Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905–1907 гг.
На пачатку 20 ст. Расійская імперыя апынулася ў стане сістэмнага грамадскага крызісу, які выклікаў рэвалюцыю 1905-1907 гг. Асноўнымі прычынамі рэвалюцыі былі глыбокія сацыяльныя праблемы: 1) Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання. Дзяржаўна-палітычны лад Расійскай імперыі вызначаўся як абсалютная манархія. 2) Аграрная праблема. 3) Нацыянальная праблема. 4) Рабочая праблема. 5) Адсутнічалі грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды На пачатку 20 ст. дадзеныя сацыяльныя праблемы асабліва абвастрыліся пад уплывам двух фактараў: 1) Сусветны эканамічны крызіс 1900-1903 гг. і эканамічная дэпрэсія 1904-1908 гг. 2) Вайна Расійскай імперыі з Японіяй 1904-1905 гг. 3) Развіццё рабочага руху. 4) Актывізацыя рэвалюцыйнага палітычнага руху. 5) Палітыка лавіраванняў з боку царскай улады. Непасрэдным пачаткам рэвалюцыі сталі падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу (“Крывавая нядзеля”). У гэты дзень адбылося 140-тысячнае мірнае шэсце з Г. Гапонам з патрабаваннямі дэмакратычных рэформ, спынення вайны з Японіяй і паляпшэння матэрыяльнага становішча пралетарыяту. Паводле загаду царскіх улад шэсце было расстраляна, у выніку чаго загінула звыш 1 тыс. чалавек. Вестка пра гэтыя падзеі выклікала шырокае грамадскае абурэнне, якое стала пачаткам масавых рэвалюцыйных дзеянняў. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Беларусі, у сваім развіцці прайшла праз некалькі этапаў: Першы этап працягваўся са студзеня па верасень 1905 г. Ён характарызаваўся паступовым нарастаннем рэвалюцыйнага руху, галоўнай формай якога з’яўляліся палітычныя стачкі і вулічныя выступленні (дэманстрацыі, мітынгі, маніфестацыі). На тэрыторыі Беларусі рэвалюцыя пачынаецца ў студзені 1905 г. з правядзення забастовак салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі, што ахапілі 30 гарадоў і мястэчак і суправаджаліся масавымі дэманстрацыямі і мітынгамі. У забастоўках салідарнасці ў Беларусі прынялі ўдзел каля 34 тыс. чалавек. У лютым-сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рэзка знізілася, але ў красавіку-чэрвені назіраецца новы ўздым, звязаны са святкаваннем 1 Мая, а таксама з пратэстамі супраць рэпрэсій царскага ўрада. У палітычных стачках у гэтыя месяцы ўдзельнічала каля 100 тыс. чалавек. Адначасова з палітычнымі выступленнямі назіраўся ўздым эканамічных стачак рабочых з патрабаваннямі скарачэння працоўнага дня, павелічэння заработнай платы і інш. У выніку забастовак, праведзеных вясной і летам 1905 г., рабочыя Беларусі ў многіх выпадках дамагліся істотнага павышэння заробкаў, скарачэння працоўнага дня да 9-10 гадзін, абмежавання самавольства ўласнікаў прадпрыемстваў і г.д.
Паступова рэвалюцыйныя хваляванні перакінуліся ў вёску. У студзені-чэрвені 1905 г. у Беларусі адбылося 290 сялянскіх выступленняў. Найбольш значнай сярод іх была забастоўка сялян-падзёншчыкаў і батракоў у чэрвені 1905 г. у маёнтках Навагрудскага павета. Другі этап прыходзіўся на кастрычнік-снежань 1905 г. Для яго характэрны найвышэйшы ўздым рэвалюцыі, адзначаны масавымі антыўрадавымі выступленнямі. 7-17 кастрычніка па ўсёй імперыі разгарнулася Усерасійская палітычная стачка, якая пачалася з усеагульнай стачкі чыгуначнікаў. На тэрыторыі Беларусі стачка распаўсюдзілася на 32 населеныя пункты; Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнага руху цар Мікалай ІІ падпісаў маніфест 17 кастрычніка, паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, пашыраўся кантынгент выбаршчыкаў, абвяшчалася ўвядзенне дэмакратычных свабод: слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення і г.д. 18 кастрычніка 1905 г., паводле распараджэння мінскага губернатара Курлова, у Мінску быў расстраляны масавы 20-тысячны мітынг, у выніку чаго загінула каля 100 чалавек. У снежні 1905 г. адбылася новая Усерасійская палітычная стачка, якая пачалася зноў з усеагульнай стачкі чыгуначнікаў. У Маскве і некаторых іншых расійскіх гарадах яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У Беларусі стачка ахапіла 17 гарадоў і мястэчак; у ёй удзельнічалі каля 44 тыс. чалавек. Найбольш значныя выступленні ў гэты час адбыліся ў Баранавічах і Гомелі. У кастрычніку-снежні 1905 г. назіраўся значны ўздым сялянскага руху: за два месяцы ў Беларусі былі зафіксаваны 494 сялянскія выступленні. Трэці этап рэвалюцыі працягваўся са студзеня 1906 г. да чэрвеня 1907 г. Яго адметнасцю сталі дзве тэндэнцыі: паступовае затуханне стачачнага руху і вулічных выступленняў і перанясенне палітычнай барацьбы ў парламент.
