Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі



Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

На працягу часу ў гістар. навуцы панавалі ў асноуным 2 падыходы: 1. суб`ектывістскі(гіст.працэс тлумач. ўздзеяннем вялікіх людзей); 2. аб`ектыўна-ідэялістычны(рашучая роля ў развіцці гіст. працэса адводзілася аб`ектыўным фактарам:боская сіла, абсалютная ідэя) і толькі з сярэдзіны 19 ст. пачынае фарміравацца фармацыйны падыход, заснаваны на матэрыялістычным талкаванні. Грамадска-эканамічная фармацыя – спосаб вытворчасці, які характарызуецца ўзроунем развіцця вытворчых сіл і адпавядаючымі ім вытворчымі адносінамі. Паводле матэрыялістычнага падыхода чалавецтва ў сваім развіцці праходзіць у асноўным 5 фармацый: 1. першабытна-абшчынная; 2. феадальная; 3. рабаўладальніцкая; 4. капіталістычная; 5. камуністычная(першая фаза сацыялізму). У падставу нов. цывіліз. падыхода пакладзены сам чалавек, у сукупнасці яго патрэбаў, здольнасцей, волі і ведаў. У дадзеным сэнсе чалавек – гэта аснова цывілізацыі. Цывілізац. падыход пачаў складвацца яшчэ ў 18 ст. больш поўнае ўжыванне ён атрымаў у канцы 19 – пачатку 20 ст. Паводле новага падыхода структурнай адзінкай гіст. працэса з`яўляецца цывілізацыя:1. як сінонім культуры; 2. як пэўная ступень грам. развіцця, якая паступае пасля эпохі варварства; 3. як заключная стадыя развіцця любой культуры; 4. як камфортнае ўладкаванне чалавечага жыцця. Такім чынам – гэта сукупнасць людзей, якія маюць агульныя фунд. асновы менталітэта агульн. духоўн. цэннасці, а таксама ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-паліт. арг-цыі, эк. і культуры. Усе Цывіліз. падзяляюцца на сусветныя і лакальныя. Сусветныя ц-цыі – гэта найбольш важныя этапы ў гісторыі ўсяго чалавецтва: 1. неалітычная; 2. раннекласавая; 3. антычная; 4. сярэдневечная; 5. перадіндустрыяльная; 6. індустрыяльная; 7. постіндустрыяльная. Лакальныя ц-цыі – гэта разнастайныя гіст. сістэмы, якія маюць адрозненні ад агульнасусветных і выяўляюць асаблівасці краіны ці групы краін(1. серадземнаморская і блізкаўсходняя група2. азіяцкая 3. заходнееўрапейская 4. амерыканская 5. афрыканская; 6. усходнееўрапейская. Фармацыі: 1. першабытна - абшчыннылад(каменны век: 1. палеаліт(135 тыс. год таму-9 тыс. год да н.э.); 2. мезаліт(9-5 тыс. год да н.э.); 3. неаліт(5-3 тыс. год да н.э.); век бронзы і медзі(2000 год да н.э. – 7 ст. да н.э.); жалезны век(7 ст. да н. э. – 8 ст. н. э.);феадалізм(9-19 ст. 1861 г.); капіталізм: 1. даманапалістычны(1861-90-е г. 19 ст.); 2. манапалістычны(пачатак 20 ст. – кастрычнік 1917 г.);сацыялізм(1. перамога Вял. Кастрычніцкай рэвалюцыі; 2. грамадзянская вайна(кастрычнік 1917 – сакавік 1921 г.); НЭП і аднаўленненародн. г-кі (1921-1928 г.); пабудова сацыялізма (1928-1941); Вялікая Айчынная вайна (1941-1945); аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі (1945-сяр. 50-х гг.); пабудова сац-ма ў друг. палове 50-80-х гг.; распад СССР (утвар. Рэспублікі Беларусь 1990-1991гг.); цывілізацыйная (1. старажытны пер-яд: а) даіндаеўрапейскі(40000 год да н.э. – мяжа 3-2 тысячагоддзя да н.э.); б) індаеўрапейскі: балцкі(3-2 тысячагоддзе да н.э. – 4-5 ст. н. э.); 2. славацкі(4-5 ст. н.э. – да нашага часу); 3. сярэднявечча(6 ст. – 15 ст.); 4. новы час(16 ст. пач. 20 ст.); 5. навейшы час(1914 г. – да нашых дзён)).

