Славутасці Беларусі: мастакі і музыканты. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Славутасці Беларусі: мастакі і музыканты.



Важным доказам музыкальнасці беларускага народа з’ўляецца не толькі яго найбагацейшы ў свеце песенны і танцавальны фальклор, але і веліч та-ленту музыкантаў, якія выйшлі з яго нетраў. Да нас не дайшлі імёны многіх выдатных музыкантаў сярэднявечча. А ў эпоху Асветніцтва найбольш ярка засвяціўся музычны талент беларуса Агінскага Міхала Клеафаса (1765–1833 гг.). Ён быў аўтарам выдатных вальсаў, маршаў, паланэзаў і мазурак. Асабліва папулярны і сёння паланэз «Развітанне з Радзімай», а таксама песня «Яшчэ Польша не загінула», якой ён верагодней усяго быў аўтарам. У гэты ж час на карысць расійскай культуры тварыў другі музыкант з Беларусі Каз-лоўскі Іосіф Антонавіч (1757–1831 гг.). Ён кіраваў музычнай часткай тэатра Расіі ў Пецярбургу. Гэты кампазітар з’ўляецца адным з стваральнікаў рускага раманса, аўтарам папулярнага марша, які потым стаў гімнам «Гром победы, раздавайся!». Помніце, памешчык Траякураў у пушкінскай аповесці «Дуб-роўскі» любіў напяваць гэтую мелодыю ў розных варыянтах.

Усё сваё жыццё працаваў на тэрыторыі Беларусі выдатны піяніст, кам-пазітар і дырыжор Юзаф Дашчынскі (1781–1844 гг.). Ён аўтар больш 100 му-зычных твораў, якія выконваліся ў той час амаль па ўсёй Еўропе. Лепшыя яго паланэзы не ўступалі па прыгажосці паланэзам Агінскага. Амаль 30 гадоў ён узначальваў сімфанічны аркестр у Гарадзішчы пад Мінскам.

Кампазітар, дырыжор, педагог, класік беларускай і польскай музыкі, стваральнік нацыянальнай беларускай і польскай оперы Станіслаў Манюшка (1819–1872 гг.). Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Ігуменскага (Чэрвеньскага) павета Мінскай губерніі. Ён шырока выкарыстоўваў беларускі і польскі фальклор. Найбольш папулярнымі з’ўляюцца оперы «Ідылія», «Галька», «Слова гонару», «Парыя» і «Страшны двор». Напісаў больш 300 песен, у тым ліку на вершы А. Міцкевіча, Я. Чачота і інш.

Вялікі ўклад у рускую і сусветную музыкальную культуру зрабілі кам-пазітары беларускага паходжання Глінка Міхаіл Іванавіч (1804–1857 гг.), Мусаргскі Мадэст Пятровіч (1839–1881 гг.). Гэтыя музыканты напэўна вядо-мыя ўсім.

У беларускага народа ёсць «свая ніша» у сусветным мастацтве і скульптуры. Адзначым найбольш вядомых мастакоў. Аляшкевіч Іосіф Іванавіч (1777–1830 гг.). Знатныя яго партрэты А. Міцкевіча, Л. Сапегі, М. Радзівіла. За карціну «Апека сірот» ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Добра вядомы яго карціны, выкананыя ў стылі позняга класіцызму. Гэта «Мадона з дзіцем», «Групавы партрэт», «Развітанне гетмана Хадкевіча з ма-ладой жонкай» і інш.

Смуглевіч Францішак (1745–1807 гг.). Працаваў у стылі класіцызму і ў жанры гістарычным, батальным, выкарыстоўваў міфалагічныя тэмы. Тут карціны «Прысяга Т. Касцюшкі на Кракаўскім рынку», «Бітва пры Хоціне ў 1673 годзе», «Юдзіф», «Смерць Марыі» і інш. Многа зрабіў размалёвак у храмах Мінска, Гродна, Полацка, Рэчыцы, у гарадах Польшчы і сучаснай Літвы.

Ваньковіч Валенцій Мельхіоравіч (1799–1842 гг.). Пасля заканчэння з залатым медалём Пецярбургскай мастацкай акадэміі вярнуўся ў Мінск і пра-цаваў у сваёй майстэрні ў Сляпянцы. Стварыў многа выдатных партрэтаў сваіх блізкіх і сучаснікаў. У карцінах маляваў вобразы святых як натураль-ных людзей. Яго карціна-абраз «Дзева Марыя Вострабрамская» упрыгожвае алтар касцёла св. Севярына ў Парыжы, карціна «Мадона з дзіцем» зна-ходзіцца ў Луўры, некаторыя палотны захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Варшавы, а таксама ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. Знясілены працай, без падтрымкі мясцовых улад, ён вымушаны быў эмі-граваць у Францыю, дзе і памёр.

Орда Напалеон (1807–1883 гг.). Аб гэтым таленавітым чалавеку можна ў роўнай ступені гаварыць як аб музыканце, так і аб мастаку. Як кампазітар і музыкант, ён напісаў многа паланэзаў, вальсаў, мазурак, серанад і песен. Быў некаторы час дырэктарам італьянскай оперы ў Парыжы, напісаў і выдаў «Граматыку музыкі», высока ацэненую С. Манюшкам. Як мастак, пакінуў многа карцін, у якіх з дакументальнай дакладнасцю адлюстраваны помнікі архітэктуры, якіх сёння ўжо няма.

Заранка Сяргей Канстанцінавіч (1818–1870 гг.). Вучань А. Венецыяна-ва, акадэмік жывапісу, настаўнік вядомых рускіх мастакоў В. Пярова, У. Ма-коў-скага і В. Пукірава. Напісаў выдатныя партрэты сваіх сучаснікаў.

Гараўскі Апалінар Гіляраевіч (1833–1900 гг.). Пейзажыст і партрэціст. Творы яго адметныя жыццёвай праўдай, глыбокай народнасцю, высокім тэхнічным майстэрствам, асабліва «Балота», «Вечар», «На Радзіме», «Свіслач», «Вечар у Мінскай губерні», «Пейзаж з каровамі», «Старая моліцца» і інш.

Андрыёлі Міхаіл Эльвіра (1836–1895 гг.). Нарадзіўся ў Вільні, вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, але ў хуткім часе пе-райшоў ў маскоўскае вучылішча жывапісу. Удзельнічаў у паўстанні 1863 го-да. Уцёк за граніцу, а калі ў 1866 годзе вярнуўся, то быў арыштаваны і сасла-ны ў Вятку. Там быў настаўнікам будучых рускіх мастакоў братоў Васняцо-вых, зрабіў многа жывапісных і графічных работ на гістарычную тэму: «Смерць Кейстута», «Сутычка ліцвінаў з крыжаносцамі», «Гусляр», «Хрыш-чэнне язычнікаў» і інш., напісаў партрэты А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Ф. Багушэвіча.

У вобласці скульптуры і мастацтва працаваў Мікешын Міхаіл Восіпавіч (1835–1896 гг.). Усерасійскую вядомасць прынесла яму работа над помнікам «Тысячагоддзе Расіі». Ён аўтар помніка Кацярыне ІІ у Пецярбургу, Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве, у Севастопалі — У. Карнілаву і П. Нахімаву. Аўтар шэрагу замалёвак з жыцця беларусаў: «Каханне», «Паштовая эстафета, Бела-русь», «Жабрачка», «Банкір і шляхціч» і іншыя. Вось такі кароткі абрыс кру-га людзей — выхадцаў з Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сус-ветнага мастацтва.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 53; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.70.93 (0.006 с.)