II. Праверка дамашняга задання. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

II. Праверка дамашняга задання.



Настаўнік. Колькі сказаўа'ірымалася ўдамашнім практыкаванні? (Два.)

III. Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. Вызначце агульны гук у словах: сава, сачок, прас, сноп, слон. (Гук [с].)

 

Словы-хітруны: сабака (бак), салата (сала, Ала), салома (лом), скрутак (рута, так), склад (лад).

Падвядзен не вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

IV. Новая тэма.

Увядзенне ў тэму. Настаўнік. Закончыце сказ. Футбалісты гулялі на... (стадыёне).

—Пра што гаворыцца ў сказе?

—Прачытайце сказ без слова футбалісты.

—Ці зразумела, хто выконваў дзеянне?

—Што гаворыцца пра футбалістаў?

—Прачытайце сказ без слова гулялі

—Ці зразумела, што рабілі футбалісты?

 

— Падкрэсліце дзейнік адной рыскай, выказнік — дзвюма.

Падвядзенне тнікнў. Аснову сказа складаюць словы, яю'я абазнача-юць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе і што пра гэта гаворыцца

Фізкультхвілінка.

Пя трусь пілуе дрэва з татам,

Наташа корміць куранятаў.

Алёна з мамай грады поле.

Падлогу ў хаце мые Поля.

А я дык граю на дудзе —

няхай работа лепш ідзе.

V. Замацаванне.

1) Работа па падручніку.
Практыкаванне № 159. с. 93.

Дзеці самастойна суадносяць словы з левага і правага слупка, а затьгм выконваюць каменціраваны запіс сказаў у сшыткі.

Настаўнік. Назавіце словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе. Падкрэсліце іх адной рыскай. Што называюць падкрэсленыя словы? (Предметы.)

Практыкаванне № 160 с. 94 — па варыянтах.

■I варыянт — запісаць першы сказ.

■II варыднт — запісаць другі сказ.

■III варыянт — запісаць трэці сказ.

2) Адгадацъ склад.

— Які склад трэба дадаць да гэтых слоў, каб атрымаліся словы з іншымі значэннямі? (Ка.)

 

 

 


3) Увядзенне ў слоўнік вучняў слоўнікавага слова калідор.
Ка + Ліда - а + ор =? (Калідор.)

Узаемаправерка.

VI. Развіццё мовы.

1) Практыкаванне № 161. с 94.

Вучні абмяркоўваюць задание ў парах і запісваюць у сшыткі. Затым выконваецца калектьгўная праверка.

2) Віктарына.

—Якім словамі вітаюцца пры сустрэчы са знаёмымі? (Добрайраніцы! Добры дзенъ! Дзень добры!Добры вечар!)

— Як развітваюцца са знаёмымі? (Добрай ночы! Дабранач! Да паба-чэнняІДа спаткання! Бывайце здаровы!)

З) Практыкаванне № 162. с. 95 — творчае задание.

Падвядяенне вынікаў. Вучні разам з настаўнікам адбіраюць лепшыя работы і зачытваюць іх.

VII. Падвядзенне вынікаў урока.
Работа па схеме.

Настаўнік. Закончыце сказы. Падкрэсліце словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца.

• 1-я трупа. Да хворага падышоў... (доктар).

• 2-я трупа. Вавёрка схавалася ў... (дупло).

• 3-я трупа. Дзеці са смакам елі... (дыню).

Ключ. Доктар падышоў. Вавёрка схавалася. Дзеці елі.

VIII. Рзфлексія «Чароўная лінеечка». §

Дзецям неабходна на лінеечцы паставіць адзнаку сваёй працы +
і свайму стану на уроку. ±

IX. Дамаіпняе заданне.

Практыкаванне N° 163, с. 95. Вывучыць правіла.

 

 

Тэма: Вызначэнне споў, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца у сказе і што гаворыцца

Мэта: вучыць вызначацъ у сказе словы, якія абазначаюць, пра ка­го ці пра што ў ш гаворыцца і што гаворыцца, абапіраючыся на сэнс сказа; вучыць ставіць пытанні да слоў, практыкаваць у вызначэнні межаў сказа, выпрацоўваць навык беспамылковага вызначэння слоў-прадметаў, слоў-прымет, слоў-дзеянняў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік прапануе вучням закончыць сказ: «Няхай сёння...» і звяр-нуцца з ім да суседа.

Першымі сядаюць за парты тыя, хто любіць гуляць у лялькі, затым месцы займаюць тыя, хто любіць гуляць у футбол, потым — тыя, хто любіць чытаць кніжкі і г. д.

II. Хвілінка чыстапісання.

 

 


1) Аднавіць і запісаць словы.

Тазега (газета), кагай (гайка), гавала (галава), нягуль (гульня).

2) Закончыць сказы словам, у якім ёсць гук [г].
Над намі праляталі... (гусі, вароны, ласташкі).
Тата паехаўу... (горад, сяло).

Птушкі пакінулі... (гняздо, дрэва).

Падяягсзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

III. Работа па тэме.

1) Увядзенне ў тэму.

Настаўнік. Давайце скароцім другі і трэці сказы.

—Якія словы засталіся? (Птушкі пакінулі. Тата паехаў.)

—Пра каго гаворыцца ў сказе?

—Што пра іх гаворыцца?

2) Работа па схеме.

