Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г.



Адмена Часовым урадам 3 сакавіка 1917 г. нацыянальных, саслоўных і рэлігійных абмежаванняў дала магчымасць арганізавацца беларускім партыям. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Яе палітычны курс адлюстроўваў інтарэсы сярэдніх слаёў грамадства, якія былі зацікаўлены ў правядзенні дэмакратычных пераўтварэнняў. Канферэнцыя БСГ 25 сакавіка 1917 г. выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, за аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі, за агульнанародную ўласнасць на зямлю, 8 часоу працоўнага дня, мiнiмум зарплаты, аб развіцці нацыянальнай беларускай культуры, мовы.

БСГ пашырыла свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў(каля 10 тыс.). У красавіку-чэрвені БСГ выдавала газету «Грамада», мела прадстаўнікоў у Саветах, гарадскіх думках, удзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных партый народаў Расіі.

У чэрвені 1917 г. чарговая канферэнцыя БСГ мэтай партыі абвешчана «ўвядзенне сацыялістычнага парадку праз развіццё класавай барацьбы і сацыяльную рэвалюцыю». Канферэнцыя абрала Часовы ЦК БСГ. У прэзідыум ЦК увайшлі Д. Жылуновіч (старшыня), П. Бадунова, К. Душэўскі….

За аўтаномію ў рамках Расійскай дэмакратычнай рэспублікі выступілі -– Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская народная грамада (БНГ), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД).

Кансерватыўныя, помещицко-клерыкальныя партыі і арганізацыі - Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства выказвалі інтарэсы буйных і сярэдніх землеўладальнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чынавенства. Асновай ідэалогіі – «заходнерусізм».

25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску з'езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. З'езд вітаў Лютаўскую рэвалюцыю, падтрымаў Часовы ўрад. Дэлегаты прызналі неабходным стварэнне ў Мінску Беларускай краёвай рады. Да яе выбараў з'езд абвясціў сябе «вышэйшай краёвай інстанцыяй», а сваім выканаўчым органам - Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). Скірмунт (старшыня). З'езд даручыў БНК склікаць сялянскі і настаўніцкі з'езды, арганізаваць выданне газеты, заснаваць таварыства «Асвета», выказаўся за стварэнне беларускіх школ.

з Часовым урадам у Петраградзе аб прызнанні БНК у якасці вышэйшага органа дзяржаўнай улады ў Беларусі. Аднак канкрэтныя прапановы дэлегацыі не знайшлі падтрымкі ва ўрадавых колах.

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску 2 з'езд беларускіх партый і арганізацый. Замест БНК створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. Старшынёй Рады стаў адзін з лідэраў БСГ І. Лёсік. Перад Радай была пастаўлена задача аб'яднаць нацыянальны рух. Не змагла. У кастрычніку 1917 г. раскалолася БСГ. Утварылася Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), старшынёй якой стаў А.Г. Чарвякоў. 15-25 кастрычніка 1917 г. Беларускі нацыянальны рух напярэдадні кастрычніцкіх падзей 1917 г. заставалася раз'яднаныя і саслабленым.

 

 

18) Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі.

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. => курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы.

25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Ўсерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

25 кастрычніка бальшавікі Мінска па радыё атрымалі паведамленне аб перамозе паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк.. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету патрабаванне перадачы улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

Бальшавікі распускалі Саветы i усталявалi сваю уладу. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту.

Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай. Яна ўключала:

1. устанаўленне рабочага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў;

2. нацыяналізацыю прадпрыемстваў;

3. зямельную рэформу (павелічэнне надзелаў сялян, у вёсцы сталі пераважаць сераднякі. Значная колькасць былых маёнткаў пераўтворана ў саўгасы, камуны, арцелі);

4. меры па паляпшэнні матэрыяльнага становішча рабочых: 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная зарплата, адкрыццё біржаў працы, арганізацыя грамадскага харчавання, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне;

5. ліквідацыю непісьменнасці дарослага насельніцтва;

6. жорсткую барацьбу супраць царквы.

 

19) Падрыхтоўка і правядзенне І Усебеларускага з’езда.

Усебеларускі з'езд або Першы Усебеларускі кангрэс — першы ў гісторыі прадстаўнічы форум беларускага народу.

Быў скліканы Вялікай Беларускай Радай. Пачаўся з 5 снежня 1917 года ў Мінску. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў ад усіх населеных беларусамі губерняў.

На І Усебеларускім з’езде прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голаса. На ім былі прадстаўлены практычна ўсе слаі беларускага насельніцтва. З грамадскіх і палітычных груповак на з’езде выявіліся наступныя: земляцтвы (беспартыйныя) – магілёўскае, мінскае, віцебскае, смаленскае, віленскае, гродзенскае (г.з. ад усіх беларускіх губерняў); фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў, беларускай сацыялістычнай грамады і іншых беларускіх палітычных партый; прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, такіх як: земства, гарадскія самакіраванні, зямельныя камітэты, прафсаюзы, настаўніцкія аб’яднанні, вайсковыя беларускія рады, бежанскія камітэты. Запрашаліся таксама і прадстаўнікі розных Саветаў. Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным - галоўным чынам беларусаў.

З'езд абвясціў права беларускага народу на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду.Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад БСГ (Беларуская Сацыялістычная Грамада) і т.зв. "абласнікамі" (Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў), якія прадстаўлялі галоўным чынам рэгіёны Усходняй Беларусі. Калі першыя казалі пра пэўную форму аўтаноміі альбо незалежнасць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі.

Была абрана Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу.

Пасля доўгіх дыскусій у ноч з 17 па 18 снежня 1917 года быў прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі:"Першы Усебеларускі З’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем". Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбываецца на з'ездзе, да часу не перашкаджалі яму. Аднак як толькі дэлегаты пераадолелі разыходжанні і здолелі прыняць першы пункт рэзалюцыі і гэтым паставілі па-за законам мясцовую бальшавіцкую ўладу, 17 снежня 1917 будынак, у якім праходзіў кангрэс быў акружаны бальшавіцкімі атрадамі, а дэлегаты былі разагнаныя.

Рада Кангрэсу і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 213; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.221.13.173 (0.006 с.)