А. Фенаменалагічная школа і яе методыка даследвання літаратуры. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

А. Фенаменалагічная школа і яе методыка даследвання літаратуры.



Фенаменалагічная школа ў літаратуразнаўстве склалася першапачаткова ў Германіі ў 1920–1930-я гг. пад уздзеяннем ідэй Э. Гусерля і іншых філосафаў-фенаменолагаў. У літаральным сэнсе слова фенаменалогіяй імянуецца вучэнне аб феноменах — прадметах у пачуццёвым успрыманні. Вучоныя-фенаменолагі асноўнай рэальнасцю лі-

чаць не аб’ектыўны свет, а з’явы свядомасці альбо феномены.

У сувязі з тым, што менавіта суб’ектыўныя моманты найбольш фігуруюць пры разглядзе літаратурна-мастацкага твора, фенаменалагічная школа даволі часта называецца яшчэ і экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай. У межах аналізуемай метадалогіі ў залежнасці ад таго, на чым канкрэтна засяроджваецца ўвага пры даследаванні, вылучаюць генетычную, тэматычную,анталагічную і некат. інш плыні.

Ля вытокаў літаратуразнаўчай фенаменалагічнай метадалогіі стаялі такія нямецкія вучоныя, як В. Конрад, М. Гейгер, А. Пергер і І. Пфайфер. Самай вядомай у фенаменалагічнай школе з’яўляецца жэнеўская група крытыкаў. Менавіта ў дачыненні да яе прадстаўнікоў найбольш часта ўжываецца тэрмін «крытыка свядомасці».

У гісторыі еўрапейскага літаратуразнаўства мелі месца спробы спалучэння фенаменалагічнай і структуралісцкай метадалогіі. Найбольш поўна гэта выявілася ў дзейнасці вядомага польска-нямецкага філосафа, эстэтыка і літаратуразнаўцы Рамана Інгардэна — аўтар працы «Літаратурны твор мастацтва» (1931).

 

 

. Літаратура і фальклор.

І літаратура, і фальклор — віды слоўнай творчасці. Паходзячы з аднаго генетычнага кораня, літаратура і фальклор маюць даволі блізкую жанравую сістэму: так, і для фальклору і для літаратуры характэрны такія віды і жанры, як песня, балада, раманс, апавяданне, казка,легенда, паданне, анекдот, драма (народная) і некат. інш. Як бачна, прыведзеныя прыклады датычацца ўсіх трох родаў (эпасу, лірыкі і драмы), а таксама такога шматсастаўнога і аб’ёмістага міжродавага ўтварэння, як ліра-эпас.

Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру (запазычанне

тэм, матываў, сюжэтаў, вобразаў) пачалося з самых ранніх стадый развіц-

ця і станаўлення апошняй. Прычым у тыя часы ў фальклоры была яшчэ надзвычай моцнай міфалагічная архаіка. Практычна кожная нацыянальная літаратура свету на стадыі свайго станаўлення зазнала дабратворны, плённы ўплыў вуснай народнай творчасці народа, на мове якога

яна стваралася. Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру

адбываецца і сёння. Вядома, не ў такой ступені, як раней, аднак гэты пра-

цэс усё-роўна мае месца.

Сустракаецца і адваротная тэндэнцыя, калі літаратурныя творы аказ-

ваюць пэўнае ўздзеянне на вусную народную творчасць.

Пры ўсіх цесных сувязях і ўзаемадачыненнях ёсць паміж літаратурай

і фальклорам і даволі істотныя адрозненні. Яны «могуць быць апісаны на

аснове такіх супрацьпастаўленняў, у якіх адной з прыкмет фальклору

пастаўлена ў адпаведнасць супрацьлеглая прыкмета літаратуры.

Найбольш важная прыкмета, якая характарызуе фальклор у яго суп-

рацьпастаўленні літаратуры,— гэта прыкмета «вуснасці».

