Першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі і яе наступствы. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі і яе наступствы.



В-на выклікана абвастр.супярэчн.паміж еўр.дзяржавамі. На канцыненце склаліся 2 супраьборучыхся блокі: Трасты саюз (Герм., Аўстра-Венгр., Італ.) і Антанта (Англ., Рас., Фр.), якія саперніч.за пашыр.сфер уплыву, крыніцы сыравіны і рынкі збыту. Вайна пач. 1 жніўня 1914. У яе б.уцягнута 38 краін з нас.1,5 млрд.чал.

Правяч.колы Рас., памешч., бурж. Б зацікаўл у вайне – развлічв.на матэр. і паліт. Выгоды пасля перамогі. З пач. В-ны ў Рас. Разгарн.мілітарысцка-шавіністычн.прапаганда. Мілітарысцк.настроі спач.ахап.усе слаі нас. В-ну адабралі не толькі бурж., але і сацыял. І нацыян. Арг-цыі.

З пач.в-ны зах.рэгіён імперыі пераведзены на ваен. Станов.. Б.абмежав.правы і свабоды, атрым.да в-ны. Друк падвяргаўся ваеннай цэнзуры. Многія катэгорыі нас.павінны б.прайсці праверку на лаяльнасць уладам, уводз.ваенна-паляв.суды.

Летам 1915 г. Герм.войска накірав. На усход да межаў Бел. з мэтай нанесці удар па Расіі. У жніўні яны пач.акупацыю тэр.Бел. і ў веарсні-кастрычн. Акупав.яе значн.частку. Контрнаст.рускіх войск адкінула немцаў ў р-н воз. Свір і Нарач. Германа-рус.фронт стабіліз.па лініі Двінск-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. Немцы захап.амаль палову Бел., і такое станов.захоўв да пач.1918 г., паколькі настпл.рускіх летам 1916 аказ.няўдалым. На.Бел.моцна пастрадала ад ваен.дзеянняў. Пач.рэквізіцыі, грашов.і прадукт.кантрыбуцыі.Немцы увялі падаткі, штрафы,прымусов.работы. З края вывоз.матэр.каштоўн.: прадукты, хатн.жывела, лес, прам.абсталяв. Любая спроба супраціву жорстка каралася, аж да смяротн.казні. У герм.улад існав.праграма каланізацыі і германізацыі Бел.

Складан.сітуац.склал.на неакупав.частцы Бел. Эвакуацыя тысяч людзей на усход. Цяжк.станов.склалася ў с/гасп.: мужчыны і коні мабілізаваны ў армію. Цяжкія ваен. Падаткі. Разарэнне памешчыцкіх гаспадарак.

В-на цяжка адбілася на прамысл. Многія прадпр.рузбураны, частка дэмантавана, іх абсталяв.вывезена. Адсутнасць сыравіны, паліва, кваліф.раб.сілы прывялі да скарач.вытворч. Затое павяліч.выпуск прадпр., якія выконв.ваен.заказы: зброя, адзенне, абутак для арміі. Недахоп прадукітаў і прам. Тавараў прыв.да спекуляцыі і росту цэн. Абесцэньванне грошай. У некалькі разоў выраслі цэны на жыццёва важн. Прадукты і тавары. З-за наплыву бежанцаў не хапала жылля. Пач. Эпідэміі. Нас. Ахапілі антываен.настроі. Яны праніклі ў армію. Масавы х-р набыло дзезарцірства. Пач. Салдацкія хваляванні. Адмовы ісці ў бой. Братанне з нямецеімі салдатамі. Кастрычнік 1916 – паўстанне на размеркавальным пункце у Гомелі, прын.удзел некалькі тыс.чал. Рэпрэсіі ў прыфрантавой зоне супраць паліт.партый, асабл.левага кірунка. В-на сказалася і на бел.нац.руху.Частка яго актыўн.удзельн.апын.за межамі Бел. Спын.выпуск беларускамоўн.выданняў, у т.л.”Нашай нівы”.У 1916 створ. Цэнтр.саюз бел.нац.грам.арг-цый на чале з Бел.народн. камітэтам у Вільні. Ён займ.ствар.бел.школ, выдав. Газ.”Гоман”. Бел.нац.руху садзейн.палітыка акупац.улад, якія ў 1916 прызналі права бел.мовы на роўнае існав. Побач з інш.нац.мовамі. На усх., неакупав.частцы Бел. да лютаўскай р-цыі умоў для бел.нац.руху не было.

20.Лютаўская і Кастрычніцкая 1917 г. рэвалюцыі на Беларусі. Абвяшчэнне БНР і ўтварэнне БССР.

Прычыны: унутраныя супярэчнасці ў РІ. 1. Аграрнае пыт – перанасяленне, – вайна, – аграрны крызіс, 2. – нац пыт – незалежнасць. Немцы фінансавалі бальш, хацелі каб РІ выйшла з вайны. 24.10.17. паўст, часовы урад звергнуты, кіравала партыя бальш, узначаліў ваен-рэв кам(ВРК). Вечарам адкр ІІ усерас з’езд раб і салд, прыняты дэкр аб міры і зямлі, створ новы урад СНК на чале з Леніным.

26.10.17. Мінскі савет раб і салд дэп узяў уладу ў рукі. Вызвалілі 1тыс паліт знявол, з якіх сфармір першы рэв полк ім.Мін савета.

