Жаночая літаратура» і «жаночае чытанне» як разнавіднасці метаду фемінісцкага літаратурнага крытыцызму. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Жаночая літаратура» і «жаночае чытанне» як разнавіднасці метаду фемінісцкага літаратурнага крытыцызму.



а) паняцце «жаночай літаратуры»: тэарэтычныя падыходы

Асноўная задача фемінісцкага аналізу літаратуры, на думку Э.Шоўолтэр (рэдактара кнігі «Новы фемінісцкі крытыцызм»), «памяшчаць у цэнтр крытычнага даследавання як жанчыну-чытача ці жанчыну-гераіню (праблематыка «жаночай літаратуры»), так і жанчыну-пісьменніцу як вытворцу тэкстуальных значэнняў (праблематыка «жаночага пісьма»). У кантэкст праблемы «жаночай літаратуры» ўваходзіць вывучэнне тэм, жанраў і структур літаратуры, створанай жанчынамі; у лік прадметаў – псіхадынаміка жаночай крэатыўнасці, лінгвістыка і праблема жаночай мовы, траекторыя індывідуальнай альбо калектыўнай жаночай кар’еры, гісторыя літаратуры і даследаванні асобных пісьменніц і іх твораў» [44, 138]. У названай кнізе, дзе сабраны работы па паэтыцы фемінізму, што на сённяшні дзень лічацца класічнымі, падкрэсліваецца наступнае: «Для крытыкаў-жанчын новая арыентацыя літаратурнага крытыцызму заключаецца ў тым, каб звяртаць асаблівую ўвагу не на праблемы героя, а на праблемы гераіні... і на тыя своеасаблівыя абставіны, у якіх яна апынулася» [44, 138-139]. Як прыклад у кнізе падаецца аналіз рамана «Джэн Эйр» Ш.Брантэ, зроблены М.Адамс. «Перачытваючы гэты твор я непазбежна прыходзіла да чыста жаночых пытанняў, пад якімі я разумею грамадскае і эканамічнае становішча залежнасці жанчыны ў шлюбе, абмежаваны выбар магчымасцей, што даступны Джэн, як следства яе адукацыі і энергіі, яе жаданне кахаць і быць каханай, адчуваць сябе патрэбнай і карыснай. Гэтыя імкненні гераіні, дваістыя адносіны да іх апавядальніцы і канфлікты паміж імі – вось тыя сапраўдныя пытанні, што ўзнімаюцца самім раманам» [44, 139], – піша аўтарка.

Адным з метадаў фемінісцкага літаратурнага крытыцызму, які вылучае Э.Шоўолтэр, з’яўляецца «гінакрытыка» – гэта калі жанчына з’яўляецца аўтарам тэксту і вытворцай тэкстуальных значэнняў. «Гінакрытыка» стварае новыя тыпы жаночага дыскурсу незалежна ад мужчынскага і адказваецца ад простай адаптацыі мужчынскіх літаратурных тэоый і мадэлей. «Гінакрытыка», па словах Шоўолтэр, пачынаецца тады, калі мы вызваляем сябе ад лінеарнай і абсалютнай мужчынскай літаратурнай гісторыі, перастаёмупісваць жанчыну ў прасветы паміж лініямі мужчынскай літаратуры і замест гэтага факусіруемся на новым бачным свеце ўласна жаночай культуры» [44, 139]. Вялікае значэнне ў праекце такога тыпу мае даследаванне жаночай субкультуры як ўзаемаадносін жанчын у якасці маці, дачок, сясцёр і сяброў, а таксама даследаванне жаночай сексуальнасці і тапалогіі жаночага цела.

б) паняцце «жаночага чытання»

У 70-я годы ХХ ст. бартаўскі тэзіс аб змяненні палітык літаратуры з вытворчасці тэкстаў на іх успрыняцце (смерць аўтара азначала нараджэнне чытача) стаўся вельмі плённым для фемінісцкага літаратурнага крытыцызму з пункту гледжання магчымасці мадыфікацый адзіных і агульнапрынятых у «вялікай літаратуры» тэкставых значэнняў. У фемінісцкім літаратурным крытыцызме пад уплывам Ж.Дэрыда ўзнікае своеасаблівая праблема «жаночага чытання» і «жаночага чытача». «Працэдура перцэпцыі (успрыняцця – Т.Ф.) дазваляе выявіць множнасць і амбівалентнасць тэкставых структур, а значыць, акрэсліць месца і для спецыфікі жаночай рэцэпцыі тэкста, фактычна, акрэсліць тапалогію жаночай суб’ектыўнасці» [44, 146]. Такім чынам, было выяўлена, што цяпер любы тэкст можа быць прааналізаваны з фемінісцкага пункту гледжання.

