворагам і г.д. Фларэнцыя – адзін з самых багатых гарадоў Тасканы – той часткі Італіі, дзе стваралася нацыянальная культура, а Фларэнцыя стала эпіцэнтрам гэтага працэсу. З ёй аказаліся так ці інакш звязаны лёсы Ф.Петраркі (з сям’і выгнанніка з Фларэнцыі), С.Бацічэлі, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля... І раней за ўсіх – Дантэ. Ён паходзіць са старажытнага дваранскага, хоць і небагатага рода землеўладальнікаў.

Праблема “малой радзімы” выступае і ў правобразе той страчанай краіны, якой становіцца краіна дзяцінства, маладосці для сталага чалавека. Так, невялікая Беларусь убірае ў сябе “малыя радзімы” нашых творцаў – Ушаччына, Піншчына, Случчына..., вобраз якой застаецца незгасальнай зоркай, да якой імкнецца чалавек на працягу ўсяго жыцця. Натуральна існуе літаратурная карта свету, дзе рэальныя мясціны набываюць новае паэтычнае (гераічнае, ідэальнае, казачнае, міфічнае) вымярэнне, а побач з імі існуюць і зусім выдуманыя, утапічныя: Новая Атлантыда, Эльдарада, краіна райскай птушкі, цудоўная краіна Эмайн, краіна Дракона з японскай казкі “Урасіма Таро”, біблейскі Рай...

Мара пра Фларэнцыю набыла ў Дантэ вобраз утопіі – пісьменнік выступае папярэднікам новага ідэйна-культурнага руху, яго першапраходцам: утапічнай краінай бачыцца Дантэ аб’яднаная Італія. Мара пра аб’яднанне краіны ставіць побач з Дантэ многіх эпічных герояў Сярэднявечча. Прыгадаем словы Дз.Ліхачова пра князя Святаслава са “Слова пра паход Ігаравы” і Карла Вялікага з “Песні пра Раланда”: «Карл і Святаслаў сімвалізуюць сабой нацыянальнае і дзяржаўнае адзінства сваіх краін”. У іх адлюстравана, магчыма, і не да канца ўсвядомленая мара да такога аб’яднання, якое б спыніла крывавыя войны. Дантаўскі вобраз аб’яднанай Італіі прагучаў не менш выразна: Италия, раба, скорбей очаг,

В великой буре судно без кормила,

Не госпожа народов, а кабак (пер.М.Лазінскага).

Паэт-палітык, грамадскі дзеяч. Палітычныя сілы ў краіне адасабляюцца ў вырашэнні сацыяльна-палітычных прыярытэтаў. Асноўным было пытанне ўлады: царква вылучала ідэю тэакратыі (вяршынства царквы над свецкай уладай), свецкая ўлада выступала за права быць вядучай палітычнай сілай. Палітычныя дзеячы Фларэнцыі падтрымлівалі гэтыя дзве сілы: гібеліны выступалі на баку імператара, гвельфы – за рымскага папу. Род Дантэ належаў да гвельфаў. Дантэ быў адным з сямі прыёраў Фларэнцыі. У 1293 г. гвельфы атрымалі канчатковую перамогу над гібелінамі. У 1300 г. пасля сутычкі паміж групамі гвельфаў адбыўся раскол на “чорных” (выступалі за саюз з рымскім папай) і “белых” (антыпапская кааліцыя імкнулася захаваць незалежнасць Фларэнцыі), на баку апошніх выступіў Дантэ. У 1302 г. перамаглі “чорныя”. Дантэ апынуўся ў выгнанні. Два санеты прысвяціў суайчынніку Мікеланджэла (Пер.А Вазнясенскага):

/ К Данте / / Еще о Данте /

Единственно живой средь неживых, Звезде его слова наши – как дым.

свидетелем он Рая стал и Ада, Похвал, достойных Данте, так немного.

где справедливость правила Расплату. Мы не примкнем к хвалебному потоку.

Он, как анатом, все круги постиг. Хулителей его мы пригвоздим!

Он видел Бога. Звездопадный стих Прошел он двери Ада, невридим,

над родиной моей рыдал набатно. пред Данте открывались двери Бога.

Певцу нужны небесные награды. Но люди, рассуждавшие убого,

Ему не надо почестей людских. дверь родины захлопнули пред ним.

