Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.



23 августа 1939 г. в Москве был подписан пакт о ненападении между СССР и Германией. К нему был приложен секретный протокол, которым разграничивались сферы влияния Германии и СССР. Западная Беларусь и часть Польши на восток от рек Нарва, Висла, Сан, а также Финляндия, Эстония, Латвия и Бессарабия вошли в сферу влияния СССР. 1 сентября 1939 г. гитлеровская Германия напала на Польшу. 17 сентября Красная Армия перешла советско-польскую границу. Белорусский фронт насчитывал более 200 тысяч солдат и офицеров. Ему противостояло 45 тыс. польских солдат и офицеров. Военных действий между польскими и советскими войсками почти не было. Зафиксировано около 40 случаев сопротивления пограничных патрулей, а также бои под Кобрином, Вильно, Сопоцкином. Наиболее упорные бои развернулись под Гродно. Потери Белорусского фронта составили 316 человек убитыми и 642 ранеными. К 25 сентября Западная Беларусь была полностью занята Красной Армией. Уже 22 сентября генерал Гудериан и комбриг Кривошеин на главной улице Бреста приняли парад германских и советских войск, затем советские войска были отведены за Буг. 28 сентября в Москве был подписан договор между СССР и Германией о дружбе и границах, по которому устанавливалась новая Западная граница Советского Союза по так называемой «линии Керзона». 10 октября 1939 г., по решению правительства СССР, Литве были переданы Вильно и Виленское воеводство, и летом 1940 г. – Свентянский и Гадутишский районы, часть Островецкого, Ошмянского и Свирского районов.

Большинство крестьян, рабочих, ремесленников, интеллигенции Западной Беларуси встречало Красную Армию как освободительницу. 28-30 октября в Белостоке состоялось Народное собрание Западной Беларуси. Оно приняло декларацию об установлении Советской власти на всей территории Западной Беларуси, конфискации помещичьих земель, национализации банков и крупной промышленности. Собрание приняло декларацию о вхождении Западной Беларуси в состав СССР и БССР. 2 ноября 1939 г. сессия Верховного Совета СССР и 12 ноября сессия Верховного Совета БССР приняли законы о включении Западной Беларуси в состав СССР и воссоединении ее с БССР. В результате этого территория БССР увеличилась с 125,5 тыс. кв. км до 225,7 тыс. кв. км, а численность населения выросла – в 2 раза и составила 10 млн. 200 тыс. человек. В декабре 1939 – январе 1940 гг. было введено новое административно-территориальное деление, созданы Барановичская, Белостокская, Брестская, Вилейская и Пинская области и 101 район. В феврале-марте партийные и комсомольские организации, местные органы власти в Западных областях оказались включенными в сталинскую командно-административную систему, стали ее составной частью. Это отразилось на методах работы и ходе социально-экономических преобразований. В ноябре-декабре 1939 г. были национализированы не только крупные и средние предприятия, но и часть мелких, что противоречило решениям Народного собрания Западной Беларуси. Обновлялись и реконструировались промышленные предприятия, строились новые фабрики и заводы. До войны было создано 1115 колхозов, которые объединяли 6,7% хозяйств и 7,8% земли. В отношении кулачества проводилась политика ограничения. Из Западных областей органами НКВД в восточные районы была выселена часть зажиточного крестьянства. Но в большинстве районов выселение не проводилось. В апреле 1941 г. были установлены нормы землепользования в размере 10, 12, 15 га земли в зависимости от местных условий. В Западных областях была создана советская система социального обеспечения, введено бесплатное медицинское обслуживание населения, открыто много поликлиник, больниц. В 1940-1941 учебном году действовало 5958 общеобразовательных школ, 5 институтов, 25 средних специальных учебных заведений.

Одновременно с мероприятиями по расширению социальной базы новой власти репрессивный аппарат сталинской диктатуры усиленно «вычищал врагов народа», «искоренял пережитки и инакомыслие среди населения». В конце сентября 1939г. были арестованы, а затем репрессированы ряд белорусских деятелей национально-освободительного движения – А. Луцкевич, В. Богданович, А. Станкевич, И. Позняк и др. Согласно секретному постановлению НКВД СССР из Западной Беларуси выселению подлежали работники лесной охраны и осадники. С февраля 1940 г. по 20 июня 1941 г. было репрессировано более 125 тыс. человек.Воссоединение Западной Беларуси с БССР было актом исторической справедливости. Оно положило конец разделу Беларуси, восстановило ее территориальную целостность, объединило белорусский народ в одну семью.