Наогул, паводле слушнай высновы А. Тапаркова, «апазіцыя «фальк-

лор — літаратура» асіметрычная: фальклор узнік да літаратуры і перша-

пачаткова ніяк не быў суаднесены з ёю, між тым літаратура з самага

свайго ўзнікнення так ці інакш суаднесена з фальклорам: яна альбо ары-

ентуецца на фальклор, альбо, наадварот, адштурхоўваецца ад яго, але ва

ўсякім выпадку ў мностве сваіх форм захоўвае сваю роднаснасць з ім.

Фальклор і спараджае літаратуру, і суіснуе з ёю, і супрацьстаіць ёй, і пра-

цягвае з ёю ўзаемадзейнічаць»

 

10. А. Рэцэптыўная крытыка і яе методыка даследвання літаратуры.

Рэцэптыўны падыход да мастацкага твора часам імянуюць яшчэ

«крытыкай чытацкіх рэакцый». Асноўныя ідэі рэцэптыўнай метадалогіі абагульніў і выклаў В. Ізер. Дадзены вучоны, як і дэканструктывісты, не прызнае ста-

більнасці тэкставага значэння. Але калі дэканструктывісты прычынай гэ-

тага лічаць шматзначнасць самога тэксту, дык рэцэптыўныя крытыкі

сцвярджаюць, што дадзеная нестабільнасць ідзе ад шматстайнасці чы-

тацкіх рэакцый на адзін і той жа тэкст. Наогул мастацкі тэкст — рэч да-

волі своеасаблівая. Ён даволі істотна адрозніваецца ад усіх астатніх відаў

тэксту. Адрозненне, у прыватнасці, заключаецца ў тым, што мастацкі

твор ёсць рэканструкцыя знаёмага свету ў незнаёмых формах. І гэтыя не-

знаёмыя формы надаюць тэксту «зацемненасць», якая ў сваю чаргу сты-

мулюе чытацкае ўяўленне і выклікае ў выніку вялікую колькасць чытац-

кіх рэакцый («прачытанняў»). І яшчэ адзін цікавы момант

у канцэпцыі рэцэптыўнай крытыкі: мастацкі тэкст (з усім яго складаным

напаўненнем) займае прамежкавую пазіцыю паміж светам рэальных рэ-

чаў і светам чытацкага вопыту; акт прачытання ёсць працэс, у якім чытач

імкнецца суаднесці вібруючую структуру тэксту з тым альбо іншым зна-

чэннем.

Б. Сацыялогія літаратуры.

САЦЫЯЛОГІЯ ЛІТАРАТУРЫ — сумежная вобласць сацыялогіі і літаратуразнаўства, што мае прадметам даследавання залежнасць літры ад грамадства і яе ўзаемасувязі з грамадствам, а таксама вывучальная сацыяльныя функцыі маст. літры (і літ. творчасці). Вывучэнне сацыяльных функцый вядзецца з дапамогай аналитич. метадаў і эмпирич. прыёмаў, што знаходзяцца ў дырэктыве сацыялогіі зусім, але канкрэтызаваных у дачыненні да сацыяльнай спецыфікі маст. літры. З. л. у дакладным сэнсе мае месца толькі там, дзе адначасна прысутнічаюць два моманту: 1) теоретич. свядомасць таго, што існуе вызначаная залежнасць паміж станам грамадства ў цэлым (ці няма каго яго аспекту, вымярэння і г.д.) і маст. літ-рой і літ. творчасцю як специфич. сферай па-грамадску значнай дзейнасці; 2) больш-менш распрацаваная метадалогія і методич. працэдура пэўнага социологич. даследаванні літ. працэсу (і літ. творчасці), якая дазваляе выказаць у строга акрэсленых панятках меру і ступень гэтай залежнасці. У рамках сацыялогіі, што ацэньвае кожная з'ява з т. з. яго ролі ў забеспячэнні тых ці іншых формаў сацыяльнага камунікавання, у падтрыманні цэласці грамадства ці отд. яго груп (клас, саслоўе і г.д.), вырашальным, у канчатковым рахунку, апынаецца і адпаведнае, г.зн. пераважна функцыйнае, разгляд маст. літры і літ.-маст. працэсаў. Аднак у межах літ-вядзенні такі спосаб разгляду — толькі адзін у шэрагу іншых, змешчаных у дырэктыве даследніка (напр., метадаў, выпрацаваных літаратуразнаўцамі ў супрацы з лінгвістамі, філосафамі і псіхолагамі, мастацтвазнаўцамі і г.д.). З. л. уяўляе сабою адзінства социологич. тэорыі і социологич. метаду даследавання літры (найболей паслядоўна гэта адзінства рэалізуецца на грунце прынцыпу гістарызма). Ідэя залежнасці літры ад стану грамадства развівалася з 19 у. у двух прынцыпова розных кірунках. З аднаго боку, яна распрацоўвалася на глебе франц. пазітывізму, а з іншай — на грунце марксізму. Пазітывіст. падыход уяўляў сабою развіццё ідэі дэ Сталь, да-раю лічыла, што літ-pa павінна быць наўпроста злучана з панавальнымі политич. перакананнямі і проста адлюстроўваць найболей істотныя змены ў грамадстваў. парадку. І. Тан, які звязаў гэту ідэю з высновамі франц. историч. навукі часоў рэстаўрацыі (Ф. Гіза, Ф. Мінье, О. Т'еры) адносна класавай структуры грамадства і які вытлумачыў яе ў духу механистич. дэтэрмінізму і эвалюцыянізму, абгрунтаваў культурна-историч. метад (гл. ст. Культурна-гістарычная школа), узнікненне да-рого азначала важную ступень станаўлення.