Я говорю о Данте. Это он О родина, была ты близорука,

Не понят был. Я говорю о Данте. когда казнила лучших сыновей,

Он флорентийской бандой не сожжен. себе готовя худшую из казней.

Непониманье гения – закон. Всегда ужасна с родиной разлука.

О, дайте мне его прозренье, дайте! Но не было изгнания подлей,

И я готов, как он, быть осужден. как песнопевца не было прекрасней!

Дантэ – паэт-выгнаннік. З 1302 г. Дантэ ў выгнанні. Некалькі разоў ён спрабаваў вярнуцца на радзіму, але па розных прычынах гэтыя шляхі аказаліся абарваныя. Сярод першых выгнаннікаў прыгадаем старажытнарымскага паэта Авідзія...

Смерць на чужыне. Дантэ памёр у Равэне. З беларускіх газет (чэрвень 1999 г.): “У Фларэнцыі на адной з паліц мясцовай бібліятэкі абсалютна выпадкова быў знойдзены мяшэчак з часткай праху слыннага паэта Дантэ Аліг’еры. Мяшэчак быў уціснуты невядомымі паміж дзвюма фаліянтамі. У 1865 годзе ў гонар 600-годдзя з дня нараджэння Дантэ Аліг’еры ягоная магіла ў Равене была адкрытая дзеля ўрачыстага перазахавання. Але па невядомых прычынах прах паэта быў перададзены ў бібліятэку, а ў 1929 годзе проста згубіўся”.

Па-рознаму ў агульным кантэксце могуць быць асэнсаваны іншыя факты: смерць на чужыне Еўфрасінні Полацкай (яшчэ да часоў Дантэ), Максіма Багдановіча, Алеся Адамовіча... Ужо ў ХІІ ст. манахі з беларускіх земляў разумелі, што нельга пакідаць на чужыне, нават і ў святым месцы, цела сваёй “заступніцы”, сваёй «маці». Факт смерці Еўфрасінні ў Іерусаліме творча пераасэнсаваны ў кантэксце беларускай культуры. Так, смерць на чужыне Максіма Багдановіча «яднае» біяграфію прадстаўніка беларускага адраджэння і лёс Дантэ, першапачынальніка еўрапейскага Адраджэння, наноў высвечвае жыццё і творчасць беларускага паэта.

Знакавай з'яўляецца магіла Максіма Багдановіча ў Ялце. Зразумела, што ў агульным кантэксце аб'ектыўная сітуацыя сведчыць, верагодна, пра пэўныя рысы нашага жыцця і псіхалогіі. У той жа час для шэрагу дзеячаў беларускай культуры знаходжанне гэтай магілы за межамі радзімы стала знакавым, сімвалічным. Прыгадаем верш Міколы Аўрамчыка “Сімвалічная кветка”.

Помню, як у цёплай Ялце

Днём асеннім

Некалі

Я, Караткевіч, Адамовіч

Спелых васількоў

Пасеялі насенне

На магіле,

Дзе ляжыць наш Багдановіч.

Чалавек імкнецца пасадзіць на магіле Багдановіча валошкі. Але валошкі на чужой зямлі не ўзыходзяць! Не можа быць і новых багдановічаў. Верш напісаны да ўгодкаў з дня смерці А.Адамовіча. Паэт ужывае паралелізм: за межамі Беларусі жыў Алесь Адамовіч, апынуўся за яе межамі некалі Максім Багдановіч. І адзін і другі марылі пра вяртанне на радзіму. Але паэт-класік пахаваны ў Ялце – гэта на яго магіле не растуць валошкі, любімыя паэтавы кветкі – сімвал Беларусі. Магіла Алеся Адамовіча знаходзіцца на Беларусі, як пра гэта і марыў беларускі пісьменнік. Выкарыстоўваючы параўнальны падыход: Дантэ – Еўфрасіння Полацкая – М.Багдановіч – А.Адамовіч,– наноў прачытваем факты з біяграфіі паэта і яго творчасць у цэлым.