Найбольш сістэматычна прынцыпы разумення «жаночага чытання» ў фемінісцкім літаратурным крытыцызме выразіла А.Калодны ў артыкуле «Карта для перачытвання: гендэр і інтэрпрэтацыя літаратурных тэкстаў», змешчанай у кнізе «Новы фемінісцкі крытыцызм». Яна лічыць, што:

«Па-першае, жаночае чытанне менш абстрактнае, чым мужчынскае: жанчына заўсёды чытае ў тэксце свой асабісты рэальны жыццёвы эксперымент. Вынікам такога чытання становіцца яе асабісты тэкст, літаральна – яе «я» як тэкст. Жаночае чытанне – гэта дэшыфроўка і выяўленне сімвалізацый звычайнападаўленай і недасягальнай жаночай рэальнасці і «ўпісванне» яе затым у сваё паўсядзённае жыццё.

Па-другое, у працэдуры чытання жанчына звычайна адчувае сітуацыю падаўлення яе пачуццяў і супраціўляецца гэтаму падаўленнюсілай асабістага афекта.

Па-трэцяе, у жаночым чытанні асаблівая ўвага звяртаецца на жаночыя вобразы і жаночыя сітуацыі, якія мужчынамі дэшыфруюцца як другасныя і нязначныя» [44, 151].

«Перачытваючы тэкст, жанчына-чытач мае магчымасць гуляць з разнастайнымі сэнсамі гэтага тэксту і дасягаць тым самым незалежнасці ад традыцыйных катэгорый і паняццяў, г.зн. ад маскулінісцкіх ацэнак культуры» [44, 152].

 

4. «Жаночае пісьмо» і «жаночая аўтабіяграфія» як разнавіднасці метаду фемінісцкага літаратурнага крытыцызму.

в) паняцце «жаночага пісьма»

Асноўныя трансфармацыі ў фемінісцкім літаратурным крытыцызме перажывае постструктуралісцкае паняцце «пісьмо». Пад уплывам філасофіі Ж.Дэрыда «пісьмо, а таксама літаратура» аб’яўляюцца феноменам, штомаежаночую прыроду, г.зн. здольнасцю пазбегнуць мужчынскіх дамінанат логацэнтрызму.

Фемінісцкія аўтары вылучаюць два асноўныя тыпы выкарыстання мовы: рацыянальны і выразны, пачуццёвы.Жаночыя тыпы мовы і пісьма адносяцца да стратэгій выразнай мовы – той, што выходзіць за межы «моўных матрыц устаноўленных значэнняў». Э.Сіксу лічыць, што толькі ў выпадку, калі карыстаешся другім тыпам мовы, можна выявіць існаванне «цела»: пачуццёвага стварэння, якое не паддаецца рацыянальнаму асэнсаванню. Мужчына заўсёды кантралюе свае імпульсы, жанчына – не. «Пісаць тэкст для мужчыны – значыць карыстацца закончанымі фармулёўкамі і паняццямі; пісаць тэкст для жанчыны – значыць доўжыць сітуацыю незавершанасці і бясконцасці ў тэксце. У жаночым тэксце няма і не можа быць ні пачатку, ні канца; такі тэкст не паддаецца прысваенню» [44, 155]. На думку Э.Сіксу, катэгорыі традыцыйнай мовы мяшаюць непасрэдна ўспрымаць акаляючы свет, бо накладваюць на яго «сетку апрыёрных паняццяў ці азначэнняў». У жаночым успрыняцці свету (як і ва ўспрыняцці дзіцяці), лічыць даследчыца, пераважаюць не катэгорыі мужчынскага рацыянальнага мыслення, але экстатычная («цялесная») камунікацыя са светам, якая складаецца ў першую чаргу з адчуванняў колеру, паху, смаку. Іншымі словамі, жаночая камунікацыя са светам – гэта камунікацыя фізічнага цела з фізічным светам рэчаў.