34) Пачатак вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Баі ўлетку 1941 года на тэрыторыі Беларусі

Пасля капітуляцыі Францыі 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вя­до­мую як план «Барбароса», якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да заходніх меж СССР. Да ліку саюзнікаў Германіі далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Вы­са­ка­раз­ві­ты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік пад­па­рад­ка­ва­ных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гіт­ле­ру пя­тую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта пайшлі тра­феі разгромленых французскіх і іншых дывізій.

Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80% сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5,5 млн. чал., 4,5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні наступлення гэтыя войскi бы­лі сканцэнтраваны ў 3 армейскiх групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай раз­г­ром Чыр­во­най Ар­міі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – гру­па армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна бы­ла нанесцi ас­ноў­ны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст – Мiнcк – Масква, знi­ш­чыць часці Чырвонай Арміі i захапіць ста­лі­цу СССР. Трэ­цяя – група ар­мій «Поўдзень» (камандуючы фе­ль­д­мар­шал К. фон Рун­д­ш­тэдт») скі­роў­ва­ла­ся на разгром Чырвонай Арміі на Украіне і захоп Кі­е­ва. Па плану «Барбароса» ўсе тры групы павінны былі выканаць пас­таў­ле­ныя задачы і вый­с­ці на лінію Архангельск – Волга – Ас­т­ра­хань. Ма­лан­ка­вая вайна («бліцкрыг») павінна была заняць не больш за 10 тыд­няў.

22 чэрвеня 1941 г. у 3 з паловай – 4 гадз раніцы пасля ар­ты­ле- рый­с­ка­га абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу мяжы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Асноўнай прычынай вайны з’яўлялася імкненне А. Гіт­ле­ра да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго на­цы­я­на­ль­ных багаццяў і каланізацыі абшараў; ліквідацыі камуністаў, ка­мі­са­раў, савецкіх ра­бот­ні­каў, прадстаўнікоў «непаўнавартых рас»; пе­рат­ва­рэн­ня ў рабоў ас­тат­ня­га насельніцтва. Першымі сустрэлі ворага і гераічна змагаліся пагранічнікі застаў пад кіраўніцтвам Кіжаватава, Усава, Лапаціна і інш., а таксама камандзіры дотаў прыгранічных умацаваных раёнаў. Па-геройску трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці пад кіраўніцтвам капітана Зубачова, палкавога камісара Фаміна, маёра Гаўрылава, лейтэнанта Наганава. Амаль месяц працягваліся баі ў крэпасці. На подступах да Мінска стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Каля Радашковіч здзейсніў подзвіг экіпаж капітана Гастэлы. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск, які быў захоплены ў выніку прарыву нямецкіх танкаў у другой палове дня 28 чэрвеня. У канцы чэрвеня 1941г. гітлераўцы выйшлі да ракі Бярэзіны, напружаныя баі пачаліся на Бабруйскім і Барысаўскім напрамках. Тры дні пад Барысавам ішлі цяжкія баі. Перавага была на баку захопнікаў, якія 30 чэрвеня захапілі барысаўскую пераправу, а на другі дзень – плацдарм на ўсходнім беразе Бярэзіны. У пачатку ліпеня войскі Зазодняга фронту нанеслі контрудар у напрамку Бабруйска з мэтай адцягнуць сілы ворага ал Магілёва. Былі вызвалены Жлобін, Рагачоў. Толькі падцягнуўшы рэзервы, немцы выправілі становішча. Пад оршай 14 ліпеня 1941г. упершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак (“Кацюш”). З 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілева. Яе ажыццяўлялі войскі пад камандаваннем генерала Бакуніна. Цяжкія баі супраць фашыстаў ішлі 12-19 жніўня за Гомель. Да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырвонай Арміі ў пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны: 1) памылка кіраўніцтва СССР на чале са Сталіным ў вызначэнні тэрмінаў мажлівага нападзення Германіі (не раней за 1942г.); 2) Чырвоная Армія была вельмі аслаблена масавымі рэпрэсіямі, у выніку якіх перад вайной яна страціла 45 тыс. вопытных камандзіраў; 3) армія не была прыведзена ў баявую гатоўнасць, яе злучэнні былі расцягнуты ўздоўж фронту і ўглыбіню, таму нямецкія, сціснутыя ў трох групах армій, значна перавышалі на галоўных напрамках. Дзякуючы гэтаму яны рабілі флангавыя прарывы і акружалі значныя групоўкі Чырвонай Арміі; 4) у першыя дні вайны была страчана значная частка запасаў у складах непасрэдна ў прыгранічнай зоне; 5) войскі не мелі значнай падтрымкі ад авіяцыі, бо ў першы дзень вайны было страчана 40% баявых самалётаў Заходняга фронту; 6) на Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы, і ў яе на пачатку была перавага ў матэрыяльных сродках; 7) нямецкая армія была добра падрыхтаваная, поўнасцю ўкамплектаваная і аснашчаная найноўшай тэхнікай, мела вопыт вядзення сучаснай вайны.