Прычынна-следчымі сувязямі звязаны два матывы: выгнанне / ад'езд героя за межы радзімы і вяртанне (або немагчымасць вяртання). Прыгадаем прыклад з міфалогіі: цар Эдып, здзейсніўшы неўсвядомленае злачынства, сам асудзіў сябе на выгнанне. Па крыніцах старажытнага фіванскага цыклу міфаў вядома пра пакутніцкія вандраванні героя. У трагедыі Сафокла «Эдып у Калоне» паказана, што пакутніцтвы героя працягваюцца да таго часу, пакуль Эдып не спыняецца ў прадмесці Афін – Калоне. Уладар Афін ведаў, што зямля, якая прыме ў сябе цела Эдыпа, набудзе святасць і трапіць пад асаблівую абарону багоў. Ён спрабуе зрабіць усё магчымае, каб затрымаць Эдыпа ў горадзе. Эдып памірае ў Калоне: так тлумачылася, паводле старажытных вераванняў, вялікая роля грэчаскага горада ў антычнай цывілізацыі, тое ўзвышэнне Афін і Афінскай дзяржавы, якое адбывалася на працягу стагоддзяў.

Матыў «смерць у выгнанні» звязаны з міфалагемаю “святое месца”, “святая зямля”, «асвячонасць месца смерці». Так, Еўфрасіння Полацкая, якая памерла на святой зямлі, «вярнулася» на радзіму, стаўшы не толькі арганічнай часткай культурнай, духоўнай спадчыны Беларусі, але і той крыніцай святасці, высокай духоўнасці, якая здольна наталіць кожнага. Падобныя разважанні можна прывесці і з нагоды таго, што магілы М.Багдановіча, А.Адамовіча – “святое” месца для людзей неабыякавых, творчых. Месца апошняга захавання таго ці іншага дзеяча культуры прыцягвае асаблівую ўвагу, з’яўляючыся ў пэўным сэнсе “святым” месцам, той Гіпакрэнай – крыніцай натхнення, з якой чэрпаюць натхненне, наталяюць прагу духоўнага, неўміручага наступныя пакаленні. Захоўваць, выратоўваючы ад небыцця гэтую крыніцу, асэнсоўваць яе як арганічную неад'емную частку нацыянальнай культуры, або пакінуць у забыцці, занядбаць і таму страціць, страціўшы тым самым арыгінальнасць, дадзеную гісторыяй неўміручую спадчыну, – застаецца і дагэтуль актуальным пытаннем для нацыі і чалавека: “Быць альбо не быць?”

Шэкспір

«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і вобразаў – талент Шэкспіра не мае сабе роўных. Калі лічыць крытэрыем велічы аўтара стварэнне найвялікшага выдуманага свету, населенага праўдападобнымі персанажамі, і максімальна шырокае адлюстраванне чалавечага вопыту, безумоўна, Шэкспір адзінокі ў значнасці свайго поспеху», – сцвярджае Д.Берт у сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» (рус.пер. з англ. 1999).

Шэкспіраўскае пытанне. Хтоасабіста, чыё імя (або імёны) схаваны за імем “Шэкспір” пытанне і дагэтуль застаецца адкрытым. Сама “адкрытасць”, неакрэсленасць – выразны паказчык таго, што шэкспіраўскае пытанне, падобна гамераўскаму пытанню, – з шэрагу загадак сусветнай літаратуры, літаратуразнаўства ці культуралогіі. Падобнае існуе ў многіх навуках – недаказанымі застаюцца гіпотэза Пуанкарэ... У беларускай літаратуры – загадкавае аўтарства паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Хоць даследаванні канца ХХ ст. пераконваюць у наяўнасці аўтараў гэтых паэм, але існаванне падобных загадак у Беларусі застаецца: няма ўпэўненасці ў даследчыкаў аб аўтарстве, напрыклад, паэмы “Сказ пра Лысую гару”...

Падобныя прыклады могуць быць адрасаваны не толькі тэкстолагам, але і тым, хто займаецца інтэрпрэтацыяй літаратурных фактаў, кампаратывістам, паколькі такія прыклады з’яўляюцца аб’ектам таксама параўнальнага вывучэння літаратуры.

Існуюць дзве версіі адносна аўтарства Шэкспіра: стрэдфардыянская і нестрэдфардыянская.

