Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка вкл у канцы XV ст. – 1560-х гг. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка вкл у канцы XV ст. – 1560-х гг.



Аляксандр-вял кн і кароль(1502-06). Парламенск манарх, як склад з Рады і сойма): абавяз не прызн і не змяшч з дзярж пасады, не расп фінанс, дыпл згоды, усе важн справы са зоды с панамі-рада.У яго часы кн аслаб-> Жыгімонт 1(яго брат і сын Казіміра 4. 1506-48. у ВКЛ) “Стары” за далгалец і даж да каранац свайго сына Жыг Аўг 2. У Еўр славіл як апякун наук і мецэнат. Ва ўнутр пал прав лінію на роўнасць шляхты незал ад этн пах і рэліг. Зняты абмеж у пал прав правасл знаці. “Рускае пыт” – мяцеж кн Глінскіх (1508). Заруч падтр з правасл насел і маск кн Васіля 3. Размах бунту прым Ж –абарону на чале з гетм Астрожскім. – выступл Гл зак няўдала. Статут 1529 – распр 7 год камісіяй. Сваеас Канстыт ВКЛ- юр замац асн грам і дз ладу, склад і паўнамоц орк кір і суда, правав стан клас і сац груп. Нап на старабел мов. 2 Статут 1566-14 разд, 367 артык.Асн прынц абвяшч прытрымл дзярж сувер, абмеж ул гаспадара, уперш намяч адз суда ад орг улады і кір. Забар дав маён і пасад чужазем. На бел мов. Адмін-тэр рэф: увядз паветаў і ваяводств(24 п у 9 в). Пасля рэф ваяв сталі такс ваен акруг. Агульн каманд акр-мі дазв ваявод і іх пам кашталянам, павят войс узнач маршалак. Судов: набыв сасл хар. Суд: выш Вялікакн (суд паноў-Рады). 1581-Трыбунал ВКЛ (Гал суд); Мясцовы (Гарадскі с)-судз мясц адмін. Суды, адзял ад орг дзярж кір: Суддзі абір пажыц. Знеш п.: абар ад набег крым татар. Войны паміж Вял кн Маск і Літ (1500-03, 06-08, 1512-22).Люблінская унія і яе вынікі. Гіст. умовы: 1) палякі баяліся, што са смерцю Жыгімонта II Аўг. асабістая унія спыніцца канчаткова; 2) ВКЛ скл. пласт з дроб. шляхты, які падтрымл. Унію; 3) Польшча б. ўцягнута ў Лівон. в-ну +Польск. карал-ва жадала заключ. Унію: шляхам сеймавай пастановы далуч. да П. ўсё княства. Урад ВКЛ зрабіў спробу дамовіцца з Іванам Грозн.: заключыць мір ці нават унію АЛЕ: безвынікова. => Над ВКЛ навісла пагроза паліт. краху + ВКЛ вяло в-ны крымскім ханствам.

Патрабаван. польск. боку ВКЛ: 1) аднаго гаспадара 2) каранцыя спач. ў Крак., затым у Вільні. 3) сейм будзе збірацца пачаргова: на тэр. Літвы і Польшчы; 4) асобныя органы дзярж. улады ВКЛ і П. + сеймы, сенаты, дзярж. пячаткі; 5) захаванне сваей тэр. цэлас-ці 6) неабмеж.пасяленне як у П., так і ў ВКЛ.

"Польск. каралеўства і ВКЛ скл. адно целае, адну супольнасць, народ + адзіны кароль польскі, які будзе выбірацца ў П. =>дэлегаты ад ВКЛ 1 сак. 1569 г. ад'ехалі з сейма => палякi патраб. ад караля: 1) скасаваць усе папярэд. прывілеі, дадзен. ВКЛ; 2) абвясціць далучэнне Падляшша, Валыні, Падоліі да П.; 3) схіліць на бок П. крымс. Татар => У скл/ ВКЛ заст. Літва і Бел. => ў Люблін вярнуліся паслы ад ВКЛ=> 1 ліпеня 1569 г. Люблінская унія: ВКЛ + П.= адна дзяржава РП на чале з адным выбраным гаспадаром Агульн. сеймы павін. ў Польшы. ліквідавана мытня + адзіная манета, дазвол усім набываць зямлю ў люб. частцы РП. ВКЛ- свой адм. апарат + заканад-ва+ суд+тытул+пячатка+в-ка. У 70-80гг у ВКЛ збір. Сойм. 1581 – Ствар. Гал. Трыбунал. -> 1588-Статут ВКЛ. (польск. шляхта не мае права набываць землі у ВКЛ і займаць дзярж. пасады)

6.Люблінская ўнія. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

У сяр. 16ст. склаліся ўмовы, якія садзейнічалі ператварэнню уніі паміж ВКЛ і Польшчай: 1)Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікія князь літоўскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;2)у ВКЛ існаваў пласт дробн. шляхты, які падтрымліваў унію;3)склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівон.м ордэнам. ВКЛ было ўцягнута ў гэтую вайну. В-на выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт сужыцця з Польшчай.