27.10. паўн-зах абл кам РСДРП(б) быў створ рэвкам.(ВРК Зах вобл і фронту) старш – Ландар. Член Мяснікоў, Кнорын. Менш-кі, эсэры, фронт кам супраць сав ул. 27.10 у Мін створ кам вырат рэв. (Калатухін). Вял бел рада супраць дыктатуры пралет-та. 27.10 кам выр рэв прэд’явіў Мін савету ультыматум, патрабаваў перадачы улады. 29.10 кам выр рэв выставіў Мін сав і ВРК новыя патраб, яны адхілены. У адказ антысав прапаганда, пагроза разгрому савета. Паўн-зах кам РСДРП(б) прымаў меры па мабіліз рэв сіл да дап Мін савету і 1.11. у Мін прыбылі атрады рэв салд 2-й арміі і браняпоезд. Сілы на баку бальш.

2.11. сход Мін савета, прыняў рэзал аб устан сав ул ў мін. Кам выр рэв распушч.

У Магіл. 28.10. нарада паліт і грам арган-й горада – меньш і эсэры асудзілі паўст у Петр. Кадэты арганіз грам кам выр рэв.салд адмовіліся змагацца з бальш, 18.11. выканкам прызнаў сав ул., створ ВРК. З 20.11. пач дзейн сав ул.

18.11 – з’езд сав раб салд дэп. (красноў) прызнаў сав ул дэкр аб міры, зямлі і кантроля над вытворчасцю. Абраны ВЫКАНКАМ абл савета (35 ч)

18.11 – ІІІ з’езд сял дэп (Крывашэін). Вырашыў перавыбраць воласныя кам, земскія управы, міліцыю. ВЫКАНКАМ 35ч, рашэнне аб’яднаць Выканкам сял дэп і вык рабі салд дэп.

20.11 – ІІ з’езд Арміі Зах фронту. Давер СНК і падтрымка. Аб’ядналіся выканкамы 3-х з’ездаў. – Сав раб, сял і салд дэп. Галонакам вайскамі зах фр – Мяснікоў. 25.11. завярш раб 3-х з’ездаў у мін – маніфестацыя у падтр сав ул. 27.11. выканкамы савета рабі салд дэп Зах в, савет сял дэп Мін і Вілен губ, Зах фр – утварылі выканкам Зах вобл і фр – АБЛВЫКАНКАМЗАХ (Рагазінскі). Створ облСНК (Ландар).

Антысав лінія – паўстанне Доўбар-Мусніцкага. 12.01.18 – аб’явіў вайну сав Расіі, лікв сав ул, далуч Мін і Магіл губ да польшчы. Сражэнне Жлобін – Бабруйск, 20.01. на Мін і Віц. Мянікоў 21.01.18 загадаў расфарміраваць 1-ы польскі корпус. Бой каля чыгун ст Ясень 24.01.18. пад Рагачовам і Жлобінам. 31.01 Булак-Булаховіча. Мэта: далучыць частку Бел да польшчы. Падтр Пілсудскі. 25.10.20.у Тураве, 6.11.20 Б-Б перайшоў у наступл. Утвар БНР, 3-х каляр сцяг. 16.11.20 разбіты чырв арміяй. 18-19.11. “Слуцкае паўст” -15-16.11.20. па ініцыятыве Пракулевіча сабр з’езд воласці і мяст. Польск улады ужо няма, выраш абраць слуц бел раду, супраць чырв арміі. 22.11.20 – прыйшла чырв армія.Грманская акупацыя. БНР. Рэвалюцыя выкликала жорсткае супрацяуленне звергнутых класау. Становишча ускладнялася вайной. Сав., урад пайшоу на сепаратныя перагаворы. 2.12.1917 – перамиръе. 9.12.1917 – у Брэст – Литоуску пачалися мирныя перагаворы. Германия адвегла мир и ультыматыуна папрасила значную частку Расии и Беларуси. Пры адказе 16.12 – перамиръе скончана и зноу паишла вайна. 18.12 – наступленне. 21.12 – прызыу у Армию, многия пайшли. Стварыли партызанския атрады. Спачатку немцау спынили на линии Полацк – Орша – Магилеу – Гомель. Саветы пайшли на мир з немцами. 3.03.1918 – у Брэст-Литоуску падписали. Интарэсы Беларуси были не уличаны. На захопл тэррыторыи немцы вернули уладу памешчыкау и капиталистау. Супрациуленне народа. Забастоуки и узброеная бар-ба. Паустанни на сяле. 8-11.08 канферэнцыя камунист., партый акупаванай тэрыторыи для каардынации б-бы. Партызаны кантралявали амаль усе (Пински, Лунинецки, Кобрынски, Ганцавицки, и инш). Стварыли Яны «Рудабельскую рэспублику». 19.02.1918 – Выканкам рады усебел., зъезда выдау загад N 1 у яким брау усю уладу на сябе и стварау ваеннай камендатуры у Минску. Нац.-дэм., партыи зрабили спробу стварэння бел., дзяржаунасци. Выканком рады 21.02.1918 звярнууся да народа з устаунои граматай, дзе абъявиу сябе уладай у Беларуси. Выканаучым органам стау Народны сакратарыят (Варонка) 09.03.1918 – 2 грамата абвясцила БНР. 18.03 – Выканком перфармир., у раду БНР(Серада) 19.03 – Яны стали и заканадаучай уладай. 25.03 – абвясцили незалежнасць БНР у этнаграфичных межах пражывання бел. Але Антанта не прызнавала БНР. Саветы адмоуна прыняли БНР. 25.04. – тэлеграма кайзеру Вильгельму за адпамогай и саюзам. Пасля гэтага рада перайшла у крызис. Прашоу раскол БСГ (Бел., парт., сацыялистау рэвалюцыянерау., Бел., сац.-дэмакр., партыяй, Бел., партыяй сацыялистау-федэралистау) 27.08. – дагавор Германии и РСФСР, што немцы адыйдуць да р. Бярэзина. Так як немцы праиграли вайну, то анулявали Брэст-Литоуски дагавор. Амаль усю тэрыторыю высвабадили ад немцау.

