I. Праверка дамашняга задання 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

I. Праверка дамашняга задання



1) Практыкаванне 38

— Прачытайце загадку, назавіце слова-адгадку. Якія літары вы ўставілі ў словы? Як абазначаецца мяк­касць гука [ц'] на пісьме?

II. Чыстапісанне

ШШ Шы Ша Шо

Штаны кашуля капялюш шорты

III.Арфаграфічная хвілінка

А к..ты, мае к..ты,

У іх шэрыя хв..сты.

Прасіліся н..ч..ва..ь,

Наш..х …етак калыха..ь.

Ой, ты, ко..ік сівы,

Просім ц..бе ў сені.

Бу…еш у нас н..ч..ва..ь,

Мікалайку калыха..ь.

Пісьмо пад дыктоўку:тэлефон, тэлевізар, камп’ютар.

IV. Замацаванне

1) Практыкаванне 39

— Прачытайце. Якія літары трэба ўставіць у сло­вы? Растлумачце іх правапіс. Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі. Устаўце літары д або дз, т або ц. Растлумачце іх правапіс.

Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц'].

Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Гаварыце правільна».

—- Прачытайце спалучэнні слоў у рубрыцы «Гава­рыце правільна».

У каго з вас ёсць брат або сястра? Якія яны: старэйшыя або малодшыя за вас?

Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны сказы і прымацаваны карткі са словамі:

 

 

 


— Дапоўніце сказы патрэбнымі карткамі са словамі і раскажыце пра сваіх брата або сястру.

3) Практыкаванне 40

— Прыдумайце новыя словы па ўзоры. Запішыце.

Праца па развіцці маўлення.

— Дапоўніце сказы выдзеленымі словамі, якія падыходзяць па сэнсе. Запішыце сказы.

Назавіце слоўнікавае слова, якое сустрэлася ў ска­зе. Колькі ў ім складоў? Вымавіце па парадку гукі ў гэтым слове, назавіце літары.

4) Практыкаванне 41

— Паслухайце верш. Што здарылася з паштальёнам? Як дзеці дапамаглі яму? Падумайце, хто яшчэ быў удзячны дзецям, акрамя паштальёна?

Якія літары трэба ўставіць у словы? Якія гукі абаз-начаюць прапушчаныя літары? Змяніце выдзеленае слова так, каб замест [т] вымаўляўся [ц']. Спішыце першы сказ, падкрэсліце літару, якую ўставілі.

5) Практыкаванне 42

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Раст­лумачце правапіс выдзеленых літар. Запішыце пры­казку пад дыктоўку.

V. Дамашняе заданне

Практ. 43.

VI. Вынік урока

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц'] на пісьме?

 

Урок 44

Тэма: Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс слоў з імі

Мэты: пазнаёміць з няпарнымі цвёрдымі зычнымі гукамі, з абазначэннем іх на пісьме; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы за­пас вучняў лексіка-семантычнай групай «музычныя інструменты»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць добразычлівасць.

ХОД УРОКА

I. Праверка дамашняга задання

1) Практыкаванне 43

— Прачытайце прыказкі. Што лягчэй зрабіць: паабяцаць ці выканаць? Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлумачце іх правапіс.

II. Чыстапісанне

Ооо эээ ааа ууу

Стр..лы стр..ла корм к..рміць

Арфаграфічная хвілінка

Куды ні глянь – усюды

Ц..бе ч..каю..ь ц..ды,

Ц..бе ч..каю..ь с..ежкі,

І р..дасныя ўсмешкі,

Лугі, л..сы, п..лі

І шчас..е на з..млі.

III. Новы матэрыял

1) Практыкаванне 44

— Прачытайце словы. Выразна вымавіце першы гук у кожным слове. Ён цвёрды ці мяккі? Якія літары пішуцца пасля выдзеленых літар?

2) Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.

— Якія цвёрдыя зычныя гукі не маюць парных мяккіх? Якія літары пішуцца пасля р, ж, ш, ч, ц і спалучэння літар дж?

Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форзацы 2 падручніка.

3) Практыкаванне 45

— Разгледзьце стужку гукаў. Якія гукі толькі цвёр­дыя і ў рускай, і ў беларускай мовах?

3) Практыкаванне 46

— Дапоўніце словы ў слупках патрэбным складам ці літарай. Што абазначаюць гэтыя словы? Выпішыце словы з няпарнымі цвёрдымі зычнымі гукамі. Назавіце гэтыя гукі. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць ня­парныя цвёрдыя зычныя гукі і галосныя пасля іх.

Словы другога слупка вусна расстаўце ў алфавітным парадку.

