Расійскае і польскае масонства на землях Беларусі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Расійскае і польскае масонства на землях Беларусі.



Масонства – гэта рэлігійна-філасоўскі, рэлігійна-этнічны і рэлігійна-местычны круг у Еўропе. У шырокім сэнсе, масонства – гэта самакіруемы рух, у склад якога, акрамя масонскіх ложаў уваходзяць аднародныя аб’яднанні, якія часам называюць парамасонскія, акультыскія, спірытыскія саюзы, часам нават рэлігійныя сектанты і інш. У вузкім значэнні, масонства – гэта геаграфічна распаўсюджаныя і уплывовыя тайныя арганізацыі, ўзнікшыя на базе статутных дакументаў, выдадзеных “Вялікай ложай Англіі”. Сябры ложаў надзелены вызначальнымі ступенямі пасведчэння ў справы ложаў і праводзяць пасяджэнні ў адпаведнасці з рытуалам, які прадпісаны выбраным імі абрадам масонства. Назва структуры, рытуалы і сімвалы масонскіх ложаў запазычаны ад сярэднявечных цэхаў будаўнікоў і маляроў. Масонства нарадзілася ў пачатку XVIII ст. у Англіі. 17 чэрвеня 1717г. у Лондане з’явілася першая ў свеце “Вялікая ложа”, якая і стала масонствам. Спачатку масонства перанеслася ў Германію (1723г.), Амерыку (1734г.), Італію (1735г.), Францыю (1736г.). Пад юрысдыкцыяй “Вялікай ложы” масонства пранікла і ў Расію. Першым вялікім магістрам стал англійскі капітан Філіпс – 1731г. У 1765г. у Пецярбургу арганізавалася аўтаномная структура кіравання масонствам, ядро – група католіка. Пры Екацяріне II масонства перажывала “Залаты век”. Указам ад 1 жніўня 1792г. масонства забаронена. Пасля падзела Рэчы Паспалітай з’явіліся першыя масоны ў Беларусі. У мае 1770г. пачала дзейнічаць ложа “Двух арлоў” на ўсходзе Магілёва. У 1776-1777гг. другая масонская ложа “Геркулес у калысцы” на ўсходзе Магілёва. Другім цэнтрам стаў г.Полацк. Сюды ў 1777г. была перанесена ложа “Талія”, якая была ў Маскве з 1775г. У 1791г. масонскае ложа працавала ў Шклове. У часы Паўла I і Аляксандра I на Беларусі ложаў пад кіраўніцтвам расійскіх структур не існавала.

У Рэчы Паспалітай масонства стала распаўсюджвацца ў 1738г. Брат Аўгуста III Рутоўскі аснаваў у Дрэздыне ложу “Трох белых арлоў”, якая і стала прамацер’ю польска-літоўскага масонства. У 1739г. першыя ложы пры каралеўскім двары ў Варшаве. У 1781г. вялікі магістр правінцыяльнага масонства каралеўства Польскага і ВКЛ Ігнацій Патоцкі падрыхтаваў статут самай аўтарытэтнай ложы ў Польшчы і Літве “Вялікі Усход каралеўства Польскага і ВКЛ”. У 1784г. дадзены статут зацверджаны. Згодна з ім на тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі тры рэгіянальныя адзінкі: вялікапольская, малапольская і літоўская. На чале правінцыі знаходзілася вялікая правінцыяльная ложа. У літоўскіх правінцыях “Тасканалая еднасць на ўсходзе Віліі”. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай у масонстве назіраецца развал. І толькі ў канцы 1809г. масонства пачынае аднаўляцца. У сувязі з вайной 1812г. масонства зноў згасае і ў 1815г. быў адноўлены “Вялікі Усход Польшчы і ВКЛ” і пачынаецца адраджэнне масонства. У 1818-1819г. у Літоўскай правінцыі налічвалася 12 ложаў. Росквіту масонства садзейнічала апека Аляксандра I, які сам быў масонам. Арганізацыйныя структуры масонства – ложы (сукупнасць выбраных, з’яднаных вузамі духоўнага сваяцтва людзей, якія утвараюцю першасную адзінку масонскага таварыства). Ложы: ніжэйшыя ці сімвалічныя і вышэйшыя ці капітулярныя. Масонская праца 7 ступеняў пасведчання. Ступень залежыла ад узроўня пасведчанасці ў масонскія таямніцы. Асноўная праца кожнай ступені складалася з падрыхтоўкі і прыняцця брата ў сваю ступень. У сімвалічных ложах праца вялася ў першых трох ступенях: 1 ступень – вучня (камень); 2 ступень – чэляднінь (абцёсаны камень); 3 ступень – майстра (лічэбнікавая дошка). Капітулярныя: ніжэйшыя і вышэйшыя. Ніжэйшыя: 4 ступень – выбраны кавалер, 5 ступень – шатланскі кавалер. Вышэйшыя: 6 ступень – кавалер Усходу, 7 ступень – кавалер ружовага крыжа. Кожны год 1 сакавіка адбываліся выбары чыноўнікаў ложы. Начальнік ложы - першы майстар кафедры, у яго быў: намеснік, прамоўца, падскарбі, судзя, ялмузнік (касір ложы). Шэраг пасад прызначаліся майстрам. Увогулі колькасць масонаў на пярэдадні 1820г. у масонскіх ложах было прыкладна 1063 чалавека.