Галоўныя члены сказа

Пра каго ці пра што ідзе гаворка? Што гаворыцца?
Дзейнік Выказнік

Падвядзенне вынікаў. Дзейнік і выказнік складаюць аснову сказа і абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе і што пра гэта гаворыцца.

Фізкультхвілінка.

* * *

Пасля дожджыку грыбнога— А грыбоў у лесе многа

раз, два, тры, чатыры, пяць... пасля дожджыку грыбнога.

Ясь грыбы ідзе шукаць. Раз, два, тры, чатыры, пяць...

Там, дзе грыб трапляецца Назбіраў іх —

нізка нагінаецца. не падняць.

Першыя пяць радкоў — хадзьба на месцы, на слове трапляецца спыніцца, нагнуцца ўперад. Затым усё паўтарыць у такім жа парадку.

IV. Замацаванне.

1) Работа па падручніку.

Практыкаванне № 164. с. 96 — калектыўная работа.

Словы для даведак: ролікі, арэлі.

Практыкаванне № 165. с. 96 — работа па трупах.

■1-я група — 1 сказ. (Увесь дзень сонца свеціць.)

■2-я група — 2 сказ. (Удварах пабеглі хуткія ручайкі.)

■3-я група — з сказ. (Дзеці пускаюць караблікі.)

■ Практыкаванне № 166. с. 97 — работа ў парах. Абмеркаванне межаў сказаў.

2) Гульня «Будзъ уважлівы».

Настаўнік вымаўляе сказ. Калі ён інтанацыйна закончаны, вучні «ставяць кропку» — кулачком правай рукі стукаюць па далоні левай і хорам гавораць: «Кропка».

На веерах вучні паказваюцъ, якія літары ўстаўляюць у словы: ц..плыя, дз..нькі, св..ціць, сон.мка, зазел..нела, сп..ваюць.

3) Адгадайце загадку. Маленькі, сухенькі, усіхадзявае. (Лён.)

Настаўнік. Лён — гэта наша багацце. Яго вельмі цяжкарасціць. Кве-тачка льна ёсць у дзяржаўным сімвале нашай краіны — гербе. Практыкаванне № 167. с. 98 — самастойная работа. Узаемаправерка.

V. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Складзіце сказы. Падкрэсліце галоўныя члены.

а)Дзянькі, цёплыя, і, стаяць, ясныя.

б) Высаджваюцъ, клумбах, вучні, на, кветкі.

Ключ: Дзянькі стаяць. Вучні высаджваюцъ.

VI. Рэфлексія.

• Я ўспомніў...

• Мне спадабалася...

VII. Дамашняе заданне.

 

Практыкаванне №168 с. 98.

 

 

Тэма: Кантрольнае спісванне

Мэта: праверыць сфарміраванасць графічнага навыку, засвоенасць алгарытму спісвання і праверкі напісанага.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Добры дзень, дзяўчынкі! Добры дзень, хлопчыкі! Мы пачынаем з вамі працу і спадзяюся, што вы будзеце ўважлівымі і выканаеце заданні правільна.

Новы дзень

Пара прачынацца аконцу,

адкрыем на ім фіранку.

— Дзень добры! — мы скажам сонцу,

і небу, і светламу ранку.

— Сёння на уроку мы будзем пісаць тэкст. Адгадайце галоўную гераіню тэксту.

* * * Ездзіў ранкам

дзед Рыгор

па яе

за цёмны бор,

а цяпер

красуня ў зале,

яе дзеці прыбіралі.

А назаўтра

без турбот

з ёй сустрэнуць

Новы год!

— Елка — навагодняе дрэва. Елка — дрэва, якое расце ў лесе. У нас на елачках «схаваліся» правілы беларускай мовы. Дзеці па чарзе выходзяць да дошкі, перагортваюць карткі і чытаюць пытанні.

■Якія літары пішуцца ў беларускай мове не так, як у рускай?

Правапіс [т] — [ц].

' ■ Правапіс [д] — [дз].

■Правапіс «ў».

■Правапіс звонкіх і глухіх зычных.

■Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначанне.

■ Раздзяляльныя знакі — апостраф і мяккі знак.

Фізкулыпхвілінка.

Кую, кую ножку
Кую, кую ножку, Перапрыгну сароку,

паедуўдарожку. паеду далёка

Дарожка крывая, у новай кашулі

кабылка сляпая. да майго дзядулі.

Еду, еду, еду, Скоранька паеду,

ніяк не даеду. каб паспець к абеду.

(Пацешка.)

На першыя 4 радкі дзеці прысядаюць. Потым — паваротныя рухі ту-лаваўправа, улева. Падскокі.

Настаўнік. Давайце ўспомнім, як трэба спісваць тэкст.

II. Работа ў групах

На палосках паперы напісаны этапы спісвання. Дзеці наклейваюць іх у пэўным парадку.

«Прачытай сказ.

■ Успомні, як абазначаецца пачатак і канец сказа.

• Прачытай слова.

■ Запішы, прагаворваючы яго па складах.

• Правер.

Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя работы груп.

Фізкультхвілінка для вачэй.

Настаўнік. Прасачыце за рухамі яловай галінкі. (Паказвае рухі ўверх-уніз; злева-направа; «васьмёрка», па дыяганалі.) Зашіюшчыце вочы, хут-ка памаргайце.

III. Знаёмства з тэкстам.

1) Самастойнае чытанне.

Настаўнік. Ці сустрэліся вам словы, якія былі незразумелымі?

2)Чытанне «ланцужком».

3)Чытанне хорам.