IV. Замацаванне

Развучваецца скорагаворка:

Так і сяк Скача так

Наўскасяк 3 грачыхаю,

Скача грак Што шпак

Кракавяк. Ад пылу чыхае. (В. Вітка).

— Назавіце ў скорагаворцы словы з няпарнымі цвёрдымі зычнымі гукамі.

2) Практыкаванне 47

— Прачытайце верш. Правільна вымавіце гукі [ч], [р]. Спішыце першы сказ. Падкрэсліце літары, якія ўставілі, растлумачце іх напісанне.

3) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісана загадка і прымацаваны карткі з літарамі:

То таўсцее, то худзее,

на каленях плач...

А хто ч..е — не бядуе:

весяліцц.., скач.. (Н. Гілевіч). [б] [я] [н] [а]

— Прачытайце. Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» літар складзіце слова-адгадку. Устаўце прапушчаныя літары.

4) Практыкаванне 48

— Прачытайце верш. Ці правільна зайчык вывучыў ноты? Што выклікала ў вас усмешку? Выпішыце вы­дзеленыя словы. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныя гукі і галосныя пасля іх.

V. Дамашняе заданне

Практ. 49, правіла.

VI. Вынік урока

— Якія цвёрдыя зычныя гукі не маюць парных мяккіх? Якія літары пішуцца пасля р, ж, ш, ч, ц і спалучэння літар дж?

 

 

Урок 45

Тэма. Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс слоў з імі

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра няпарныя цвёрдыя зычныя гукі, іх абазначэнне на пісьме; звяртаць увагу вучняў на правапіс спалучэнняў літар жы, шы, жэ, шэ, цэ; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанема­тычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, па­мяць; выхоўваць любоў да роднага краю, цікавасць да яго гісторыі.

ХОД УРОКА

I. Праверка дамашняга задання

1) Практыкаванне 49

— Правільна вымавіце скорагаворку. Назавіце ня­парныя цвёрдыя зычныя гукі ў словах. Якімі літарамі яны абазначаюцца?

II. Чыстапісанне

Оэа оэа оэа

Жывот жэле шышка шэсць цэмент цэх

Арфаграфічная хвілінка

Натка п..мыла ўсе т..леркі, падм..ла п..длогу, выц..рла пыл.

III. Замацаванне

1) Практыкаванне 50

— Прачытайце скорагаворкі. Навучыцеся правільна вымаўляць іх (можна арганізаваць працу па варыянтах). Выпішыце словы з няпарнымі цвёрдымі зычнымі гукамі [ж], [ш] [ц]. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць ня­парныя цвёрдыя зычныя гукі і галосныя пасля іх.

Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Будзьце ўважлівыя!»

— Прачытайце словы. Звярніце ўвагу на выдзеленыя спалучэнні літар. Якія літары галосных гукаў трэба пісаць у спалучэннях жы, шы (жэ, шэ, цэ)? Якія літары пішуцца ў спалучэннях жи, ши (же, ше, це) у рускай мове?

2) Калектыўная праца на дошцы

жы шы

На дошцы запісаны словы і прымацаваны карткі са спалучэннямі літар:

    ..ршань ..ле муха цэ..

ЖЭ ШЭ| |цэ

..та

..пшына

каню..на

а..ны

— Дапоўніце словы першага слупка патрэбнымі спалучэннямі літар. Упішыце гэтыя спалучэнні літар у словы. Назавіце адным словам словы першага слупка.

Дапоўніце словы другога слупка патрэбнымі спалучэннямі літар. Упішыце гэтыя спалучэнні літар у словы. Якое слова лішняе? Чаму?

3) Практыкаванне 51

— Паслухайце тэкст. 3 чаго раней выраблялі ручнікі? Як іх упрыгожвалі? Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце іх правапіс. Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі. Падкрэсліце літары, якія ўставілі.

Якое слоўнікавае слова сустрэлася ў тэксце? Колькі ў слове ручнік складоў? Вымавіце па парадку гукі ў гэтым слове, назавіце літары.

4) Практыкаванне 52

— Прачытайце верш. Для чаго мы выкарыстоўваем ручнік? Чаму паэтэса параўноўвае сонейка з ручніком?

Праца па развіцці маўлення

— Дапоўніце сказы слоўнікавым словам. Запішыце. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць няпарныя цвёр-дыя зычныя гукі і галосныя пасля іх.

5) Практыкаванне 53

— Прачытайце тэкст. Як вы віншуеце сваіх матуль з днём нараджэння? Растлумачце правапіс прапушчаных літар. Спішыце сказы, у якіх ёсць словы з прапушчанымі літарамі. Падкрэсліце літары, якія ўставілі.

 

IV. Дамашняе заданне

Практ. 54.

