V. Фізкультхвілінка (пад музыку) 
";


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

V. Фізкультхвілінка (пад музыку)



Буслік у ладдзі сядзіць

I нас пытае: «Усе гатовы? Тады папльлі».

Чух-чух-чух. Ух-ух-ух!

Чах-чах-чах. Ах-ах-ах!

Лодачка за хваляй хваля

Нас да горада вязе.

Якога? Казачнага!

Літары-блізняты

Нас сустракаюць,

3 намі працаваць жадаюць.

(Імітацыя рухаў.)

VI. Замацаванне

— У чым плыў Буслік з намі? (У ладдзі.)

— Які падоўжаны гук у гэтым слове? (/ддз'/)

— Як ён перадаецца на пісьме? Не ведаеце? Не хвалюйцеся, Буслік дапаможа.

VII. Работа ў групах

1 група. Практ. 85

2 група. Практ. 86

3 група. Практ. 87

VIII. Слоўнікавая работа

На дошку выставіць карткі са слоўнікавьпмі словамі. Прагаворваем ix i запамінаем

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Якія літары-блізняты жывуць у замку Цэ-Цэ?

— Якія асаблівасці ў написанні падоўжанага гука [ддз']?

— На развітанне Буслік рашыў правесці з вамі гульню «Аўкцыён слоў». Неабходна назваць як мага больш слоў з падоужанымі зычнымі. (Кожны вучань называе слова, апошні атрымлівае прыз ад Бусліка.)

— Што вам больш за ўсё спадабалася?

— Цi не было сумна?

X. Дамашняе заданне Пр. 88

Урок 52

Тэма: Падоўжаны зычны гук [ддз`]. Перанос слоў з падоўжаным ддз.

Мэты:

1) саздаць умовы для знаёмства з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжаным зычным гукам [ддз`], вучыць падзяляць для пераносу словы з ддз;

2) працягваць работу па развіцці інтарэсу да предмета, развіваць творчае мысленне, вусную i пісьмовую мову;

3) ствараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў, вы­хоўваць

культуру зносін паміж сабой:

4)выхоўваць неабходнасць валодання правілами дарожнага руху.

 

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

II. Чыстапiсанне

Аб ад ав ал ааа

абрус адзенне адзнака

Не ха.ела На..я

Заставацца ў са.е.

Бачы..ь, ца..ак многа,

Ёсць на што гля..ець:

зайчыка малога

прытуліў мя..ве..ь,

воўк з лісою скача,

дзік забіўся ў кут —

бы не сад дзі.ячы,

а зв..рынец тут.

I гатова На..я

н..чава..ь у са..е.

III. Паведамленне тэмы ўрока

— Будзем працягваць працаваць над тэмай, якую пачалі вывучаць на прошлых уроках.

IV. Работа над тэмай урока

— Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі. (Адказы дзяцей)

— Змяніце па ўзору:

Полаз – палоззе

Крыло- (крылле) каласы – (калоссе) збажына – (збожжа)

Разгледце малюнкі. Адкажыце, як трэба пераходзіць вуліцу.

Светлафор на скрыжаванні

Свеціць ноччу, днём і ўранні.

Усе глядзяць на светлафоры:

Пешаходы і шафёры.

Выпішыце словы з падоўжаными літарамі.

V. Фізкультхвілінка (пад музыку)

VI. Вывучэнне новай тэмы.

— Праца над практ. 89.

Знаёмства з правілам стар. 52

VII. Замацаванне.

Практ. 90, 91, 92

VIII. Слоўнікавая работа

На дошку выставіць карткі са слоўнікавьпмі словамі. Прагаворваем ix i запамінаем

Палессе багацце узбярэжжа збожжа

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Якія літары-блізняты жывуць у замку Цэ-Цэ?

— Якія асаблівасці ў напісанні падоўжанага гука [ддз']?

— Што вам больш за ўсё спадабалася?

— Цi не было сумна?