Старая яліна

За нашай хатай стаяла старая яліна. На яе галінках віселі шышкі. Іх грызлі вавёркі. Яны скакалі па зялёным дрэве.

 

Фгзкультхвілінка. Гімнастыка для пальчыкаў.

Указальным пальцам правай рукі дзеці рытмічна націскаюць на да-лонь левай, затым пачарзе загінаюць па адным пальчыку.

IV. Самастойная праца вучняў (кантрольнае спісванне).

V. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік збірае сшыткі на праверку і дзякуе дзяцей за работу.

 

Тэма: Тэкст. ддрозненне тэксту ад набору сказаў

Мэта: дацъ уяўленне пра тэкст як сэнсавае адзінства, якое аб'ядна-на агулънай тэмай і раскрывав пэўную думку; вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць колькасць сказаў у тэксце.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Заплюшчыце вочы, расслабцеся, пажадайце ў думках ўсяго самага добрага і бязгучна вымавіце каму.

2. Праверкадамашняга задания.

Настаўнік. Назавіце сказы, якія ў вас атрымаліся. Пра каго або пра што ў іх гаворыцца?

Дзеці пайшлі ў лес. Ліса норку падрыхтавала. У небе звіняць песні.

— Падлічыце колькасць складоў у падкрэсленых словах. Выпішыце словы, у якіх такая ж колькасць складоў.

Заяц, зуб, зеў, зара, збан, змова, запас, зло, звон.

3. Хвілінка чыстапісання.

Падвядзенне вынікаў, Прэзентацыя лепшых работ.

4. Новая тэма.

Заапарк у двары

Хто не пройдзе — кожны гляне.

3 чарапахай выйшла Таня,

брат яе трымае дога,

Васілёк — ката малога.

У Дзяніса — трус-бяляк.

У Ігнасіка — хамяк.

Выйшаў з вожыкам Ягор.

Заапаркам стаў наш двор.

Настаўнік. Якіх жьгеёл прынеслі дзеці?

—Што вы пра іх ведаеце?

—Ці можна гэтыя сказы назваць тэкстам?

1)Работа ў парах.

Практыкаванне № 169. с. 99.
Абмеркаваць і адказаць на пытанш.

Настаўнік. Якую трупу слоў можна назваць тэкстам?

2) Работа з правілам.

а) Чытанне правіла вучнямі (хорам, «ланцужком»).

б) Самастойнае чытанне і асэнсаванне правіла.

в) Складанне схемы-апоры.

 

 


Падвядзенне вынікаў. Тэкст мае загаловак. У тэксце вызначаецца пэў-ная паслядоўнасць сказаў. Тзкст характарызуецца наяўнасцю асноўнай думкі, таго галоўнага, што хацеў выказаць аўтар.

Фізкультхвілінка.

* * *

Заглянула сонца ў хатку, Рукамі сонейка дастаць.

раз, два, тры, чатыры, пяць. Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Робім усе мы фіззарадку, і на месцы паскакаць.

раз, два, тры, чатыры, пяць. На насок, затым на пятку —

Раз, два, тры, чатыры, пяць, робім мы ўсе зарадку.

трэба нам прысесці, устаць. 5. Замацаванне.

Практыкаванне № 170, с. юо — калектьгўная работа.

Практыкаванне № 171, с. юо — у парах, абмеркаваць і скласці сказы. Настаўнік. Ці ўтвараюць сказы тэкст? — Назавіце прыназоўнікі. Творчае задание.

Настаўнік. Дайце поўныя адказы на пытанні, запішыце іх. Як называеццца наша краіна? Які галоўны горад нашай рэспублікі? Уякім горадзе ты жывеш?

Падвядзенне вынікаў. Вучні разам з настаўнікам адбіраюць лепшыя работы і зачытваюць іх.

6. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Тэкст — гэта некалькі сказаў, звязаных па сэнсе. Тэксту можна даць загаловак. Кожны тэкст мае тэму. Тэма тэксту можа быць вызначана ў загалоўку ці ў адным са сказаў тэксту.

7. Рэфлексія «Сонейка-хмара».

На дошцы вісяць выявы сонейка і хмары. Калі дзеці адчувалі сябе на уроку добра, запомнілі матэрыял і могуць яго расказаць, то яны збіраюцца пад выявай сонейка, калі было сумна, нецікава, незразумела — збіраюц-ца пад выявай хмаркі.

7. Дамашняе задание.

Практыкаванне № 173. с. 101. Паўтарыць правіла.

Тэма: Тэма і асноуная думка тэксту

Мэта: вучыць вызначаць тэму і галоўную думку тэксту; паказаць іх адрозненне і ролю; вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вы­значаць межы сказаў і колькасць сказаў у тэксце; знаходзіць у тэксце словы-прадметы, словы-прыметы, словы-дзеянні.

Ход урока

і. Арганізацыйны момант.

г) Адгадаць загадку.

Што за гаспадар лясны

спіць пад снегам да вясны,

ну а летам да калод

ходзіць красці чужы мёд?

(Мядзведзь.)

2) Слуханне і абмяркоўванне казкі.

Мядзведзь і мужык Сустрэў неякмужык мядзведзяў лесе. Мядзведзь быў не голодны, у до­брым гумары.

— А што, мужык, праўду кажуцъ — я прыемны, прыгожы?.. Мужык ад ветлівага звароту да сябе асмялеў і вырашыў разануць

праўду-матку мядзведзю, ад якога шмат нацярпеўся: той і вуллі скідаў, і карову летась задраў...