 

Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст.

Палітычны лад славянскіх пляменаў, якія засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны вызначаўся адсутнасцю моцнага дзяржаўнага і грамадскага парадку. Кіруючыя эліты кожнага княжэння лічылі свае звычаі і законы больш дасканалымі і справядлівымі, а звычаі і парадкі суседзяў няправільнымі і дрэннымі. На гэтай глебе ўсходнія славяне вялі неспынныя войны ад якіх цярпелі ўсе. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе, што ў славян «паўстаў род на род, і была ў іх усобіца вялікая», і пачалі ваяваць адно з адным».

У канчатковым выніку ў 862г. частка ўсходнеславянскіх пляменаў накіравала сваіх прадстаўнікоў да суседзяў з ліку варагаў. Гэтая славянская дэлегацыя запрасіла варажскіх князеў узначаліць палітычную ўладу ва усіх славян з тым, каб усталяваць трывалы палітычны парадак, стварыць моцную дзяржаўную ўладу, даць мір і супакой народу. «Прыходзьце і валодайце намі»,- закончылі сваю прамову паслы славян перад варажскімі князямі.

Варагі не заставілі сябе доўга чакаць. Яны сабралі свае дружыны і накіраваліся да славян. Варажскія князі занялі сталічныя славянскія гарады і пачалі ўладарыць. Яны пачалі кіраваць у Ноўгарадзе, Полацку, іншых славянскіх цэнтрах. У 882 г. варажскі князь Алег, які кіраваў у Ноўгарадзе, захапіў Кіеў. Алег аб'яднаў большую частку славянскіх княжэнняў у межах адной дзяржавы са сталіцай у Кіеве. Гэтая дзяржава атрымала назву Старажытнарускай.

Запрашэнне варажскіх князеў, у якім удзельнічалі і прадстаўнікі крывоў, мела наступствы і для Беларусі. 3 гэтага моманту ўладу ў Полацку ўзначаліла дынастыя варажскіх князеў Рагвалодавічаў. Полацкае княства было тыповай раннефеадальнай дзяржавай еўрапейскага ладу жыцця. Полацкія князі, як і еўрапейскія каралі, насілі доўгія валасы, каб падкрэсліць, што іх улада мае боскі пачатак, у той час, як астатнім мужчынам насіць доўгія валасы забаранялася.

Рагвалод кіраваў Полоцкам да 980 года. У 980 г. сын Вялікага князя Кіеўскага Уладзімір, які правіў у Ноўгарадзе, захапіў спачатку Полацк, а затым і Кіеў. Такім чынам адбылося аб'яднанне ўсіх усходніх славян у межах Старажытнарускай дзяржавы.

У 1001 г. Уладзімір накіраваў у Полацк свайго сына Ізяслава і яго маці, князеўну Рагнеду. Пасля Ізяслава ў Полацку ўладарыў яго сын Брачыслаў Ізяслававіч /1003-1044/. Брачыслаў праводзіў незалежніцкую палітыку, ён пашырыў тэрыторыю дзяржавы за кошт Віцебска і Усвят. Росквіт Полацкага княства прыпадае на праўленне князя Усеслава Брачыслававіча /1044-1101/, які болыш вядомы пад прозвішчам Чарадзей.

Чарадзей паспяхова бараніў суверэнітэт Полацка ў шматлікіх войнах з Кіеўскімі і Ноўгарадскімі князямі. Так, у 1067г., адбылася летапісная бітва на Нямізе, у якой палачане змагаліся з кіеўскімі князямі.

