А. Псіхалагічны метад даследвання літаратуры. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

А. Псіхалагічны метад даследвання літаратуры.



Псіхалагічная школа, што склалася ў апошнюю трэць ХІХ ст., працягвала развіваць некаторыя ідэі культурна-гістарычнай школы і асабліва — біяграфічнага метаду. Галоўным прадметам вывучэння для яе стаў унутраны, псіхалагічны бок творчасці, і перш за ўсё — духоўнае жыццё аўтара. Літаратуразнаўцы, якія стаялі на пазіцыях гэтага літаратуразнаўчага метаду (В. Вунд, Э. Энекен, А. Патабня і інш.), твор лічылі мадэллю душы аўтара, а само мастацтва — пераўвасабленнем перажыванняў мастака ў вобразы. Прычыну разнастайнасці твораў яны бачылі ў рознасці перажыванняў і псіхалагічных тыпаў мастака. Гістарычнае развіццё літаратуры, яе грамадская функцыя іх мала цікавілі.
У пачатку ХХ ст. з псіхалагічнай школы вырас псіхааналіз літаратурны, у аснову якога лягло вучэнне З. Фрэйда і яго паслядоўнікаў пра ролю несвядомага (найперш сексуальных інстынктаў) у духоўным жыцці чалавека.

4Б. “Нярэчыўнасць” літаратурных вобразаў. Словы ўсяго толькі асацыятыўна звязаны з тым, што яны абазначаюць. Чытаючы альбо слухаючы літара- турны твор, мы не бачым таго, што адлюстроўваецца, але з дапамогай уяўлення як бы па-новаму ўзнаўляем прадметы і факты, аб якіх распавя- даецца. Слоўныя вобразы пазбаўлены нагляднасці, яны ўмоўныя і «нярэчыўныя», як зазначыў у свой час Лесінг у «Лаакаоне». М. Чарнышэўскі сцвярджаў, што, паколькі вобразы фантазіі (г. зн. уяўлення) больш бляк- лыя і слабыя, у параўнанні з непасрэдным пачуццёвым успрыманнем, паэ- зія па сіле і яснасці суб’ектыўнага ўражання істотна прайграе астатнім мастацтвам. Адсутнасць прамой нагляднасці ў літаратурна-мастацкіх вобразах кампенсуецца іх асаблівымі, спецыфічнымі магчымасцямі. У адрозненне ад жывапісца і скульптара, пісьменнік узнаўляе не толькі тыя бакі рэчаіснасці, якія могуць быць успрыняты зрокава, але і ўсё тое, што адкрываецца слыху і пачуццю. Галоўнае ж, што аўтар літаратурнага твора непасрэдна арыентуецца на «пазаадчувальнае» ўспрыманне чытача, а менавіта на яго ўяўленне. Такім чынам, слоўна-мастацкія вобразы ўзнаўляюць не столькі самі па сабе прадметы ў іх пачуццёва ўспрымальных уласцівасцях, колькі рэ- акцыі на рэчаіснасць чалавечай свядомасці, цэласныя суб’ектыўныя ўспрыманні. Зносіны чалавека з «нярэчыўнымі» вобразамі літаратурнага твора ажыццяўляюцца ў любых абставінах і «ўпісваюцца» ў яго паўсядзённае жыццё намнога лягчэй, чым успрыманне жывапісу, скульптуры, тэат- ральнай пастаноўкі, кінафільма. Чытач сам выбірае тэмп успрымання твора. Па ходу знаёмства з раманам, драмай альбо паэмай ён можа пры- пыніцца, вярнуцца да ўжо пройдзенага тэксту, каб нешта ўспомніць дзе- ля лепшага разумення прачытанага, можа таксама ў любы момант пера- пыніць успрыманне, каб засяродзіцца на чымсьці іншым.

 

 

5А. Фармальны метад даследвання літаратуры. Фармальны метад у літаратуразнаўстве — гэта тэарэтычная канцэп- цыя, якая сцвярджае погляд на мастацкую форму як на катэгорыю, што вызначае практычна ўсю спецыфіку мастацкай літаратуры. Як асобны накірунак фармальны метад склаўся на рубяжы ХІХ–ХХ стст.: першапа- чаткова — як рэакцыя на імпрэсіяністычную крытыку і пазітывісцкі афарбаваныя накірункі ў літаратуразнаўстве і мастацтвазнаўстве; пазней — як тэарэ- тычна абгрунтаваная методыка і метадалогія, накіраваная на вывучэнне ўнутраных (структурных) заканамернасцей мастацкага твора. Ля вытокаў заходнееўрапейскіх фармалістычных канцэпцый стаялі нямецкія вучоныя Генрых Вёльфлін і Оскар Вальцэль. Г. Вёльфліну на- лежыць праца «Асноўныя паняцці гісторыі мастацтваў. Праблема эвалюцыі стылю ў новым мастацтве» (1915), у якой яскрава праглядва- ецца шэраг асноўных момантаў фармалістычнай дактрыны, і ў першую чаргу — імкненне растлумачыць развіццё мастацкай формы ўнутранымі законамі самога мастацтва. На Беларусі найбольшую цікавасць да фармальнай метадалогіі пра- явіў А. Вазнясенскі, што адбілася ў такіх працах вучонага, як «Паэтыка М. Багдановіча» (1926), «Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай на- вукі аб літаратуры» (1927), «Традиция «формальных» (эстетических) изучений в науке о литературе» (1927) і некат. інш.