БССР и б-ба супраць интэрвентау Пасля вызвалення паустала пытанне аб дзяржаунасци. 31.01.1918 – Белнацкам пры камисарыяце па справах нацыянальнасцей. Стварыли цэнтр., бюро., беларуских секцый. Яны адстойвали стварэнне БССР 24.12.1918 –рашэнне аб стварэнне БССР.30.12.1918 – 4-я Пауночна – Заходняя канфер РКПб. Адначасова я ны стали 1-м зъездам бальшавикоу Бел.. Было абрана Цэнтральнае бюро КПбБ, прэзидыум ЦБ КПБ (Мясникау) 31.12.1918 – Часовы рабоча – сялянски савецки урад Бел (Жылунович). Ен абвясциу ствар., БССР. Уся улада перашла да саветау,а сродки вытворчасци стали агульнанароднай уласнасцю. АБВКЗ зняу свае паунамоцтвы. 05.01.1919 – урад пераехау у Минск и ен стау сталицай. У канцы лютага 1919 паляки пайшли у атаку. Захапили Брэст, Ваукавыск, Слоним, Скидзель и т.д.Пилсудски давау свабоду у рэлиг., и дзярж., самастойсве Але пад патранажам Польшы. Па сутнасци аднауленн РП у межах 1972. 08.08.1919 – захапили Минск. Дайшли да Бярэзины.Гнет и несправедливасци на акупаванай тэрыторыи. Паланизацыя, польская мова. Зачынили школы. Пачалася падпольная работа з Бюро па нелегальнай рабоце. Многия прадстауники нац., руху пайшли на устанауленне адносин з Пилсудским з-за спробы вырашыць нац., идэю. Рада БНР звярнулася да яго, кааб ен дау ей уладу и перамовы аб прызнинни БНР. Бнр дали правесци сессию. Пилсудски спадзявауся, што Яны адразу пойдуць на саюз. Дал магчымасць стварыць армию. Эсэры были супраць этага усяго и Яны дабилися перавыбранне Рады БНР (новы глава – Ластоуски). Але паляки их усих арыштавали. Эсэры зблизились з камунистами. 12.1919 – сумесная сессия – пагадненне аб абароне интарэсау Бел. Стваралися партызанския атрады. – Народная ваеная самаабарона. Стварыли Бел., паустанцки камитэт. 25.04.1920 – наступленне воиск. + 11 лип. – вызв., Минск, 14 – Вильня.

21.Новая эканамічная палітыка ў БССР, яе вынікі.

Асноўным прынцыпам НЭПа Савец. дзярж. ў 1921-1928 з’яўл. выкарыстанне таварна-грашовых адносін. X З'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) стаў паваротным у палітыцы Савецкай дзярж.. НЭП, па задумцы яе творцаў, павінен быў забяспечыць хуткі ўздым эканомікі.

На вёсцы НЭП выяўляўся ў: 1)замене харч.развёрсткі харчовым падаткам, які быўі у 2 разы меншы; 2)свабодзе выбару формаў землекарыстання; 3)праве сялян свабодна распараджацца лішкамі сваёй працы; 4) замене натуральнага падатка грашовым; 5)дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

У горадзе НЭП характ. наступнымі рысамі: 1) дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю (мелкія і сярэднія прадпрыемствы аддаваліся ў арэнду); 2) у прамысл. дапускалася прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці, за дзяржавай захоўваліся камандныя вышыні ў эканоміцы (буйныя прадпрыемствы, банкі); 3)былі дазволены прадпрымальніцтва і прыватны гандаль (знешні гандаль заставаўся дзярж. манаполіяй); 4)работа дзярж. прадпрыемстваў перабудоўвалася: яны атрымалі пэўную самастойнасць і пераводзіліся на гаспадарчы разлік; 5) бясплатныя паслугі, ураўнілаўка ў аплаце працы, картачная сіс-ма адмяняліся; 6)мат. зацікаўленнасць у выніках працы; 7) фінансавая стабілізацыя (у 1922-1924 гг. праведзена грашовая рэформа, у выніку якой у абарот быў уведзены савецкі чырвонец - грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замяняцца папяровымі грашыма).

Асаблівасці НЭПа ў Б..

1. У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб'ядналіся у дзяржанўныя трэсты, кіраўніцтва імі ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народн. Гасп. (ВСНГ).

На Б. пераважала дробная прамысловасць і гэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду.

2. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР у 20-х гг. меўся арганізаваны прыватна-гандлёвы аппарат, які за папярэдні перыяд выявіў здольнасці да выжывання у неспрыяльных умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае развіццё.