Пасля смерці Чарадзея Полацкае княства было падзелена на асобныя дробныя княствы паміж яго сынамі. Усяго было створана шэсць княстваў, але найбольш буйнымі і моцнымі сярод іх былі Полацкае княства, якое атрымаў Барыс і Менскае княства, якое атрымаў Глеб.

Адносна самастойную палітыку вяло і Смаленскае княcтва. Пры князю Расціславе (1125 - 1159) яно фактычна вылучылася з Кіеўскай дзяржавы. У значна большай залежнасці ад Кіева знаходзілася Тураўскае княcтва. Адносную самастойнасць яно набыло толькі ў другой палове ХІІ ст.

У ІХ - ХІІ стст. працягваўся рух славянскіх перасяленцаў у паўночна-заходнія раёны. У ХІ - пач. ХІІ ст. у Панямонні вылучыліся Гродзенскае, Ваўкавыскае і Навагрудскае княствы. У другой палове ХІ - пач. ХІІІ стст. Полацкаму княcтву належалі балцкія землі ўздоўж Заходняй Дзвіны - княствы Герцыке і Кукенойс са славяна-балцкім насельніцтвам.

Такім чынам, у ІX ст. адбылося станаўленне адзінай агульнаславянскай дзяржавы, у склад якой уваходзілі землі ўсіх усходніх славян. Разам з тым, Полацкае княства было першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі.

 

РП У 16-18ст

Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

 

17. Рэлігія і царква на Бел.Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія

У канцы ХV - пачатку ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі вялікі раскол у хрысціянстве (першы адбыўся ў 1054 г. як афіцыйны падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную) - рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Гэты рух быў падтрыманы ў Еўропе найшырэйшымі коламі грамадства: ад збяднелых сялян да кіруючых колаў свецкай улады.

Першыя ідэі рэформы каталіцтва з'явіліся ў ВКЛ у 1521 г., з прыдворным прапаведнікам Жыгімонта І італьянцам Францыскам Лісманіні. Але афіцыйна пачаткам рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі (збору). Лютэранства ў ВКЛ было распаўсюджана пераважна сярод гараджан іншаземнага паходжання.

Шырокімі коламі насельніцтва на нашых землях быў падтрыманы кальвінізм. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і землеўладання, таннай царквой, суполкамі з самакіраваннем. Магнаты ў кальвінізме бачылі царкву, незалежную ад каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масковіі. Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565). Ён ператварыў сваю рэзідэнцыю ў Нясвіжы ў цэнтр кальвінізму ў ВКЛ. Тут працавалі гімназія, друкарня, выдаваліся кнігі на старабеларускай і польскай мовах. Прыхільнікамі кальвінізму былі выдатныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны, Астафей Валовіч і Васіль Цяпінскі. Буйнейшымі цэнтрамі кальвінізму на беларускіх землях сталі Вільня, Брэст, Заслаўе, Навагрудак, Слуцк і іншыя гарады. Кальвіністы засноўвалі школы (у тым ліку для дзяўчатак), друкарні. Таленавітая моладзь на грошы мецэнатаў выязджала вучыцца ва універсітэты Заходняй Еўропы.

Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У канцы 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. Манархі Рэчы Паспалітай, асабліва Стэфан Баторый, горача падтрымалі іх дзейнасць. У 1570 г. імі ў Вільні быў заснаваны калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію - першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі ВКЛ. Яе першым рэктарам стаў выдатны прамоўца і пісьменнік Пётр Скарга. Езуіцкая адукацыя адрознівалася высокім узроўнем, да таго ж яна была бясплатнай. Езуіцкі калегіум (а яны з цягам часу былі адкрыты ў Брэсце, Пінску, Наваградку, Гародні, Мінску, Віцебску, Слуцку, Магілёве і іншых гарадах; пры калегіумах працавалі друкарні і бібліятэкі) маглі наведваць дзеці, якія належалі да розных канфесій, але ў яго сценах яны рабіліся шчырымі прыхільнікамі каталіцызму. Езуіты кіравалі будаўніцтвам новых кляштароў і касцёлаў, займаліся дабрачыннасцю і аказвалі медыцынскую дапамогу насельніцтву (заснавалі першую на Беларусі аптэку ў Гародні). Свае красамоўныя пропаведзі яны часта прамаўлялі на беларускай мове, на ёй жа вялося выкладанне ў Полацкім калегіуме, перакладаліся свяшчэнныя кнігі. За пяць гадоў дзейнасці езуітаў толькі ў Вільні да каталіцызму вярнулася 6 тысяч чалавек.