35)Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай айчыннай вайны.

Акупацыйны рэжым у Беларусі (чэрвень 1941г. – ліпень 1944г.) – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Ідэйнай асновай “новага парадку” была чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі і неабходнасць расшырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў. Акупацыйная палітыка праводзілася сіламі войска, тайнай паліцыі – гестапа, службы бяспекі – СД, атрадаў СС. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі была створана сетка лагераў смерці, гета, палявых камендатур і ваенных праўленняў гарадоў і раёнаў, паліцэйскіх участкаў і гаспадарчых службаў, 1/3 тэрыторыі займала “Генеральная акруга Беларутэнія” (на чале з Вільгельмам Кубэ). Ён і яго паплечнікі падтрымлівалі памкненні беларускіх нацыяналістаў як верагодную гарантыю стабільнасці фашысцкага панавання. Былі створаны калабарацыянісцкія арганізацыі – Беларуская народная самапомач (1941), Саюз беларускай моладзі (1943), беларускае “прадстаўніцтва” ў акупацыйнай уладзе – Беларуская рада даверу (1943), марыянетачны “ўрад” – Беларуская цэнтральная Рада. Пад акупацыяй Беларусь зноў стала аграрна-сыравінным прыдаткам

У адпаведнасці з генеральным планам “Ост” фашысты прыступілі да каланізацыі Беларусі, германізацыі, высялення і знішчэння яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і вёскі, вывозілі ў Германію прамысловае абсталяванне, сыравіну, лёс і жывёлу, знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Уцалелыя прадпрыемствы перадавалі нямецкім фабрыкантам і заводчыкам, а зямлю – каланістам, былым памешчыкам, іх памагатым. Разам з тым акупанты імкнуліся згодна са сваімі інтарэсамі арганізаваць работу прамысловасці і транспарту, захаваць калгасы і саўгасы як вытворчыя адзінкі, наладзіць дзейнасць некаторых культурных і навуковых устаноў. Рабочыя жорстка эксплуатаваліся. Іх прымушалі працаваць па 12-14 гадзін у суткі. Тых, хто адмаўляўся ад работы, заключалі ў канцлагеры, а падазронных у сабатажы расстрэльвалі. Сялян абкладалі непасільнымі падаткамі і паборамі, спагнанне якіх суправаджалася рэпрэсіямі. Галодная смерць пагражала сотням тысяч савецкіх людзей.

Нямецкія акупанты праводзілі палітыку генацыду – знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў, яўрэяў. У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці, а ў кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атручвалі ў “душагубках”.

Пачатак генацыду яўрэяў паклала гета. Усяго іх у Беларусі было 70, а найбольш буйныя размяшчаліся ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі. Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан яны правялі ў Беларусі звыш за 140 карных экспедыцый, пераўтварыўшы ў “зоны-пустыні” цэлыя раёны. Фашысты гвалтоўна вывозілі беларускіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. Акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічоныя беды. У выніку вайны загінула звыш за 2 млн. 200 тыс. жыхароў Беларусі, 380 тыс. Чалавек вывезена на працу ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана каля 9200 населеных пунктаў. Па ацэнках спецыялістаў, беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад вайны.

