Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20



На беларускіх землях распаўсюджвалася кананічная літаратура, а таксама хронікі, летапісы, хаджэнні, вядомыя яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Гэта стварыла падставы для шырокага развіцця пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі. З тых часоў да нашых дзён дайшлі звесткі аб Полацкім летапісе ХІІ ст., Смаленскім летапісе XIV–XV ст., ёсць меркаванні пра існаванне Пінскага, Навагрудскага і інш. летапісных помнікаў. Асаблівую значнасць маюць агульнабеларускія летапісы пазнейшага часу (XV–XVI ст.), якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі ВКЛ і напісаны на беларускай мове пераважна мясцовымі аўтарамі. Гэтыя летапісы – арыгінальны пласт беларускага пісьменства, выдатныя помнікі айчыннай гісторыі і літаратуры.

Вяршыняй старажытнага беларускага летапісання з'яўляецца Беларускі ІІІ летапіс, ці "Хроніка Быхаўца" аўтар расказвае аб узнікненні горада Навагрудка.

Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.

Пасля Люблінскай уніі 1569 г.31, калі на Беларусі і Украіне фактычна пачалася эканамічная і палітычная экспансія польскіх феадалаў, культура, быт, асвета ўсходніх славян аказаліся пад пагрозай знішчэння. У гэтых умовах палітычнай барацьбы з'явілася на Беларусі аналітычная літаратура. Гэта былі палемічыя творы, таленавітая публіцыстыка віднейшых прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння.

Працягвала інтэнсіўна развівацца кнігадрукаванне. Выдавалася рэлігійна-палемічная, палітычная і маральна-філасофская, вучэбная літаратура. У 1586 г. выходзіць "Граматика славянського языка, у 1596 "Граматика словенска" і "Лексіс" Лаўрэнція Зізанія, і ў 16 19. Творчасць Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія, М.Сматрыцкага і іншых прадстаўнікоў беларускага гуманізму і Адраджэння займаюць вядучае месца ў літаратурным працэсе.

Нарадзіўся Францыск Скарына, сын Лукі Скарыны, у Полацку каля 1490г. – буйным грамадска-палітычным і культурным цэнтры старадаўняй Беларусі.

Асабліва значны перыяд дзейнасці Ф.Скарыны працякаў на радзіме. У 1520 г. ён стварыў у Вільні друкарню і ў 1525 г. надрукаваў там шырока вядомыя кнігі "Апостал" і "Малую падарожную кніжыцу"

Глыбокія філасофскія ідэі Ф.Скарыны былі дакладна сфармуляваны ў яго публіцыстыцы. Адметныя яе рысы – лагічнасць, лаканічнасць, доказнасць у аналізе рэчаіснасці.

Першыя беларусскiя выданнi

Выдадзеная ў 1760 г. першая на тэрыторыі Беларусі газета "Кур'ер Віленскі " ("Kurier Wileński") праіснавала даволі працяглы час (да 1916 г.)

У 1776 г. адбылася яшчэ адна падзея ў развіцці перыядычнага друку на Беларусі: пачала друкавацца "Gazeta Grodzieńska " ("Газета Гродзенская") на польскай мове.

У 1792 г. (лістапад-снежань) у Гродне друкавалася газета "Wiаdomosci Grodzieńskie" ("Гродзенскія ведамасці"), якая выходзіла два разы на тыдзень і змяшчала мясцовыя афіцыйныя паведамленні.

У 1812 г. (з ліпеня па снежань) у Мінску выходзіла "Czasowa gazeta мinskа" ("Часовая мінская газета") на польскай мове, два разы на тыдзень, на шасці старонках.

"Wiadomości Brukowe" ("Вулічныя весці"), якая выдавалася штотыднёва ў Вільні на польскай мове з 1816 па 1822 г. і стала адным з першых сатырычных выданняў на Беларусі.

У Вільні ў 1841–1851 гг. на польскай мове друкаваўся літаратурны і грамадска-палітычны часопіс " Athenaeum" ("Атэнэум")

Стварэнне губернскiх газет

Важным этапам у стварэнні перыядычнага друку стаў 1838 г., калі згодна з пастановай царскага ўрада ў пяці гарадах Беларусі пачалі друкавацца "…Губернские ведомости". Мэта гэтых афіцыйных выданняў была вельмі вузкая: "прадстаўленне ўсім і кожнаму зручнейшага сродку атрымліваць у патрэбны час звесткі аб пастановах і распараджэннях губернскага начальства

Минские губернские ведомости



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 262; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.118.198 (0.006 с.)