Поспехі Рэфармацыі выклікалі заклапочанасць і сярод праваслаўных святароў. Але праваслаўная царква ВКЛ у той час знаходзілася ў заняпадзе. Таму дзеячы каталіцкага кліру, у першую чаргу П. Скарга і А. Пасевіна, выступілі за унію дзвюх хрысціянскіх цэркваў. На іх думку, гэта магло паспрыяць не толькі барацьбе з пратэстантамі, але і пашырэнню каталіцкага ўплыву ва ўсім свеце. Наогул, ідэі царкоўнай уніі ў Еўропе мелі даволі доўгую гісторыю: рабіліся неаднаразовыя захады да аднаўлення страчанага ў 1054 г. адзінства. У ВКЛ гэтаму ў немалой ступені садзейнічала геапалітычнае становішча паміж светам Захаду (Рым) і Усходу (Масква). Некалькі стагоддзяў на беларускіх землях суіснавалі праваслаўная і каталіцкая канфесіі, нярэдкай з’явай былі міжканфесійныя шлюбы. Прэстыж праваслаўнай царквы ў грамадстве ў гэты час падаў, што было звязана, з аднаго боку, з пракаталіцкай палітыкай вышэйшай улады, а з другога - з нізкім узроўнем адукацыі і маралі праваслаўнага духавенства. У 1589 г. была ўтворана незалежная ад Канстанцінопаля Маскоўская патрыярхія, якая хутка стала прэтэндаваць на ўладу над праваслаўным насельніцтвам ВКЛ, што магло пацягнуць за сабой і палітычную залежнасць ад Масквы. Многія праваслаўныя іерархі імкнуліся з дапамогай уніі атрымаць роўныя правы з вышэйшым каталіцкім духавенствам.

Ідэолагамі царкоўнай уніі з праваслаўнага боку сталі ўладзімірскі і брэсцкі епіскап Іпацій Пацей і брэсцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Унія была падпісана 8 кастрычніка 1596 г. на царкоўным соборы ў Брэсце кіеўскім мітрапалітам Міхаілам Рагозай. Па ўмовах пагаднення новая царква захоўвала праваслаўныя абрады, але было прынята каталіцкае веравучэнне, і на чале уніяцкай царквы стаў папа рымскі. Трэба асобна падкрэсліць, што на той час толькі ва уніяцкай царкве мовай набажэнства стала зразумелая простаму насельніцтву старабеларуская мова. Для ўмацавання пазіцый грэка-каталіцкай царквы ў 1617 г. на тэрыторыі ВКЛ быў створаны манаскі ордэн базыльян, які кіраваў школамі, друкарнямі і бібліятэкамі.