Стрэдфардыянская версія адсылае да Шэкспіра – ураджэнца г.Стрэдфард-на-Эйване. Гады жыцця: 1564 – 1616. Біяграфія гэтага Шэкспіра (даследчыкі ўдакладняюць: Шэкспера) добра вядомая, змяшчае шмат занатаваных у шматтысячных выданнях фактаў: нараджэнне ў сям’і рамесніка/гандляра, вучоба ў мясцовай камунальнай (бясплатнай) школе – 4 класы, уцёкі з роднага горада, заснаванне ў Лондане (разам з земляком Рычардам Бербеджам) тэатра “Глобус”, напісанне п’ес для спектакляў гэтага тэатра, а таксама праца ў ім: акцёрам, вартаўніком коней заможных гледачоў... Раптоўнае вяртанне ў 1612–13 гг. у Стрэдфард і смерць у дзень свайго нараджэння – 23 красавіка.

Прыхільнікі гэтай версіі – жыхары Стрэдфарда (быць радзімай паэта № 1 су усветнай літаратуры – выдатны бізнэс-праект), афіцыйна яна была пануючай ў СССР, такой часткова застаецца і на постсавецкай прасторы, дзе наяўнасць у якасці паэта № 1 чалавека, які “выйшаў” з народа, разглядаецца як яшчэ адзін доказ на карысць ідэі пра магутны творчы патэнцыял чалавека з народа і пра неабмежаваныя магчымасці для яго самаадукацыі і самарэалізацыі.

Нестрэдфардыянская версія налічвае ўжо некалькі стагоддзяў і пэўную колькасць імёнаў.

Паміж гэтымі версіямі пералічым некалькі праблемных пытанняў, якія можна сцісла пазначыць словам “Але”.

Але:

– слоўнік Шэкспіра налічвае прыблізна 22 – 30 тысяч слоў (30 тысяч – слоўнік А.С.Пушкіна, заснавальніка рускай літаратурнай мовы). Дагэтуль творы Шэкспіра вывучаюцца ў школьным курсе англамоўных краін, што дазваляе акрамя іншага фарміраваць слоўнікавае багацце навучэнцаў. З другога боку, слоўнік студэнта Оксфардскага універсітэта налічвае 5-7 тысяч слоў, слоўнік прафесара Оксфардскага універсітэта – прыблізна 15 тысяч слоў, слоўнік Элачкі Людаедкі – 30 слоў, не кажучы пра сучасныя “Я знаю три слова...”, або тыя адно-два словы, якімі звычайна карыстаюцца ў нефармальных зносінах людзі абмежаваных разумовых магчымасцей...

– выдатнае веданне моў (і свабоднае выкарыстанне) – класічных (латыні і старажытнагрэчаскай), тагачасных еўрапейскіх – французскай, нямецкай, іспанскай....

– універсалізм у выкарыстанні звестак з розных навук і мастацтваў (Энгельс: гуманісты Адраджэння – “тытаны... па шматбаковасці і вучонасці”). Напрыклад, у санетах пададзены звесткі (тэрміны) з 18 навук, мастацтваў, рамёстваў (паляванне, мараплаванне, юрыспрудэнцыя, ваенная справа, мастацтвазнаўства, біялогія, анатомія...)...

– знаёмства з іншымі краінамі... Увядзенне ў тэкст тагачасных рэалій з жыцця, напрыклад, Даніі (у “Гамлеце”)...

– з 37 п’ес Шэкспіра 36 напісаны на вядомыя сюжэты: узровень адукацыі (або самаадукацыі) дазволіў “зазірнуць” у гісторыю, фальклор, літаратуру, мастацтва іншых народаў і надаць вядомаму раней сюжэту неверагодную па свайму маштабнаму ўвасабленню вышыню, як і глыбіню метафарычнай вобразнасці...

–...

Нестрэдфардыянская версія заканамерна з прычыны шматлікіх “але...”. Самым “знакавым” у гэтым пераліку з’яўляецца імя Роджэра Мэнерса, графа Рэтленда. Яго гісторыя і гісторыя яго жонкі Лізаветы Сідні, графіні Рэтленд, перастворана ў паэме Шэкспіра “Фенікс і Голуб”, зашыфравана ў Чэстэравым зборніку, пераканальна раскрываецца ў працах І.Гілілава, вучонага сакратара Шэкспіраўскай камісіі Расійскай Акадэміі навук і ў іншых мастацкіх і навуковых працах. Больш падрабязна нестрэдфардыянская версія даследуецца ў нашай кнізе – Г.Я.Адамовіч “З крыніц сусветнай літаратуры” (Мн., 1998).

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-23; просмотров: 343; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.90.141 (0.025 с.)