—Ды які ты прыемны: рабаўнік ты лясны, звяруга. Адным словам, брыдота!

Абурыўся мядзведзь, зароў пакрыўджана:

— Лепей бы ты мяне сякерай ударыў, чым такое казаць.

Восъ да чаго шчырасць давяла! Не помніў мужык, як выхапіў сякеру, узмахнуў.

Прайшло шмат гадоў. Сустрэліся зноў даўнія знаёмыя, старыя ўжо, ссівелыя.

— Вось, мужык, бачыш, рана ад тваёй сякеры даўно зажыпа. А дрэн-нае слова я да гэтага часу памятаю.

2. Праверка дамашняга задания.

Настаўнік. Назавіце сказ, які вы прачытаеце першым? Другім? Трэцім? Апошнім?

3. Хвілінка чыстапісання.

 

 


Настаўнік. Запішыце словы, якія атрымаліся.

Ма —... (мазоль, маліны, малюнак, маляр).

Мі —... (міна, мінус, мішэнь).

Му —... (музей, музыка, мука, мурава, муха).

Мя —... (мядзяк, мядок, мяжа, мяса, мяшок).

Вучні чытаюць верш, запісаны на картках.

Рэха

Мар-ка, мар-ка, мар-ка, —

піша па складах Тамарка.

А малодшы брат Макар

затуліў рукою твар —

і да шафы шпарка:

ой, камар, камар, камар!

Уцякай, Тамарка!

Настаўнік. Як са слова марка ўтварыць слова камар? (Пераставіць склады.)

Палвядзенне вынікаў. Прэзентацыялепшых работ. 4. Новая тэма.

1)Увядзенне ў тэму.

2)Работа па групах. Скласці сказы.

■ 1-я група.

Адна. вясны, ластаўка, робіць, не.

Бацькоў, гора, слухаць, не знаць.

Век, век, вучыся, жыві.

Дрэва, рукамі, чалавек, славіцца, пладамі.

• 2-я група.

Паляне, на, дуб, стаіць.

Пад, вырас, вялікі, дубам, грыб.

Пайшлі, ў, дзеці, паход.

■ 3-я трупа.

Летам, хораша, ў, лесе.

Красуецца, бяроза, белая, кучаравая.

Свае, галіны, раскінуў, дуб.

Вочка, суніцы, пазірае, з, травы.

3-пад, грыбы, выглядвае, шапачка, моху.

Настаўнік. Як назваць адным словам тое, што ў вас атрымалася? (Прыказкі, сказы, тэкст.)

—Ці звязаны па сэнсе сказы 1-й и 2-й групы?

—Што можна сказаць пра сказы 3-й групы? (Гэта тэкст.)

—Пра што гаворыцца ў тэксце?

—Як можна азаглавіць тэкст?

—Вызначце тэму урока. («Тэкст».)

—Давайце самастойна дадзім вызначэнне паняцця тэкст.

На дошцы прымацоўваецца картка «Тэкст». Дзеці чытаюць наступ-ныя выказванні:

■Сказы аб'ядноўваюцца тэмай.

■Да тэксту можна падабраць загаловак.

• Тэма — гэта тое, пра што гаворыцца ў тэксце.

■Сказы не аб'ядноўваюцца тэмай.

■Пэўная паслядоўнасць сказаў.

Вучні чытаюць інфармацыю на с. 102 падручніка.

Падвядзенне вынікаў.

Тэма — гэта тое, пра што гаворыцца ў тэксце.

Асноўная думка тэксту — тое галоўнае, што хацеў выказаць аўтар. Фізкультхвілінка.

Гулъня «СуткИ».

Па сігналу «Раніца!» выконваюцца гімнастычныя практыкаванні; «Дзень!» — бег на месцы; «Вечар!» — хадзьба на месцы; «Ноч!» — дзеці прысядаюць ля парт. Гульня паўтараецца ў любой паслядоўнасці.

5. Замацаванне.

Практыкаванне № 174. с. 102 — калектыўна. Практыкаванне № 175, с. 102 — каменціраванае напісанне. Работа па варыянтах.

• I варыянт — практыкаванне № 176. с. 103.

■ II варыянт — практыкаванне № 177» с. 103. Узаемаправерка.

6. Падвядзенне вынікаў урока.
Тэст.

Выбраць правільнае выказванне.

1. Тэкст — гэта...

а) Некалькі сказаў, звязаных па сэнсе.

б) Некалькі сказаў, запісаных у пэўным парадку.

2. Галоўная думка тэксту — гэта...

а) Асноўнае, што аўтар хоча сказаць чытачу.

б) Тое, пра што гаворыцца ў тэксце.

3. Тэма тэксту — гэта...

а) Асноўнае, што аўтар хоча сказаць чытачу.

б) Тое, пра што гаворыцца ў тэксце.

7- Рэфлексія.

■Я ўспомніў...

■Мне епадабалася...

8. Дамашняе задание Практыкаванне № 178 с. 105.

Тэма: Загаловак

Мэта: вучыць вызначаць тэму тэксту і галоўную думку, падбіраць да тэксту загаловак з шэрагу прапанаваных, ацэнъвацъ адпаведнасць загалоўка тэксту, вызначаць межы сказаў і колькасць сказаў у тэксце, практыкаваць у вызначэнні основы сказа.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Уявіце сябе лісточкамі дрэва, якія восенню кружацца і ціха аігускаюцца на зямлю і гэтак жа ціха сядзьце за парты. Вы лісточкі, якія падаюць восенню з таполяў, ясеняў, бяроз, клёнаў і іншых дрэў. Як вы думаеце, што могуць сказаць лісточкі адзін аднаму, сустракаю-чыся на зямлі? Скажыце тэта сваім суседзям.

