З а д а н н е 11. Замяніце словы і словазлучэнні фразеалагізмамі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

З а д а н н е 11. Замяніце словы і словазлучэнні фразеалагізмамі.



Марнаваць час, позна, памерці, смяяцца, малы, плакаць, аднолькавыя, драмаць, рана, спалохацца.

З а д а н н е 12. Падбярыце да фразеалагізмаў беларускія адпа-веднікі.

Пятая спица в колеснице, отправиться к праотцам, наставить нос, рассыпаться бисером, как мертвому припарки, нести ахинею, как не бывало, на короткой ноге, ни бельмеса, расшибаться в лепешку, сесть в калошу, у черта на куличках, во время оно, попасть впросак, спустя рукава, с гулькин нос, потерять сознание.

З а д а н н е 13. Вызначце, якія са словазлучэнняў з’яўляюцца свабоднымі, а якія могуць ужывацца як свабодныя і фразеала-гічныя або толькі як фразеалагічныя.

1. Брацца за галаву, брацца за рукі, брацца занос.

2. Цяжкі хлеб, цяжкі год, цяжкі груз.

3. Узяць за каўнер, узяць слова, узяць кнігу.

4. Малоць языком, малоць пшаніцу, малоць пустое.

5. Рабіць круг, рабіць выгляд, рабіць плот.

6. Вастрыць зубы, вастрыць нож, вастрыць зброю.

7. На адной назе, на адзін зуб, на адну руку.

8. Як піць даць, трэба піць даць.

9. Павесіць паліто, павесіць нос.

10. Даць хлеба, даць пытлю, даць драла.

З а д а н н е 14. Падбярыце да наступных словазлучэнняў фразеа-лагізмы-антонімы.

Душу ў душу; як рукой падаць; нага за нагу; куры не клююць; пайсці на свой хлеб; з года ў год; не пакладаючы рук; дзень пры дні.

Словы для даведак: калі-нікалі; сядзець на карку; як кот наплакаў; з усіх ног; як кошка з сабакам; за трыдзевяць зямель; час ад часу; абы з рук.

З а д а н н е 15. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, падбярыце да рускіх фразеалагізмаў адпаведнікі з беларускай мовы.

Видно птицу по полету; нести ахинею; сбить с толку; беречь как зеницу ока; дать жару; в час по чайной ложке; из уст в уста; один лучше другого; язык проглотить; чтоб не сглазить; удариться в амбицию.

Словы для даведак: глядзець як вока; даць у хамут; відаць пана па халявах; на вярбе грушы; цыркаць па кропельцы; з вуха на вуха; няўрокам кажучы; даць дыхту; цяляты язык аджавалі; адзін другога варты; збіць з панталыку.

З а д а н н е 16. Выпраўце памылкі ва ўжыванні фразеалагізмаў.

Падаць у вобмарак, прыйсці ў сябе, па шчупаковым загадзе, як з гуся вада, што граха таіць, куды ні шло, з гулькін нос, прыводзіць у сябе, лятальны зыход, прыйшоўся к двару, у поце твару свайго, страціць рассудак, на сумленне, бачыць сваімі вачамі, чуць сваімі вушамі, хлопчык з пальчык, малы малога меншы, у вус не дуе, умываць рукі, цягнуць гуму, адыграць вяселле, два боты пара.

4. СЛОВАЎТВАРЭННЕ

 

Словаўтварэнне – адзін з найбольш важных спосабаў папаўнення лексічнага складу мовы. Утварэнне новых слоў і ўзнаўленне пры маўленні тых слоў, якія ўжо існуюць, рэгулююць словаўтваральныя нормы. У сучасны перыяд на пярэдні план выступае тэндэнцыя да нацыяналізацыі беларускага словаўтварэння. Аднак ва ўмовах беларус-ка-рускага двухмоўя адбываецца перанос з рускай мовы ў маўленне на беларускай мове словаўтваральных мадэляў – словаўтваральная інтэрферэнцыя, якая выяўляецца ў запазычванні непасрэдна з рускай мовы некаторых афіксаў, у калькаванні. Напрыклад, словы “заяві-цель”, “выхавацель” утвораны пры дапамозе рускага суфікса -цель. Беларускія варыянты – заяўнік, выхавальнік.

У беларускім маўленні сустракаюцца інтэрферэмы ва ўтварэнні прыметнікаў (дзядулін, кухаркін, адраджэнчаскі), адмоўных займен-нікаў і прыслоўяў (нечага есці, ім некалі), дзеясловаў (функцыя-ніраваць, прагназіраваць).

Практычныя заданні да тэмы

З а д а н н е 1. Утварыце беларускія назвы дзіцянят жывёл і пту-шак ад прыведзеных назоўнікаў.