3. Беларуск. сялянства імкнулася да хутарской формы гасндарчай дзейнасці. Гэта было абумоўлена наступнымі прычынамі: забяспечанасць зямлёй ніжэйшая, чым у сярэднім СССР, няспрыяльныя прыродныя ўмовы: балоцістасць,лясістасць, нізкая якасць глебы, мясцовыя асаблівасці землекарыстання-74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму 95,5 % сельскіх гаспадарак не магла забяспечыць нават самих сябе. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельс. гасп. Б.. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922гг., набіралі сілу кааператыўныя аб"яднанні сялян, якімі было ахоплена 60 % Нас-цтва вёскі. Да 1927 г. была поунаасцю адноўлена Сельск. гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны узровень развіцця.

НЭП стымуляваў сац. расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. З усталяваннем асабістай улады Сталіна НЭП быў згорнуты.

22.Прамысловасць Беларусі ў агульнасаюзным гаспадарчым комплексе ў другой палове 1920-х – 1930-я гады.

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў БССР.

Індустрыялізацыя ў Беларусі з'яўлялася састаўной часткай працэсу стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі СССР і перш за ўсё — у прамысловасці. Індустрыялізацыя павінна была дапамагчы пераадолець эканамічнае адставанне СССР ад еўрапейскіх дзяржаў, рост колькасці рабочага класа і замацаванне Савецкай улады.

Асаблівасці Беларусі:

-- праходзіла з шырокім выкарыстаннем значных прыродных запасаў лесу і торфу, а таксама рэзерваў рабочай сілы ў сельскай мясцовасці.

-- пагранічнае становішча Беларусі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, арыентаваных на вытворчасць сродкаў вытворчасці, гэта значыць машын, станкоў. абсталявання.

У першыя гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці. Развіваліся таксама галіны прамысловасці па перапрацоўцы драўніны (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральнай сыравіны (паліўная, хімічная).

У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі — пяцігодка. У ім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Асноўнымі крыніцамі правядзення індустрыялізацыі былі наступныя: даходы з існуючых прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі, памяншэнне выдаткаў, выкарыстанне працоўнага энтузіязму народа.

Індустрыялізацыя ў БССР, як і ў СССР, праходзіла фарсіраванымі (паскоранымі) тэмпамі пад лозунгам: «^ Пяцігодку — у чатыры гады». Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі ў 1928-1932 гг. былі пабудаваны і пачалі працаваць швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна – трыкатажная фабрыка імя КІМ у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш.

У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937, 1938—1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Крычаўскім цэментавым, Магілёўскім аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі.

^ Метады правядзення індустрыялізацыі.

Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва за дасягненне лепшых эканамічных вынікаў. Яно развівалася ў такіх формах, як стаханаўскі рух (ад імя яго пачынальніка А. Р. Стаханава), ударныя брыгады, а ў канцы 1930-х гг. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш.

Індустрыялізацыя ў БССР была звязана з развіццём пераважна перапрацоўчай прамысловасці. Усталявалася адзіная дзяржаўная форма ўласнасці на сродкі вытворчасці. БССР паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну. У 1935 г. урад СССР за поспехі ў эканамічным развіцці ўзнагародзіў БССР ордэнам Леніна.

Пры правядзенні індустрыялізацыі быў распрацаваны метад іанізацыі (аздараўлення) паветра ва ўмовах інтэнсіўнага прамысловага развіцця- Аўтарам вынаходніцтва з'яўляўся ўраджэнец Гродзеншчыны А. Л. Чыжэўскі (1897—1964). У 1917 г. ён скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут і атрымаў званне вучонага-археолага. Ён сам і яго сям'я ўспрынялі рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. як заканамерныя. Праз год Чыжэўскі прадставіў да абароны дысертацыю на тэму «Даследаванне перыядычнасці сусветна-гістарычнага працэсу» аб уплыве Сонца на жыццё чалавечага грамадства. Дадзеная праца дазволіла заснаваць новыя навуковыя кірункі, адным з якіх з'яўляецца геліябіялогія. У 1939 г. 1 Міжнародны кангрэс фізікаў у Нью-Йорку выбраў А. Л. Чыжэўскага сваім ганаровым прэзідэнтам. Яго вынаходніцтва, вядомае пад назвай «люстры Чыжэўскага», шырока выкарыстоўваецца ў нашым сучасным жыцці.

Індустрыялізацыя – працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і перш за ўсё ў прамысловасці.

^ Прамысловасць лёгкая – вытворчасць тавараў народнага спажывання: адзення, абутку і інш.

Прамысловасць цяжкая – група галін па вытворчасці сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.

^ Першая дзяржаўная ўзнагарода БССР

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР — найвышэйшая ўзнагарода ў БССР у 1924—1933 гг. Ордэн за № 1 быў уручаны таварыству «Васількі», члены якога — жыхары вёскі Васількі Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі — вызначыліся ў асушэнні мясцовага балота. Сярод узнагароджаных гэтым ордэнам — В. 3. Харужая, К. П. Арлоўскі і інш. Ардэнаносцам штогод выплачвалася 200 рублёў, прадугледжваліся льготы пры ўступленні ў калгас і аплаце жыллёвай плошчы, права бясплатнага праезду ў трамваях на тэрыторыі БССР. Ордэнамі таксама былі ўзнагароджаны чыгуначныя палкі, што будавалі дарогу Орша — Лепель, пагранічныя войскі БССР. Усяго было ўручана 170 ордэнаў.