X.Дамашняе заданне пр.93

 

Урок 53

Тэма: Падоужаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Мэта: выпрацоўваць навык вылучэння на слых слоў з падоўжанымі зычнымі; вучыць правільна пісаць словы з падоўжанымі зычнымі і дзяліць іх для пераносу; пазнаёміць з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжаным зычным гукам [дз']; развіваць маўленне вучняў; узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць добразычлівыя адносіны да таварышаў, аднакласнікаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Давайце ўсміхнемся адзін аднаму і пачнем урок з добрым настроем. Я жадаю вам поспехаў.

II. Арфаграфічная размінка.

* * *

За акном г..моні..ь ра..е

г..л..сістым шчаб..та..ем.

Гэта для маёй д..чушкі

слаўна так сп..ваюць птушкі.

(Н. Галіноўская.)

Настаўнік. Прачытайце, устаўце прапушчаныя літары.

—Назавіце літары, якія абазначаюць падоўжаныя гукі.

—Назавіце ў іх галосныя і зычныя гукі.

—Падзяліце словы для пераносу.

Па д вядзенне вынікаў. Настаўнік нагадвае вучням, што пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі адну літару пакідаюць на адным радку, а другую — пераносяць.

III. Хвілінка чыстапісання.

 


Тлумачэнне сэнсу слоў.

* * *

У выдатніка, у Боркі,

калі дзённік пагартаць,

тут і там — адны дзявяткі,

троек блізка не відаць.

(С. Чарняўскі.)

Пад вядзенне вынікаў.

Прэзентацыя лепшых работ.

IV. Новая тзма.

Настаўнік. Сёння мы будзем вызначаць на слых словы з падоўжанымі зьгчнымі, а таксама будзем вучыцца дзяліць іх для пераносу.

А зараз звернем увагу на напісанне слоў беларускай мовы, падоб-ных па гучанні да слоў з двайяымі зьгчнымі ў рускай мове. Адкрыйце падручнікі на с. 55. Параўнайце напісанне слоў «беларускі» і «клас» у рускай і беларускай мовах.

—Чым адрозніваецца напісанне слоў?

—Ці падабаецца вам ваш клас? Школа?

Пр а ктык а ванне № 94. с. 55.

Настаўнік. Прачытайце, устаўце прапушчаныя літары. Запішыце словы з падоўжанымі зычнымі. Падумайце, як можна падзяліць словы 3 падоўжанымі зычнымі для пераносу.

— Прачытайце правіла на с. 55. Падзяліце словы для пераносу.

Падвядзенне вынікаў. Хлопчыкі называюць словы з падоўжанымі зыч­нымі, а дзяўчынкі дзеляць іх для пераносу. Затым вучні мяняюцца ролямі.

Фізкультхвілінка (с. 49).

V. Замацаванне.
Работа па трупах.

1-я група — п рактыкаванне № 95 с. 56; выпісаць словы з падоў-жанымі зычнымі гукамі, падзяліць іх для пераносу.

2-я група — спісаць словы, падзяліўшы іх для пераносу.

Словы: заданне, вучэнне, падарожжа, багацце, разводдзе, паўгоддзе.

Падвядзенне вынікаў. Узаемаправерка паміж групамі.

VI. Слоўнікавая работа.

і) Практьткаванне № 96. с. 56.

Настаўнік. Разгадайце рэбус. 3 якім слоўнікавым словам мы пазнаёмімся?

—Што такое вокладка?

—Перакладзіце слова вокладка на рускую мову.

—Запішыце слова, пастаўце націск.

—Навошта патрэбна вокладка?

—Прачытайце, дапоўніце сказ неабходным словам.

2) Практыкаванне № 97. с. 57 (вусна) — прачытаць, расставіць словы на свае месцы.

3) Гулъня «Як каго завуцъ?».

Настаўнік. Запішыце імёны дзяўчынак у алфавітным парадку, раздзяляючы іх для пераносу.

— Як павінны адносіцца адзін да аднаго вучні ў класе?