Лошадь, корова, овца, коза, свинья, собака, кошка, курица, гусь, утка, индюк, воробей, аист, голубь, ворона, сорока, ласточка, сова, волк, лиса, заяц, медведь, мышь, крыса, лось, хорь, белка.

З а д а н н е 2. Зрабіце пераклад назоўнікаў і звярніце ўвагу на пераважнае ўтварэнне іх лексічных адпаведнікаў у беларускай мове.

Читатель, писатель, представитель, сеятель, учитель, вредитель, водитель, воспитатель, правитель, носитель, любитель, делитель, кормитель, копатель, покровитель, наниматель, собиратель, отправитель, учитель, зритель, выразитель, изобретатель, победитель, надзиратель, рыхлитель.

З а д а н н е 3. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні назоўнікаў.

Двойня, майстрыца, выхавацельніца, бяглец, казляты, каму-нальшчык, тэлевізіёншчык, заявіцель, кіяскёрша, ручонка, зародыш, заморыш, дзялёжка, зуброжка, натхніцель, замужаства, княжаства, захворваемасць, значымасць, цаніцель, неканверсуемасць, блізасць, крэсліца, арлёнак

З а д а н н е 4.Выпраўце памылкі ва ўтварэнні прыметнікаў.

1. Я помню залатыя дзядуліны рукі, якія маглі зрабіць любую працу.

2. Ён з’яўляецца прафесіянальным літаратарам.

3. Творчай асобе ўласцівы паважлівыя, беражныя адносіны да мовы.

4. Хто ў гэтым віноўны?

5. Вучні рашалі прыклады на простыя і дзесяцічныя дробы.

6. Валя ўжо расказала сястры пра Колькінага сябрука.

7. Білеты мы купілі ў станцыённай касе.

8. Словы-паразіты непрыемна ўздзейнічаюць на слухачоў, дакуча-юць навязлівым бессэнсоўным паўторам.

9. Гэты магазін вабіць наведвальнікаў багаццем усемагчымых тавараў.

10. Маладая бібліятэкарка, круглатварая і вачастая, глядзела на некаторых наведвальнікаў пранікнёна і сур’ёзна.

З а д а н н е 5. Замяніце прыметнікі ў словазлучэннях беларус-кімі формамі.

Землямернае вучылішча, неблаганадзейныя сем’і, аружэйны завод, няўгодны чалавек, схожыя лёсы, хрупкая дзяўчынка, дабротныя кватэры, мнімы хворы, немачны стары, амбіцыёзнае інтэрв’ю, ачарніцельны артыкул, сумніцельная папулярнасць, дальнейшыя планы, скарынінскія першадрукі.

З а д а н н е 6. Утварыце дзеясловы ад наступных слоў.

План, каманда, меншы, вялікі, рэпетыцыя, транспарт, рамонт, загад, праўда, трое, ноч, функцыя, апеляцыя, афіша, гарантыя, даклад, госць, светлы, вясёлы, мадэль, рэпрэсія, кантроль, норма, надзея.

З а д а н н е 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні дзеясловаў.

1. Педагогіка сінтэзіравала ідэі іншых навук аб чалавеку.

2.Адным словам, ёсць Габрава, дзе жывуць самыя сквапныя людзі, ёсць Аўцюкі, дзе любяць пасмяяцца і пашуткаваць адзін з аднаго.

3. Вызначэнне ролі журналістыкі дапаможа спрагназіраваць перспектыву развіцця грамадства і яго інфармацыйнай галіны.

4. У цэлым жа ў раёне функцыяніруюць 11 сярэдніх, 7 базавых, 2 пачатковыя школы.

5. Напярэдадні Новага года гарадскі гандаль прыпаднёс жыхарам прыемны сюрпрыз.

6. Амаль чатырыста чалавек з раёна былі ў час вайны ўгнаны ў рабства.

7. У першай частцы канцэрта дамініраваў хор “Голас душы”.

8. Пасля каляднай вячэры ў шэрагу месцаў Беларусі са стала нічога не ўбіралі да самай раніцы.

9. Шмат часу мінула, шмат вады ўцякло.

10. Усё далей у гісторыю ўходзяць падзеі самай страшнай вайны дваццатага стагоддзя.

З а д а н н е 8. Замяніце дзеясловы-русізмы ў словазлучэннях беларускімі формамі.

Лакаміцца цукеркамі, адкачваць ваду, трошкі замешкацца, праважаць гасцей, сказвацца на здароўі, ускрываць пасылку, растаяць на сонцы, хутка заплеснявець, уходзіць у склад, ядзіце павольна, справацыраваць сварку, дыягнасціраваць хваробу, рэаніміраваць хворага, меліярыраваць землі, зманіць чалавека да сябе.

3 а д а н н е 9. Утварыце магчымыя прыслоўі ад наступных слоў.