Прыняцце уніі выклікала незадаволенасць сярод значнай часткі праваслаўнага насельніцтва. Праціўнікі уніі правялі ў Брэсце антысабор і абвясцілі уніятам анафему. Многія магістраты адмаўляліся прымаць уніяцкіх святароў. Сваю незадаволенасць праваслаўныя дзеячы выкрывалі ў палемічнай літаратуры. Значную ролю ў развіцці культуры ў гэты час адыгрывалі таксама праваслаўныя брацтвы. Яны адкрывалі пачатковыя і сярэднія школы і друкарні (самая вядомая - братоў Мамонічаў у Вільні - выпусціла першыя кірылічныя прававыя выданні - «Трыбунл ВКЛ» (1586) і «Статут ВКЛ» (1588)). На працягу ХVІ ст. брацтвы ўзніклі ва ўсіх буйных беларускіх гарадах. Для супрацьстаяння каталіцкай царкве 168 праваслаўных і пратэстанцкіх магнатаў у 1599 г. стварылі ў Вільні канфедэрацыю. У 1623 г. праваслаўныя вернікі Віцебска забілі апантанага прыхільніка уніі, полацкага арцыбіскупа Ясафата Кунцэвіча. Але на баку каталікоў і уніятаў стаялі ўлады Рэчы Паспалітай. На працягу ХVІІ - ХVІІІ стст. уніяцтва становіцца на Беларусі самым масавым веравызнаннем і ахоплівае да 80% сялянства, мяшчан, дробнай і сярэдняй шляхты. Увогуле ў канцы ХVІІІ ст. на тэрыторыі Беларусі склаўся наступны канфесійны малюнак: уніяты - 39 %; католікі - 38 %; іўдзеі - 10 %; праваслаўныя - 6,5 %; рускія стараверы - 4 %; пратэстанты - 1 %; мусульмане - 0,8 %.

 

 

Беларусь у вайне 1812г.

У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.

24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон ніяк не разлічваў.

Адносіны беларускага насельніцтва да вайны былі рознымі. Беларуская шляхта ў аснове сваёй перайшла на бок Францыі. 80 тысяч беларускіх шляхцічаў удзельнічалі ў паходзе на Маскву ў складзе арміі Напалеона. Праваслаўная шляхтя, каля 5 тысяч чалавек, змагаліся на баку Расіі. Беларускае сялянства ставілася да вайны адмоўна, сяляне імкнуліся захаваць нейтралітэт, хаваліся па лясах, яны не давяралі ні французам, ні рускім.

Аднак частка сялянства, асабліва на Усходзе Беларусі, выступала на баку Расіі. Беларускія сяляне сталі на абарону Расіі як сваей Радзімы, таму, што вайна для Расіі была Айчыннай. Партызанскія атрады дзейнічалі ў вёсках Стараселле, Межаны, Есьманы, на тэрыторыі Барысаўскага, Дрысенскага і Полацкага паветаў і ў іншых месцах. У верасні сяляне вескі Жарцы Полацкага павета змагаліся з батальёнам французскіх салдат, удзельнічалі ў бітве за Полацк.

Палітыку Францыі ў Беларусі можна ахарактэрызаваць старажытным заклікам – «паздяляй і ўладар!». 1 ліпеня 1812 года французы выдалі загад аб стварэнні Часовай камісіі урада Вялікага княства Літоўскага. Узначаліў камісію мясцовы памешчык Станіслаў Солтан. У склад ВКЛ адыходзілі Віленская, Мінская, Гродненская губерні і Беластоцкая вобласць. У Віцібску і Магілеве засталося французскае ваеннае кіраванне, як у прыфрантавых рэгіенах. За спіной у С.Солтана стаялі французскія камісары, якія патрабавалі аднаго – грошай, хлеба, людзей і коней у сваю армію. Ніякіх палітычных правоў гэты ўрад не меў.

Важным ваенным вынікам вайны 1812 года стала Барадзінская бітва, што адбылася ў жніўні 1812 года. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.

Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, з’явілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.

 

 

Адмена прыгоннага права

Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы. У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.

Уласнікам зямліселянінарабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам свае феадальныя павіннасці.

Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя паса-
ды – міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыя з’езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.

«Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў» дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні дзе панавала абшчыннае землекарыстанне. У ім былі вызначаны межы сялянскага надзелу – “вышэйшы” ад 4 да 5,5 дзесяціны і “ніжэйшы” ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях у выніку “адрэзак” сяляне страцілі ад 25 да 40% зямлі.

За карыстанне надзелам вызначаліся павіннасці – паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных.

«Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні» мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але і сялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскія лясы заставаліся выключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананні павіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна.

Дадатковыя правілы – яшчэ адна група дакументаў, якая адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.

Сяляне засталіся незадаволеныя такой свабодай. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы.