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Напісанне якіх слоў адрозніваецца ў рускай і беларускай мовах? (3 падоўжанымі зычнымі.)

— Як можна пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі гукамі?

VIII. Рэфлексія.

■ Я навучыўся...

■ Я даведаўся...

■ Магу расказаць пра...

IX. Дамашняе заданне Практыкаванне № 98. с. 57. Вывучыць правіла.

 

Урок 53

 

Тэма: Раздзяляльныя знакі— апостраф і мяккі знак (ь)

Мэта: пазнаёміць з правілам ужывання раздзяляльнага мякка-га знака; вучыць правільна пісаць словы з раздзяляльным мяккім зна­кам; вучыць адрозніваць словы з раздзяляльным мяккім знакам ад слоў змяккім знакам, які обозначавмяккасць зычнага, правільна пісаць іх; ву­чыць правильна пісаць словы з апострофам і падзяляць іх для пераносу.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Смяшынка.

—Не ведаю, сыночак, хто з цябе вырасце, — бядуе матуля.

—А я ведаю, — адказвае Сяргейка. — 3 мяне вырасце вішня, бо я костачку праглынуў.

Настаўнік. 3 такім добрым настроем і пачнем урок.

II. Праверка дамашняга задання.

Падзяліце словы для пераносу: насенне, збожжа, галлё, павуцінне.

III. Увядзенне ў тэму.

Настаўнік. 3 літар-«дажджынак» складзіце словы.

 

(Пяро, верабей, звер.)

IV. Хвілінка чыстапісання.

 


Настаўнік. Назавіце слоўнікавае слова. (Верабей.)

—Растлумачце правапіс слова пяро.

—Адгадайце словы.

—Прыклад: ліст — лісты — лісце.

 

■ Пяро — пёры —... (пер'е).

■ Звер — звяры —... (звяр'ё).

 

—Як вымаўляюцца зычны і галосны ў канцы слова: разам ці асобна?

—Які гук чуецца паміж імі?

Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

V. Новая тэма.

Настаўнік. Сёння вас чакае сустрэча з новым знаёмым — апостра-фам. Апостраф — тэта не літара. Тэта асобы надрадковы значок. Тады чаму ён жыве ў «краіне» літар?

Чытанне і асэнсаванне верша пра апостраф.

* * *

Як разложысты бераг ці востраў

нецярплівы праліў раздзяляе,

гукі так раздзяляе апостраф —

кропля з хвастом дажджавая.

(Р. Барадулін.)

— Якую работу выконвае апостраф? (Абазначае гукі пры раздзельным іх вымаўленні.)

Настаўнік паказвае дзецям, як пішуцца словы з апострафам: п'е, б'е. Звяртае ўвагу дзяцей на тое, што пры напісанні літары не злучаюцца паміж сабой, а на верхняй лінеечцы ставіцца апостраф.

Падвядзенне вынікаў. Дзеці робяць выснову, што апостраф — гэта надрадковы знак, які садзейнічае асобнаму вымаўленню гукаў.

VI. Работа па трупах.

■ 1-я група.

Настаўнік. Што агульнага ў словах вераб'і, аб'ява, п'яўка, пер'е, сям'я? (Яны пішуцца з апострофам.)

2-я група. Замест «?» паставіць апостраф. — Якія словы атрымаюцца? Прачытаць іх. Семя — сям?я. Села — з?ела. Зеў — з?еў.

3-я групапрактыкав анне № 99. с. 58; запісаць словы, падкрэсліць літары, перад якімі пішацца апостраф.

Падвядзенне вынікаў. Узаемаправерка паміж групамі.

VII. Работа з правілам.

Дзеці чытаюць правіла разам з настаўнікам, складаюць апорную схему.

 


Настаўнік. На што паказвае апостраф?

—Пасля якіх літар ён ужываецца?

—Якія галосныя пішуцца пасля апострафа?