 

36) Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай айчыннай вайны

Ўмоўна дзеліцца на тры этапы: 1) Чэрвень 1941-га - лістапад 1942-га. На гэтым этапе адбылося фарміраванне арганізацыйнай структуры партызанскага руху і цэнтралізацыя кіраўніцтва над ім. Недахоп ўзбраення і боепрыпасаў стала асноўнай праблемай у маштабаванне партызанскага руху на першым часе. Дапамога, якая дасылалася з некупированной частцы краіны, было катастрафічна недастаткова. 2) Лістапад 1942-го - снежань 1943-го.  За перыяд з лістапада 1942-го па снежань 1943-го колькасць народных мсціўцаў ўзрасла да 153 тысяч чалавек, якія дзейнічаюць у складзе 998 атрадаў. На гэтым этапе партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны пачалі фарміравацца партызанскія зоны. Занальныя злучэнні былі накіраваны на рашэнне буйных задач па ўзаемадзеянні з Чырвонай арміяй. На другім этапе партызанскай вайны армія СССР прасунулася на захад, на адлегласць ад 500 да 1300 км, вызваліўшы ад захопнікаў прыкладна 50% тэрыторыі. 218 дывізій гітлераўцаў былі цалкам разгромленыя. Вялікія страты вораг панёс менавіта з-за партызанскіх падраздзяленняў. Да канца 1943 года беларускія партызаны трымалі пад кантролем больш за 100 тысяч км2, што было роўна прыкладна 54% тэрыторыі. Пры гэтым каля 38 тысяч км2 было цалкам ачышчана ад немцаў. 3)Снежань 1943-го - ліпень 1944-га. Са снежня 1943-го па ліпень 1944-го праходзіў трэці і завяршальным этап партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Арганізацыя баявога ўзаемадзеяння паміж партызанскімі, падпольнымі і ваеннымі падраздзяленням дасягнула найвышэйшага ўзроўню. У 1944 годзе асноўнай задачай партызан Беларусі было перашкодзіць які адыходзіў гітлераўцам ў ператварэнні пакідаем імі тэрыторыі ў пустыню. З гэтай мэтай па ўсёй тэрыторыі рэспублікі былі арганізаваны лясныя лагеры для мірнага насельніцтва. Вораг пры гэтым не пакідаў спроб ліквідаваць партызанскія зоны і краю. Да лета 1944-га на акупаванай тэрыторыі змагалася 149 тысяч партызан у складзе 150 брыгад і 49 атрадаў. Трымаючы шырокія ўчасткі тэрыторыі, народныя мсціўцы гаспадарылі ў 11 раёнах. Яны ачысцілі ад гітлераўцаў тысяч вёсак і дзесяткі гарадоў. У апошні дзень траўня 1944 года пачалася падрыхтоўка да ваеннай аперацыі «Баграціён», у якой дзеяння 4 франтоў Чырвонай арміі каардынавалі партызаны. У наступным месяцы яны падарвалі больш як 60 тысяч рэек і знішчылі дзесяткі варожых эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай. Для надыходзячай Савецкай Арміі партызаны пабудавалі 312 перапраў і мастоў. Калі Беларусь была вызвалена, дзесяткі тысяч партызан далучыліся да шэрагах Чырвонай арміі.

Адукацыя партызанскіх атрадаў пачалося з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 1941 года ўпершыню з'явіліся данясенні пра вылазках і дыверсіях партызанаў супраць гітлераўцаў на Захадзе Беларусі. Да канца таго ж месяца на акупаваных тэрыторыях функцыянавала 4 партызанскія атрады, а да канца лета -. Першапачаткова атрады фармаваліся партыйнымі арганізацыямі на месцах, ствараліся з вайскоўцаў-акружэнцаў і дасылаліся з-за лініі фронту. Адным з першых атрадаў беларускага партызанскага руху стаў атрад «Чырвоны Кастрычнік», на чале якога сталі Фёдар Канстанцінавіч Паўлоўскі і Ціхан Пименович Бумажкоў. Першапачаткова атрады налічвалі не больш за 70 чалавек, але з часам гэты паказчык узрос да 350 чалавек. Часам сустракаліся фарміравання колькасцю больш за 800 чалавек. Атрадам камандавалі: камандзір, начальнік штаба і камісар. Складалася падраздзяленне з 3-4 рот, кожная з якіх ўключала па 2-3 ўзвода (па 20-30 байцоў на кожны). Таксама ладзіліся спецыяльныя атрады: выведвальныя, дыверсійныя, прапагандысцкія. Уступаючы ў любой з іх, кожны з партызан прымаў прысягу. З 1942 гады з асобных партызанскіх атрадаў пачалі фармавацца брыгады, якія ў Магілёўскай вобласці назвалі паліцамі. У склад брыгады ўваходзіла ад 3 да 7 атрадаў. Першая брыгада была створана ў студзені 1942-га ў Палескай вобласці. Яе камандзірам стаў Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі. Некалькі пазней для ўзмацнення аператыўнага кантролю і больш эфектыўнага выканання баявых заданняў з партызанскіх брыгад пачалі фармавацца злучэння. Да 1 жніўня 1942 гады на тэрыторыі БССР дзейнічалі 202 атрада, агульная колькасць якіх складала каля 20 тысяч чалавек. За першы этап партызанскай вайны ў Беларусі ў шэрагі партызан ўступіла 56 тысяч чалавек (417 атрадаў). 329 атрадаў атрымалі магчымасць падтрымліваць сувязь з Масквой.