Усяго на Беларусі толькі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Апошняя акалічнасць вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі. Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. 
З 1 студзеня 1864 г. у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў праводзілася такая ж працэдура. Значна змяншаліся выкупныя плацяжы, а 9 красавіка 1863 г. Былі створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Зямлю атрымалі больш за 
20 тыс. абеззямеленых двароў, іншым вярнулі адрэзкі. Хутка было завершана складанне выкупных актаў. Гэтыя палёгкі былі ініцыяваны Віленскім генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, які кіраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быў прыхільнікам жорскай палітыкі ў адносінах да сялян, і толькі неабходнасць недапусціць злучэння нацыянальна-вызваленчага і сялянскага руха прымусіла яго пайсці на ўступкі сялянам.

Пасля 1863 г. перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Абвяшчэнне БНР.

Лозунг Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) упершыню прагучаў у 1917 г. на Усебеларускім з'ездзе ў Менску. Незалежніцкія настроі ў беларускім руху ў значнай ступені былі выкліканы палітыкай Часовага ўрада Расеі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннем беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расейскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расеі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народа. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з'езда і пасля таго, як у студзені 1918 г. III Усерасейскі з'езд Саветаў ухваліў гэты разгон.

На тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй, ідэю незалежнасці ў 1915 г. пачала выпрацоўваць Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (БСДРГ). Яна выказалася за стварэнне беларуска-літоўскай дзяржавы ў форме Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага. У студзені 1918 г. у Вільні была праведзена Беларуская канферэнцыя. Пасля абвяшчэння незалежнасці Летувы (люты 1918) Віленская беларуская рада (ВБР), абраная на канферэнцыі, стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю канфедэрацыі Беларусі і Летувы. 19.3.1918 г. ВБР абвясціла "сувязь паміж Расеяй і Беларусяй парванай" і звярнулася да заходніх дзяржаў з просьбай дапамагчы ў "справе адбудовы колішняга Літоўска-Беларускага гаспадарства".

Незалежнасць БНР не адпавядала інтарэсам суседніх дзяржаў. Германія разглядала Беларусь як акупаваную расейскую тэрыторыю і заклад пад кантрыбуцыю, якую ёй абавязалася выплаціць РСФСР. Яшчэ 25.2.1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго беларускі сцяг, у самім памяшканні зрабілі вобыск і забралі касу. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі германскія акупацыйныя ўлады пад пагрозай зброі разагналі Раду і Народны Сакратарыят, але іх сяброў не арыштавалі. У гэтых умовах урад БНР пачаў ствараць беларускі камандны склад, прызначыў Кастуся Езавітава спецыяльным камісарам для ваенных спраў і абвясціў аб узбраенні грамадзян. У пачатку красавіка 1918 г. нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага Сакратарыята.

Беларускія сацыялістычныя партыі разглядалі Польскія і расейскія войскі ў Беларусі як акупацыйныя. 11.11.1920 г. быў заключаны дагавор паміж БНР і Летувіскай Рэспублікай аб узаемным прызнанні, аб супрацоўніцтве і супольнай барацьбе за вызваленне беларускіх і літоўскіх зямель з-пад польскай акупацыі. Прэзідыум Рады БНР і ўрад Ластоўскага пераехалі ў сталіцу Летувы Коўна. У гэты час урад ставіў сваёй мэтай зрыў савецка-польскіх перагавораў у Рызе. Урадам краін Антанты, Балтыі, Скандынавіі, а таксама ўраду Германіі да сярэдзіны лютага 1921 г. было накіравана 26 мемарандумаў і дэкларацый. Адзінае, што далі намаганні ўрада БНР і яго дыпламатычных прадстаўнікоў, гэта тое, што Парыжская мірная канферэнцыя (студзень 1919 - студзень 1920) паставіла Польшчы ў абавязак паважаць правы нацыянальных меншасцей і запісаць адпаведнае палажэнне ў канстытуцыю Польскай Рэспублікі.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады зрабілі ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тым не менш прымусіла бальшавікоў пераглядзець сваю палітыку ў адносінах да беларусаў.