2. Праверка дамашняга задания.

Настаўнік. Як вы лічыце, ці павінны лісточкі дапамагаць адзін ад­наму? А людзі?

—Які тэкст у вас атрымаўся?

—Які загаловак вы выбралі да яго?

3. Хвілінкачыстапісання.
Адгадаць загадкі.

і. Дрэва я. I з табой 2. Усе паны

мы даўно знаёмыя. паскідалі жупаны,

I вясной, і зімой толькі трое

я стаю зялёная. у жупанах стаяць.

(Елка, сасна.) (Сасна, елка, ядловец.)

Настаўнік. Якія дрэвы растуць у нашых лясах?

— Якую карысць прыносяць дрэвы? Расказ настаўніка.

Чалавек і лес — спрадвечныя сябры. Жыццё на зямлі без лесу існаваць не можа. Лес — гэта грыбы і ягады, лекавыя расліны, каштоўная драўніна, з якой чалавек атрымлівае каля 30 тысяч вырабаў. Лес да-памагае захоўваць у зямлі вільгаць, без яго перасохлі б рэчкі і азёры. Але самае галоўнае — гэта тое, што лес ачышчае паветра ад вугляро-ду, перапрацоўвае яго і выдзяляе неабходны для ўсяго жывога кісларод.

Асноўнымі дрэвамі нашых лясоў з'яўляюцда дуб, сасна, елка, асіна, бя-роза, ліпа. 1 вось аб адным з іх я хачу вам расказачь.

Я засяваю дол ігліцай,

спрадвеку слаўлюся жывіцай.

(Сасна.)

Сярод вечназялёных хвойных дрэў нельга не звярнуць увагу на ве-лічных волатаў, якія ўражваюць прыгажосцю і жыццястойкасцю. Хто не бачьгў гэтага дрэва з пушыстай кронай і магутным стройным ствалом вышынёйу 20—25 метраў?! Хто не атрымліваўасалодуад бадзёрагапаху сасновага бору?!

3 трэшчын кары сасны або спецыяльных надрэзаў павольна сцякае светла-жоўтая празрыстая смала — жывіца. Многія мільёны гадоў шчо-дра выцякала яна з паламаных бурай сосен, застывала ў цвёрдую масу, якую цяпер усе ведаюць як бурштын (рус. янтарь). Сасна выдатна слу-жыць не толькі чалавеку. Птушкі здабываюць з сасновьгх шышак карыс-ныя пажьгўньш рэчывы, імі ласуюцца вавёркі, бурундукі, ласі і іншыя лясныя жыхары. Нават рыбы ахвотна спажываюць сасновы пылок, што ў перыяд цвіцення дрэўтонкай плёнкай пакрывае вадаёмы.

Прапісаць у сшытках.

 

Гульня «Назаві адным словам».

Вучні абагульняюць выраз і называюць від лесу.

1)Лес, у якім растуць сосны, называецца... (бор).

2)Лес, дзе растуць елкі, называюць... (ельнік).

3)Прыгажуні бярозы растуць у... (га\).

4)Месца, дзе растуць дубы, называюць... (дубрава). Прапісаць словы ў сшытках.

 

 

 


Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

4. Актуалізацыя ведаў.

Чытанне і аналіз верша. Верш запісаны на картках.

Бяроза і сасна

Бяроза кпіла, пасміхалася з сасны:

—Я прыгажэй цябе, у час ранняе вясны усе любуюцца адною толькі мной.

—Чакай да восені, — сасна сказала ёй. Падзьмуў асенні вецер, абарваў лісты,

не стала ў той бярозы пекнаты.

Стаіць, самотна голле звесіла яна.

— Хто ж прыгажэй цяпер? — спыталася сасна. Настаўнік. Вызначце тэму верша?

—Якая асноўная думка верша?

—Які яшчэ можна прыдумаць загаловак?

— Сёння на уроку мы працягнем размову пра тэкст, а больш даклад-ней пра загаловак тэксту.

Фізкультхвілінка «Ад якой галінкі дзеткі?».

Настаўнік паказвае галінку дрэва або лісток (малюнкі з выявамі дрэў), вучні называюць дрэва і па сігналу настаўніка бягуць да яго.

5. Работа па падручніку.

Практыкаванне № 179. с. 105 — калектыўная работа.

Загаловак указвае на галоўную думку тэксту.

1) Развіццё мовы.

Практьпсаванне № 180г с. 106 — работа ў парах.

Адказаць на пытанні, карыстаючыся апорнымі словамі. Успомніць правіла афармлення сказа на пісьме. (Першае слова пішам з вялікай літары;у канцы сказа ставім кропку, клічнік або пытальны знак.)

—Што здарылася з сасной? (Захварэла.)

—Хто напаў на сасну? (Чарвякі і вусені.)

—Хто першым прыляцеў да сасны? (Стракаты дзяцел.)

—Якая птушка заняла верхнія тонкія галінкі? (Каралёк.)

—Хтопрымасціўся ніжэй? (Сінічкі.)

—Хто калупаў дзюбай у кары? (Папаўзень.)

—Што зрабілісанітары лесу? (Выратавалі дрэва.)

—Практыкаванне № 183, с. 108.