Структура масонскіх арганізацый: 1. Вайскоўцы літоўскага корпуса; 2. Чыноўнікі, мясцовая адміністрацыя; 3. Судовыя служачыя; 4. Памешчыкі; 5. Медыцынскія работнікі.

Галоўныя мэты масонаў: 1. Самаўдасканаленне, самавыхаванне; 2. Пераўтварэннем першапачаткова змарнаванай чалавечай натуры; 3. Роўнасць усіх людзей і прапанавалі жыць па правілах Іісуса Хрыста; 4. Пераўтварэнне рэчаіснасці праз пабудову храма гасподняга; 5. Панаванне двух прынцыпаў: законнасці і чалавечнасці.

Палітычная думка масонаў вагалася паміж спадчынай манархіі і алігархіі па тыпу Венецыанскай рэспублікі. Узор бралі з дзяржаўнага будаўніцтва Францыі і Амерыкі. Масоны рыхтавалі праэкты адмены прыгонаў і ў гэтым напрамку дзейнічалі праз Віленскага віце-губернатара Плятара-Зібера. Хвалявала масонаў і ідэя аднаўлення Рэчы Паспалітай. Так, у 1819г. маёр польскай арміі Лукасінскі заснаваў “Нацыянальнае масонства” з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай.

Беларускія масоны мелі добра наладжаныя кантакты з ложамі ў Польшчы і Расіі. За прыналежнасць літоўска-беларускага масонства шла барацьба паміж “Вялікім Усходам Польшчы” і “Пецярбурскай вялікай ложай Астрэя”, якая прывяла да таго, што ў 1820г. сярод беларуска-літоўскага масонства ўзнік праэкт утварэння “Вялікага ўсхода Літоўскага”. Аднак рэалізацыі праэкта перашкодзіла змена адносін уладаў да масонства. Былі закрыты ложы. У жніўні 1821г. выйшаў указ Аляксандра I “Аб закрыцці ложаў і тайных таварыстаў”. 25 верасня 1821г. на апошняй сесіі “Усхода Польскага” усе ложы былі прызваны да паслухмянасці царскаму ўказу. 6 лістапада 1821г. была прынята пастанова намесніка Польскага Зайончыка “Аб канчатковым закрыцці ўсіх тайных таварыстваў”. 14 лістапада 1821г. легальная гісторыя масонства завяршылась. Практычна ўсе ложы Беларусі былі зачынены. Масонства згрупавала розныя часткі дэмакратычнага грамадства, узняло ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай і ўнесла ў жыццё грамадства лозунгі французкай рэвалюцыі “Роднасць, Вольнасць і Братэрства”.

20. Патаемныя арганізацыі вызваленчага накірунку ў Беларусі (“Віленская асацыяцыя”, “Нацыянальнае масонства”, “Польскае патрыятычнае таварыства”).