5Б. Прасторава-часавая арганізацыя твора. У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прасторавыя ўяўленні людзей, якія, у большасці выпадкаў нясуць важную ідэйна-сэнсавую нагрузку. Вельмі вялікія магчымасці мастацкай літаратуры ў адлюстраванні жыцця абумоўлены такой якасцю і асаблівасцю яе твораў, як дыскрэтнасць (перарывістасць) часу і прасторы ў іх. Дыскрэтнасць часу выяўляецца ў тым, што пісьменнік можа ўзнаўляць не ўсю плынь часу, а толькі некаторыя, найбольш важныя яго адрэзкі. Дыскрэтнасць жа ўласна прасторы «праяўляецца перш за ўсё ў тым, што яна звычайна не апісваецца падрабязна, а толькі абазначаецца з дапамогай асобных дэталей, найбольш важных для аўтара. Астатняя ж частка «дабудоўваецца» ва ўяўленні чытача». мастацкі свет твора заўсёды ўмоўны, адпаведнай умоўнасцю валодаюць у ім таксама час і прастора. Характар гэтай умоўнасці надзвычай моцна залежыць ад роду літаратуры. Паводле асаблівасцей мастацкай умоўнасці час і прастору ў літаратуры (ва ўсіх яе родах) можна падзяліць на абстрактныя і канкрэтныя разнавіднасці Абстрактнымі будуць імянавацца такія час і прастора, якія ўспрымаюцца як усеагульныя (дзеянне можа адбывацца «заўсёды», у любы час, любую эпоху і «ўсюды», у любым месцы, краіне і г. д.)

Канкрэтныя ж час і прастора «прывязваюць» дзеянне да пэўнага часу і да тых альбо іншых тапаграфічных рэалій. Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць), гістарычнага (змена эпох і пакаленняў, значныя падзеі ў жыцці грамадства), касмічнага (уяўленні аб вечнасці і ўсяленскай гісторыі), каляндарнага (змена пор года, святаў і будняў), су- тачнага (дзень і ноч, раніца і вечар; каляндарны і сутачны час іншы раз могуць набываць статус цыклічнага), а таксама ўяўленнямі аб руху і не- рухомасці, аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага. мае завершанасць альбо, наадварот, незавершанасць мастацкага часу. ступенню яго «падзейнасці» вучонымі вылучаюцца так- сама такія тыпы часу, як беспадзейны альбо апісальны (пры ім рэальны час не «рухаецца», ён роўны нулю), падзейны (сюжэтны альбо фабуль- ны), хранікальна-бытавы (яго функцыя заключаецца ў адлюстраванні пэўнага і сталага ўкладу жыцця, узнаўленні не дынамікі, а статыкі). Часавыя і прасторавыя ўяўленні, што знаходзяць адлюстраванне ў творах мастацкай літаратуры, складаюць пэўнае адзінства, якое ўслед за М. Бахціным прынята называць хранатопам (ад ст.-грэч. сhronos — час і topos — месца, прастора).

6А. Сацыялагічны метад даследвання літаратуры. Сацыялагічны метад у літаратуразнаўстве — гэта канцэпцыя, згодна з якой развіццё літаратуры надзвычай моцна абумоўлена сацыялагічнымі (грамадскімі) фактарамі. Найбольш значнае пашырэнне дадзеная кан- цэпцыя атрымала ў сусветнай літаратурнай навуцы на рубяжы ХІХ— ХХ стст. Яна стала таксама (у сувязі з вядомымі прычынамі) метадала- гічнай асновай савецкага літаратуразнаўства. пытанне аб сацыяльнай прыродзе лі- таратуры, а таксама аб адпаведных метадах яе вывучэння акрэслілася толькі к сярэдзіне ХІХ ст. Найбольш у гэтым накірунку зрабіў І. Тэн — пачынальнік культурна-гістарычнай метадалогіі, у якой сацыялагічны момант займаў даволі значнае месца. У другой палове ХІХ ст. аформілася і атрымала значны рэзананс марксісцкая сацыялогія. К. Маркс і Ф. Энгельс закранулі наступныя пы- танні сацыялогіі літаратуры і мастацтва: агульныя асаблівасці ўзаема- дзеяння літаратуры і грамадства; літаратура як спецыфічная галіна кла- савай ідэалогіі; месца і палажэнне мастака ў грамадстве, падзеленым на пэўныя грамадскія групы (класы); рэалізм як мастацкі метад, яго спецыфіка; сутнасць г. зв. сацыялістычнай літаратуры; агульначалавечы змест твораў мастацтва. Сацыялагічная метад (у разумных межах) даволі плённа выкарыс- тоўваўся на Беларусі ў 1920-я гг. І. Замоціным, М. Гарэцкім, Я. Барычэў- скім і некат. інш. вучонымі і крытыкамі.