V. Вынік урока

— Якія цвёрдыя зычныя гукі не маюць парных мяккіх? Як абазначаецца цвёрдасць гэтых гукаў на пісьме?

 

Урок 46

Тэма. Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс слоў з імі

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра няпар­ныя цвёрдыя зычныя гукі, іх абазначэнне на пісьме; пазнаёміць дзяцей з тым, што мякк» гук [ц'] і цвёрды гук [ц] не ўтвараюць пары па цвёрдасці — мяккасці, замацоўваць веды вучняў пра абазначэнне на пісьме мяккага гука [ц'] і няпарнага цвёрдага гука [ц], вучыць запісваць пад дыктоўку настаўніка словы з гэтымі гукамі; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць мысленне, памяць, кемлівасць; выхоўваць цікавасць да вывучэн-ня роднай мовы.

ХОД УРОКА

I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 54

— Прачытайце. Чаму так гавораць? Растлумачце правапіс літар, якія ўставілі ў словы.

II. Чыстапісанне

Сос осо сос осо

Рэчка мароз рака маразы

Арфагрфічная хвілінка

Ст..яць..ёплыя ясныя дні. Аж..лі б..лоты. Жабы скрыпуч..мі г..л..самі засп..валі свае в..сновыя песні. Зазел..нела м..л..дая тра..ка. Кожны …ень …еці ву..ілі рыбу на р..цэ.

III. Замацаванне

1) Практыкаванне 55

— Прачытайце словы першага слупка. Які гук абаз­начаюць выдзеленыя літары?

Прачытайце словы другога слупка. Які гук абаз­начаюць выдзеленыя літары? Змяніце словы дру­гога слупка па узоры. На які гук змяняецца [т] пры змякчэнні? (Настаўнік паведамляе дзецям, што няпар­ны цвёрды гук [ц] / мяккі гук [ц'] не ўтвараюць пару па цвёрдасці — мяккасці.)

2) Практыкаванне 56

— Прачытайце. Выпішыце словы, у якіх літара ц абазначае няпарны цвёрды зычны гук. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля ц.

3) Практыкаванне 57

— Прачытайце верш. Што выклікала ў вас усмеш­ку? Выпішыце ў адзін слупок словы з няпарным цвёр-дым гукам [ц], а ў другі — словы з мяккім гукам [ц'].

4) Практыкаванне 58

— Прачытайце. Адгадайце загадку. Назавіце словы з мяккім гукам [ц']. Запішыце загадку разам з адгад-кай. Падкрэсліце слова з цвёрдым гукам [ц].

5) Самастойная праца

Дзецям раздаюцца карткі, на якіх запісаны верш:

Ціха, ціха ўранку граюць

цымбалісты-сосны,

салаўі, дразды спяваюць,

хор лясны дзівосны. (А. Дзеружынскі).

— Прачытайце верш. Чаму паэт называе сосны цымбалістамі? Падкрэсліце літару ц, якая абазначае мяккі гук [ц'], адной рыскай. Падкрэсліце літару ц, якая абазначае няпарны цвёрды [ц], дзвюма рыскамі.

6) Практыкаванне 59

— Прачытайце прыказку. Якому чалавеку можна легка ўсё растлумачыць? Запішыце прыказку пад дыктоўку. Падкрэсліце літару, якая абазначае мяккі гук [ц'], адной рыскай. Падкрэсліце літару, якая абазначае няпарны цвёрды [ц], дзвюма рыскамі.

 

IV. Дамашняе заданне

Практ. 60.

 

V. Вынік урока

— Ці ўтвараюць пару па мяккасці — цвёрдасці гукі [ц] і [ц']? Як абазначаецца цвёрдасць гука [ц] на пісьме? Якія яшчэ гукі з'яўляюцца няпарнымі цвёрдымі зычнымі?

 

 

Тэма. Звонкія і глухія зычныя гукі, Іх абазначэнне на пісьме

Мэты: пазнаёміць з падзелам зычных гукаў на звонкія і глухія, з парнымі звонкімі — глухімі зычнымі гукамі, з абазначэннем звонкіх і глухіх зычных гукаў на пісьме; вучыць адрозніваць звонкія зычныя гукі ад глухіх зычных; засяродзіць увагу вучняў на сэнсаадрознівальнай ролі гукаў, развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі, якія дапамагаюць апісаць асобу ча-лавека; развіваць звязнае вуснае мысленне, памяць, выхоўваць любоў і павагу да маці.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Паклікаў званок на ўрок,

Дзе не проста ў словы мы гуляем,

На роднай мове размаўляем,

Мову нашу вывучаем.

Вы ведаеце казку пра Герду і Кая?

Там ёсць каралева, халодная, злая.

