З а д а н н е 4. Замяніце русізмы беларускімі словамі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

З а д а н н е 4. Замяніце русізмы беларускімі словамі.



Скамейка, нёба, зберкніжка, іржаўчына, шкаф, пашня, ад, спасенне, драгметалы, сарайчык, этаж, шчадроты, салодкасці, баддзя, сасулька, укрупненне, сундук, буронка, пявуння, пявічка, касічка, царапіна, шчука, зжымацца, шарф, заработаны, паболей, тона ільносямян, ачыстка сямян, кролік, сачыняць, паследствы, стэклограф, некалькі часоў, палісаднік, з любой стараны, спасіцель, куўшын, незаўрадны чалавек, громка гаварыць, зносна чытаць, пад началам старшыні, кружка вады, зацейніца, разрушэнне, скотны двор, перадрага, смірэнне, урон, сплашны, фанарык, шляпа, ушчэрбны, таўкацца, грабежнік, кролік, казнь.

З а д а н н е 5. Падбярыце да рускіх словазлучэнняў аднаслоў-ныя беларускія эквіваленты.

Растительное масло; дикий кабан; заливной луг; белый гриб; парное молоко; железная дорога; луна в первой четверти; работа сообща; в прошлом году; в позапрошлом году; доброй ночи; порастать травой; моховое болото; с обеих сторон; крупяной суп; анютины глазки; куча камней; затянутый мглою; тыквенная ботва; место, на котором рос картофель; картофельная ботва; земля, густо поросшая травой; лягушачья икра; с близкого расстояния; богатый гравием; то, чем можно наесться; третьего дня; слишком тесно; жестяная мастерская.

Словы для даведак: дзірван, жвірысты, жабурынне, заўчора, крушня, брáткі, дзік, залетась, бульбоўнік, наедак, баравік, абапал, маладзік, талака, сырадой, дранік, зацесна, крупнік, асмужаны, алей, летась, бляхарня, бульбянішча, зблізку, гарбузнік, чыгунка, імшарына, дзірванець, дабранач.

З а д а н н е 6. Складзіце сказы з міжмоўнымі амонімамі.

Дыван – диван, маніць – манить, сварыцца – свариться, забараніць – заборонить, араць – орать, плот – плот, ужывацца – уживаться, убрацца – убраться, гарбуз –арбуз, качка – качка, рэч – речь, прасаваць – прессовать, час – час, чуць – чуть, пытаць – пытать, трус – трус, устаць – устать, адказ – отказ, траціць – тратить.

З а д а н н е 7. Складзіце сказы з міжмоўнымі амонімамі.

Пытацца – пытаться, свет – свет, адказаць – отказать, лік – лик, свята – свято, стрэльба – стрельба, лук – лук, склон – склон, благі – благой, гонар – гонор, нядзеля – неделя, газавы – газовый, пыл – пыл, згубіць – сгубить, уцякаць – утекать, гадзіна – година, вяселле – веселье, мех – мех, лаўка – лавка, ліст – лист.

3. ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ, ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ

 

Фразеалагізмы – гэта ўстойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з цэласным значэннем. Гэта згусткі народнай мудрасці, багацце нацыянальнай мовы. Яны ўпрыгожваюць мову, робяць яе больш выразнай, вобразнай. Фразеалагізмы назапаш-валіся на працягу многіх стагоддзяў.

Большасць беларускіх фразеалагізмаў мае ацэначнае значэнне. Напрыклад, дубовая галава – неразумны, някемлівы чалавек; з мухамі ў носе – капрызны, узбаламучаны; гнуць спіну – вельмі многа і цяжка працаваць; бібікі біць – гультаяваць.

У беларускай мове сустракаюцца фразеалагізмы рознага пахо-джання: спрадвечна беларускія і запазычаныя.

Адны фразеалагізмы сустракаюцца ў рускай і беларускай мовах, а другія ўласцівыя толькі беларускай мове. Напрыклад, прыкусіць язык – прнкуснть язык, кроў з малаком – кровь с молоком, пад гарачую руку – под горячую руку. Але: свет адчыніўся – свободно вздохнул, душою загавець – отдать богу душу і г.д.

Пераклад фразеалагізмаў уяўляе пэўную складанасць. Многія фразеалагізмы нельга перакладаць метадам калькавання, а неабходна адшукаць у беларускай мове фразеалагізм адпаведнай семантыкі: до свадьбы заживёт – пакуль жаніцца – загаіцца.

Менталітэт беларускага народа выяўляецца ў прыказках і прымаўках – трапных народных выслоўях з іншасказальным сэнсам, якія змяшчаюць глыбокую філасофскую думку. Іх называюць крылатай мудрасцю народа. Напрыклад: Пугай абуха не пераб’еш. Чужое дабро не грэе. Мякка сцеле, ды мулка спаць.

Мова прыказак і прымавак лаканічная, вобразная. Тыповасць з’яў, адлюстраваных у іх, дае магчымасць ужываць іх па аналогіі ў розных жыццёвых сітуацыях. Прыказкі і прымаўкі адлюстроўваюць шмат-вяковы вопыт народа, яго духоўную культуру, найлепшыя маральныя якасці беларусаў: працавітасць, разважлівасць, мудрасць, патрыятызм.

Практычныя заданні да тэмы

 

З а д а н н е 1. Прачытайце прыказкі і вызначце, як у іх выяўляецца менталітэт беларускага народа.

1.Летні дзень год корміць.

2. Дзесяць раз мер і то не вер.

3. Пад ляжачы камень вада не цячэ.

4. Хто дбае, той і мае.

5. Не той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі ўцякае.

6. Як мы да людзей, так і людзі да нас.