Практыкаванне № 182, с. 107.

Падвядзенне вьінікаў. Самаправерка выкананых заданняў.

2) Пісьмо па памяці.
Мадэль сказа:

 

 

 


Узаемаправерка.

6. Падвядзенне вынікаў урока.

Тэст.

Загаловак адлюстроўвае...

а) Імя галоўнага героя.

б) Галоўную думку тэксту.

в) Першы сказ тэксту.

8. Рэфлексія.

Кожны вучань атрымлівае шаблон лісціка і размалёўвае яго ў адпа-веднасці з настроем на уроку: чырвоным колерам — цікава; жоўтым — не ўсё было зразумела; карычневым — урок не спадабаўся.

 

9. Дамашняе задание.
Практыкаванне № 184, с. 108.

 

 

Тэма. Паўтарэнне

Мэта: паўтарыць спосаб праверкі парных па звонкасці — глухасці зычных перад зычным і на канцы слоў, падоўжаных зычных; сутнасцъ паняццяў «гук», «галосны», «зычны», «цвёрды», «мяккі», «літара»; правапіс галосных; замацоўваць умение выдзяляць гукі ў слове, аба-значаць іх літарамі ў адпаведнасці з вывучанымі нормамі беларуска-га правапісу; адрозніваць галосныя і зычныя гукі, правільна называць літары беларускага алфавіту вызначаць месца націску ў словах, на-ціскныя і ненаціскныя склады, націскныя і ненаціскныя галосныя; дзя-ліць словы на склады і для пераносу, практыкаваць у складанні сказаў са слоў; вызначаць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаво­рыцца ў сказе і што гаворыцца.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік (у ролі вясёлкі). Прывітанне сябры! Вы мяне, пэўна, не паз-нал! Я — вясёлка. Чаму невясёлая сёння? Злосны гром разагааўмае кодеры. 3 вашай дапамогай я зноў збяру іх разам.

2. Праверка дамашняга задания.
Абмен сшыткамі.

Настаўнік. Вось і заззяла на школьным небасхіле першая палоска вясёлкі. (Прымацоўвае сінюю полоску.)

3. Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік. Паглядзіце ўважліва на схемы і назавіце адрозненне гукаў ад літар.

Настаўнік. Якія бываюць гукі?

Настаўнік.Якія бываюць гукі?

 

 


— Малайцы! Вы дапамаглі вясёлцы вярнуць зялёны колер. (Прыма-цоўвае да дошкі зялёную полоску.)

4. Хвілінка чыстапісання.

 

 


5. Работа па тэме урока.

Настаўнік. Сёння на уроку мы паўторым цвёрдыя і мяккія гукі. Гэта вельмі важныя гукі: яны адрозніваюць словы. Вось я назаву цвёрды гук [н). Назавіце і вы яго, паслухайце, як ён гучыць.

—А зараз назавём слова з гэтым гукам, напрыклад, нос. Але ёсць яшчэ і мяккі гук [н']. Назавіце і вы яго, паслухайце, як ён гучыць.

—Што атрымаецца, калі ў слове нос я замяню цвёрды гук [н] на мяккі [н']?

—Атрымаецца зусім іншае слова. Давайце разам з вамі яго выма-вім: нёс.

—Праўда, цікавыя гукі: яны і падобныя, і розныя. Гукі жывуць згод-на з законам і строга яго прытрымліваюцца. А закон гэты такі: калі ёсць адзін гук, павінен быць і другі, супрацьлеглы. Ведаеце, на што гэта падобна ў нашым жыцці: ёсць раніца і ёсць вечар, ёсць дзень і ёсць... (ноч), бывае дом вялікі і бывае... (маленькі). Так і ў жыцці гукаў: мы на­зываем цвёрды і ведаем, што бывае адпаведны яму мякю гук. Давайце паспаборнічаем, які рад будзе лепш называць гукі.

1) Гулъня «Гукі».

Настаўнік. Я называю цвёрды гук, а вы — мяккі, і наадварот; я называю мяккі, а вы — цвёрды. Адказ рыхтуйце ўсе разам, шэптам абмяркоўвайце, а назваць услых даручыце аднаму. Увага першаму гуку.

Словы для гульні: дом, вясна, лес, маці, сіні, піліць, мужнасць, бяроза.

— Але ёсць у беларускай мове і выключэнні.

2) Паўтарзнне па схеме.

Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі

 

— Малайцы! Вы дапамаглі вясёлцы вярнуць чырвоны колер. (Настаў-нік прымацоўвае да дошкі чырвоную полоску.)

3) Лінгвістычная задача.

Беспрацоўная літара

Ёсць у беларускім алфавіце беспрацоўная літара. Яна не абазначае гука, — сказала Васілінка.

— Яз тобой не згодна, — адказала Мар'яна. — Уяе ёсць работа. Настаўнік. Пра якую літару гаварылі дзяўчынкі? Хто з іх гаварыў

праўду?

— Выпішыце ў левы слупок словы, у якіх адзін гук абазначаецца дзвюма літарамі, а ў правы — словы з літарай, якая не абазначае гука.

Дзяўчынкі падкрэсліваюць словы, якія нельга падзяліць для пераносу. Хлопчыкі ставяць націску словах, падкрэсліваюць націскныя склады. Словы для работы: дзед, пальцы, саджу, яблынька, дзірван, корань, пальма, пень, дзік. Узаемаправерка.

4) Загадка.