 

37) Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ішоў актыўны працэс узнікнення падпольных арганізацый у гарадах і селах. Такія арганізацыі дзейнічалі ў Асіповічах, Бабруйску, Баранавічах, Брэсце і інш. У першыя месяцы акупацыі падполле ўзнікло ў Мінску. Да канца 1941 г. дзейнічала больш за 50 арганізацый. У канцы лістапада 1941 г. быў створаны Мінскі падпольны гарком КП(б)Б – кіруючы орган падполля. Вялі палітычную работу сярод насельніцтва, ратавалі ад фашычцкага палону воінау Чырвонай арміі, діверсіі, здабывалі зброю. Плюс, падтрымлівалі сувязі с іншымі гарадамі і вескамі.

Асабліва актыўна дзейнічалі у чыгуначных майстэрнях і на вузлавых станцыях. Буйная діверсія у снежні 1941 г. у Мінску. Удалося вывесці із строю 2 вадакачкі. Актыўны ўдзел у гэтым прынялі Жывалёў і Буры-Бурымскі.

Падпольная група Шведава (дзейнічалі у станцыі Асіповічы) за ліпень-снежань 1941 г. вывела із строю 12 паравозаў. У Гродне дзейнічаў Багатыров і у снежні яго група пашкодзіла паравоз і 10 вагонаў.

Актывізація пачалася пасля Маскоўскай бітвы, такім чынам пачалася матэрыяльна-тэхнічная дапамога (сродкі сувязі). Актыўная дзейнасць у Оршы пад кіраўніцтвам Заслонава, вывелі шэраг паравозаў, якія выходзілі з горада. Калі павісла пагроза арыштаў, то пачалі узброенаю барацьбу, такім чынам створана брыгада “Дзеці Косці”.

У красавіку 1942г. гітлераўцам удалося нанесці сур’ёзны ўдар па мінскім падполлі. У турму трапілі больш за 400 чалавек, многія з якіх былі павешаны і расстраляны. Нягледзячы на цяжкія страты, падполле выстаяла і прадоўжыла барацьбу. Але ў верасні-кастрычніку 1942г. на мінскае падполле акупанты абрушылі новыя рэпрэсіі. У турмы былі кінутыя сотні змагароў. Аднак цяжкія ахвяры не прымусілі патрыётаў скарыцца. Яны працягвалі сваю дзейнасць. Плюс, сторана газета Звязда.

Актыўна дзейнічала падполле ў Віцебску. У 1941-1942 г. дзейнічалі 56 падпольных груп. Адной із ніх з кастрычніка 1942 г. кіравала Вера Харужая. (13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і забілі). У 1942г. падпольшчыкі горада арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце.

Шырокую свядомасць адтрымала арганізацыя “Юныя мсціўцы”, якая створана вясной 1942 г. у Віцебскай вобласці (у складзе 40 чалавек: Азоліна, Алесеева, Давыдава і інш). Здзейснілі звыш 20 дыверсій. Але схоплены і растраляны.

У маі 1942 г. створаны Акруговы беларускі антіфашісцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Па ініціатіве былых членаў Урбановіча і Крыштафовіча быў створаны Камітэт барацьбы з нямечкімі акупантамі (уплыў на шэраг районаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей).

У Магілеве вясной 1942 года каля 40 груп аб’ядналіся у камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі. (на чале Мэтэ)

Буйная дыверсія здзейснілі ў ноч на 30 ліпеня 1943 г. у Асіповічах. Крыловіч паклаў дзве міны пад эшалон з гаручым. Вынік: пажар, знашчаны 4 эшалона, у тым ліку з танкамі Тыгр, авіябомбамі, мінамі і г.д.

У 1943-1944 г. актўная дзейнасць у Ліды, Гродна, Баранавіч, Брэст. Жнівень 1943 г. дыверсія ў Крычава.