7. Навука не мучыць, а жыць навучыць.

8. Лепей дадзенае, чым крадзенае.

9. Рубель з гроша паходзіць.

10. Не плюй у вадзіцу: згадзіцца напіцца.

З а д а н н е 2. Апішыце, у якой жыццёвай сітуацыі ўжы-ваюцца наступныя прыказкі і прымаўкі.

1. Чым багаты, тым і рады.

2. Не ў службу, а ў дружбу.

3. Памагай бог.

4. Рабі пільна, то і дома будзе Вільня.

5. Кінь перад сабой – знойдзеш за сабой.

6. Слова – срэбра, маўчанне – золата.

7. Языком бервяна не ачэшаш.

8. Хто пытае, той не блудзіць.

9. На языку мядок, а на сэрцы лядок.

10. Жыццё пражыць – не поле перайсці.

З а д а н н е 3. Растлумачце сэнс наступных прыказак і пры-мавак.

1. Хто парасё ўкраў, таму ўвушшу пішчыць.

2. Золата і ў попеле свеціцца.

3. Стары вол баразны не псуе.

4. Чалавек думае, а Бог робіць.

5. Слоў – на мех, а работы – на смех.

6. Сцеражонага Бог сцеражэ.

7. У каровы малако на языку.

8. У ціхім балоце чэрці водзяцца.

9. З незабітага ліса футра не шыюць.

10. Пераначуем – болей пачуем.

З а д а н н е 4. Назваць прыказкі, якія перадаюць змест прыве-дзеных па-беларуску.

1. У сталяра дзверы паламаны (араб.).

2. У баязліўца ад цені дрыжаць калені (малд.).

3. Без працы пернікаў не купіш (укр.).

4. Калі грому многа – дажджу мала (казах.).

5. Што ў людзях жыве, тое і нас не міне (рус).

6. Голаму сарочка сніцца (франц.).

7. Ціхая вада берагі рве (польск.).

8. 3 аднаго каменя мур не паставіш (балг.).

9. Халат лепшы новы, а сябар лепшы стары (турк.).

10. Лепш адзін рах убачыць, чым тысячу разоў пачуць (кіт.).

З а д а н н е 5. Узнавіце прыказкі.

1. Каб рыбу есці...

2. Узяўшыся за гуж...

3…. – людзям на смех.

4. Цікаўная Тэкля пойдзе...

5. Лепш з разумным згубіць, чым...

6. Не наеўся, то...

7. Не будзь ласы на...

8. Бяда хоць мучыць, але...

9. Конь на чатырох нагах...

10. Да пары збан...

З а д а н н е 6. Падбярыце да рускіх фразеалагізмаў, прыказак і прымавак беларускія адпаведнікі.

Бить баклуши; утро вечера мудренее; сойти с ума; попал как кур в ощип; ясное дело; отложить в долгий ящик; мать честная; до свадьбы заживёт; в кои веки; мое дело сторона; не чета; с какой стати; ума не приложу; держать в ежовых рукавицах; как следует; и был таков; очертя голову; без задних ног; кричать благим матом; ни бельмеса; мал мала меньше; дело табак; взять в толк; милости просим; под стать.

З а д а н н е 7. Падбярыце да беларускіх фразеалагізмаў адпавед-нікі з рускай мовы.

1. Не святыя гаршкі лепяць.

2. Скруціць сабе галаву.

3. Згубіць з вачэй.

4. 3 выпадку.

5. Бог бацька.

6. Гады ў рады.

7. Душою загавець.

8. Як мае быць.

9. Свет адкрыўся.

10. Абое рабое.

11. Асёл маляваны (варона загуменная).

12. Блізка што.

13. Вярзці грушу на вярбе.

14. Хоць гаць гаці.

15. Як пугаю па вадзе.

16. За дзедам шведам.

17. Даць пытлю.

З а д а н н е 8. Знайдзіце ў сказах фразеалагізмы, растлумачце іх значэнні.

1. Бач, які герой знайшоўся! Сам кату па пяту, а распараджаецца.

2. Міхал яшчэ раз кінуў вокам: э, хата – глупства: лес пад бокам.

3. Ох, і дзеўку ўзяў! Як жыць з такою, з мухамі ў носе?

4. Навошта ён прэцца адзін на ражон?

5. Руплівы гаспадар ніколі не спіць у шапку.

6. Ён адчуваў сябе так, быццам гара з плячэй звалілася.

7. Слушна кажуць: трэба слова ўзважыць, перш чым ім каго з размаху спляжыць.

8. З гэтага ўзгорка было ўсё відаць як на далоні.

9. Тыя мясціны ў лесе мой сябар ведаў як свае пяць пальцаў.

10. Хлопчык быў яшчэ не вельмі вялікі, але ўмеў трымаць язык за зубамі.

З а д а н н е 9. Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя словы-кам-паненты.

Біцца... аб лёд, бачыць на тры сажні..., крукам... не дастаць, вярзці... на вярбе, з мухі... зрабіць, зімою... пашкадуе, хапаць... з неба, малако... не абсохла, у... рог скруціць, зубы класці..., адчыніць... у іншы свет, за словам... не лезе, мароз... па скуры, іскры... з воч, альфа і..., хоць ваўкоў..., як гром з... неба, чорт нагу..., зуб на зуб..., хоць кол... чашы, як гара... звалілася.

З а д а н н е 10. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, складзіце з імі сказы.

Следам за дзедам, даць рады, падпілаваць рогі, хоць вока выкалі, без году тыдзень, гаціць як у прорву, у свіныя галасы, душа ў душу, ні кала, ні двара, падліваць масла ў агонь, брацца ў сілу, абламаць зубы.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1126; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.65.65 (0.592 с.)