Скага мастацтва. На працягу 14—18 ста- 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Скага мастацтва. На працягу 14—18 ста-



годдзяў развіццё скульптуры адзначана

ўсімі вядомымі ў заходнееўрапейскім ма-

Стацтве стылямі. У той жа час старажытна-

рускія і заходнееўрапейскія мастацкія тра-

дыцыі творча засвойваліся і перапрацоўва-

Ліся мясцовымі майстрамі70. Асаблівым

Укрыжаванне. Пачатак 20 cm. Дрэва, разь-

Ба, паліхромія. Нясвіжскі раён.

M m

Народнае мастацтва Беларусі

Каларытам вызначаюцца работы мясцовых

разьбяроў, звязаных з уніяцкай царквою.

Сваім творам яны надавалі непаўторную,

Характэрную своеасаблівасць, рэалісты-

Чнасць, іх вобразы прыземленыя, жэсты

Крыху вуглаватыя і натуральныя. Прыкмет-

ны ўплыў народных густаў і ўяўленняў —

Характэрная рыса беларускай школы разь-

бы, якая ў 18 ст. «цалкам змыкалася з «ся-

Лянскім» барока і паступова трансфармава-

лася ў народнае мастацтва»71.

Драўляная скульптура 19 — пачатку 20

стагоддзя — гэта ўжо цалкам народнае

мастацтва, якое ўзяло ад прафесійных тво-

раў мінулага асноўныя кананічныя схемы,

Але распрацавала іх у адпаведнасці з ула-

Снымі густам і традыцыямі. Фігуры святых,

страціўшы правільнасць прапорцый, вый-

гралі ў выразнасці, непасрэднасці, яркасці

Характарыстык. Мадонны сталі «пісанымі

Прыгажунямі» з ярка-чырвонымі вуснамі і

Румянымі шчокамі. Цела засмучанага Хры-

Ста паказвалася нібы знявечаным нечалаве-

Чым болем. Пятро і Павел нярэдка нагадва-

Юць прысадзістыя сялянскія фігуры з мо-

Юрый Пераможац. Канец 19 cm. Дрэва,

разьба, паліхромія. Забалаць Воранаўскага

Раёна. Нацыянальны мастацкі музей

(НММ).

Цнымі жылістымі рукамі і заклапочанымі

Тварамі (як у творах з в.Прошкава Глыбо-

Цкага раёна, Музей старажытнабеларускай

Культуры АН Беларусі). Прыёмы мастацкіх

вырашэнняў у такіх работах арганічна спа-

лучаюць кананізаваную пастаноўку фігуры,

Жэсты, выраз твару з чыста народным ра-

Зуменнем натуры, формы, фактуры.

Наколькі далёкія ад рэлігійных канонаў

быпі такія творы народных майстроў, свед-

чаць неаднаразовыя ўказы, што забаранялі

Такую скульптуру, паколькі «дерзают

Пстесыватн её самн неотесанные невежцы

М вместо сообразных святым н благообра-

зным лмцам... болваны н нуды поста-

вляют...»72 Аднак гэтыя ўказы асаблівых

вынікаў не давалі. Народныя майстры па-

Ранейшаму аздабляпі сваімі творамі сель-

Скія храмы і асабліва крыжы, каплічкі, ме-

марыяльныя слупы і іншыя ўзоры малых

формаў. Беларускі падарожнік і даследчык

П.Шпілеўскі пісаў у сярэдзіне 19 ст.:

«...Погляд падарожніка, пры ўездзе ў Ня-

Свіж, сустракае амаль на кожным кроку

драўляныя крыжы, крыжыкі і таксама ка-

Засмучаны Хрыстос. 19 cm. Дрэва, разьба,

Паліхромія. Вілейскі раён.

Мастацкая апрацоўка дрэва

Пліцы ці вялікія спупы з разьбяной выяваю

Маці Божай, Збавіцеля і Іаана Прадцечы.

Гледзячы на гэтыя гюмнікі... можаш на-

зваць гэты край Краінаю Крыжоў, як назы-

Ваюць сваю айчыну жыхары Жмудзі, сусе-

дняй з Нясвіжам»73. Гэта вельмі каштоўнае

Сведчанне відавочцы, пацвярджэнне таго,

што драўляная скульптура ў Беларусі (у ко-

Жным разе, у заходніх яе рэгіёнах, дзе пе-

раважаў каталіцызм) была такім жа пашы-

раным відам народнага мастацтва, як і ў

Суседняй Літве, Польшчы, заходняй Укра-

Іне, Славакіі. Менш, відаць, была пашырана

скульптура на ўсходзе Беларусі, а таксама

На Беларускім і Украінскім Заходнім Па-

Лессі. Адносна апошняга даследчык украін-

Скага народнага мастацтва М.Моздыр

абмяжоўваецца агульным указаннем на

Фактары сацыяльна-эканамічнага харак-

Тару74. Думаецца, больш канкрэтна можна

казаць пра перавагу праваспаўя на гэтых

Землях.

Характар традыцыйнай народнай скуль-

Птуры і дыяпазон найбольш папулярных сю-

жэтаў неаспрэчна сведчаць пра перажыткі

Апостал Павел. 18 cm. Дрэва, разьба. Про-

Шкава Глыбоцкага раёна. МСБК.