11. А. Літаратуразнаўчая герменеўтыка і яе методыка даследвання літаратуры.

Тэрмін «герменеўтыка» грэчаскага паходжання, што абазначае ў літаральным сэнсе «тлумачэнне». Этымалогія слова звязана з Гермесам —міфічным пасланцом алімпійскіх багоў. Перадаючы іх загады і паведамленні людзям, Гермес павінен быў тлумачыць таксама і боскія тэксты.

Сучасная філасофія вызначае герменеўтыку як тэорыю інтэрпрэтацыі,

вучэнне аб разуменні сэнсу. На сённяшні дзень герменеўтыка ў шэрагу

краін з’яўляецца асновай літаратуразнаўства і крытыкі.

Герменеўтыка займаецца пераважна агульнымі прынцыпамі інтэр-

прэтацыі тэкстаў, распрацоўваючы агульную тэорыю іх разумення і тлу-

мачэння. У гэтых адносінах герменеўтыку можна лічыць, як і філасофію,

«навукай навук». У дадзеным выпадку гуманітарных, уключаючы і літа-

ратуразнаўства.«Бацькам» герменеўтыкі як навукі заходнія тэарэтыкі лічаць нямец-

кага філолага-класіка эпохі рамантызму Ф. Шлейермахера. Канцэпцыю Ф. Шлейермахера (у асноўным самыя агульныя падыходы) падхапілі і распрацоўвалі такія вядомыя еўрапейскія вучоныя, як

В. Дыльтэй, Х. Гадамер, М. Хайдэгер.

Сучасная герменеўтыка, якая часам імянуецца «неагерменеўтыкай»,цікавая многімі сваімі момантамі. Асаблівую ўвагу прыцягваюць намаганні (дарэчы, даволі слушныя) некаторых яе прадстаўнікоў сцвердзіць і замацаваць у свядомасці вучоных-літаратуразнаўцаў, крытыкаў, а таксама чытачоў думку аб тым, што мастацкі твор заўсёды нясе ў сабе пэўны сталы (цвёрды) сэнс, укладзены ў яго аўтарам. Найбольш значным прапагандыстам менавіта такога падыходу з’яўляецца амерыканец

Э.Д. Хірш, які лічыць, што залішні суб’ектывізм у перамешку з рэляты-

візмам пры трактоўцы мастацкага твора (а на гэта «хварэюць» многія су-

часныя літаратуразнаўчыя школы, і асабліва дэканструктывізм, а таксама

рэцэптыўная крытыка) павінен адсутнічаць.

Не цураюцца герменеўтыкі і сучасныя айчынныя вучоныя-літарату-

разнаўцы.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-06; просмотров: 674; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 34.201.16.34 (0.031 с.)