У другой палове 20-х гт. Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. БССР практычна не мела цяжкай прамысло-васці, прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзровень заставауся нізкім. Індустрыяльны рост быў неабходны, але дасяг­нуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянтаў індустрыялізацыі і стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму адбыўся ў складаных і супярэчлівых формах. Права на рашэнне рэальна мела толькі Камуністычная партыя, якая валода­ла палітычнай уладай і ключавымі фінансава-эканамічнымі механізмамі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які з'яўляўся складанай часткай агуль-насаюзнай пяцігодкі, быў зацверджаны IX Усебеларускім з'ездам Саветаў у маі 1929 г. З'езд канстатаваў, што выкананне першага пяцігадовага плана (1928/29 — 1932/33 гаспадарчыя гады) павінна забяспечыць узмацненне эканамічных і палітычных пазіцый пралетарскай дыктатуры ў яе барацьбе з класавымі ворагамі як унутры краіны, так і за яе межамі. Было падкрэс­лена, што ўтрыманне высокага напружанага тэмпу сацыялістычнага будаўніцтва выклікана, разам з унутранымі прычынамі, яшчэ і тым, што БССР, знаходзячыся на мяжы з варожым капіталістычным Захадам, з'яўляецца фарпостам СССР.

Вялікая ўвага ўдзялялася развіццю ў рэспубліцы металаапрацоўчай, хімічнай, дрэваапрацоўчаў, гарбарнай, швей-най, харчовай, мясной галін прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Найважнейшай умовай, якая забяс-печ­вала развіццё народнай гаспадаркі, павінна было з'явіцца стварэнне неабходнай энергетычнай і паліўнай базы. Для гэтага намячалася павялічыць здабычу торфу, закончить будаўніцтва БелДРЭС, пабудаваць новыя электрастанцыі і павялічыць іх агульную магутнасць.

Асноўныя вытворчыя даходы БССР за пяцігодку павялі-чыліся ў 3,7 раза (у цэлым па СССР — у 2,2 раза), пры гэтым каля 80 % прыпадала на новыя і цалкам рэканструяваныя прадпрыемствы. Беларусь з аграрнай ператварылася ў рэспубліку індустрыяльна-аграрную. Было пабудавана 78 буйных і каля 460 дробных прадпрыемстваў. Увайшлі у строй Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудаван-ня, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" і "КіМ" у Віцебску, Мінская швей­ная фабрыка "Кастрычнік", фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, цэментавы завод у Крычаве. Удзельная вага буй­ной прамысловасці ўзрасла з 41,3 да 67 %. 3 прамысловасці былі выціснуты капіталістычныя элементы, дзяржава зрабілася манапольным уласнікам.

Эканоміка Беларусі стала часткай эканамічнага механізма, дырэктыўна кіруемага з цэнтра, падпарадкаванага волі сталінскага кіраўніцтва. Гэта запатрабавала і змянення сістэмы кіравання прамысловасцю. У 1932 г. быў ліквідаваны ВСНГ Беларусі, а замест яго створаны галіновыя наркаматы. Першапачаткова іх было тры: цяжкай, лёгкай і лясной прамысловасці.

3-за адміністрацыйнай структуры кіравання, што складалася, Беларусь сутыкнулася з тымі цяжкасцямі, якія перажывала савецкая эканоміка ў цэлым. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошт прадукцыі заставаўся высокім, многія галіны не выканалі пяцігадовы план (прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, хімічная, паліўная, энерге­тычная). Сур'ёзнай праблемай стаў выпуск бракаванай, недабраякаснай прадукцыі.

Прычыны правалу ў эканоміцы заключаліся перш за ўсё ў станаўленні і ўсталяванні адміністрацыйнай сістэмы. Кканцу першай пяцігодкі камандная эканоміка стала даміную-чай ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця. Рынак, таварна-гра-шовыя адносіны былі паўсюдна выціснуты дырэктыўным планавым размеркаваннем рэсурсаў і прадукцыі. Не трэба было думаць аб народнагаспадарчай збалансаванасці, раўна-вазе рынку, цэнах і іншых "нэпаўскіх атрыбутах", якія абмяжоўвалі ўладу бюракратыі. Цэны цяпер устанаўліваліся зверху, самімі чыноўнікамі, рыначныя адносіны былі заме­нены складанай і гру­васткай сісгэмай прадпісанняў, фондаў і лімітаў. "Адміністрацыйны сацыялізм" стаў рэальнасцю.

Такі эканамічны механізм працягваў дзейнічаць і ў гады другой (1933 — 1937) і трэцяй (1938 — 1941) пяціго-дак. Рост прамысловасці быў нераўнамерны і характарызаваўся ўзмацненнем дыспрапорцый і цяжкасцяў.

На перакананні, што пераадолення эканамічнай адсталасці трэба дамагацца цаной любых сацыяльна-эканаміч-ных, палітычных, ідэйна-маральных выдаткаў, грунтавалася сталінская стратэгія. Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі прапаноувалася скарачэнне фондаў спажывання і самая жорсткая эканомія сродкаў, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень народных мае.

3 гэтай жа мэтай лічылася неабходным і магчымым дапусціць "таварны голад" (гэта значыць недахоп спажы-вецкіхтавараў), незбалансаванасць бюджэту, інфляцыйны рост цэн. Стратэгія паскоранага індустрыяльнага развіцця ад­крыта патрабавала ад савецкіх людзей сур'ёзных ахвяр і заклікала працоўных свядома ісці на іх.