Чарговая спроба заключыць унію прызначалася на сейм у Любліне, які пачаўся 10.01.1569 г. і працягваўся амаль 6 мес. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы ВКЛ ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1.03.1569 г. пакінулі Люблін. Тады польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепаліт. стан. княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка - чэрвеня 1569 г. гэтыя землі былі ўключаны ў склад Польшчы, што аслабіла і без таго падарваную Лівон. вайной эканоміку Вялікага княства. Яго тэрыт. звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларуск зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі зноў сесці за стол перамоў.1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Любл. уніі. Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзярж.-РП. Па ўмовах падпісаных дакументаў у РП выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыт. РП; касаваліся законы ВкЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзярж. маглі набываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзярж.; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВкЛ украінскія тэрыт. навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знах. ў сумесным валоданні ВкЛ і Польшчы. Але ВКЛ не перастала існаваць пасля Любл. уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы стан., але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейн. сваё заканадаўства, свая судовая сіс-ма, свая адміністрацыя. Захав. свая пячатка і бел. мова дзярж. справаводства. Насуперак рашэнн. Любл. сейма, засталася і свая грашовая сіс-ма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.

У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: працягвалі сабіраць асобныя ад палякаў сеймы, стварылі ў 1581 г. Галоўны Трыбунал-вышэйшую судовую ўстанову ў княстве замест вялікакняскага суда. У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВкЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маёнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзярж. пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзярж.. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства-шляхты і магнатаў. Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя знішчальныя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларуск. культ.. Але ўнія была меньшым злом для ВкЛ у параўнанні з перспектывай быць заваяванымі Іванам IV.

Юрыдычна Люблінская ўнія была ліквідавана 3 мая 1791 г. з прыняццем Канст. РП, згодна з якой дзяржава страчвала свой федэратыўны лад.

РП была канстытуцыйнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент-кароны “польскі” сейм, які складаўся з сената (Рады) і пасольскай ізбы. Сенат (не больш 150 чалавек). Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада фактычна з’яўлялася кіраўніком дзяржавы.Пасольская ізба складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў (больш 200 чалавек). Пастановы прымаліся і пасля зацвярджэння каралём, набыва-лі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна. Калі адзін быў супраць пастанова прыпынялася (liberum veto). Шляхта заключала с прэтэндэнтам на польскі прастол “Пакты канвента”-дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутр. і знеш.праблем. Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад месяца да некалькі гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіц.царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры сеймы: 1)канвакацыйны (час, месца і выбару караля); 2)эякцыйны (выбарны) выбары і заключэнне “Пакта канвента”; 3)каранацыйны. ВКЛ адводзілася роля правінцыі РП. Пасля ўніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Новыя органы кіравання былі асобнымі для дзяржаў. Не было у РП агульных міністраў, адзінай найвышэ.судовай установы. Не было скасавання мяжы, агульнай манеты. У ВКЛ заховаўся цалкам адміністрац.аппарат кіравання: канцлер, маршалак, гетман, галоўны літоўскі і скарбавы трыбунал. Статут 1588 забараняў іншаземцам набываць маёнткі і землі, пасад ў княстве. Шляхта акаталічвалася і апалячвалася. У 1696-польская мова стала дзяржаўнай мовай ВКЛ. Пануючы клас-землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэд. і дробная шляхта. Галоун.-паны, складалі сенацкае саслоўе.Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціч не мог быць арыштаваны без дазволу суда і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодна ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася вайсковая служба. Калі кароль дзейнічаў пасуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброеннай шляхты). У час бескаралеўя ўсе сеймікі РП бралі ў свае рукі заканадаўчую, адміністр-ную і судовую ўладу. З 1648 па 1764 кароны сейм траціць сваю сілу, у выніку чаго дзяржава пачынае разбурацца.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 330; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.106.232 (0.007 с.)