А. Пазнавальны аспект мастацтва. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

А. Пазнавальны аспект мастацтва.



Пазнанне праз творы мастацтва пазамастацкай рэальнасці — адна з немалаважных функцый мастацтва.Пазнавальны аспект мастацтва выяўляецца непасрэдна ў тэ­ма­ты­цы, якая складае неад’емны і пры гэтым фундаментальны пача­так мас­тац­кіх твораў. Мастацкая тэматыка надзвычай складаная і шматпланавая. Іду­чы ўслед за В. Халізевым, мы будзем разглядаць яе «як су­куп­насць трох па­чат­каў. Гэта, па-першае, анталагічныя і антра­па­ла­гіч­ныя універсаліі, па-дру­гое — лакальныя куль­турна-гістарычныя з’явы, па-трэцяе — феномены індыві­дуаль­на­га жыцця у іх сама­каштоўнасці». У мастацкіх творах увесь час адлюстроўваюцца г. зв. канстанты быцця, яго фундаментальныя ўласці­вас­ці. Гэта перш за ўсё такія важнейшыя быційныя і прыродныя па­чат­кі, як ха­ос і космас, рух і нерухомасць, жыццё і смерць, свет і цемень, агонь і ва­­да. Усё пералічанае складае комплекс г. зв. ан­талагічных тэм мас­тац­тва. Шматстайны таксама і антрапалагічны аспект мастацкай тэ­ма­тыкі. Ён уключае ў сябе, па-першае, уласна духоўныя пачаткі ча­ла­вечага быц­ця з іх антыноміямі; па-другое, сферу інстынктаў, звязаных з ду­шэўна-цялеснымі памк­нен­ня­мі чалавека, куды адносяць лібіда, імк­ненне да ўлады, матэрыяльных благ, прэстыжных рэчаў, кам­фор­ту і г. д.; па-трэцяе, тое ў людзях, што вы­значаецца іх палавой пры­належнасцю і ўзрос­там; і, нарэшце, па-чац­вёр­тае, гэта над­эпахальныя сітуацыі чалавечага жыцця, гістарычна ўстой­­лівыя фор­мы існавання людзей.Побач з універсаліямі ўсяленскага, прыроднага і чалавечага быц­ця мастацтва ўвасабляе таксама куль­турна-гіс­та­рыч­ную рэальнасць у яе шматпланавасці і багацці. Істотным звяном мастацкай тэматыкі становяцца таксама з’явы гіс­та­рычнага часу. Мастацтва ўсё больш і больш засвойвае жыц­цё народаў, рэ­гіёнаў і ўсяго чалавецтва ў яго дынаміцы. Яно праяў­ляе цікавасць да мі­нулага, часам вельмі далёкага. Сюды мож­на аднесці быліны, эпічныя пес­ні, балады, гістарычную дра­ма­тур­гію і раманістыку. Прадметам мас­тац­кага пазнання становіцца так­са­ма і будучае. Але найбольш важнай для мастацтва з’яўляецца сучаснасць. Яна па­вінна выступаць для творцы ў якасці першачарговай тэмы, нават, мож­на сказаць, свое­асаблівай «звыштэмы». Без сучаснасці няма сапраўднага і паў­­на­цэннага мастацтва.

Б. Час і прастора ў творы.

У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прас­то­ра­выя ўяўленні людзей, якія, заўважым, у большасці вы­пад­каў нясуць важ­ную ідэйна-сэнсавую нагрузку. Вельмі вялікія магчымасці мастацкай літаратуры ў адлюстра­ван­ні жыц­ця абумоўлены такой якасцю і асаблівасцю яе твораў, як дыс­крэт­насць часу і прасторы ў іх. Дыскрэтнасць часу выяў­ля­­ец­ца ў тым, што пісь­мен­­нік можа ўзнаўляць не ўсю плынь часу, а толькі не­­ка­торыя, найбольш важныя яго адрэзкі. Дыскрэтнасць жа ўласна прас­то­ры «праяўляецца перш за ўсё ў тым, што яна звычайна не апіс­ваецца пад­рабязна, а толькі абазначаецца з дапамогай асобных дэ­талей, най­больш важных для аўтара. Паколькі мастацкі свет твора заўсёды ў той альбо іншай сту­пе­ні ўмоў­ны, адпаведнай умоўнасцю валодаюць у ім таксама час і прас­тора. Ха­рактар гэтай умоўнасці надзвычай моцна залежыць ад ро­ду лі­та­ра­ту­ры. Так, умоўнасць часу і прасторы максімальная ў лі­ры­цы. Іншы раз прас­тора наогул можа адсутнічаць у лірычных тво­рах. У дра­ме ча­са­ва-прасторавая ўмоў­насць крыху меншая, аднак пры гэ­тым творы да­дзенага роду літаратуры вы­карыстоўваюць час і прас­тору ў аб­ме­жа­ваным і, як правіла, замк­нё­ным выглядзе. Акрамя та­го, рэальны час і час мастацкі ў драме павінны су­­падаць. Паводле асаблівасцей мастацкай умоўнасці час і прастору ў лі­та­ра­ту­ры можна падзяліць на абстрактныя і канк­рэтныя раз­навіднасці. Абстрактнымі будуць імянавацца такія час і прастора, якія ўспры­маюцца як усеагульныя. Канк­рэт­ныя ж час і прастора «прывязваюць» дзе­янне да пэўнага часу і да тых альбо іншых тапаграфічных рэалій.Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага, гістарычнага, касмічнага, каляндарнага, су­тач­нага, а так­са­ма ўяўленнямі аб руху і не­ру­хомасці, аб суаднесенасці мінулага, ця­перашняга і будучага. Важнае зна­чэнне для аналізу мае завершанасць альбо, наадварот, не­­за­вер­ша­насць мастацкага часу. Часта пісьменнікі адлюстроўваюць у сва­­іх творах замкнёны час, які мае і абсалютны пачатак, і — што, да­рэ­чы, важней — абсалютны канец, які ўяўляе сабой, як правіла, і за­вяр­шэн­не сюжэта, і развязку канфлікту, а ў лірыцы — вычар­па­насць пера­жы­ван­­ня альбо разваг.