Папвяттзенне вынікаў. Дзеці па схеме-апоры адзначаюць, што ў бе­ларускай мове апостраф пішацца пасля літар, якія абазначаюць цвёр-дыя зычныя гукі, перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць гукі [й'э], [й'о], [ну], [й'а], [й'і].

VIII. Замацаванне.

Настаўнік. Паслухайце казку, пастарайцеся запомніць і потым на-зваць словы, якія пішуцца з апострафам.

Як Мыша па сыр ездзіла

Неяк раніцай мышаня Мыша села на трохколавы веласіпед і паехала ў магазін па сыр.

Толькі ад'ехала ад дома, глядзіць — кот на дарозе разлёгся і спіць.

Аб'ехала яго Мыша ціхенечка і далей паехала. З'ехала з горкі, пад'еха-ла да магазіна, сыру купіла і назад паехала.

Толькі ўз'ехала на горку, бачыць — кот прачнуўся. Пацягваецца.

«Пасяджу я пакуль пад кусточкам, — думав Мыша, — з'ем кавала-чак сыру».

З'ела, і ад'ела яшчэ кавалачак... Потым яшчэ ад'ела, іяшчэ.

Так увесь кавалак вакол і аб'ела. Застаўся маленечкі кавалачак. — Э-Х! Толькі села, а ўжо ўсё з'ела... Аднак лети я сыр з'ем, чым мяне кот разам з сырам.

Чытанне слоў, запісаных на дошцы: ад'ехала, аб'ехала, з'ехала, уз'ехала, з'ем, ад'ем, ад'ела.

Апошняе слова запісаць гукамі. ([А дй'эл а].)

Падвядзенне вынікаў. У вымаўленні слоў з апострафам выразна чуецца гук [і].

Фізкультхвілінка.

Настаўнік. Падымайце рукі ўверх, калі слова трэба пісаць з апостра­фам, разводзьце іх убакі, калі слова пішацца без апострафа.

Словы для гульні:сям'я, насенне, аб'ява, п'яўка, падём, булён, песня, вераб'і, пад'езд, прыехаць, ад'ехаць, верабей, прыезд.

IX. Работа па падручніку.

1) Практыкаванне № іоо. с. 58.
Знаёмства з новым слоўнікавым словам.

Настаўнік. Рашыце прыклад і запішыце слова, якоеўвас атрымала-ся: на + двор + ' + е = надвор'е.

—Вымавіце гукі па парадку. Назавіце літары ў слове.

—Са словам надвор'е складзіце сказы.

Дзеці чытаюць сказы «ланцужком», выпісваюць словы з апострафам.

Узор каменціраванага чытання: «Пішу слова надвор'е. На — галосная а; двор — галосная о, стаўлю надрадковы значок — апостраф, таму што гукі вымаўляюцца асобна».

2) Пісъмо па памяці.

Практыкаванне № 101. с. 59 (арфаграфічнаечытанне). Настаўнік. Колькі слоў у сказе?

3) Узбагачэнне слоўнікавага запасу.
Поўня — поўны месяц.

На дошцы застаюцца першыя літары слоў: П... с... і ч..-н.. д... н...

Падвядз енне вынікаў. Дзеці складаюць і агучваюць сказ са словам поўня.

3)Самастойная праца (па варыянтах).

1_вар ы янт — практыкаванне № 102, с. 59.

2 варыянт — віктарына.

1. Як называецца чарвяк, які жыве ў сажалках, азёрах і, прысмокт-
ваючыся да цела жывёл, корміцца іх крывёй? (П'яўка.)

2. Як называецца ўваход у шматкватэрны дом? (Пад'езд.)
III варыянт — п рактыкаванне № 103. с. 6о.

 

Пад вя д зенне вынікаў. Праверка па схеме: 2; 2—3; 3—1.
X. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Адзначце правільныя выказванні:

а) апостраф пішацца пасля талосных;

з) апостраф пішацца пасля зычных перад галоснымі;

у) апостраф пішацца пасля літар, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі, перад літарамі е, ё, ю, я, і;

б) у словах з апострафам чуецца тук [й];
р) апостраф — гэта надрадковы значок.
Ключ: зубр.