6Б. Пазнавальныя магчымасці літаратуры. Пазнавальныя магчымасці мастацкай літаратуры даволі вялікія. Шырыня дыяпазону пазнавальных магчымасцей літаратуры вызна- чаецца двухпланавасцю слоўных вобразаў. Па-першае, з дапамогай мас- тацкай мовы абазначаюцца і характарызуюцца розныя бакі «пазаслоў- най» рэчаіснасці (зрокава бачныя паводзіны чалавека і акаляючыя яго прадметы, а таксама імпульсы, якія не атрымалі слоўнага ўвасаблення). Па-другое, у літаратурных творах шырока і канкрэтна ўзнаўляецца маў- ленчая дзейнасць людзей. Чалавек у слоўным адлюстраванні (і толькі ў ім!) выступае ў якасці «носьбіта мовы». Гэта адносіцца ў першую чаргу да лірычных герояў, дзеючых асоб п’ес, апавядальнікаў эпічных твораў. Выкарыстоўваючы мову ў якасці прадмета адлюстравання, пісьмен- нік пераадольвае тую схематычнасць слоўных карцін, якая звязана з іх «нярэчыўнасцю». Выказванні персанажаў уздзейнічаюць не толькі на ўяўленне чытача, але і на яго слыхавыя адчуванні: сінтаксічнымі канст- рукцыямі так ці інакш фіксуюцца інтанацыі таго, хто гаворыць. Літара- тура, такім чынам, узнаўляе чалавечыя «галасы», хоць яны і не гучаць фі- зічна і ўспрымаюцца ўсяго толькі ўнутраным слыхам чытача. Па-за мовай мысленне людзей, як вядома, ажыццявіцца ў поўнай ме- ры не можа. Па гэтай прычыне літаратура з’яўляецца адзіным відам мас- тацтва, які прама і непасрэдна выкарыстоўвае чалавечую думку. Іншыя віды мастацтва робяць усё гэта толькі апасродкавана. Узнаўленне літаратурай чалавечай думкі, мыслення (г. зв. інтэлекту- алізм) адбываецца ў першую чаргу ў маналогах і дыялогах дзеючых асоб. Працэсы мыслення адлюстроўваюць складанае і напружанае духоў- на-эмацыянальнае жыццё чалавека. І гэта можа свабодна перадаць літа- ратура. Яна актыўна засвойвае эмоцыі і валявыя памкненні, якія маюць, кажучы мовай псіхолагаў і філосафаў, светапоглядны характар. Прычым дзеля перадачы светапоглядных і наогул жыццёвых пошукаў герояў мас- такам слова нярэдка прыходзіцца ўзнаўляць таксама і пачуцці заблыта- ныя, няясныя, ірацыянальныя.

7А. Псіхааналітычная школа і яе методыка даследвання літаратуры. Псіхааналіз у літаратуразнаўстве — гэта спосаб трактоўкі літаратур- ных твораў у адпаведнасці з вучэннем псіхалогіі аб падсвядомым. Псіха- аналіз разглядае літаратурную творчасць як сублімаванае сімвалічнае выражэнне першапачатковых псіхалагічных імпульсаў і памкненняў асобы (інфантыльна-сексуальных у сваёй аснове), якія не прыняты рэ- альнасцю, адвергнуты ёю, але разам з тым знаходзяць сваю пэўную кам- пенсацыю ў галіне мастацкай фантазіі. Псіхааналіз выяўляе ў гісторыі лі- таратуры шэраг устойлівых сюжэтных схем, у якіх аўтар, на думку прад- стаўнікоў гэтай школы, ідэнтыфікуе сябе з героем і малюе альбо здзяй- сненне сваіх падсвядомых жаданняў, альбо, наадварот, паказвае іх трагічнае сутыкненне з сіламі сацыяльнай і маральнай забароны. Першыя ўзоры прымянення псіхааналізу да літаратуры і мастацтва даў аўстрыйскі ўрач і псіхолаг Зыгмунд Фрэйд (1856–1939) у працах «Паэт і фантазія», «Дастаеўскі і бацьказабойства». Фрэйд папярэджваў супраць змешвання задач псіхааналізу і літа- ратуразнаўства: псіхааналіз падыходзіць да літаратуры толькі як да сю- жэтна-ілюстрацыйнага матэрыялу і сам па сабе не ў стане растлумачыць розніцу паміж шэдэўрам і яго пераказам альбо рэпрадукцыяй, паміж вя- лікім пісьменнікам і радавым неўротыкам ці снаведам. Найбольш адэкватна псіхааналіз дапасуецца да прадуктаў міфалогіі і г. зв. «масавай» лі- таратуры, дзе свядомае «я» яшчэ не выдзелена ці ўжо растворана ў бес- свядомым «яно» і дзе амаль што адсутнічаюць эстэтычныя крытэрыі. Наогул фрэйдысцкі псіхааналіз накіраваны не столькі на сам твор, колькі на творчы працэс, спрабуючы выявіць біяграфічную «падкладку» мас- тацкай дзейнасці і яе выніковых прадуктаў.

