Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.



Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы. У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі. Дзякуючы гераічным намаганням рабочых і калгаснікаў, да канца 1950 г. аб’ём валавай прадукцыі на 15 % пераўзышоў адпаведны паказчык 1940 г. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы: аўтамабільны, трактарны, гіпсавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод дарожных машын ў Жодзіне, дываноў - у Віцебску і г. д. У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў.

Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць “нацыяналістычных” беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны патрыятычны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра - Сталіна. Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Аграрная палітыка ў Заходняй Беларусі была накіравана на скасаванне прыватнай гаспадаркі як асноўнай формы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За два гады (1949 - 1950) чатыры пятых сялянскіх двароў былі аб’яднаны ў калгасы. Вёска, як і раней, разглядалася ў якасці донара індустрыялізацыі. У выніку па ўсіх важных паказчыках у сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1950 г. узровень 1940 г. не быў дасягнуты. Ужо ў 1953 г. былі прыняты першыя рашэнні, якія садзейнічалі развіццю вёскі. Паляпшалася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне калгасаў і саўгасаў, былі павялічаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, памяншаліся падаткі з сялян. У 1958 г. тэхніка машынна-трактарных станцый была прададзена калгасам, каб павялічыць ступень іх самастойнасці. Але кардынальнаму паляпшэнню дзейнасці сельскай гаспадаркі перашкаджаў шэраг аб’ектыўных абставін. Па-першае, калектыўная гаспадарка не стварала дзейсных стымулаў для працы сялян з поўнай самааддачай. Па-другое, было прынята памылковае стратэгічнае рашэнне аб павелічэнні пасяўной плошчы за кошт апрацоўкі цаліны. Мэтазгодна было б укласці выкарыстаныя на гэта грошы ў наяўны сельскагаспадарчы фонд для павелічэння прадукцыйнасці. Па-трэцяе, адсутнічала паслядоўнасць у правядзенні сельскагаспадарчых рэформ. Характэрнай была “кампанейшчына” - правядзенне мерапрыемстваў па змяненні кіравання сельскай гаспадаркай, па масавых пасевах кукурузы і іншых паўднёвых раслін у не прыдатных для яе раёнах. Планы па развіцці сельскай гаспадаркі перыядычна не выконваліся. Так, калі за сямігодку (1959 - 1965) аб’ём прамысловай прадукцыі ўзрос у 2,1 раза, то валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі - толькі на 38%.Нягледзячы на хуткія тэмпы росту і развіцця новых важных галін прамысловасці (хімічнай, нафтаперапрацоўчай і г. д.), электрыфікацыю і газіфікацыю, прамысловасць апынулася ў няпростай сітуацыі. У эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў эканоміцы развітых краін свету адбываліся вельмі істотныя змены, якія мелі далёка ідучыя наступствы. Спажыванне станавілася больш спецыялізаваным, колькасць новых тэхналогій падвойвалася і патройвалася ўсяго за некалькі год, тэхналогіі ўсё больш хутка станавіліся састарэлымі і патрабавалі замены. Адсутнасць развітай сферы паслуг толькі пагаршала сітуацыю. Нарастаў дэфіцыт, які быў непазбежным вынікам бюракратызаванай структуры кіравання.

Пяцігодка 1966 - 1970 гг. была настолькі паспяховай, што потым атрымала назву “залатой”. У БССР аб’ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці ўзрос на 79%, сельскай гаспадаркі - на 45%. Дзякуючы нізкім коштам на паліва і з’яўленню новых прадпрыемстваў, у 70-я гг. ВНП БССР перасягаў адпаведныя паказчыкі большасці рэспублік Савецкага Саюза, а таксама Аўстрыі, Венгрыі і Балгарыі. Нягледзячы на гэта, узровень аплаты працы заставаўся даволі нізкі. Пры агульным росце ўзроўню жыцця насельніцтва павялічвалася колькасць дэфіцытных тавараў, паколькі пры планавай эканоміцы немагчыма прадказаць рэальную патрэбу ў асобных відах прадукцыі. Хранічнай праблемай заставалася нізкая якасць тавараў, іх небагаты асартымент. У краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Аднак канцлагеры цяпер замяняліся на турмы і псіхіятрычныя шпіталі.

50. Беларусь у перыяд “перабудовы” (1985-1991 гг.) Дэмакратычныя перамены ва Усходняй Еўропе

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Пачала распрацоўвацца праграма комплексных зменаў па вывадзе краіны з доўгага эканамічнага крызісу. Ставілася на мэце паскарэнне тэмпаў росту савецкай эканомікі, укараненне дасягненняў НТР і інтэнсіфікацыя вытворчасці, узвышэнне ролі творчай самастойнасці асобы. У адрозненне, напрыклад, ад Кітая, у якім рэфармавалася галоўным чынам эканамічная сфера, перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 - пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Зараз жа грамадства атрымлівала ўсё больш інфармацыі пра жахі канцэнтрацыйных лагераў, пра рэпрэсіі супраць мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. Важную ролю адыгрывалі літаратурныя і публіцыстычныя творы, у якіх паказваліся скалечаныя рэжымам лёсы. Узнавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.