Малады, верх, добры, бег, салдацкі, свежы, зіма, чысты, вечар, дзень, пачатак, ціхі, згодны, тры, дом, ранні, год, твой, перад, гара, восень, чалавечы, першы, бок, ноч, ніз, роўны, калі, куды, восеньскі, дом, памяць, сярэдзіна, двое.

З а д а н н е 10. Замяніце выдзеленыя спалучэнні слоў блізкімі па значэнні прыслоўямі.

Свістаць, як салавей; смяяцца, як дзіця; змагацца, як герой; клапаціцца, як бацька; хай будзе, як вы сказалі; зрабіў, як ты параіў; гаварыць на беларускай мове; прыбрацца, як у свята; выць, як воўк; пісаць на лацінскай мове; паступаць, як людзі; апрануцца, як вясной; свяціць, як летам; дапамагаць, як брат; раіцца, як суседзі.

З а д а н н е 11. Падбярыце як мага больш аналагічных паводле ўтварэння прыслоўяў да кожнага са словаўтваральных тыпаў.

Знізу, спераду...

Наперад, навылет...

Раніцай, вясной...

Уверсе, уранку... •

Па-суседску...

Смачна, ціха...

Па-новаму...

З а д а н н е 12. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні прыслоўяў.

Філасофскі глыбокі, афіцыяльна прызнаны, нам некалі спыніцца, яблыку недзе ўпасці, па-брацкі, па-моему, па-беларускі, волей-няволей, сур’ёзнее (працуе).

МАРФАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ

5.1. Назоўнік

 

1. У беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае род назоўнікаў. Напрыклад, словы медаль, шынель, палын у беларускай мове належаць да мужчынскага роду, а ў рускай мове – да жаночага. і наадварот, словы гусь, жырафа, таполя ў беларускай мове жаночага роду, у рускай – мужчынскага.

2. Пры карыстанні беларускай і рускай мовамі неабходна памятаць, што назоўнікі чарніцы, брусніцы, крупы, дзверы, грудзі ў беларускай мове маюць форму множнага ліку, а ў рускай мове – адзіночнага: черника, брусника, крупа, дверь, грудь.

3. Назоўнікі мужчьшскага роду з нулявым канчаткам у родным склоне адзіночнага ліку маюць як канчаткі -а(-я), так і канчаткі -у(-ю): стала, стэпу, медаля, болю.

4. Назоўнікі I скланення ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы, -э, -е. Пры гэтым зычныя асновы г, к, х мяняюцца на з, ц, с: дарозе, у папасе, у руцэ, на рэчцы, на гары, на зямлі.

Такія ж канчаткі маюць назоўнікі II скланення ў месным склоне: на кані, на пляжы, у віры, на дубе.

5. Назоўнікі I, II, III скланенняў маюць у назоўным склоне множнага ліку толькі канчаткі -ы, -і (у рускай мове, -ы, -и, -а, -я): дамы, лясы, азёры, гарады, князі, рэкі (у рускай мове: дома, города, озёра, князья, реки).

6. Назоўнікі мужчынскага роду I, II скланення ў давальным і месным склонах маюць канчаткі -е, -і, -у, -ю: Крапіве, аб старшыні, пры бацьку, Васю, герою, інжынеру (у рускай мове: о Васе, о герое, об отце).

7 Назоўнікі мужчынскага роду I скланення з націскам на аснове маюць канчаткі ў творным склоне -ам, -ем: Мішам, дзядзькам, Пецем, Васем (у рускай мове: Мишей, дядей, Петей, Васей).

Практычныя заданні да тэмы

 

З а д а н н е 1. Знайдзіце назоўнікі, ужытыя ў ненарматыўнай родавай форме. Выпраўце сказы.

1. Ідзем мы неяк з Бобікам. Ажно ляціць качка. Не, не качка – гусь дзікі.

2. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль.

3. Здалося, што нейкая цень мільганула за хатай.

4. Дзяўчына ж ужо не магла нічога сказаць: плач сціснуў ёй сэрца да болі.

5. Нібы воблак, хвалісты курган праплывае траўным задуменнем.

6. “Маю торбу-нару”, – хвалілася кенгуру. “Гэта не цуд, – заўва-жыў вярблюд. – Найлепшая з торб – горб”.

7. Тэхналогія гэта сапраўды прасцейшая за круглае яблыка.

8. Ёсць яшчэ цуда-культура – рэдзька алейная.

9. У нашага суседа вельмі злая сабака.

10. Засталася толькі адна пачка цукру.

З а д а н н е 2. Падбярыце прыметнікі або займеннікі да наступ-ных назоўнікаў.

Медаль, шынель, шаль, гусь, дроб, поступ, цень, палын, зыб, чарніла, лебедзь, накіп, сабака, ціш, безліч, верф, шыр, фальш, глуш, боль, мазоль, далонь, трэль, дробязь, кішэнь, кіцель, шпіталь.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1103; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.139.82.23 (0.02 с.)