Літары ў ім, як байцы на парад,

строгім парадкам пастаўлены ў рад.

Усе яны пэўнае месца знайшлі там.

А называецда гэта ўсё...

(алфавітам).

Вучні хорам паўтараюць алфавіт.

5) Самастойная работа.

Расставіць лічбы над словамі ў адпаведнасці з алфавітам.

— Колькі літар у беларускім алфавіце?

6) Паўтарэнне па табліцы.

— Малайцы! Вы дапамаглі вясёлцы вярнуць блакітны колер. (Пры-мацоўвае да дошкі блакітную палоску.) Фізкулыпхвілінка. Раз Аліса, два Аліса, тры, чатыры, — павярніся: ты ўбачыш дрэвы, краскі і герояўдобрай казкі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць будзем у хованкі гуляць!

крамсаюць без жалю за тое і крыўдзяць, за тое і лупяць, што ўсе яго хочуць і ўсе яго любяць. (Хлеб.)

6. Работа па падручніку. Загадка.

Б'юць кулакамі,

далонямі гладзяць,

кладуць на лапату

і ў пекла садзяць,

а вынуць — нажамі

 

 

Практыкаванне № 185. с. 109

Вьфазнае чытанне верша.

Вучні працуюць з веерамі літар: паказваюць, якую літару трэба вы-браць, каб уставіць у слова.

Настаўнік. Малайцы! Вы дапамаглі вясёлцы вярнуць жоўты колер. (Настаўнік прымацоўвае да дошкі жоўтую палоску.)

Практыкаванне № 187, с. по — у парах.

Фізкультхвілінка для вачэй.

Сачыць за рухамі каласка.

Практыкаванне № 186, с. 109 — пісьмо па памяці.

—Колькі слоўу першым сказе? (Тры.)

—Назавіце слова, уякім схавалася арфаграма «парны зычны»? (Хлеб.)

— Чаму слова «ўсяму» пішам з літарай «у»? Якая яшчэ арфаграма схавалася ў гэтым слове? (Правапіс е, ё — я.)

8. Работа па трупах.

Кожная група атрымлівае картку з заданием.

Спісаць, ўставіць прапушчаньш літары, падкрэсліць словы, якія абазна­чаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворьщца.

■1-я група. Добрае збо..а вырасцілі калгаснікі.

■2-я група. Цяжкае кало..е шапаціцць пад ветрам.

3-я група- Стара..а падрыхтаваліся калгаснікі да ўборкі ўраджаю.

■4-я група. Бе..перапы..а працуюць камбайны. Падвядзенне вынікаў, Самаправерка: 1—2, 2—3, 3—4, 4—!.

Настаўнік. Малайцы! Вы дапамаглі вясёлцы вярнуць і фіялетавы колер. (Настаўнік прымацоўвае да дошкі фіялетавую палоску.)

8. Работа па варыянтах.

1 варыянт — практыкаванне № 188. с. но.

2 варыянт — практыкаванне № 189. с. ш.

Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя работы груп.

Настаўнік. Малайцы! Вы дапамаглі вярнуць аранжавы колер. (Пры-мацоўвае да дошкі аранжавую палоску.)

9. Падвядзенне вынікаў урока.

Кожная пара вучняў атрымлівае картку з пытаннямі і адказы да іх, размешчаныя на каляровых палосках. Калі дзеці правільна адказваюць на пытанні, то у іх атрымліваецца вясёлка.

Пытанні:

1. Чым адрозніваюцца гукі ад літар?

2.На якія дзве групы падзяляюцца ўсе гукі?

3.Якая літара не абазначае гука?

4.Як праверыць парны зычны гук?

5.Колькі літар у беларускім алфавіце?

6.Якія гукі не маюць парных мяккіх «братоў»?

7.Якія галосныя пішуцца пасля няпарных цвёрдых зычных?

8.Адказы:

Чырвоная палоска: гукі чуем і вымаўляем.

Блакітная палоска: гукі чуем і пішам.

Аранжавая палоска: галосныя і зьгчныя.

Жоўтая палоска: цвёрдыя і мяккія.

Жоўтая палоска: ь.

Чьфвоная палоска:«'»(апостраф).

Зялёная палоска: трэба змяніць слова так, каб пасля зычнай стаяла галосная.

Блакітная палоска: 32.

Сіняя палоска: 33.

Сіняя палоска: р, ж, ш, ц, дж, ч.

Аранжавая палоска: е, ё, я, ю, і.

Фіялетавая палоска: а, о, э, у, ы.

ю. Рэфлексія.

Кожны вучань атрымлівае шаблон лісціка і размалёўвае яго ў адпавед-насці з настроем на уроку: чырвоным колерам — цікава; жоўтым — не ўсё было зразумела; карычневым — урок не спадабаўся.

11. Дамашняе задание.

Практыкаванне № 190. с. ш.

 

ІТэма:Паутарэнне

Мэта: паўтарыць правапіс раздзяляльных знакаў; замацаваць уменні выдзяляць гукі ў слове, абазначаць іхлітараміўадпаведнасці з вывучанымі нормамі беларускага правапісу; адрозніваць галосныя і зычныя гукі; вы­значаць месца націску ў слове; вучыць адрозніваць словы-прадметы, словы-прыметы, словы-дзеянні.

Ход урока

і. Арганізацыйны момант.

* * *

Чалавеку патрэбна не слава,

а людская ўвага і ласка,

і сардэчнае шчырае слова,

і вясёлая добрая казка. Настаўнік. Знайдзіце назвы прымет, пастаўце да іх пытанні.