10) Палітычная барацьба ў 1906–1907 гг.
17 кастрычніка 1905 г. – Маніфест цара Мікалая ІІ аб увядзенні грамадзянскіх правоў у Расіі і заканадаўчай Думы.
11 снежня 1905 г. быў абвешчаны закон аб выбарах у першы расійскі парламенцкі орган улады – Дзяржаўную думу.
Пасля разгрому рэвалюцыйных выступленняў канца 1905 г. галоўная ўвага грамадскасці была засяроджана на выбарах у І Дзяржаўную думу, з якой многія звязвалі надзеі на правядзенне грамадскіх рэформ. Паводле закона аб выбарах, шматлікія катэгорыі ніжэйшых слаёў насельніцтва, а таксама жанчыны, былі пазбаўлены выбарчага права. Выбары былі няроўныя і шматступеньчатыя. Усе выбаршчыкі ў залежнасці ад саслоўнай прыналежнасці падзяляліся на курыі; прадстаўніцтва ад курый было арганізавана такім чынам, што фактычна 1 голас двараніна быў роўны 3,5 галасам гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. На пачатак 1906 г. у грамадска-палітычным жыцці Беларусі выразна былі выяўлены 3 палітычныя блокі: правы (кансерватыўны), цэнтрысцкі (ліберальны), левы (рэвалюцыйна-дэмакратычны). На выбарах у І Дзяржаўную думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, сярод якіх было 29 прадстаўнікоў ліберальных сіл. Ва ўмовах байкоту выбараў левымі гэта сведчыла пра апазіцыйнасць грамадскіх настрояў у Беларусі ў цэлым. І Дума пачала працаваць у красавіку 1906 г. Буйнейшай фракцыяй у ёй стала кадэцкая. Група сялянскіх дэпутатаў ўтварыла больш левую фракцыю трудавікоў. Многія дэпутаты ад нацыянальных ускраін імперыі, у тым ліку ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі, далучыліся да фракцыі аўтанамістаў. Правыя сілы апынуліся ў яўнай меншасці. У цэнтры думскіх дэбатаў паўстала аграрнае пытанне. Былі прадстаўлены два асноўныя законапраекты: кадэцкі, які прадугледжваў частковую перадачу памешчыцкіх і дзяржаўных зямель сялянам, і фракцыі трудавікоў, згодна з якім памешчыцкае землеўладанне скасоўвалася, праводзілася перадача зямлі ў грамадскі фонд, з якога яна размяркоўвалася паміж сялянамі паводле ўраўняльнага прынцыпу. Для царызму падобныя праекты былі непрымальныя. Дэпутаты Думы абвясцілі недавер царскаму ўраду і патрабавалі яго адстаўкі. У адказ цар 9 ліпеня 1906 г. разагнаў Думу, абвясціўшы пры гэтым аб новых выбарах. Падчас працы І Думы вясной-летам 1906 г. назіраецца некаторы ўздым рэвалюцыйнага, рабочага і сялянскага руху. Спадзеючыся на яго рост, частка дэпутатаў разагнанай Думы 10 ліпеня 1906 г. выдала адозву да народа (“ Выбаргская адозва ”), у якой заклікала да масавага грамадзянскага непадпарадкавання. Аднак масавага руху не адбылося, галоўнай прычынай чаго стала палітыка рэпрэсій, якую стаў актыўна праводзіць царскі ўрад на чале з П.А. Сталыпіным. Паводле яго распараджэнняў, ствараліся ваенна-палявыя суды, якія ў паскораным парадку вялі справы супраць удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў; шырока практыкавалася пакаранне смерцю. Падвяргаліся пераследам апазіцыйныя партыі, прафсаюзы, незалежныя перыядычныя выданні. У падобных умовах праходзілі выбары ў ІІ Дзяржаўную думу. Левыя сілы з-за правалу байкоту ў І Думу таксама ўдзельнічалі ў іх. На вынікі выбараў істотна паўплывалі адміністрацыйны націск і шырокая прапаганда з боку правых. Сярод 36 дэпутатаў, абраных ад Беларусі, 15 належалі да правага блока, 11 – да аўтанамістаў, 2 – да кадэтаў, 8 былі беспартыйнымі. Ніводзін кандыдат ад левых сіл у Думу не трапіў. Аднак у цэлым у ІІ Дзяржаўнай думе, якая пачала працу 20 лютага 1907 г., пераважалі левыя; кадэты і аўтанамісты ўтваралі ўплывовыя цэнтрысцкія фракцыі; правыя знаходзіліся ў меншасці. У такіх умовах Дума спрабавала вырашыць тыя пытанні, якія стаялі і перад І Думай, што хутка прывяло дя яе канфлікту з царскім урадам. Улічваючы істотны спад рэвалюцыйнага руху, цар 3 чэрвеня 1907 г. разагнаў Думу і выдаў новы выбарчы закон. Паводле гэтага закону шматступенчатая сістэма выбараў была перапрацавана такім чынам, што надавала яўную перавагу дваранскаму прадстаўніцтву (1 голас двараніна фактычна быў роўны 4 галасам гарадской буржуазіі, 260 галасам сялян, 543 галасам рабочых). Гэтая падзея азначала канец рэвалюцыі 1905-1907 гг.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 251; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.240.21 (0.006 с.) |