Па лясах блукае статак волатаў і немаўлятак.

Гэта пушчы спадары –

Белавежскія … зубры

 

— Што вы ведаеце пра гэтага звера?

Убаку ад шумных гарадоў, у пушчанскім Белавежскім краі ёсць горад Свіслач. Герб города складаецца з дзвюх частак. На верхнім зялёным полі ў мужнай постаці як бы застыў велічны зубр. Яго рогі і капыты — срэбраныя. А ўнізе на чыр-воным фоне — фрагмент будынка даўнейшай Свіслацкай гімназіі. Яна ўся ў золаце, а калоны — со срэбра. Вось і атры-моўваецца, штозубр стаіць на п'едэстале.

XI. Рэфлексія.

■ Я навучыўся...

■ Я даведаўся...

■ Магу расказачь пра...

■ Дамашняе задание. Практыкаванне 104 с- 6о.

 

 

Урок 54

Тэма.: Раздзяляльныя знакі— апостраф і мяккі знак (ь)

Мэта: пазнаёміць з правілам ужывання раздзяляльнага мяккага зна­ка, вучыць правільна пісаць словы з раздзяляльным мяккім знакам і адрозніваць іх ад слоў з мяккім знакам, які абазначае мяккасць зычнага; фарміраваць навык граматнага пісьма; вучыць правільна пісаць словы з апострафам і дзяліць іх для пераносу.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

 

О,дзень вясёлы, шматгалосы, Ідзеш ты шпаркаю хадой, Пашлі мне ясныя нябёсы І рэчку з цёплаю вадой. Пашлі мне новы дзень, удачу, Шчаслівым бьщь зусім не грэх. I не даводзь мяне да плачу, I прынясі сягоння смех.

 

Хачу, каб сон мой добры збыўся,

Каб я блінцоў наеўся ўсмак,

Ні з кім не біўся, не сварьгўся,

Не пудзіў кошак і сабак.

Хай будзе ў нас навокал згода,

Усцешыцца мая радня,

Хай будзе між людзьмі лагода

I запануе дабрыня.

(М. Дукса.)

II. Праверка дамашняга задання.
Настаўнік. Суаднясіце правіла і арфаграму.

Правапіс звонкіх і глухіх зычных рог, прылёг.

Правапіс апострафа---- сям'я, куп'я.

3. Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. Сёння да нас на ўрок завітаў паштальён Печкін і прынёс ліст.

 

 

 


—Якой літары не хапае?

—Успомніце з рускай мовы, для чаго патрэбны мяккі знак?

—Прачытайце выразна верш.

* * *

Мяккі знак не проста знак,

а маўклівы чараўнік.

Ён кітайскі нават рыс

ператворыць легка ў рысь.

— Запішыце словы, падкрэсліце патрэбную арфаграму.

Падвядзенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

III. Новая тэма
П рак ты каванне 105, с. 61.
Галчонак-гарэза схаваў мяккі знак.

Я пал?ю кветкі вадой. (Настаўнік паказвае вучням малюнак з выявай хлопчыка, які палівае агарод.)

Я пал?ю кветкі разам з мамай. (Настаўнік дэманструе вучням ма­люнак з выявай дзяўчынкі, якая поле агарод.)

— У якіх словах паміж зычнымі чуецца [й]?

Падвядз енне вьгнікаў. Пры вымаўленні слоў з мяккім знакам чуецца ў вымаўленні гук [й'].

IV. Работа з правілам.
Складанне схемы-апоры.

 

 

 


Інфармацыю пра мяккі знак са с. 6і падручніка чытае падрыхта-ваны вучань.

Аднавіць правіла па першых літарах.

Р м з п п л л, н, з, с, ц, дз п г е, ё, ю, я, і. (Раздзялялъны мяккі знак пішацца пасля літар л, н, з, с, ц, дз перад галоснымі е, ё, ю, я, і.)