7Б. Літаратура на фоне іншых мастацтваў. Літ-ра працуе са словам - галоўнае яе адрозненне ад іншых мастацтваў. Слова - асноўны элемент літ-ры, сувязь паміж матэрыяльным і духоўным. Слова ўспрымаецца як сума тых значэнняў, якое дала яму чалавечая культура. Праз слова ажыццяўляецца кантакт з агульным у сусветнай культуры. Візуальная культура - тая, якую можна ўспрымаць відавочна. Вербальная культура - больш адказвае запатрабаванням чалавека - слова, праца думкі, фармаванне асобы. Існуе літра на глыбіні, якая патрабуе глыбокага стаўлення, перажыванні. Творы літ-ры - абуджэнне ўнутраных сіл чалавека рознымі спосабамі, т.к. твор валодае матэрыялам.1. Мастацтва часавае - якое развіваецца ў часе - тэатр, кіно, музыка. Мы не можам пайсці супраць часу (пропуск фрагмента).2. Мастацтва прасторавае - якое развіваецца ў прасторы - пластычнае мастацтва - жывапіс, скульптура. Не зададзена час успрымання. У карціне закладзеныя прасторавыя арыенціры - мастак ведае, на што глядач павінен звярнуць увагу спачатку.На гэтым фоне літ-ра - сінтэз часавага і прасторавага. Літ-ра мае вызначаныя адрэзкі, фрагменты - гэта звязана са словам. Кожны з элементаў можа быць прадстаўлены асобна. Можна ізаляванае ставіцца да гуку або слову, судзіць аб фразе, аб абзацы, аб раздзеле. У любы момант можна перапыніць часавы ход твора, аўтар не задае яго. Аўтар не ведае хуткасці чытання, і чытач можа ў любы момант чытання спыніцца. Часавы твор - яго аўтар ведае, як доўга будзе цягнуцца яго твор, як доўга будзе ісці ўспрыманне твора. Можа быць парушэнне рытму, хуткасці ходу. У літ. творы час не закладзены, ёсць магчымасць перапыніцца. У тэатры гэта немагчыма, заўсёды ёсць настрой. У літ-ры мы вяртаемся да аднаго і таму жа, ёсць магчымасць вярнуцца і аднавіць тое, што нам неабходна. Часавая структура мастацкага твора больш вольная. Мы ўспрымаем усё такім, якое ёсць у літ.творы, але ў той жа час гэтае ўспрыманне можа быць у кожнага сваё. Слова нематэрыяльна. Слова нясе ў сабе і моцны і слабы пачатак.Літ-ра, аперуючы адзіным матэрыялам - словамі, выкарыстае ўсе іх магчымасці. Пісьменнік не можа пазбавіцца ад полісемічных слоў. Старыя словы актуалізуюцца з новым значэннем. Словы змяняюць значэнні, але старыя значэнні не знікаюць назаўжды, напаўняючыся новым гістарычным утрыманнем.Пісьменнік арыентуецца на поўнасць рэальных і ўяўных значэнняў, не гэтак важных для чытача. Выкарыстанне слова ў іншым значэнні - адзін з літ-ных прыёмаў.Граматыка і сінтаксіс - адзіны матэрыял, якім валодае літаратура.

Класіфікацыя відаў мастацтва:

· Паводле характару выяўлення:

- мастацтва слова (літ-ра)

- выяўлення (жывапіс)

- гукаў (музыка)

- відовішчнае (тэатр)

- рэчаў

· Па ступені ўдзелу другаснага мастака:

- выканаўчыя

- невыканаўчыя

· Па характару ўспрымання:

- слыхавое

- зрокавае

· Па характару стварэння:

- прасторавыя (статычныя)

- часовыя (дынамічныя)

- прасторава-часавыя (сінтэтычныя)

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-06; просмотров: 818; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.130.31 (0.016 с.)