 

Беларусь у гады ВАВ

22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна - вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць Германіі і яе саюзнікаў. Першы ўдар нямецкай групы армій “Цэнтр” (камандуючы генерал-фельдмаршал Т. фон Бок) быў нанесены па часцях Заходняй асобай ваеннай акругі (камандуючы генерал арміі Дз. Паўлаў), якая размяшчалася пераважна на тэрыторыі Беларусі. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск, а да канца жніўня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі. Пад Беластокам і Мінскам Чырвоная Армія страціла звыш 3,3 тыс. танкаў, 738 самалётаў (528 з іх не паспелі падняцца ў паветра); людскія страты склалі звыш 330 тысяч чалавек.

Ужо на другі дзень вайны з’явілася дырэктыва аб арганізацыі ўзброеных добраахвотных атрадаў для аховы ад падрыўных дзеянняў ворага; на Беларусі дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў, групы самааховы ў вёсках. За лета 1941 г. з тэрыторыі БССР было вывезена на Усход 99 фабрык і заводаў, электрастанцый, звыш 58 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, 1,5 мільёна чалавек. У той жа час вялізныя ваенныя склады трапілі ў рукі ворага.

Па распрацаваным нацыстамі плане “ОСТ”, які тычыўся Усходняй Еўропы, павінна было быць знішчана і выслана 75 % беларускага насельніцтва, а астатніх планавалася анямечыць і выкарыстоўваць для абслугоўвання нямецкага грамадства, якое павінна было засяліць новыя тэрыторыі. На захопленай тэрыторыі ўсталёўваўся “новы парадак” - сістэма палітычных, ваенных, эканамічных мер, накіраваных на знішчэнне дзяржаўнага ладу і грамадства. Уся ўлада на акупіраванай тэрыторыі належала нямецкай ваеннай і цывільнай адміністрацыі, якая абапіралася на атрады СС, СД, СА, гестапа, крымінальную і ахоўную паліцыю. На захопленай тэрыторыі БССР пражывала каля 9 мільёнаў чалавек. Для масавага знішчэння “непаўнацэннага” (з пункту гледжання акупантаў) насельніцтва будаваліся спецыяльныя месцы прымусовага ўтрымання: на Беларусі налічвалася каля 300 лагераў смерці. Найбуйнейшы - у Малым Трасцянцы - займаў трэцяе месца па колькасці загубленых пасля Асвенціма і Майданака (звыш 200 тыс. чал.). Пад прымусовае пражыванне людзей па расавых, прафесійных, рэлігійных і іншых прыкметах адводзіліся цэлыя гарадскія кварталы - гета. На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала толькі 155 гета для яўрэйскага насельніцтва, - ва ўсіх гарадах і мястэчках, дзе пражывалі яўрэі. Акрамя гэтага, татальнаму знішчэнню на ўсёй тэрыторыі СССР падлягалі цыгане, гомасексуалісты, псіхічна хворыя людзі і г. д. Супраць партызан і мірных жыхароў Беларусі было арганізавана, па няпоўных дадзеных, звыш 120 буйных карных экспедыцый, падчас якіх было спалена разам з жыхарамі 628 вёсак.

Спачатку нямецкія ўлады імкнуліся захаваць калгасны лад для больш пільнага кантролю і ўліку сельгаспрадукцыі. Але пасля бітвы пад Масквой зямля перадавалася абшчынным гаспадаркам; у 1943 годзе сяляне атрымалі зямлю ў часовае карыстанне. На акупіраванай тэрыторыі працавалі навучальныя ўстановы: семінарыі, гімназіі і прагімназіі (у Вільні і інш.). Прамысловыя прадпрыемствы працавалі на патрэбы Трэцяга рэйха. Частка прадукцыі, а таксама неэвакуіраваныя прадпрыемствы, музейныя каштоўнасці, буйная рагатая жывёла і прадукты харчавання, людзі вывозіліся ў Германію (на прымусовыя работы было вывезена каля 380 тыс. чал.).