2. Хвілінка чыстапісання.

 

 


Загадка.

Без станка і без рук,

а кроены тчэ... (павук).

Запісаць словы.

 

 

 


Настаўнік. Што абазначаюць гэтыя словы?

— Устаўце «у» ці «ў».

Патап пакава.. пак.пнікам пак.пкі ў пак..нкі.

— Знайдзіце словы, якія абазначаюць дзеянні. Падкрэсліце іх дзвю-ма рыскамі.

Падвядзенн.е.вынікаў Прэзентацыя лепшых работ.

3. Арфаграфічная размінка.

З..еў я лекаў цэлы мех —

паху.еўаж напал ову,

а зрабіў м..не зд..ровым

добры дзя..ька — доктар Смех.

Настаўнік. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс.

Паўтарэнне правапісу раздзяляльных знакаў.

4. Работа па падручніку.

Практыкаванне № 191— самастойная работа.

Практыкаванне № 192. с. 112.

Настаўнік. Прачытайце першыя два радкі верша весела, трэці і чац-вёрты — з інтанацыяй пабуджэння да дзеяння.

— Карыстаючыся схемай-апорай, устаўцеў словы галосныя «о» ці «а».

О (пад націскам)

А (не пад націскам)

Узаемаправерка.

Адгадайце загадку.

Стаіць паненачкаўчырвонай сукеначцы,

Хто ідзе — той паклоніцца.

(Суніцы.)

Настаўнік дэманструе мал юнак з выявай суніц. Работа па групах.

■ 1-я група — прыдумаць назвы прымет да назваў наступных прад-метаў, запісаць іх разам з назвамі прадметаў. Дом, веска, поле.

• 2-я група — па дзеяннях адгадаць прадмет; падкрэсліць назвы дзеянняў; усгавіць прапушчаныя літары.

Еду, еду — ні д..рогі, ні следу.

Белы голуб прыл..цеў,

белым крыллем шал..сцеў

і з усёй з..млі навіны

расказаў за паўгадзіны.

• 3-я група — падабраць і запісаць парамі назвы прадметаў супраць-леглых па сэнсе; уставіць прапушчаныя літары.

Вечар,..ень, зіма, ноч, е..сна, ран'ща, восен.., лета.

Падвяггзенне вынікаў.

Самаправерка: 1—2, 2—3, 3—1.

Практыкаванне № 193, с. из — у парах.

Фізкультхвілінка «Як чалавек рухаецца».

Дзеці прыдумваюць дзеясловы, якія абазначаюць рух, і выконваюць гэты рух: ідзе, крочыць, бяжыць, валачэцца, імчыцца.

Адгадаць загадку.

Сонца пячэ, ліпа цвіце, збожжа даспявае.

Калі гэта бывае?

(Летам.)

Хвілінка моўных адкрыццяў.

Летнія месяцы: чэрвень, ліпень, жнівень.

Летні каляндар

Летні каляндар складаецца з трохмесяцаў. Чэрвень пачынаелета. Учэрвені сонца ўсходзіць вельмі рана. Уліпені пачынаюць цвісці ліпы. Духмяны ліпавы пах разносіцца па наваколлі.

Ужніўні даспявае жыта. Пачынаецца жніво.

Практыкаванне 194

Самастойна вызначыць і выпісаць словы-дзеянні.

Гулъня «Размыты ліст».

На дошцы запісаны верш.

Смяецца, радуецца лета.

Пяюць шпакі і салаўі.

Шуміць пшаніцаю палетак

і вабяць да сябе гаі.

Сцерці з дошкі назвы прадметаў. Вучні запісваюць дэфармаваны тэкст у сшыткі.

Практыкаванне № 195. с. 114.

Праводзіцца конкурс на лепшага чытача.

Дзяўчынкі чытаюць верш, выдзяляючы голасам гук [т]; хлопчыкі — гук[ц].

Праца над лексічным значэннем выразаў вочы васількоў, вусы ў жы-та (дэманстрацыя малюнкаў ці гербарыя).

5. Падвядзенне вынікаў урока.
Запоўніць схему.

Слова абазначае

???

6. Рэфлексія«Чароўная лінеечка».

Дзецям неабходна на лінеечцы паставіць адзнаку сваёй працы +■
і свайму стану на уроку. -1-

 

7. Дамашняе задание.
Практыкаванне № 196, с. гц.

Тэма.Паўтарэнне

Мэта: паутарыцъ способ праверкі парных па звонкасці — глухасці зычных перад зычным і на канцы слоў; ужыванне «ь» для абазначэння мяккасці; правапіс слоў з раздзяляльнымі знакамі; правапіс галосных пасля няпарных цвёрдых зычных; замацоўваць уменне ўжываць вялікую літару пры напісанні імёнаў і прозвішчаў людзей, клічак жывёл, назваў краін, гарадоў, весок, рэк, азёр; адрозніваць словы-прадметы, слоеы-прыметы, словы-дзеянні.

Ходурока

і. Арганізацыйны момант.

Праверка дамашняга задания. Конкурс на лепшага чытача скорагаворкі.

2.Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. Пра які месяц ідзе гаворка? (Чэрвень.)

—Назавіце наступныя летнія месяцы. (Ліпень, жнівень.)

—Які першы гук у слове чэрвень? (Гук [ч].)

—Дайце характарыстыку гуку [ч].

 


Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 3122; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.128.78.30 (0.45 с.)