 

Фізкулыпхвілінка.

Сонца рана-рана ўстала, Да мяне вы падцягніцеся

на зарадку заклікала. ды да сябра нахіліцеся.

Гэй! Выходзьце з хаты ўсе, А цяпер вось — рукі ў бокі

пакланіцеся расе! хутка пусцімся ў скокі!

Зыходнае становішча: ногі на шырыні плеч, рукі — на поясе. Павяр-нуць тулаваўлева, управа, выцягнуць рукі перад сабой, прысесці, устаць, падняць рукі ўверх, пацягнупда, затым развесці рукі ўбакі, апусціць іх.

V. Замацаванне.

Настаўнік. Пасварыліся кот Матроскін і пёс Шарык. Дапамажыце ім памірыцца.

1) Работа ў парах. Практыкаванне № юб. с. 62. Запіс у сшытках: палью — палю.

2)Загадка-рыфмаванка.

* * *

Яе сустрэнеш I нектар

часта ўлетку. збірае ў соты.

Яна дужа Будзь і ты,

любіць кветкі, сябрук, змала

раз ляціць, працавітым

дзесяты, соты... як... (пчала).

 

3) Практыкаванне № 108г с. 63 — запіс сказаў з каменціраваннем.
Настаўнік. Абурыўся на нас паштальён Печкін, што ніякай увагі не звяртаем на яго.

4)Практыкаванне 107, с. 62.

—Раскажыце пра прафесію паштальёна. Знаёмства са словамі: часопіс, ліст, паштоўка, газета.

—Адгадайце загадку.

* * *

Галубачка белая

ў хату заляцела,

а дзе і што сустракала,

пра ўсё расказала.

(Газета.)

— Аднавіце слова. Перастаўце склады. Мопісь — ш'сьлш. Пісьмо = ліст.

5) Развіццё маўлення.

Скласці сказы з прапанаванымі словамі.

Дзяўчынкі выкарыстоўваюць словы: паштоўка, ліст; хлопчьпсі — словы: часопіс, газета.

6) Калектыўная работа.

Настаўнік. Прачытайце тэкст. Устаўце прапушчаныя словы. Жыве на свеце паштальён. Кожную раніцу ён разносіць па дамах... Часопісы, газеты, лісты, паштоўкі). Кожному чалавеку на свята рыемна атрымацъ віншавальную... (паштоўку). Урозныя часткі све-а ляцяць звесткі аб дарагіх нам людзях. А6 розных падзеяхмы довед­аемся, калі чытаем... (часопісы, газеты). А як прыемна атрымаць ад родных, сяброў... (лісты)! Тому паштальён у рознае надвор'е, спя-Коту і мароз, спяшаецца да людзей. Ён імкнецца хутка данесці навіны ў кожны дом. 3 павагай адносьцеся да паштальёна!

Настаўнік. У старажытныя часы паштальёна называлі «фурманам». — Спадабалася Печкіну апавяданне. Кот Матроскін і сабака Шарык сталі жыць у згодзе, як героі практыкав ання № 109. с. 63.

Дзеці выконваюць практыкаванне самастойна.

VI. Падвядзенне вьшікаў урока.

Настаўнік. Дзеці, а зараз мы падрыхтуемся да пісьма па памяці.

Настаўнік прапануе групу слоў з апострафам, а дзеці павінны прачы-таць, запомніць і затым запісаць гэтыя словы. Разам правяраюць арфаграмы па схемах-апорах.

Я, ты, ён, яна — людзі на планеце Зямля. Што мы робім? Жывем. Дыхаем і плачам. Спрачаемся і радуемся. Ваюем і сябруем. Ці правільна, што дзелім людзей на процілеглыя лагеры? Мо адсюль вытокі войнаў, падазронасці. Давайце задумаемся над гэтым. Давайце жыць дружна1.

