Фундаментальныя паняцци у археалогии 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Фундаментальныя паняцци у археалогии



Археалагічная крыніца – гэта рэчавы аб'ект або сукупнасць аб'ектаў, якія з'яўляюцца патэнцыяльнай крыніцай інфармацыі пра гістарычнае мінулае.

Варта памятаць, што інфармацыя пра мінулае не захоўваецца ў гатовым выглядзе ў археалагічных крыніцах, яна здабываецца ў працэсе іх спецыяльнага вывучэння.

Артэфакт (ад лат. art – рамяство, мастацтва і facio – рабіць, вырабляць) – гэта любы прадмет, зроблены рукамі чалавека, а таксама любы матэрыял, падпраўлены чалавекам. Г.зн., артэфактамі з’яўляюцца, напр., і крамянёвая сякера, і кавалак крэменю з адным сколам.

Археалагiчны помнiк – гэта артэфакты і адклады, якія звязаны ў адно цэлае.

 Існуюць розныя класіфікацыі археалагічных помнікаў. Археалагiчныя помнiкi, у залежнасці ад функцый, якія яны выконвалі ў мінулым, традыцыйна падзяляюцца на наступныя асноўныя групы:

· паселiшчы;

· пахаваннi;

· помнікі вытворчай дзейнасці чалавека;

· помнікі культавага і рэлігійнага прызначэння;

· помнікі старажытных камнунікацыйных сістэм (шляхi i г.д.).;

· скарбы;

· месцазнаходжанні асобных артэфактаў.

Паселiшчы падраздзяляюцца на тры тыпы.

Стаянкі – неўмацаваныя (г.зн. без вонкавых прыкмет) паселішчы, характэрныя для каменнага і бронзавага вякоў.

Гарадзiшчы – паселiшчы, якiя мелi абарончыя ўмацаваннi (земляныя валы, ірвы, мураваныя сцены ці іншыя фартыфікацыйныя збудаванні). Умацаваныя паселiшчы ўзнiклі ў канцы эпохi каменя і існавалі да перыяду позняга сярэднявечча.

Селiшчы – неўмацаваныя паселішчы, якія адносяцца да жалезнага веку і эпохі сярэднявеччча. Старажытныя пахаваннi падзяляюцца на два тыпы.

Грунтовыя пахаванні. Пахаванні без вонкавых наземных прыкмет.

Курганныя пахаванні. Пачатковае значэнне слова “курган”, якое мае цюркскае паходжанне, – “крэпаць”, “гарадзішча”.

Менавіта ў такім значэнне гэта слова выкарыстоўвалася ў пісьмовых тэкстах, створаных да XV ст. Пазней слова “курган” стала азначаць “магільны холм”. На тэрыторыі Беларусi мясцовае насельнiцства часта называе курганы капцамі, валатоўкамi, французскiмi цi шведскiмi магiламi і інш. Адзінкавыя грунтовыя ці курганныя пахаванні сустракаюцца рэдка, часцей яны ўтвараюць цэлыя групы – могільнікі. 5 Пахаванні і ў грунтовых, і ў курганных магілах маглі здзяйсняцца па абраду крэмацыі (трупаспалення) і інгумацыі (трупапакладання).

Помнікі вытворчай дзейнасці чалавека. Да іх адносяцца майстэрні, у якіх выраблялі каменныя, крамянёвыя прылады працы, бурштыновыя ўпрыгожанні, ажыццяўлялі металаапрацоўку і інш., а таксама – помнікі па здабычы адпаведнай сыравіны: шахты па здабычы крэменю, руды, ямы, у якіх здабывалі гліну для ганчарных майстэрняў і інш. Помнікі культавага і рэлігійнага прызначэння – гэта культавыя месцы і збудаванні: свяцілішчы, капішчы, культавыя камяні, рэшткі храмаў, цэркваў і г.д.; Скарбы –гэта комплекс прадметаў, выключаных з выкарыстання і ўхаваных у тайніку (часцей у зямлі). У археалогіі ў паняцце "скарб" укладаецца больш шырокі сэнс, чым у агульнапрынятым уяўленні. Для археолага скарбам з’яўляюцца не толькі каштоўныя прадметы, ўпрыгожванні альбо манеты. Сустракаюцца скарбы каменных, бронзавых і жалезных вырабаў, а таксама іх нарыхтовак. Такім чынам, вылучаюцца манетныя і рэчавыя скарбы. Мяркуецца, што схаваныя рэчы мелі вялікую вартасць для ўладальнікаў. Скарбы маглі ўзнікаць пры розных абставінах: · як месца сховішча каштоўных прадметаў, сабраных ўладальнікам з мэтай захавання іх падчас вайны, рабунку; · як падараванне ці ахвяры, якія складалі ў культавых месцах, так званыя ватыўныя скарбы; · як месца сховішча прадметаў, якія перавозілі купцы па гандлёвых шляхах, так званыя купецкія скарбы. Культурны пласт – пласт зямлі, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. У культурным пласце захоўваюцца рэшткі збудаванняў, разнастайных канструкцый, прадметы матэрыяльнай культуры – асобныя рэчы. Культурны пласт утвараўся павольна, на працягу вякоў i тысячагоддзяў. Яго магутнасць (ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў) залежыць ад працягласцi i iнтэнсiўнасцi жыцця чалавеку на пэўным месцы. Культурны пласт утвараўся паступова. Звычайна больш старажытныя слаі залягаюць глыбей, чым напластавані пазнейшых часоў, таму вывучэнне паслядоўнасці залягання слаёў дазваляе рэканструяваць этапы засялення помніка. Стратыграфія (ад лат. stratum – слой і грэч. graphō – пішу) – апісанне ўмоў залягання культурнага пласта археалагічнага помніка адносна геалагічных напластаванняў і іншых слаёў. Стратыграфія цесна звязаная з глебазнаўстам і геалогіяй. Апісанне напластваванняў вядзецца паслядоўна па пластах зверху ўніз. Археолаг звяртае ўвагу на характар, колер, структуру глебы, вызначае наяўнасць прыродных і культурных уключэнняў, парушэнняў натуральнага залягання і інш. 6 Такім чынам, у археалогіі вывучэнне стратыграфіі – гэта метад вывучэння культурных напластаванняў і вызначэння храналогіі помніка. Археолагі вылучаюць адкрытыя i закрытыя комплексы. Адкрытыя комплексы фармiруюцца доўгi час i ўтрымліваюць розначасовыя знаходкi. Да такіх комплексаў адносiцца культурны пласт паселiшчаў. Закрытыя комплексы фарміруюцца цягам вельмі кароткага часу, і рэчы, якія знаходзяцца ў такім комплексе, адначасовыя. Да закрытых комлексаў адносяцца скарбы, несапсаваныя пахаваннi, спаленыя жытлы. Закрытыя комплексы – вельмi важныя для датавання, паколькi рэчы, якія ўваходзяць у іх склад, былi iзаляваны ад вонкавага ўздзеяння ў адзiн i той жа час. Наяўнасць у закрытым комплексе манеты цi нейкай iншай датаванай рэчы дазваляе вызначыць больш цi менш дакладна дату ўтварэння гэтага комплексу.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 200; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.154.208 (0.004 с.)