Пешай тайнай арганізацыяй стала “Віленская асацыяцыя”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела адзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўнай мэтай удзельнікі асацыяцыі ставілі аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 года з дапамогай званку ад Францыі. Гэтая ідэя была папулярнай сярод шляхты, але асацыяцыя хутка была раскрыта – у шляхты яшчэ не было вопыту канспіратыўнай работы.

Частка гэтых арганізацый мела масонскі характар. На тэрыторыі Царства Польскага суполкі масонаў аднаўляюць сваю дзейнасць у 1814 г. Расійскія ўлады ведалі аб іх існаванні і не мелі нічога супраць. Гэтыя арганізацыі звязвалі свае надзеі на ўваскрашэнне вялікай Польшчы з расійскім імператарам у якасці польскага караля. 3 цягам часу сярод польскіх масонаў узнікаюць радыкальныя плыні, для якіх справа рэстаўрацыі Рэчы Паспалітай робіцца чыста нацыянальнай польскай справы, дзе ўжо няма месца Аляксандру I і Расіі. Як вынік – у 1822 г. абвешчаны агульнаімперскі ўказ, забараняўшы дзейнасць масонскіх лож.

3 польскімі масонскімі арганізацыямі цесна звязана дзейнасць масонаў на Беларусі і Літве. У 1819г. у Каралеўстве Польскім была заснавана тайная арганізацыя “Нацыянальнае масонства”, якая паставіла перад сабой такія задачы, як падрыхтоўка да аднаўлення незалежнасці Польшчы і правядзенне ў ёй рэформаў. У тым жа годзе ў Вільні ўзнікае адгалінаванне польскага “Нацыянальнага масонства”, сярод яго першых членаў – Міхаіл Ромер. У 1820г. «Нацыянальнае масонства» фармальна прыпаняе свае існаванне. У маі 1821г. на яе аснове была створана “Патрыятычнае таварыства» (1821г.), на чале якога стаяў Цэнтральны камітэт. Ён праводзіў актыўную агітацыйную работу для распаўсюджання ідэй таварыства. Для вярбоўкі новых членаў у Вільню быў накіраваны эмісар Аборскі. На базе віленскага аддзялення “Нацыянальнага масонства” ён стварыў “Патрыятычнае таварыства”, у склад якога ўвайшлі прыхільнікі ідэі аднаўлення Польшчы ў межах да 1772г. У склад рады таварыства на чале з Ромерам ўвайшлі князь К.Радзівіл, Я.Вайніловіч, К.Навамейскі, А.Солтан. Але гэта арганізацыя не змагла наладзіць цесныя сувязі з Варшавай і практычна бяздзейнічала. З яе раскрыццём да следства былі прыцягнуты каля 40 чалавек з Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, большасць з якіх была апраўдана.

 

21. Студэнцкія гурткі Віленскага універсітэта (“Шубраўцы”, “Філаматы”, “Прамяністыя”, “Філарэты”, “Сармацкае племя”).

Паралельна з масонскімі арганізыямі і ў пэўнай сувязі з імі ў беларуска-літоўскім рэгіёне ўзнікаюць патаемныя (цалкам ці часткова) асацыяцыі, якія месцяцца пераважна ў Віленскім універсітэце.

У канцы 1817 – пачатку 1818г. студэнты Віленскага ўніверсітэта Т.Зан, А.Міцкевіч, Я.Чачот (усяго 12 чалавек) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. – шанавальнікі ведаў. Члены суполкі першапачаткова ствілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя мэты. Пэўны час філаматы заставаліся нешматлікай групоўкай. У 1819г. яны разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод вучнёўскай моладзі Вільні. Вынікам гэтай працы стала заснаванне, з дазволу ўніверсітэтскага кіраўніцтва, у маі 1820г. па ініцыятыве Т.Зана “Таварыства прамяністых”. Мэты гэтай культурна-асветніцкай арганізацыі супадалі з філамацкімі. Прамяністыя шчыра верылі ва ўзаемны добратворны ўплыў, прапаведывалі высокамаральныя ідэі і адпаведным чынам паводзілі сябе, практыкаваліся ў гімнастычных гульнях. Дзейнасць прамяністых выклікала незадаволенасць тагачаснага віленскага капітула і шлад, якія ў 1820г. распусцілі арганізацыю.