VII. Рэфлексія.

Ацэньванне кожнага этапа урока знакам «+» на палях.

■ Сваей работай на уроку я задаволены (не задаволены) таму, што...

VIII. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № т. с. 64. Вывучыць правіла.

 

Тэма: Раздзяляльныя знак— апостраф і мяккі знак (ь)

Мэта: пазнаёміць з правілам ужывання раздзялялънага мяккага зна­ка; вучыць адрозніваць, правільна пісаць і пераносіць словы з раздзя-ляльнымі знакамі; выхоўваць любоў да роднай мовы.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Чытанне верша па ролях.

Я сама

— Хадзі, будзем апранацца.

— Я сама! Я сама!

— Хадзі, будзем умывацца.

— Я сама! Я сама!

— Дьік хадзі хоць пакармлю я.

— Я сама! Я сама!

— Вось умелща якая

— Наша Танечка малая!

(I. Муравейка.)

Настаўнік. Сапраўды, як важна, каб вы самі праяўлялі кемлівасць, настойлівасць, сілу волі, каб вы раслі «сапраўднымі чалавекамі», як любіў паўтараць класік дзіцячай літаратуры Янка Маўр. Выхоўваюць дзяцей у сям'і, у яслях, садку, школе, розных гуртках. Ды ці мала яшчэ дзе! Аднак, каб вьгхаванне ішло паспяхова, патрэбна самавыхаванне — праца над са­бой. Тут галоўным з'яўляецца слова «сам» («сама»).

Старайцеся, сябры, думаць, працаваць з ахвотай, пераадольваць цяж-касці, каб былі задаволены бацькі і настаўнікі, найперш, вы самі. I тады збудуцца ўсе вашы запаветныя мары.

II. Моўная размінка.

Настаўнік. Прачытайце скорагаворкі на дошцы. Патрэніруйцеся іх хутка вымаўляць.

Макар комара злавіў ля двара. Наш Назарка на зары быу у цёмным гушчары. Раманка ранкам рана ўстаў.

— У якой скорагаворцы паведамляецца пра прадмет з дамашняга практыкавання? (Упершай.)

Пад вядзенне вынікаў. Конкурс-гульня «Хто хутчэй скажа».

III. Праверка дамашняга задания.

Настаўнік. Якія літары ўставілі замест пропускаў? Чаму?

IV. Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. 3 якога гука пачынаецца слова-адгадка? Ахарактаразуй-це яго.

— Пабудуйце «горку»: падбярыце словы, якія пачынаюцца і заканч-ваюцца літарай к.

К

К о К
К ро К
К анё К

К ручо К

К авала К

Прапісаць літары і спалучэнні літар.

 


— У слове «крок» замяніце чацвёртую літару і запішыце атрыманыя словы ў сшыткі.

 

 


Пад вядзенне вынікаў. Прззентацыя лепшых работ.

V. Новая тэма.

Настаўнік. Ці можна словы крок, крос, крот, кроў падзяліць для пе­раносу? Чаму?

П рактыкаванне № 112. с. 64.

1) Работа па тэме.

«Склад слова. Перанос слоў».

Склад — спалучэнне гукаў, якое вымаўляецца адным штуршком

паветра.

Колькі ў столькі і складоў. (Аў-та-ма-біль.)

пераносіцца па складах. (Шко-ла, пар-та.)

Й, ў, ь пры пераносе нельга аддзяляць.

ДЗ, дж, шч пры пераносе не падзяляюцца. (Са-джан-цы, мядз-ведзь.)

2) Работа з правілам.

а) Работа са схемамі-апорамі.

б) Аднаўленне правіла па першых літарах.

■ Аппцзпгл е, ё, ю, я, і.

Рмзпплл, н, з, с, дз п ге, ё, ю,я, і.

з) Замацаванне правіла.

Практыкаванне № 113. с. 65 — калектыўна.