Язычніцкага светапогляду. Многія хрысціян-

скія святыя ў народнай свядомасці звязва-

Ліся з яшчэ дахрысціянскімі багамі-за-

ступнікамі і таму быпі папулярныя ў наро-

днай драўлянай скульптуры. У многіх

Кананічных сюжэтах народным майстрам

Імпанавалі добра вядомыя і зразумелыя па-

чуцці смутку, тугі, пакутаў. Бяссільна абві-

спае цела Хрыста ў свядомасці майстроў

Звязвалася з закатаваным чалавекам. Гэта,

бадай, самы пашыраны сюжэт ва ўсіх наро-

даў. Гэтак жа папулярны і «Засмучаны

Хрыстос», які нагадвае заклапочанага, абя-

Здоленага селяніна. Вядомы ён у Расіі

(«Збавіцель у цямніцы»), на Украіне («Хры-

Стос скарботны»), у Літве («Смуткяліс»),

Польшчы («Хрыстус фрасаблівы»), практы-

чна паўсюль вызначаючыся блізкай ікана-

графічнай схемай. Гэты сюжэт, што ў

эпоху позняй готыкі прыйшоў з Захаду, у

Польшчы, Літве, заходняй Беларусі, на

Правабярэжнай Украіне захаваў характэ-

Рную гатычную іканаграфію. Крыху вылу-

чаюцца паўночнарускія ўзоры, дзе Хры-

Ян Непамук. Пачатак 20 cm. Дрэва, разьба,

Паліхромія. Чарневічы Глыбоцкага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

Стос звычайна паказаны седзячы прама, не

Абапіраючыся локцем на калена.

Сімвал перамогі дабра над злом, апякун

Земляробства і свойскай жывёлы — Юрый

Пераможца (Юрай, Юрый, Юр'я), пашы-

Раны таксама у Літве (Юргіс), Польшчы

(Ежы), на Украіне (Юрый Змеяборац) і

асабліва любімы ў Расіі (Георгій Пабедано-

Сец). Гэты тыпаж, бадай, больш чым іншыя

блізкі да фалькпорных вобразаў, ён хутчэй

Нагадвае персанаж народных казак.

Прыкметнае месца ў пантэоне «сяпянскіх

багоў» займалі апосталы Пятро і Павел.

Яны лічыліся добрымі, справ>цціівымі свя-

тымі і ўвасабляліся як сяляне-працаўнікі. 3

гэтымі вобразамі звязваўся народны сель-

Скагаспадарчы каляцдар, і натуральна, што

яны атрымалі адпюстраванне і ў фаль-

Клоры: «Калі на Пятра пойдзе дождж, бу-

дзе жыта, як хвошч», «Пётра ў касу

звоніць, а Паўла граблі робіць», «Прыйшоў

Пятрок — адарваў лісток», «На Пятра баба

хлеба напякла», «Калі Пётра з Паўлам пла-

чуць, дык людзі тыдзень сонца не ўба-

Чаць». Найбольш яркай ілюстрацыяй фаль-

Апостал Пётр. Канец 19 cm. Дрэва, разьба,

паліхромія. Забалаць Воранаўскага раёна.

НММ.

клорнасці гэтых вобразаў могуць быць

Ужо згаданыя скульптуры з в.Прошкава

Глыбоцкага раёна. Вобразы Пятра і Паўла

настолькі пазбаўлены кананічнасці, што іх

Сакральная прыналежнасць распазнаецца

Хіба што па характэрным адзенні.

Як трапна заўважаюць даспедчыкі, «ана-

Піз народнай скульптуры патрабуе адмовы

Ад звычайнай формы разгляду мастацкага

Твора — гэта вызначаецца спецыфікай на-

Роднай творчасці»75. Спробы супрацьпа-

стаўляць прафесійную скульптуру мінулых

стагоддзяў творам народных майстроў

19 — пачатку 20 стагоддзя наўрад ці пра-

вамерныя, як неправамерна параўноўваць,

Напрыклад, мануфактурны фаянсавы посуд

І народныя ганчарныя вырабы. I калі, паво-

Дле Я.Праснова, руская (можна было б

дадаць — усходнеспавянская ў цэлым)

драўляная скульптура адрозніваецца «ад

Нямецкай і іспанскай пластыкі 15—18 ста-

годдзяў, для якой часам характэрны непры-

Емныя элементы містычнай экзапьтацыі і

перабольшанай натуралістычнай экспрэсіў-

насці вобраза»76, то ў значнай ступені гэта

ж адрознівае творы прафесійных майстроў

ад работ народных скульптараў-разьбяроў.

Узоры прафесійнай скульптуры 16—18

стагоддзяў з багатых храмаў пластычнай

Дасканаласцю могуць выкпікаць захаплен-

не, а майстэрствам перадачы пакутаў —

нават містычны жах, але наўрад ці яны кра-

Нуць такой непасрэднасцю, шчырасцю,

эмацыянальнасцю, як творы майстроў-са-

мавукаў. Нярэдка ствараецца ўражанне,

Што анатамічныя несувымернасці, характэ-

рныя дпя ўзораў «народнага прымітыву»,

Дапускаліся свядома. Напрыклад, буйныя,

Вузлаватыя, зусім не «божыя» кісці і ступні

згаданых скульптур Пятра і Паўла куды

больш адпавядаюць народным уяўленням

пра «сваіх» багоў, чым анатамічная дакла-

Днасць прапорцый, не надта важная для вы-

Разнасці і эмацыянальнай насычанасці во-

Браза. Гэтую характэрную асаблівасць

драўлянай скульптуры практычна ва ўсіх на-

родаў, дзе яна бытавала, адзначаюць мно-

гія даспедчыкі, заўважаючы таксама, што

на гэта ўплывалі і тэхнічныя асаблівасці

Творчасці: народныя майстры звычайна па-

Чынаюць выразаць скульптуру з верхняй

часткі, якая ў рэшце рэшт аказваецца буй-

Нейшай за астатнія.

Пры ўсёй своеасаблівасці драўляная

скульптура выяўляе нямала агульнага з

Іншымі відамі народнага мастацтва. Гэта

Мастацкая апрацоўка дрэва



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 253; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.65.65 (0.05 с.)