Гомельскія падпольшчыкі 14 жніўня 1943 г. узарвалі турбіну Гомельскай электростанцыі, а 11 верасня – телефоную станцыю.

 

 

38) Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі доужылася амаль год, з верасня 1943 па ліпень 1944 г. Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы.

Пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі партызаны ўзмацнілі ўдары па тылах ворага, пачалі ажыццяўляць другі этап “рэйкавай вайны”. У ім удзельнічала каля 120 тыс. партызан, якіх актыўна падтрымлівала мясцовае насельніцтва.

Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 ліпеня – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй.

Пад час правядзення аперацыі “Баграціён” распачаўся трэці этап “рэйкавай вайны”. На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

 

39)Аднаўленне і разіцце народнай гаспадарскі БССР ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчынай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946—1950 гг.

У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых – аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш.

Май – жнівень 1944 г. уступілі у дзеянні Гомельскія прадпріемствы. У Мінску да жніўня 1944 г. давалі прадукцыю 14 фабрык і заводаў. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава.

Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемтсвы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi.

Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая.Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў.

На пачатак 1946 г. дзейнічала 260 торфаздабываючых прадпріемстваў.

1947 г. уступілі у строй 90 юуйных прадпрыемстваў (Мінскі інструментальны завод ім. Чкалова, Могілевскі металлокомбінат і інш.)

Аднак у гэты перыяд цяжкім заставалася становішча ў сельскай гаспадарцы. І прычына гэтага заключалася не толькі ў велізарных стратах падчас вайны. Пасляваенная індустрыалізацыя БССР вялася ў многім за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэмы, хоць для гэтага не існавала ні матэрыяльна-тэхнічных умоў (большасць МТС засталіся без тэхнікі), ні жадання беларускіх вяскоўцаў (многія з іх спадзяваліся, што пасля вызвалення калгасы будуць распушчаны). Сітуацыю ў сельскай гаспадарцы рэспублікі істотна пагоршыла масавая калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі. У лютым 1949г. прымаецца канчатковае рашэнне аб правядзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова захвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак. Прымусовы характар гэтага мерапрыемства, наяўнасць асобных узброеных банд і груп прывялі да значных ахвяр і рэпрэсій у Заходняй Беларусі.

 

 

40)Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны СССР пераглядзела роль ў міжнароднай дзейнасці саюзных рэспублік, дала ім мажлівасць выйсці на міжнародную арэну.

У сакавіку 1944 года ў республіцы быў створаны Народны камісарыят замежных спраў БССР (1946 – назва змянілася на Міністэрства замежных спраў).

21 жніўня – 28 верасня 1944г - на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе было вынесена пытанне аб прапанове СССР уключыць усе рэспублікі ў новую сусветную арганізацыю, дзе распрацоўваўся праект Статута ААН. Але заходнія дзяржавы кваліфікавалі гэту прапанову СССР як памкненне да “шматлікага членства” з мэтай забеспячэння сабе пэўных пераваг. Прадстаўнікі ўрадаў ЗША і Англіі пагадзіліся толькі на запрашэнне ў ААН Украіны і Беларусі, улічваючы іх вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя ў час вайны людскія ахвяры і матэрыяльныя страты.

У красавіку 1945г. - Україна і Беларусь атрымалі запрашэнне стаць дзяржавамі - заснавальніцамі ААН. 6 мая 1945г. - беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.Кісялевым прыехала ў Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася ў работу.

26 чэрвеня 1945г. - яна разам з іншымі дэлегацыямі падпісала Статут новай міжнароднай арганізацыі, які Прэзідыўм Вярхоўнага Савета БССР ратыфікаваў у ліпені таго ж года удзел Беларусі ў рабоце ААН меў станоўчае значэнне, бо садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту.

У студзені 1946г.- на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, дзе пачала сваю работу дэлегацыя БССР, выступіўшы з ініцыятывай аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў. 13 лютага 1946г. - ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”.

1947г. - На другой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН БССР была абрана на тры гады ў Эканамічны і Сацыяльны Савет – два з шасці галоўных органаў гэтай арганізацыі.

У першыя пасляваенныя гады Беларусь заключыла таксама шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. У верасні 1944г.- паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было падпісана пагадненне аб абмене насельніцтвам. 16 жніўня 1945г. - дагавор аб савецка-польскай мяжы, але быў заключаны без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР.