Пад вя д зенне вынікаў. Апостраф пішацца пасля літар, якія абазнача­юць цвёрдыя зычныя гукі, перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазнача­ юць гукі Ій'э/, [й'о], [й'у], [й'а], [й'і]. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля літар, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі, перад галоснымі е, ё, ю, я, і.

Фізкультхвілінка.

Калі слова пішацца з мяккім знакам, вучні прысядаюць; з апостра­фам — крочаць на месцы.

Словы для выкарыстання: п'яўка, паштальён, сузор'е, Ілья, б'юць, п'е, Ульяна, сям'я, Афанасьеў, Дар'я, мільён.

VI. Работа па новайт тэме.

Практыкаванне № 114. с. 65 — пісьмо па памяці з апорай на першыя літары слоў: Н в і в б.

Практыкаванне № 115, с. 65 — выконваецца пасля абмеркавання ў парах.

Практыкаванне № 116. с. 66 — па варыянтах.

I варыянт — 1 сказ.

II варыянт — 2 сказ.

Узаемаправерка.

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Якое слова правільна падзелена для пераносу? Растлумачце чаму?

Міль-ён, звяр'-ё.

VIII. Рэфлексія.

 

 

Раўна- Горыч Незада- Радасць Смутак Здзіўленне
душша вальненне

 

 

Тэма: Кантрольная работа па тэме “Гукі і літары”

Мэта: сістэматызаваць і замацаваць веды вучняў; праверыць сту­пень засваення паняццяў і сфарміраванасць уменняў і навыкаў вучняў па раздзеле «Гукі ілітары».

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

II. Кантрольная работа.

1) Выпісаць ў левы слупок словы, у якіх адзін гук абазначаецца дзвюма літарамі, а ў правы — словы з літарамі, якія не абазначаюць гука.

I варыянт — дзед, пальцы, саджу, яблынька.

II варыянт — дзіван, корань, пальма, дзік.

2) Спісаць, над галоснымі паставіць кропкі, зычныя падкрэсліце.

I варыянт — Дзеці пайшлі ў лес.

II варыянт — Шчабяталі гаманлівыя птушкі.

3) Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары.

I варыянт — Дзядзька Міхась сеў на в..з і пав..з сена.

II варыянт — Л..сь выйшаў з л..су.

 

4) Пры спісванні змяніць словы, што ў дужках, як патрабуе сэнс.

I варыянт — Верш Міхася надрукавалі ў (газета). На (ўсход) заружавела неба.

П варыянт — Па (вада) возера прабег ветрык. У (

5) Уставіць прапушчаныя літары.

I варыянт — дар..я, міл..ён, жы...ё, сало..кі.

2 варыянт — л..ецца, сям..я, бага..е, ры..ка.

 

III.Самастойная работа вучняў.

IV.Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Якія заданні былі складанымі? Што выконвалася лёгка?

V. Рэфлексія.

■ Сваёй работай на ўроку я задаволены (не задаволены) таму, што...

 

2 варыянт работы

Кантрольная работа

ВарыянтI

1. У дужках пазначце колькасць складоў у словах:

воўк (..), алень (..), вавёрка (..)

2. Устаўце літары о, э ці а:

хол..д, р..чка, в..чы

3. Устаўце літары е, ё ці я:

с.бры, б..розка, прал.ска

4. Запішыце праверачнае слова і ўстаўце патрэбную літару:

ло..ка -____,

маро..-____,

ры..ка-____.

5.Устаўце літары:

жы...ё, сало..кі.

 

Варыянт II

1. У дужках пазначце колькасць складоў у словах:

дзень (..), месяц (..), аўторак (..)

2. Устаўце літары о, э ці а:

зол..та, с.рца, с..сна

3. Устаўце літары е, ё ці я:

в..дро, сц..жачка, л..нок

4. Устаўце патрэбную літару і запішыце праверачнае слова:

лы..ка -____,

ду..ка-____,

піро..-__________.

5. Устаўце літары:

Бага..е, ры..ка.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 2715; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.21.229 (0.013 с.)