Стварэнне і развіццё беларускага радыё. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Стварэнне і развіццё беларускага радыё.



Радыё – вялікае вынаходніцтва знакамітага рускага вучонага А. С. Папова, якое ён здзейснiў 7 мая 1895 г., – прыйшло на Беларусь разам з рэвалюцыяй 1917 г. Радыёстанцыя крэйсера «Аўрора» перадала ад імя Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта зварот У. І. Леніна «Да грамадзян Расіі». ў распаўсюджанню новага канала інфармацыі. Напачатку радыёстанцыі былі толькі ў распараджэнні ваенных, у гарнізонах Мінска, Магілёва, Бабруйска, Віцебска, Гомеля і інш, якія ўсё часцей звярталiся да насельніцтва. Разам з практычнай дзейнасцю першых радыёстанцый савецкі ўрад прадпрымаў захады па пашырэнню радыёсправы і радыёпрапаганды. У 1918 г. быў прыняты Дэкрэт аб цэнтралізацыі радыётэхнічнай справы ў Савецкай Рэспубліцы. 2) У 1924 г. у СССР пачалося рэгулярнае радыёвяшчанне. У пачатку 1925 г. у Гомелі была адкрыта трансляцыйная радыёстанцыя. Яна перадавала маскоўскія перадачы. Гэты факт быў адметны тым, што са з’яўленнем радыёстанцыі на Беларусі быў пакладзены пачатак масаваму радыёвяшчанню. 3) Спачатку на радыё працавалі журналісты з газет. І сама форма перадачы нагадвала газетную структуру інфармацыі і першапачаткова называлася

радыёгазетай. Слухачам прапаноўваліся перадачы, скампанаваныя з друкаваных матэрыялаў. Схематычна гэта выглядала газетнай паласой, перанесенай у эфір дыктарам. Перадача складалася з перадавіцы, дзе ўзнімалася важная грамадская праблема, затым ішла надзённая інфармацыя, паведамленні партыі і ўрада. 4) Ра дыёгазеты займалі цэнтральнае месца ў радыёвяшчанні. Паралельна з

гэтым пачалі складвацца i іншыя формы. К канцу 20-х гадоў сфарміравалiся наступныя напрамкі дзейнасці беларускага радыё: інфармацыйнае, палітычна- прапагандысцкае, мастацкае (літаратура і музыка) і навукова-папулярнае.

! 12 жніўня 1927 г. быў праведзены Усебеларускі дзень радыё.

Друк беларускай дыяспары.

Фарміраванне беларускай дыяспары – складаны працэс. За межамі нашай краіны пражывае каля 3,5 млн. беларусаў. На працягу ўсёй гісторыі розныя, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя абставіны вымушалі нашых суайчыннікаў пакідаць сваю Радзіму і шукаць прытулак у розных кутках свету. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі (у выніку падзелу Рэчы Паспалітай 1722, 1793, 1795 гг.) было пераселена ў асноўным у Сібір, Туркестан (цяпер Казахстан) каля 500 тыс. беларусаў. 2) У тых краінах, дзе для вялікай колькасці беларусаў-эмігрантаў створаны спрыяльныя грамадска-палітычныя ўмовы для захавання нацыянальнай адметнасці, нашы суайчыннікі робяць арганізацыйныя захады для згуртавання, адраджэння айчынных традыцый, у тым ліку і праз арганізацыйную падтрымку з гістарычнай Радзімай. У міжваенны перыяд грамадска-палітычную дзейнасць вялі беларускія эмігранты ў Чэхаславакіі, Аргенціне, ЗША, Францыі, Літве, Латвіі і

іншых краінах. Там былі створаны культурныя аб’ яднанні, выдавецтвы, арганізацыі, якія наладжвалі выпуск газет, часопісаў, бюлетэней. На першым этапе, у пачатку 20-х гадоў, цэнтрам палітычнага аб’яднання спрабаваў стаць эмігранцкі ўрад БНР. 2) У 1923 г. у Празе выдаваліся два часопісы беларускіх студэнтаў – «Перавясла» і «Беларускі студэнт». Можна вызначыць тры найбольш акрэсленыя ў

змесце часопісаў праблемы: арганізацыя студэнтаў-беларусаў вакол справы адраджэння, вывучэнне вопыту ўдзелу моладзі ў грамадска-палітычным жыцці і знаёмства чытачоў з падзеямі ў Савецкай і Заходняй Беларусі. Часопісы «Перавясла» ( выйшла два нумары – першы ў 1923 г., другі – ў 1924 г.) і «Беларускі студэнт» (выйшла сем нумароў) асаб лівую ўвагу звярталі на слабае развіццё

беларускай школы ў Заходняй Беларусі, на недастатковую працу польскай улады і грамадскасці ў вырашэнні праблем беларускай культуры.

24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.