Ці можаце,дзеці, вы мне падказаць,

Спадарыню снегу як зваць-велічаць?

- Правільна. Гэта Снежная каралева. І сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па казцы і дапаможам Гердзе вызваліць Кая.

II.Чыстапісанне. Падрыхтоўка рукі да пісьма

- Дзеці, перад вамі ляжыць папера. Давайце зробім з яе снежкі (вучні правай рукой робяць снежкі, а потым – левай).

С с с с с сн се ся

III.Слоўнікавая дыктоўка

- І вось перад вамі першае заданне ад Снежнай каралевы.

Каб даведацца, якія словы мы будам пісаць, вам трэба адгадаць загадкі.

Малюнкава-слоўнікавая дыктоўка

Ён смяяўся ўсю зіму,

Заліваўся белым смехам.

Рады ўсе былі яму,

Быў ён рады ўсім пацехам.

Ды заплакаў

І пабег

З ручайком вясновым

(Снег).

Што за птушка, адкажы,

- Карр ды карр! – крычыць уцішы. (Воран, крумкач)

 

Хто на сваёй галаве лес носіць? (Алень)

IV.Арфаграфічная хвілінка

- Але Снежная каралева яшчэ не згодна вярнуць нам Кая.

І вось для вас новае заданне. Прачытайце тэкст і ўстаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх напісанне.

У той жа момант Снежная каралева ўзля…ела з ім на ч…рнае воблака. Яны л…целі над л…самі і …зёрамі, над м…рамі і суш…й; сту…ёныя в…тры дзьмулі пад імі, вылі в…ўкі, зіха…еў снег, л…талі з крыкам ч…рныя крумкачы, а над імі ззяў в…лікі л…сны месяц.

V.Паведамленне і выкладанне тэмы ўрока

-Малайцы, дзеці. А зараз мы з вамі апыномся ў дварцы прынца і прынцэсы.

Мудры крумкач падрыхтаваў для вас новае цяжкае заданне. Вы гатовы з ім справіцца?

- Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з парнымі звонкімі і глухімі зычнымі гукамі. Давайце ўспомнім, з чаго складаюцца звонкія (шум і голас) і глухія (шум) зычныя гукі?

Звонкія шум і голас

 

Глухія шум

 


- Якія парные согласные вы ведаеце з рускай мовы?

- А зараз адкрыйце падручнік на с. 36 і адкажыце, якія пары з’явіліся ў беларускай мове? (вучні чытаюць парныя зычныя)

Парныя звонкія/глухія
[б] - [п] [б’] – [п’] [г] – [х] [г’] – [х’] [д] – [т] [дз’] – [ц’] [з] – [с] [з’] – [с’] [ж] – [ш] [дж] – [ч]

 

Фізкультхвілінка

 

Прынц і прынцэса вельмі любяць пагуляць. Давайце і мы з імі парухаемся.

Плывем з Гердай па рацэ.

Выглядваем Кая.

Скачам на алені.

Грэем далоні.

Схаваліся ад маленькай разбойніцы.

І ціхенька селі за парты.

 

Работа з падручнікаам.

Пр. 63, 64.

VI.Замацаванне вывучанага

Наступнае заданне ад Аленя. Ён вельмі хуткі звер і хоча, каб вы былі уважлівымі і правільна зрабілі заданне.

 

Гульня “Што пераблыталі?”

 

 

У кракадзіла баліць суп.

 

Хлопчык есць зуб.

 

Выправіць памылкі і правільна запісаць сказы. Якія літары пераблыталі? Падкрэсліце іх.

 

- Вось і падыходзіць наша падарожжа да канца. Але мы яшчэ не дабраліся да замка Снежнай каралевы. У нас ёсць апошняе заданне. Перад вамі прыказкі. Трэба іх правільна скласці і запісаць у сшыткі.

Шчыраму с…рцу і каменных с…ен.

Дру…ба мацней чужая болька балі…ь.

Чаму вучаць нас гэтыя прымаўкі?

 

1 варыянт: падкрэсліць парныя звонкія літары

2 варыянт: падкрэсліць парныя глухія літары

 

VII.Дамшняе заданне Пр. 67

VIII.Вынік урока

- Малайцы, дзеці, вось мы звамі і дабраліся да замка Снежнай каралевы. Герда зноў сустрэлася са сваім братам, дзякуючы вам.

- Ітак, назавіце парныя зычныя гукі.

IX. Рэфлексія

- Ці спадабаўся вам урок? З якім настроем вы яго пакідаеце?

Калі ў вас добра настрой, то прымацуйце малюнкі каля замка.

Усім вялікі дзякуй за працу!

 

Урок 48



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 3175; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.19.244.187 (0.092 с.)