19. А. Аўтарскі пачатак у мастацтве.
Ёсць тры моманты выўлення аўтарства ў мастацтвеі адпаведна тры разуменні значэння слова «аўтар». Па-першае, гэта стваральнікмастацкага твора як рэальная асоба з пэўным лёсам, біяграфіяй, комплексам індывідуальныхрыс. Па-другое, гэта вобраз аўтара, лакалізаваны ў мастацкай тканіне твора. па-трэцяе, аўтар выступае ў якасці суб’екта мастацкай дзейнасці, г. зн. той асобы, якая пэўным чынам падае і асвятляерэальнасць, а таксама яе ацэньвае.
Формы прысутнасці аўтара ў творы даволі шматстайныя.
Аўтар дае аб сабе знаць перш за ўсё як носьбіттаго альбо іншага ўяўлення аб рэальнасці. І гэта вызначае прынцыповую значнасцьу складзе мастацтва яго ідэйна-сэнсавага боку, — таго, што на працягу ХІХ-ХХ стст.імянуюць, як правіла, "ідэяй.Ідэя твора — гэта выражэнне ў ім цэлага комплексу думак і пачуццяў, што належацьтворцу.Мастацкая ідэя, якая прысутнічаеў творы, уключае ў сябе накіраваную інтэрпрэтацыю і ацэнку аўтарам пэўных жыццёвыхз’яў, а таксама ўвасабленне філасофскага погляду на свет у яго цэласнасці, суаднесенаез духоўным самараскрыццём аўтара.
Мастацкія ідэі адрозніваюцца ад навуковых,філасофскіх, публіцыстычных абагульненняў іх месцам і роляю ў духоўным жыцці чалавека.Абагульненні мастакоў нярэдка папярэднічаюцьпазнейшаму светаразуменню, творцы выступаюць часта ў якасці прадвеснікаў і прарокаў.Разам з тым у мастацтве, перш за ўсё ў славесным,шырока адлюстроўваюцца ідэі, канцэпцыі, ісціны, якія ўжо ўмацаваліся ў грамадстве.Мастак выступае ў дадзеным выпадку як рупар традыцыі, яго мастацтва дадаткова пацвярджаеагульнавядомае, ажыўляючы пры гэтым яго, надаючы яму вастрыню, своечасовасць і новуюпераканальнасць. Творы падобнай змястоўнай напоўненасці пранікнённа і хвалююча напамінаюцьлюдзям аб тым, што, стаўшы звыклым і само сабой зразумелым, аказалася напаўзабытым,сцёртым у свядомасці, але не страціўшым сваёй каштоўнасці. Мастацтва ў дадзенымвыпадку ўваскрашае старыя ісціны, даючы ім новае жыццё.
Пры ўсёй важнасці і значнасці ідэйнага боку мастацкагатвора мастакоўская суб’ектыўнасць не зводзіцца толькі да рацыянальнага засваення,да ўласна асэнсавання рэчаіснасці. Аўтар, як правіла, заўсёды гаворыць больш, чымхацеў і задумваў. Такім чынам, у творах мастацтва вельмі часта прысутнічае нештападспуднае, ненаўмыснае, сімптаматычнае.

 

Б. Сюжэт твора. Сюжэт — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. Паводле М. Горкага, сюжэт — гэта «сувязі, супярэчнасці, сымпатыі, антыпатыі і ўвогуле ўзаемаадносіны людзей — гісторыі росту і арганізацыі таго ці іншага характару, тыпу». У аснове сюжэту заўсёды ляжыць пэўны жыццёвы канфлікт. З'яўляючыся важным сродкам даследавання з'яў рэчаіснасці ў іх узаемасувязях, прычынна-выніковых адносінах і супярэчнасцях, сюжэт мае канкрэтна-гістарычны характар; у сюжэце выяўляюцца канфлікты, уласцівыя пэўнай нацыі, класу, эпосе.

Вылучаюцца такія элементы сюжэту: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка і эпілёг (экспазіцыі і эпілога ў творы можа і не быць). Сюжэт цесна звязаны з кампазіцыяй твора, хаця па аб'ёме за яе вузейшы (апрача сюжэту, кампазіцыя аб'ядноўвае г. зв. пазасюжэтныя элементы твора: разгорнутыя апісанні малюнкаў прыроды і быту, аўтарскія развагі, лірычныя адступленні і інш.) Творы лірычныя сюжэту не маюць. Замест логікі разгортвання падзей у іх назіраецца своеасаблівая логіка выяўлення пачуццяў. Аднак сюжэт прысутнічае ў ліра-эпічных творах паэмах, баладах, байках), у вершаваных раманах, аповесцях, апавяданнях. Нярэдка ў паэзіі сустракаюцца і сюжэтныя вершы («Лён» Я. Купалы, «У вёсцы», «Страцім — лебедзь» М. Багдановіча і інш.).



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-06; просмотров: 615; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.94.251 (0.005 с.)