Белорусская печать в период немецкой оккупации. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Белорусская печать в период немецкой оккупации.



18 лютага 1918 г. аўстра–германскія войскі перайшлі ў наступленне. Большая частка тэрыторыі Беларусі была акупіравана. Часова было прыпынена і выданне партыйных і савецкіх газет. Цэнтрам выдавецкай дзейнасці бальшавікоў стаў Смаленск, куды былі эвакуіраваны з Мінска савецкія ўстановы. У Смаленску пачала выходзіць і газета «Звезда». Палітычная дзейнасць газеты значна

пашырылася. «Звезда» павінна была даць аператыўную і праўдзівую інфармацыю аб становішчы спраў на фронце, аб тэроры і марадзёрстве захопнікаў, аб узмоцненым супраціўленні народных мас. 2) У сярэдзіне 1918 г. з новай сілай разгарнулася барацьба за

бальшавізацыю Саветаў, выключэнне з іх кулацкіх элементаў, была вылучана неабходнасць стварэння камітэтаў беднаты. «Звезда» надрукавала некалькі тэарэтычных артыкулаў, у якіх гаварылася, што стварэнне камбедаў – гэта новы

этап класавай барацьбы ў вёсцы, а затым пастаянна друкавала матэрыялы аб іх стварэнні а) У агітацыйна-прапагандысцкай рабоце бальшавікоў Беларусі ў час нямецкай акупацыі вылучалася газета «Известия исполнительного комитета Советов Западной области и Смоленского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов», якая пачала выходзіць 24 лютага 1917 б) У жніўні 1918 г. у Смаленску адбылася канферэнцыя камуністычных арганізацый акупіраваных раёнаў Беларусі і Літвы, дзе быў створаны Краявы камітэт – кіруючы цэнтр барацьбы супраць германскіх войскаў. Краявы камітэт 12 кастрычніка 1918 г. выпусціў газету «Подпольная правда”, якая шырока разышлася па Беларусі. Падобная на лістоўку, надрукаваная на маленькіх шасці старонках, «Подпольная правда» стала спецыфiчным органам партызанскага друку в) У Лепелі 12 снежня 1918 г. выйшаў першы нумар «Известий Лепельского уездного Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов». Стварэнне перыядычнага друку ў вызваленых паветах мела вялікае рэвалюцыянізуючае значэнне. Ён распаўсюджваў і сцвярджаў прынцыпы арганізацыі савецкай улады.

 

17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ССРБ.

1) “Белорусская правда” пачала выходзіць 17 мая 1920 г. Гэта значная з’ява ў палітычнай палітры таго часу. З аднаго боку, яна сведчыла аб узмоцненым супраціўленні белапольскай акупацыі, а з другога – аб неабходнасці пашырэння антываеннай прапаганды і агітацыі. Па сутнасці, «Белорусская правда» – гэта заклік да барацьбы з белапалякамі. У звароце да чытачоў гаварылася: «Нельга больш маўкліва цярпець здзекі паноў і жандараў! Усе да зброі! (Газета расказвала, што ў вёсцы Пятніца белапалякі спалілі тыя дамы, у якіх жылі сем`і чырвонаармейцаў) 2) Грамадска-палітычнай з’явай у канцы грамадзянскай вайны стала стварэнне газеты «Савецкая Беларусь». Яна пачала выходзіць 1 лютага 1920 г. у Смаленску як орган Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі. Гэта быў складаны час вайны з белапалякамі, калі разруха ў Беларусі дасягнула самай высокай ступені. Газета была заклікана ўмацоўваць савецкую ўладу, развіваць сацыяльную актыўнасць грамадзян у мірным будаўніцтве. * У яе стварэнні прынялі ўдзел А. Чарвякоў, В. Кнорын, Ц. Гартны, М. Чарот, інш. Звяртаючыся да чытачоў, рэдакцыя абвяшчала: «Мы ставім сваім заданнем прызыў беларускіх народных мас да арганізацыі барацьбы за савецкую ўладу, за стварэнне рабоча-сялянскіх Саветаў. Мы ставім сваім заданнем прапаганду ўзброенай барацьбы, каб як мага хутчэй выгнаць з нашага краю адвечных прыгнятальнікаў беларускага народа». «Савецкая Беларусь» распрацоўвала праблемы беларускай мовы і літаратуры, навукі і адукацыі, нацыянальнага мастацтва. 3) 30 – 31 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б), якая абвясціла сябе першым з’ездам Кампартыі Беларусі, было вырашана стварыць Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь (ССРБ). Стварэнне ССРБ аказала рашаючае ўздзеянне на кансалідацыю ўсіх прагрэсіўных сіл для далейшай барацьбы супраць інтэрвенцыі і контррэвалюцыі, разгортвання народна-гаспадарчага будаўніцтва на сацыялістычных асновах.

 

18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.

Галоўная сутнасць НЭПа была ў тым, што гэта праграма аб’ядноўвала сацыялістычныя прынцыпы гаспадарання з эканамічнымі законамі рыначных умоў. 1) Былі тэаратычна і заканадаўча распрацаваны ідэалагічныя і прафесійныя прынцыпы дзейнасці партыйна-

савецкага друку. Бальшавіцкая партыя аб’явіла галоўным зместам сваёй ідэалогіі марксізм-ленінізм, асноўнай мэтай – пабудову сацыялізму, а арганізацыйнай нормай прапаганды і агітацыі – шырокую сетку партыйнага друку. 2) У студзені 1921 г. урад рэспублікі стварыў Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, у якім быў арганізаваны аддзел для кантролю за дзейнасцю газет і часопісаў. У першую чаргу, ЦК КП(б)Б умацоўваў і пашыраў дзейнасць партыйных выданняў. У 1921 г. працягвалі дзейнасць газета «Звезда» – орган Центральнага Бюро ЦК КП(б)Б, а таксама «Мlot» («Молат») – орган Польскага Бюро пры ЦК КП(б)Б і «Дэр векер» («Будзільнік») – орган Цэнтральнага Бюро ЦК КП(б)Б і Галоўнага Бюро яўрэйскіх секцый у Беларусі. В ыхад трох рэспубліканскіх партыйных газет меў станоўчае палітычнае i культурнае значэнне. Гэта ў нейкай меры было праявай унутрыпартыйнай дэмакратыі.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 185; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.202.54 (0.006 с.)