Каардынацыя паміж галінамі народнай гаспадаркі, узгодненасць мэт пяцігодкі пры такім метадзе правядзення індустрыялізацыі захоўвацца не маглі. Для звышхуткіх "бальшавіцкіх" тэмпаў не хапала сродкаў. Фінансавыя крыніцы, прадугледжаныя першым пяцігадовым планам, спатрэбілася дапаўняць новымі. Пачала практыкавацца штогадовая пры­мусовая падпіска на дзяржаўную пазыку, рэзка павялічыліся падаткі, "замарожвалася" заработная плата пры павелічэнні нормаў выпрацоўкі.

Гэтымі мерамі можна было павялічыць прыток у казну рублёў, але яны ўжо былі неканверсаванымі, а патрэбна была ва­люта для закупкі за мяжой сучаснага абсталявання, вырабіць якое на адсталых машынабудаўнічых заводах унутры краіны было немагчыма. Валюту мог даць хлеб — галоўны артыкул экспарту дарэвалюцыйнай Расіі. Ад-мовіўшыся ад метадаў НЭПа, дзяржава распачала прыму-совую канфіскацыю збожжа ў сялян.

К пачатку першаи пяцігодкі аснову сельскай гаспадаркі Беларусі складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Больш як 60 % з іх было аб'яднана спажывецкай і вытворчай кааперацыяй, грамадскі сектар быў невялікі — 213 саўгасаў і каля 400 калектыўньгх гаспадарак. Адносіны горада і вёскі будаваліся ў асноўным на эканамічных прынцьшах. Але "крызіс хлеба­нарыхтовак" 1927/28 гаспадарчага года, дак-ладней, шляхі выхаду з яго, намечаныя кіраўніцтвам краіны, стварылі прын­цыпова новае становішча.

Яшчэ ўвосень 1928 г. пачалі набываць моц надзвычай-ныя метады —за ўтойванне хлебных лішкаў кулакоў і частку сераднякоў прыцягвалі да суда, хлеб канфіскоўвалі, прычым 1/4 яго частка аддавалася вясковай беднаце. Адраджаўся абшчынны прынцып кругавой парукі — сялянам самім дазвалялася размяркоўваць хлебанарыхтоўкі паміж асобнымі гаспадаркамі. Пры гэтым нарыхтоўчыя цэны на збожжа заставаліся на ўзроўні сярэдзіны 20-х гг., а цэны на прамысловую прадукцыю хутка раслі. Дзяржаўныя нарыхтоўкі фактычна ператвараліся з добраахвотных, аб'ём якіх рэгуляваўся эканамічнымі рычагамі, у неэканамічную канфіскацыю вырабленага прадукту.

Летам 1929 г. абвяшчаецца лозунг суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Каб узяць збожжа ў селяніна-аднаасобніка, трэба было аднавіць узброеную сілу тыну харчарміі часоў грамадзянскай вайны. Найбольш зруч-най фор­май канфіскацыі збожжа ў вёсцы былі калгасы, дзе збожжа адразу засыпалася ў агульны свіран.

Пад вельмі моцным націскам зверху ўзровень калектывізацыі імкліва павышаўся. К пачатку студзеня 1930 г. у калгасах налічвалася каля 21 % сялянскіх гаспадарак, к пачатку сакавіка — 58 %. Не засталіся ў баку і мясцовыя «артыйныя і савецкія кіраўнікі. Яны ўбачылі магчымасць за кошт сялянства зрабіць кар'еру, умацаваць свае становішча, вызначыцца ў вачах цэнтра. Напрыклад, згодна з пастановай ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г., для Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю к 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей запатрабаваў калектывізаваць вёску за 1931 г. Неўзабаве і тэты тэрмін здаўся надта працяглым. Было прынята рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі за паў-года. У ЦК ВКП(б) была накіравана тэлеграма з просьбай уключыць Беларусь у лік раёнаў поўнай калектывізацыі.

Свой уклад ў працэс калектывізацыі унес і рабочы клас. Адабраныя па прынцыпе палітычнай адданасці рабо-чыя-дваццаціпяцітысячнікі, пасланыя на кіруючыя пасады ў калектыўныя гаспадаркі, сталі праваднікамі сталінскай палітыкі на месцах. Работа па мабілізацыі рабочых у калгасы БССР пачалася ў лістападзе 1929 г. Па заданні калгасцэнтра СССР у Беларусі належала мабілізацыі 200 рабочых і 100 рабочых павінны былі прыбыць з Ніжняга Ноўгарада з завода "Чырво­нае Сормава". Прыбыўшыя працавалі ў Магілёўскай (акруга суцэльнай калектывізацыі) і Полацкай акругах.

У краіне стварылася надзвычай вострая палітычная сіту-ацыя. Вынікам націску пры стварэнні калгасаў стала масавае не­задавальненне сялян, адкрытыя пратэсты, аж да ўзбро-еных выступленняў. Баючыся масавай узброенай барацьбы, Сталін рашыў адмежавацца ад так званых "перагібаў" і ўскласці адказнасць за іх на мясцовыя органы. Створаныя сілай калгасы за вельмі кароткі тэрмін распаліся, да ліпеня 1930 г. іх засталося толькі 11 % ад былой колькасці.