У канцы 1820г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т.Занам. Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.

Галоўная мэта філарэтаў была палітычнага характару – аднаўленне Рэчы Паспалітай. Такім чынам адбылася эвалюцыя ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў былі асобы дэмакратычных поглядаў, якія лічылі неабходным адмену прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, не цураліся беларускай мовы.

Вясной 1823г. уладам стала вядома аб існаванні шматлікіх тайных юнацкіх арганізацый. Па загаду цара ў красавіку 1824г. быў створаны спецыяльны камітэт, у які ўвайшлі А.Аракчэеў, М.Навасільцаў, які прысудзіў кураўнікоў філарэтаў і філаматаў да высалкі ва ўнутраныя губерні (Т.Зан. Я.Чачот, А.Міцкевіч і інш.). Частка падследных была аддадзена ў салдаты, некаторыя пазбеглі пакарання.

Была праведзена “чыстка” прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены І.Лялевель, Ю.Галухоўскі і інш. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А.Чартарыйскі.

Пакаранні не прыпынілі нелегальны рух. Шмат членаў тайных арганізацый па тым ці іншым прычынам здолелі пазбегнуць пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння.

Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Царстве польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знайшлі водгук і сярод студэнцкай моладзі Віленскага ўніверсітэта.

У 1827г. ва ўніверсітэце было ўтворана тайнае таварыства “Сармацкае племя” (або “прыхільнікі Айчыны”), мэтай якога з’яўлялася аднаўленне Польшчы як самастойнай і незалежнай дзяржавы. Членамі яго былі студэнты Зах, Грантоўскі, Лісоўскі і інш. У 1828г. улады раскрылі таварыства. Яго члены ў большасці былі аддадзены ў салдаты і адпраўлены на Каўказ.

 

 

22. Дзекабрысты ў Беларусі. Дзейнасць таварыства “Ваенныя сябры”.

Беларусь была таксама арэнай дзейнасці дзекабрыстаў. Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу (1820г.) на заходнюю ўскраіну імперыі былі перадыслацыраваны гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.Бястужаў-Марлінскі, М.Лунін, А.Адоеўскі, К.Рылееў, М.Мураўёў і інш. У 1821 г. быў напісаны “мінскі варыянт” Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.Мураўёў. Дзекабрыстамі быў распрацаваны “Бабруйскі план”, згодна з ім трэба было арыштаваць Аляксандра I пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі. Гэта дало б штуршок дзяржаўнаму перавароту ў імперыі. Але дрэнная падрыхтоўка сарвала выкананне плана. У лютым 1826 г. прапаршчык С.Трусаў (член таварыства “Злучаных славян”) спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка Барысаўскага гарнізона.

Дзекабрысты і члены мясцовых польскіх тайных таварыстаў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Адной з тэм перагавораў было вызначэнне межаў паміж будучымі свабоднымі Польшчай і Расіей. Так, дзекабрысты згадзіліся на перадачу Беларусі Польскай дзяржаве.

Філамат М.Рукевіч, які ў 1823г. за недахопам улік быў адпушчаны на волю, стаў адным з арганізатараў у мястэчку Бранск Беластоцкага павета тайнага таварыства “Ваенныя сябры”. У ім былі аб’яднаны афіцэры Літоўскага корпуса, мясцовая шляхта і чыноўнікі, вучнёўская моладзь. Таварыства мела тры ступені: “Ваенныя сябры” – кіраўнік таварыства і афіцэры; “Згода” – грамадзянскія асобы і “Заране” – вучні Свіслацкай і Беластоцкай гімназіі. Мэта таварыства была вызначана як “дабрабыт усяго грамадства”. Кіраўнікі “Ваенных сяброў” раней належалі да навагрудскай масонскай ложы “Вузел адзінства”, з членамі якой быў добра знаёмы А.Міцкевіч. 24 снежня 1825г. члены суполкі “Ваенныя сябры” капітан К.Ігельстром спрабаваў ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальёна Літоўскага корпуса, але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі выступлення былі пакараны высылкай у Сібір і на Каўказ.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 888; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.140.206 (0.022 с.)