У 1946г.- дэлегацыя БССР прымала ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе актыўна выступала ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе.

З 1947г. міжнародная дзейнасць Беларусі фактычна абмяжоўваецца ўдзелам у рабоце ААН. Гэта было звязана з тым, што ў першае дзесяцігоддзе ўзнікла і абвастрылася “халодная вайна” паміж СССР і ЗША. Трыбуна ААН стала актыўна выкарыстоўвацца ў супрацьстаянні паміж Захадам і Усходам. Не маючы рэальнай самастойнасці ў міжнародных справах, беларускія дыпламаты вымушаны былі толькі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. У выніку 1944 – 1955гг. БССР падпісала толькі 30 дагавораў, пагадненняў канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі, Сусветны паштовы саюз (1947), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948), Міжнародную арганізацыю працы (1954) і інш.

У гэтых умовах павялічваліся магчымасці супрацоўніцтва Беларусі з іншымі краінамі. У 1954г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Рэспубліка ўдзельнічала ў вырашэнні рознабаковых праблем жыцця міжнароднага супольніцтва.

Такім чынам, у пасляваенны перыяд Беларусь выйшла праз членства ў ААН на міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах. Актывізацыя знешнепалітычнай дзейнасці спрыяла пэўнаму пашырэнню ведаў у замежных краінах пра жыццё беларускага народа. Разам з тым, яе роля ў міжнародных зносінах зводзілася да падтрымання саюзных ініцыятыў. Сталінскі рэжым, культ асобы аддавалі перавагу ізаляванасці савецкага грамадства ад знешняга свету.

41) Грамадска-палітычнае жыццё БССР ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Заканчэнне вайны парадзіла вялікія надзеі ў грамадстве. Сярод насельніцтва ўзніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці, бо многія пачалі ўжо задумвацца над будучым лесам сацыялізму. У асноўным хацелі перамен былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь, якія ўнасілі прапановы аб неабходнасці рэфармавання палітычнай сістэмы і структуры ўлады ў краіне. Выказваліся думкі аб абмежаванні тэрмінаў знаходжання на выбарных пасадах, увядзенні спаборніцтва кандыдатаў пры выбарах у Саветы, недапушчальнасці падмены палітычнага кіраўніцтва адміністрацыйным. Але стыхійны пратэст супраць панаваўшай сістэмы, які ішоў знізу, хутка пачаў згасаць, бо перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму.

1) У Беларусі, як і па ўсёй краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная сістэма, у якой адміністрацыйныя функцыі ажыццяўляла Камуністычная партыя. Нягледзячы на тое, што адразу пасля вайны адбылася справаздачна-выбарная кампанія і змянілася партыйнае кіраўніцтва, метады яе працы засталіся нязменнымі.

2) На кіруючыя пасады прызначаліся асобы, якія раней да Беларусі ніякага дачынення не мелі. У 1953г. толькі 60% кіраўнікоў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі складалі прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці. Першыя сакратары ЦК Кампартыі Беларусі у 1945-1956гг. накіраўваліся з Масквы. У такіх умовах узмацнялася жорсткая партыйная цэнтралізацыя, што ўплывала на грамадска-палітычнае жыццё рэспублікі.

3) Саветы як органы дзяржаўнай улады павінны былі займацца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыцця. Аднак яны поўнасцю знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і рэальнай уладай не валодалі.

Вярхоўны Савет БССР дзейнічаў намінальна. Усе заканадаўчыя акты і ўказы, перш чым прымаліся, праходзілі экспертызу ў ЦК КП (б)Б. Парадак працы сесій, пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне, працэдура і ход выбараў, кандыдатуры будучых дэпутатаў таксама ўзгадняліся. У Беларусі вялікі аўтарытэт сярод мясцовых партызанскіх кадраў набыў П. К. Панамарэнка (як начальнік ЦШПР – Цэнтральны штаб партызанскага руху у 1942-1944 г.). У 1947 г. у выніку ўнутрыпалітычнай барацьбы, якая разгарнулася далёка ад Беларусі, ён страціў пасаду першага сакратара ЦК КП (б)б, а ў 1948 г. быў адкліканы ў Маскву. Замест П. Панамарэнкі быў дасланы сакратар Пермскага абкама (РСФСР) Н. Гусараў. Гусараў выканаў найважнейшыя задачы-правёў масавую калектывізацыю (у заходняй частцы Беларусі), узмацніў ідэалагічны дыктат культуры, разграміў "нацыяналізм". Пасля вырашэння гэтых задач замест Гусарава быў прызначаны ў 1950 г. больш дасведчаны партыйны работнік С. Патолічаў. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты адбывалася фармальна, аб перадвыбарнай барацьбе казаць не прыходзіцца. Напрыклад, напярэдадні выбараў у Вярхоўны Савет СССР былі вылучаны па ўсіх акругах кіраўнікі бальшавіцкай партыі і ўрада СССР, якія напярэдадні разаслалі прадпісанні з вызначэннем той акругі, дзе яны будуць балатавацца. Старшыня Прэзідыума ВС БССР (першым пасля вайны быў абраны н. Наталевіч, затым у 1948 г. - В. Казлоў) ніколі не з'яўляўся першай асобай у дзяржаве, хоць і займаў пэўнае месца на партыйна-іерархічнай лесвіцы.

4) Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый, якія ўваходзілі ў палітычную сістэму. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі волю ўлады і мабілізоўвалі насельніцтва на выкананне чарговых задач.

У такіх умовах грамадска-палітычнае жыццё вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сістэмай і падпарадкоўвалася ей.

5) Як толькі ўзнікала небяспека, сістэма заўсёды ўключала ахоўныя механізмы - пачыналіся масавыя рэпрэсіі. Такая палітыка не спынялася на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады і мела тэндэнцыю да пашырэння. Рэпрэсіўны апарат(НКВД БССР на чале з Цанавым) лічыў, што ўсе, хто знаходзіўся ў час вайны на акупаванай тэрыторыі і прымаў удзел ў партызанскай барацьбе, з'яўляюцца здраднікамі. Таму ў турмы без усякіх падстаў трапілі многія партызанскія сувязныя, падпольшчыкі і ваеннапалонныя (напрімер, герой обороны Брестской крепости майор П. Гаврилов). Адбыліся паўторныя арышты асоб, якія былі асуджаны раней і ўжо панеслі пакаранне. Рабочыя і сяляне за дробныя ўчынкі караліся турмамі і лагерамі. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе падчас і пасля вайны дзейнічалі атрады Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя(1949 г.). Менавіта тут НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў БССР) бачыла" гняздо нацыяналізму і кулацтва " і недавер распаўсюджваўся на ўсё насельніцтва (был арестован ряд деятелей компартии Западной Беларуси, а немного позже готовили расправу и над секретарем Гродненского обкома С.О. Притыцким). Усяго судовымі і несудовымі органамі ў рэспубліцы за 1946-1953гг. было рэпрэсавана каля 50 тыс.чалавек. чалавек, а ў адміністрацыйным парадку высланы 340 тыс. чалавек. У 1949-50-х гг. У СССР была сфабрыкаваная" Ленінградская справа " - гэта серыя супраць партыйных, савецкіх і гаспадарчых работнікаў. У сувязі з "Ленінградскай справай" актывізаваліся рэпрэсіі і ў Беларусі. Механізм рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953г.

Пасля вайны больш радыкальна імкнулася да пераменаў у грамадскім жыцці моладзь і інтэлігенцыя. Увесну 1946г. у Слоніме існавала падпольная арганізацыя "Чайка". У 1946г. у Глыбоцкім педвучылішчы існавала падпольная арганізацыя "Саюз беларускіх патрыётаў" (СПБ). Мэта СПБ-павышэнне нацыянальнай свядомасці навучэнцаў. На тэрыторыі Маладзечанскай і Пінскай абласцей была раскрыта арганізацыя "Свабодная Беларусь". Галоўнай мэтай была абарона нацыянальных правоў і свабод, барацьба за захаванне і развіццё бел. культуры, мовы і гісторыі. Распрацоўваліся таксама і праекты пабудовы незалежнай Б. У гэты ж час на тэрыторыі зап. абласцей Б. актывізуе дзейнасць ужо салідная нацыянальная арганізацыя: беларуская незалежная партыя (М. Вітушка), пачынаюць працу групы ў Брэсцкім ж / д-ном і Жыровіцкім с/г тэхнікуме і інш. установах. У Наваградку склаўся гурток моладзі, які выклікаў назву "Саюз вызвалення Б.". Пачынаецца актыўнуая дзейнасць супраць гэтых арганізацый у лютым 1947г.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 198; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.219.217 (0.074 с.)