Вядучай формай усенароднай барацьбы на Беларусі стаў партызанскі рух. Першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага пачаў дзейнічаць на Палессі ўжо ў чэрвені 1941 г. Усяго на працягу 1941 г. з’явілася звыш 99 атрадаў і груп. Для цэнтралізацыі кіраўніцтва і каардынацыі дзейнасці партызан быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (2.10.1942-14.11.1944 гг., кіраўнік П.З. Калінін). Таленавітымі арганізатарамі і камандзірамі паказалі сябе М.П. Шмыроў, П.М. Машэраў, В.І. Казлоў, В.З. Корж. За гады вайны баявыя дзеянні на Беларусі вялі 1255 партызанскіх атрадаў агульнай колькасцю 374 тыс. чал., некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў брыгады (213). Абсалютную большасць партызан складала мясцовае насельніцтва. К канцу 1943 г. каля 60 % тэрыторыі рэспублікі з’яўляліся партызанскімі зонамі - тэрыторыямі, якія часткова ці поўнасцю кантраляваліся партызанамі. Найбуйнейшыя з іх: Барысава-Бягомльская, Полацка-Лепельская, Суражская, Івянецка-Налібоцкая.

Для парушэння чыгуначных перавозак гітлераўцаў, пашкоджання тэхнікі, знішчэння жывой сілы партызаны арганізавалі сапраўдную “рэйкавую вайну”, у якой можна вызначыць наступныя этапы: 1) 3 жніўня - 19 верасня 1943 г. - у падтрымку контрнаступлення пад Курскам; 2) верасень - лістапад 1943 г. (“Канцэрт”) - для садзейнічання прасоўвання часцей Чырвоноай Арміі на тэрыторыю Беларусі; 3) з 19 чэрвеня 1944 г. - напярэдадні беларускай наступальнай аперацыі. Дзеянні партызан мелі і зваротны бок: так, у чэрвені 1944 г. у зоне дзеяння 1-га Прыбалтыйскага фронту было падарвана больш за 80% чыгуначных шляхоў, што сур’ёзна ўскладніла наступальны тэмп савецкіх войск.

Пасля перамогі пад Курскам у ходзе бітвы за Днепр Чырвоная Армія падышла да ўсходняй мяжы Беларусі. 23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр - Камарын. За час асенне-зімовага наступлення поўнасцю або часткова сталі савецкімі 36 раёнаў і абласныя цэнтры Гомель і Мазыр. Такім чынам, адбыўся першы этап вызвалення Беларусі.

Завяршальным крокам на шляху поўнага выгнання нямецкіх войск з тэрыторыі БССР стала Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” (23.6.- 29.8.1944). У ёй прынялі ўдзел войскі 1-га (кам. маршал К.К. Ракасоўскі), 2-га (кам. генерал арміі Г.Ф. Захараў), 3-га (кам. генерал арміі І.Д. Чарняхоўскі) Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага (кам. генерал арміі І.Х. Баграмян) франтоў, 1-я армія Войска Польскага, Дняпроўская ваенная флатылія і мясцовыя партызанскія злучэнні. Лінія фронту цягнулася на 500 км. Каардынацыю дзеянняў ажыццяўлялі маршалы Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі. На першым этапе аперацыі (23.6 - 4.7) было завершана акружэнне Мінскай групіроўкі (Мінскі “кацёл”) і вызвалена сталіца Беларусі (3.7.1944). У выніку 2-га этапа (5.7. - 29.8) савецкія войскі падышлі да заходняй мяжы СССР. Беларусь была вызвалена поўнасцю. 8 мая 1945 г. у Карлсхорсце быў падпісаны Германіяй акт аб капітуляцыі. Завяршальнай аперацыяй Вялікай Айчыннай вайны стала Пражская наступальная аперацыя (6 - 11.5.1945). Фіналам другой сусветнай вайны лічыцца прызнанне паражэння апошнім нямецкім саюзнікам - Японіяй (2.9.1945).

 

 

Вызваленне Беларусі

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было выз



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 594; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.118.239 (0.053 с.)