Адліў з калгасаў мог быць значна большым, калі б сяляне напярэдадні ўступлення ў калгас не парэзалі жывёлу і маглі вярнуць сваю зямлю, якую забраць у калгасаў, што засталіся, было вельмі цяжка.

Адступленне ў сакавіку было тактычным ходам, які аслабіў напружанне ў вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Адкінуўшы ў бок спробы ліберальных рэформаў, кіраўніцтва краіны перайшло да ўтайма-вання сялянст­ва гвалтам. Асноўнымі метадамі хлебанарыхтовак сталі вобыскі, масавыя арышты, высяленне цэлых вёсак, расстрэлы.

Важным кірункам калектывізацыі стала стварэннеў сельскаймясцовасці машыннатрактарныхстанцый (МТС). Пер­шая МТС у нашай рэспубліцы была створана ў канцы 1929 г. у Кайданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. Усяго ж у гады першай пяцігодкі было створана 57 МТС, якія ў 1932 г. ужо абслугоўвалі 33,1 % усіх калектыўных гаспадарак БССР. У студзені 1934 г. у МТС было 93,8 % трактараў, 99,8 % зернясеялак, 78 % маторных малатарань. Манапольна валодаючы тэхнікай, МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы. Больш таго, з пачатку 1933 г. улада ў вёсцы фактычна перайшла да надзвьгчайных органаў — палітаддзелаў МТС. Яны актыўна займаліся далейшай ка-лектывізацыяй, бараць­бой з "кулакам", умацаваннем гвалтоўных метадаў кіравання вёскай.

Колькасць калектьіўных гаспадарак працягвала расці. Да канца 1934 р. у БССР ужо налічвалася 10 923 калгасы, якія аб'ядналі 72,6 % сялянскіх двароў.

Сельская гаспадарка рэспублікі ўвесь час знаходзілася ў крызісным стане, была нерэнтабельная. У 1935 г. бела-рускім калгасам была ліквідна запазычанасць па крэдытах (19,7 млн руб.). У жніўні 1937 г. СНК СССР і ВКП(б) прынялі паста­нову "А6 аказанні дапамогі калгасам БССР". Ім былі аддадзены льготы па пастаўках сельгасвырабаў і запазычанасці за мінулыя гады. План пасеву па БССР скарачаўся на 300 тыс. га.

Але насілле над вёскай працягвалася. У 1939 — 1940 гг. калектывізацыя праводзілася ў заходніх раёнах рэспублікі. У БССР к 1941 г. бьгў арганізаваны 10 261 калгас, у тым ліку ва ўсходніх абласцях — 9608, у якіх было аб'яднана 93,4 % аднаасобных сялянскіх гаспадарак, 99,3 % пасяўной плошчы. Становішча ў сельскай гаспадарцы рэспублікі было такім жа цяжкім, як і па СССР наогул. Калектыўная праца не паказала сваей перавагі над індывідуальнай.

Ці ж была суцэльная калектывізацыя жыццёва неаб-ходнай? Вядома, без пераўтварэння сельскай гаспадаркі на аснове карэннай тэхнічнаи рэканструкцыі, без уздыму агульнай культуры вёскі абысціся было нельга. Гаспадаранне на дробных кавалачках зямлі з дапамогай прымітыўных прылад асуджала сялян на цяжкую ручную працу, стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны. 3 цягам часу дробнатаварная сялянская гаспадарка прыйшла б да буйных формаў гаспадар­чай вытворчасці, хоць і не ўсюды. Але гэта павінна было адбыцца натуральным, добраахвотным шляхам, пры эканамічнай зацікаўленасці працоўнага сялянства. А насільная калектывізацыя, праведзеная ў нашай краіне, азначала спробу праігнараваць законы грамадскага ўзнаўлення, інтарэсы вытворцаў. На­сілле ператварылася ў норму сацыялістычнай дзяржавы.

Прымусовая калектывізацыя, жорсткае, бесчалавечнае раскулачванне было злачынствам не толькі супраць сялян, але і супраць усяго народа.

У выніку пераўтварэнняў 20 —30-х гт. у Беларусі, як і ў СССР у цэлым, усталявалася адміністрацыйна-каманд-ная мадэль сацыялізму. Органы ўлады ўяўлялі сабой адзіную бюракратычную сістэму, пабудаваную па іерархічным прынцыпе. Пар­тыйны апарат падпарадкоўваў сабе дзяржаўны, практычна зліўся з ім. Рэальная ўлада сканцэнтравалася ў руках вузкага кола асоб ці аднаго чалавека.

У Канстытуцыі 1937 г. былі замацаваны сацыяльныя правы працоўных — права на працу, на адпачынак, на адукацыю і да т.п. Але панаванне "рэшткавага падыходу" ў пытаннях развіцця сацыяльнай сферы на тым узроўні гра-мадскага багацця, якім валодала краіна ў 30-я гг., рабіла немагчымым поўнае ажыццяўленне абвешчаных прынцыпаў. Дапасаванне дзяржаўнай формы ўласнасці сацыялістычнай, адносіны да ўсіх астатніх формаў як да другарадных стварылі грунтоўную эканамічную базу для ўжо існуючага апарату кіравання. Гаспадарчы механізм будаваўся не ў адпаведнасці з эканамічнымі законамі, а на аснове абмежаваных і дагматычных канцэпцый наменклатуры і яе лідэраў.