Дазвол прыватнай эканамічнай ініцыятывы таксама не прынёс доўгачаканага плёну. Меркавалася, што кааператывы дапамогуць дзяржаве забяспечыць насельніцтва дэфіцытнымі відамі прадукцыі, выпуск якой дзяржава не змагла самастойна арганізаваць. Але кааператары здолелі гэта зрабіць толькі часткова. Большасць з іх займалася пасрэдніцкімі аперацыямі ці працавала ў сферах паслуг і гандлю.

Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя наступствы для ўсёй тэрыторыі Беларусі мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % радыеактыўнага забруджвання. Асабліва ў цяжкім становішчы апынулася насельніцтва паўднёвага ўсходу БССР - усяго 2 100 000 чалавек. З абароту было выведзена 20 % сельгасугоддзяў і 14 % ляснога фонду. Толькі 4 мая 1986 г. было прынята рашэнне аб высяленні жыхароў трыццацікіламетровай зоны вакол ЧАЭС. Вынікі катастрофы ўсяляк замоўчваліся. Насельніцтва не атрымоўвала аператыўнай інфармацыі. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў праграму доўгатэрміновых дзеянняў па ліквідацыі наступстваў аварыі, разлічаную да 1995 г. Аднак цалкам яна так і не была выканана.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя арганізацыі - “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і г. д. 24 - 25 чэрвеня 1989 г. ў Вільнюсе адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” (БНФ). Калі падчас першага сходу размова ішла галоўным чынам аб падтрымцы палітыкі перабудовы і галоснасці, дык на канферэнцыі БНФ 30 чэрвеня - 1 ліпеня 1990 г. ўжо адкрыта абвяшчалася аб немагчымасці дасягнення суверэнітэту і дэмакратыі ў складзе СССР.

У сакавіку - красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. 10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з’явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і “Дэмакратычны клуб”. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы.

Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М. Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчатковы лёс Савецкага Саюза вырашыў дзяржаўны пераварот у жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў.

У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны, якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі - Мінск.

51. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азна-чала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму супрацьстаялі дзве супрацьлеглыя сілы. 3 аднаго боку, патрыятычныя нацыя-нальныя і нацыяналістычныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Са-юза. 3 другога, кіруючая партынна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы, але толькі з падмаляваным фасадам. 3 гэтым адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі і на захаванне каманд-най эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне над грамад-ствам. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпы-нены ў сувязі з падзеямі ў Маскве, якія атрымалі назву жні-веньскага 1991 г. путчу1, у ходзе якога быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) Звесткі аб жнівеньскім путчы ў Маскве і пераходзе ўлады ў краіне да самазванага ГКЧП былі ўспрыняты кіраўніцтвам КПБ з разуменнем, але скарацечнасць падзей не дазволіла яму цалкам праявіць сябе. Дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. Путч праваліўся. Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэні-зацыі рэспублікі значна паскорыўся. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянст-ве Рэспублікі Беларусь», якое з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі горад Мінск. Сёння аб’яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найболып прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь асобае месца належыць Канстытуцыі, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явіла-ся прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў. Аднак на шляху будаўніцтв-а маладой дзяржавы ўзніклі не-прадбачаныя дадатковыя цяжкасці, якія былі звязаны з неда-кладнасцямі самой новай Канстытуцыі. У прыватнасці, у ёй недастаткова выразна праводзілася раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што пры-вяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выйсця з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэн-думу па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь і па некаторых іншых пытаннях. Пры прэзідэнцкай форме кіравання Прэзідэнт фарміруе вы-шэйшы выканаўчы орган улады і нясе адказнасць за яго дзей-насць. Дзейнасць Прэзідэнта рэгламентуецца Канстытуцыяй і законамі. Новы ўрад — Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь са жніўня 1994 г. па лістапад 1996 г. узначальваў М. Чыгір. Галоў-ным напрамкам дзейнасці Прэзідэнта і ўрада з’явілася распра-цоўка і ажыццяўленне праграмы па вываду эканомікі з крызісу, гэта значыць спынення падзення вытворчасці, а потым і забеспя-чэння яе росту, прадухілення нарастання інфляцыі, абароне на-сельніцтва ад поўнага збяднення..



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 521; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.161.77 (0.011 с.)