г) жаночая аўтабіяграфія

Жанр аўтабіяграфіі побач з жанрамі дзённікаў і мемуараў традыцыйна адносіцца да «жаночых» жанраў пісьма ў літаратурным каноне. Асноўная задача аўтабіяграфічнага жаночага пісьма, як яна вызначаецца ў фемінісцкім літаратурным крытыцызме, – гэта задача самарэпрэзентацыі гендэрнага (жаночага) «я». Асноўныя параметры жаночай аўтабіяграфіі як жанра, што вылучае фемінісцкі літаратурны крытыцызм, наступныя:

1) У жаночым аўтабіяграфічным пісьме ўсё жаночае жыццё варта апісання, а не толькі вызначальныя этапы гэтага жыцця. Адной з асноўных тэм жаночай аўтабіяграфіі з’яўляецца тэма дому і сям’і. Лічыцца, што гэтую тэму свядома зрабіла асноўным прадметам «высокай літаратуры» і літаратурнага эксперыменту Вірджынія Вульф. Пры гэтым вырашальным сэнсавым параметрам становіцца «адсутнасць страху» казаць пра сваё цела і сексуальнасць не як пра што-небудзь другаснае і дадатковае да асноўнага аўтабіяграфічнага сюжэту, а як пра асноўнае ў ім.

2) Фармальнай прыкметай аўтабіяграфічнага пісьма застаецца пісьмо ад першай асобы. Пры гэтым асаблівасцю жаночай аўтабіяграфіі ў адрозненне ад традыцыйнага аўтабіяграфічнага пісьма з’яўляецца апеляцыя да асабістага вопыту не як да асобнага, а як да гендэрнага вопыту групы.

3) У жаночым аўтабіяграфічным пісьме прысутнічае свядомае ці бессвядомае сэнсавае супрацьпастаўленне свайго ўнутранага прыватнага свету афіцыйнай гісторыі: у ім часта немагчыма вызначыць да якой гістарычнай эпохі ён належыць.

4) У фармальнай структуры тэксту замест часовай наратыўнай (апавядальнай – Т.Ф.) паслядоўнасці падзей рэалізуецца эмацыянальная паслядоўнасць; падзейнасць «вялікай гісторыі» замяняецца жаночай унутранай «афектаванай гісторыяй». Фармальнымі прыкметамі такой структуры пісьма з’яўляецца наяўнасць дэталізацый, што парушаюць звычайнуюструктуру субардынацыі; адсутнасць дэфініцый (азначэнняў – Т.Ф.) у тэксце;багацце прасторавых апісанняў. А асноўным тыпам наратыўнага звязвання становіцца тып «і...і...і» [44, 158].

 

ТЭМА 3

ЭВАЛЮЦЫЯ ГЕНДЭРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ У СВЕЦЕ

1. Высновы І.Шаберт наконт выяўленняпадвойнайсувязі гісторыі літаратуры з гістарычнай дынамікай паняцця полу.

2. Жаноцкасць і мужчынскасць як культурныя канструкты. Іх здольнасць змяняцца (Р. Хоф).

3. Гендэр як «нявызначаная пераменная», якая ўдакладняецца часам, прасторай, культурным кантэкстам (Дж.Батлер).

4. Сацыяльная тэорыя гендэрнай стратыфікацыі Дж.Хубер.

 

1. Высновы І.Шаберт наконт выяўлення падвойнай сувязі гісторыі літаратуры з гістарычнай дынамікай паняцця полу.

а) праблематыка традыцыйнага напісання гісторыі літаратуры

Свой уклад у развіццё тэорыі гендэра зрабілі нямецкія навукоўцы. Так, І.Шаберт у артыкуле «Гендэр як катэгорыя новай гісторыі літаратуры» [166] даводзіць, што любая гісторыяграфія ў значнай ступені вызначаецца поглядамі таго, хто піша, а таксама формамі прадстаўлення, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. «Пры гэтым на вобраз бачання гістарыёграфа накладваюць адбітак не столькі асабістыя, колькі тыповыя для яго часу ці пэўнай групы людзей схемы успрымання. Спосаб прадстаўлення гістарычных падзей асабліва залежыць таксама ад надіндывідуальных норм навуковых дыскурсаў» [166, 109]. Шматлікія работы па тэорыі гісторыяграфіі даказваюць гэта, робіць выснову даследчыца, і робяць відавочным той факт, што «гісторыя», якая з’яўляецца ўсяго толькі адной з версій гісторыі, мае патрэбуў паслядоўным пераглядзе. Гэта, безумоўна, тычыцца і гісторыі літаратуры. Знаёмыя карціны мінулага літаратуры з іх падзелам на эпохі, іерархіяй твораў, накірункамі і кантэкстуальнымі ўзорамі павінны пастаянна падпадаць падкрытычную пераправерку і абнаўленне (крытыкавацца і абнаўляцца). Інакш яны не будуць адпавядаць актуальнаму ўзроўню ведаў у літаратуразнаўстве. Перад такой альтэрнатывай апынуліся на сённяшні дзень Gender Studies (гендэрныя даследаванні), з пазіцый якіх традыцыйныя працы па гісторыі літаратуры можна толькі «тактоўна ігнараваць» або уключыць іх у праграму, па словах Дж.Фэтэрлей, «супраціўляльнага чытання».