«Першая пяцігодка завершана! Няхай жыве другая пяцігодка!» – пад такім лозунгам выйшла «Звязда» 1 студзеня 1933 г. Заканчэнне першай пяцігодкі дазволіла савецкай краіне перайсці на новы сацыяльна-эканамічны ўзровень. Намаганнямі савецкага народа была створана прамысловасць: пабудаваны заводы, фабрыкі; падрыхтаваны кваліфікаваныя кадры рабочых і тэхнічная інтэлігенцыя ў вышэйшых навучальных установах. Развіццё прамысловасці было асновай магутнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу сацыялізму. «Звязда» пісала, што асноўныя фонды беларускай прамысловасці павялічыліся ў 3,5 разы. Пабудаваны новыя прадпрыемствы: Белдрэс імя Сталіна, Гомсельмаш, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя заводы, Магілёўская фабрыка штучнага валакна. Як адно з важнейшых дасягненняў газета падкрэслівала факт, што рабочы клас рэспублікі павялічыўся з 240 да 500 тыс. чалавек. 2) У калгасах і саўгасах створана буйнатаварная сельскагаспадарчая вытворчасць, забяспечаная тэхнікай, кадрамі спецыялістаў.Аблічча вёскі набывала сучасныя рысы: будаваліся школы, клубы, новыя дамы, пачалі развівацца электрафікацыя і радыёфікацыя. *У калгасах і саўгасах створана буйнатаварная сельскагаспадарчая вытворчасць, забяспечаная тэхнікай, кадрамі спецыялістаў.Аблічча вёскі набывала сучасныя рысы: будаваліся школы, клубы, новыя дамы, пачалі развівацца электрафікацыя і радыёфікацыя

3)! І тым не менш, перыядычны друк і радыё рэспублікі ўжо да часу зацвярджэння планаў другой пяцігодкі сталі ідэалагічным стрыжнем сацыялістычнай эканомікі. Гэта быў найбольш значны пласт грамадскай інфармацыі, які, у сваю чаргу, складаўся з двух напрамкаў абмеркавання. Спачатку газеты аналізавалі, «даводзілі» да чытачоў кантрольныя лічбы або паказчыкі эканамічных дасягненняў, затым вёўся пошук, як дасягнуць гэтых

вынікаў.

25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.

Рабселькораўскі рух – гэта масавая грамадска-палітычная і культурная арганізацыя. Ён узнік з працэсу ўсведамлення, асабліва моладдзю, рэвалюцыйных пераўтварэнняў у нашай краіне. Устанаўлівалася двухбаковая сувязь паміж мясцовымі карэспандэнтамі і газетай, што рабіла цікавым яе змест, дапамагала росту адукацыйнага і палітычнага ўзроўню юнака або дзяўчыны.* Пагэтаму рэдакцыі і распачалі арганізацыйную і адукацыйную працу са сваімі няштатнымі карэспандэнтамі. На старонках газет была заведзена рубрыка: «Рабкор і селькор»,рэдакцыі тлумачылі, як і пра што пісаць у газету, праводзілі сходы, семінары і нарады сваіх актывістаў. Першай падтрымала рабселькораўскі рух«Звезда». 2) Пацвярджэннем палітычнай асновы рабселькораўскага руху стала Усесаюзная нарада, праведзеная ў кастрычніку 1923 г. рэдкалегіяй газеты «Правда». Адно тое, што нарада рабкораў праходзіла ў сталіцы СССР, надавала яму незвычайную важнасць. Асноўнымі ж на сходзе былі задачы, якія сталі сутнасцю дзейнасці карэспандэнтаў: рабкор – гэта грамадскі дзеяч, перадавы рабочы, актыўны праваднік палітыкі партыі ў пабудове сацыялістычнага грамадства. Пасля Усесаюзнай нарады рабселькораўскі рух набывае масавасць і яшчэ большую арганізаванасць. 3) 21 верасня 1924 г. адкрыўся І з’езд рабселькораў Беларусі. У парадку дня

стаялі наступныя праблемы: міжнароднае і ўнутранае становішча краіны; развіццё беларускага друку; чарговыя задачы рабселькораў; распаўсюджанне газет і часопісаў. У рэзалюцыі з’езда былі сфармуляваны асноўныя задачы рабселькораў: аказваць усямерную дапамогу ў будаўніцтве сацыялізму, аналізаваць работу прадпрыемстваў для павышэння вытворчасці працы, канцэнтраваць сваю ўвагу на недахопах у дзеяннях калектыва і ўстановы, асвятляць пытанні развіцця культуры рабочых і сялян.

 

Друк Заходняй Беларусі.

З 1921 па 1939 год Заходняя Беларусь з’яўлялася каланіяльным прыдаткам Польшчы. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай тэрыторыі і насельніцтва «усходніх крэсаў» было вельмі складаным. Заходняя Беларусь знаходзілася на паўваенным становішчы. Там дзейнічалі партызанскія атрады, якія змагаліся за вызваленне беларускіх земляў. Заходняя тэрыторыя была аддзелена ад БССР мяжой і партызанскія атрады былі пазбаўлены ваеннай падтрымкі. Тым не менш, вядомыя іх арганізатары і кіраўнікі К. Арлоўскі, В. Корж і іншыя разгарнулі баявыя аперацыі па ўсёй заходнебеларускай зямлі. На падставе актыўнай узброенай барацьбы ў 1922 г. была створана падпольная Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА). Яе мэты былі наступныя: кіраўніцтва рэвалюцыйным рухам, партызанскай барацьбой і разгортванне агітацыі і прапаганды сярод насельніцтва. 2) Для выканання гэтых задач БРА арганізавала выпуск газет, лістовак і іншай агітацыйна-прапагандысцкай літаратуры. Найбольш вядомыя выданні «Наш сцяг», «Вольны сцяг», «Змаганне» – выходзілілегальна і шырока распаўсюджваліся сярод чытачоў. Фактычна гэта адна газета, якая часта мяняла сваю назву з-за цэнзурных пераследаванняў. Асабліва шырока пытанні рэвалюцыйнай барацьбы асвятляліся ў газеце «Змаганне». Яе тэматыка адпавядала палітыка-эканамічным падзеям, якія разгортваліся ў Польшчы і Заходняй Беларусі.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 196; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.229.113 (0.005 с.)