Асноўным метадам "будаўніцтва сацыялізму" стала ўзмацненне рэпрэсіўнай палітыкі. Была прынята цэлая серыя надзвы­чайных мер, сярод якіх— рашэнні 1939 г. пра абавязковы мінімум працадзён для калгаснікаў, указ ад 26 чэрвеня 1940 г., які замацаваў рабочых і служачых за прадпрыемствамі, указ ад 10 ліпеня 1940 г. аб крымінальнай адказнасці за выпуск няякаснай і некамплектнай прадукцыі.

Усё гэта дапамагло стабілізаваць сітуацыю, але не вырашыла праблем нізкай эфектыўнасці і якасці. Перад самай вайной урад быў вымушаны зноў загаварыць пра гаспадарчы разлік, эканамічныя стымулы, матэрыяльнае заахвочванне.

Значныя карэктывы у трэці пяцігадовы план унеслі палітычныя падзеі. У 1939 г. у склад БССР была ўключана Заходняя Беларусь, а ў 1941 г. напад Германіі на СССР выклікаў патрэбу ў змяненні эканамічньгх прыярытэтаў. Хаця неабходна адзначыць, што ваенныя галіны займалі значнае месца ў эканоміцы і ў 1938 —1941 гг.

Адміністрацыйна-камандная сістэма не толькі не змаг-ла поўнасцю падрыхтаваць абарону краіны, але і не выра­шыла і галоўную для сацыялізму задачу — забеспячэнне вышэйшай ў параўнанні з капіталізмам прадукцыйнасці працы, гэта значыць эканамічнай перавагі новага ладу над старым. Сістэма кіравання, якая склалася пры Сталіне і была захавана яго пераемнікамі, асудзіла савецкую народ­ную гаспадарку на адставанне ў навукова-тэхнічным прагрэсе, на хранічны дэфіцыт усяго, што патрэбна чалавеку, — жылля, прадуктаў харчавання, тавараў і паслут, што забяспечваюць нармальны быт.

Вядома, нягледзячы на усе цяжкасці і праблемы, эканоміка СССР і Беларусі ў 1928 — 1941 гг. развівалася. За перадваен­ныя гады выраслі ў буйныя прамысловыя цэнт-ры Бабруйск, Барысаў, Орша, Рэчыца. Палепшылася тэхнічнае аснашчэнне сельскаи гаспадаркі. У 1940 г. У БССР налічвалася 316 МТС, 10 413 трактараў, 1675 камбайнаў, больш як 6 тыс. грузавых аўтамабіляў.

Беларусь ператварылася ў індустрыяльна развітую рэс-публіку. К 1940 г. 80 % усёй прадукцыі народнай гаспа-даркі прыходзілася на долю прамысловасці. Калі ў цэлым па СССР прырост прамысловасці прадукцыі павялічыўся у 7,7 раза, дык на Беларусі — у 8,8, магутнасць электрастанцый адпаведна ў 9,8 і ў 24,3 раза. Поспехам з'явілася асваенне выпуску розных відаў складанай сельскагаспадарчай тэхнікі, станкоў, радыёапаратуры, штучнага валакна і іншых відаў прадукцыі.

Аднак мы ведаем цяпер, што маглі быць дасягнуты больш значныя вынікі, прычым без тых неймаверна вялікіх ахвяр, якімі краіна аплаціла сталінскі валюнтарызм. Асуджаючы метады кіраўніцтва, мы не ставім пад сумненне гераізм савец­кага народа, яго веру ў ідэалы сацыялізму. Калі ж гаварыць пра фенамен першых пяцігодак, дык ён заключаўся ў непрымірымаи супярэчнасці паміж стваральнаи працай простага народа і сталінскім самаўладствам.

23.Сельская гаспадарка БССР ў канцы 1920-х – 1930-я гг.

Курс на правядзенне палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У СССР і БССР сацыяльнаэканамічныя пераўтварэнні ў вёсцы ў канцы 1920х 1930я гг. вядомы як калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі была прадыктавана ходам гісторыі, эканамічнай рэальнасцю, а не асабістымі жаданнямі кіраўнікоў краіны, як іншы раз сцвярджаецца ў літаратуры. Знішчэнне буйных памешчыцкіх і кулацкіх гаспадарак, якія ў 1917 г. давалі 70 % таварнага збожжа, прывяло да таго, што ў 1927 г. колькасць таварнага збожжа была ў 2 разы меншай, чым у 1913 г., хаця валавы збор збожжа быў прыкладна такім жа. Справа ў тым, што к 1928 г. вытворчасць зер" ня павялічылася на 40 % у параўнанні з дарэвалюцыйнай, але, як і да 1917 г., яго амаль цалкам спажывалі самі сяляне: на продаж ішло толькі 11,2 % збожжа. Ажыццяўленне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі прывяло да росту гарадскога насельніцтва, якое штогод павялічвалася на 1,52 млн чалавек. Хлеба не хапала. Выхад быў адзіны: пераход ад малатавар' най індывідуальнай гаспадаркі да калектыўнай, ці, інакш, "аД' наўленне буйных гаспадарак са шматлікімі работнікамі", але на сацыялістычнай аснове. Прапанова эканаміста Н.Д

Курс на правядзенне палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У СССР і БССР сацыяльнаэканамічныя пераўтварэнні ў вёсцы ў канцы 1920х 1930я гг. вядомы як калектывізацыя сельскай гаспадаркі.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 581; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.168.76 (0.065 с.)