Далей аўтарка зазначае, што ў сваёй большасці працы па гісторыі літаратуры ствараліся ў тыя часы, калі значэнне адрознівання полаў у літаратурным жыцці і літаратуразнаўстве яшчэ не было ў дастатковай ступені асэнсавана. Ігнараванне катэгорыі «гендэр» прывяло да таго, што «мужчынскае» – мужчынскія нормы паэтыкі, мужчынскія спосабы пісьма, мужчынскія і жаночыя вобразы, якія стварылі мужчыны, – прыраўноўвалася да «агульначалавечага», у той час як характэрная жаночая прысутнасць проста не заўважалася. Аўтары такіх работ, як правіла, праецыруюць агульнапрынятыя пола-ролевыя стэрэатыпы на аб’ект, які даследуюць. «Такім культуральным стэрэатыпам у літаратуры з’яўляецца вызначэнне пішучага суб’екта як «мужчынскага», у той час як пазіцыя апісваемага аб’екта канатуецца з «жаночым» [166, 110]. Гэты стэрэатып, з аднаго боку, пастаянна даваў прывілеі аўтарам-мужчынам, спрыяў іх літаратурнай дзейнасці і выданню іх твораў. З другога боку, такі стэрэатып з тым самым пастаянствам ускладняў літаратурную дзейнасць жанчын. Да таго ж у многім вызначаў і ўспрыняцце гістарычнага працэсу напісання і прачытання твораў. Калі мастацкае пісьмо з’яўляецца мужчынскім, то і гісторыя літаратуры павінна быць гісторыяй аўтараў-мужчын. Жанчын, якія пішуць, ігнаруюць ці адводзяць ім месца на заднім плане (як паказвае прагляд практычна любой гісторыі літаратуры). Пры гэтым заўважаецца пагарджанне і прадузятасць у адносінах да літаратурнай дзейнасці жанчын, а таксама імкненне ацэньваць іх пісьмо адносна мужчынскіх літаратурных дасягненняў.

Мы пагаджаемся са слушнымі заўвагамі даследчыцы, аднак наконт беларускай літаратуры зазначым наступнае: у апошні час актыўна вяртаецца спадчына жанчын-аўтараў мінулых стагоддзяў. Праўда, гэта звязана не столькі з асэнсаваннем гендэрных праблем у літаратуры і літаратуразнаўстве, колькі з своеасаблівасцю гістарычнага развіцця нашай краіны. Бо многія этнічныя беларусы карысталіся польскай або рускай мовамі і таму сталі набыткам іншых культур. Што да развіцця беларускага прыгожага пісьменства на сучасным этапе, то жанчыны-аўтары займаюць у ім належнае месца і ў колькасным, і ў якасным плане. Гэта тычыцца не толькі жаночага аўтарства, а і стылю пісьма, выяўленню жаночай самасці.

б) гістарычнасць паняцця полу

І.Шаберт звяртае ўвагу на той факт, што «азначэнне мужчыны і жанчыны, адрозненні паміж жаноцкасцю і мужчынскасцю змяняюцца з цягам часу. Разнастайныя ўяўленні існуюць адначасна, набываючы большую або меншую значнасць; іх камбінуюць, суадносяць адно з другім, каб праз адрозненні паміж поламі даць характарыстыкі чалавека ўвогуле. Усведамленне факта гэтых гістарычных змен адбылося зусім нядаўна. Доўгі час лічылася, што значэнні слоў у гэтай вобласці застаюцца нязменнымі» [166, 111].

Даследчыца ж падкрэслівае, што «гісторыя літаратуры выяўляе падвойную сувязь з гістарычнай дынамікай паняцця полу. З аднаго боку, літаратура ў сваіх канцэптах чалавека дакументуе ўяўленні пра мужчынскае і жаночае, якія ўвесь час змяняюцца, а аўтары – мужчыны і жанчыны – ідэнтыфікуюць сябе з пэўнымі спецыфічна мужчынскімі ці жаночымі нормамі пісьма і спрабуюць адпавядаць абумоўленым часам нормам успрымання полаў уяўных чытача і чытачкі. З другога боку, літаратурныя творы актыўна садзейнічалі змене ўяўленняў пра характар полаў» [166, 112]. Даследаванні па гісторыі літаратуры, безумоўна, павінны ўлічваць існаванне дзвюх гэтых тэндэнцый: і змену літаратуры пад уплывам новых канцэптаў распазнавання полаў, і змяненне саміх канцэптаў пад уплывам новых літаратурных мадэляў жаночага і мужчынскага.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 893; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.137.218 (0.021 с.)